среда, 1 октября 2014 г.

Варуся Глумец. Акторка Ніна Добрыкава. Койданава. "Кальвіна". 2014.

    Ніна Мікалаеўна Добрыкава нарадзілася 28 жніўня 1940 г. на высьпе Сахалін, на беразе Ахоцкага мора.
    У 12 гадоў разам з бацькамі пераехала ў БССР. Там скончыла школу і паступіла ў Менскі тэатральна-мастацкі інстытут. У 1962 году, пасьля заканчэньня інстытута яна адхіліла прапанову застацца ў Менску ў Нацыянальным Акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы і едзе ў Архангельскую вобласьць РСФСР.
    З 1962 па 1964 год працавала ў Котласкім гарадзкім драматычным тэатры
    З 1964 па 1966 год працавала ў Ачынскім драматычным тэатры ў Краснаярскім краі.
    З 1966 па 1970 год - у тэатры Балтыйскага флёту ў г. Ліепая ў Лат. ССР.
    З 1970 па 1980 год - акторка Калужскага драматычнага тэатра. Там выйшла замуж за актора Аляксандра Рыгоравіча Папова і паўстаў так званы сямейны творчы дуэт, аснова будучага аўтарскага тэатру, у якім Ніна Добрыкава будзе гуляць да канца свайго жыцьця. У 1974 г. яна зьнялася ў мастацкім фільме “Шукаю мой лёс”. Больш у кінэматографе не працавала.
    З Калужскага тэатра Ніна сыходзіць у 1980 годзе, але з-за няўдачы з працаўладкаваньнем год працуе вартаўніком у Маскве. А потым, у 1982 годзе, ізноў адзін год, у тэатры Балтыйскага флёту, а затым у Рускім драматычным тэатры горада Якуцка ў ЯАССР, дзе яна прапрацавала 6 гадоў. У 1989 году Добрикова і Папоў перабіраюцца ў Маскву, на радзіму А. Г. Папова. Ніна Мікалаеўна спрабуе сябе на розных сцэнічных пляцоўках: у тэатры пад кіраўніцтвам Г. Чыхачова, у студыі рэжысёра Нэлі Эшбы, у Маскоўскім абласным дзяржаўным Камэрным тэатры, дзе дапрацавала да 1994 гады і выйшла на пэнсію. Яна ляўрэат міжнародных тэатральных конкурсаў, уладальнік залатога прыза Міжнароднага тэатральнага форума “Залаты віцязь”.
    Пасьля выйсьця на пэнсію Ніна Мікалаеўна не пакінула сцэну, бо знайшла сваё пакліканьне ў жанры монаспэктакля. Спэктакль у яе выкананьні “На пераправе” стаў ляўрэатам конкурсу “Расейская панарама монаспэктакляў” у Маскве ў 1997 г. Затым былі ўзнагароды на Міжнародным фэсьце монаспэктакляў “Я” ў Менску (1998), Міжнароднага фэсту монаспэктакляў у Кішынёве (1999), IV Міжнароднага фэсту аднаго актора ў Маскве (1999), Міжнароднага фэсту монаспэктакляў у Вроцлаве, Польшча (2000), Міжнароднага незалежнага фэсту монаспэктакляў у Кіеве (2001).
    Памерла 21 верасьня 2010 г.
    Варуся Глумец,
    Койданава.