среда, 29 октября 2014 г.

Уйбан Пырскаўка. Лекарысты Місьцюкевіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                     ЛЕКАРЫСТЫ МІСЬЦЮКЕВІЧ
    Іван Уладзімеравіч Місьцюкевіч нар. у 1943 г. у в. Пруд Гебітскамісарыяту Глыбокае Генэральбецырк Беларутэнія Райхскамісарыят Остлянд Нямецкі Райх (цяпер ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл. РБ).
    У 1971 г. скончыў мэдыка-лячэбны факультэт Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта. З 1972 па 1986 г. працаваў хірургам у Булунскім раёне ЯАССР, нам. галоўнага лекара, з 1986 г. - галоўны лекар Булунской ЦРБ, якая за гады яго кіраўніцтва зрабілася адной з сучасных сельскіх лякарань, дзе ўкаранёныя новыя тэхналёгіі, у тым ліку інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя, якія забясьпечылі кансультацыю і лячэньне складаных хворых.
    Потым працаваў нам. галоўнага лекара па грамадзянскай абароне.
    Ганаровы грамадзянін Булунскага ўлуса РС(Я).
    Літаратура:
    Мистюкевич Иван Владимирович. // Энциклопедия Якутии. Т. 2. Якутск. 2007. С. 555.
    Уйбан Пырскаўка,
    Койданава.