четверг, 28 августа 2014 г.

Эртаіда Лаўрыльлё-Угадан. Пэйзажыст Васіль Мяшкоў. Койданава. "Кальвіна". 2014.








                                                 ПЭЙЗАЖЫСТ ВАСІЛЬ МЯШКОЎ




     Як паведамлялася: «Теме Великой Отечественной войны посвящено полотно лауреата Сталинской премии, заслуженного деятеля РСФСР, действительного члена Академии художеств СССР П. П. Котова (1889-1953) «Минометчики». На этой же стене экспонируются произведения советских пейзажистов лауреатов Сталинской премии А. М. Грицая (Род. 1814 г.) «Последний снег», В. В. Мешкова (Род. 1893 г.) «В окрестностях Минска», В. К. Бялыницкого-Бируля (Род. 1872 г.) «Ковер лета. Иван да Марья». /Якутский музей изобразительных искусств. 1928 XXV 1953. Якутск. 1953. С. 12-13./
    Васіль Васільевіч Мяшкоў нар. 23 сакавіка (4 красавіка) 1893 г. у Маскве у сям’і мастака Васіля Мікітавіча Мяшкова (1867-1946), які ў пачатку 1930-х гадоў працуе над партрэтамі І. Сталіна, Ф. Дзяржынскага, К. Варашылава.
    З 1907 па 1908 год Васіль вучыўся ў мастацкай школе В. М. Мяшкова, якая знаходзілася ў Маскве і ў якую на выніковыя прагляды прац вучняў прыходзілі В. Сурыкаў ды В. Васьняцоў.
    У 1909-1916 гадах вучыўся ў свайго бацькі і ў Маскоўскай Вучэльні жывапісу, разьбярства і дойлідзтву (МУЖВЗ) у К. Каровіна, С. Іванова, А. Корына. У 1911 годзе далучыўся да перадзьвіжнікаў. У пэрыяд навучаньня запрашаўся І. Рэпіным ды В. Макоўскім удзельнічаць у 39-й, 43-й і 44-й выставах перадзьвіжнікаў. Напачатку творчасьці пісаў галоўным чынам гарадзкія пэйзажы.
    Скончыўшы Маскоўскую школу жывапісу, разьбярства і дойлідзтва, Мяшкоў паехаў працягваць адукацыю за мяжу.
    Вярнуўшыся ў Расею ў 1914 году, калі пачалася Першая сусьветная вайна, ён быў мабілізаваны ў якасьці мастака і шмат вандраваў са Штабам войска, стварыўшы мноства эцюдаў пра вайну.
    Пасьля 1917 году мастак пакідае ўпадабаную гістарычную тэму і становіцца тэатральным мастаком.
    У 1922 годзе В. В. Мяшкоў уступіў у Асацыяцыю мастакоў рэвалюцыйнай Расеі (АХРР) і зьвярнуўся да тэмаў Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны (сэрыя эцюдаў “Кастрычнік у Маскве” ды інш.). Удзельнічаў у стварэньні панарамы “Штурм Перакопу”.
    Паездка ў Крым і на Каўказ у 1924-1925 гадах зьявілася мяжой у творчай біяграфіі В. В. Мяшкова: ён пачаў захапляцца пэйзажам.
    У гады 1941-1945 гг. мастак зьдзяйсьняе некалькі паездак на фронт, па выніках якіх у 1944 г. стварае творы “Пасьля ворага”, “Па сьлядах акупантаў”. стварыў сэрыю палотнаў пад агульнай назвай “Па дарогах адступленьня фашыстаў”.
    Шмат і плённа працаваў В. В. Мяшкоў у сваім каханым пэйзажным жанры. Яго пэйзажныя палотны характэрны адмысловай велічнай і суровай трактоўкай рускай прыроды (“Сказ пра Ўрал”, 1949 г., “Кама”, 1950 г., “Залатая восень у Карэліі”, “Зімовы дзень. Падмаскоўе”, 1940 г. і інш.). Ляўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951) за карціны “Для сталінскіх будоўляў”. Сапраўдны чалец АМ СССР (1958). Народны мастак РСФСР (1963).
    Памёр Васіль Мяшкоў у 1963 годзе. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 8). Побач з ім пахавана яго жонка Вольга Мяшкова (1897-1967).
    Карціны мастака знаходзяцца ў Трацьцякоўскай галерэі, Рускім музэі, Музэі Рускага Мастацтва ў Кіеве, у музэях Новакузьнецка, Разані, Сочы, Томска, Хвядосыі ды ў прыватных калекцыях. Пэрсанальныя выставы мастака праходзілі ў Маскве (1916, 1941, 1953) і Новасыбірску (1929).



    Літаратура:
    Якутский музей изобразительных искусств. 1928 XXV 1953. Якутск. 1953. С. 13.
    Сокольников М. П.  В. В. Мешков. Москва. 1967.
    Сокольников М. П.  Творческое кредо живописца (В. В. Мешков) // Пейзажи Родины: Очерки о мастерах живописи. Москва. 1980. С. 64-78.
    ЭРТАІДА  ЛАЎРЫЛЬЛЁ-УГАДАН,
    Койданава