понедельник, 12 мая 2014 г.

Гэля Амазонка. Дасьледчык Косьвен. Койданава. "Кальвіна". 2014.




                                                                МАРКА КОСЬВЕН 
 



    Марк Восіпавіч Косьвен - нарадзіўся 11 (23) студзеня 1885 г. у павятовым месьце Берасьце Літоўскім [таксама называецца места Беласток] Берасьцейскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, у габрэйскай сям’і аптэкара.
    Па заканчэньні ў 1904 г. Санкт-Пецярбурскай гімназіі Марк зьехаў ва Францыю, дзе на працягу двух гадоў вучыўся на прыродазнаўчым факультэце Парыжскага ўнівэрсытэта. Затым паступіў на Юрыдычны факультэт Санкт-Пецярбурскага ўнівэрсытэта, дзе, слухаючы лекцыі М. М. Кавалеўскага, ды ўпершыню зьвярнуў увагу на актуальныя праблемы гісторыі першабытнага грамадзтва, якія ў далейшым займалі адно з галоўных месцаў у яго этнаграфічных дасьледаваньнях.
    Пасьля заканчэньня ў 1909 г. Пецярбургскага ўнівэрсытэта ўступае ў шэрагі прысяжных Пецярбургскай акруговай судовай палаты. У гады Першай усясьветнай вайны служыў галоўным чынам ва ўстановах Чырвонага Крыжа, займаючыся па абавязку службы справамі ваеннапалонных, і як юрыст, зьвярнуў увагу на тое, што правы ваеннапалонных былі недастаткова высьветлены і нярэдка парушаліся ваюючымі дзяржавамі.
    У 1915 г. пабраўся шлюбам з паэткай Кацярынай Аляксандраўнай Галаці [Екатерина Александровна Галати] (1890-1935), якая паходзіла з заможнай пецярбурскай сям’і ды выдала кнігі паэзіі “Тайная жизнь” (П.,1916) ды “Золотой песок” (М.,1924).
    У 1917 г. Галоўнае ўпраўленьне Чырвонага Крыжа накіравала Косьвена ў Капэнгаген на Міжнародны кангрэс па справах ваеннапалонных, дзе ён браў удзел у пасяджэньнях у якасьці сакратара кангрэса.
    Вярнуўшыся ў Расію пасьля Кастрычніцкага перавароту 1917 г.  служыў у Ваенна-санітарным ведамстве Чырвонай Арміі, а ад 1921 г. па 1924 г. знаходзіўся на савецкай гаспадарчай працы ў Маскве.
    У 1924 г. Косьвен пераходзіць на навуковую працу. Працуе ў Інстытуце гісторыі Рассейскай асацыяцыі навукова-дасьледчых інстытутаў грамадзкіх навук РАНИОН (1924-1929), у Інстытуце гісторыі Камуністычнай акадэміі (1929-1931), у Інстытуце Карла Маркса - Фрыдрыха Энгельса (1929-1931), у Інстытуце народаў Савецкага Усходу (1930-1932), у Інстытуце народаў Поўначы (1932-1934), Маскоўскім аддзяленьні Дзяржаўнай Акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры (1934-1936), Аддзеле этнаграфіі выданьня “Большая Советская Энциклопедия” (1936-1946).
    Адначасова з навуковай вёў і выкладчыцкую працу. У 1927 г. ён ўпершыню ўступіў на катэдру Маскоўскага ўнівэрсытэта ў якасьці дацэнта. У 1934-1954 гг. прафэсар Маскоўскага ўнівэрсытэта. У 1935-1937 гг. ды 1943-1965 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута этнаграфіі АН СССР. Доктар гістарычных навук (1943). Ад 1943 г. па 1957 г. узначальваў сэктар этнаграфіі народаў Каўказа. Пабраўся шлюбам з Вольгай Іванаўнай. Сын ад першага шлюбу працаваў лекарам ў Карагандзе. Да 50-х гадоў Косьвены жылі ў камунальнай кватэры з агульнай для ўсіх жыльцоў прыбіральняй на вуліцы Мархлеўскага. Калекцыянаваў карціны і сабраў выдатную галерэю, але за некалькі гадоў да сьмерці яе прадаў.
    Памёр Марк Восіпавіч 18 чэрвеня 1967 года ў Маскве, пасьля цяжкай і працяглай хваробы і быў крэміраваны.
    Косьвен не любіў купляць кнігі і не зьбіраў іх, а дарчыя аддаваў у бібліятэку інстытуту. Таксама ён не захоўваў выпісы са знойдзеных ім архіўных матэрыялаў, бо пасьля выкарыстаньня іх выкідваў.
    Косьвен выкарыстоўваў этнаграфічныя матэрыялы, якія адносяцца да народаў амаль усіх краін сьвету ды быў выбітным папулярызатарам этнаграфічнай навукі. Яму прыналежаць сотні этнаграфічных артыкулаў у першым і другім выданьнях “Большой Советской Энциклопедии”. Значны лік энцыкляпэдычных артыкулаў па аддзеле этнаграфіі ім было адрэдагавана і адрэцэнзіяравана. Ад часу паўстаньня ў 1926 г. часопіса “Советская этнография” Косьвен зьяўляўся яго сталым вядучым супрацоўнікам, а ад 1946 г. па 1959 г. і чальцом рэдкалегіі.
    Бліскучая агульнатэарэтычная падрыхтоўка дазволіла Косьвену выявіць у моцна трансфармаваным патрыярхальным каўказскім грамадзтве рэліктавыя перажыткі старажытных грамадзкіх формаў, вызначыць іх месца ў гісторыі разьвіцьця чалавецтва. Так, на каўказскіх гісторыка-этнаграфічных матэрыялах ён першым асьвятліў праблемы дуалістычнай арганізацыі, родаплемянной структуры, аталычества, кунацтва. Галоўным чынам на каўказскіх матэрыялах абгрунтаваў і разьвіў сваё знакамітае вучэньне пра патранімію, якая у апошні час пачала падвяргацца небеспадстаўнай крытыцы, асабліва ягоныя погляды на генэзу патранімічнай арганізацыі. Асноўныя тэмы ягоных дасьледаваньняў: матрыярхат, патрыярхат, раньнія формы шлюбу, сямейная абшчына і патранімія, гістарыяграфія першабытнай гісторыі і гісторыя этнаграфічнага вывучэньня Каўказа. Быў арганізатарам агульнасаюзных нарад этнографаў-кавказазнаўцаў; да 1957 гады кіраваў падрыхтоўкай да выданьня двух каўказскіх тамоў у сэрыі “Народы мира” ды іншых калектыўных прац. Пяру Марка Косьвена належыць больш 400 навуковых прац. Найважныя ягоныя працы неаднаразова перавыдаваліся ў СССР, а таксама выходзілі на замежных мовах у ГДР, Чэхаславакіі, Вугоршчыны, Румыніі, Баўгарыі, Уетнаме, Хіне, Японіі.
    Напісаў працу “Якутская республика”, выдадзеную у 1925 г. з прадмовай Васіля Нікіфарава-Кюлюмнура.
    Марк Косьвен у рэцэнзіі на працу Беньяміна Ёсельсана /W. Jochelson.  The Yakut. Anthropological papers of the American Museum of Natural History. Vol. XXXIII. Pt. II. New York City, 1933. 225 p.”/ заўважае, што “з сацыялістычным будаўніцтвам Якуціі пры Савецкай уладзе аўтар, відавочна, не пажадаў азнаёміць свайго амэрыканскага чытача”, так што “ў кніжцы Б. І. Ёсельсана добрыя толькі ілюстрацыі” (1934).
    Таксама у сваёй працы “Этнографические результаты Северной экспедиции 1733-1743 гг.” (1961) Косьвен даў найпадрабязьнейшае апісаньне прац этнаграфічнага пляну, аўтарамі якіх былі ўдзельнікі Першай і Другой Камчацкіх экспэдыцый. Ён характарызаваў карту 1729 г. (меркавана П. А. Чапліна), якая была забясьпечана надпісамі і акварэлямі. Важнае месца займае прыведзеная ім цалкам цыдулка Х. П. Лапцева пра вандроўныя паўночныя народы. Косвен падрабязна разгледзеў таксама праграмную інструкцыю, складзеную Мілерам у 1740 г. і прызначаную для І. Э. Фішара, камандзіраванага ў Сыбір. Пры гэтым, палемізуючы з тымі, хто сьцьвярджаў, што Мілер выкарыстоўваў “інструкцыюВ. М. Тацішчава, навуковец адзначаў, што праграма Мілера, якая складаецца з 1287 пытаньняў, у параўнаньні з тацішчаўскай анкетай у 198 пунктах, несувымерна дасканалей па ўтрыманьні. Аналізуючы агульны комплекс этнаграфічных прац Мілера, Косьвен прыйшоў да высновы, што погляды Герарда Фрыдрыха шмат у чым апярэджвалі ўяўленьні сучасьнікаў. Акрамя таго, Косьвеном выкладзены акалічнасьці ўдзелу прафэсара ў працы па рэдагаваньні, дадатку і выданьню “Географического лексиконаПалуніна, куды сярод іншых увайшоў і артыкул пра якутаў. Вялікую цікавасьць уяўляе дасьледаваньне Косьвена, якое тычыцца дзейнасьці экспэдыцыйных мастакоў. Навуковец ахарактарызаваў характар мастацкай прадукцыі майстроў І. В. Люрсеніуса, І. Х. Беркгана і І. К. Дэкера, зьвярнуўся да іх біяграфічных дадзеных. Сярод якуцкіх сюжэтаў Косьвен назваў малюнкі Люрсеніуса, якія паказваюць “писаницы”. Ён зьвярнуў увагу таксама на недасьледаванасьць экспэдыцыйнай мастацкай спадчыны.
    Працы:
    Военнопленные. Очерк по международному и воинскому праву. Петроград. 1915. 104 с.
    Происхождение обмена и меры ценности. // Красная новь. Москва. № 6, 7/8. 1924.
    Преступление и наказание в догосударственном обществе. Москва-Ленинград. 1925. 140 с.
    Якутская республика. Москва-Ленинград. 1925. 155 с.
    Осколок первобытного человечества. Ленинград. 1927. 48 с.
    Происхождение обмена и меры ценности... Москва-Ленинград. 1927. 80 с.
    Половые отношения и брак в первобытном обществе. Москва-Ленинград. 1928. 76 с.
     Предисловие. // Макларен Д.  В австралийских джунглях. Москва-Ленинград. 1929.
    Предисловие. // Фольц В.  Римба. Москва-Ленинград. 1929.
    Предисловие. // Фольц В.  Римба. Москва. 1931.
    Л. Г. Морган. Жизнь и учение. Ленинград. 1933. 71 с.
    Л. Г. Морган. Жизнь и учение. Ленинград. 1935. 97 с.
    Аталычество. // Советская этнография. Москва. № 2. 1935. С. 41-62.
    Из истории родового строя в Юго-Осетии. // Советская этнография. Москва. № 2. 1936. С. 3-20.
    Пережитки матриархата у народов Кавказа. // Советская этнография. Москва. № 4-5. 1936. С. 215-218.
    Очерки по этнографии Кавказа. // Советская этнография. Москва. № 2. 1946. С. 109-144.
    Матриархат. История проблемы. Москва-Ленинград. 1948. 330 с.
    Проблема общественного строя горских народов Кавказа в ранней русской этнографии. // Советская этнография. Москва. № 1. 1951. С. 7-21.
    Очерки истории первобытной культуры. Москва. 1953. 216 с.
    Очерки истории первобытной культуры. Москва. 1957. 240 с.
    Этнография и история Кавказа. Исследования и материалы. Москва. 1961. 260 с.
    Этнографические результаты Великой Северной экспедиции 1733-1743 гг. // Сибирский этнографический сборник. Вып. 3. Труды Института этнографии АН СССР. Т. 64. Москва-Ленинград. 1961. С. 167-212
    Семейная община и патронимия. Москва. 1963. 219 с.
    Патронимия и ее роль в истории общества. Москва. 1964. 10 с.
    Культура и быт народов Северного Кавказа (1917-1967 гг.). Москва. 1968. 348 с.
    Местная этнография Сибири в XVIII веке. // Очерки русской этнографии, фольклористики и антропологии. Вып. VI. Москва. 1974. С. 5-44.
    Літаратура:
    Александров В. А., Лавров Л. И.  М. О. Косвен (К 80-летию со дня рождения). // Советская этнография. № 2. Москва. 1945. С. 172-174.
    Гарданов В. К.  М. О. Косвен. // Советская этнография. № 6. Москва. 1967. С. 156-
    Калоев Б. А.  Марк Осипович Косвен – кавказовед. // Этнографическое обозрение. № 3. Москва. 2000. С. 122-134.
    Глазов В. Марк Косвен, кавказский пленник науки из Брест-Литовска, и трагическая история любви поэтессы Серебряного века. // Брестский курьер. Брест. № 48. 28 ноября 2012.
    Гэля АМАЗОНКА,
    Койданава.