среда, 27 августа 2014 г.

Акаліна Ахвочая. Жыганскі выгнанец. Койданава. "Кальвіна". 2014.





                                                              ЖЫГАНСКІ  ВЫГНАНЕЦ


    Рыгор Рыгоравіч Кушняроў-Пісараў [Григорий Григорьевич Скорняков-Писарев] свой род выводзіў ад “польскага выхадца” Сямёна Пісара, якому вялікі князь Маскоўскі Васіль ІІ Цёмны “пожаловал многие вотчины”. Ад Івана Рыгоравіча Кушнярова [Скарнякова], праўнука Сямёна, пайшлі Кушняровы-Пісаравы.
    Першапачаткова Рыгор пісаўся то Екіманавым-Пісаравым (або Екіматавым), ад 1715 г. праходзіць у дакумэнтах як Кушняроў-Пісараў, ці проста Пісараў. Барон Пётра Шафіраў, які паходзіў “з польскіх габрэяў, што пасяліліся ў Смаленску” сьцьвярджаў, што Кушняровы-Пісаравы зусім не дваране, а нашчадкі кушняроў ды пісарчукоў і што бацька ягоны “не маючы сялян, сам араў”.
    У 1696 году Рыгор служыў шараговым бамбардзірам; затым у 1697 г. быў адпраўлены ў Італію салдатам пры князю Іване Урусаве. Неўзабаве цар Пётар І, які знаходзіўся за мяжой, адправіў Рыгора ў Бэрлін, дзе той вывучаў матэматыку, мэханіку ды інжынэрную навуку.
    Пасьля вяртаньня ў 1699 г. у Расею, Пісараў атрымаў чын сяржанта бамбардзірскай роты Прэабражэнскага палка і на працягу 20 гадоў назіраў за тэарэтычным навучаньнем у бамбардзірскай роце.
    Пасьля аблогі Нарвы ў 1700 г. Рыгор атрымаў чын прапаршчыка ды зваўся “бамбардзір-паручнікам”, а потым і “камандуючым афіцэрам бамбардзірскай роты”.
    Падчас цяжкага адступленьня расейскага войска з Гародні ў 1705 г. Рыгор здолеў не страціць ніводнай гарматы, затым ён браў удзел у аблозе Выбарга і ў кастрычніку 1706 г. пасланы быў у Смаленск назіраць за ўзбраеньнем горада, загадваць у ім складам артылерыі і ваеннага забесьпячэньня, вырашэньнем справы хворых і параненых салдат, што знаходзіліся ў горадзе. Таксама яму загадвалася будаваць судны дзеля сплаву артылерыі па Дняпры ды Дзьвіне ды вывучыць магчымасьць злучэньня Дняпра ды Дзьвіны, а таксама іх з Ловацьцю каналамі. У сьнежні 1706 г. быў ужо заняты пастаўкай фурманак ад Ноўгарада да Масквы.
     Напачатку 1707 г. Пісараў быў пасланы з бамбардзірскай ротай і драгунскімі палкамі з Астрога ў Быхаў супраць генэрала артылерыі літоўскай Крыштафа Казімера Сяніцкага і за сваю распарадчасьць атрымаў падзяку ад Пётры І ў лісьце ад 24-га чэрвеня 1707 г.
    За Палтаўскую бітву Рыгор атрымаў чын капітан-паручніка і быў пасланы ў Смаленскую губэрню на раку Касьплю рыхтаваць судны і прыняць начальства над транспартам з артылерыяю і правіянтам, якія ішлі па Дзьвіне да Рыгі.
    Ад Рыгі ў сьнежні 1709 г. Рыгор прывёў бамбардзірскую роту ў Маскву дзеля удзелу ва ўрачыстасьцях ў гонар палтаўскай перамогі; у 1710 г. ўдзельнічаў у заваяваньні Выбарга, а затым быў адпраўлены ў Рыгу дзеля вывада адтуль войскаў у Пецярбург. У 1711 г., з пачаткам турэцкай кампаніі, ён быў пасланы 15 сакавіка ў Смаленск з даручэньнем ісьці праз Магілёў з рэкрутамі і грашыма вадою ў Кіеў, а адтуль, узяўшы гарматы, на злучэньне з арміяй. Пад час адступленьня расейскага войска Рыгор на беразе Прута камандаваў артылерыяю у царскай дывізіі. У жніўні 1711 г. загадваў будаўніцтвам і рамонтам суднаў на Дзьвіне дзеля перавозкі войска і праводзіў, патаемна па загаду Пётры І, вышукныя працы па будаўніцтву шлюзаў паміж Дняпром і Дзьвіною ды выявіць магчымасьць злучэньня Ловаці з Дзьвіною. У кампанію 1712-1713 гг. Рыгор прыняў загадваньне гвардзейскай артылерыяй, напрыканцы 1713 г. пасланы ў Санкт-Пецярбург начальнікам над усёю артылерыяю, якая знаходзілася ў сталіцы.
    26 траўня 1714 г. Пісараў атрымаў прадпісаньні адкрыць ў Пецярбурзе школу дзеля навучаньня артылерыйскаму майстэрству.
    13 сакавіка 1715 г. Рыгор быў адпраўлены аглядаць рэкі, што цякуць у Волгу і вярхоўямі сваімі сутыкаюцца з Дясною, Дняпром і іхнімі прытокамі.
    Затым, у тым жа 1715 г. Рыгору было даручана выкладаньне артылерыі ў Марской акадэміі ў Пецярбургу.
    9 лютага 1718 г. цар даручыў яму веданьне “суздальскага росшуку” над царыцай-манахіняй Аленай (Еўдакіяй Фёдараўнай Лапухінай – першай жонкі Пётры І, маці царэвіча Аляксея), які скончыўся пакараньнем сьмерцю шмат якіх асобаў і ссылкаю Алены ў Ладажскі дзявочы манастыр, дзе яна прабыла аж да 1728 года.
    Выконваў пасаду обэр-пракурора сэната, займаючы якую, ён нярэдка выпраўляў таксама і абавязкі генэрал-пракурора.  Таксама удзельнічаў у судзе над царэвчам Аляксеем Пятровічам, а 18 сьнежня 1718 г. Рыгор “за верную працу” атрымаў чын палкоўніка і 200 двароў.
    Таксама Рыгор быў прызначаны ў сьнежні 1718 г. наглядаць на будаўніцтвам Ладажскага канала, які пры ім быў пракапаны ўсяго на 14 вёрст). 3 студзеня 1719 г. яго ён быў прызначаны дырэктарам пецярбурскай марской акадэміі і яму ж даручылі збор грошаў на яе утрыманьне з грашовых двароў. Таксама на Рыгора ўсклалі загадваньне арытмэтычных школамі пры архірэйскіх дамах адкрытымі ў Пскове, Ноўгарадзе, Яраслаўлі, Маскве і Волагдзе.
    20-го лютага 1722 г. у друкарні пры марской акадэміі надрукавана было складзеная ім першае сачыненьне на рускай мове па мэханіцы ў 36 старонак з чарцяжамі: “Практика художества статического или механического. Краткое некоторое истолкование оного художества; пространное же истолкование истолковано будет впредь сочинившейся полной сей науки книге. Зде же за краткостью слов оставлено, дабы в науку художества сего вникающим многословием охоты не отнять”.
    Неўзабаве Рыгор трапіў ў апалу да цара, быў разжалаваны да палкоўніка, але паступова ізноў адносіны пачалі налажвацца.
    На пахаваньні Пётры І, якое адбылася 10-го сакавіка 1725 г. палкоўнік Кушняроў-Пісараў, як адзін з найболей набліжаных да былога імпэратара асобаў, нёс труну. Са уступам на пасад Кацярыны I (Марта Самуілаўна Скваронская з Віцебшчыны), Меншыкаў, як ейны фаварыт, зрабіўся ўсёмагутным. Па яго патрабаваньні Рыгору Скарнякову-Пісараву быў вернуты чын генэрал-маёра ды пасаду обэр-пракурора Сэнату, але ненадоўга.
    У 1727 г. здароўе Кацярыны моцна пахіснулася і ўся ўлада сканцэнтраваліся ў руках Аляксандра Данілавіча Меншыкава, які задумаў выдаць сваю старэйшую дачку Марыю замуж за ўнука Пётры І Пятра Аляксеевіча (будучы імпэратар Пётар ІІ). Гэта было нават замацавана ў тастамэнце Кацярыны І, якая завяшчала, што той стане яе спадкаемцам толькі калі возьме ў жонкі адну з дачок Меншыкава, што выклікала незадаволенасьць “птушанят гнязда Пятрова”.
    24 (26) красавіка 1727 г. да сьмяротна хворай Кацярына І прыйшоў Меншыкаў і паведаміў, што “когда Ея Императорское величество изволит от сна восстать, тогда Антон Девиер возьмет девушек и спрашивает обо всем, чего было ему делать не надлежало, и один раз я ево в бани застал с некоторою девушкою, а с которою, он сам скажет, и говорил ему, зачем он в баню з девушкою запирается и что он с тою девушкою делает, то он меня просил, чтоб я Ея Императорскому величеству не доносил, и сказал мне, что он спрашивал все, что без его у Ея Императорского величества делается”. Кацярына І падпісала Найвысачэйшы указ, які падрыхтаваў Меншыкаў, аб стварэньні адмысловай сьледчай камісіі дзеля суда над генэрал-паліцмайстрам Санкт-Пецярбурга Дэвіером (Девиэр, Девьер, Дивиер и Дивьер), які ў той жа дзень быў быў “узяты под каравул” ў імпэратарскім палацы гвардзейскім каравулам прысутнасьці “сьвятлейшага» Аляксандра Данілавіча, пры чым арыштаваны аказаў супраціў і нават меў намер закалоць Меншыкава шпагай.
    Граф Антон Мануілавіч Дэвіер (António Manuel de Vieira), паходзіў з сям’і партугальскіх габрэяў, якія перабралася ў Галяндыю. Па прыезьдзе ў Расею Дэвіер пачаў заляцацца да Ганны Данілаўны, сястры Меншыкава, і калі тая зацяжарала, то пачаў прасіць ейнае рукі. Аляксандар Данілавіч адлупцаваў Антона Мануілавіча, але той паскардзіўся Пётару І, і цар вырашыў справу на карысьць Антона Мануілавіча яшчэ ў 1712 годзе.
    Дэвіер пад катаваньнямі выдаў сваіх саўдзельнікаў, сапернікаў Меншыкава, у тым ліку і Рыгора Кушнярова-Пісарава. Усе яны былі асуджаны Вярхоўным Судом, за тое, што адважваліся вызначыць спадчыньніка расійскага пасаду па сваёй самаўпраўнасьці і задумвалі пярэчыць сватаньню вялікага князя, якое адбывалася па найвысачэйшай волі”.
    6 (17) траўня 1727 г., у дзень сваёй сьмерці, Кацярына І падпісала указ, у якім змоўшчыкі, абвяшчаліся праціўнікамі “Устава престоланаследия” ды загадала Антона Дэвіера ад пакараньня сьмерцю вызваліць, пазбавіць чына і гонару ды нададзеных вёсак і саслаць у Сыбір... Скарнякова-Пісарава пазбавіць чына, гонару, нададзеных вёсак і двароў, адхвастаць бічом ды саслаць Сыбір.
    27 траўня 1727 г. імпэратар Пётар ІІ пацьвердзіў гэты ўказ сваім маніфэстам “О винах Антона Девиера и товарищей” з дадаткам адносна Дэвіера: «Пры ссылцы учыніць пакараньне, хвастаць бічом»
    Адразу, пасьля абвяшчэньня прыгавору, Антона Дэвіера ды Рыгора Скарнякова-Пісарава адлупцавалі бічом і, пад аховай афіцэра ды шасьці салдатаў выправілі ў Сыбір. Меншыкаў не пашкадаваў нават сваёй сястры: ёй было загадана зьехаць на жыхарства з чатырма дзецьмі ў вёску.
    З Табольска Дэвіера адправілі ў Мангазею, а Скарнякова-Пісарава ў Жыганскае зімоўе, якое знаходзілася за Паўночным палярным колам, у 754 км ад Якуцка на левым беразе ракі Лены.
    У той час ў Жыганскім зімоўі жыло некалькі казакоў, якія зьбіралі ясак з якутаў ды тунгусаў. Жыганскаму камісару Івану Шэмаеву прыглянулася “крушка серебряная рублев в 15-ть”, што належала Рыгору. Шэмаеў забраў “крушку” ды яшчэ загадаў казакам адлупцаваць Скарнякова –Пісарава, а калі не будзе слухацца то і утапіць. Але неўзабаве прыйшло выратаваньне.
    Па заканчэньні Першай Камчацкай экспэдыцыі капітан-камандора Вітуса Берынга, урад, па ягоным дакладзе, палічыў неабходным заснаваць асобнае Ахоцкае кіраваньне, незалежнае ад Якуцка, і заснаваць пры вусьці р. Ахота порт. начальнікам Ахоцка, па прапанове П. Ягужынскага, сябры Рыгора Пісарава, Сэнат вырашыў прызначыць Рыгора Кушнярова-Пісарава. 10 траўня 1931 г. рашэньне Сэнату было замацавана імянным загадам імпэратрыцы Ганны Іванаўны, якая ўспомніла пра паплечнікаў свайго бацькі, пацярпелых за жаданьне бачыць яе на пасадзе, а 30 ліпеня была зацьверджана інструкцыя “ахоцкаму камандзіру”, “каб ён засяліў тую мясцовасьць, завёў там хлебаробства і прыстань з малою суднаваю вэрф’ю, таксама некалькі марскіх судоў для перавозкі на Камчатку і адтуль да Ахоцка казённай пушніны і купцоў з таварамі”.
    Прыбыўшы ў Якуцк у пачатку 1732 г. Пісараў разгарнуў бурную дзейнасьць, нават аддаў загад Зьміцеру Паўлуцкаму пачаць пракладку сухапутнай дарогі ад Ахоцка на Камчатку. Да сярэдзіны лютага 1732 г. Рыгор нарыхтаваў правіянт, пабудаваў на Лене судны для перавозкі грузаў і, са ўскрыцьцём рэк, меркаваў сам адправіцца ў Ахоцк.
    Але пачынаньні Кушнярова-Пісарава сустрэлі процідзеяньні якуцкага ваяводы Жадоўскаго, які на той час, абвінавачаны ў казнакрадзтве, знаходзіўся пад сьледзтвам, але заставаўся на пасадзе. Сьледзтва праводзіў паручнік Якуцкага палку Кузьма Шкадзер, але неўзабаве яно перайшло да Рыгора Пісарава. Тады Жадоўскі абвінаваціў Пісарава, што той замышляе “забіць гасудара”, ды пачаў падбухторваць Шкадзера арыштаваць Пісарава ды адправіць у Жыганы. Праведаўшы гэта, Пісараў загадаў закаваць Жадоўскага ў “жалеза” і пасадзіць у канцылярыю пад моцны каравул з 26 салдат, што і было зроблена 9 лютага 1733 г. Але за Жадоўскага заступіліся верныя яму людзі на чале з казацкім галавою Аляксеем Аргуновым. Яны вызвалілі зьняволенага ды выштурхнулі з астрогу каравульных.салдат, зачыніўшы браму. Пісараў і Шкадзер у адказ сабралі каля 100 чалавек сваіх салдат і служывых людзей з фузеямі ды пачалі аблогу Якуцкага астрога.
    У гэты час у адказ на паклёп Жадоўскага прыйшоў загад вярнуць Пісарава ізноў у Жыганы. Першапачаткова загад травіў у рукі Рыгора, і ён хацеў яго схаваць, яе пасланец, якуцкі казак, які прыбыў з Масквы, пра ўсё распавёў Жадоўскаму. У ноч з 18 на 19 лютага Аргуноў арыштаваў Пісарава ды зьняволіў у астрожнай турме. Праз два тыдні пад моцным канвоем Жадоўскі адправіў Рыгора ў Жыганы на аленях.
   У ліпені 1733 г. Жадоўскі ды Шэмаеў, за злоўжываньні , былі пасаджаны “пад замок”, а 9 траўня 1733 г. распарадзіліся вярнуць Пісарава на ранейшую пасаду – начальніка Ахоцкага порта.
    21 лістапада 1733 г. Пісараў вярнуўся у Якуцк. У кастрычніку 1734 г. у Якуцк прыбыў начальнік Другой Камчацкай экспэдыцыі Вітус Берынг і абвінаваціў Рыгора ў безыдэйнасьці. У кастрычніку 1735 г. Пісараў прыбыў у Ахоцк, які складаўся з 11 двароў, у якіх пражывала 30 жыхароў. Тут ён разгарнуў кіпучую дзейнасьць – заклаў порт, пачаў будаўніцтва суднаў, паклаў пачатак земляробству, засяліў якутамі і тунгусамі зону Якуцка-Ахоцкага тракту ды давёў колькасьць жыхароў да 300 чалавек. Разам з тым не сышоўся характарам з удзельнікамі Другой Камчацкай экспэдыцыі, якія патрабавалі ад Пісарава немагчымага. Пачаліся звады. Служыла А. Грачоў данасіў Берынгу:
    Всегда имеет у себя трапезу славную и во всем иждивении всякое доволство, утучняя плоть свою. Снабдевает и кормит имеющихся при себе блядей, баб да девок, и служащих своих дворовых людей и непрестанно упрожняетца в богопротивных и беззаконных делах: приготовя трапезу, вина и пива, созвав команды своей множество баб, сочиняет у себя в доме многократно бабьи игрища, скачки и пляски, и пение всяких песен, и, проезжая на конях з блядями своими по другим подобным себе бабьим игрищам, возя с собой вино и пиво, и всегда обхождение имеет и препровождает у них свои беззаконные гульбища з бабами, не взирая на народное разорение”.
    У верасьні 1736 г. Рыгор са ўсёй сваёю дворняй выехаў у Якуцк, але летам 1737 г., разам з Берынгам, вярнуўся ў Ахоцк.
    Атрымаўшы паклёпы на Пісарава, імпэратрыца Ганна Іванаўна вырашыла замяніць яго “добрым і сумленным чалавекам” Дэвіерам. 13 красавіка 1739 г., па ейнаму імянному указу, ён быў прызначаны начальнікам Ахоцкага порта. 28 жніўня 1739 г. аб гэтым Сыбірскі прыказ паведаміў Дэвіера. У красавіку ён ужо быў у Іркуцку, а 8 красавіка ў Верхаленску, 10 жніўня ў Ахоцк, а ў лістападзе 1740 г. ён адправіў першае данясеньне ў Іркуцк.
    Як яму і прадпісвалася, па прыезьдзе ён пасадзіў Пісарава ў турму ды пачаў сьледзтва па адносінах Пісарава з Берынгам ды іншымі. Дэвіер, распрадаўшы частку маёмасьці Кушнярова-Пісарава, выплаціў запазычанае за некалькі гадоў жалаваньне служылым людзям, працягнуў будаўніцтва Ахоцкага порту, заснаваў школу дзеля дзяцей ніжніх чыноў, якая з цягам часу ператварылася ў Штурманскае вучылішча сыбірскай флятыліі.
    1 сьнежня 1741 г. “дщерь Петрова” Лізавета І, якая ўспомніла пра паплечнікаў свайго бацькі, што пацярпелі за жаданьне бачыць яе на прастоле, падпісала імянны ўказ пра прабачэньне і вызваленьні ад ссылкі Кушнярова-Пісарава і Дэвіера. 26 чэрвеня 1742 г. гэты ўказ быў дастаўлены ў Ахоцк.
    11 ліпеня 1942 г. Дэвіер здаўшы справы свайму памочніку выехаў з Ахоцка. Усьлед за ім рушыў і Рыгор Пісараў.
    Па прыбыцьці ў Санкт-Пецярбург ім, як бязьвінна асуджаным, Найвысачэйшым указам ад 23 лютага 1743 г. былі вернутыя - Дэвіеру ардэны і графскі тытул а таксама вёскі з прыгоннымі ды пасада паліцмайстра сталіцы, - Кушнярову-Пісараву ранейшы чын генэрал-маёра, ордэны і маёнткі. Яны абодва былі запрошаныя, як кансультанты, па пытаньню будучыні Другой Камчацкай экспэдыцыі і далі ёй адмоўную характарыстыку. Згодна гэтага, 23 верасьня 1743 г., Лізавета І падпісала указ аб яе скасаваньні.
    Таксама Пісараў замаўляў асоба і пра вяртаньне сваёй маёмасьці, “без указу” адабранага ў яго ў Ахоцку Дэвіером, быццам бы за перабранае з падпарадкаваных жалаваньне. Маёмасьць гэта, ацэненае ў 824 руб., за вылікам 133 руб. 37¾ коп. мытных мыт і выдаткаў за правоз ад Якуцка да Масквы, было вернута яму ў сакавіку 1745 г.
    Пасьля 1745 года лёс Кушнярова-Пісарава невядомы, бо ён, пэўна, неўзабаве памёр.
    Літаратура:
    П. С. З., Т. V. 598, 697, 721, 751, 753; Т. VІ 125—126, 162, 187—188, 216, 289—290, 379—380, 435, 476—477; Т. VII 27, 798—799; T. VІІІ 461, 519—524, 749, 770, 1003—4; T. IX 63—67, 876.
    Арсеньев к. И.  Царствование Екатерины I. СПб. 1856. С. 88-90.
    Сельский И.  Ссылка в Восточную Сибирь замечательных лиц (1645-1762). // Русское Слово. Июль. 1861. С. 1-35
    Москвин И. С.  Воеводы и начальники Якутска и их действия. // Памятная книжка Якутской области за 1863 г. СПб. 1864. С. 180-182.
    Сгибнев А. С.  Г. Г. Скорняков-Писарев и А. Девьер в Сибири. // Русская Старина. T. XV. 1872. С. 444-449.
    Павлов-Сильванский Н. П.  Скорняков-Писарев Григорий Григорьевич. // Русский биографический словарь. Т. 30. СПб. 1900. С. 233.
    Крашенинников С. П.  Описание земли Камчатки. Москва – Ленинград. 1949. С. 55.
    Алексеев А. И.  Охотск – колыбель русского тихоокеанского флота. Хабаровск. 1958. С. 45.
    Рафиенко Л. С.  Следственные комиссии в Сибири в 30—60-х гг. XVIII в. // Освоение Сибири в эпоху феодализма (XVII- XVIII вв.). Новосибирск. 1968. С. 141-142.
    Сафронов Ф. Г.  Ссылка в Восточную Сибирь в первой половине XVIII в. // Ссылка и каторга в Сибири (XVIII – начало ХХ в.). Новосибирск. 1975. С. 21-22.
    Сафронов Ф. Г.  Русские на северо-востоке Азии в XVII - середине XIX в. Москва. 1978. С. 187.
    «...И быть тебе начальником Охотского порта...». // Зуев А. С., Миненко Н. А.  Секретные узники сибирских острогов (очерки истории политической ссылки в Сибири второй четверти XVIII в.) Новосибирск. 1992.С. 45-63, 145-148.
    Кротова Т.  За что обер-прокурор Сената в Якутию попал. // Якутск вечерний. Якутск. 1 декабря 2013.
    Акіліна АХВОЧАЯ,
    Койданава.

                                                                 ДАДАТАК

                                   СКОРНЯКОВ-ПИСАРЕВ  И  ДЕВЬЕР  В  СИБИРИ.
                                                                1727—1743
     Сподвижники Петра Великого, обер-прокурор сената Григорий Скорняков-Писарев и обер-полицеймейстер столицы гр. Антон Девьер, по манифесту императора Петра II, 27-го мая 1727 г. 1) были наказаны кнутом и сосланы на жительство в Якутскую область 2).
    По прибытии преступников в Якутск, их немедленно отправили в Жиганск, где находились под строгим надзором. Но Скорнякову-Писареву недолго пришлось оставаться в Жиганске.
    По окончании первой экспедиции Беринга, правительство нашло необходимым учредить в Охотском остроге, вместо ясачной избы, охотское управление, независимое от Якутска, и устроить при устье р. Охоты порт.
    По этому, поводу, 23-го апреля 1731 г., был прислан из сената в Сибирский приказ 3) особый указ, в котором, между прочим, было сказано: «Григорий Скорняков-Писарев, который сослан в Сибирь на поселение и находится в жиганском зимовье, определен в Охотск, с тем, чтобы он имел главную команду над тем местомъ».
    Вслед за этим указом, и именно 10-го мая 1731 г., состоялся о назначении Скорнякова-Писарева в Охотск именной указ.
    Жалованье назначено ему было в год 300 руб., да хлеба всякого, каким он взять хочет, по сту четвертей, и вина простого по сту ведр в год. При этом предписывалось ему быть в подчинении у иркутской провинциальной канцелярии. Инструкциею, присланною из Сибирского приказа (за подписью Павла Ягужинского и Ивана Давыдова) 4) Скорнякову-Писареву, между прочим, поручалось: заселить Охотск, с учреждением при нем верфи и пристани. Для этой цели, по высочайшему повелению, отправлены были туда неоплатные должники, вместо каторги, с распределением их в прежние сословия, т. е., записав купцов в купцы, мастеровых — в мастеровые и. т. д. В 1731 г. их было прислано в Охотск 153 человека.
    В начале 1732 г. Скорняков-Писарев прибыл из Жиганска в Якутск и потребовал от якутского воеводы Жадовскаго немедленной отправки в Охотск команды и провианта, но Жадовский, по ссоре с ним, не исполнял его требований, и Скорняков-Писарев, 1-го июня, донес иркутской канцелярии, что якутский воевода не хочет исполнять его требование отчего порученное ему дело идет медленно.
    11 -го июля Скорняков-Писарев послал в Охотск штурмана Бирева с 23 казаками, для заготовления леса. Но, по недостатку кормов в пути, 8 человек из них умерло, а остальные разбежались.
    Меду тем, 19-го октября 1732 года, из Иркутска прислан был Писареву указ, которым предписывалось: «Требовать все от якутской воеводской канцелярии, не взирая ни на какие бездельные и плутовские отговорки Жадовского, а пока он, Жадовский, всего не исполнит, держать его в канцелярии скованным в цепях и железах, не освобождая по то число, как надлежащее отправление Писареву учинить». Скорняков-Писарев исполнил этот указ в точности, и, располагая средствами воеводства, к половине февраля 1733 г. успел заготовить провиант и построить на р. Лене суда для сплава грузов, а со вскрытием рек готовился и сам отправиться в Охотск; но ссора его с Жадовским не осталась и для него без дурных последствий. 12-го февраля 1733 г. был получен в Якутске следующий указ:
    «Как учрежденный от сената в Охотск ссылочный Скорняков-Писарев, для заведения там морских судов, в порученном ему деле оказал малые успехи, то имянным указом повелено: отправить в Камчатку паки капитан-командора Беринга для заведения оного судового дела, а Писарева отослать обратно в Якутск или Жиганы» 5).
    Приверженцы Жадовского, в главе которых стоял сотник Аргунов, тотчас же освободили воеводу из-под ареста, а 13-го февраля заперли городские ворота и завалили их колодами, из опасения, чтобы команда Писарева, проживавшая вне города, не вмешалась бы в их распоряжении. 19-го февраля Аргунов взял Писарева под арест, а подканцелярист Бугаев прочел ему вышеприведенный указ. После того Жадовский взял у него шпагу и посадил в острог за решетку, под замок. Продержав его там две недели, отправил затем в Жиганы, на оленях, за большим конвоемъ 6)•
    Вслед затем был сменен и Жадовский и вместо его назначен воеводою — Середкин. Но в сентябре 1733 г. был прислан в Якутск, с нарочным, новый сенатский указ, которым предписывалось: «Писареву быть по прежнему в Охотске до указу и отправлять все по прежде-посланным к нему указам и инструкциям непременно». 21-го ноября, Писарев прибыв снова в Якутск, где, во время его отсутствия, предназначенная в Охотск команда разошлась, а запасы продовольствия употреблены были на довольствие чинов второй экспедиции Беринга. Пришлось вновь хлопотать о том, что было уже сделано раньше. Но на этот раз представилось ему препятствий еще более, чем при воеводе Жадовском. В одно почти время с ним прибыль в Якутск капитан-командор Беринг, которому, кроме экспедиции, было поручено адмиралтейств-коллегиею наблюдение за устройством охотского порта. Но Беринг больше заботился о делах экспедиции, чем о содействии Писареву. Начались между ними ссоры. Беринг обвинял Писарева в бездействии и, 31-го декабря 1734 г., писал адмиралтейств-коллегии: „что не только в Охотске люди и хлеб умножены или пристойные суда и заведения строить начаты, но и мастеровые были задержаны в Якутске».
    Наконец, к осени 1735 года, Писарев прибыл в Охотск, где помощник Беринга, капитан Шпанберг, занимался постройкою судов для экспедиции. В начале 1736 г. Писарев заложил порт недалеко от того места, где производились работы Шпанберга.
    Писарев и Шпанберг, оба облеченные обширною властью, на первых же порах поссорились. Шпанберг стал посылать Писареву предписания, в которых доказывал, что самое устройство порта делается для экспедиции, и потому он считает себя вправе действовать самостоятельно. Писарев, в свою очередь, доказывал ему, что он местный начальник. Наконец началась с обеих сторон ябеды и доносы в Иркутск.
    Писарев доносил, что Шпанберг взял у него силою почти всех мастеровых, которых жестоко наказывает, и весь провиант, чрез что будет оскудение. «Шпанберг, —писал он, — ведет дружбу с присланными в вечную работу — князем Алексеем Барятинским и князем Василием Долгоруковым 7) — и взял их к себе в команду. Имеет у себя писарем ссылочного Колмогорова; а в премемориях своих мне пишет яко некоторый князь: мы рассмотрели, мы повелели, а не так, как партикулярные персоны пишут о себе единственным числом. Взял к себе и держит без работы ссылочного, за разорение ясашных, сотника Лукашевского. Боты «Гавриилъ» и «Фортуну» взял в свое ведение и мне не отдает, для того, чтобы все, идущие в Камчатку и обратно, были ведомы ему, Шпанбергу, для корысти».
    Подобных доносов Писарева не было и числа. Для образца приведем еще один, не лишенный интереса. «Якут Такунай и служилый Сафронов застрелили из луков медведя. Шпанберг тот убой медведя приписал в свою храбрость и на доске вырезкою про свою храбрость написал и прибил тою доску на том месте, где медведь застрелен, с которой для известности о его, Шпанберговой, храбрости, при сем точная копия».
    Шпанберг, в свою очередь, писал доносы на Писарева, который, несмотря на свое, по тогдашнему времени, обширное образование, предался в ссылке пьянству и разврату. В Охотске он вел самую разгульную жизнь, окружил себя огромною женскою прислугою, составлявшею его гарем. Кроме того, брал взятки, не выдавал служащим жалованья, брал с инородцев двойной ясак в свою пользу. С подчиненными был жесток до зверства: засекал до смерти за малейшее преступление, а на лиц неподчиненных писал ябеды.
    Борьба его с грубым, дерзким и необразованным Шпанбергом была неравна. Последний на своей стороне имел Беринга, которому сильно покровительствовала адмиралтейств-коллегия. Кроме того, Шпанберг не раз прибегал и к кулачной расправе. Наконец, Писарев, чувствуя свое бессилие, в сентябре 1736 г., выехал со своею дворнею в Якутск.
    Летом 1737 г., Писарев, вместе с Берингом, приехал снова в Охотск и приступил к устройству порта; но снаряжение экспедиции Беринга не дозволяло вести дело как бы следовало: в течение двух лет в порту построено было только две избы и деревянная церковь.
    Между тем, слухи о разврате и бесчинстве Писарева дошли до императрицы Анны Иоанновны, которая указом своим, 13-го апреля 1739 г., повелела: «На место в Охотске командира Григория Скорнякова-Писарева определить из ссылочных Антона Девьера; а жалованье давать по тому ж, как определено было Скорнякову-Писареву.
    Сибирский приказ, августа 28-го, сообщил об этом Девьеру, предписав ему отправиться в Охотск немедленно и при отправлении принять присягу и прислать ее в сенат. «И велено тебе, по прибытии в Охотск, сменить Писарева и поступать во всем по его инструкции. А Писарева, по смене, держать под арестом, а о доносах Беринга, Шпанберга и его, Писарева, друг на друга, исследовать накрепко». Вместе с тем било написано и Писареву, чтобы он был послушен Девьеру.
    В апреле 1740 г. Девьер был уже в Иркутске, а мая 8-го в Верхоленском остроге, откуда просил выслать к нему из Иркутска приказных. В каком именно месяце он прибыл в Охотск — нам неизвестно, но только первое его донесение в Иркутск было от ноября 1740 года.
    Девьер былъ честный, справедливый и энергичный начальник. Он нашел охотский порт и команду в самом бедственном положении: «люди претерпевали голод, малым пропитанием едва дни живота своего препровождали». В 1740 г. экспедиция Беринга была уже готова к походу, и потому Девьеръ обратил все средства порта на постройку необходимых зданий и судов. Завел школу, которая послужила основанием штурманскому училищу сибирской флотилии. Школа эта существовала более 100 лет и была рассадником образования всего северо-восточного края Сибири.
    По вступлении своем в командование портом, Девьер арестовал Писарева, описал его имущество, продал часть его с аукционного торга и вырученные деньги употребил на удовлетворение команды порта жалованием, которого она не получала за несколько лет. При следствии Девьер раскрыл все злоупотребления своего предшественника и донес о них сенату. Донесение это получено было в Петербург за несколько дней до вступления на престол Елисаветы Петровны и послужило им обоим в пользу. Императрица вспомнила о них, и 1-го декабря 1741 г. состоялся именной указ сенату: «Обретающимся в Сибири Антону Девьеру и Скорнякову-Писареву вины их отпустить и из ссылки освободить». Указ этот был получен в Иркутске 3-го марта, а в Охотске 26-го июня 1742 г. Писарев в это время все еще содержался под арестом.
    11-го июля Девьер сдал свою должность и выехал из Охотска, а вслед за ним отправился в Петербург и Писарев. По возвращении их в столицу, 23-го апреля 1743 г., по высочайшему указу, им возвращены были генеральские чины, а Девьеру и графское достоинство, с назначением снова обер-полицеймейстером столицы. Девьер недолго занимал эту должность: в 1745 г. он умер.
    Скорняков-Писарев, по прибытии своем в Петербург, подал на высочайшее имя прошение, в котором, объясняя, что он пострадал невинно, по нападкам князя Меншикова, просил о возврате ему пожитков, взятых в казну. По этому поводу возникла переписка, из которой обнаружилось, что более ценное и непроданное имущество Писарева было отослано в Сибирский приказ. Наконец, в марте 1745 г. ему возвратили оставшиеся в целости вещи, оцененные в 824 рубля, взыскав при том с него пошлин 82 руб. 40 к., с них же по 10 коп. — 8 руб. 24 коп., и за провоз от Охотска до Москвы 42 руб. 731/4 коп. 8).
                                                                                -----
    При обозрении старых дел иркутского архива, пересмотрены мною все инструкции, данные разным лицам, сопровождавшим в Сибирь важных государственных преступников, в царствования Анны Иоанновны и Елисаветы Петровны. Одну из этих инструкций, от которой ничем почти не отличаются остальные, приводим здесь, без всяких изменений, рассчитывая, что она доставит некоторый интерес читателям «Русской Старины»:
    По указу ее императорского величества инструкция.
    Из иркутской провинциальной канцелярии Якутского полка порутчику Сангу.
    Марта 22-го дня 1732 года. По указу ее императорского величества и по определению в иркутской провинциальной канцелярии, велено по силе ее императорского величества указу из тобальской губернской канцелярии исполнять нижеследующее:
    1) Прибыв в Якутск и принять трех человек колодников у посланного из Тобольска прапорщика Афонасья Быкова, которые привезены чрез Илимск в Якутск, а приняв вести в камчадальские дальние остроги с великим охранением и за твердым караулом с осторожностью тайно, чтоб они, колодники, не могли уйти, и никого к ним не допущать; чернил и бумаги не давать и не токмо кого к ним допущать, но ниже кому видеть давать, и разговоров как тебе не иметь, так и посланным с тобою солдатам не велеть, и не токмо разговоры иметь, но и о именах их не спрашивать, и никому о них не объявлять и до того никого не допускать.
    2) В пути из Якутска, где случится, хотя и трудными местами, и на то осматривая место, весть тех колодников порознь, а паче в квартирах не допущать в одно место, и чтоб между ими никаких разговоров отнюдь не было.
    3) А прибыв в камчадальские остроги, содержать в тех острогах, в которых бы таких же колодников не было, и во всем исполнение чинить по силе первого пункта.
    4) Кормовые деньги оным трем человекам колодникам по двадцати копеек на день требовать тебе в якутской канцелярии у воеводы Жадовского, и отдавать им, колодникам, поденно и записывать в расход глухо, что дача учинена колодникам, а именами их не писать.
    5) Для караула послано с тобою капрал один, солдат десять человек, а кто именно, тем при сей инструкции именной реестр.
    6) Об отправлении твоем из Якутска с теми колодниками и с солдаты до камчадальских острогов, и о даче тем колодникам кормовых денег, в Якутске к воеводе Жадовскому указ послан с тобою ж.
    7) Тебе, Сангу, о делах, которые тайности подлежат в государственных делах, оного отнюдь в партикулярных письмах надписей не писать, ниже и тому, от кого отправлен, кроме настоящего дела, а ежели какие препятствия от кого тебе будут, то писать тебе куда за благо ты рассудишь, только упоминая о врученном тебе деле генерально, от чего оному повреждение есть; также, ежели случатся дела посторонние, тайне подлежащие; в делах к тому, от кого отправлен будешь, писать, за каким подозрением, невозможно тебе вольно писать кому в том поверить, а о врученном своем никак инак, только как выше писано, под жестоким наказанием по вине преступления.
    8) А ежели ты по сей инструкции чего не исполнишь или учинишь противно, и за то тебе учинено будет по военному артикулу без всякой пощады.
    А сию инструкцию содержать тебе, порутчику Сангу, секретно и никому об ней не объявлять. Протоколист Матвей Порезов.
    Марта 22-го дня 1732 года.
    Инструкция эта была выдана поручику Сангу при отправлении с ним в Камчатку князей Барятинскаго и Долгорукова, но кто был с ними третий колодник — намъ неизвестно. Надо думать, что это был Колмогоров, о котором упоминал Скорняков-Писарев в одном из своих доносов на Шпанберга; в бытность Писарева и Девьера начальниками Охотского порта не было высылаемо туда государственных преступников, кроме упомянутых трех лиц. Хотя, по смыслу инструкции, колодников этих следовало отправить в дальние камчатские остроги, но эта часть инструкции не была выполнена, вероятно, потому, что в 1731 году вспыхнул в Камчатке бунт, во время которого не удобно было отправлять их туда.
---------------------
    1) Полн. собр. зак., т. VII, ст. 5084.
    2) Соучастниками их были: Петр Толстой, сосланный с сыном в Соловецкий монастырь; Иван Бутурлин, лишенный чинов и высланный из столицы на жительство в деревню; князь Иван Долгорукой, отлученный от двора и переведенный в Томский полк; Александр Нарышкин, лишенный чина, и ген.-лейт, Андрей Ушаков.
    3) Сибирский приказ стал посылать грамоты сибирским воеводам с 1637 г., а до того времени они получались из приказа Казанского дворца.
    4) От 10-го мая 1731 г.
    5) Указъ 15-го мая 1732 г.
    6) Следовательно, Берх не прав, говоря, что указ этот не был приведена в исполнение (Зап. адм. д-та, 1825, ч. 8, стр. 425).
    7) Присланы: в Охотск 20-го июня 1732 г. в 1737-1739 гг.
    8) Из дела иркутского архива: «О винах Антона Девиера и Григория Скорнякова-Писарева». По приказной, указной описи, дело № 1, 1727 г.
    Сообщ. А. С. Сгибнев.
    / Русская Старина. T. XV. 1872. С. 444-449./