четверг, 28 августа 2014 г.

Надзея Рэйка-Злучка. Найздатнейшы бамавец Уладзімер Карагін. Койданава. "Кальвіна". 2014.






                                  НАЙЗДАТНЕЙШЫ БАМАВЕЦ ЎЛАДЗІМЕР КАРАГІН


 
    Уладзімер Мікалаевіч Карагін нарадзіўся 20 красавіка 1952 г. ў абласным горадзе Пскоў у РСФСР (СССР).
    У студэнцкія і выкладчыцкія гады (1972-1988) ён вядомы як арганізатар будатрадаўскага руху, камандзір “лепшых” будатрадаў у БССР і СССР, першабудаўнік БАМа, энэргетычных аб’ектаў Сыбіры і Якутыі.
    З 1985 г. на навукова-дасьледчым, заканадаўчым, арганізацыйным і прафэсійным узроўнях займаецца разьвіцьцём недзяржаўнага сэктара эканомікі і кіраваньня (каапэрацыя, прадпрымальніцтва), заснавальнік, акцыянэр шэрагу прадпрыемстваў.
    З 1988 гады ўзначальвае грамадзкія аб’яднаньні прадпрымальнікаў і працадаўцаў на мясцовым, рэспубліканскім і міжнародным узроўнях. Па яго ініцыятыве створаны і на этапе разьвіцьця ўзначальваліся зьвязы вытворчых каапэратываў БССР і СССР, Зьвяз прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь, Беларускае грамадзтва абароны спажыўцоў, Беларускі зьвяз падаткаплатнікаў, Беларуская канфэдэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, заснаваны 22 цэнтра падтрымкі прадпрымальнікаў, шэраг газэт і часопісаў.
    З 1978 па 1998 год на выкладчыцкай працы ў Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце і Рэспубліканскім Міжгаліновым інстытуце падвышэньня кваліфікацыі кіраўнічых работнікаў і адмыслоўцаў галін народнай гаспадаркі.
    З 1993 г. заснавальнік, рэктар, ды прафэсар Недзяржаўнай Акадэміі парлямэнтарызму і прадпраймальніцтва, затым Ганаровы рэктар. Чалец Міжнароднай акадэміі арганізацыйных і кіраўнічых навук і Міжнароднай акадэміі інфармацыйных працэсаў і тэхналёгій.
    З 1989 па 1999 год - дэпутат, чалец Прэзыдыюма, старшыня сталай дэпутацкай камісіі па эканамічным разьвіцьці і бюджэту, намесьнік старшыні Менскай гарадзкой Рады дэпутатаў.
    Чалец рэдкалегіі часопісаў “Налоговый вестник”, “Валютное регулирование”, “Кадровик. Управление персоналом”, “Секретарское дело”, “Дело”, “Экспорт&Импорт”
    Старшыня АТ “Менскі сталічны зьвяз прадпрымальнікаў і працадаўцаў”, Намесьнік старшыні СНТ “Беларуская канфэдэрацыя прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў (наймальнікаў)”, чалец Прэзыдыюма, старшыня Камітэта па прадпрымальніцтве РАТ “Беларуская навукова-прамысловая асацыяцыя”.
    Сапраўдны чалец клюбаў: Менскага ROTARY INTERNATIONAL CLUB, Сталічнага дзелавога клюба, Міжнароднага клюба дырэктараў, Міжнароднага трэйдзінг-клюба
    Чалец Прэзыдыюма Рэспубліканскага Працоўнага арбітражу, Чалец Нацыянальнай Рады па працоўных і сацыяльных пытаньнях Рэспублікі Беларусь.
    Чалец Прэзыдыюма Эўрапейскай канфэдэрацыі асацыяцый малых і сярэдніх прадпрыемстваў (СЕА-РМЕ) (г. Брусэль)
    Сустаршыня РАТ “Садзейнічаньні разьвіцьцю супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь” (г. Масква)
    Надзея Рэйка-Злучка,
    Койданава.

                                                                  ДАДАТАК

                                 УСЕ, ХТО ПРАЙШОЎ ВЫПРАБАВАНЬНЕ БАМам
                                              РЭАЛІЗАВАЛІ СЯБЕ Ў ЖЫЦЬЦІ
    Днямі ў Расіі адзначалася 35-годдзе будаўніцтва БАМа (Байкала-Амурскай магістралі). Калі для многіх сёньняшніх маладых вышэй згаданая абрэвіятура — проста літары, то для людзей больш сталых гэта цэлая эпоха, час камсамольскага запалу, час вялікіх зьдзяйсьненьняў i працоўнага подзьвігу на агульную карысьць. Пачынаючы з 1975 на саюзную будоўлю зьяжджалася моладзь з усіх куткоў СССР. Было там i шмат беларусаў. Сярод iх — студэнт 3 курса БДУ Валодзя Карагiн, камандзір першага беларускага студэнцкага будатрада на БАМе. Сёньня Уладзімір Мікалаевіч — старшыня Прэзыдыюма Рэспубліканскай канфэдэрацыі прадпрымальнікцтва, чалавек вядомы і вельмі заняты. Але ён знайшоў час на сустрэчу з журналістам, каб узгадаць сваю БАМаўскую маладосьць (тым больш, што інтэрв’ю адбылося адразу па вяртаньні з горада Тында, дзе сьвяткавалі юбілей будаўніцтва Байкала-Амурскай магістралі).
    — Уладзімір Мікалаевіч, прайшло 35 гадоў. Што да сёньняшніх дзён захавалася ў памяці самым яркім успамінам?
    — Найбольш запомніўся наш моладзевы задор і вялікая адказнасьць, якую мы адчувалі, калі ўвязаліся ў такі маштабны праект... Калі паўстала пытаньне аб фронце работ для нашага атрада, тагачасны лідэр моладзі Паўднёвай Якуціі Дзьмітрый Трафімаў прапанаваў нам узяць асобны аб’ект, які быў бы цалкам нашым — ад першага калка да апошняй цаглінкі, і якім мы маглі б потым ганарыцца. Мы ўзяліся за будаўніцтва пасёлка Сярэбраны Бор, побач з якім сёньня разьмяшчаецца Нерунгрынская ГРЭС (яна забясьпечвае энэргіяй палову Якуціі!). Трэба разумець, што непасрэдна чыгунка — гэта адна сотая ад усёй інфраструктуры. БАМ — гэта пад’язныя дарогі, гэта пасёлкі з жылымі дамамі, бальніцамі, дзіцячымі садкамі, ЗАГСамі і г.д. “Жалезка” — гэта дробязь, галоўнае — асваеньне зоны БАМа, фарміраваньне ўсёй неабходнай інфраструктуры. Безумоўна, мы не абмежаваліся толькі Сярэбраным Борам. Працавалі на будоўлі іншых пасёлкаў (напрыклад, Залацінкі — пасёлка атрада беларускіх будаўнікоў імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Кедышкі), самога чыгуначнага палатна. Мы прыяжджалі сюды працаваць на ўсё лета, восеньню вярталіся на вучобу, а новым летам — зноў на БАМ. Усяго я адпрацаваў на БАМе 12 гадоў.


    У нас быў выключна арганізаваны атрад. Кожны баец быў яшчэ і членам агітбрыгады. Паколькі мы там былі прадстаўнікамі сваёй рэспублікі, то везьлі з сабой сваю сымболіку, сваю культуру, песьні, паэзію, мастацтва. У нас былі слайд-фільмы пра Беларусь, і кожны наш баец апроч іншага быў яшчэ i дакладчыкам на пэўную тэму, якая датычылася нашай рэспублікі. На нашым рахунку стварэньне на БАМе некалькiх моладзевых бібліятэк. Спачатку мы разгарнулі работу ў беларускіх школах, арганізавалі збор кніг. Кожны школьнік падпісваў сваю кніжку, якую ахвяраваў бібліятэкам БАМа. Усяго мы адправілі на БАМ больш за 50 тысяч кніг, заснавалі бібліятэкі ў пасёлках Залацінка, Нерунгры, Сярэбраны Бор.
    — Раскажыце, у якіх умовах вам давялося жыць і працаваць на БАМе?
    — У самым пачатку (калі прыехалі ў першы раз) не было нічога. Толькі тайга, дзе трэба было “зьняць” (высекчы) дрэвы, каб паставіць палаткі. Не было сьвятла і вады (яе нам прывозілі). У нас там утварылася своеасаблівая маленькая дзяржава: мы самі забясьпечвалі сябе ўсім неабходным (ніхто для нас нічога загадзя не рыхтаваў). Камандзір павінен быў усім забясьпечыць сваіх байцоў, усё арганізаваць. А я тады быў студэнтам 3 курса БДУ (праўда, ужо з вопытам кіраваньня будатрадамі). Наладжваць побыт нам давялося “з нуля”. Тое ж датычылася і будаўнічых работ. Калі пачалі ўзводзіць фундамэнты будынкаў, сутыкнуліся з праблемай — адсутнасьцю неабходнага інструмэнта. Грунт, які трэба было капаць, паводле клясыфікацыі адносіўся да 11-й катэгорыі (гэта прамерзлая скальная парода). Яе магчыма было “дзяўбці” толькі кіркамі, якіх у нас не было. Першае, што мы зрабілі, адшукалі кузьні, дзе нам змаглі выкаваць кіркі для работы. Аб’ём цяжкай фізычнай працы ў надзвычай складаных умовах быў каласальны. У далейшым, у наступныя нашы заезды на БАМ, мы будавалі бэтонныя дарогі, будынкі. Апроч іншага мы былі далучаны і да кіраваньня будоўляй. Я, напрыклад, некалькі гадоў быў “начным дырэктарам”. Начальнік кіраваньня будаўніцтвам давяраў мне 5 тысяч рабочых, чыя зьмена доўжылася з 8 гадзін вечара да 8 гадзін раніцы (будоўля працавала круглыя суткi). Я на той час ужо скончыў БДУ, працаваў выкладчыкам. На БАМе я вёў i навуковую работу — быў адным з аўтараў канцэпцыі сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Паўднёва-Якуцкага тэрытарыяльна-вытворчага комплексу.
    — А як вы адпачывалі, бавілі вольны час?
    — На БАМе нам хацелася як мага больш паглядзець, таму ў выхадныя дні мы вывозілі людзей і ў былыя Сталінскія лягеры, на арцелі старацеляў, дзе здабывалі золата, бачылі, як здабываюць алмазы, сьлюду, наведвалі выбраныя ўранавыя руднікі, вугальны разрэз, аб’екты іншых падразьдзяленьняў БАМа. Знаёміліся з нацыянальнай культурай і ладам жыцьця якутаў, эвенкаў, нацыянальным эпасам “Алонха”. Мы прывезлі з сабой апаратуру для дыскатэкі, запісы. У нас былі самыя лепшыя дыскатэкі на БАМе. Можаце сабе ўявіць: мы нават лазэры з сабой прывезьлі!
    — А тады ўжо былі лазэры?
    — Былi. Нашы фізыкі Валодзя Кустаў i Коля Марціновіч, якiя пазьней сталі кандыдатамі навук, паклапаціліся пра гэта. Такім чынам, у нас былі дыскатэкі з лазэрамі, якія мы ладзілі некалькі разоў на тыдзень. Акрамя таго, мы выступалі з канцэртамі. Наша агітбрыгада дала на БАМе дзесяткі канцэртаў. Уяўляеце, пасьля 12-гадзіннай зьмены мы яшчэ выступалі, чыталі лекцыі.
    — А з якім нумарам выступалі вы?
    — Я быў вядучым канцэртаў. У нас былі цудоўныя сцэнкі, тэатар мініятур. Наша Лёка Гашына — доктар атрада (сёньня яна працуе ў дзіцячым хірургічным цэнтры) цудоўна сьпявала песьні пад гітару. Лёку Гашыну ведаў увесь БАМ. Кожнае лета, у жніўні, на БАМе праводзіўся фэстываль аўтарскай песьні, і Лёка заўсёды там выступала. Апроч таго, што яна была ўрачом атрада, яна яшчэ працавала ў брыгадзе па бэтонных работах і сама заўсёды брала на сябе самыя цяжкія нагрузкі. Лёка ў нас была энтузіясткай-завадатаркай, а як урач выратавала некалькі жыцьцяў. Увогуле, у нас было даволі многа дзяўчат. Яны былі кухарамі, мэдыкамі, малярамі. Узгадаю Тамару Станькову, Валянціну Марціновіч, Ірыну Піўчанку, Люду Сямёнаву, Іну Шалахаву.
    — Хто з вядомых сёньня людзей быў байцом першага беларускага студэнцкага будатрада?
    — Намесьнік міністра культуры Віктар Кураш, рэктар унівэрсытэта культуры Барыс Сьвятлоў, старшыня Савета заснавальнікаў інстытута парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва Алег Марозаў, пракурор Бабруйска Анатоль Трацьцякоў, намесьнік дэкана мэхмата БДУ Дзьмітрый Мядзьведзеў, доктар геоляга-мінэралягічных навук Уладзімер Левашкевіч, доктар гістарычных навук прафэсар БДУ Анатоль Разанаў, палкоўнік Уладзімер Стужук, паэт Леанід Пранчак, вядомыя журналісты Сяргей Новікаў, Уладзімер Дзюба, Уладзімер Капскі, Аляксандр Андрэеў, Васіль Анісенка, прадпрымальнік Васіль Аўдзеенка. Неаднаразова браў удзел у будаўніцтве БАМа заслужаны артыст Беларусі, опэрны сьпявак Віктар Стральчэня (яго называлі залатым голасам Беларусі). У розны час байцамі нашага атрада станавіліся вядомыя кампазытары Уладзімер Буднік, Васіль Кандрасюк, сьпевакі Уладзімер Колін, Раман Жабінскі. Яны працавалі на будоўлі і езьдзілі з канцэртамі ў складзе агітбрыгады.
    — На БАМ бралі ўсіх ахвотных?
    — Вядома, не. Быў адбор. Абавязковыя патрабаваньнi — фізычнае здароўе і вопыт працы на будоўлі. Трапіць у БАМаўскі атрад, які называўся СБА (студэнцкі будаўнічы атрад) імя Ленінскага камсамола, было складана. Каб атрымаць неабходны досьвед, я спачатку ўзяў удзел у будаўніцтве бэтонных дарог Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, будаваў піянэрскія лягеры ў Радашковічах для заводаў “Гарызонт” i “Тэрмапляст” (ужо тады я быў камандзірам атрада), узводзіў фундамэнт кампрэсарнай станцыі газаправода Таржок — Менск — Iвацэвічы пад Крупкамі, быў на мэліярацыйных работах на Меншчыне. Акрамя таго, мы праверылі свае сілы і цягавітасьць у зімовых атрадах (між іншым, сталі першымі ў Саюзе студэнтамі, хто распачаў такую практыку!). Зімой 1974-га і 75-га мы будавалі вытворча-тэхнічнае вучылішча мэліяратараў у Валожыне, аб’екты завода імя Вавілава. І толькі пасьля работы на будаўнічых аб’ектах у Беларусі і Томску мяне выбралі камандзірам будатрада на БАМе. Астатнія мае байцы таксама мелі папярэдні вопыт зімовых студэнцкіх будатрадаў. Мы зьядналіся ў працы, выступалі разам і як агітбрыгада (выяжджалі з выступленьнямі ў калгасы, у населеныя пункты). Такім згуртаваным калектывам мы і накіраваліся на БАМ.


     Увесь наш атрад быў падзелены на брыгады. Мы загадзя прыкінулі верагодныя спэцыяльнасьці, якія там нам могуць спатрэбіцца. Тыя, каму не хапала профільных ведаў, прайшлі спэцыяльныя курсы, атрымалі пасьведчаньні. Гэта была сур’ёзная прафэсійная падрыхтоўка. Я сам вучыўся на філязоўскім аддзяленьні БДУ. Зразумела, да будаўніцтва мая спэцыяльнасьць не мела ніякага дачыненьня. Мне давялося ісьці на будаўнічы факультэт БПІ і вывучаць тэхналёгію будаўнічай вытворчасьці. Затое потым, на БАМе, я змог быць прарабам, начальнікам участка і нават галоўным дыспэтчарам.
    Менавіта на БАМе я “заразіўся” кіраваньнем і пытаньнямі эканомікі, калі пазнаёміўся з акадэмікам Абэлам Аганбегянам. Гэта ён мяне, студэнта 3 курса, уключыў у дасьледчыя навуковыя праграмы комплекснага асваеньня Якуціі.
    — Ці былі людзі, якія не вытрымлівалі нагрузак і цяжкіх умоў і вярталіся дамоў?
    — Вядома ж, былі. Сур’ёзным выпрабаваньнем была сама дарога да месца будоўлі — гэта 8—10 тысяч кілямэтраў у адзін бок, 7 часавых паясоў. Таму мы намагаліся браць у атрад толькі фізычна здаровых людзей. Вы ж разумееце, мы не маглі рызыкаваць. Былі і такія, каго мы самі адпраўлялі з будоўлі дамоў. На БАМе панаваў “сухі закон”, дысцыпліна была вельмі жорсткая. Раніца заўсёды пачыналася з пастраеньня, з пад’ёму сьцяга.
    У нашым атрадзе мы ўкаранілі прынцыпы камуністычнай крамы. Загадчык гаспадарчай часткі прывозіў у атрад розныя патрэбныя дробязі (цукеркі, цыгарэты, мыла, зубную пасту і г.д.). Усё гэта ён выстаўляў навідавоку, побач ставіў скрыню для грошай і клаў сшытак. Тут жа віселі цэны на ўсе тавары. Кожны з байцоў выбіраў тое, што яму патрэбна, клаў грошы ў скрыню ці запісваў сваю “пазыку” ў сшытак. Па заканчэньні сэзона мы заўсёды падводзілі балянс, і кожны раз грошай было больш, чым агульны кошт набытых тавараў. Ніколі не было недастачы! А гэта сьведчыць аб выключнай сумленнасьці людзей.
     — Ведаю, што будоўлю БАМа наведаў і тагачасны намесьнік галоўнага рэдактара “Чырвонай Зьмены” Анатоль Бутэвіч...
     Гэта было ў 1976 годзе. 2 красавіка мы адзначалі гадавіну высадкі першага беларускага будаўнічага атрада імя Мікалая Кедышкі на аб’екты Паўднёва-Якуцкага ўчастка БАМа. З гэтай нагоды творчая брыгада ЦК камсамола Беларусі, у складзе якой, акрамя Бутэвіча, былі музычныя дзеячы Iгар Лучанок, Вольга Шутава, паэт Генадзь Бураўкін, правяла сустрэчу з работнікамі будоўлі. Гэта была самая цудоўная вечарына, на якой мне калі-небудзь даводзілася прысутнічаць. Між іншым, на маёй сьпіне Ігар Лучанок напісаў песьню “Залацінка”. Ідэя прайшла да яго на месцы, у пасёлку Залацінка, кампазытару не было на што абаперціся, таму ў якасці рабочага стала ён выкарыстаў маю сьпіну.
    — На сьвяткаваньні 35-годдзя будаўніцтва БАМа вы былі адзіным прадстаўніком беларускіх будатрадаўцаў. Якія эмоцыі ў вас выклікаў сёньняшні БАМ?
    Выключна станоўчыя. Мне было прыемна прайсьціся па дарогах, якія мы пабудавалі больш за 30 гадоў таму, пачуць ацэнку мясцовых жыхароў, якія прызналі, што беларусы будавалі вельмі якасна (бэтон нідзе не разваліўся, хоць па пляне ён павінен быў пратрымацца толькі 20 гадоў). Увогуле, усе людзі, якія прайшлі выпрабаваньне БАМам, здолелі рэалізаваць сябе ў жыцьці. Сёньня гэта вядомыя прадпрымальнікі, рэктары ВНУ, вучоныя, дырэктары школ. У суботу, 18 ліпеня, у Інстытуце парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва а 14-й гадзіне адбудзецца сустрэча вэтэранаў першых студэнцкіх будатрадаў. Плянуецца, што зьбярэцца каля 60 чалавек. Магчыма, будуць i госьцi з БАМа. Калі ласка, прыходзьце.
    — Дзякуй за размову.
    Гутарыла Інга Міндалёва
    Фота з асабістага архіва Уладзіміра Карагіна
    /Звязда. Мінск. № 26. 18 ліпеня 2009./

                                                                        Общество
                                                                       06.01.2015
                                                         Руслан Горбачев, фото bel.biz
                        «Руководитель IKEA просил снизить для них вступительный взнос.
                                                      Речь шла о 100 долларах!»
    Председатель «Минского столичного союза предпринимателей и работодателей» и лидер «Республиканской конфедерации предпринимательства» Владимир Карягин рассказал «Салідарнасці» о непростой жизни отечественного бизнеса, атаках криминала и мести со стороны коррупционеров.

    – Владимир Николаевич, в одном из интервью вы сказали, что с вами на строительстве БАМа работало много ныне известных белорусов. Кто, к примеру?
    – Журналист Владимир Дзюба, спортивный комментатор Сергей Новиков, министр культуры Борис Светлов. Эти люди были в моем отряде, это мои бойцы. Я со студенческих лет формирую команды. На БАМе участвовал в строительстве четырех гидростанций. Всего в моих отрядах побывало около 600 человек. Мне приятно видеть, что они выросли, стали бизнесменами, ректорами, судьями, прокурорами, врачами и писателями. Сегодня мы поддерживаем с ними неформальную связь и создали ассоциацию ветеранов строительства Байкало-Амурской магистрали и Якутии.
    – Вы возглавляли Союз кооперативов БССР. Самые удивительные кооперативы того времени?
    – К примеру, кооператив «Спутник», который располагался на улице Интернациональной. Это было первое в нашей стране брачное агентство. Его организаторы создали несколько сотен семей. Еще один замечательный кооператив – «Гарантия». Его председатель Владимир Перочинский объединил более тысячи таксистов-владельцев автомобилей. Поездки у них были дешевле, чем на государственном такси. Кроме того, они задали другой стандарт обслуживания: первыми поставили счетчики, рации (в Гродно и Бресте), стали открывать клиентам двери и подносить вещи. А ведь в то время таксисты были очень разбалованы дефицитностью своей позиции.
    – Интерес со стороны криминала кооперативы в БССР, видимо, ощущали.
    – В конце 80-х - начале 90-х – безусловно. Поскольку появились личности, которые зарабатывали значительно больше средней 120-рублевой зарплаты, то к ним стали приходить люди, которые улыбались и предлагали свои услуги по охране и защите. Особенно тем, кто работал в торговле. Если ты отказывался, то у тебя могло что-то сгореть или исчезнуть. Случались избиения, вывозы в лес, пытки горячим утюгом. Были и заказные убийства. На площади Победы однажды взорвался автомобиль, а на теперешнем проспекте Победителей застрелили банкира. Я был вице-президентом Союза кооперативов СССР, где генеральным директором работал знаменитый Кивелиди. Спустя несколько лет его отравили в Москве на рабочем месте в офисе Союза. На телефонную трубку нанесли радиоактивные высокотоксичные элементы. Погибли и он, и его секретарь.
    – Вам когда-нибудь угрожали?
    – Конечно. Но популярностью у рэкета я не пользовался, ведь занимался не коммерческой деятельностью, а сферой образования, да и моя известность их отталкивала. Однажды даже приключился курьезный случай. Ехал в мороз с водителем на «Вольво» в Гродно. Заглох двигатель. Водитель перешел через дорогу, остановил встречную машину, попросил передать по приезду в Минск, чтобы товарищи нас забрали. Из автомобиля ответили: мы бандиты, но Владимиру Николаевичу вызовем помощь, он содействует появлению богатых людей. Я тогда был депутатом Минского горсовета.


    – Какими своими детищами вы гордитесь?
    – По моей инициативе создан ряд предпринимательских союзов и учебных заведений, в частности Институт парламентаризма и предпринимательства, где я был первым ректором, а сегодня являюсь почетным. Я всегда формировал команды, способные решать серьезные задачи.
    – Вы отметили, что сегодня чувствуете себя общественным деятелем и исследователем. Чем тогда зарабатываете на жизнь?
    – Я являюсь учредителем ряда предприятий. Из многих организаций вышел, но их руководители про меня не забывают.
    – Вы являетесь членом общественно-консультативного Совета при Генпрокуратуре, занимающегося противодействием коррупции. В 2013-м бывшего первого зампреда Минского горисполкома Игоря Васильева приговорили к 14 годам за получение взятки в 250 тысяч долларов. По вашим сведениям, насколько распространены в Беларуси такие суммы для коррупционеров?
    – Как правило, суммы в полмиллиона, миллион долларов предлагают бизнесмены из наших стран-соседей. Чиновники не могут устоять против соблазна. Конечно, это отвратительно. Коррупция и откаты – ржавчина экономики.
    – Белорусские предприниматели менее расположены искушать чиновников взятками?
    – Во-первых, от них деньги зачастую даже не возьмут.
    – Почему?
    – Потому что они здесь живут. У коррупционеров есть свои правила. Брать деньги от местного они не рискуют, потому что не знают, какие у него здесь подвязки, знакомства, однокурсники и т.д. Во-вторых, белорусские бизнесмены меньше соседей владеют инструментом дачи взятки. В России по просьбе президента Якутии мы направили работать в регион смоленскую фирму с белорусским капиталом. Так они не смогли там действовать – везде требовались откаты. Белорусски менеджеры сказали: мы не привыкли так работать, даже не знаем, как подойти, чтобы дать деньги. В итоге их обманули, и они смогли вернуть средства только через суд. Я потом разговаривали с одним долларовым миллиардером, сказал ему: как вам не стыдно, белорусы приехали, выполнили работы, а вы не расплатились. Он в ответ ухмыльнулся: ну вот вы силу проявили, вырвали свои деньги, я вами восхищен. А речь шла всего лишь о нескольких миллионах российских рублей. Что касается Беларуси, то у нас много оснований для появления коррупции заложено в непрозрачных процедурах выделения земельных участков. Некоторые люди заработали большие деньги на перепродаже участков земли под строительство, особенно в Минске. А все потому что у них был доступ к людям власти, которые выделяли участки под совершенно пустые фирмы, не обладающие активами. Это типичный заработок белорусских коррупционеров, как в Минске, так и в других городах.
    – Как считаете, какой процент дел, связанных с коррупцией, доходит до суда?
    – Думаю, не более 10%. Почему? Телефон специальной горячей антикоррупционной линии в нашем Союзе – 8029 3-999-77-5. Мы просим предпринимателей: если тебя принуждают к сделке, позвони, сообщи, пожалуйста. Достаточно одного моего звонка в Следственный комитет или прокуратуру и ваше дело не будет оставлено без внимания. Вы думаете этот телефон перегружен звонками? Люди боятся сюда звонить. Но когда я приезжаю в регион, то многие пытаются уединиться со мной, чтобы что-то рассказать и посоветоваться.
    – Чего они боятся?
    – Мести. И их страх оправдан. Я помню, как у одного предпринимателя, занимавшегося поставками ткани, вымогала деньги налоговый инспектор одного из районов Минска. Он передал ей взятку, положив деньги в туалетный бачок ресторана. Как оказалось, за инспектором давно наблюдали следственные органы. Предпринимателя задержали, он рассказал для кого были предназначены деньги. Дальше он не смог работать. За ним шел след, ему мстили по любому мелкому поводу дополнительными проверками. Он был вынужден закрыть фирму. Этот человек изменил свой вид деятельности и сегодня работает в Союзе предпринимателей. Вместе с тем я вижу, что государство старается с коррупцией бороться. К нам прислушиваются, я периодически встречаюсь с генеральным прокурором. Приятно, что публично обсуждается проект закона о коррупции. Мы много лет о нем говорили, и наше предложение о публичном обсуждении было воспринято на политическом уровне. По сравнению с соседями из СНГ сегодня сформирован образ Беларуси как менее коррумпированной страны. Значит, инвестор чувствует себя здесь увереннее. Потому что есть ряд компаний, которым сама мысль о коррупции отвратительна. К примеру, IKEA принципиально не работает в стране, где есть коррупция. Ее руководитель Ингвар Кампрад, у которого более 30 млрд долларов и которому далеко за 80 лет, из экономии никогда не летает бизнес-классом и живет в Швейцарии, а не в Швеции, где выше налоги. Он лично звонил нам, спрашивал, сколько IKEA должна заплатить за вступление в столичный Союз предпринимателей (сегодня компания активно развивает проект в Могилевской области). Интересовался, нельзя ли снизить для них взнос. Речь шла о 100 долларах!
    – И что вы сделали?
    – Мы пошли ему на уступки.
    (Продолжение следует…)

                                                                    13.01.2015
                                                              Руслан Горбачев
                              «У Юрия Чижа также были неудачи и проблемы»
    Лидер белорусских бизнес-ассоциаций Владимир Карягин рассказал «Салідарнасці», перед каким предпринимателем преклоняется, благодаря чему Юрию Чижу удалось построить бизнес-империю и почему вынужден был взять слово на похоронах Евгения Шигалова, создавшего Ждановичский рынок.


    – Вы встречаетесь с Александром Лукашенко для обсуждения проблем предпринимательства?
    – В последние годы встреч тет-а-тет у нас не было, только на совещаниях. Но я довольно часто по поручению бизнес-ассоциаций обращаюсь к главе государства с письмами и аналитическими записками.
    – Письма до него доходят?
    – Вижу по реакции, что доходят. Сегодня в органах власти много порядочных и образованных людей, мне приятно работать, допустим, с помощником президента Кириллом Рудым. Тоже самое могу сказать о руководстве министерства экономики, министерства финансов, Нацбанка. Мы можем откровенно ставить перед ними вопросы. Добрые слова могу сказать о Петре Петровиче Прокоповиче, он очень внимателен, реагирует на наши предложения. Меня смешат возникающие в интернете необоснованные высказывания о нем. Восхищает, что человек в этом возрасте чутко реагирует на наши предложения, собирает для их обсуждения рабочие группы. Но, к сожалению, не все вопросы удается решить. Кадры постоянно проходят спирали ротаций, а задача развития диалога бизнеса и власти – постоянная потребность. Ежегодная подготовка и продвижение Национальной платформы бизнеса Беларуси – одна из форм такого диалога. Может быть, мы не всегда удовлетворены ответами государственных органов, но так у нас организована власть, что только одно лицо может принять важное решение. И то, многие его решения тормозятся. Президент много раз говорил о продаже убыточного имущества. Легко это реализуется в регионах? Нет, конечно. Тормозится выполнения директивы №4 «О развитии предпринимательской инициативы и стимулировании деловой активности».
    – В одном из интервью вы сказали, что некоторые чиновники являются откровенными врагами национальной экономики. Кого вы имели в виду?
    – Зачем расшифровывать?
    В Совете министров есть такие?
    – Есть такие и в правительстве, и в других ветвях власти. Хотя их количество уменьшается, в том числе и в регионах. Мы находим все большее понимание и поддержку.
    – Самый талантливый белорусский бизнесмен, на ваш взгляд?
    – У нас есть много самородков. Я преклоняюсь перед Владимиром Николаевичем Линевым, который более 20 лет назад, будучи молодым доктором наук, создал компанию «Адани». Они производят рентгеновскую и диагностическую технику и экспортируют свою продукцию в 120 стран мира. Их оборудование стоит в крупнейших мировых аэропортах, к примеру, в «Хитроу». Они создали систему раннего опознавания онкологических заболеваний, передвижные станции. Если говорить о масштабе бизнеса, то я очень хорошо отношусь к Юрию Чижу, который является членом нашего Союза. Знаю этого самородка с 1990 года, с момента начала его бизнеса. Он прошел все этапы. Вначале торговал водой, потом построил завод (белорусско-багамское совместное предприятие «Аква-Трайпл»). Уже к 1994 году у него были созданы предпосылки для учреждения целого ряда производственных предприятий. Он очень быстро, за несколько лет поднялся. Юрий Чиж умеет создать команду, использовать экспертов, приглашать людей, способных построить грамотную технологическую линию, подготовить грамотный бизнес-план. Однажды говорю одному российскому ученому, автору книги-бестселлера по менеджменту: хорошо было бы, если бы ты приехал в Беларусь работать. Он отвечает: так я приезжаю. Спрашиваю: к кому? Он называет Чижа. Кроме того, он много работает сам. Юрий Чиж всегда переносит свой офис в то место, где возник новый бизнес. У него стиль ручного управления.
    – То, что вы говорите, – очень интересно. Потому что спортивным болельщикам Юрий Чиж известен, прежде всего, как руководитель минского «Динамо», где он меняет главных тренеров как перчатки, не давая команде обрести стабильность и добиться высокого результата.
    – Не знаю его менеджмент в футбольном клубе до деталей. Есть разные отклики. Возможно, иногда ему не удается найти достойных партнеров по делу. Он всегда делает ставку на образованных людей, прислушивается к ним. Его сын закончил Оксфорд, работает в одной из компаний отца. У Юрия Чижа также были неудачи, проблемы, трудности. У крупных предпринимателей также есть недостаток финансовых ресурсов, а от них слишком много хотят отпилить. Многие из них ведут скромный образ жизни. Я, к примеру, по утрам ограничиваюсь овсяной кашей и фруктами. И уж точно трачу на еду меньше, чем большинство белорусов.
    – Сейчас, кстати, на часах 16.40. А вы только направляетесь обедать.
    – Это моя проблема. У меня диабет и мне нужно раз в два часа что-нибудь съесть. Удается это не всегда. А недавно еще воспаление легких получил. Никак не выйду из болезней этих, цепляется одно за другое. Но у меня по-прежнему жесткий режим, работаю по 18 часов в сутки. Встаю не позже 7 часов, кладусь спать в 2-3 часа ночи. И это не хорошо, – это очень плохо, спать нужно 7-8 часов. Все-таки я уже не молодой человек, мне уже 63-й год идет. Я буддист по мировоззрению и очень неприхотливый. У меня нет дач, коттеджей и прочего – меня это все тяготит.
    – Кто живет в коттеджных поселках под Минском?
    – Очень много бывших чиновников. Думаю, если у них начнут спрашивать те, кому это положено, почему и откуда взялась такая собственность, то настанет момент истины. Нужно вводить контроль над расходами – не только для чиновников, но и для членов их семей, близких.
    – Вы посетили 90 стран. Чем, на ваш взгляд, белорусы отличаются от других?
    – Сама Беларусь отличается тем, что мы очень молодая страна. Из 4 тысяч народов, обладающим своим языком, далеко не каждый получил счастье создать свое национальное государство. Беларусь в 1991 году такую возможность получила. Этим надо пользоваться. Есть народы (вроде курдов численностью более 40 млн человек), которые проливают кровь в борьбе, чтобы создать свое национальное образование и влиять на свою судьбу. Сегодня у нас идет процесс Возрождения. Наше государство создано не на пустом месте, вспомнить хотя бы Великое княжество Литовское. Наша история искажена людьми, которые имели власть – в Российской империи, в Советском Союзе. Радует, что у нас присутствует двуязычие. Беларуская мова сёння для моладзі цікавая. Это стильно и модно. Важно, чтобы это было ненасильственно. Мой друг Алесь Камоцкий выпустил сборник известных русских песен на беларускай мове, к тому же с караоке. Это мой любимый подарок российским друзьям. Они в шоке: какой прекрасный язык! Люблю творчество Змитера Войтюшкевича. Весной он пригласил меня к себе в маёнтак в Гродненской области на слушание пения соловьев. Там и барды исполнили песни, и Володя Некляев прочитал стихи, и я сыграл на якутском инструменте хомусе. Это был праздник. Все было сделано без прибамбасов, золотых туалетов, но так искренне, что объединило людей.

    – Как считаете, в белорусском народе есть жилка предпринимательства?
    – В нас нет авантюризма. Для бизнеса нужно быть немножко авантюристом, иметь склонность к риску. Что белорусском народу не свойственно: он осторожный и умудренный негативным опытом. В чем-то скрытный. Но мы не безнадежны. У нас много самородков и неразбуженных талантов.
    – Как вы оцениваете отношение нашего общества к бизнесменам?
    – К сожалению, в большинстве предпринимателей видят дойных коров. Мы плюем в свой колодец. Я считаю, нам даже нужна героизация предпринимательства. Каждую новую фирму и человека, идущих на риск, нужно поощрять, а не принижать. Кстати, неадекватно мы воспринимаем и людей сферы искусства, литературы. Недавно смотрел телепередачу о Светлане Алексиевич, которая честно поднимает многие нравственные проблемы. Она получает за рубежом премии – ее ценят везде, кроме нас. При жизни был недооценен и Василь Быков, прямо скажем. Аналогичная ситуация с предпринимателями. В феврале 2014-го ушел из жизни Евгений Шигалов, создавший Ждановичский рынок. Мне пришлось выступить на его похоронах, потому что никто не взял слово. А человек ведь создал 100 тысяч рабочих мест, всю жизнь рисковал, тяжело болел последние годы, ушел из жизни в 61 год, ничего с собой в могилу не забрал. Мы не были близкими друзьями, но кто-то должен был высказать ему слова благодарности. Не ценим мы таких людей.
    – О какой потере в жизни сегодня больше всего жалеете?
    – О потере родителей. Два года назад не стало отца, фронтовика, военного полковника, спеца по ракетам и топливу, прожившего 88 лет. Мама пережила его только на год. Родители никогда не жалели на меня усилий, никогда не отказывали в книгах и образовании. Сегодня мне их не хватает.
    – Что вас радует в сегодняшней жизни?
    – Становится интересно жить, появляются новые открытия, технологии, инструменты коммуникации. Жизнь эстетически становится более красивой. Перед людьми открываются невероятные возможности. Но есть некоторое сожаление, поскольку я уже не молодой человек, и меньше, чем другие, смогу этим воспользоваться. Вообще считаю, что в жизни я реализовался только на 1-2%. Мое образование, жизненный опыт пока не воплотились в дела соответствующего уровня. Я словно бегу в мешке, кпд и производительность чрезвычайно низкая. Не хватает ресурсов для воплощения, нет времени объяснять. Поэтому хочется больше понимания, даже среди соратников. Что помогает по жизни, так это оптимизм и самоирония.
    /gazetaby.comcont/art.php?sn_nid=88316/