среда, 15 октября 2014 г.

Дзяфэнсар Шывера. Якуцкі камэндант. Койданава. 2014.



                                                           ЯКУЦКІ  КАМЭНДАНТ
    Пётар [Петр] Данілавіч Шэйн [Шейн], або Штэвінг [Штевинк, Штевинг, Шлевиры] – камэндант Якуцкай вобласьці Іркуцкай губэрні Расейскай імпэрыі.
    У 1783 г. Сыбір была падзелена на тры намесьніцтвы: Табольскае, Калыванскае ды Іркуцкае. Адначасова ў сакавіку 1783 г. Іркуцкую губэрню падзялілі на чатыры вобласьці: Іркуцкую, Нерчынскую, Якуцкую і Ахоцкую. Кожная вобласьць складалася з паветаў. У Якуцкай вобласьці было ўтворана пяць паветаў: Якуцкі, Алекмінскі, Аленскі (Вілюйскі), Жыганскі і Зашыверскі У Якуцкую вобласьць пачалі прызначацца камэнданты, паветаў - земскія спраўнікі.
    19 сакавіка 1796 г. камэндантам Якуцкай вобласьці быў прызначаны падпалкоўнік Пётар Данілавіч Штэйн (Штэвінг). “Гэты афіцэр, быўшы не вельмі строгай маральнасьці, падчас другой кампаніі, коштам ваеннага марадзёрства, займеўшы значны стан, выклапатаў сабе гэта кіраваньне, аддаленае ад скаргаў менскіх абывацеляў, якія могуць атакаваць яго імі. Меў ён шмат слугаў палякаў, якія прыбылым палонным свайго народа, сакрэтна даносілі пра асаблівасьці, якія тычацца гэтага афіцэра, пра ягоныя багацьці, набытыя у гэтай нешчасьлівай кампаніі 1794 г., што мае шмат прадметаў хатняга ўжытку, сталовага срэбра, касьцёльнага начыньня і ўбраньня, што ўсё здабытае не надавала яму добрай рэпутацыі нават у гэтым аддаленым краі”. /Dziennik Józefa Kopcia Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z sześcioma tablicami litografowanemi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 94-95./
    12 сьнежня 1796 г. выйшаў імянны ўказ пра падзел Расейскай імпэрыі на губэрні. У сувязі з гэтым намесьніцтвы ў Сыбіры былі скасаваны і замест іх у сакавіку 1797 г. былі ўтвораны, як і раней, дзьве губэрні: Табольская ды Іркуцкая. У сувязі з гэтымі зьменамі ў 1796 г. камэнданцтва ў Якутыі было скасаванае і край ізноў апынуўся на становішчы павета. Начальнікі ўсёй Якутыі пачалі звацца гараднічымі, а павятовыя земскія спраўнікі - земскімі камісарамі.
    Штэвінг займаў пасаду гараднічага да 1 ліпеня 1800 г..
    Іркуцкая губэрнская канцылярыя, засноўваючыся на ўказе сэнату ад 20 сьнежня 1797 г., прадпісала гараднічаму Штэвінгу заснаваць пры Якуцкім казначэйстве прысутнасьць для канчатковага заключэньня ўмоў з якуцкімі грамадзтвамі на ўсю паклажу патрабавальную для Ахоцка, Удзка ды Зашыверска.
    1-го чэрвеня 1800 гады, Шэйн, па загадзе, здаў свой абавязак вілюйскаму гараднічаму, калескаму асэсару Івану Рыгоравічу Кардашэўскаму.
    Пры Шэйне павялічылася галеча якутаў, і край, датуль спакойны ад разбояў і рабаваньня, пазапаўняўся хэўрамі разбойнікаў.
    Літаратура:
    Dziennik Józefa Kopcia Brygadjera wojsk Polskich z rozmaitych nót dorywczych sporządzony. Z sześcioma tablicami litografowanemi i mappą Kamczatki. Berlin. 1863. S. 94-95, 97.
    Москвин И. С.  Воеводы и начальники г. Якутска и их действия. // Памятная книжка Якутской области за 1863 год. СПб. 1864. С. 198.
    Dziennik podróży Józefa Kopcia. // Sybir. Pamiętniki Polaków z pobytu na Sybirze. T. II. Chełmno. 1865. S. 31-32
    Записки бригадира Іосифа Копця. Перевел и сообщил Г. А. Воробьев. // Исторический вестник. СПБ. Т. LXVI. № 11. 1896. С. 579-581.
    Janik M. Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 74.
    Башарин Г. П.  История аграрных отношений в Якутии. Москва. 1956. С. 234.
    Софронов Ф. Г.  Дореволюционные начальники Якутского края. Якутск. 1993. С. 15.
    Dziennik Józefa Kopcia brygadiera wojsk polskich. Z rękopisu Biblioteki Czartoryskich opracowali i wydali Antoni Kuczyński i Zbigniew Wójcik. Warszawa-Wrocław. 1995. S. 96 97, 99.
    Попов Г. А.  Сочинения. Т. ІІІ. История города Якутска. 1932-1917. Якутск. 2007. С. 190.
    Дзяфэнсар Шывера,
    Койданава