четверг, 18 сентября 2014 г.

Маўр Бывалы. Народнік Левенталь. Койданава. "Кальвіна". 2014.





    Лейба [Леў] Гіршавіч [Рыгоравіч] Левенталь – нар. у 1856 г. ва вуездным месьце Кальварыя Сувальскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай мяшчанскай сям’і. Па заканчэньні гімназіі паступіў у Маскоўскі унівэрсытэт; быў на мэдыцынскім і юрыдычным факультэтах. Прыналежаў да таварыства “Зямля і Воля”, вёў прапаганду сярод навучэнскай моладзі, займаўся дастаўкаю нелегальнай літаратуры з Пецярбурга ў Маскву і зборам грошаў на рэвалюцыйныя мэты. У 1887 г. У. Абнорскі прапанаваў яму прыняць удзел ў тайнай друкарні, якая заарганізоўвацца ў Маскве.
    Арыштаваны ў Пецярбурзе на Мікалаеўскім вакзале з транспартам толькі што аддрукаванага № 2 “Землі і Волі”. Са студзеня 1879 г. па 4 траўня 1880 г. утрымоўваўваўся ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, пасьля чаго быў пераведзены ў Дом папярэдняга зьняволеньня. Пецярбургскім ваенна-акруговым судом па справе аб забойстве Мезенцава 14 траўня 1880 г. прызнаны вінаватым ва ўступе ў супрацьурадавую супольнасьць і прысуджаны да пазбаўленьня ўсіх маючых правоў стану і да катаржных працаў у крэпасьцях на дзесяць гадоў, але тэрмін працы па канфірмацыі прысуду скарочаны быў да 6-ці гадоў. У другой палове 1880 г. утрымоўваўся ў Вышневалоцкай перасыльнай турме, пасьля чаго адпраўлены на Кару, куды прыбыў у лютым 1881 г.
    У 1884 г. Левенталь выйшаў на пасяленьне і быў уселены ў Баягантаяскім улусе Якуцкай вобласьці. Прымаў удзел у экспэдыцыі, якую заарганізаваў І. М. Сыбіракоў.


                                    Удзельнікі Сыбіракоўскай экспэдыцыі 1894-1896 гг.
                                         З правага боку 2-гі сядзіць Лэйба Левенталь
                                                             Якуцк 1894 г.


    Як вынік гэтае экспэдыцыі зьявілася праца: Подати, повинности и земля якутов. // Памятная книжка Якутской области, 1896; Подати, повинности и земля у якутов (от 1766 г). // Павлинов Д. М., Виташевский Н. А. и Левенталь Л. Г.  Материалы по обычному праву и по общественному быту якутов. [Труды комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. IV.] Ленинград. 1929. С. 221-448.

   Улетку 1898 г. выехаў у Эўрапейскую Расею. У пачатку 1900-х гадоў жыў у губэрнскім месьце Палтава і працаваў у земскім статыстычным бюро. Памёр у 1910 г. у Прывісьленскім краі Расейскай імпэрыі.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70 - 80-х годов. Исторический очерк по неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 195.
    Левенталь, Лев (Лейба) Григорьевич. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. ІІ. Семидесятые годы. Вып. ІІ. Москва. 1930. Ст. 754-755. 
   Маўр Бывалы,
   Койданава.