среда, 15 октября 2014 г.

Лукан Дзьмухавец. Сасланы Алхімовіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.


                                                           САСЛАНЫ  АЛХІМОВІЧ
    20 чэрвеня 1795 г. Кацярына ІІ выдае імянны ўказ «дадзены Генэрал-Пракурору”. Пра “пакараньне тых, якія ўдзельнічалі ў Польскім мяцяжы, дзе абвясьціла, што «тых, якія, парушачы прысягу на вернае нам падданства, самой справай і асабіста ўдзельнічалі ў мяцяжы і бунце і ў тым відавочна абвінавачаны,.. былога Пінскай брыгады Паручніка, які абвясьціў потым сябе Брыгадзірам, Язэпа Копеца, Шляхціца Мацьвея Радзевіча, Падпалкоўніка Тамаша Гарадзенскага, Падпалкоўніка Яна Зенковіча, і Шляхціца Іосіфа Алхімовіча разаслаць у самыя найаддаленыя Сыбірскія гарады».
    Іркуцкі намесьнік Людвіг /Ларывон Цімафеевіч/ ван Нагель, які ўдзельнічаў у вайне з Барскай канфэдэрацыяй (1769-1772) пад камандаваньнем А. В. Суворава, 1 сьнежня 1796 г. паведамляў генэрал-пракурору Ўрадаўнічага сэната А. М. Самойлаву: “На гэтых днях атрымаў я ад Ахоцкого камэнданта рапарт, што адпраўленыя той вобласьці па гарадах на жыцьцё сакрэтныя арыштанты ў Нижнекамчатск Язэп Копец, у Гіжыгінск Тамаш Гарадзенскі, у Цігільскую крэпасьць Ян Зенковіч, у Акланск Іосіф Алхімовіч дастаўлены ў Ахоцк шчасна і ў наступныя месцы на транспартных судах пад наглядам суднавых кіраўнікоў у жніўні месяцы адпраўленыя, але там усе яны ў якім стане прынятыя, па неатрыманьні за аддаленасьцю месцаў рапартаў, нічога данесьці Вашай яснавяльможнасьці не магу”. Зразумела, што шлях туды праходзіў праз Якуцк.
    Адзначым, што Акланский астрог (Пенжынскае зімоўе) быў пабудаваны ў 1679 годзе на рацэ Хаяхле (Аклан), якая ўпадае ў Пенжыну. Меў статус павятовага места. У 1804 г. быў пакінуты жыхарамі. Найблізкім буйным паселішчам быў Анадырскі астрог.
    Літаратура:
    Полное собрание законов Российской империи с 1649 года. Том ХХІІІ. С 1789 по 6 ноября 1796. СПб. 1830. С. 711.
    Макарова Г. В.  Новые материалы о пребывании участников движения Т. Костюшко в России. // Славяноведение. Москва. № 3. 1994. С. 45.
    Лукан Дзьмухавец,
    Койданава