пятница, 31 октября 2014 г.

Шыфра Жатка. Эстрадавец Нахіма. Койданава. "Кальвіна". 2014.






                                                               ЭСТРАДАВЕЦ  НАХІМА
    Нахім [Ефим] Залманавіч [Залманович] Шыфрын [Шифрин] – нар. 25 сакавіка 1956 г. ў пасёлку Нексыкан Магаданскай вобласьці РСФСР [СССР].
    У 1966 г. сям’я Шыфрыноў пакідае Магаданскую вобласьць і нейкі час жыве ў Воршы:
    Як успамінае Нахім: “А калі мы жылі ў Беларусі, у нас ва ўсіх былі сінія майнткі. Бабуля ганялася за курамі, крычала на іх па-габрэйску. Куры не разумелі, насіліся па ўсім двары. Элік [брат] казаў, што куры - птушкі, і ўмеюць лётаць. І я бачыў, як лёталі, садзіліся на плот, праз дзірку ў плоце перабягалі да Фімы Чарняку. А ў таго і свае куры былі. ... Дзядзька Гірша пісаў у гародзе і казаў, што цыбуля ад гэтага лепш расьце. Што самая карысная - цыбуля са стрэлкай, ён абасцаную цыбулю зьядаў, і яблыкі з костачкамі зьядаў, казаў, што глупства, пераварацца, нават хвосьцікі ад яблыкаў зьядаў…”.
     Затым сям’ я Шыфрыноў пераехала ў Латвійскую ССР ды пасялілася ў Юрмале, дзе Нахім скончыў сярэднюю школу № 5.
    У 1973-1974 гадах вучыўся на філялягічным факультэце Латвійскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, а з 1974 па 1978 год - на эстрадным аддзяленьні Дзяржаўнага вучылішча цыркавога ды эстраднага мастацтва /ГУЦЭИ/, на курсе Рамана Вікцюка.
    У 1979 г. зрабіўся Ляўрэатам 1-го Маскоўскага конкурсу артыстаў эстрады, у 1983 годзе - Ляўрэатам 7-го Ўсесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады.
    У 1980-1985 гг. вучыўся на факультэце рэжысёраў эстрады ў Дзяржаўным унівэрсытэце тэатральнага мастацтва. Гитисе. У 1980-1985 гг. вучыўся на факультэце рэжысёраў эстрады ва Унівэрсытэце тэатральнага мастацтва (ГИТИС).
    У 1990 г. стварыў “Шыфрын-Тэатар, якім кіруе дагэтуль. Здымаўся ў мастацкіх фільмах, кіначасопісе “Ералаш”, праводзіў бэнэфісы з удзелам зорак расейскай эстрады.
    Летам 2006 года гастраляваў у Якуцку, сталіцы Рэспубліцы Саха (Якутыя).
    У 2013 г. таксама наведаў Якутыю.
У красавіку 2013 г. дабіраючыся да Алдана ды Ніжняга Куранаха, артыст ладна выматаўся. Чаго варта толькі фэдэральная траса ад Нерунгры! Увесну яна проста невыносная. У Алданскім ТЮГе, дзе было арганізавана два выступы, актор з уласьцівым яму тонкім гумарам распавёў, як пасяліўся ў адной з мясцовых гасьцініц. Нумар “люкс”, а чамусьці двухмесны. Прыйшлося начаваць разам з мастацкім дырэктарам. У Куранаху артыст выступаў са сцэны пасялковага ДК “Мэталюрг”. Зачаравалі артыста шчырыя і непасрэдныя куранахцы ды алданцы. Яны лёгка ішлі на кантакт, самакрытычна распавялі пра шкодныя звычкі, якім схільныя, зрэшты, як і ўсе расейцы...





   3 і 4 жніўня 1913 г. Шыфрын ізноў гасьціў у Якуцку, калі сказаць дакладней, то не ў Якуцку, а ў прыгарадных пасёлках Марха ды Жатай. Артыст даваў канцэрты за вельмі “сьмешныя” грошы для выбарнікаў аднаго з кандыдатаў у Іл Тумэн [парлямэнт] ад гэтых пасёлкаў. Кандыдат узначальвае найбуйнае воднае прадпрыемства рэспублікі, а таму па-сапраўднаму не сьціснуты ў сродках. Інфармацыя для рэспубліканскіх СМІ была зачыненай, арганізатары выбарнага гумарыстычнага шоў паспрабавалі схаваць факт прыезду артыста Апроч, уласна кажучы, канцэртаў Шыфрын пасьпеў добра адпачыць. Кандыдат у дэпутаты звазіў яго пакатацца па рацэ Лене, у госьці на турыстычную базу Германа Арбугаева. Ужо ў панядзелак гумарыст вылецеў Маскву.
    Творы:
   Театр имени меня. Книга о Шифрине и его необыкновенных приключениях в мире эстрады. Сборник. Сост. Г. Вирен. Масква. 1994.
   Личное дело Ефима Шифрина. Москва. 1997.
    Мир тесен. Москва. 2004.
   Течет река ЛЕТА. Москва. 2010.
    Літаратура:
    Могутин Я.  Ефим Шифрин: «Я продолжаю смешить и делаю это с удовольствием» // Столица. Москва. № 9. 1992. С. 56-58.
    Хавренко А. «Я еще помню деревянные мостовые в Якутске». // Комсомольская правда в Якутии. Якутск. 1 июня 2006. С. 21.
    Шмаков Г.  Ефим Шифрин: “Я не грустный, я просто не выспался”. // Якутия. Якутск. 2 июня 2006. С. 40.
    Иванова Е.  Ефим Шифрин: Секс в гостях? Это интересно! // Комсомольская правда в Якутии. Якутск 3 июня 2006. С. 6.
    Шмаков Г.  Душевный вечер с Ефимом Шифриным. // Якутия. Якутск. 3 июня 2006. С. 8.
     Лейкина Е. «Хороший городок Куранах». // Алданский рабочий. Алдан. № 62. 26 апреля 2013. С. 2.
    Шыфра Жатка,
    Койданава.



Беня Драгыча. Пакутны габрэй Залман. Койданава. "Кальвіна". 2014.




    Залман Ёсель Шмуэлевіч Шыфрын – нар. 13 чэрвеня /18 Сівона/ 1910 г. у мястэчку Дрыбін Чавускага вуезду Магілёўскай губэрні Расейскай губэрні, у габрэйскай сям’і саматужніка.
    Бацька – Шмуэль Ёсель (памёр у 1942 г.), маці – Чарні Малка (памерла ў 1963 г.). Абрыс /абразаньне крайне плоці/ быў зроблены ў нядзелю, на 8 дзень ад нараджэньня.
    У 1914 г. яго аддалі вучыцца ў хедар, дзе навучаньне ішло на іўрыце.
    У 1919 г. разам з сям’ёй, якая баялася пагромаў, пераехаў у павятовае места Горкі, за 20 км ад Дрыбіна. Вучыўся ў дзяржаўнай школе з навучаньнем на ідыш.
    У 1920 годзе, калі ўсё супакоілася, разам з сям’ёй, вярнуўся ў Дрыбін, дзе пайшоў ў 3-і кляс школы з навучаньнем на рускай мове. У вольны ад заняткаў час у габрэйскім драматычным гуртку быў суфлёрам.
    У 1926 г. паступіў ў Віцебскі габрэйскі пэдагагічны тэхнікум. Удзельнічаў у драматычным гуртку. Складаў каталёг кніг на габрэйскай мове для гарадзкой бібліятэкі. Змушана сышоў з тэхнікуму, як сына НЭПмана, і паступіў на курсы рахункаводаў-бугальтараў у м. Ворша.
    У 1927 г. часова працаваў рахункаводам-бугальтарам на розных дробных прадпрыемствах. Тады ж адбылося зьбядненьне сям’і ў сувязі з забаронай на саматужную вытворчасьць.
    У 1929 г. разам з бацькам пераехаў ў Крым, дзе Джанкойскае перасяленчаскае таварыства накіравала іх у сяльгас арцель “Найер Дрибин” (Новый Дрибин), куды перасяляліся дрыбінцы з дапамогай амэрыканскага таварыства “Агра-Джойнт” (Нью-Ёрк) на купленыя яшчэ да кастрычніцкага перавароту 1917 г. землі баронам Гінзбургам, дзе працаваў бугальтарам.
    1930 г. вярнуўся ў Воршу і уладкаваўся бугальтарам у канатна-вяровачную і тасьматкацкую арцель “Дняпро”. Вучыўся ў Віцебскім фінансава-ўліковым тэхнікуме, Маскоўскім завочным інстытуце фінансава-эканамічных навук.
    20 жніўня 1938 года быў арыштаваны і зьняволены ў каморы аршанскага ўпраўленьня НКУС, дзе допыты, зьбіваньні, катаваньні праводзіў сьледчы Борух Гінзбург. Затым быў пераведзены ў аршанскую турму і прысудам Асобай Нарады пры НКУС асуджаны да 10 гадоў ППЛ.
    2 сьнежня 1938 г. прыбыў на станцыю Сухабязводная ва Унжэнскі лягер і быў накіраваны на 13-ы АЛП, дзе працаваў на лесапавале ды рахункаводам, куды ў лютым 1939 года на спатканьне да яго прыяжджала ягоная маці.
    1 траўня 1940 г. адпраўлены ў Магадан, дзе быў накіраваны на капальню “Штурмавая” Паўночна-горнага ўпраўленьня і працаваў у забоі на здабычы золата, потым на будаўніцтве Тасканскай чыгункі.
    Зімой 1942 г. накіраваны у інвалідную зону пад Магадан, працаваў ў бугальтэрыі, на рэчавым складзе, у агароднай брыгадзе затым у Магадане працаваў ў гарбарні, ліцейным цэху, на фабрыцы, у электрацэху.
    У 1944 годзе адпраўлены на капальню “Чкалава” Чай-Ур’інскага упраўленьня, ў пасёлак Нексікан.
    1 студзеня 1946 г. адпраўлены ў дарожнае ўпраўленьне пасёлка Азёрнае, непадалёк перавалу Яна Чэрскага. Неўзабаве трапіў у бальніцу пас. Трубнае, а адтуль ў пасёлак Вусьць-Нэра (Якуцкая АССР), дзе быў прызначаны бугальтарам пры бальніцы пасёлка Эге-Хая, а потым на зімнік Церехтях, што ў 80 км ад Вусьць-Нэры.
    У пачатку лютага 1947 года пераведзены ў пас. Адыгалах Магаданскай вобласьці дзеля працы на электрастанцыі. Затым яго перавялі ў бугальтэрыю Адыгалахскага філіялу “Калымскі”.
    Летам 1948 г. прыйшло распараджэньне ўсіх асуджаных “тройкай” перавесьці на вальфрамавы руднік “Аляскітавы”, што ў 150 км ад Вусьць-Нэры ў ЯАССР. Аднак пакуль былі ў дарозе, загад адмянілі і іх пакінулі ў прарабзтве “Вялікі АстыкІндзігірскага упраўленьня.
    20 жніўня 1948 года скончыўся тэрмін ягонага зьняволеньня, але без права пакідаць раёны Крайняй Поўначы і ён уладкаваўся працаваць бугальтарам складзкой гаспадаркі ў філіяле Калымснабсбыту ў пас. Адыгалах Магаданскай вобласьці. Шляхам перапіскі пазнаёміўся з Раісай /Рашай/ Ільлінічнай Цыпінай (1915-1992), ураджэнкай мястэчка Ляды Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі (скончыла ФЗВе у Ніжнім Ноўгарадзе, працавала ў Ітум-Кале Чачэна-Інгушскай АССР, у кастрычніку 1950 г. яна прыехала да яго ў Адыгалах, дзе яны пабраліся шлюбам. 20 сьнежня 1951 года ў іх нарадзіўся сын Самуэль /Элік/.
    У 1955 г. Шыфрын быў рэабілітаваны ды вызвалены ад паселішча. Таму адразу з сям’ёй накіраваўся на радзіму. На машыне “Татра” дабраліся ў аэрапорт Аймякон (ЯАССР) адкуль даляцелі да Якуцка, затым праз Алёкмінск, Віцім, Кірэнск, Краснаярск ў Новасыбірск, а потым да Масквы і з Беларускага вакзала ў Воршу.
    Неўзабаве вярнуліся ў Адыгалах, захапіўшы з сабой сястру Раісы Міну (Машу), якая ўладкавалася ў дзіцячы сад. 25 сакавіка 1956 г. Раіса, якую адправілі ў пасёлку Нексікан Магаданскай вобласьці, нарадзіла сына Нахіма. А ў хуткім часе яны пераехалі ў пасёлак Сусуман Магаданскай вобласьці, дзе ён працаваў галоўным бугальтарам у канторы жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Неўзабаве з-за дрэннага здароўя Самуэля адправілі ў Воршу да маці, а самі працягвалі працаваць на Крайняй Поўначы. У 1965-1966 гг. жыў і працаваў у мястэчку Ола Магаданскай вобласьці.
    В 1966 г. разам з сям’ёй пакідае Магаданскую вобласьць і пераяжджае ў Юрмалу (Латвійская ССР), дзе купіў дом і пачаў працаваць начальнікам фінансавага аддзела панчошнай фабрыкі “Аўрора”.
    У 1993 годзе рэпартаіраваўся ў Ізраіль. Аўтар трох кніг успамінаў. Друкаваўся таксама ў выданьні “Еврейский камертон”, літаратурным дадатку да ізраільскай газэты “Новости недели”.
    Памёр 15 лютага 1995 года і пахаваны ў месьце Нетанья ў Ізраілі.
    Сястра-блізьня Сара Шмуэлеўна (1910 г. нар.), 20 гадоў адбывала тэрмін ў Карагандзе ды Карлягу, таксама выехала ў Ізраіль, жыла ў Бат-Яме.
    Сын Самул (Элік), 1951 г. н., дырыжор ды трамбаніст, таксама выехаў у Ізраіль, жыве ў Петах-Ціква.
    Творы:
    Печальная рапсодия. Жизнь Залмана Шифрина. Минск. 1993.
    Как это было... (Литературная запись Н. Крейер) // Жизнь – смерть- жизнь. Рига. 1993.
    Тирания Сталина. Рига. 2008.
    Беня Драгыча,
    Койданава.



Габрусь Мора. Мораплавец Сарычаў. Койданава. "Кальвіна". 2014.






    Гаўрыла Андрэевіч Сарычаў нар. у 1763 г. у Санкт-Пецярбурзе, сталіцы Расейскай імпэрыі.
    У 1781 годзе скончыў Марскі корпус. Праходзіў службу на Балтыйскім і Міжземным морах.
    У 1784 годзе праводзіў гідраграфічныя дасьледаваньні на рэках Дняпро і Сож у Магілёўскім намесьніцтве Расейскай імпэрыі.
    У 1785-1795 гг. прымаў удзел у Паўночна-Ўсходняй геаграфічнай экспэдыцыі. Беспасьпяхова спрабаваў прайсьці морам з вусьця р. Калымы на Чукоцкую паўвыспу. Пакінуў апісаньні якутаў, чукчаў, алеутаў, ітэльменаў ды іншых народаў. Цікавыя ягоныя апісаньні Якуцка, Сярэдне-Калымска, Зашыверска і іншых населеных пунктаў. Дасьледаваў берагі Паўночна–Ўсходняй Сыбіры, Алеуцкія выспы.
    У 1788 г. на судне “Слава Расеі” з Ахоцка на Камчатку апісаў на байдарах бераг Ахоцкага мора ад Ахоцка да р. Улукан і р. Алдомы. У 1989 г. правёў апісаньне ўсяго заходняга ўзьбярэжжа Ахоцкага мора; у 1790 г. зьдзейсьніў плаваньне на Аляску. У 19794 г. вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.
    У 1799-1800 гг. камандаваў караблём “Масква”. У 1802-1817 гг. праводзіў гідраграфічныя дасьледаваньні па складаньню марскіх мапаў, атляса і лёцыі Балтыйскага мора і Фінскай затокі. У 1802-1806 гг. узначальваў Балтыйскую гідраграфічную экспэдыцыю. У 1808 годзе ў якасьці генэрал-гідрографа ўзначаліў расейскую гідраграфію. Ганаровы член Санкт-Пецярбурскай акадэміі навук (1809). Ад 1827 года галоўны камандзір Кранштацкага порта. Адмірал (1829).
    Памёр 11 жніўня 1931 г. у Санкт-Пецярбурзе ад халеры.
    У гонар Г. А. Сарычава названы пратока паміж выспамі Сьвятога Мацьвея і Гала, пік на Алеуцкіх выспах, вулькан і пасёлак на высьпе Матуа (Курыльскія выспы), груд на высьпе Новая Зямля, выспа у Чукоцкім моры каля ўзьбярэжжа Паўночнай Амэрыкі і іншыя геаграфічныя аб’екты.
    Працы:
    Путешествие флота капитана Сарычева по северо-восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану. Ч. 1-2. СПб. 1802.
    Правила, принадлежащие к морской геодезии. СПб. 1804.
    Путешествие капитана Биллингса чрез Чукотскую землю от Берингова пролива до Нижнеколымского острога и плавание капитана Галла... СПб. 1811.
    Морской Атлас всего Балтийского моря с Финским заливом и Категатом. СПб. 1812.
    Путешествие по Северо-Восточной части Сибири, Ледовитому морю и Восточному океану. Москва. 1956.
    Літаратура:
    Алексеев А. И.  Г. А. Сарычев. Москва. 1966.
    Сарычаев Гавриил Андреевич. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 386.
    Сарычаў Гаўрыла Андрэевіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 т. Т. 14. Мінск. 2002. С. 118.
    Габрусь Мора,
    Койданава.



Наста Зорка. Кіраўністы Кірыла. Койданава. "Кальвіна". 2014.



    Кірыла Трафімавіч Мазураў нарадзіўся 25 сакавіка (7 красавіка) 1914 г. у в. Рудня-Прыбыткоўская Гомельскага павету Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі.
     У 1933 г. скончыў Гомельскі аўтадарожны тэхнікум. Працаваў тэхнікам дарожнага аддзелу Парыцкага райвыканкаму Бабруйскай вобласьці БССР, пасьля начальнікам дарожнага аддзелу Камарынскага райвыканкаму Палескай вобласьці. Служыў у РСЧА (1936-1938). Ад 1939 г. на камсамольскай працы. Ад 1940 г. сакратар Берасьцейскага абкаму камсамолу.
    З першых дзён нападу Вэрмахту на СССР Мазураў у дзейсным войску. Быў палітруком роты, камандзірам батальёну, інструктарам палітаддзелу 21-й арміі. Са сьнежня 1941 г. слухач курсаў “Стрэл”, па сканчэньні якіх быў прызначаны камісарам факультэту гэтых жа курсаў. У верасьні 1942 г. прызначаны сакратаром ЦК ЛКСМБ і накіраваны на акупаваную тэрыторыю Беларусі ўпаўнаважаным Цэнтральнага камітэту КПБ і Цэнтральнага штабу партызанскага руху, падкантрольнага НКУС, па кіраўніцтве гэтым рухам і стварэньню камсамольскага падпольля ў шэрагу абласьцей акупаванай рэспублікі. Да канца 1943 г. дзейнічаў у розных партызанскіх злучэньнях Менскай, Палескай, Пінскай, Баранавіцкай і Берасьцейскай абласьцей акупаванага Вэрмахтам БССР.
    У 1943-1947 гг  К. Мазураў— другі, пасьля першы сакратар ЦК ЛКСМБ. У пасьляваенныя гады, скончыўшы ў 1947 г. Вышэйшую партыйную школу пры УКП(б), быў першым сакратаром Менскага гаркаму партыі (1948-1950), першым сакратаром Менскага абкаму партыі (1950-1953), старшыня Савету міністраў БССР (1953-1956).
    Кірыла Мазура актыўна падтрымаў М. Хрушчова пасьля сьмерці Сталіна, а затым прыняў ягоны бок у час барацьбы з “антыпартыйнай групай”. Зь імем Кірылы Мазурава зьвязаныя шматлікія посьпехі беларускага народу ў разьвіцьці эканомікі, навукі і культуры ў 1953-1965 гадох, рэабілітацыя шматлікіх партыйных і дзяржаўных дзеячаў, менскіх падпольшчыкаў, партызанскіх камандзіраў. Кірыла Мазураў увайшоў у гісторыю Менску і Беларусі як праваабаронца незаслужана абгавораных падпольшчыкаў. Пры Мазураве рады КПБ павялічыліся з 145 тысячаў да 296 тысячаў чальцоў.
        Ад ліпеня 1956 г. Мазураў 1-ы сакратар ЦК КПБ. Намагаючыся аднавіць беларусізацыю, у студзені 1959 г. на сьвяткаваньні 40-годзьдзя БССР Кірыла Мазураў зрабіў даклад на беларускай мове. У перапынку Мікіта Хрушчоў, які сядзеў у прэзыдыюме, пачаў лаяць Мазурава: “Ни черта не понятно!” На прыступках БДУ Хрушчоў выказаўся яшчэ больш выразна: “Чем быстрее все мы будем разговаривать по-русски, тем быстрее построим коммунизм”.
    У 1965-1978 гг Мазураў 1-ы нам. старшыні Савета Міністраў СССР.
    У 1968 г. ён быў накіраваны ў Прагу для кіраваньня ваеннымі дзеяньнямі па лініі Палітбюро ў Чэхаславаччыне, дзе дзейнічаў пад псэўданімам “генэрал Трафімаў». Пры ягоным удзеле кіраўнікі Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны Дубчак, Смркоўскі, Шык ды іншыя былі арыштаваныя і вывезеныя ў Маскву.
    Мазураў з Касыгіным і Машэравым сталі ініцыятарамі разьвіцьця перапрацоўкі алмазнае сыравіны ў Беларусі (у Гомелі ў першай палове 1970-х быў створаны завод такога профілю) і работ па даразьведцы беларускіх радовішчаў алмазаў. Яшчэ ў 1970 г. А. Касыгін выступіў у Савеце Міністраў СССР з падрабязным дакладам, прапануючы, па-першае, паступова скарачаць вываз з СССР неапрацаваных (“сырых”) алмазаў, а па-другое, разьвіваць перапрацоўку алмазаў у шэрагу рэспублік, у тым ліку і Беларусі, што абумоўлівалася наяўнасьцю россыпавае алмазасыравіны, якая можа там сама перапрацоўвацца сумесна зь якуцкай.
    10 ліпеня кіраўнік савецкай партыйна-ўрадавай дэлегацыі, што знаходзілася ў КНДР у сувязі з дзесятымі ўгодкамі Дамовы пра сяброўства, супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу паміж СССР і КНДР, чалец Палітбюро ЦК КПСС, першы намесьнік Старшыні Рады Міністраў СССР тав. Мазураў К. Т., які вяртаўся з Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспублікі, зрабіў прыпынак у Якуцку.
    Разам з тав. К. Т. Мазуравым прыбыў сябра ЦК КПСС, чалец савецкай партыйна-ўрадавай дэлегацыі, намесьнік міністра замежных спраў СССР М. М. Радзівонаў.
    У аэрапорце госьцяў сустракалі чалец ЦК КПСС, першы сакратар абкама КПСС тав. Чыраеў Г. І., Старшыня Прэзыдыюма Вярхоўнай Рады ЯАССР тав. Аўчыньнікава А. Я., Старшыня Рады Міністраў ЯАССР тав. Пятроў І. І., сакратары абкама КПСС тт. Уласаў А. В., Матвееў І. А., чальцы бюро абкама КПСС т.т. Маркін С. Н., Паўлаў В. Г., кандыдаты і чальцы бюро абкама КПСС тт. Томскі С. К, Якімаў А. Д., намесьнікі Старшыні Рады Міністраў - ЯАССР Карнілава А. Т., Платонаў С. Н., міністар унутраных спраў ЯАССР тав. Пазнухоў Н. Ф., старшыня Якуцкага гарвыканкама тав. Смірноў В. П. і іншыя.
    Таварыш К. Т. Мазураў пабываў на Якуцкай ДРЭС, у рачным порце, ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга інстытуце мерзлатазнаўства СА АН СССР, у кварталах новага жыльлёвага будаўніцтва, азнаёміўся з працай прадпрыемстваў гандлю, гутарыў з працаўнікамі места.
    У абласным камітэце КПСС тав. К. Т. Мазураў меў гутарку з чальцамі бюро абкама. /Пребывание товарища К. Т. Мазурова в Якутске. // Молодежь Якутии. Якутск. 13 июля 1971. С. 1./ [У той час ужо знаходзіўся у Якуцку ў якасьці карэспандэнта газэты “Молодежь Якутии” беларускі пісьменьнік Іван Ласкоў, які падтрымліваў цёплыя стасункі з Анастасіяй Феактыстаўнай Мазуравай, галоўным рэдактарам газэты “Зорька”.]
    7 красавіка 1974 ў сувязі з 60-годзьдзем Мазураў атрымаў званьне Героя Сацыялістычнай Працы. Узнагароджаны 5 ордэнамі Леніна, ордэнам Чырвонага Сьцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені і мэдалямі.
    На даручэньне Касыгіна Мазураў вывучаў скандынаўскую сацыяльна-эканамічную мадэль, уключна з мэтадамі стымуляваньня вытворчасьці працы, павышэньня таварнай (а ня цэнавай) прадукцыйнасьці вытворчасьці пры зьніжэньні яго фонда- і капіталаёмістасьці. Але такія праекты, як і касыгінскія эканамічныя рэформы ў цэлым, былі адрынутыя партдзяржнамэнклятурай і Кірыла Мазураў неўзабаве быў выведзены са складу Палітбюро ЦК КПСС і Савету Міністраў СССР.
    З 1978 г. Мазураў на пэнсіі. З 1986 году быў абраны старшынёй Усесаюзнага савету вэтэранаў вайны і працы. Дэпутат Вярхоўнага Савету СССР 3-9 скліканьня, у 1989 г. абраны народным дэпутатам СССР.
    Памёр 19 сьнежня 1989 г. у Маскве і пахаваны на Новадзявочых могілках.
    У менскім мікрараёне Сухарава адна з вуліцаў носіць імя Кірылы Мазурава. На фасадзе дому № 36 па вуліцы Карла Маркса, у якой жыў К. Мазураў, усталяваная памятная дошка. Таксама яго імем названа адна з галоўных вуліц Гомеля. У 2004 годзе, да 90-годзьдзя К. Т. Мазурава, у Маскве быў зьняты дакумэнтальны фільм “Кірыла Мазураў: партрэт на тле эпохі”.
    Наста Зорка,
    Койданава.




четверг, 30 октября 2014 г.

Феня Каплян. Мянчук Янкель. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                 МЯНЧУК  ЯНКЕЛЬ
    Янкель /Якаў/ Маркусавіч Каплан - нарадзіўся ў 1879 г. у губэрнскім месьце Менск Расейскай імпэрыі, у габрэйскай мяшчанскай сям’і.
    Каплан, былы студэнт Кіеўскага ўнівэрсытэта, быў арыштаваны ў Менску пасьля разгрому паліцыяй мясцовых сацыял-дэмакратычных кружкоў і пастановай Міністра ўнутраных спраў ад 31 траўня 1901 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір тэрмінам на 5 гадоў. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам прызначаны на жыхарства ў акруговы горад Алёкмінск Якуцкай вобласьці.
    Дастаўлены ў Алёкмінск 12 студзеня 1902 г. Вызначаных заняткаў не меў і жыў на казённы кошт. Улетку 1902 г. самавольна адлучыўся ў м. Якуцк, адкуль быў вернуты на месца пасяленьня. Затым быў пераведзены ў сяло Нахтуйскае Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці.
    Па прымяненьні маніфэста 11 жніўня 1904 г. іркуцкім генэрал-губэрнатарам вызвалены ад ссылкі і, атрымаўшы прахадное пасьведчаньне, 28 кастрычніка 1904 г. выехаў з Алёкмінскай акругі на жыхарства ў м. Менск.
    Літаратура:
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 122, 167, 174-175, 180-181, 193. 298. 470.
    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 122, 167, 174-175, 180-181, 193. 298. 470.
    Феня Каплян,
    Койданава.




Мадэгма Гамбоева. Бляхар Абрам. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                                  БЛЯХАР  АБРАМ
    Абрам Давідавіч Камзель - нар. у 1890 г. у губэрнскім м. Баку, у габрэйскай сям’і саматужніка-бляхара Давыда Камзеля, які нарадзіўся ў м. Царыцын Саратаўскай губэрні.
    Вучыўся ў Баку на сьлюсара-электраманцёра. Працаваў у Баку, Царыцыне, Астрахані, Тыфлісе, Маскве, дзе за страйк ў 1909-1910 гг. праседзеў у Бутырцы і быў высланы з Масквы ў Царыцын па месцы прапіскі.
    У 1912 г. пакліканы ў войска ў 84 Шырванскі полк у Пяцігорску. У 1914 г. у раёне Радама патрапіў у палон і знаходзіўся ў лягеры Котбус, завод Эберсвальд у Науэн і інш - электраманцёр.
    У 1918 г. у сьнежні я у парадку абмену ваеннапалонных патрапіў у Менск (абмен рабіўся ў Баранавічах). У лістападзе 1918 г. ў Менску я пайшоў добраахвотна ў Чырвонае Войска ў 148 полк 17 стралковай дывізіі. Знаходзячыся ў палку байцом удзельнічаў у баях супраць белапалякаў пад Пінскам, Лунінцом, Азярышчах і Зэльвянкай Гарадзенскай губэрні. Затым полк быў перакінуты на Пятлюраўскі фронт, дзе я браў удзел у баях супраць банды Пятлюры і банды Грыгор’ева.
    Знаходзячыся ў 148-м палку ў 1918 году я ў сьнежні месяцы быў прыняты кандыдатам у члены РКП(б).
    У 1919 г. улетку полк быў адпраўлены ў Менск, дзе быў расфарміраваны. Пасьля расфарміраваньня палка мяне прызначылі ў батальён сувязі 52-й стралковай дывізіі 16 арміі ў якасьці тэлефаніста. Ад 1919 г. я чалец УКП(б).
    16 армія ў 1919 г. напачатку восені адступіла з Менска, батальён сувязі быў накіраваны ў мястэчка Талачын Аршанскай губэрні. Неўзабаве я захварэў запаленьнем лёгкіх, лячыўся ў Воршы, вылечыўшыся я быў накіраваны ў м. Астрахань у Волска-Каспійскую флятылію, дзе быў прызначаны электрыкам ваеннага порта”.
    У 1934 г. я быў прызначаны дырэктарам зьверасаўгаса Дальзьверкамбіната Шантарскіх выспаў у Ніжне-Амурскай вобласьці.
    У ліпені 1938 г. быў арыштаваны ворганамі НКУС па арт. 58 п.п. 1, 7, 8 і 11. У траўні 1939 г. вызвалены”.
   1 чэрвеня 1940 г. Абрам Камзель быў накіраваны намесьнікам дырэктара Якутгандлю у ЯАССР.
    Літаратура:
    НАРС(Я) [Партийный архив Якутского ОК КПСС] Ф 4. Оп. 39. Д. 671.
    Мадэгма Гамбоева,
    Койданава.




Вуружан Вурэтра. Гісторык Казаран. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Павел Лявонавіч Казарян нарадзіўся 20 чэрвеня 1955 г. у в. Кашкатан (цяпер Васкеван) Наемберанскага раёна Армянскай ССР, армянін.
    У 1970-1972 гг. - навучэнец прафтэхвучэльні, у 1972-1973 гг. - сьлюсар тралейбуснага парку ў м. Ерэване, у 1973-1978 гг. - студэнт Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, у 1978-1986 гг. - настаўніцкая праца ў Верхаянскім раёне Якуцкай АССР.
    У сакавіку 1985 - абараніў дысэртацыю на сушуканьне навуковай ступені кандыдата гістарычных навук па тэме “Верхоянская палітычная ссылка ў другой палове XIX - пачатку XX стагодзьдзя.
    З 1986 г. у Інстытуце мовы, літаратуры і гісторыі Якуцкага філіялу Сыбірскага аддзяленьня АН СССР на пасадзе малодшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі.
    Затым самастойна распрацаваў праграму па мала вывучанай тэме “Вызваленчы рух у Расеі і якуцкая палітычная ссылка XIX - пачатак XX стагодзьдзя”, якая ўваходзіла ў мэтавую праграму СА АН СССР “Гісторыя Сыбіры. Гістарычны досьвед засваеньня Сыбіры”.
    У 1988 г. быў пераведзены на пасаду навуковага, а затым старэйшага навуковага супрацоўніка, праходзіў дактарантуру ў Інстытуце гісторыі, археалёгіі і этнаграфіі народаў Далёкага Ўсходу Далёкаўсходняга аддзяленьня Расейскай АН.
    У сьнежні 1998 г. абараніў дысэртацыю на сушуканьне навуковай ступені доктара гістарычных навук па тэме “Якуцкая палітычная спасылка ў сыстэме карнай палітыкі царызму”.
    З 2000 г. галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута гуманітарных дасьледаваньняў АН PC(Я), з 2002 г. прафэсар Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.
    Быў чальцом Канстытуцыйнай камісіі і яе працоўнай групы па распрацоўцы новай Канстытуцыі PC(Я), старшынёй Зьвязу армян Якутыі. Старшыня рэгіянальнага аддзяленьня Зьвязу армян Расеі.  У кастрычніку 2003 - абраны чальцом Генэральнай Рады Сусьветнага армянскага кангрэса.
    Апублікавана 130 навуковых і 50 навукова-папулярных артыкулаў у якіх разглядаецца лёс выгнанцаў з Беларусі.
    Ён: сапраўдны чалец Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук; сапраўдны чалец Акадэміі Паўночнага Форума; доктар гістарычных навук; чалец Рускага геаграфічнага таварыства; чалец Зьвязу журналістаў Расіі; ганаровы грамадзянін Верхаянья; заслужаны работнік культуры Рэспублікі Саха(Якутыя), вэтэран працы Расеі; сустаршыня Грамадзкага руху “Кансалідацыя”.



    Апошнім часам прадстаўнікі “гнілой якуцкай інтэлігенцыя, якія адразу абураюцца, калі яе перастаюць цалаваць “у дупу”. Ёю быў нават складзены:
                                                    Сборник ляпов Казаряна
    Якуты - это очень юный народ и отсчет нашей истории идёт с 16 века.
    Якуты имеют этническое самосознание, которое находится на уровне ребенка.
    Якуты - единственный этнос в Сибири, в котором хранителем генофонда выступает не мужчина, а женщина.
    Якуты ассимилировались не только с нижестоящими народами (ламутами, тунгусами и чукчами), но и с теми, кто был выше – русскими, украинцами, поляками.
    Современные якуты произошли от смешения женщин-якуток с мужчинами разных национальностей.
    Таких эпосов в мире не перечесть (об Олоҥхо).
    Для меня высшая ценность - это принадлежность к сообществу под названием якутяне. Ты должен этой земле, на которой живешь, отдать долг.
    Тыя, хто не належыць да “гнілое якуцкае інтэлігенцыі” не бачаць у гэтым абразы акрамя прэзыдэнта РС(Я) Егора Апанасавіча Барысава, які прыняў адпаведныя меры ў адносінах Казарана: “Как президент республики, я против, чтобы Казарян участвовал в подготовке издания “Истории Якутии...”

    Творы:
    Город Верхоянск. Исторический очерк. Якутск. 1988.
    Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989.
    Под северным сиянием. К 50-летию основания Батагая. Якутск. 1989.
    Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995.
    Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг.  2-е доп. изд. Якутск. 1996.
    История Верхоянска. Якутск. 1998.
    Якутия в системе политической ссылки России, 1826-1917 гг. Якутск. 1998.
    Генезис политической ссылки в России (конец ХV-нач. ХIХ в.). Учебное пособие. Владивосток. 1999.
    Якутская политическая ссылка. (Историко-юридическое исследование). Учебное пособие. Якутск. 1999.
    Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999.
    Ссылка в Сибирь (конец XVI-нач. ХIХ в.). Учебное пособие. Владивосток. Якутск. 1999.
    История Верхоянска. Якутск. 2003.
    Варужан Вурэтра,
    Койданава.