четверг, 18 сентября 2014 г.

Людамір Вір. Тапелец Эдэльман. Койданава. "Кальвіна". 2014.





                                                           ТАПЕЛЕЦ  ЭДЭЛЬМАН


    Эдэльман [Эдельман] Ісак [Исаак] Барысавіч – нар. у габрэйскай сям’і мешчаніна Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Нарадаволец. Займаўся друкаваньнем нелегальнай літаратуры. З 1885 года знаходзіўся пад негалосным наглядам паліцыі. Арыштаваны ў Маскве і высланы ва Ўсходнюю Сыбір адміністрацыйным парадкам 16 ліпеня 1887 г. на 10 гадоў.
    1 чэрвеня 1888 года дастаўлены ў абласны горад Якуцк. 21 верасьня 1888 г. дастаўлены ў акруговы г. Верхаянск Якуцкай вобласьці.
    Ад 1890 г. у яго з’явіліся адзнакі вар’яцтва – манія перасьледаваньня і мэлянхолія. Яму здавалася што ўсе яго абвінавачваюць у здрадзе і зьбіраюцца забіць. У ссылцы жыў абасоблена. 26 траўня 1895 г. ён утапіўся ў рацэ Яна, пакінуўшы запісу “Я гадко и грязно оклеветан врагами. Поэтому кончаю с жизнью”. Ягонае цела не было знойдзенае.
    Літаратура:
    Кротов М. А.  Якутская ссылка 70-80-х годов. Исторический очерк по  неизданным архивным материалам. Москва. 1925. С. 240.
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 125.
    Казарян П. Л.  Р. А. Протас в якутской ссылке (по дневниковым записям). // Якутский архив. Якутск. № 3 (7). 2002. С. 78.
    Людамір Вір,
    Койданава.