пятница, 3 октября 2014 г.

Яўген Гурок. Сялянка Багданава. Койданава. "Кальвіна" 2014.


                                                       СЯЛЯНКА  БАГДАНАВА
    Аляксандра Васільеўна Багданава [ў замустве Агурэвіч (Огуревич)] – нар. ў 1887 г. у в. Новая Бельскага вуезда Смаленскай губэрні Расейскай імпэрыі, у сям’і селяніна.
    Выслана пастановай міністра ўнутраных спраў ад 20 кастрычніка 1906 г. за ўдзел у рэвалюцыйным руху з Масквы ў Якуцкую вобласьць тэрмінам на 5 гадоў.
    Дастаўленая ў г. Алёкмінск 11 лютага 1907 г. і, згодна разьмеркаваньню Якуцкага губэрнатара, пакінутая на жыхарства ў горадзе. Па адабральнаму водзыву Якуцкага губэрнатара аб ейных паводзінах у ссылцы пастановай Міністра ўнутраных спраў ад 12 траўня 1907 г. тэрмін ссылкі быў скарочаны да 4 гадоў. З дазволу губэрнатара ў траўні-чэрвені 1907 г. адлучалася ў Якуцк на лячэньне. 26 кастрычніка 1907 г. пабралася шлюбам з адміністрацыйна-сасланым Яўгенам Агурэвічам.
    [Яўген Сцяпанавіч Агурэвіч - нар. у 1886 г. у Крошніцкім вуезьдзе Валынскай губэрні у сям’і селяніна. Высланы ў Якуцкую вобласьць пастановай міністра ўнутраных спраў ад 26 кастрычніка 1906 г. тэрмінам на 5 гадоў. Дастаўлены ў Алёкмінск 26 сакавіка 1907 г. З дазволу губэрнатара ў траўні-чэрвені 1907 года адлучалася ў Якуцк на лячэньне.]
    У красавіку 1909 г. Аляксандра была пераведзеная разам з мужам на жыхарства ва Вусьць-Чарынскае паселішча Амгінскай воласьці Алёкмінскага ўлусу..
    У жніўні 1910 г. Агурэвічы вырашылі пасьля выгнаньня і вяртаньня ў Эўрапейскую Расею скасаваць шлюб. Якуцкі губэрнатар 8 чэрвеня 1910 г. паведаміў Алёкмінскаму спраўніку, што дэпартамэнт паліцыі 25 траўня дазволіў адправіць Агурэвічаў апошнім параплавам на радзіму. Са згоды мужа, з-за таго што пачаўся шлюбаразводны працэс і ягонага адказу выехаць з Алёкмінска, Аляксандра атрымала прахадное пасьведчаньне і гадавы від на жыхарства ды 6 верасьня 1910 г. выехала з Алёкмінска ў Маскву. Яўген Агурэвіч яшчэ да сярэдзіны 1911 г. жыў у Алёкмінску, займаючыся пісьмаводзтвам у канцылярыі мясцовага міравога судзьдзі.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 79, 129, 196, 355-356, 366, 467.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е доп. Якутск. 1996. С. 79, 129, 196, 355-356, 366, 467.
    Яўген Гурок,
    Койданава.