пятница, 3 октября 2014 г.

Астап Срэбра. Вішнёўская Злата. Койданава. "Кальвіна". 2014.




                                                              ВІШНЁЎСКАЯ  ЗЛАТА
   Злата Ісакаўна Лявіт /Лавит/ нар. у 1913 г. у м. Вішнева Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі. З пяцігадовага ўзросту і да 16 гадоў выхоўвалася ў дзіцячых дамах Менску ды Сімфэропалю.
    У 1928 г. скончыла 8 клясаў у м. Сімфэропаль, у 1932 г. Крымскі Рабфак, у 1937 г. Садавінагароднінны факультэт Крымскага с/х інстытуту імя Калініна ды была накіраваная на працу ў агралябараторыю саўгаса імя Чкалава Бахчысарайскага раёна Крымскай АССР.
    У 1938 г. працуе ў Севастопалі тэхнолягам ў філіяле інстытута “Магарач” пры заводзе вінаградных сокаў, у 1941 г. мікрабіёлягам на Вінзаводзе ў Севастопалі.
    У лістападзе 1941 г. эвакуяваная ў м. Будзёнаўск Арджанікідзеўскага краю – дыспэтчар аўтаатрада № 4, у чэрвені 1942 г. эвакуяваная ў м. Алма-Ата, дзе працавала начальнікам Адзела кадраў Упраўленьні Кінафікацыі.
    У траўні 1944 г. - студзені 1944 г. студэнтка курсаў сыноптыкаў. У студзені па разнарадцы Масквы накіраваная ў м. Якуцк (ЯАССР) ў Гідрамэтыёўпраўленьне дзеля абслугоўваньня перагоначнай авіятрасы Краснаярск-Уэлькаль, па якой дастаўляліся баявыя самалёты з Аляскі (ЗША) на дзеля барацьбы РСЧА з Вэрмахтам.
    Ад сакавіка 1944 г. па ліпень 1946 г. служыць сыноптыкам у аэрапортах Берелёх і Сеймчан Хабараўскага краю. У сакавіку 1946 г. атрымала партыйнае узысканьне за адмову выехаць у аэрапорт Сангар (ЯАССР). Тады ж была ўзнагароджаная мэдалём “За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.”.
    Ад 1946 г. тэхноляг ў Міністэрстве Харчовай Прамысловасьці ЯАССР, ад 1947 г. сакратар пярвічнай партыйнай арганізацыі таго ж МХП ЯАССР.
    /НА РС(Я) [Партархіў] Ф. 4. Воп. 39. Спр. 726. Арк. 4./
    Астап Срэбра,
    Койданава.