среда, 17 сентября 2014 г.

Аніта Бяляўская. Сасланая Хана. Койданава. "Кальвіна". 2014.




                                                           САСЛАНАЯ  ХАНА
    Хана [Анна] Давідаўна [Давыдовна] Скудзіна [Скудина], у замустве Энгель, габрэйская мяшчанка губэрнскага места Менск Расейскай імпэрыі, рамесьніца, якая ў 22 гады ад нараджэньня была высланая адміністрацыйна у Якуцкую вобласьць на 3 гады па справе абвінавачваньня ў дзяржаўным злачынстве Канстанціна Церашковіча і інш.
    Тэрмін выгнаньня правяла ў Сярэдне-Калымску, дзе ў 1891 годзе выйшла замуж за ссыльнага А. Энгеля.
     Энгель Шмуль /Александр/ Янкелевіч /Яковлевич/ нар. 8 жніўня 1862 г. ва вуездным месьце Бердзянску Таўрычаскай губэрні, у габрэйскай сям’і мяшчанаў Таўрычаскай губэрні. Скончыў Палтаўскую гімназію. Быў вольным слухачом Харкаўскага ўнівэрсытэта (сельскагаспадарчы факультэт). У 26 гадоў, за ўцёкі з Сыбіры, дзе ён знаходзіўся пад наглядам паліцыі, як адміністрацыйна-сасланы, у сакавіку 1887 г. быў высланы ў Якуцкую вобласьць на 8 гадоў. Да 1893 г. жыў у Сярэдне-Калымску, затым у Ніжне-Калымску Якуцкай вобласьці.
    Мела сына Барыса Аляксандравіча Энгеля (1890 г. н.) ды дачку Аўгіньню Аляксандраўну Энгель (1892 г. н.).
    26 кастрычніка 1894 г. Хана разам з сям’ёй пакінула Калымскую акругу.
    У студзені 1895 г. Хана Янгель выехала ў Менск.
    Шмуль Энгель у 1900 г. быў вызвалены ад паліцэйскага нагляду і служыў служачым-наглядчыкам матэрыяльнага складу пры станцыі Самтрэдзі Кутаіскай губэрні. У 1919 г. пабраўся шлюбам з Аляксандрай Міхайлаўнай Мураўёвай (1883 г. н.). Памер у 1924 годзе.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 219, 240.
   Казарян П. Л. Колымская политическая ссылка в 1861-1895 гг. (Численный состав). // Освободительное движение в России и Якутская политическая ссылка (XIX – начало XX в.). Материалы всесоюзной научной конференции. Якутск – Черкех, 28-30 июня 1989 г. Часть I. Якутск. 1990. С. 39.

    Маракоў Л.  Галоўная вуліца Мінска. 1880-1940. Кн. 2. Мінск. 2013. С. 237, 455.
    Аніта Бяляўская.,
    Койданава.