суббота, 30 августа 2014 г.

Настасься Шчэрбачэня. Літаратар Уладзіслаў Ігнацій Ільліч Сьвітыч. Койданава. "Кальвіна". 20014.







                                                                               1881
    Уладзіслаў Ігнацій Станіслававіч Ільліч Сьвітыч [Владислав-Игнатий Станиславович Ильич-Свитыч] нарадзіўся 1 (13) лютага 1853 г. у Магілёўскай губэрні (Магілёве) Расейскай імпэрыі, у шляхецкай сям’і тытулярнага дарадніка каталіцкага веравызнаньня.
    У 1860-1870 гг. ягоныя бацькі жылі ў Магілёве і таму ён у 1862-1969 гг. вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, але курсу не скончыў, бо быў звольнены з 4-га клясу за “благія паводзіны” ды за арганізацыю гуртка “вольнага накірунку”.
    Служыў юнкерам у 61-м пяхотным Уладзімерскім, потым Суздальскім палках. У 1871 г. камандзіраваны ў Маскву ў пяхотную вучэльню, але хутка быў “за дрэнныя паводзіны” адлічаны зваротна ў полк. У 1873 г. выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў бацькоў у Магілёве. Нейкі час у 1875 г. быў вольным слухачом Кіеўскага ўнівэрсытэта, затым пісарчуком на Кіева-Берасьцейскай чыгунцы, зблізіўся з народнікамі ды “пайшоў у народ”. Вёў прапаганду сярод работнікаў у Крамянчугу. Ад вясны 1876 г. працаваў чорнарабочым у Ачакаве на будаўніцтве батарэі, распаўсюджваў забароненыя кнігі, што атрымліваў ад сястры Элеаноры, сярод работнікаў і матросаў.
    [Элеанора Станіславаўна Ільліч Сьвітыч, па мужы Георгіеўская, пражывала разам з Васілём Рыгоравічам Георгіеўскім, 1848 г.н, ураджэнца с. Спаскае Тульскай губэрні, які жыў па пашпарце на імя Нікіфара Іванавіча Неледзінскага, Яны арганізавалі на сваёй кватэры
нарадавольскую друкарню, якую выявілі 15 лютага 1882 г. Васіля выслалі на 5 гадоў ва Усходнюю Сыбір. Пражываў у м. Кірэнск Іркуцкай губэрні, у сакавіку 1877 г. пераведзены ў Верхаленск, адкуль разам з жонкай у Альхонскую стэпавую думу Верхаленскай акругі. Па распараджэньні міністра ўнутраных спраў пераведзены на жыхарства ў Якуцкую вобласьць з павялічэньнем галоснага тэрміну нагляду на тры гады. Быў уселены ў Верхне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі, дзе займаўся земляробствам. У 1893 г. жыў у Іркуцку, працаваў ў друкарні газэты “Восточное Обозрение”. У чэрвені 1894 г. выехаў ва Ўфу.]
    Ільліч Сьвітыч быў арыштаваны ў Ачакаве 19 лістапада 1876 г. і пры ператрусе былі знойдзены забароненыя кнігі і перапіска, за што быў прыцягнуты да дазнаньня па абвінавачваньні ў злачыннай прапагандзе. Ягоная сястра Лізавета таксама была прыцягнутая да гэтага дазнаньня.
    [Лізавета Станіславаўна Ільліч Сьвітыч, у замужжы, Фідроўская, 1885 г. н., якая па заканчэньні гімназіі служыла настаўніцай у пансіёне ў Кіеве, Па найвысачэйшым загадзе 21 жніўня 1877 г. справа пра яе прайшла ў адміністрацыйным парадку з падначаленьнем яе галоснаму нагляду паліцыі за веданьне і неданясеньне пра злачынную дзейнасьць свайго брата. Знаходзілася пад наглядам у Магілёве. У ліпені 1878 г. прыехала з Магілёва ў Павенец Аланецкай губэрні да Міхаіла Васільлевіча Фідроўскага, і пабралася з ім шлюбам. Ад 6 траўня 1878 г. Фідроўскі быў уселены ў Петразаводзк, дзе займаў пасаду фэльчара земскай бальніцы. У сьнежні 1878 г. ў Фідроўскіх нарадзіўся сын Рыгор. У ліпені 1879 г. Фідроўскі быў пераведзены ў м. Пудаж, дзе атрымаў дазвол скончыць лекарскую адукацыю. Быў лекарам у Балце Падольскай губэрні. У 1882 г. падвергся ператрасу разам з Ядвігай Станіславаўнай Ільліч Світыч, па мужы Варжанскай. У 1900-х гг. - гарадзкі і турэмны лекар у Балце.]
     Ільліч Сьвітыч быў пераведзены ў Херсонскі турэмны замак, адкуль 10 сьнежня 1877 г. зьбег з дапамогай М. Чайкоўскага. Жыў у Адэсе пад прозьвішчам Хведара Мікалаевіча Васкрасенскага. Уваходзіў у кружок Івана Марцінавіча Кавальскага і разам з ім у В. Д. Кляновым, у студзені 1878 г. аддрукаваў заклік “Голос честных людей”.
    Арыштаваны разам з І. Ковальским і іншымі 30 студзеня 1878 г. у Адэсе на Садовай вуліцы, у кватэры В. Вітэн, пасьля аказанага ўзброенага супраціву, пры чым сам ён быў паранены ў нагу.
    Быў адданы суду па абвінавачваньні “пра ўступ у супрацьзаконную супольнасьць з ведамі яго злачынных мэт і ва ўзброеным супраціве”. Судзіўся 20-24 ліпеня 1878 г. Адэскім ваенна-акруговым судом; 24 ліпеня прызнаны вінаватым і прысуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану і да катаржных прац у крэпасьцях на 8 гадоў; прысуд канфірмаваны 28 ліпеня 1878 г. Іван Кавальскі 2 жніўня 1878 г. быў пакараны сьмерцьцю.
    Заправоджаны ў Новабелгародзкую катаржную турму, дзе ўтрымоўваўся ў адзіночным зьняволеньні да 11 лістапада 1880 г. Затым быў пераведзены ў Мцэнскую перасыльную турму, у якой прабыў да вясны 1881 г., пасьля чаго адпраўлены ў Сыбір.
    На Кару прыбыў 19 лютага 1882 г. [пасьля Лютаўскай рэвалюцыі нібыта высьветлілася, што ім быццам быў выдадзены падкоп на Кары, але гэтая вэрсія нічым не падмацаваная] У 1883 г. па заканчэньні тэрміну катаржных прац, адпраўлены на паселішча ў Якуцкую вобласьць.
    У 1884 г. паселены ў Амгінскай слабадзе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі. Прыблізна ў 1884 г. Сьвітыч ажаніўся на Веры Рагачовай, удаве народніка Д. Рагачова.


    [Вера Паўлаўна Карпава, па першым мужы Рагачова - нар. ля 1851 г. у Арлоўскай губэрні ў дваранскай сям’і. Вучылася ў Арлоўскай гімназіі але курсу ня скончыла з прычыны пабраньня шлюбам з Д. Рагачовым [Дзьмітрый Міхайлавіч Рагачоў нар. у 1851 г. у  Арлоўскаддд
 губэрні, у дваранскай сям’і. Адукацыю атрымаў у кадэцкім корпусе і ў артылерыйскім вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у артылерыі і выйшаў у адстаўку з чынам паручніка. У 1872 г. паступіў у Тэхналягічны інстытут, дзе зблізіўся з нарадавольцамі. У жніўні 1876 г. быў арыштаваны ў Пецярбурзе ды прысуджаны да 10 гадоў катаргі. На Кару прыбыў у канцы лютага 1882 г., дзе і памёр 14 (24) студзеня 1884 г. ад запаленьня лёгкіх.]. Увосень 1873 г. Вера жыла ў Маскве і мела дачыненьне да гурткоў нарадавольцаў. У канцы 1873 г. пасялілася ў Пецярбург. Абшукана і арыштавана 12 сьнежня 1873 г. у Пецярбургу па справе яе мужа, але хутка была вызваленая. У сакавіку 1874 г. жыла разам з Катарынай Брэшка Брэшкоўскай у яе маёнтку Гараны ў Віцебскай губэрні, дзе вяла прапаганду сярод сялян. Затым пераехала ў Кіеў, дзе была ўдзельніцай “Кіеўскай камуны” (мянушка – “Дунька”). Зьехала ўвосень 1874 г. з Кіева ў Пецярбург, дзе і была арыштавана. Ад 5 кастрычніка 1876 г. па 10 кастрычніка 1877 г. утрымоўвалася ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, пасьля чаго была пераведзеная ў Дом папярэдняга зьняволеньня. Аддадзеная 5 траўня 1877 г. суду асобай прысутнасьці Сэната (працэс 193-х). За адмову адказваць на пытаньні суда была выдаленая 29 кастрычніка 1877 г. з залі паседжаньня. Прысудам ад 23 студзеня 1878 г. была прызнаная невінаватаю і вызвалена з-пад варты. Па распараджэньні міністра ўнутраных спраў ад 3 чэрвеня 1878 г. з прычыны палітычнай нядобранадзейнасьці і “вельмі дзёрзкага характару” была выслана з Пецярбурга пад галосны нагляд паліцыі ў Валагодзкую губэрню ды паселеная ў Ярэнску. Па новым распараджэньні міністра унутраных спраў ад 17 сьнежня 1879 г. была высланая ў Сыбір. 10 жніўня 1880 г., знаходзячыся ў Томску, атрымала паведамленьне пра замену ссылкі ў Сыбір высылкай у Вяцкую губэрню. Замаўляла пра дазвол адправіцца ў Сыбір, на Кару, разам з мужам і прыбыла на Кару з ім у лютым 1882 г. Пасьля сьмерці ў студзені 1884 г. Д. Рагачова выйшла замуж за Уладзіслава Ільліча Сьвітыча і рушыла ўсьлед за ім у Якуцкую вобласьць, дзе жыла пад гласным наглядам паліцыі ў Амгінскай слабадзе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі, а потым у Барагонскім улусе Якуцкай акругі. Вызвалена ад нагляду ў верасьні 1884 г. У 1889 г. па хадайніцтве якуцкага губэрнатара ізноў была падпарадкавана галоснаму нагляду, з-за выяўленьня яе зносін з палітычнымі ссыльнымі Іркуцкай губэрні (перадача грошай і лістоў). Па распараджэньні Дэпартамэнта паліцыі падпарадкавана нагляду на тры гады, у 1893 г. тэрмін падоўжаны яшчэ на два гады. У 1893 г. выехала з Якуцка. Памерла ў Іркуцку.
    У красавіку 1886 г. Сьвітыч пераведзены ў Барагонскі ўлус Якуцкай акругі, а вясною 1887 г. у Верхне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі. У 1892 г. за “добрыя паводзіны” ён быў прыпісаны да сялянскага саслоўя, а ў 1893 г. атрымаў дазвол вольна перасоўвацца па ўсёй Сыбіры.

                                              «Восточному Обозрению» 15 лет. 1897 г.
                                              Зьлева на права 3-ці стаіць Ільліч Сьвітыч
    Выехаў з Якуцкай вобласьці ў траўні 1893 г. Жыў пад наглядам паліцыі ў Іркуцку, дзе супрацоўнічаў з выданьнем “Восточное обозрение”. Жонка Вера Паўлаўна Світыч памерла ў “1890-х гг. [1895] у Іркуцку” і пасьля яе сьмерці на руках Сьвітыча “засталося трое малалетніх дзяцей”
    Восеньню 1896 г. памерла другая жонка Ільліча Сьвітыча, “Е. М”, народжаная Хамер [Хоммер], прыяцелька П. Зайчнеўскага [Пётар Рыгоравіч Заічнеўскі нар. у 1842 г. у Арлоўскай губэрні, у 1890 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір, па вяртаньні са ссылкі пасяліўся ў Смаленску, дзе і памёр у 1896 году]. Перад тым яна была замужам за Мікалаем Астыровым [Мікалай Міхайлавіч Астыроў [Астырев], нар. у 1857 г. ў Ціхвіне, статыстык і публіцыст. У канцы 1887 г. па запрашэньні ўсходне-сыбірскага генэрал-губэрнатара А. П. Ігнацьцева прыбыў на 2 гады ў Іркуцк і ўзначаліў губэрнскі статыстычны камітэт, у сакавіку 1888 г. быў абраны старшынёй статыстычнай сэкцыі Ўсходне-Сыбірскага аддзела Рускага імпэратарскага геаграфічнага таварыства. Памёр у 1894 г. у Маскве.].
    Калёнія ссыльных пахавала ягоную жонку і Ільліч Сьвітыч пачаў зьбірацца на Далёкі Ўсход. Тэрмін ягонага абавязковага знаходжаньня ў Сыбіры скончыўся. Ільліч Сьвітыч перад ад’ездам адправіў сваіх дзяцей ад першай жонкі да яе брата, які “згадзіўся ўзяць пляменьнікаў”.
    [Еўсьціхій Паўлавіч Карпаў нар. у 1857 г. у м. Карачаве Арлоўскай губэрні. Браў удзел у прапагандзе сярод сялян у Тарапецкага вуезда Пскоўскай губэрні, дзе жыў на фэрме, арганізаванай Багдановічамі, за што ў чэрвені 1881 г. у адміністрацыйным парадку высланы ў Краснаярск, адкуль па хадайніцтве жонкі ў жніўні 1881 г. пераведзены ў Волагду. У канцы 1880-х гг. высунуўся, як рэжысёр народнага тэатра за Неўскай заставай у Пецярбургу. Пазьней - рэжысёр Александрыйскага і Малога тэатраў у Пецярбургу. Драматург. Памёр 3 студзеня 1926 г. у Ленінградзе.]
    На нейкі час Ільліч Сьвітыч затрымаўся ў Благавешчанску у Г. І. Клітчаглу, рэдактара газэты “Амурский край”. Ад 1899 г. жыў ва Ўладзівастоку, куды яго запрасіў Макар Папоў, які заснаваў ва Ўладзівастоку газэту “Дальневосточный вестник”. Ва Ўладзівастоку закончыў аповесьць “Старый молитвенник” пра лёс паўстанца 1863 года, “які прайшоў катаргу і памірае ў сыбірскай глухамані”. Затым Ільліч Сьвітыч жыў у Нікольску-Усурыйскім.
    Напачатку 1900-х гг. вярнуўся ў Эўрапейскую Расею і пасяліўся ў Пецярбурзе, дзе супрацоўнічаў з газэтай “Новости” Восіпа Канстанцінавіча Натовіча, сына керчанскага рабіна.
    Ад 1905 г., калі “Новости” перасталі існаваць, пасяліўся ў Кіеве, дзе супрацоўнічаў з газэтай “Киевские отклики”, але праз нейкі час яго запрасілі ў якасьці рэдактара газэты “Приднепровский край”, што выходзіла ў Кацярынаславе. Затым яго запрасілі ў Менск у якасьці рэдактара і сувыдаўца газэты “Минский голос” [“Минское эхо”], але “жыцьцё ў правінцыйным месьце не магла яго задаволіць” і летам 1909 г. ён ізноў вярнуўся ў Кіеў, дзе працаваў ў газэце “Киевская мысль” у якасьці тэхнічнага работніка. Карыстаўся псэўданімамі: В. С.; Иллич, В.; Иллич, В. С.; Иллич-Свитыч, В.; Иллич-Свитыч, В. С.
    Пад канец жыцьця цяжка хварэў. Тры гады праляжаў у Кіеўскай бальніцы. Памёр 21 ліпеня 1916 г. у Кіеве.
    Творы:
    Надгробное слово Александру ІІ. Харьков. 1884. 82 с.
    Вынырнул. // Русское богатство. № 7, 8. 1892.
    Дети полка. // Русское богатство. № 9, 10. 1893.
    Нос и корма (картинка). // Восточное обозрение. Иркутск. 11 июля 1893.
    Неудавшееся предприятие (Из якутских нравов) // Восточное обозрение. Иркутск. № 33, 34. 15, 22 августа 1893.
    Елка. // Восточное обозрение. Иркутск. 26 декабря 1893.

    Мыльный пузырь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. № 42. 17 октября. С. 8-9; № 43. 24 октября. С. 10-11. Иркутск. 1893. 1893.
    Бродяга (Из жизни ссылки). // Сибирский сборник. Иркутск. Вып. 1. 1894. (145).
    Выкурил. // Восточное обозрение. Иркутск. № 152. 1895
    Счет № 152. // Восточное обозрение. Иркутск. 5, 7 апреля 1896.
    Не приспособившаяся. // Восточное обозрение. Иркутск. 22 июня 1897. 
    Счастье Матрёсь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. 1897. № 12. 26 января. С. 2-3; № 13. 29 января. С. 2; № 15. 2 февраля. С. 2. Иркутск 1897.


  Счастье Матрёсь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. Иркутск. 1897. № 12. 26 января 1897. С. 2-3; № 13. 29 января 1897. С. 2; №. 2 февраля 1897. С. 2.
    В поисках за счастьем. // Восточное обозрение. Иркутск. 25, 27 июня 1899.
    Надгробное слово Александру ІІ. (Воспоминания политического каторжанина). Женева. 1901. 110 с.
    Старый молитвенник. Повесть. Владивосток. 1903. 238 с.
    Дальне-восточная Украина. Киев. 1905. 37 с.
    В каменном мешке. Надгробное слово. (Воспоминания политического каторжанина). СПб. 1906. 63 с.
    Мое знакомство с Иваном Мартыновичем Ковальским. Былое. 1906. VII. С. 142-157.
    Прирожденный преступник. // Приднепровский край. 21 января, 26, 28 февраля 1907.
    Жертва безвременья. // Приднепровский край. 28 июня, 3, 4 июля 1907.
    Умный человек. // Север. № 38-40. 1907.
    Вася и Груня (Из жизни скопцов). // Журнал для Всех. № 9. 1911. (1196-1217).
    Надгробное слово Александру ІІ. [Пад адной вокладкай з: А. В. Долгушин Заживо погребенные.] (Из воспоминаний о политической каторге 80-х годов. Петроград. 1924. 75 с.
    Літаратура:
    [Некролог] // Киевская мысль. № 204. 23 июля 1916.
    [Некролог] // Исторический вестник. № IX. 1916. С. 827.
    Здобнов Н. В.  Материалы для сибирского словаря писателей. Москва. 1928. С. 26, 46.
    Свитыч (Иллич-Свитыч), Владислав-Игнатий Станиславович. // Деятели революционного движения в России. Биобиблиографический словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. 2. 70-е гг. Выпуск 4. С-Я. Москва. 1932. Стб. 1436-1438.
    Большая советская энциклопедия. Т. 27. З-И. Москва. 1933. С. 762.
    Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей в 4 т. Т. 4. Москва. 1960. С. 425.
    Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 49-50, 63, 381.
    Петряев Е. Д.  Сотрудники «Восточного обозрения» и «Сибирских сборников» (1882-1906). Библиографические материалы. // Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 366.
    Ицкович Д. С.  Иллич-Свитыч Владислав (Владислав-Игнатий) Станиславович. // Русские писатели 1800-1917. Биографический словарь. Т. 2. Москва. 1992. С. 412-413.
   Конан Ул.  “Минское эхо”. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1992. С. 203.
    Баркоўскі А.  Світыч-Ілліч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў Памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000. С. 267.
    Світыч У. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 568.



    Марк Уладзіслававіч Ільліч Сьвітыч нарадзіўся ў 1886 (1896) г. верагодна ў Амгінскай слабадзе Якуцкай вобласьці. У 1923 г. у Кіеве пабраўся шлюбам з Кларай Майсееўнай Дэснер, 1901 г. н. У 1928 г. у Харкаве ён апублікаваў кнігу “Враги”, якая складалася з двух аповесьцей: “Враги” ды “Любовь”. Яе ён прысьвяціў: “Другу – жене – мой первый труд”. Таксама у 1930 г. у Кіеве, у сэрыі “Дорожная библиотека”, выйшла ягонае апавяданьне “Шуточка”. У Кіеве ў іх нарадзіўся сын Уладзіслаў. З пачаткам вайны з Нямеччынай Марк Уладзіслававіч быў эвакуяваны ў г. Чкалаў (Арэнбург), дзе працаваў бугальтарам-рэвізорам у Чкалаўскім облпрамсавеце. Жонка з 1945 г. працавала ў Чкалаўскім лялечным тэатры, пасьля зрабілася ягоным галоўным рэжысёрам. Памерла ў 1955 г. ад цяжкай хваробы. Марк Сьвітыч спрабаваў працаваць і ў жанры фантастыкі, бо рабіў захады ў 1962 г. надрукаваць свой фантастычны твор “Роман по чистописанию”. Памёр 23 жніўня 1963 г. ў п. Загаранскі Маскоўскай вобласьці.

    Уладзіслаў Маркавіч Ільліч Сьвітыч нар. 12 верасьня 1934 г. ў м. Кіеў. У 1957 г. скончыў Маскоўскі унівэрсытэт. Абгрунтаваў настратычную тэорыю роднасьці індаэўрапейскіх, картвельскіх, сэміта-хаміцкіх, дравідыйскіх, уральскіх ды алтайскіх  моваў. 21 жніўня 1966 г. Уладзіслаў Ільліч Сьвітыч быў зьбіты аўтамашынай, а 22 жніўня сканаў у гарадзкой бальніцы м. Шчолкава Маскоўскай вобласьці. Быў пахаваны на могілках п. Мальцава.


                                                                    K̥elHä wet̥ei ʕaK̥un kähla
                                                                    k̥aλai palhʌ-k̥ʌ na wetä
                                                                    śa da ʔa-k̥ʌ ʔeja ʔälä
                                                                    ja-k̥o pele t̥uba wete
                                                                    Мова - гэта брод праз раку часу,
                                                                    яна вядзе нас да жыльля памерлых;
                                                                    але туды не зможа дайсьці той,
                                                                    хто баіцца глыбокай вады
                                                                        В. М. Иллич-Свитыч
    Творы:
     Именная акцентуация в балтийском и славянском. Судьба акцентуационных парадигм. Москва. 1963. 179 с.
    Опыт сравнения ностратических языков. Сравнительный словарь. Т. 1 Москва. 1971. 370 с.
    Опыт сравнения ностратических языков (семитохамитский, картвельский, индоевропейский, уральский, дравидский, алтайский).. Сравнительный словарь. Т. 2. Москва. 1976. 156 с.
    Опыт сравнения ностратических языков (семитохамитский, картвельский, индоевропейский, уральский, дравидский, алтайский).. Сравнительный словарь. Т. 3. Москва. 1984. 136 с.
    Сравнительно-историческое языкознание на современном этапе. Конференция памяти В. М. Иллич-Свитыча, 6-9 февраля 1990 г. Тезисы докладов. Москва. 1990. 62 с.
    Літаратура:
    Долгопольский А. Б.  От Сахары до Камчатки языки ищут родственников. // Знание-сила. Москва. № 1. 1967. С. 43-46.
    Дыбо В. А.  Памяти В. М. Иллич-Свитыча. // Советское славяноведение. Москва. №1. 1967. С. 74-75.
    Булахов М. Г.  Восточнославянские языковеды. Т. 2. Минск. 1977. С. 222-226.
    Ілліч-Світыч Уладзіслаў Маркавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 197.


    Глеб Уладзіслававіч Ільліч Сьвітыч нар. ў 1885 г. верагодна ў Амгінскай слабадзе Якуцкай вобласьці. Вучыўся ў Іркуцкай ваенна-фэльчарскай школе на казённы кошт з-за безграшоўя бацькоў і пасьля яе заканчэньня служыў грамадзянскім доктарам, бо ў войска яго не ўзялі. Падчас г. зв. першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гг працаваў фэльчарам у Віленскай чыгуначнай лякарні, дзе пазнаёміўся з Антанінай Фадзеевай.

    [Антаніна Уладзіміраўна Кунц нар. у 1873 г. у Астрахані, у сям’і выхадцаў з Нямеччыны. Спачатку яна вучылася ў мясцовай гімназіі, а затым разам з маці і старэйшай сястрой пераехала ў Пецярбург і пачала вучыцца на Калядных фэльчарскіх курсах. Падчас вучобы яна зблізілася з сацыял-дэмакратамі, якія параілі ёй пад выглядам фіктыўнай “нявесты” схадзіць у турму на спатканьне з палітычным зьняволеным Фадеевым. [Аляксандр Іванавіч Фадзееў нар. 25 лютага 1862 г. у с. Пакроўскім Пермскай губэрні, у сялянскай сям’і.
Працаваў сельскім настаўнікам ў Ірбіцкім вучылішчы. Потым выкладаў ў Пакроўскай школе, ды с. Антонаўскім, дзе стварыў нарадавольскі кружок, але мясцовыя ўлады вымусілі яго пакінуць сяло і ён адпраўляецца ў Санкт-Пецярбург. Дабраўшыся да Пецярбурга, працаваў фэльчарам у барачнай лякарні. У 1892 г. уступіў у “Санкт-Пецярбурскую групу нарадавольцаў”, кіраваў працоўнымі кружкамі. 14 чэрвеня 1894 г. яго арыштавалі.] Паход у турму адбыўся, а Антаніна Владиміраўна неўзабаве стала сапраўднай нявестай зьняволенага. 24 студзеня 1896 г. Аляксандра Іванавіча Фадзеева саслалі ў Шэнкурск на пяць гадоў. Антаніна Ўладзіміраўна прыяжджала да яго, а 14 кастрычніка 1898 г. яны абвянчаліся. У 1899 г. Антаніна Фадзеева працавала фельчаркай у с. Пуцілава Шлісэльбурскага вуезда, там у 1900 г. нарадзілася дачка Тацьцяна Аляксандраўна Фадзеева. 26 студзеня 1901 г. Аляксандар Іванавіч быў вызвалены, і сям’я пераехала ў с. Сусеткава Рэчыцкага вуезда Менскай губэрні, потым у Кімры Цьвярскі губэрні, дзе 11 (24) сьнежня 1901 г. нарадзіўся сын Аляксандар [Аляксандар Аляксандравіч Фадзееў  - расейскі савецкі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. Ляўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1946). Чалец РКП(б) з 1918 г. У 1939 г. Фадзееў стаў чальцом ЦК партыі. Адзін з вінаватых у рэпрэсіях у асяродзьдзі савецкіх пісьменьнікаў. Пасьля XX зьезду КПСС канфлікт Фадзеева са сваім сумленьнем абвастрыўся да мяжы. 13 траўня 1956 г. ён застрэліўся з рэвальвэра на сваёй дачы ў Перадзелкіна. У нэкралёгу афіцыйным чыньнікам самагубства быў паказаны алькагалізм.] У 1902 г. сям’я пераяжджае ў Курск, адтуль у Вільню. У 1905 г. нарадзіўся сын Ўладзімір Аляксандравіч Фадзееў. [16 траўня 1905 г. Аляксандр Іванавіч зьехаў на радзіму, пакінуўшы кожнаму з дзяцей фатаграфію з надпісам на памяць. Ізноў працаваў настаўнікам, займаўся рэвалюцыйнай дзейнасьцю. 5 студзеня 1906 г. быў ізноў арыштаваны і сасланы ў Сыбір. У 1916 г. памёр ад сухотаў у Адэсе.] Антаніна Ўладзіміраўна Фадзеева дапамагала Глебу Ўладзіслававічу Ільліч Світычу прымаць з-за межы і перапраўляць баявым дружынам зброю, захоўваць нелегальную літаратуру. У 1907 году яны пажаніліся. Глеб Уладзіслававіч быў чальцом сацыял-дэмакратычнага камітэта места Вільні, але калі ён страціў працу, то сям’я перабралася ва Ўфу, а адтуль на Далёкі Ўсход, да старэйшай сястры Антаніны Марыі Уладзімераўны Сыбірцавай [Марыя Ўладзімераўна Кунц], у с. Чугуеўка Паўднёва-Усурыйскага краю.
    У 1914 г. Глеб Уладзіслававіч паклікалі ў войска як фэльчара запасу. 28 красавіка 1917 г. ён памёр там падчас эпідэміі сыпнога тыфа. Антаніна Ўладзімераўна ў 1954 г. Ягоны сын Барыс Глебавіч Сьвітыч, які нарадзіўся ў 1910 г., у 2-ю Ўсясьветную вайну служыў камісарам брыгады старажавых катэраў, 15 студзеня 1942 г. быў паранены пад Судаком і 19 сакавіка 1942 г. памёр у Пяцігорску. Ягоны сын Глеб памёр у 1911 г. немаўлём. /Фадеев А. А.  Письма. Москва. 1973; Фадеев А. А.  Повесть нашей юности. Минск. 1987; Мельнікаў М.  Ён выхоўваў Аляксандра Фадзеева. // Магілёўская праўда. Магілёў. 23 студзеня 1987; Жигоцкий Н. «Как это действует на душу…». // Белорусская нива. 14 апреля 1992./
    Настасься ШЧЭРБАЧЭНЯ,
    Койданава.