суббота, 30 августа 2014 г.

Настасься Шчэрбачэня. Літаратар Уладзіслаў Ігнацій Ільліч Сьвітыч. Койданава. "Кальвіна". 20014.







                                                                               1881
    Уладзіслаў Ігнацій Станіслававіч Ільліч Сьвітыч [Владислав-Игнатий Станиславович Ильич-Свитыч] нарадзіўся 1 (13) лютага 1853 г. у Магілёўскай губэрні (Магілёве) Расейскай імпэрыі, у шляхецкай сям’і тытулярнага дарадніка каталіцкага веравызнаньня.
    У 1860-1870 гг. ягоныя бацькі жылі ў Магілёве і таму ён у 1862-1969 гг. вучыўся ў Магілёўскай гімназіі, але курсу не скончыў, бо быў звольнены з 4-га клясу за “благія паводзіны” ды за арганізацыю гуртка “вольнага накірунку”.
    Служыў юнкерам у 61-м пяхотным Уладзімерскім, потым Суздальскім палках. У 1871 г. камандзіраваны ў Маскву ў пяхотную вучэльню, але хутка быў “за дрэнныя паводзіны” адлічаны зваротна ў полк. У 1873 г. выйшаў у адстаўку і пасяліўся ў бацькоў у Магілёве. Нейкі час у 1875 г. быў вольным слухачом Кіеўскага ўнівэрсытэта, затым пісарчуком на Кіева-Берасьцейскай чыгунцы, зблізіўся з народнікамі ды “пайшоў у народ”. Вёў прапаганду сярод работнікаў у Крамянчугу. Ад вясны 1876 г. працаваў чорнарабочым у Ачакаве на будаўніцтве батарэі, распаўсюджваў забароненыя кнігі, што атрымліваў ад сястры Элеаноры, сярод работнікаў і матросаў.
    [Элеанора Станіславаўна Ільліч Сьвітыч, па мужы Георгіеўская, пражывала разам з Васілём Рыгоравічам Георгіеўскім, 1848 г.н, ураджэнца с. Спаскае Тульскай губэрні, які жыў па пашпарце на імя Нікіфара Іванавіча Неледзінскага, Яны арганізавалі на сваёй кватэры
нарадавольскую друкарню, якую выявілі 15 лютага 1882 г. Васіля выслалі на 5 гадоў ва Усходнюю Сыбір. Пражываў у м. Кірэнск Іркуцкай губэрні, у сакавіку 1877 г. пераведзены ў Верхаленск, адкуль разам з жонкай у Альхонскую стэпавую думу Верхаленскай акругі. Па распараджэньні міністра ўнутраных спраў пераведзены на жыхарства ў Якуцкую вобласьць з павялічэньнем галоснага тэрміну нагляду на тры гады. Быў уселены ў Верхне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі, дзе займаўся земляробствам. У 1893 г. жыў у Іркуцку, працаваў ў друкарні газэты “Восточное Обозрение”. У чэрвені 1894 г. выехаў ва Ўфу.]
    Ільліч Сьвітыч быў арыштаваны ў Ачакаве 19 лістапада 1876 г. і пры ператрусе былі знойдзены забароненыя кнігі і перапіска, за што быў прыцягнуты да дазнаньня па абвінавачваньні ў злачыннай прапагандзе. Ягоная сястра Лізавета таксама была прыцягнутая да гэтага дазнаньня.
    [Лізавета Станіславаўна Ільліч Сьвітыч, у замужжы, Фідроўская, 1885 г. н., якая па заканчэньні гімназіі служыла настаўніцай у пансіёне ў Кіеве, Па найвысачэйшым загадзе 21 жніўня 1877 г. справа пра яе прайшла ў адміністрацыйным парадку з падначаленьнем яе галоснаму нагляду паліцыі за веданьне і неданясеньне пра злачынную дзейнасьць свайго брата. Знаходзілася пад наглядам у Магілёве. У ліпені 1878 г. прыехала з Магілёва ў Павенец Аланецкай губэрні да Міхаіла Васільлевіча Фідроўскага, і пабралася з ім шлюбам. Ад 6 траўня 1878 г. Фідроўскі быў уселены ў Петразаводзк, дзе займаў пасаду фэльчара земскай бальніцы. У сьнежні 1878 г. ў Фідроўскіх нарадзіўся сын Рыгор. У ліпені 1879 г. Фідроўскі быў пераведзены ў м. Пудаж, дзе атрымаў дазвол скончыць лекарскую адукацыю. Быў лекарам у Балце Падольскай губэрні. У 1882 г. падвергся ператрасу разам з Ядвігай Станіславаўнай Ільліч Світыч, па мужы Варжанскай. У 1900-х гг. - гарадзкі і турэмны лекар у Балце.]
     Ільліч Сьвітыч быў пераведзены ў Херсонскі турэмны замак, адкуль 10 сьнежня 1877 г. зьбег з дапамогай М. Чайкоўскага. Жыў у Адэсе пад прозьвішчам Хведара Мікалаевіча Васкрасенскага. Уваходзіў у кружок Івана Марцінавіча Кавальскага і разам з ім у В. Д. Кляновым, у студзені 1878 г. аддрукаваў заклік “Голос честных людей”.
    Арыштаваны разам з І. Ковальским і іншымі 30 студзеня 1878 г. у Адэсе на Садовай вуліцы, у кватэры В. Вітэн, пасьля аказанага ўзброенага супраціву, пры чым сам ён быў паранены ў нагу.
    Быў адданы суду па абвінавачваньні “пра ўступ у супрацьзаконную супольнасьць з ведамі яго злачынных мэт і ва ўзброеным супраціве”. Судзіўся 20-24 ліпеня 1878 г. Адэскім ваенна-акруговым судом; 24 ліпеня прызнаны вінаватым і прысуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану і да катаржных прац у крэпасьцях на 8 гадоў; прысуд канфірмаваны 28 ліпеня 1878 г. Іван Кавальскі 2 жніўня 1878 г. быў пакараны сьмерцьцю.
    Заправоджаны ў Новабелгародзкую катаржную турму, дзе ўтрымоўваўся ў адзіночным зьняволеньні да 11 лістапада 1880 г. Затым быў пераведзены ў Мцэнскую перасыльную турму, у якой прабыў да вясны 1881 г., пасьля чаго адпраўлены ў Сыбір.
    На Кару прыбыў 19 лютага 1882 г. [пасьля Лютаўскай рэвалюцыі нібыта высьветлілася, што ім быццам быў выдадзены падкоп на Кары, але гэтая вэрсія нічым не падмацаваная] У 1883 г. па заканчэньні тэрміну катаржных прац, адпраўлены на паселішча ў Якуцкую вобласьць.
    У 1884 г. паселены ў Амгінскай слабадзе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі. Прыблізна ў 1884 г. Сьвітыч ажаніўся на Веры Рагачовай, удаве народніка Д. Рагачова.


    [Вера Паўлаўна Карпава, па першым мужы Рагачова - нар. ля 1851 г. у Арлоўскай губэрні ў дваранскай сям’і. Вучылася ў Арлоўскай гімназіі але курсу ня скончыла з прычыны пабраньня шлюбам з Д. Рагачовым [Дзьмітрый Міхайлавіч Рагачоў нар. у 1851 г. у  Арлоўскаддд
 губэрні, у дваранскай сям’і. Адукацыю атрымаў у кадэцкім корпусе і ў артылерыйскім вучылішчы ў Пецярбургу. Служыў у артылерыі і выйшаў у адстаўку з чынам паручніка. У 1872 г. паступіў у Тэхналягічны інстытут, дзе зблізіўся з нарадавольцамі. У жніўні 1876 г. быў арыштаваны ў Пецярбурзе ды прысуджаны да 10 гадоў катаргі. На Кару прыбыў у канцы лютага 1882 г., дзе і памёр 14 (24) студзеня 1884 г. ад запаленьня лёгкіх.]. Увосень 1873 г. Вера жыла ў Маскве і мела дачыненьне да гурткоў нарадавольцаў. У канцы 1873 г. пасялілася ў Пецярбург. Абшукана і арыштавана 12 сьнежня 1873 г. у Пецярбургу па справе яе мужа, але хутка была вызваленая. У сакавіку 1874 г. жыла разам з Катарынай Брэшка Брэшкоўскай у яе маёнтку Гараны ў Віцебскай губэрні, дзе вяла прапаганду сярод сялян. Затым пераехала ў Кіеў, дзе была ўдзельніцай “Кіеўскай камуны” (мянушка – “Дунька”). Зьехала ўвосень 1874 г. з Кіева ў Пецярбург, дзе і была арыштавана. Ад 5 кастрычніка 1876 г. па 10 кастрычніка 1877 г. утрымоўвалася ў Петрапаўлаўскай крэпасьці, пасьля чаго была пераведзеная ў Дом папярэдняга зьняволеньня. Аддадзеная 5 траўня 1877 г. суду асобай прысутнасьці Сэната (працэс 193-х). За адмову адказваць на пытаньні суда была выдаленая 29 кастрычніка 1877 г. з залі паседжаньня. Прысудам ад 23 студзеня 1878 г. была прызнаная невінаватаю і вызвалена з-пад варты. Па распараджэньні міністра ўнутраных спраў ад 3 чэрвеня 1878 г. з прычыны палітычнай нядобранадзейнасьці і “вельмі дзёрзкага характару” была выслана з Пецярбурга пад галосны нагляд паліцыі ў Валагодзкую губэрню ды паселеная ў Ярэнску. Па новым распараджэньні міністра унутраных спраў ад 17 сьнежня 1879 г. была высланая ў Сыбір. 10 жніўня 1880 г., знаходзячыся ў Томску, атрымала паведамленьне пра замену ссылкі ў Сыбір высылкай у Вяцкую губэрню. Замаўляла пра дазвол адправіцца ў Сыбір, на Кару, разам з мужам і прыбыла на Кару з ім у лютым 1882 г. Пасьля сьмерці ў студзені 1884 г. Д. Рагачова выйшла замуж за Уладзіслава Ільліча Сьвітыча і рушыла ўсьлед за ім у Якуцкую вобласьць, дзе жыла пад гласным наглядам паліцыі ў Амгінскай слабадзе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі, а потым у Барагонскім улусе Якуцкай акругі. Вызвалена ад нагляду ў верасьні 1884 г. У 1889 г. па хадайніцтве якуцкага губэрнатара ізноў была падпарадкавана галоснаму нагляду, з-за выяўленьня яе зносін з палітычнымі ссыльнымі Іркуцкай губэрні (перадача грошай і лістоў). Па распараджэньні Дэпартамэнта паліцыі падпарадкавана нагляду на тры гады, у 1893 г. тэрмін падоўжаны яшчэ на два гады. У 1893 г. выехала з Якуцка. Памерла ў Іркуцку.
    У красавіку 1886 г. Сьвітыч пераведзены ў Барагонскі ўлус Якуцкай акругі, а вясною 1887 г. у Верхне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі. У 1892 г. за “добрыя паводзіны” ён быў прыпісаны да сялянскага саслоўя, а ў 1893 г. атрымаў дазвол вольна перасоўвацца па ўсёй Сыбіры.

                                              «Восточному Обозрению» 15 лет. 1897 г.
                                              Зьлева на права 3-ці стаіць Ільліч Сьвітыч
    Выехаў з Якуцкай вобласьці ў траўні 1893 г. Жыў пад наглядам паліцыі ў Іркуцку, дзе супрацоўнічаў з выданьнем “Восточное обозрение”. Жонка Вера Паўлаўна Світыч памерла ў “1890-х гг. [1895] у Іркуцку” і пасьля яе сьмерці на руках Сьвітыча “засталося трое малалетніх дзяцей”
    Восеньню 1896 г. памерла другая жонка Ільліча Сьвітыча, “Е. М”, народжаная Хамер [Хоммер], прыяцелька П. Зайчнеўскага [Пётар Рыгоравіч Заічнеўскі нар. у 1842 г. у Арлоўскай губэрні, у 1890 г. высланы ва Ўсходнюю Сыбір, па вяртаньні са ссылкі пасяліўся ў Смаленску, дзе і памёр у 1896 году]. Перад тым яна была замужам за Мікалаем Астыровым [Мікалай Міхайлавіч Астыроў [Астырев], нар. у 1857 г. ў Ціхвіне, статыстык і публіцыст. У канцы 1887 г. па запрашэньні ўсходне-сыбірскага генэрал-губэрнатара А. П. Ігнацьцева прыбыў на 2 гады ў Іркуцк і ўзначаліў губэрнскі статыстычны камітэт, у сакавіку 1888 г. быў абраны старшынёй статыстычнай сэкцыі Ўсходне-Сыбірскага аддзела Рускага імпэратарскага геаграфічнага таварыства. Памёр у 1894 г. у Маскве.].
    Калёнія ссыльных пахавала ягоную жонку і Ільліч Сьвітыч пачаў зьбірацца на Далёкі Ўсход. Тэрмін ягонага абавязковага знаходжаньня ў Сыбіры скончыўся. Ільліч Сьвітыч перад ад’ездам адправіў сваіх дзяцей ад першай жонкі да яе брата, які “згадзіўся ўзяць пляменьнікаў”.
    [Еўсьціхій Паўлавіч Карпаў нар. у 1857 г. у м. Карачаве Арлоўскай губэрні. Браў удзел у прапагандзе сярод сялян у Тарапецкага вуезда Пскоўскай губэрні, дзе жыў на фэрме, арганізаванай Багдановічамі, за што ў чэрвені 1881 г. у адміністрацыйным парадку высланы ў Краснаярск, адкуль па хадайніцтве жонкі ў жніўні 1881 г. пераведзены ў Волагду. У канцы 1880-х гг. высунуўся, як рэжысёр народнага тэатра за Неўскай заставай у Пецярбургу. Пазьней - рэжысёр Александрыйскага і Малога тэатраў у Пецярбургу. Драматург. Памёр 3 студзеня 1926 г. у Ленінградзе.]
    На нейкі час Ільліч Сьвітыч затрымаўся ў Благавешчанску у Г. І. Клітчаглу, рэдактара газэты “Амурский край”. Ад 1899 г. жыў ва Ўладзівастоку, куды яго запрасіў Макар Папоў, які заснаваў ва Ўладзівастоку газэту “Дальневосточный вестник”. Ва Ўладзівастоку закончыў аповесьць “Старый молитвенник” пра лёс паўстанца 1863 года, “які прайшоў катаргу і памірае ў сыбірскай глухамані”. Затым Ільліч Сьвітыч жыў у Нікольску-Усурыйскім.
    Напачатку 1900-х гг. вярнуўся ў Эўрапейскую Расею і пасяліўся ў Пецярбурзе, дзе супрацоўнічаў з газэтай “Новости” Восіпа Канстанцінавіча Натовіча, сына керчанскага рабіна.
    Ад 1905 г., калі “Новости” перасталі існаваць, пасяліўся ў Кіеве, дзе супрацоўнічаў з газэтай “Киевские отклики”, але праз нейкі час яго запрасілі ў якасьці рэдактара газэты “Приднепровский край”, што выходзіла ў Кацярынаславе. Затым яго запрасілі ў Менск у якасьці рэдактара і сувыдаўца газэты “Минский голос” [“Минское эхо”], але “жыцьцё ў правінцыйным месьце не магла яго задаволіць” і летам 1909 г. ён ізноў вярнуўся ў Кіеў, дзе працаваў ў газэце “Киевская мысль” у якасьці тэхнічнага работніка. Карыстаўся псэўданімамі: В. С.; Иллич, В.; Иллич, В. С.; Иллич-Свитыч, В.; Иллич-Свитыч, В. С.
    Пад канец жыцьця цяжка хварэў. Тры гады праляжаў у Кіеўскай бальніцы. Памёр 21 ліпеня 1916 г. у Кіеве.
    Творы:
    Надгробное слово Александру ІІ. Харьков. 1884. 82 с.
    Вынырнул. // Русское богатство. № 7, 8. 1892.
    Дети полка. // Русское богатство. № 9, 10. 1893.
    Нос и корма (картинка). // Восточное обозрение. Иркутск. 11 июля 1893.
    Неудавшееся предприятие (Из якутских нравов) // Восточное обозрение. Иркутск. № 33, 34. 15, 22 августа 1893.
    Елка. // Восточное обозрение. Иркутск. 26 декабря 1893.

    Мыльный пузырь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. № 42. 17 октября. С. 8-9; № 43. 24 октября. С. 10-11. Иркутск. 1893. 1893.
    Бродяга (Из жизни ссылки). // Сибирский сборник. Иркутск. Вып. 1. 1894. (145).
    Выкурил. // Восточное обозрение. Иркутск. № 152. 1895
    Счет № 152. // Восточное обозрение. Иркутск. 5, 7 апреля 1896.
    Не приспособившаяся. // Восточное обозрение. Иркутск. 22 июня 1897. 
    Счастье Матрёсь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. 1897. № 12. 26 января. С. 2-3; № 13. 29 января. С. 2; № 15. 2 февраля. С. 2. Иркутск 1897.


  Счастье Матрёсь (Из якутской жизни). // Восточное обозрение. Иркутск. 1897. № 12. 26 января 1897. С. 2-3; № 13. 29 января 1897. С. 2; №. 2 февраля 1897. С. 2.
    В поисках за счастьем. // Восточное обозрение. Иркутск. 25, 27 июня 1899.
    Надгробное слово Александру ІІ. (Воспоминания политического каторжанина). Женева. 1901. 110 с.
    Старый молитвенник. Повесть. Владивосток. 1903. 238 с.
    Дальне-восточная Украина. Киев. 1905. 37 с.
    В каменном мешке. Надгробное слово. (Воспоминания политического каторжанина). СПб. 1906. 63 с.
    Мое знакомство с Иваном Мартыновичем Ковальским. Былое. 1906. VII. С. 142-157.
    Прирожденный преступник. // Приднепровский край. 21 января, 26, 28 февраля 1907.
    Жертва безвременья. // Приднепровский край. 28 июня, 3, 4 июля 1907.
    Умный человек. // Север. № 38-40. 1907.
    Вася и Груня (Из жизни скопцов). // Журнал для Всех. № 9. 1911. (1196-1217).
    Надгробное слово Александру ІІ. [Пад адной вокладкай з: А. В. Долгушин Заживо погребенные.] (Из воспоминаний о политической каторге 80-х годов. Петроград. 1924. 75 с.
    Літаратура:
    [Некролог] // Киевская мысль. № 204. 23 июля 1916.
    [Некролог] // Исторический вестник. № IX. 1916. С. 827.
    Здобнов Н. В.  Материалы для сибирского словаря писателей. Москва. 1928. С. 26, 46.
    Свитыч (Иллич-Свитыч), Владислав-Игнатий Станиславович. // Деятели революционного движения в России. Биобиблиографический словарь. От предшественников декабристов до падения царизма. Т. 2. 70-е гг. Выпуск 4. С-Я. Москва. 1932. Стб. 1436-1438.
    Большая советская энциклопедия. Т. 27. З-И. Москва. 1933. С. 762.
    Масанов И. Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей в 4 т. Т. 4. Москва. 1960. С. 425.
    Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 49-50, 63, 381.
    Петряев Е. Д.  Сотрудники «Восточного обозрения» и «Сибирских сборников» (1882-1906). Библиографические материалы. // Попов И. И.  Забытые иркутские страницы. Записки редактора. Иркутск. 1989. С. 366.
    Ицкович Д. С.  Иллич-Свитыч Владислав (Владислав-Игнатий) Станиславович. // Русские писатели 1800-1917. Биографический словарь. Т. 2. Москва. 1992. С. 412-413.
   Конан Ул.  “Минское эхо”. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1992. С. 203.
    Баркоўскі А.  Світыч-Ілліч. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў Памежных краінах. Выданне першае, разлічанае на дапаўненні. Мінск. 2000. С. 267.
    Світыч У. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. ІІ. Мінск. 2003. С. 568.



    Марк Уладзіслававіч Ільліч Сьвітыч нарадзіўся ў 1886 (1896) г. верагодна ў Амгінскай слабадзе Якуцкай вобласьці. У 1923 г. у Кіеве пабраўся шлюбам з Кларай Майсееўнай Дэснер, 1901 г. н. У 1928 г. у Харкаве ён апублікаваў кнігу “Враги”, якая складалася з двух аповесьцей: “Враги” ды “Любовь”. Яе ён прысьвяціў: “Другу – жене – мой первый труд”. Таксама у 1930 г. у Кіеве, у сэрыі “Дорожная библиотека”, выйшла ягонае апавяданьне “Шуточка”. У Кіеве ў іх нарадзіўся сын Уладзіслаў. З пачаткам вайны з Нямеччынай Марк Уладзіслававіч быў эвакуяваны ў г. Чкалаў (Арэнбург), дзе працаваў бугальтарам-рэвізорам у Чкалаўскім облпрамсавеце. Жонка з 1945 г. працавала ў Чкалаўскім лялечным тэатры, пасьля зрабілася ягоным галоўным рэжысёрам. Памерла ў 1955 г. ад цяжкай хваробы. Марк Сьвітыч спрабаваў працаваць і ў жанры фантастыкі, бо рабіў захады ў 1962 г. надрукаваць свой фантастычны твор “Роман по чистописанию”. Памёр 23 жніўня 1963 г. ў п. Загаранскі Маскоўскай вобласьці.

    Уладзіслаў Маркавіч Ільліч Сьвітыч нар. 12 верасьня 1934 г. ў м. Кіеў. У 1957 г. скончыў Маскоўскі унівэрсытэт. Абгрунтаваў настратычную тэорыю роднасьці індаэўрапейскіх, картвельскіх, сэміта-хаміцкіх, дравідыйскіх, уральскіх ды алтайскіх  моваў. 21 жніўня 1966 г. Уладзіслаў Ільліч Сьвітыч быў зьбіты аўтамашынай, а 22 жніўня сканаў у гарадзкой бальніцы м. Шчолкава Маскоўскай вобласьці. Быў пахаваны на могілках п. Мальцава.


                                                                    K̥elHä wet̥ei ʕaK̥un kähla
                                                                    k̥aλai palhʌ-k̥ʌ na wetä
                                                                    śa da ʔa-k̥ʌ ʔeja ʔälä
                                                                    ja-k̥o pele t̥uba wete
                                                                    Мова - гэта брод праз раку часу,
                                                                    яна вядзе нас да жыльля памерлых;
                                                                    але туды не зможа дайсьці той,
                                                                    хто баіцца глыбокай вады
                                                                        В. М. Иллич-Свитыч
    Творы:
     Именная акцентуация в балтийском и славянском. Судьба акцентуационных парадигм. Москва. 1963. 179 с.
    Опыт сравнения ностратических языков. Сравнительный словарь. Т. 1 Москва. 1971. 370 с.
    Опыт сравнения ностратических языков (семитохамитский, картвельский, индоевропейский, уральский, дравидский, алтайский).. Сравнительный словарь. Т. 2. Москва. 1976. 156 с.
    Опыт сравнения ностратических языков (семитохамитский, картвельский, индоевропейский, уральский, дравидский, алтайский).. Сравнительный словарь. Т. 3. Москва. 1984. 136 с.
    Сравнительно-историческое языкознание на современном этапе. Конференция памяти В. М. Иллич-Свитыча, 6-9 февраля 1990 г. Тезисы докладов. Москва. 1990. 62 с.
    Літаратура:
    Долгопольский А. Б.  От Сахары до Камчатки языки ищут родственников. // Знание-сила. Москва. № 1. 1967. С. 43-46.
    Дыбо В. А.  Памяти В. М. Иллич-Свитыча. // Советское славяноведение. Москва. №1. 1967. С. 74-75.
    Булахов М. Г.  Восточнославянские языковеды. Т. 2. Минск. 1977. С. 222-226.
    Ілліч-Світыч Уладзіслаў Маркавіч. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 7. Мінск. 1998. С. 197.


    Глеб Уладзіслававіч Ільліч Сьвітыч нар. ў 1885 г. верагодна ў Амгінскай слабадзе Якуцкай вобласьці. Вучыўся ў Іркуцкай ваенна-фэльчарскай школе на казённы кошт з-за безграшоўя бацькоў і пасьля яе заканчэньня служыў грамадзянскім доктарам, бо ў войска яго не ўзялі. Падчас г. зв. першай рускай рэвалюцыі 1905-1907 гг працаваў фэльчарам у Віленскай чыгуначнай лякарні, дзе пазнаёміўся з Антанінай Фадзеевай.

    [Антаніна Уладзіміраўна Кунц нар. у 1873 г. у Астрахані, у сям’і выхадцаў з Нямеччыны. Спачатку яна вучылася ў мясцовай гімназіі, а затым разам з маці і старэйшай сястрой пераехала ў Пецярбург і пачала вучыцца на Калядных фэльчарскіх курсах. Падчас вучобы яна зблізілася з сацыял-дэмакратамі, якія параілі ёй пад выглядам фіктыўнай “нявесты” схадзіць у турму на спатканьне з палітычным зьняволеным Фадеевым. [Аляксандр Іванавіч Фадзееў нар. 25 лютага 1862 г. у с. Пакроўскім Пермскай губэрні, у сялянскай сям’і.
Працаваў сельскім настаўнікам ў Ірбіцкім вучылішчы. Потым выкладаў ў Пакроўскай школе, ды с. Антонаўскім, дзе стварыў нарадавольскі кружок, але мясцовыя ўлады вымусілі яго пакінуць сяло і ён адпраўляецца ў Санкт-Пецярбург. Дабраўшыся да Пецярбурга, працаваў фэльчарам у барачнай лякарні. У 1892 г. уступіў у “Санкт-Пецярбурскую групу нарадавольцаў”, кіраваў працоўнымі кружкамі. 14 чэрвеня 1894 г. яго арыштавалі.] Паход у турму адбыўся, а Антаніна Владиміраўна неўзабаве стала сапраўднай нявестай зьняволенага. 24 студзеня 1896 г. Аляксандра Іванавіча Фадзеева саслалі ў Шэнкурск на пяць гадоў. Антаніна Ўладзіміраўна прыяжджала да яго, а 14 кастрычніка 1898 г. яны абвянчаліся. У 1899 г. Антаніна Фадзеева працавала фельчаркай у с. Пуцілава Шлісэльбурскага вуезда, там у 1900 г. нарадзілася дачка Тацьцяна Аляксандраўна Фадзеева. 26 студзеня 1901 г. Аляксандар Іванавіч быў вызвалены, і сям’я пераехала ў с. Сусеткава Рэчыцкага вуезда Менскай губэрні, потым у Кімры Цьвярскі губэрні, дзе 11 (24) сьнежня 1901 г. нарадзіўся сын Аляксандар [Аляксандар Аляксандравіч Фадзееў  - расейскі савецкі пісьменьнік і грамадзкі дзеяч. Ляўрэат Сталінскай прэміі першай ступені (1946). Чалец РКП(б) з 1918 г. У 1939 г. Фадзееў стаў чальцом ЦК партыі. Адзін з вінаватых у рэпрэсіях у асяродзьдзі савецкіх пісьменьнікаў. Пасьля XX зьезду КПСС канфлікт Фадзеева са сваім сумленьнем абвастрыўся да мяжы. 13 траўня 1956 г. ён застрэліўся з рэвальвэра на сваёй дачы ў Перадзелкіна. У нэкралёгу афіцыйным чыньнікам самагубства быў паказаны алькагалізм.] У 1902 г. сям’я пераяжджае ў Курск, адтуль у Вільню. У 1905 г. нарадзіўся сын Ўладзімір Аляксандравіч Фадзееў. [16 траўня 1905 г. Аляксандр Іванавіч зьехаў на радзіму, пакінуўшы кожнаму з дзяцей фатаграфію з надпісам на памяць. Ізноў працаваў настаўнікам, займаўся рэвалюцыйнай дзейнасьцю. 5 студзеня 1906 г. быў ізноў арыштаваны і сасланы ў Сыбір. У 1916 г. памёр ад сухотаў у Адэсе.] Антаніна Ўладзіміраўна Фадзеева дапамагала Глебу Ўладзіслававічу Ільліч Світычу прымаць з-за межы і перапраўляць баявым дружынам зброю, захоўваць нелегальную літаратуру. У 1907 году яны пажаніліся. Глеб Уладзіслававіч быў чальцом сацыял-дэмакратычнага камітэта места Вільні, але калі ён страціў працу, то сям’я перабралася ва Ўфу, а адтуль на Далёкі Ўсход, да старэйшай сястры Антаніны Марыі Уладзімераўны Сыбірцавай [Марыя Ўладзімераўна Кунц], у с. Чугуеўка Паўднёва-Усурыйскага краю.
    У 1914 г. Глеб Уладзіслававіч паклікалі ў войска як фэльчара запасу. 28 красавіка 1917 г. ён памёр там падчас эпідэміі сыпнога тыфа. Антаніна Ўладзімераўна ў 1954 г. Ягоны сын Барыс Глебавіч Сьвітыч, які нарадзіўся ў 1910 г., у 2-ю Ўсясьветную вайну служыў камісарам брыгады старажавых катэраў, 15 студзеня 1942 г. быў паранены пад Судаком і 19 сакавіка 1942 г. памёр у Пяцігорску. Ягоны сын Глеб памёр у 1911 г. немаўлём. /Фадеев А. А.  Письма. Москва. 1973; Фадеев А. А.  Повесть нашей юности. Минск. 1987; Мельнікаў М.  Ён выхоўваў Аляксандра Фадзеева. // Магілёўская праўда. Магілёў. 23 студзеня 1987; Жигоцкий Н. «Как это действует на душу…». // Белорусская нива. 14 апреля 1992./
    Настасься ШЧЭРБАЧЭНЯ,
    Койданава.

 




четверг, 28 августа 2014 г.

Беня Хвошч. Габрэйскія бароны Гінзбургі. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                            ГАБРЭЙСКІЯ  БАРОНЫ

    Ёсель Еўзель [Иосиф, Осип] Габрыелевіч [Гаврилович] Гінцбург – нар. у 1812 годзе ў губэрнскім месьце Віцебск Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і.
    Гінцбург [Гойнцпург, Гіцпург, Гіцпург, Гінц-Бург, Гінцбургер, Гінцбуріг, Гінцбурх, Гіншпург, Гіншбург, Гінзбург, Гінсбург, Гінзбургер, Гінзберг, Гінцберг, Гінцбарг] – вельмі распаўсюджанае прозьвішча сярод габрэяў сьвету. Упершыню наіменавацца гэтым прозьвішчам пачалі габрэі – ураджэнцы баварскага горада Günzburg [Нямеччына] не раней пачатку VI ст. Шмат хто з іх быў з бліжэйшага швабскага горада Ульма, якія перасяліліся ў Гінцбург, пасьля выгнаньня жыдоў са Швабіі ў VI ст. Такім чынам габрэйскія прозьвішчныя роды – Гінц [Гойнц, Гюнц ды Гаупц], скарачэньне празваньня Гінцбург, Гінцбург ды Ульма роднасныя паміж сабой. У пачатку ХІХ ст., калі ў Расейскай імпэрыі абавязалі габрэяў абраць сабе пашпартныя прозьвішчы, у Беларусі, Польшчы, Літве ды Валыні з’явілася шмат Гінцбургаў, якія ня мелі анічога агульнага з баварскімі Гінцбургамі. Устаноўлена генэалягічнае дрэва тых Гінцбургаў, якія вядуць свой род ад Сіміёна Гінцбурга з VI ст. Да гэтае галіны належыць і Ёсель Еўзель Гінцбург. /Гинцбург. // Еврейская энциклопедия. Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем. Т. 6. Спб. Б. г. [Репринт. М. 1991.] Столб. 524./
    Атрымаўшы традыцыйнае габрэйскае рэлігійнае выхаваньне Еўзель рана, у 16-гадовым узросьце, ажаніўся. Сьпярша ён служыў касірам ў справах аднаго буйнага землеўласьніка, які меў адносіны да водкупаў [права на спагнаньне дзяржаўных падаткаў, якое перадавалася казной прыватным асобам], але хутка пачаў самастойна весьці справы па водкупам. З 1833 г. ён ўжо віцебскі купец І-й гільдыі. У 1840 разам з бацькам заняўся віннымі водкупамі ў Бесарабскай вобласьці, Кіеўскай і Валынскай губэрнях, дзякуючы чаму хутка разбагацеў. У 1849 г. яму было нададзена званьне патомнага ганаровага грамадзяніна. Пад час Крымскай вайны (1853-1856) трымаў вінны водкуп ў абложаным Севастопалі. У 1854 г. і 1856 г. узнагароджаны залатымі мэдалямі “За стараннасьць” для нашэньня на Уладзімірскай і Андрэеўскай істужках.
    Ён часта пачаў, па ўмовах сваёй дзейнасьці, бываць у Санкт-Пецярбургу, дзе ў яго ўзьніклі трывалыя сувязі ў вышэйшых сталічных сфэрах, асабліва у фінансавых колах. Напрыканцы 1850-х гадоў Еўзель ужо пецярбургскі купец І гільдыі. Ён быў адным з заснавальнікаў першага прыватнага банка ў Расійскай імпэрыі, а менавіта ў Кіеве, потым Учотнага банка ў Адэсе, пазьней Улікова-пазыковага банка ў Санкт-Пецярбурзе.У 1856 г. Еўзель заснаваў прэмію лепшым габрэям-земляробам, на што ўнёс капітал ў распараджэньне Міністэрства дзяржаўных маёмасьцяў. У 1857 г. ім была зацьверджаная стыпэндыя для яўрэяў, якія навучаліся ў Імпэратарскай мэдыка-хірургічнай акадэміі. Пачынаючы з 1858 г., ён выступае з настойлівымі хадайніцтвамі аб прадстаўленьні габрэям-купцам права сталага жыхарства па за межамі мяжы аселасьці, вынікі якіх атрымалі ажыцьцяўленьне у законе 15 сакавіка 1859 г. аб праве габрэяў-купцоў пераходзіць у купецтва ўнутраных губэрняў пасьля 5-гадовага знаходжаньня у купецтве І гільдыі ў мяжы аселасьці.
    У 1859 г. ім быў заснаваны ў Пецярбурзе (з філіялам у Парыжы) банкірскі дом “И. Е. Гинцбург” [зачыніўся ў 1892 г. у сувязі з крызысам ды спыненьнем ўрадавых крэдытаў] , які хутка зрабіўся найбуйнейшым у Расейскай імпэрыі, падмяўшы пад сябе банкірскі дом барона Шцігліца. Еўзель з сям’ёй пасяліўся ў Парыжы [Францыя], але сам, ды са сваім сынам Гарацыем, больш бываў у Санкт-Пецярбургу чым Парыжы. Гінцбург Нафталі Герц Еўзелевіч [Гарацы Восіпавіч], які нар. у 1833 г. у Звянігарадку Кіеўскай губэрні, ў пач. 1860 г. узначаліў Пецярбургскае аддзяленьне банкірскага дома “И. Е. Гинцбург”, а ягоны брат Саламон узначаліў Парыжскае аддзяленьне. Праз банкірскі дом І. Е. Гінцбург, усталёўваліся трывалыя сувязі паміж фінансавымі установамі Заходняй Эўропы і Расеі. Банкавы дом І. Е. Гінзбург фінансаваў шмат якія мерапрыемствы ўраду, ўсе чыгуначныя прадпрыемствы і зрабіўся галоўным банкавай установай для ўсіх чыгунак, нават і тых, якія будаваліся. Удзельнічаў у разьмяшчэньні Расейскіх і іншакраінных дзяржаўных пазыкаў, быў добра знаёмы са шмат якімі дзеячамі эўрапейскай фінансавай і банкаўскай справы.
    Ёсель Еўзель, са сваім сынам Гарацыем, удзельнічаў у заснаваньні шэрагу камэрцыйных банкаў, акцыянэрных таварыстваў, страхавой справы і інш., валодаў буйнымі маёнткамі і буракацукровымі заводамі ў Кіеўскай, Падольскай і Таўрычаскай губэрнях Расійскай імпэрыі быў сузаснавальнікам трох золатапрамысловых кампаній ва на Урале, Алтаі ды Ўсходняй Сыбіры і акцыянэрнага Таварыства ланцуговага параходзтва на рацэ Шэксна.
    З 1860-х гадоў актыўна, скарыстоўваючы свае сувязі, удзельнічаў у руху за раўнапраўе габрэяў ў Расіі. З 1862 года Еўзель падаў цэлы шэраг дакладных пісулек, даказваючы неабходнасьць разьвіцьця прасьветы сярод габрэяў, прадстаўленьня правоў рамесьнікам ды асобам, якія скончылі сярэднія навучальныя, аб завядзеньні земляробчай працы сярод габрэяў. У выніку гэтага з’явіўся закон 1865 г. аб правах габрэяў-рамеснікаў на пражываньне па за мяжой аселасьці, а затым і закон 1867 г., які даваў права на паўсюдную прапіску і жыхарства ніжнім чынам, якія адбылі воінскую службу па рэкруцкаму статуту, які на той час тады дзейнічаў. Еўсель ды Гарацый Гінцбургі прычыніліся да ураўненьня габрэяў ў адносінах да воінскай павіннасьці з астатнім насельніцтвам. У 1863 г. ён заснаваў, і быў першым старшынёй, Таварыства распаўсюджваньня прасьветы сярод габрэяў у Расеі [з 1878 па 1909 старшыня ягоны сын Гарацы, які фінансаваў ягоную дзейнасьць], якое цалкам існавала на ягоныя грошы. На працягу многіх гадоў Еўзель  узначальваў габрэйскую грамаду Санкт-Пецярбурга і па яго ініцыятыве было Найвысачэйша зацьверджана палажэньне камітэта міністраў аб дазволе габрэйскаму пецярбургскаму таварыству мець у Пецярбурзе сынагогу і установы гаспадарчага ўпраўленьня гэтай сынагогі.
    На фінансавай глебе ўсталяваліся сувязі паміж Еўзелем і прынцам Аляксандрам Гесэнскім, братам імпэратрыцы Марыі Аляксандраўны [жонка імпэратара Аляксандра ІІ, у дзявоцтве прынцэса Максіміліяна Вільгеміна Аўгуста Сафія Марыя (1824-1880), дачка Вялікага герцага Гесэнскага Людвіга IІ (1777-1848)], які служыў у расейскай арміі. Дарэчы жонкай імпэратара Мікалая ІІ была дачка Вялікага герцага Гесэнскага Людвіга IV (1837-1892) – Аліса, у замустве Аляксандра Фёдараўна.
    У 1869 г. Гарацы –гесэнскі генэральны консул у Пецярбурзе. [Вялікае герцагства Гесэн (Hessen), да 1866 г. Гесэн-Дармштадт, са сталіцай Дармштадт, у той час кіравалася Вялікім герцагам Людвігам III (1848—1877), які напачатку меў лібэральныя рысы, але потым крута павярнуў да рэакцыі.]
    У 1872 г., пасьля аб’яднаньня Нямеччыны, Гесэн увайшоў ў склад Германскай імпэрыі, таму была зьліквідавана, як ўжо непатрэбная, пасада Гесэнскага консула, якую займаў у Пецярбурзе Гарацы Гінзбург, то Вялікі герцаг Гесэнскі Людвіг ІІІ надаў яму баронскі тытул, а затым і Еўзелю, якім Найвысачэйша Аляксандр ІІ ў 1974 г. дазволіў карыстацца і ў Расейскай імпэрыі патомна. У тым жа годзе Еўзель атрымаў ганаровае званьне Камэрцыі саветнік, якое надавалася для купецтва з 1800 г. і раўнялася з VIII клясам стацкай службы. Званьне Камэрцыі саветнік надавалася купцам, якія прабылі ў I гільдыі 12 гадоў без перарыву.
    Паступова хвароба ўсё больш ды больш затрымлівала Еўзеля ў Парыжы, але і адтуль ён нястомна кіраваў сваімі вялізнымі справамі ў Расійскай імпэрыі і накіроўваў дзейнасьць свайго сына Гарацыя. Памёр Ёсель Еўзель Габрыелевіч Гінзбург ў 1878 годзе ў Парыжы Расейскім паддадзеным.
    Аграмадная маёмасьць Ёселя-Еўзеля і фірма “И. Е. Гинцбург” перайшла да трох ягоных сыноў – Гарацыя, Урыя ды Саламона, з умоваю, што яны застануцца ў Расейскім паддадзенстве і будуць заўсёды ў веры сваіх продкаў - юдаізме. На дабрачынныя справы ім былі завешчаныя па тастамэнту даходы з вялікіх маёнткаў ў Таўрычаскай губэрні ды на заснаваньне габрэйскіх сельскагаспадарчых паселішчаў на сваіх землях



    Нафталі Герц Еўзелевіч Гінцбург у 1878-1892 гг. фінансаваў будаўніцтва Харальнай сынагогі ў Пецярбурзе. [З 1909 г. у склад Гаспадарчага праўленьня Харальнай сынагогі ўваходзіў Майсей Акімавіч Гінсбург (1851, Адэса - ?), купец І гільдыі, які меў у Пецярбурзе камісійную кантору “Гинсбург и компания”; шмат ахвяраваў на ўтрыманьне гэтай сынагогі. У 1917 г. выехаў у Японію, дзе ў Ёкагаме пабудаваў гатэль для ўцекачоў з Расеі.] У 1889 г. атрымаў чын сапраўднага стацкага саветніка. Да 1892 г. быў гласным Пецярбургскай гарадзкой думы, але як жыд ня быў дапушчаны да выбараў. Пасьля фінансавага крызысу 1892 году ён не ўзнаўляў фінансавай дзейнасьці, а засяродзіў усю сваю дзейнасьць на золатапрамысловасьці. У 1893 узначальваў Цэнтральны камітэт Габрэйскага калянізацыйнага банка ў Пецярбурзе, які быў створаны дзеля перасяленьня габрэяў з Расійскай імпэрыі. У 1895 г. зрабіўся адным з заснавальнікаў Расейскага золатапрамысловага таварыства ды фактычна кантраляваў Ленскае золатапрамысловае таварыства (Лензота). На залатых капальнях у Якуцкай вобласьці стала жыў барон “А. Гінзбург”, “а таксама некаторая колькасьць габрэяў – упраўляючых, інжынэраў ды тэхнікаў.” [Якутия. // Краткая еврейская энциклопедия. Т. 10. Иерусалим. 2001. Столб. 936.]
    Па дадзеным паліцэйскага спраўніка ў 1893 годзе на залатых капальнях Алёкмінскай сыстэмы пражывала 49 габрэйскіх сем’яў, у тым ліку барон Альфрэд Гарацыевіч Гінсбург, які служыў па горнай і тэхнічнай частцы”. /Гройсман А.  Евреи в Якутии. Т. 1. Якутск. 1995. С. 26./
    Дарэчы, ў 1906 годзе на рацэ Лена насупраць п. Аляксееўка (Кірэнскі уезд Іркуцкай губэрні) суднаўладальнік “Я. Д. Фризер” набыў у мясцовых сялян за вядро гарэлкі зямлю ды заснаваў Аляксееўскі затон для адстою суднаў ды баржаў. У 20-я гады XIX ст затон робіцца асноўнай адстойнай базай флёту англійскай золатапрамысловай канцэсіі “Лена-голдфільс лімітед”, якая прапрацавала там да 1929 г. Ёй перадалі флёт былой кампаніі “Лензота”, сярод якіх быў магутны буксір “Барон Гінцбург” [“БАРОН ГОРАЦИЙ ГИНЦБУРГ”, ад 1920 г. “ЛЕВ ТРОЦКИЙ”, ад 1929 г. “БЛЮХЕР”, ад 1939 № 13.Спісаны “Лензолатафлётам” ў 1939 г.] перайменаваны ў “Блюхер”. Потым ён быў перададзены ў параходзтва Леназолатафлёт”, якое праіснавала да 1957 г., абслугоўваючы залатыя капальні на Лене, Алдане, Віціме, Алёкме ды Алах-Юні. /Павлов А. С.  Лена от истока до устья. Путеводитель. Якутск. 1994. С. 47./





                                             Параплаў “Барон Гарацый Гінзбург"
                                                    З архіву Аляксандра Паўлава

                                              “Альфред” (Лензото) с 1920 “Революционный”
                           “Самы камфартабэльны параплаў на Лене. Затануў 20 жніўня 1933 г.
                              ва Ўсходне-Сыбірскім моры пад час перагону на Калыму”.
                             /Павлов А. С. Лена- река труженница. Якутск. 1993. С. 80./
     
У 1905 г. Гінзбург узначаліў камітэт для дапамогі ахвярам габрэйскіх пагромаў. Заснаваў шэраг стыпендыяў у Пецярбургскай кансэрваторыі, якая была заснаваная ягоным сябрам А. Рубенштэйнам, з’яўляўся адным з заснавальнікаў Пецярбургскага археалагічнага інстытута і Пецярбургскага інстытута экспэрымэнтальнай мэдыцыны. На ягоныя сродкі пасьля заканчэньня Акадэміі Мастацтваў у Пецярбурзе, якую скончыў з залатым мэдалём за скульптуру “Плач Ераміі”, ўдасканальваў год у Парыжы і Рыме сваё майстэрства скульптар, аўтар скульптурнага партрэта барона Гарацыя Гінзбурга, Ільля Якаўлевіч Гінцбург [1859, Гродна – 1939, Ленінград]. Гарацы быў узнагароджаны шэрагам ордэнаў. Ягоныя сыны Аляксандр Гарацыевіч (1863-?) ды Альфрэд Гарацыевіч (1865-?) уваходзілі ў праўленьне Ленскага золатапрамысловага таварыства і шэрагу іншых золатапрамысловых таварыстваў. Памёр у 1909 г. у Маскве. /Гинцбург Гораций Осипович (Евзелевич). // Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. М. 1994. С. 315-316
./
    Сын Уладзімір Гарацыевіч (1873-1932), які быў жанаты на дачцэ кіеўскага цукразаводчыка Л. І. Бродзкага, уваходзіў у праўленьне Хамоўнічаскага півамёдаваранага завода ў Маскве і шэрагу буракацукровых заводаў ва Ўкраіне. Сын Давід Гарацыевіч (1857, Каменец-Падольскі – 1910, Пецярбург) у 1879 г. атрымаў тытул барона. Вывучаў габраістыку і арабістыку ва ўнівэрсытэтах Пецярбурга, Грэйсвальда, Парыжу. Быў знаўцам шмат якіх сэміцкіх моваў. Быў аўтарам шэрагу навуковых прац. У 1907 г. заснаваў у Пецярбурзе першую вышэйшую габрэйскую навучальную ўстанову – Курсы ўсходазнаўства, дзе быў іхнім першым рэктарам, чытаў курсы талмудыстычныя, рабіністычныя, арабскай літаратуры, сэмітычнага мовазнаўства ды сярэднявечнай філязофіі. Сабраў каштоўную калекцыю габрэйскіх і арабскіх рукапісаў ды інкунабулаў, якую ён завяшчаў Публічнай бібліятэцы ў Іерусаліме. /У 1917 г. Савецкая ўлада перадала гэты збор ў будучую Дзяржаўную бібліятэку СССР імя У. І. Леніна/. Пасьля сьмерці бацькі ўзначаліў габрэйскую грамаду Пецярбурга і Таварыства для распаўсюджваньня прасьветы сярод габрэяў у Расеі, быў старшынёй Таварыства аматараў іўрыту і заснавальнікам Таварыства ўсходазнаўства. Супрацоўнічаў з габрэйскім гісторыка-этнаграфічным таварыствам, быў адным з рэдактараў “Еврейской энциклопедии” (тт. 1-16 – 1908-1913 гг.), вёў у ёй аддзел арабскай і гаёнскай [тлумачоў талмуду] літаратуры. У 1915 г. была выдадзена ягоная кніга аб творчасьці М. Ю. Лермантава. /Гинцбург Давид Горацыевич. // Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. М. 1994. С. 316./
    Гінцбург Урый Еўзелевіч (1840 ?), якому дастаўся ў спадчыну ад бацькі маёнтак Магілянскі ў Гайсінскім вуездзе Падольскай губэрні (пл. зв. 8000 дзес.), і ён ператварыў яго да канца 1880 гг. у высокадаходную ўзорную гаспадарку.
    Літаратура:
    Слиозберг. Г.  Гинцбург Евзель Гаврилович, барон. // Еврейская энциклопедия. Свод знаний о еврействе и его культуре в прошлом и настоящем. Т. 6. Спб. Б. г. [Репринт. Москва. 1991.] Столб. 532-534;
    Гинцбург (бароны). // Краткая еврейская энциклопедия. Т. 2. Иерусалим. 1982. Столб. 133-135;
    Гинцбург Иосиф-Евзель Габриэлович (Осип Гаврилович). // Российская еврейская энциклопедия. Т. 1. Москва. 1994. С. 317.
    Беня ХВОШЧ,
    Койданава.