вторник, 13 мая 2014 г.

Ляліта Міцяўская-Жлёб. Тэрарыстка Язерская. Койданава. "Кальвіна". 2014.


 
                                                         ТЭРАРЫСТКА ЯЗЕРСКАЯ


     Лідзія Паўлаўна Язерская, у дзявоцтве Казановіч, нарадзілася 27 траўня 1866 г. ў Магілёўскай губэрні ў сям’і землеўласьніка Паўла Ілар’евіча Казановіча ды Марыі Густаваўны (Аўгустаўны), у дзявоцтве Эрэнбуш, дачцэ стацкага радцы Густава і Лідзіі Элеаноры Іванаўны /Ёганаўны/ Жырард, лютэранскага веравызнаньня (пахрышчаная 24 жніўня 1838 г. у кірсе Сьвятога Олафа), якая нарадзілася 24 чэрвеня 1838 г. ў губэрнскім месьце Рэвель Эстляндзкай губэрні Расейскай імпэрыі /Стецкевич-Чебоганов А. В.  Я - сын Ваш: Казановичи герба «Гржимала». Минск. 2012. С. 433./ “Лідзія Паўлаўна Язерская, уроджаная Казановіч, нарадзілася у 1868 або 69 годзе ў Магілёўскай губэрні, у дваранскай сям’і. Яе бацька заможны землеўласьнік Павел Іларыёнавіч Казановіч, і маці, баранэса Мейендорф, прыналежалі да багатай правінцыяльнай арыстакратыі”. /Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 152./ Адзначым, што Язэп Іванавіч Жукоўскі-Жук (Ян Сьцяпановіч Плястэн) нар. у лютым 1889 г. у м. Косава Слонімскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі у сялянскай сям’і. Арыштаваны 7 кастрычніка 1909 г. па справе Харбінскага тэрарыстычнага кружка партыі эсэраў-максымалістаў, мянушка “Овод”. Калі знаходзіўся ў турме, то 31 ліпеня 1911 г. зьдзейсьніў замах на пракурора Пагранічнага акруговага суду Іванова, параніўшы яго 2 разы кінжалам. Катаргу адбываў ў Кутамары і Зерэнтуі. Амніставаны пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. У 1918 г. абраны чальцом Забайкальскага аблвыканкаму ды Ваенна-рэвалюцыйнага штабу. Рэдактар газэты “Вольная Трибуна” у Благавешчанску. Працаваў сакратаром рэдакцыі выдавецтва Таварыства паліткатаржанаў. У 1925 г. быў арыштаваны і сасланы ў Вялікі Вусьцюг. Пазьней пражываў у Крыме. У 1937 г. быў прыцягнуты да суда па справе “Аб’яднанага бюро ЦК Партыі левых эсэраў і Саюза эсэраў-максымалістаў”. 24 жніўня 1937 г. загінуў у скляпеньнях НКУС. Асабіста знаёмым з Лідзіяй Язерскай ня быў і свой артыкул пісаў па наяўных друкаваных крыніцах, сярод якіх і праца: Г. Лелевич “Лидзия Езерская і покушение на могилевского губернатора Клингенберга”. Гомель 1922 г., якая адсутнічае ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. “Лідзія Паўлаўна Казановіч (пасьля шлюбу яна стала Язерскай) нарадзілася ў 1868 годзе ў Магілёве, у дваранскай сям’і.” /Карніловіч Э. А.  Яе вабіў світанак. Трагедыя аднаго змагання. // Маладосць. № 12. Мінск. 1998. С. 186./ Адзначым і тое, што праца Карніловіча амаль дакладны пераказ працы Жукоўскага-Жук па-беларуску, але пры пераліку  літаратуры, якой ён карыстаўся яе не прыводзіць. /Карнилович Э. А.  Езерская (урожденная Казанович) Лидия Павловна. // Карнилович Э. А.  Беларусь: созвездие политических имен. Историко-биографический справочник. Мінск. 2009. С. 191./
    Адзначым, што Казановічы (Козановичи) належалі да старажытнага беларускага дваранскага роду герба Гжымала, што бярэ пачатак ад Пятра Казановіча, войта магілёўскага, які за абарону горада ад казакоў быў узьведзены ў 1661 г. у каралеўскія сакратары. Род Казановічаў быў занесены ў VI частку радаводу кнігі Магілёўскай губэрні. /Казановичи. // Энциклопедический словарь. Т. 30. /репринт 1890 г./ СПб. 1991. С. 581./
    Павел Ілар’евіч Казановіч нарадзіўся 15 студзеня 1842 г. у маёнтку Кудзін свайго бацькі, адстаўнога падпалкоўніка, землеўласьніка Іларыя Гаўрылавіча Казановіча і ахрышчаны ў праваслаўнай Ількавецкай Петрапаўлаўскай царкве Магілёўскага вуезда. 16 сакавіка 1852 г. ён быў унесены ў 6-ю частку радаслоўнай кнігі дваранаў Смаленскай губэрні. Пасьля заканчэньня 1-й Маскоўскай гімназіі паступіў на фізыка-матэматычны факультэт Маскоўскага унівэрсытэта, але не скончыўшы курса перайшоў у Горы-Горацкі земляробчы інстытут, які таксама не скончыў. 5 лістапада 1863 г. ён быў залічаны кандыдатам на пасаду судовага сьледчага. 30 сакавіка 1865 г. прызначаны выконваючым абавязкі Ямбурскага павятовага страпчага, 2 верасьня 1965 г. узьведзены ў чын калежскага рэгістратара, 9 лістапада 1866 г. перамешчаны на пасаду судовага сьледчага 2-га ўчастка Фацескага вуезда Курскай губэрні, 29 лістапада 1867 г. быў прылічаны да Міністэрства юстыцыі і адкамандзіраваны дзеля выконваньня спраў на пасады судовага сьледчага пры Курскім акруговым судзе, 26 лютага 1868 г. прызначаны ў 2-гі ўчастак Фацескага вуезду, 2 красавіка 1877 г. прызначаны міравым судзьдзёй 5-га участка Магілёўскага вуезда, 30 чэрвеня 1881 года звольнены з пасады па прашэньні службы. Валодаў родавым маёнткам ў Гарадоцкай воласьці Смаленскай губэрні пры сяле Аляксееўскім. 1-я жонка Марыя памерла ў 1869 г. і ён ажаніўся на Ганьне Іванаўне Дзешчынскай, каталіцкага веравызнаньня, дачкі папячыцеля Калмыцкага ўлуса, уладальніцы маёнтка Юзінава Няжкоўскай воласьці 3-га стану Магілёўскага вуезду і губэрні. Стала пражаваў у маёнтку жонкі Юзінава, а пазьней у Магілёве. Памёр 20 траўня 1908 г. ад крупознага запаленьня лёгкіх і 23 траўня 1908 г. пахаваны на Серафімаўскіх могілках Навадзеравенскай Благавешчанскай царквы Санкт-Пецярбурскага вуезда і губэрні.
    Бацька Марыі, маці Лідзіі Паўлаўны, Густаў-Гіранімус (Густаў Ягоравіч) Эрэнбуш, 1808 г. н., доктар мэдыцыны, дацэнт Дэрпцкага унівэрсытэта, быў унесены разам з жонкай і дзецьмі ў 3-ю частку радаслоўнай кнігі Санкт-Пецярбурскай губэрні. Маці Марыі Густаваўны Лідзія Элеанора Іванаўна Жырард нарадзілася 20 красавіка 1814 г. у Рэвелі. Ейны бацька, французскі барон, Ёган-Карл (Жан-Шарль) Жырард (барон Жырард дэ Сукантан) нар. 2 чэрвеня 1785 г. у Рэвелі, маці Элеанора Ёганна (Жанна) Хрысьціна Шырман (Шейерман), уладальніца маёнтка Кунда і выспаў Грос ды Клейн ў Эстляндзкай губэрні. Іхняя дачка Лідзія Цэцылія Элеанора Густаваўна фон Эрэнбуш, 1836 г. н. (на той час яна была сіратой і жыла са сваёй цёткай і малодшай сястрой Марыяй), выйшла замуж за ротмістра Ільлю Васільевіча Казановіча, які служыў Рэвелі і пасьля вясельля, на якім прысутнічаў вядомы доктар Мікалай Пірагоў (апякун Густава Ягоравіча), уехала з ім у Магілёў, дзе ў іх было 3 дома і маёнтак Чамернае ў Вендараскай воласьці ды в. Галынец Буйніцкай воласьці Магілёўскага вуезда і губэрні.
    Ад першай жонкі Марыі Густаваўны Павал Ілар’евіч акрамя Лідзіі меў сыноў Паўла, які нар. 1 студзеня 1868 г. у Фацежы Курскай губэрні; Дзьмітрыя, які нар. 22 красавіка 1877 г. у м. Кудзіна, выхоўваўся у Полацкім кадэцкім корпусе, быў паранены ў 25 лютага 1905 г. у баі з японцамі за вёску Кундзятунь у Маньчжурыі. Ад другога шлюбу з Ганнай Іванаўнай меў: Усевалада, які нар. 22 кастрычніка 1878 г.; Веньяміна, які нар. 12 ліпеня 1881 г. у маёнтку Кудзіна; Плятона, які нар. у 1888 г., мастак і перакладчык; Яўлалію, якая нар. 15 чэрвеня 1885 г., закончыла магілёўскую жаночую гімназію. гісторыка-філялягічны факультэт Санкт-Пецярбурскіх вышэйшых (Бястужаўскіх) жаночых курсаў, у 1913-1929 гг. загадвала бібліятэкай “Пушкінскага Дому”, перакладчык, літаратуразнаўца, крытык, пакінула пасьля сябе рукапіс: Озеранские говоры Рогачёвского уезда Могилёвской губернии (ныне Гомельская область). Памерла Яўлалія 1 студзеня 1942 г. у блякадным Ленінградзе. Яе архіў быў здадзены ў 1943 г. у аддзел рукапісаў Публічнай бібліятэкі імя Салтыкова-Шчадрына (цяпер Расейская нацыянальная бібліятэка ў Санкт-Пецярбурзе), дзе маецца падборка дакумэнтаў, якія датычацца Лідзіі Паўлаўны Язерскай (ёсьць яе сьпавядальны ліст без даты). /Стецкевич-Чебоганов А. В.  Я - сын Ваш: Казановичи герба «Гржимала». Минск. 2012. С. 428-429. 432-433, 496-498, 506./
    Пасьля сьмерці маці выхаваньнем Ліды “і яе брата занялася родная цётка, якая як бы замяняла дзецям страчаную маці. Увогуле, аб яе дзяцінстве мы ведаем вельмі нямногае. Вядома толькі, што школьнае жыцьцё Лідзіі Паўлаўны пачалося ў Марыінскай жаночай гімназіі ў Магілёве. Казённая атмасфэра, якая панавала там не падабалася ёй і яна пераехала ў Менск, дзе і скончыла гімназічны курс”. /Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 152./ “Яе адчуваньне ўнутранай адзіноты некалькі перапыніла вучнёўства, якое пачалося ў Магілёўскай жаночай гімназіі. Прыродных здольнасьцяў у дзяўчынкі хапала, але змрочная казённая атмасфэра ў клясах ёй не падабалася. І бацька вырашыў адвесьці яе ў Менск, на Падгорную вуліцу (цяпер вуліца К. Маркса, 29) - у жаночую Марыінскую гімназію”. /Карніловіч Э. А.  Яе вабіў світанак. Трагедыя аднаго змагання. // Маладосць. № 12. Мінск. 1998. С. 186./
     Там Лідуся далучылася да кружка “польскай групы” Народнай волі. Як успамінаў Адам Ягоравіч Багдановіч “польская яна, у сапраўднасьці, была па хатняй мове. Паміж іншым, шматлікія сябры гэтай групы лепш гаварылі па-руску, чым па-польску, бо атрымалі адукацыю ў рускіх школах. Гэтая група ў большасьці складалася са студэнтаў. Да іх жа прымыкалі “клясная дама” гімназіі Жазэфіна Грапава, па мужы Сіцінская, гімназістка Казановіч…”
    Пасьля заканчэньня гімназіі Лідка вярнулася ў Магілёў і летам 1887 г. выходзіць замуж за адстаўнога калескага сакратара Сьцяпана Венядзіктавіча Язерскага, які паходзіў з мяшчанаў м. Чавусы Магілёўскай губэрні. Як паведамляў 12 траўня 1879 г. міністру ўнутраных спраў Магілёўскі губэрнатар Дэмбавецкі “Гэтая асоба, яшчэ выхаванцам вучэльні правазнаўства, была выключаная з С-Пецярбурскага ўнівэрсытэту за студэнцкія беспарадкі 1868 г. і ў красавіку 1868 г. высланая ў Магілёў пад нагляд паліцыі…”. /Агурский С.  Революционное движение в Белоруссии (1863-1917). Минск. 1928. С. 240./ “У сямідзесятых-васьмідзесятых гадах мінулага стагодзьдзя ў Магілёве жыў дзіўны чалавек. На яго кватэры вісела таблічка “Брат Сьцяпан”. У гэтую кватэру кожны мог зайсьці і паесьці, не пытаючыся згоды гаспадара, мог пераначаваць. Гаспадар меў малочную фэрму. якую вёў на навуковай аснове. Усе даходы ад фэрмы сыходзілі на дапамогу беднякам і рэвалюцыйным арганізацыям. Ды і самога гаспадара паліцыя Магілёва ведала як аднаго з важакоў рэвалюцыйнага студэнцтва Пецярбурга канца 60-х гадоў, палітычнага ссыльнага. “Брат Сьцяпан” меў велізарны ўплыў на магілёўскую моладзь, ён зьбіраў вечарынкі, арганізоўваў калектыўныя паездкі па Дняпру. І там на лодках. або ля кастроў на беразе гучалі песьні “Дубинушка”, “Есть на Волге утес”, “Замучен тяжелой неволей”. Актыўным памочнікам “Брата Сьцяпана” – Сьцяпана Венядзіктавіча Язерскага была яго маладая жонка Лідзія Паўлаўна”. /Мельнікаў М.  Лідзія Язерская. // Магілёўская праўда. Магілёў. 26 жніўня 1964. С. 4./ “Нават нядоўгая ссылка зьнясіліла Язерскага, чалавека памяркоўных палітычных поглядаў. Зусім змораным вярнуўся ён у родны Магілёў, і рэвалюцыйная дзейнасьць яго больш не цікавіла. Яго захапіла новая гаспадарка па вырошчваньню кветак – справа для душы і прыбытку. Лідзія ахвотна пайшла да Сьцяпана Язерскага вырошчваць кветкі. Дваранская дачка пачала жыць сваёй працай. Сьвецкім магілёўскім дамам гэта здалося ганебным, нізкім. А дзяўчына, убачыўшы процьму жывых кветак, ледзь не ускрыкнула: прыгажосьць выратуе сьвет”. /Карніловіч Э. А.  Высакароднасць не уратавала. // Карніловіч Э. А.  Імёны з небыцця. Мінск. 2003. С. 43./
    “Маладажоны хадзілі на балі, трацілі час у пустой балбатні. Язерскую напаткала тое, ад чаго ратавалася. Як піша яе добра знаёмы па ссылцы Іосіф Жукоўскі-Жук (нарадзіўся ў слонімскім павеце), яна пакутавала ад подласьці навакольнага жыцьця: “Пад маскай сьвецкай дамы, якая зачароўвала гасьцей сваёй ласкавасьцю, добразычлівасьцю і неардынарным розумам, хавалася дэмакратка-бунтарка, свабодалюбівая душа якой ірвалася з гэтай затхлай атмасфэры, як птушка з клеткі.” Высьпяваньне сямейнага канфлікту паскорылася пасьля таго, як у 1892 годзе нарадзіўся сын Грыня. Лідзія Паўлаўна вельмі любіла сваё дзіця, і не яно зьявілася прычынай яе рэзкага парыву. Яна вырашыла пакінуць сваю сядзібу, пайсьці на самаахвяраваньне дзеля няшчасных. Язерская была надзвычай энэргічнай і таленавітай жанчынай. Яна марыла спаўна выкарыстаць свае здольнасьці ў грамадзкай дзейнасьці. Не атрымалася. муж зрабіўся звычайным мешчанінам і не падтрымліваў яе. У гэтым Лідзія ўбачыла зьдзек над тым, чым жылі апантаныя нарадавольцы – сапраўдную здраду яе рамантычным ідэалам. Яна пакінула Магілёў і паехала ў Пецярбург”. /Карніловіч Э. А.  Высакароднасць не уратавала. // Карніловіч Э. А.  Імёны з небыцця. Мінск. 2003. С. 44./.
    У 1901 годзе ў Пецярбурзе яна паступае на зубалячэбныя курсы пры Ваенна-мэдыцынскай акадэміі. Пасьля заканчэньня курсаў яна адчыняе свой зубалячэбны кабінэт, але яе кватэра знаходзілася ў глухім месцы, пацыентаў было вельмі мала, і яна адчувала матэрыяльную цяжкасьць. Бывалі дні, калі ў яе не было не капейкі грошай.
    У 1903 г. Лідзія Паўлаўна пераехала з Пецярбурга ў Маскву, дзе адчыніла зубалячэбны кабінэт і нават пачала займацца літаратурнай творчасьцю. Уступіла ў Сялянскі Саюз партыі сацыял-рэвалюцыянэраў, ператварыўшы сваю кватэру ў месца явак. Каб наладзіць сувязі з групамі эсэраў, яна езьдзіла цягніком ў Смаленск, Магілёў, Менск. Прыяжджала нават у Блонь ля Пухавічаў.    “Пэрсанальны пэнсіянэр Іван Анатольевіч Бонч-Асмалоўскі, расказвае, што першае знаёмства з Лідзіяй Паўлаўнай уразіла яго. Ён убачыў ужо немаладую жанчыну ў акулярах, з лагодным тварам настаўніцы, вясёлую, гаманкую, таварыскую. І ўсё гэта было так не падобна на тую Язерскую, жонку яго дваюраднага дзядзькі, якой ён уяўляў сабе ўжо тады вядомую рэвалюцыянэрку”. /Мельнікаў М.  Вуліца яе імя. // Работніца і сялянка. № 3. Мінск. 1964. С. 11./
    Ноччу 29 студзеня 1904 г. Лідзія Паўлаўна была арыштаваная па справе Серафімы Клітчаглу, якая рыхтавала замах на міністра ўнутраных спраў В. К. Плеве, але была выкрытая Азефам. Разам з Язерскай на яе кватэры быў арыштаваны селянін Сяргееў /Рыгор Абрамавіч Рыўкін, ўраджэнец Лёзна Віцебскай губэрні, аўтар песьні “Море в ярости стонало”/, надзеты ў апранаху масьцеравога ды студэнт Л. О. Крумбюгель /Крульбюгель/. Сьледзтва скончылася 2 ліпеня 1904 г. і пад судом засталася Язерская, Рыўкін ды Крумбюгель.
    Напачатку лістапада, зьняволеныя, якія ўтрымоўваліся ў Таганскай турме, у тым ліку і Лідзія Паўлаўна, падалі пракурору судовай палаты калектыўную заяву, у якой запатрабавалі найхутчэйшага вырашэньня іхняе справы ды накіраваньне яе ў суд на пазьней 1 лютага 1905 г. ды вызваленьня іх з пад варты, а калі гэтае не зьдзейсьніцца, то падпісанты пачнуць галадоўлю. 14 лістапада 1904 г. некаторыя арыштанты былі вызваленыя пад заклад, але Язерская, якая не мела даручальніцтва, працягвала з астатнімі галадаць. У студэнцкім асяродзьдзі пачаліся хваляваньні, быў наладжаны выпуск адозваў, на 22 лістапада рыхтаваліся вулічныя выступленьні. Раніцай 21 лістапада шматлікія з масквічоў знайшлі ў сваіх паштовых скрынках паштоўкі наступнага зьместу: У Каменшчыках трое паміраюць галоднай сьмерцю і 21 блізкі да гэтага ж”.
    22 лістапада пракурорскі нагляд аб’вясьціў тым хто галадаваў, што іхняя справа вельмі хутка будзе адпраўленая ў суд, таму задаволеныя галадаўляне спынілі акцыю, а студэнты хваляваньні.
    Вядомая партыйка Алена Стасава 11 сьнежня (28 лістапада) 1904 года ў пісьме У. І. Леніну і Н. К. Крупскай паведамляла: “Напярэдадні галадоўкі быў выпушчаны рабочы Барышаў... на шосты дзень быў выпушчаны Рыўкін (залог 2500)... Усе патрабаваньні былі задаволены. і жыцьцё ў Таганцы пачалося ранейшае. У гэты час яшчэ выпусьцілі Язерскую”. Магілёўчанку выпусьцілі на адзінаццаты дзень галадоўкі. /Карніловіч Э. А.  Высакароднасць не уратавала. // Карніловіч Э. А.  Імёны з небыцця. Мінск. 2003. С. 45./
    Судовыя слуханьні вяліся ад 15 студзеня па 30 сакавіка 1905 г. у Маскоўскай судовай палаце. На працэсе арыштаваныя вялі сябе карэктна, але калі ў залю паседжаньня ўвайшоў судзьдзя, яны адмовіліся ўстаць, дэманструючы гэтым непавагу да суду. Такім чынам першае паседжаньне было сарванае. Паўторна справа разглядалася тай жа палатай, з удзелам саслоўных прадстаўнікоў, пры зачыненых дзьвярах. Перад пачаткам паседжаньня старшыня суду задаў падсудным, ці яны ізноў будуць ігнараваць суд, і атрымаўшы станоўчы адказ, заявіў, што суд таксама не будзе зьвяртаць увагу на падсудных. Як пісаў тагачасны друк Лідзія Паўлаўна дэманстратыўна “на судзе спакойна чытала раман, заявіўшы судзьдзям, што яна не перашкаджае ім спакойна адпрацоўваць перад царом свой хлеб катаў, няхай, і яны не мяшаюць ёй спакойна чытаць раман. Яна не прызнае цара, а значыць і царскага суду. Рыўкін і Крумбюгель аб чымсьці ціха размаўлялі…”
    Прыгаворам судовай палаты арыштаваныя былі прысуджаныя да 1 году і 3 месяцам турмы з залікам папярэдняга зьняволеньня, але да іх быў прыменены маніфэст ад 11 жніўня 1904 г. і Язерская з таварышамі выйшла на волю.
    Па вызваленьні з турмы Язерская зьехала ў Магілёў, дзе пачала жыць замкнёна, прымаючы ўдзел у дзейнасьці эсэраў.
    У гэты час губэрнатарам Магілёўскай губэрні быў прызначаны Мікалай Міхайлавіч Клінгенберг /Клінкенберг/, які скончыў Санкт-Пецярбурскі унівэрсытэт са ступеньню кандыдата права. У 1876-1879 гг. знаходзіўся на пракурорскіх пасадах ў Магілёўскай губэрні, затым служыў у Прыбалтыйскіх губэрнях. У 1902-1905 гг. Магілёўскі губэрнатар.
    “У ленінскай газэце “Искра” быў апублікаваны зварот да жыхароў беларускага губэрнскага горада Магілёва. “Искра”, расказаўшы пра крывавыя справы ката Вяткі і Вяцкай губэрні, прыбліжанага цара, барона фон Клінгенберга, папярэджвала магілёўчан пра небясьпеку. “Крывавы Клін” быў пасланы ў Магілёў у якасьці губэрнатара з заданьнем у што б там ні стала “уціхамірыць” вольналюбівы край. Падручныя “крывавага Кліна” распрацавалі каварны плян. У горадзе зьявіліся правакацыйныя лістоўкі “Чаго хочуць людзі пад чырвонымі сьцягам”, у якіх усяляк ачарняліся рэвалюцыянэры. Пераапранутыя паліцэйскія, дворнікі. мясьнікі павінны былі пачаць граміць дамы яўрэйскай беднаты на ўскраінах Магілёва, а потым заліць крывёю рабочыя вуліцы губэрнскага цэнтра. Таямнічымі шляхамі вестка пра гэту крывавую змову бандытаў дайшла да народа. Кіраўнікі эсэраў у Магілёве даведаліся аб пляне пагромшчыкаў, але мер не прынялі”. /Мельнікаў М.  Вуліца яе імя. // Работніца і сялянка. № 3. Мінск. 1964. С. 11./
    Неўзабаве ў Магілёў прыехала некалькіх чальцоў баявой дружыны сацыял-рэвалюцыянэраў з мэтай арганізацыі тэрарыстычнага акта на магілёўскага губэрнатара. Лідзія Паўлаўна прыняла актыўны ўдзел, знайшла пакой для падрыхтоўкі снарадаў, дастала фатаграфічную групу, дзе быў зьняты Клінгенберг. Ейны сын Рыгорка ў вучнёўскай форме з ранцам за плячамі, разьяжджаў на ровары, перадаючы па прызначэньні патрэбныя зьвесткі Замах не адбылося, бо той, каму было даручана выкананьне акту, у апошні момант адступіў.
    Тады мясцовая арганізацыя партыі с.-р. пачала дзейнічаць самастойна. 16 /17/ жніўня 1905 г. чалец Баявой арганізацыі эсэраў Ізраіль Брыльён кінуў ў экіпаж губэрнатара Клінгенберга бомбу, але яна не выбухнула. Газэта “Русское слово” ў разьдзеле “Тэлеграмы” паведамляла: “Магілёў, 18, VIII. Сёньня днём пры праезьдзе на галоўнай вуліцы места губэрнатара Клінгенберга пад ягоны экіпаж была кінутая бомба. Раздаўся стрэл, але выбуху не настала. Губэрнатар пакінуў экіпаж і сам указаў на злачынцу, які ўцякаў, якога расшукала затым паліцыя і арыштавала”.
    Тады Язерская сама вырашыла падрыхтавацца да выкананьня гэтага тэракту. Дзеля таго, каб атрымаць санкцыю ЦК партыі, яна паехала ў Жэнэву (Швэйцарыя), але па невядомых прычынах, згоды ЦК не атрымала. Тады пачала дзейнічаць самастойна. “Яна заявіла, што вымушана страляць у Клінгенберга. Яна не прыхільніца тэрору, але ў дадзеным выпадку трэба, каб увага ўсёй краіны была прыкавана да Магілёва – тады пагром можа быць прадухілены. І яна, Лідзія Язерская, прынясе сябе ў ахвяру дзеля выратаваньня народа. Эсэры ўсімі праўдамі і няпраўдамі стараліся адгаварыць бясстрашную жанчыну ад гэтага. Лідзія Паўлаўна стаяла на сваім” /Мельнікаў М.  Лідзія Язерская. // Магілёўская праўда. Магілёў. 26 жніўня 1964. С. 4./
     29 кастрычніка 1905 года Лідзія Паўлаўна, зьявіўшыся да Клінгенберга на прыём, некалькімі стрэламі з “браўнінга” цяжка параніла яго. Вось як апісвае гэты факт афіцыйны орган “Могилевские Губернские Ведомости” (№ 129):
    “У суботу 29 кастрычніка каля гадзіны дня, у прыёмную г. начальніка губэрні тайнага радцы М. М. Клінгенберга зьявілася дама-прасіцелька, апранутая ў глыбокую жалобу са спушчаным на твар мошастам і прасіла дзяжурнага службоўца адмысловых даручэньняў В. М. Мальцава дакласьці губэрнатару, што яго  жадае бачыць баранэса Мейендорф па важнай справе. Калі губэрнатар выйшаў у прыёмную, у гэтым пакоі знаходзіліся, акрамя службоўца адмысловых даручэньняў і паліцмайстра Я. В. Радыёнава, яшчэ адна просьбітка с-ня Марозава, якую губэрнатар выслухаў першай і даручыў паліцмайстру прыняць ад яе дакумэнты для выдачы паліцыяй пашпарта. Затым губэрнатар накіраваўся да просьбіткі, якая назвалася баранэсай Мейендорф. Як толькі губэрнатар наблізіўся да яе і спытаў: “што вам заўгодна?”, дама гэтая, выхапіўшы сямізарадны рэвальвэр сыстэмы “Браўнінг”, мамэнтальна вырабіла адзін стрэл у губэрнатара ва ўпор і другі, амаль без прамежку, калі ён яшчэ стаяў. [“...Барон фон Клінгенберг убачыў. як жанчына, што ішла яму насустрач, ускінула руку. Праз імгненьне цяжка паранены губэрнатар поўзаў па падлозе, ліхаманкава шукаючы ўкрыцьця”. /Мельнікаў М.  Лідзія Язерская. // Магілёўская праўда. Магілёў. 26 жніўня 1964. С. 4./] Губэрнатар зваліўся на левы бок. Паліцмайстар, які прымаў дакумэнты з рук Марозавай, адным скачком апынуўся каля зламысьніцы і паваліў яе на канапу. Пасьля гэтага паміж імі пачалася барацьба з-за таго, хто першы захопіць рэвальвэр які зваліўся. На стрэлы выбег са швэйцарскай кур’ер Якаў, кінуўся да тых, якія барукаліся і стукнуў даму два разу кулаком па галаве. Паранены губэрнатар лежучы крыкнуў яму: “Якаў, пакінь”. Рэвальвэр амаль адначасова патрапіў у рукі тых, якія барукаліся, і зараз жа раздаўся стрэл, куля патрапіла пад канапу. Нарэшце, рэвальвэр канчаткова перайшоў у рукі паліцмайстара, які кінуўся затым да параненага, а, тым часам, кур’ер Якаў затрымаў даму, якой паліцмайстар сказаў: “Спадарыня Язерская, я вас ведаю, не ўцякайце”. Бачачы, што злачынца затрымана, Г. М. Мальцаў кінуўся за найблізкім лекарам, доктарам М. Г. Якавенка, у губэрнскае ўпраўленьне. Затрыманая, сапраўды, апынулася жонкай чальца Магілёўскай гарадзкой управы, Лідзіяй Язерскай. Яна заявіла, што асабіста Мікалая Міхайлавіча Клінгенберга не ведае, кепскае ж меркаваньне пра яго склала, галоўным чынам, на падставе газэтных паведамленьняў і што вырашыла забіць яго, жадаючы выканаць абавязак свой, бо здаўна прыналежыць да рэвалюцыйнай партыі, посьпехам якой Мікалай Міхайлавіч Клингенберг заўсёды перашкаджаў. Зламысьніца адпраўлена ў турму, па справе вырабляецца сьледзтва”.
    Пры аглядзе параненага лекарам яму была зроблена апэрацыя, куля вынятая, брушныя органы аказаліся цэлыя, але пашкоджаная костка. Правая рука прастрэлена ў кісьці.
    Трывожную ноч перажылі магілёўцы з 29-га на 30-ае кастрычніка, піша Лелевіч. У чаканьні пагрому, многія не спалі. Але пагрому не было: тэрарыстычны акт зрабіў сваю справу. Толькі на раніцу 30-га кастрычніка высьвятлілася, якія крывавыя жахі мелі быць Магілёву:
“З раніцы па ўсім Дняпроўскім Праспэкце (галоўн. вуліца горада) цягнуліся падводы з сялянамі. Гарадавыя і вартаўнікі кулакамі і бізунамі гналі іх назад. Зьдзіўленыя сяляне, разводзячы рукамі і імкнучыся ўхінуцца ад удараў, пыталі: “Чорт іх ведае, не разьбярэш, раней ураднік крычаў, каб ішлі ў горад жыдоў біць, а не то будзе 10 рублёў штрафу, а зараз назад гоняць”. /Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 157-158./
    Язерскую, якая параніла Клінгенберга ў жывот ды руку, схапілі і даставілі ў магілёўскую турму. Пасьля выздараўленьня Клінгенберг пераехаў у Санкт-Пецярбург, дзе быў прызначаны сэнатарам ды даслужыўся да чына тайнага радцы.
    «Ранішняя Красная плошча яшчэ пустэльная, але тонкі раўчук наведвальнікаў цягнецца праз разьбяныя вароты. І першыя манэткі зваліліся на круг, што сымбалізуе цэнтар дзяржавы. І зьявіліся і зборшчыкі гэтых манэтаў. І першыя пстрычкі фотаапаратаў парушылі зімовую раніцу. Пачалося жыцьцё галоўнага пляца.
    У зале, дзе ідзе канфэрэнцыя прахалодна, праз высокія вокны і сюды пранікае холад дню, які пачынаецца, хоць вокны захінуты шчыльнымі карычневымі запавесамі. Процілеглая сьцяна залі ўпрыгожаная зялёнымі гірляндамі. Гірлянды чаргуюцца ад цёмна-зялёных да зялёна-срэбных. Адчуваецца, што заля яшчэ не аформленая да канца, на адной з вітрын ляжаць яшчэ і іншыя яркія ўпрыгожваньні.
    - Дакладчык з Беларусі, - чытае праграму Вера Іванаўна.
    Перад дакладчыкам горкай ляжаць кніг, якія ён прынёс як падарунак арганізатарам канфэрэнцыі. Ён распавядае пра старажытныя беларускія роды, кажа вольна, лёгка, дат і імёнаў шмат. Але яго аповяд не цесны, а можна і запомніць, то, пра што ён распавядае. “Летапіс беларускай шляхты”. Трохі на слых незвычайна гучыць, але гістарычна ўсё выверана. Вось аповяд крануў і роды Казановічаў.
    - Вось сярод шэрагу мужчынскіх імёнаў зьявіліся і жаночыя імёны, - адзначае Вера Іванаўна.
    Распавядае спачатку дакладчык Анатоль Васільевіч пра Яўлалію Казановіч, якая атрымала ад Аляксандра Блёка апошні ягоны верш. Такое незвычайнае імя, падобнае на імя Яўгена, але зусім іншае, пачутае першы раз. Гэтая Яўлалія, аказалася незвычайнай жанчынай, яна была адной з заснавальнікаў Пушкінскага дому ў Пецярбургу.
    - Вось гучыць і другое жаночае імя, Лідзія, - зважае на працяг аповяду Вера Іванаўна.
    Лідзія Паўлаўна Казановіч зводная сястра Яўлаліі Казановіч ўваходзіла ў партыю эсэраў і ўдзельнічала ў некалькіх замахах на прадстаўнікоў вышэйшых чыноў Расейскай імпэрыі. Удзельнічала ў замаху на міністра ўнутраных спраў В. К. Плеве, які пасьля быў забіты чальцамі групы Савінкова.
    - Калі цяпер прамовяць словы - Магілёў і Клінгенберг, то можна сказаць, што гэта дзіўнае супадзеньне.
    І дакладчык Анатоль Васільевіч працягвае распавядаць пра тое, што Лідзію Казановіч ведаюць пад прозьвішчам Язерская. І ў Магілёве яна зьдзейсьніла замах на губэрнатара Мікалая Міхайлавіча Клінгенберга. Замах адбыўся 29 кастрычніка 1905 года. Лідзія Язерская пад прозьвішчам сваёй маці Мейендорф прыйшла на прыём да губэрнатара Магілёва Клінгенберга і стрэліла ў яго з браўнінга, цяжка яго параніўшы...
     Калі дакладчык скончыў свой выступ ён сеў у залі. Побач з ім апынулася вольнае месца, на якое і перасела Вера Іванаўна.
    - Вы ведаеце, што Лідзія Язерская замахвалася на сваяка дырэктара Імпэратарскага Аляксандраўскага Ліцэю Ўладзімера Аляксандравіча Шыльдэра.
    Губэрнатар Магілёва Мікалай Міхайлавіч Клінгенберг быў родным братам жонкі дырэктара Ліцэя, Ганны Міхайлаўны Шыльдэр. А потым так склалася, што дачка губэрнатара Магілёва выхоўвалася ў сям’і Шыльдэраў, яе звалі Лізавета Мікалаеўна Клінгенберг. У 1925 годзе ўсе былі выселены з кватэры, арыштаваныя, асуджаныя, і Лізавета Клінгенберг таксама асуджаная і высланая з Ленінграду. Не пакідаць жа ёй кватэру дырэктара Царскасельскага ліцэю. [Магчыма пільная ўвага да Ганны Міхайлаўны, народжанай Клінгенберг, злучана з тым, што сваю першую палітычную ссылку Фелікс Эдмундавіч Дзяржынскі адбываў там, дзе губэрнатарам быў брат Ганны Міхайлаўны, Мікалай Міхайлавіч Клінгенберг, у Вятцы. Раман Барысавіч Гуль у сваім рамане “Дзержинский (Начало террора)” (Ню-Ёрк, 1974), апісвае першую ссылку Дзяржынскага і першую сустрэчу Дзяржынскага з Клінгенбергам.]
     Анатоль Васільевіч узяў са стала адзін з тамоў сваіх твораў і адкрыў на той старонцы, дзе былі партрэты і Лідзіі Язерскай і Мікалая Міхайлавіча Клінгенберга. Гэтыя партрэты добра былі знаёмыя. Лідзія Езерская была ў акулярах, у блузцы і цёплай кофце, на грудзі на ланцужку крыжык. Існуюць здымкі, на якіх Язерская ў коле сваіх сябровак, таксама тэрарыстак.
    - Такія ў вас прыгожыя кнігі. У цьвёрдай вокладцы. Аформленыя выдатна.
    - Выдаю за свой рахунак.
    - Я таксама за свае грошы выдаю. У мяне сьціплей, нашмат сьціплей. Вы алігарх?
    - У Беларусі алігархаў няма.
    - Вось зусім нядаўна бачыла картатэку паліцэйскага дэпартамэнта, якая тычылася менавіта гэтага замаху на губэрнатара Магілёва, трымала карткі ў руках, а зараз вось і вас пачула.
    Так выпадковы даклад на канфэрэнцыі зьвязаў дакладчыка і слухача падзеямі мінулага, што мелі месца з іх сваякамі напачатку дваццатага стагодзьдзя, яшчэ да вайны 14 году, рэвалюцыі 17 году, грамадзянскай вайны”. /Красная площадь. Дом 1. Савеловские чтения -2 (Екатерина Шильдер)  24 декабря 2012 г./
    Наогул усе тэрарысткі былі псыхічна ненармалёвымі жанчынамі. Так у кнізе “Женщины-террористки в России” /Ростов-на-Дону, 1996./ згадваецца пра Тацьцяну Лявонцьцеву, “дачку Якуцкага віцэ-губэрнатара”. Яна зьяўлялася чальцом Баявой арганізацыі эсэраў, удзельнічала ў 1905 г. у замаху на Д. Ф. Трэпава. З турмы, дзе яна два разы замахвалася на самазабойства, яе выпусьцілі на парукі бацькам, якія павезьлі яе ў Швэйцарыю. Там у Тацьцяны яшчэ больш “пацёк дах” і яна ў жніўні 1906 г. у Інтэрляксе забіла багатага старога Мілера, прыняўшы яго за Дурнава. Ёй далі 4 гады турмы, але ізноў жа з-за псыхічнай хваробы, яе адпусьцілі да бацькоў і неўзабаве яна беспакарана памерла. Лічыцца, што такія як Лідзія Язерская, якія не мелі яркіх дадзеных рэвалюцыяністых, ішлі на тэрор, каб самасьцьвердзіцца і набыць вядомасьць сярод “таварышаў”.
    Нарэшце, наблізіўся дзень суда. 7 сакавіка 1906 г. Лідзія Паўлаўна Язерская паўстала перад судом выязной сэсіі Кіеўскай судовай палаты. Разам з яе справай адначасова разьбіралася справа яшчэ двух яе аднадумцаў: Лазара Гіцелева, які замахваўся ў студзені 1905 г. на паліцмайстра Радыёнава, ды І. Брыльёна за жнівеньскі акт на Клінгенберга. Сваім адвакатам, прысяжным павераным Баніну і Врублеўскаму (абаронца Шмідта), Лідзія Паўлаўна заявіла, што ніякай ласкі ад суда не жадае і прасіла іх не казаць пра яе асабістай невінаватасьці. Суду ж яна сказала, што зьдзейсьніла свой замах пад уражаньнем аповядаў пра жахі, якія вытвараюцца падчас габрэйскіх пагромаў. Яна прамовіла доўгую прамову, у якой падрабязна распавяла пра чыньнікі, якія выклікалі дадзены тэрарыстычны акт. У той жа дзень быў вынесены прысуд, які “за наўмысны замах на забойства /арт. 9 і 1454 Улаж. аб пак./” прысуджаў Язерскую да 13 гадоў і 6 месяцаў катаргі. Брыльён атрымаў 8 гадоў, а Лазар Гіцелеў 6 гадоў і 8 месяцаў катаргі.
     “Дзейнічаючы без санкцыі ЦК. партыі, яна была пазбаўлена маральнай магчымасьці заявіць суду, што дзейнічала, як чалец рэвалюцыйнай партыі і па яе даручэньні. Самым трагічным момантам у жыцьці Лідзіі Паўлаўны было атрыманьне ёю весткі, што здзейсьнены ёю акт, не прызнаны партыяй за акт ПС-Р. Гэта наклала вядомы адбітак на яе душу і было яе цяжкай жыцьцёвай трагедыяй...
    Ад падачы касацыйнай скаргі Лідзія Паўлаўна адмовілася. Прысуд увайшоў 10 красавіка ў законную сілу. Гэта супала з момантам, калі Першая Дзяржаўная Дума паставіла прад урадам пытаньне рубам пра амністыю. Язерская, карыстаючыся гэтай акалічнасьцю, напісала міністру ўнутраных спраў і юстыцыі наступны ліст:
                      “Сп. міністру  ўнутраных спраў  (сп. мін. юстыцыі) Л. П. Язерскай.
                                                                            Заява.
    Аднагалосная пастанова дзяржаўнай думы пра неабходнасьць поўнай амністыі для ўсіх палітычных, відавочна, мае дачыненьне і  да нас, тэрарыстаў. Гэтая акалічнасьць  і прымушае мяне подаць Вам наступную заяву:
    Прысудам Кіеўскай судовай палаты 7-го сакавіка гэтага года за замах на жыцьцё Магілёўскага губэрнатара Клінгенберга я прызнаная крымінальнай злачынцай, і прысуджаная да пазбаўленьня ўсіх правоў і да катаржных працаў на 131/2 гадоў. Касацыі я не падавала, таму прысуд з дня на дзень павінен увайсьці ў законную сілу. Амністыя, калі такая будзе па стаўленьні да мяне, пазбавіць мяне, вядома, ад пакараньня, але справа не ў пакараньні, а ў справядлівасьці і рэабілітацыі. Ні на судзе, ні цяпер я вінаватай сябе не прызнаю, я як чалец п. з.-р., зьдзейсьніла гэты замах з прынцыпу, з глыбокага перакананьня, што дадзены тэрарыстычны акт неабходны, што палітычны тэрор, уведзены партыяй у тактыку, змушаны незаконнымі дзеяньнямі ўрада, з’яўляецца, так бы мовіць, вуглом адлюстраваньня. Ідучы на тэрор, я абараняла інтарэсы народа, выконвала свой суровы партыйны абавязак, Я першая зьяўляюся праціўнікам тэрору, як толькі Расея ўступіць на шлях ляяльнасьці, справядлівасьці і закона. Не па добрай волі, не з пажаданасьці да крывавых спосабаў барацьбы, узялася партыя за зброю, але выконваючы суровы абавязак перад справай рэвалюцыі, справай працоўнага народа. Гэта было глыбока сур’ёзнае і адказнае рашэньне. Гісторыя апраўдала яго... Партыя спыніць тэрарыстычную тактыку, як сыстэму палітычнай барацьбы тады, калі дасягне палітычных устаноў, якія зробяць волю народа крыніцай улады і заканадаўства. Што агульнага паміж ідэйным палітычным тэрорам і простым крымінальным забойствам, у якім часьцяком пераможцам зьяўляецца своекарысьлівы асабісты эгаістычны элемэнт?
    Амністыя, як акт памілаваньня, для мяне пусты гук, бо я не прызнаю сябе вінаватай. З мяне павінна быць, зьнятае ганебнае таўро крымінальнага злачынцы, якое сваім прысудам наклала на мяне палата. Мне патрэбна рэабілітацыя, а не амністыя. Я глыбока перакананая, што ўсе палітычныя справы і палітычны тэрор не падлягаюць кампэтэнцыі палат з саслоўнымі прадстаўнікамі. Гэтыя судзьдзі, па сутнасьці сваёй, зьяўляючыся прыхільнікамі ўрада, абаронцамі яго інтарэсаў, як зацікаўлены бок, не могуць быць бесстароньнімі да ворагаў урада. Таму я патрабую бесстароньняга суду грамадзкага сумленьня — суду прысяжных пры адкрытых дзьвярох.
    Толькі такі суд можа вынесьці справядлівы абвінаваўчы ці апраўдальны прысуд, лічачы законнай ці незаконнай маю прыналежнасьць да ПС-Р, і толькі гэта і нішто іншае мне можа быць прад’яўлена.
    Прашу не марудзіць з абвяшчэньнем мне адказу. Лідзія Язерская”.
    Адказу на ліст не паступіла. Замест яго прыйшло паведамленьне, што прысуд зацьверджаны, і Лідзію Паўлаўну перавялі на агульнакрымінальнае становішча...
    Пры аглядзе яе, казённая мэдыцынская камісія выявіла, што Язерская “пакутуе хранічным запаленьнем лёгкіх, ні да якіх прац не здольная. Целасклад і харчаваньне здавальняючыя, бачныя сьлізістыя абалонкі суцэльныя, у верхавінах лёгкіх выйсьце і крэпэтыруючыя хрыпы, макроцьце гнойнае, часамі бывае крывахарканьне, пэркутарны тон пад ключыцамі заглушаны...”. /Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 159-160./
    Начальнік турмы Дубяга, нібыта , да суда адносіўся да яе карэктна. але пасьля суду рэзка зьмяніў да яе адносіны. Аднойчы ён зайшоў да яе ў камору і нібыта, сказаў ёй нейкую гідасьць, за што атрымаў ад Лідзіі аплявуху. Пасьля гэтага ён пачаў, нібыта, прасьледаваць яе рознымі прыдзіркамі. Язерская абвясьціла галадоўку і галадавала шэсьць дзён. Гэтую справу нават расьсьледаваў пракурор і Дубяга пакінуў яе у спакоі. На волю Язерская пісала, што “Пачуваю сябе дрэнна, агульнакрымінальнае асяродзьдзе дае сябе адчуваць…”, а таксама што з таварышамі спадзяецца убачыцца “пры новых, лепшых умовах”. Між тым казённая мэдычная камісія ўстанавіла, што Язерская пакутуе на хранічнае запаленьне лёгкіх і да аніякіх працаў не здольная.
    Неўзабаве яе адправілі з Магілёўскай турмы ў Бутыркую турму ў Маскве, “бо далейшае яе ўтрыманьне у Магілёўскай турме, з прычыны няспынна прад’яўляльных ёю розных патрабаваньняў, а таксама штодзённых наведваньняў ейных родных ды знаёмых, прыцягвае да яе асаблівую ўвагу і пільнасьць адміністрацыі ды нагляду турмы і зьяўляецца вельмі цяжкім”. Паводле “Разьмеркавальнага сьпісу” яна ў 1906 г. была “40 гадоў. Росту 2 ар. 1 в. Валасы цёмна-русыя з сівізною. Вочы карыя. Адмысловыя прыметы: на пярэдняй частцы шыйнай гартані рубец у 3 сант. ад трахеатаміі”. У яе “Артыкульным сьпісе” самім Дубягам была зробленая прыпіска: “Схільная да ўцёкаў, дзёрзкая, у пазапраўных патрабаваньнях надакучлівая і настойлівая, служыць падбухторніцаю да ўсіх беспарадкаў сярод зьняволеных”.
    Вечарам 21 чэрвеня 1906 г. з Бутырскай турмы Лідзія Паўлаўна Язерская, разам з іншымі прадстаўніцамі рускага тэрору: М. Спірыдонавай, А. Ізмаіловіч, Р. Фіялкай, М. Школьнік і А. Буцэнка адправілі прыстанкамі на Нерчынскую катаргу.
    “Увесь этапны шлях ад Масквы да Акатую, які быў пройдзены Язерскай з таварышамі, быў суцэльным урачыстым трыюмфам. На кожнай станцыі, у кожным горадзе іх сустракалі тысячныя натоўпы працоўных і вучнёўцаў. Усюды і ўсюды іх віталі, як сяброў, як дарагіх і жаданых таварышаў... Здавалася, ідуць не палітычныя палоньніцы расейскага ўраду, а ягоныя пераможцы...


    У Акатуі, куды прыбыла Лідзія Паўлаўна і яе спадарожніцы, умовы зьняволеньня на першую пару былі добрыя... У турме тым часам знаходзіліся тэрарысты: Г. А. Гершуні, П. В. Карпавіч, Е. С. Сазонаў, П. П. Праш’ян, С. Сікорскі, М. Мельнікаў, П. К. Сідарчук і інш. У гэты пэрыяд Акатуй нагадваў сабой хутчэй палітычны клюб, чым турму: лекцыі, даклады, рэфэраты, чытаньні, дыскусіі і гутаркі на розныя палітычныя і філязофскія тэмы чаргаваліся адна за другой. Ва ўсім гэтым кіпучым жыцьці Акатую Лідзія Паўлаўна прымала самае гарачы удзел. З велізарнай уседлівасьцю і ўважлівасьцю яна займалася па розным прадметам і пытаньням з кружком, які ўтварыўся вакол яе з салдат, матросаў і работнікаў, укладваючы ў гэту справу шмат энэргіі і любові”. /Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 159-160./




    Да Лідзіі Паўлаўны, як яна пісала, “праз год пасьля майго зьняволеньня прыехала мая маці [другая жонка бацькі Язерскай Паўла Ілар’евіча Казановіча]. Яна пасялілася ў Аляксандраўскім заводзе і праяжджала больш за 20 вёрстаў кожную нядзелю пазахінаная ў некалькі футраў, нагружаная перадачай”. /Стецкевич-Чебоганов А. В.  Я - сын Ваш: Казановичи герба «Гржимала». Минск. 2012. С. 110./
    Напрыканцы студзеня 1907 г. асуджаным паведамілі, што жанчын пераводзяць у Мальцаўскую турму. У прызначаны дзень, 15 лютага 1907 г., у 11 гадзінаў раніцы з Акатуя былі адпраўленыя Біцэнка, Ізмайловіч, Фіялка, Давідовіч, а ў 2 гадзіны ночы канвоем былі адпраўленыя астатнія: Сьпірыдонава, Школьнік, Язерская, якія напачатку адмаўлялася ехаць, спаслаўшыся на тое, што яны хворыя. Язерская нібыта хацела пазбавіць сябе жыцьця і толькі Фіялка адгаварыла яе ад гэтага.


    У Мальцаўскай жаночай катаржнай турме, Язерская, ужо хворая на сухоты, але з “вечнай папяросай у зубах”, палітычным зьняволеным выкладала французскую мову, лячыла ім зубы, у тым ліку і крымінальным.
    У Мальцаўскай жаночай турме сядзела таксама анархістка Фаня Ройблат, або дакладней Фейга Хаімаўна Каплан, асуджаная ў 1906 г. на вечную катаргу “за выраб і захоўваньне выбуховых рэчываў”. У 1918 г. яе расстраляў “за замах на Леніна” камэндант крамлю П. Д. Мальков. Затым яе труп ён, разам з паэтам Дзям’янам Бедным, спаліў у жалезнай бочцы. Зараз імя Дзям’яна Беднага носіць адзін з найпрыгажэйшых круізных цеплаходаў на рацэ Лене.
    У 1908 г. Л. П. Язерская прайшла ў Мальцэўскай жаночай турме праз “багадульскую” (інвалідную) камісію, якая скараціла ёй тэрмін катаргі, бо ўжо “не дыхала а хрыпела” да 31/2 гадоў.
    У яе справе зьявіўся наступны запіс: “Тэрмін катаржных працаў скончаны 18 лістапада 1909 г. і Забайкальскім абласным праўленьнем 25 верасьня 1909 г. за № 769 прызначаная на пасяленьне ў Кударынскую воласьць Селенгінскага вуезда”, дзе яе пасялілі ў Кударынскай слабадзе Верхневудзінскай акругі.
    Адзначым. што у 1911 г. жаночая катарга была пераведзеная ў Акатуй а Мальцаўская жаночая турма заселеная катаржнікамі мужчынамі (“багадульцамі”), якія згубілі працаздольнасьць і з тых пораў яна зрабілася катаржнай багадзельняй. Пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 г. будынкі ўсіх турмаў Нерчынскай катаргі былі разбураныя на дровы і пабудовы для мясцовых сялянаў.
    У 1910 годзе Лідзія Паўлаўна выйшла на пасяленьне ў Верхневудзінск Забайкальскай вобласьці, адкуль неўзабаве выслалі яе ў Пятроўскі завод [казённы чыгунаплавільны, жалезавырабляльны завод ведамства Нерчынскіх заводаў, ля зьліцьця рэкаў Балегі ды Мыкырта, пры якім існавала паселішча] той жа акругі і вобласьці.
    У Пятроўскім заводзе яна адкрыла зубаўрачэбны кабінэт. Яе абралі ганаровым чальцом мясцовага клюбу, дзе яна па вечарах выступала з канцэртамі на раялі.
    Але яе за ўдзел у дапамозе ўцёкам са ссылкі ды пагрозу мясцоваму лясьнічаму, што калі ён будзе прыгнятаць сялян, яна яго прыстрэліць, “Іркуцкі генэрал-губэрнатар у лютым месяцы 1912 г. адправіў яе на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць”.
    Чакаць навігацыю на Лене давялося ў Іркуцкай турме. У гэты час на спатканьне са сваёй дачкой прыехала маці Зіны Бранштэйн, і тая прыклала ўсе свае высілкі, каб дабіцца ўстроіць паездку ў Якуцк па прахадным сьведчаньні не толькі для сваёй дачкі, але і для Язерскай. Першай паехала Зіна, праз 5-6 дзён Ліда.
    Сасланая ў Кірэнску Катарына Брэшка-Брэшкоўская успамінала: “Такое цьмянае маё жыцьцё парушалася зрэдку зьяўленьнем дарагіх людзей, якія ссылаліся ў Якуцкую вобласьць, то з захаду, то з усходу са страшных Нерчынскіх турмаў на паселішча. Ім атрымоўвалася вырвацца ад назойлівага канвою, прызначыць мне спатканьне ў якім-небудзь нэйтральным месцы (да мяне ў кватэру іх бы не дапусьцілі) і перакінуцца з імі адкрытымі, бадзёрымі словамі, поўнымі надзей і адвагі… Прайшоў В. М. Зензінаў, прайшоў Вадзім Руднеў; прайшла незабыўная Л. П. Язерская, выдатная жанчына і мужная грамадзянка… Шмат, шмат іх праходзіла, хто ў Якуцк, хто зваротна ў Расею. І ўсіх іх я выпраўляла і сустракала з любоўю, усіх выпраўляла з надзеяй ізноў дзесьці ўбачыцца! /Иванов А. А.  О некоторых вопросах дальнейшего изучения сибирского периода жизни Е. К. Брешко-Брешковской. // Сибирская ссылка: Сборник научных трудов. Иркутск. 2010./
    5 чэрвеня 1912 г. Якуцкаму акруговаму спраўніку даносілі, што “прыбылая 4 гэтага чэрвеня ў г. Якуцк ссыльна-пасяленка Лідзія Язерская, пералічаная г. Іркуцкім Генэрал-Губэрнатарам з Забайкальскай вобласьці на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць, і за Губэрнатара, старшым Саветнікам, была прызначаная на пасяленьне ў Кільдземскую сельскую грамаду Якуцкай акругі, з дазволам пражываць ёй у г. Якуцку”.
    Калі на паўзках у Якуцк прыбылі яе сукамерніцы па Іркуцкай турме: Ася Шчукіна, Люба Арлова і Ліда Арэстава, то Язерская на другі дзень пасьля прыбыцьця прыйшла да іх на спатканьне ў пастарунак з вялізным букетам “нейкіх чырвоных кветак, якія, як рэвалюцыйны знак, доўга не мог ёй забыць паліцмайстар м. Якуцка. Затым яны пасяліліся ў Лідзіі Паўлаўны ў вялікай кватэры, пакінутай ёй “адным адміністрацыйна-ссыльным які зьехаў на лета ў нейкую экспэдыцыю на поўнач”. Гэтае трывожыла паліцмайстра, і ён часта прыходзіў да іх і пагражаў выслаць Язерскую падалей за арганізацыю “камуны”. У Лідзіі Паўлаўны утварыўся своеасаблівы эсэраўскі салён, дзе публіка зьбіралася паслухаць музыку. “Эсэраўская частка ссылкі групавалася вакол Л. Язерскай, вельмі недурной жанчыны, якая, зрэшты, далей стварэньня своеасаблівага “эсэраўскага салёна” у Якуцку не пайшла.”
    У Якуцку Лідзія Паўлаўна давала платныя ўрокі дзецям мясцовага насельніцтва. Узімку шмат часу надавала заняткам замежнымі мовамі для ссыльных. Часта да яе захадзіў Мікалай Ягоравіч Афанасьеў, вучань Караленкі. У яго быў дрэнны зрок і Язерская чытала яму ўслых. Затым прыбыў на пасяленьне Пётр Аляксандравіч Кулікоўскі, стары ейны таварыш па Акатуі. На катаргу Кулікоўскі патрапіў за забойства Маскоўскага граданачальніка графа Шувалава. У Зерэнтуі ён быў абвінавачаны Марозавым у “п’янстве” і “паддаванчастве”, што эсэры ўспрынялі як правакацыю. [У сакавіку 1923 г. Кулікоўскі быў узяты ў палон у атрадзе белагвардзейскага генэрала Пепеляева і пакончыў жыцьцё самазабойствам.] Тады жа ў Якуцк прыехаў Аркадзь Сьпяранскі, які вяртаўся са ссылкі з Сярэдне-Калымску. Абодва яны захапляліся пытаньнямі мастацтва. Карыстаючыся вялікім запасам, галоўным чынам, драматычных твораў рускіх і замежных аўтараў, якімі валодаў П. Кулікоўскі, Лідзія Паўлаўна ўвяла ў свае музычныя вечары чытаньне ўслых розных п’есаў, якія з вялікім майстэрствам выконваліся Кулікоўскім. Па ейнай ініцыятыве быў створаны літаратурна-музычны кружок, які рыхтаваў пастаноўку п’есы Жукоўскай “Дзеці”. Лідзія Паўлаўна прыняла жывы ўдзел у рэжысёрскай працы і ілюстраваньні эпізодаў п’есы музычнымі творамі. Гэтае ў яе добра атрымалася і яшчэ доўга пасьля ад’езду А. Сьпяранскі вёў з Язерскай вялікую і інтэнсіўную перапіску аб тэатры.


    У 1913 годзе, скончыўся тэрмін яе прымусовага паселішча, і ёй ужо было можна падаваць прашэньне на атрыманьне сялянскіх правоў і выехаць з Якуцкай вобласьці ў больш лепшыя месцы пражываньня. Але яна адмовілася падаваць прашэньне. У 1913 г. яе спасьцігла вялікае гора. Памёр яе сын Рыгор, спатканьня з якім яна чакала з нецярпеньнем на наступнае лета. Грыня, вучачыся ў Пецярбургскім кадэцкім корпусе, не вытрымаўшы насьмешак сукурсьнікаў страляўся. Куля прабіла чэрап, што моцна адбілася на яго псыхіцы. Лісты якія ён дасылаў маці стракацелі вялікімі дзівацтвамі. То ён марыў зрабіцца вялікім кампазытарам, то дасылаў нейкія няскладныя вершы, то паведамляў, што вынайшаў чацьвёртае вымярэньне і г.д. Лекары знайшлі, што яму неабходная апэрацыя, інакш ён страціць розум. Але апэрацыю ён не перанёс і памёр.
    Лідзія Паўлаўна Язерская цяжка перажывала гэтае гора. Яе здароўе рэзка пайшло на пагаршэньне. Заняткі ўрокамі, якімі яна зарабляла сабе на жыцьцё, пачалі стамляць яе і яна вырашыла замест іх узяцца гуляць на піяніна ў кіно.
    З Якуцка яна пісала Шымелю Сікорскаму, які удзельнічаў у замаху ў 1904 г. на міністра ўнутраных спраў В. Плеве і знаходзіўся на пасяленьні ў Сярэдне-Калымску Якуцкай вобласьці:
    “Дарагі Сымон, спрабавала я тут клапатаць пра ваш перавод бліжэй да Якуцка, але скончылася гэтае поўнай няўдачай. Трэба ізноў, але ўжо не тут, а ў С.-Пецярбургу. Пра гэта я пісала Марусі Б. [Бенёўскай] У мяне самой няма зараз сувязяў. Заўтра чакаем новага губэрнатара, які ж ён будзе. Бабулю з Іркуцка адправілі, але куды - невядома. Ці ўжыты мне маніфэст - дагэтуль не ведаю, а таму гэтую зіму разьлічваю прабыць яшчэ ў Якуцку. Партыя прыйдзе надоечы. Быць можа і ў Вашыя краі адправіцца хто-небудзь. Калі будзе што цікавае, паведамлю ў наступны раз. Фаня [Каплан ] пачынае бачыць - яна ў чыцінскай турэмнай лякарні. Сквірскі [уцякач з Якуцкай вобласьці] у Аўстраліі, днём заняты як чорнарабочы, а ўвечар рэдагуе рускую газэту. Ён жаніўся, зьбіраецца хутка ў Амэрыку. Здароўе маё, Сымон, не важнае. Асабліва дрэнна сябе адчуваю падчас беспрацоўя. Шмат чытаю, мала хаджу. Публіка свая мяне наведвае ўвесь час. Прывітаньне. Н. С. чакае лісты. Абдымаю Вас. Лідзія”. /Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 165./
    16 ліпеня 1915 году ўвечары у Якуцк прыбыла 2-я Ленская партыя ссыльных сярод якіх была і яе зямлячка Кацярына Канстанцінаўна Брэшка-Брэшкоўская – “бабуля рускай рэвалюцыі”, якая ўспамінала:


    “Нас падвезьлі да прыстані ўжо ў зьмярканьне. Што гэта за чорная сьціжма на ёй? - Гэта паліцыя і таварышы. Лід. Паўл. у вялікай кампаніі ўжо два дня прыяжджае сустракаць партыю, а паліцыя забраць у свае валадарства Брэшкоўскую. Але паліцыя памылілася: жандараў у Якуцку няма, а таму там шмат чаго можна дамагчыся, што нельга ў іншых гарадах.
    Л. П. выходзіць на сярэдзіну прыстані, бярэ мяне пад руку і гучна апавяшчае: “Брешкоўская паедзе са мной!”. Экіпаж нам пададзены і паліцмайстар, які распараджаўся, саступае дарогу, просіць ехаць у горад, але Язерская кажа: “Не, яна паедзе са мной на дачу”. І, сказаўшы іншым таварышам: “да спатканьня ў мяне на дачы”, - саджае мяне ў каляску і загадае рамізьніку рушыць.
    Трэба сказаць, што Л. Паўлаўна - высокаадукаваная, разумная і рашучая, - адбыла свой тэрмін на катарзе за забойства злыдня губэрнатара Клінгеля ... …Яна ні ў турме, ні ў ссылцы не губляла ні свайго аплёмбу, ні сваёй звычкі распараджацца асяродзьдзем, якое яе атачала, умеючы заўсёды паставіць сябе на належную вышыню. Яе паважалі, яе любілі, яе слухаліся. Жыла яна выключна сваёй працай, даючы ўрокі моў ды музыкі.
    Якуцкія дамы лічылі для сябе вялікім гонарам знаёмства з Лід. Паўл… Вышэйшая ўлада не дазваляла сабе парушаць яе спакой. Яна ніколі не прасіла за сябе, але выратоўвала вельмі многіх сваім уплывам на адміністрацыю. Шмат уцёкаў зьдзейсьнілася пад прыкрыцьцем ейнага непаражальнага становішча ў горадзе. Акрамя разнастайнай дапамогі, якую яна магла аказаць і таварыскага асяродзьдзя, яна асабістым прыкладам сваім шмат спрыяла падтрымцы ў шматлікіх душах… бадзёрасьці і… адказнасьці. Пры ёй людзі падцягваліся, не давалі волі сваім слабасьцям. Шмат асалоды ўносіла яна сваёй выдатнай музыкай, адзінай у горадзе…
    Пры ўсім гэтым Л. П. пачувалася глыбока нездаволенай: занадта вузкае поле дзейнасьці ўяўляў г. Якуцк і яна, што пакутвала на невылечную астму, праседжвала халодныя, цёмныя вечары ў бясконцыя зімы, седзячы самотна ў сябе за раялем…
    У Якуцку было тады чалавек 300 ссыльных. Шмат было і інтэлігентных, і рамесьнікаў. Яны адны вылучна і абслугоўвалі патрэбы горада: рэпетавалі і рыхтавалі дзяцей у навучальныя ўстановы, мелі майстэрні разнастайных рамёстваў. Былі сярод іх фатографы, якія ўтрымоўвалі  кінэматографы, музыкі і службоўцы ва ўсіх гандлёвых фірмах. Некаторыя жылі сем’ямі, але вялікая частка былі халастыя і ўсё марылі пра тое, як бы вырвацца з Якуцка, нягледзячы на ніштаваты заробак і сталыя ўзаемныя адносіны. У іх былі вечарынкі; хадзілі адзін да аднаго ў госьці, часам сварыліся, часам мірыліся. І яны, і абывацелі Якуцка ведалі, што з адсутнасьцю іх горад пазбавіцца ўсіх культурных сіл. Бо ў Якуцку было ўсёткі мноства службоўцаў, якія мелі патрэбу ў наяўнасьці здольнасьцяў і ўменьняў, якімі валодалі ссыльныя, то гэтыя апошнія адваявалі вельмі ніштаватае становішча параўнальна з іншымі месцамі ссылкі.
    Паліцыя на многае глядзела скрозь пальцы яшчэ і таму, што за адсутнасьцю жандараў на яе няма каму было пісаць даносаў, выключаючы мясцовых паклёпнікаў накшталт тамтэйшага віцэ-губэрнатара, які служыў пудзілам для ўсіх.
    Чаму ж людзі гняліся так жыцьцём у Якуцку? - Таму што сумней навакольляў гэтага горада, страшней яго зімы і агідней яго клімату наогул цяжка сабе прадставіць! Вакол голая, парослая мохам ці нізкай травой нізіна, дзе-нідзе мільгане маларасейскі лясок… Ужо ў канцы жніўня выпадае сьнег, маразы дужэюць, зіма жорсткая, холад да 50°R напаўняе паветра смугой застылай вільгаці. Настаюць кароткія дні, сонца паднімаецца ледзь-ледзь на сажань ад гарызонту і адразу ж спускаецца цьмянай плямай уніз.
    Шэсьць месяцаў цемры, восем месяцаў нясьцерпнага холаду, адзін месяц страшнага бруду замест вясны, два месяцы часта сьпякотнага сухога лета і яшчэ месяц глыбокага ліпкага бруду.
     Я прыехала туды ў сярэдзіне ліпеня. Ужо ночы былі зімныя. Увесь жнівень стаялі ранішнікі; мокры сьнег мясіў халодны бруд. Калі 11-га верасьня я зьяжджала зваротна ў Іркуцк, Лена ўжо пачала замярзаць, ішоў моцны шарош і параплаў насілу прабіваўся праз яго.
    Пачуцьці мае дваіліся, калі я пакідала Якуцк. Цёмная зіма палохала мяне, халады пагражалі поўным пустэльніцтвам, і я рада была не перажываць ліха, якое чакалася; але пакідаць таварышаў у гэтай цемры, у гэтым холадзе, пакідаць мілую, высакародную душу Л. П., якая так цесна да мяне прывязалася і так хвалявалася - усё гэта засмучала і прымушала пакутаваць мяне. З Лід. Паўлаўнай мы ўжо вялі агульную гаспадарку і дні былі поўныя далікатнага ўзаемнага клопату. Яна, змучаная, стала як быццам адпачываць, і раптам ізноў адзінота! Астма і немінучая сьмерць на чужыне… /Иванов А. А.  О некоторых вопросах дальнейшего изучения сибирского периода жизни Е. К. Брешко-Брешковской. // Сибирская ссылка: Сборник научных трудов. Иркутск. 2010./ 18 верасьня 1915 г. Брэшка-Брэшкоўская пакінула Якуцк.
    Праца ў кіно аказалася пагібельнай для Лідзіі Паўлаўны. У яе пачасьціліся прыпадкі удушша. З кіна яна прыходзіла цалкам зьнясіленай. Лекар тлумачыў гэта перастомленасьцю. Неяк Язерская прыйшла зусім у дрэнным стане. На ноч з ёю засталіся Арэстава ды Рая Табарыская, фельчар-акушэр, родам са Смургоні Віленскай губэрні. Досьвіткам Арэстава падышла да яе пасьцелі і ўбачыла твар Лідзіі Паўлаўны ўвесь ў сініх плямах. Упырскваньне камфары не дапамагло. Мэдыцынская дапамога ёй ужо была не патрэбнай. Як адзначае Арэстава Язерская “памерла ад бранхіяльнай астмы 1 кастрычніка 1915 года”.
    У справе “Аб ссыльна-пасяленцы за дзярж. злачынства Лідзіі Язерскай. Пачата 5 чэрвеня 1912. Скончанае 30 сакавіка 1916”. запісана:
    “Сакрэтна.
    Якуцкаму Акруговаму Спраўніку
    Што ссыльна-пасяленка Лідзія Езерская, якая пражывае ў горадзе Якуцку, памерла 30 верасьня 1915 года.
    Сакавіка 30 дня 1916 г.
    І. с. Паліцмайстар /подпіс/.
    Газэта “Ленский край” (№ 25) за 3 кастрычніка 1915 г. у рубрыцы “Мясцовае жыцьцё” на першай старонцы паведамляла: “Пахаваньні. 1 кастрычніка адбыліся пахаваньні Л. П. Язерскай. Аддаць апошні доўг памерлай зьявіліся таварышы па ссылцы і знаёмыя з якуцян. На труну было ўскладзенае некалькі вянкоў. Нэкралёг памерлай Л. П. будзе зьмешчаны ў наступным нумары газэты”.
    У № 26 за 4 кастрычніка 1915 г., як і абяцалася на 2-й старонцы, быў зьмешчаны нэкралёг “Памяці Л. П. Язерскай”. за подпісам “Х”.
                                                         “Памяці Л. П. Язерскай.
    Ня стала Лідзіі Паўлаўны Язерскай... Хто з якуцянаў не ведаў ці, прынамсі не чуў пра гэту яшчэ не старую, жывую, энэргічную і такую чароўную ў асабістых адносінах жанчыну? Тры гады Л. П. пражыла ў Якуцку, і за гэты час пасьпела набыць шырокую папулярнасьць у горадзе: яе тонкі, праніклівы розум, шырата поглядаў, чуласьць і спагадлівасьць мімаволі вабілі да яе ўсякага, хто ні судатыкаўся з ёй. Але, вядома, яна бліжэй усяго была да ссылкі, да якой яна прыналежала не толькі па становішчы, але і па сваіх сымпатыях, настроям і па сваім мінулым лёсе. Цяжкае жыцьцё пражыла нябожчыца, жыцьцё, поўнае фізычных і маральных пакут, але разам з тым і жыцьцё высокага парыву, і цьвёрдага, няўхільна пасьлядоўнага перакананьня. Усё сваё сьвядомае жыцьцё яна аддала на служэньне грамадзкай справе, перанясучы дзеля гэтага служэньня ўсе нягоды і пакуты.
    Паходзіла нябожчыца з дваранаў Магілёўскай губэрні. Атрымаўшы хатнюю самавітую адукацыйную падрыхтоўку, яна заканчвае гімназію і выходзіць замуж за бачнага грамадзкага дзеяча м. Магілёва. Але ўжо ў сталым узросьце яна парывае з тым асяродзьдзем, у якой яна жыла да таго часу, паступае на петраградзкія зубалячэбныя курсы, заканчае іх і застаецца некаторы час у Петраградзе ў якасьці зубнога лекара. Грамадзкая дзейнасьць яе пачалася яшчэ падчас пражываньня ў Магілёве, а той рух, які пачалося ў Расеі ў 900-х гадах, захоплівае яе цалкам.
    У 1905 г. у м. Магілёве Л. П. зьдзяйсьняе тэрарыстычны замах на жыцьцё тагачаснага магілёўскага губэрнатара Клінгенберга, за што і прыгаворваецца судовай палатай да 13 гадоў катаргі. Тэрмін яна адбывала ў турмах Нерчынскай катаргі - Акатуйскай ды Мальцэўскай. У 1909 годзе па хваробе яна вызваляецца мэдычнай камісіяй з турмы і ўсяляецца для пасяленьня ў паселішча Кударынскае, Забайкальскай вобл.; затым яна пражывае некаторы час у м. Верхневудзінску, адкуль высылаецца ў Пятроўскі завод Забайк. вобл., а адтуль ужо ў Якуцкую вобл., куды яна і прыбыла ўлетку 1912 году.
    У 1913 году скончыўся тэрмін яе прымусовага пасяленьня, яна магла б атрымаць сялянскія правы і выехаць з вобласьці, калі б яна не адмовілася клапатаць пра гэта ў падлеглага начальства. Лекары неаднаразова ўказвалі ёй на неабходнасьць, з прычыны яе хваробы (яна пакутавала астмай), зьмены клімату, але нябожчыца рашуча адмаўлялася клапатаць пра сябе, хоць кожны раз, калі справа ішла пра кім-небудзь іншым, яна ахвотна ішла і клапатала. Нябожчыцы не было яшчэ поўных 48 гадоў. Нягледзячы на яе страшную хваробу, яна да апошняга моманту захавала свае грамадзкія навыкі і настроі. Сышла яна, і шматлікія якія ведалі яе адчуюць, як шмат яны страцілі з яе сьмерцю: нельга ўжо будзе пайсьці на яе сьціплую кватэру, дзе, слухаючы яе гульню на раялі ці беручы ўдзел у гутарцы, якую яна ўмела накіроўвала, кожны адчуваў як у душы яго прачыналіся настроі далёкага мінулага, лепшай пары яго жыцьця. Да яе прыходзілі адпачыць, забыцца, хоць на час сысьці ад людзей, будзённага  яго жыцьця.
    Яна хворая і стомленая, пасьля працоўнага дня, аддавала нешматлікія гадзіны свайго вольнага часу ўсім, хто патрабаваўся ў ёй. Зьбіраліся ў яе часам людзі разнастайныя па грамадзкім становішчы, але ўсіх яна ўмела аб’яднаць, ствараючы вакол сябе атмасфэру інтэлігентнасьці і шырокіх культурных інтарэсаў.
    Сышла яна, і ў які час! Жыцьцё пачынае перабудоўвацца на новых пачатках, недалёка ўжо той час калі той грамадзкі рух, якому нябожчыца Л. П. прысьвяціла ўсе свае думы, атрымае магчымасьць разьвівацца вольна, а яго дзеячам не прыйдзецца пераносіць тых пакут, якія выпалі на дзель нябожчыцы”.
    На 3-й старонцы было надрукавана ў рубрыцы “У рэдакцыю”:”На магілу Л. П. Язерскай. Замест вянку на магілу Л. П. Язерскай паступіла ад Толі для прытулку арыштанцкіх дзяцей 5 руб.”
    З-за таго, што справа ссыльна-пасяленкі Лідзіі Язерскай была, па апошняму запісу, закрытая “сакавіка 30 дня 1916 г.” /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 21. Спр. 497. арк. 5/, шмат якія навукоўцы, не заглядваючы ў саму справу, падаюць гэтую дату часам яе сьмерці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 405; Езерская (урожденная Казанович) Лидия Павловна. // Карнилович Э. А.  Беларусь: созвездие политических имен. Историко-биографический справочник. Мінск. 2009. С. 191./ Таксама не адпавядае сапраўднасьці і тое, што «пахавалі яе на ўзьбярэжжы шумнацечнай Лены». /Карніловіч Э. А.  Яе вабіў світанак. Трагедыя аднаго змагання. // Маладосць. № 12. Мінск. 1998. С. 195./, гэта хутчэй за ўсё мэтафара, бо старыя якуцкія могілкі знаходзяцца даволі далёка ад берага Лены і зараз з-за пабудовы шматпавярховых гмахаў забалочваюцца. Але “у Якуцкай калёніі палітычных сасланых адным таварышам стала меней, а на Якуцкіх могілках дадалася яшчэ адна новая заўчасная магіла... Лашчаць яе вятры буйныя, пакрываюць сьнягі палярныя, сагравае зьзяньне паўночнае, а суворая шматводная прыгажуня Лена рокатам хваль апавядае ёй аб днях барацьбы і перамог.” /Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 166./

                                                          Памяти Л. П. Езерской
    В годовщину смерти Лидии Павловны, вызывая в памяти светлый образ ее, мы невольно должны вспомнить мрачные дни прошлого, когда жестокий деспотизм держал в крепких цепях свободную человеческую душу, когда за слово, за вольное слово протеста томили человека годы в тюрьме, а за смелое дело революционной мести вешали, ссылали на каторгу...
    Сознание народа было одурманено многовековою ложью, а его творческая воля была скована рабским страхом и нагайкою. Все это было, было так недавно, как будто вчера, но все это ушло безвозвратно в вечность, ушло и не вернется. Как же случилось, что разрушены золотые троны, повержены во прах царственные фигуры народных притеснителей?
    Прошлое пало, не выдержав той страстной напряженной борьбы, которая велась против него защитниками печальниками народными... Их безграничная горячая любовь к народу, любовь до самозабвения, до жертвы, огонь их смелой деятельности, вдохновенные призывнае слова разбудили и заставили поднятия могучего богатыря земли русской...
    Чем же жили они, эти светлые чистые люди ушедших мрачных лет? Где черпали они свою силу, в чем — разгадка обаяния таких личностей, как покойный товарищ Езерская? В богатстве их духа, в безграничности их порыва, в цельности, красоте их личности... Они но евангельскому выражению не искали себе сокровищ на земле, они не разменивались на жалкие страсти и повседневные переживания... Она отдавались безраздельно и безусловно одному великому чувству, одному святому делу, одной божественной идее... В тюрьме и ссылке, на боевом посту, пропагандистов у рабочих и крестьян — ясный дух, крепкое убеждение, беззаветная преданность идеалам трудящихся всюду отличали этих людей...
    „Чем ночь темней, - тем ярче звезды” и действительно в самые мрачные годы, в самую глухую пору всеобщей приниженности и придавленности души смелых бойцов сияли изумительным светом Вечной Красоты . На их долю выпадал или, вернее сказать, они сами брали мученический венец и в своих страданиях выявляли высокие и чистые стороны человеческого духа... Смотря на них научились мы ценить человека, верить в него, в его развитие в совершенствование... Такие люди не умирают, но всегда живут в сердцах наших выполняя пророческая слова революционного гимна ,,...их имена с нашей песнью победной станут священны миллионам людей. /Социалист. Орган Якут. Ком. партии Социалистов-Революционеров. № 11. Якутск. 18 октября 1917. С. 4./

 

    У першыя гады савецкай улады вуліца Жандарская ў Магілёве  была перайменаваная ў вуліцу Лідзіі Язерскай (існуе і цяпер за Домам Саветаў, хаця на ёй і засталося чатыры будынкі). Была яшчэ вуліца Лідзіі Язерскай і ў раёне Пецяргофу, але яе перайменавалі.
    Гомельскі Гістпарт, які існаваў са сьнежня 1920 г. па 1927 г. уключна, як гісторыка-рэвалюцыйны аддзел пры Гомельскім губэрнскім камітэце РКП(б), у 1922 г. выдаў брашуру савецкага літаратурнага крытыка ды паэта Г. Лялевіча “Лидия Езерская и покушение на могилевского губернатора Клингенберга 29-го октября 1905-го года. По неизданным материалам”. Адзначым, што Г. Лялевіч /Лелевич/ (Лабары Гілелевіч Калмансан) (17 (30) верасьня 1901 г. Магілёў — 10 сьнежня 1937 г. Чэлябінск), сын паэта Гилеля Моисеевича Калмансона /Перекати-Поле/ (1868-1937).
    Ізраіль Нісанавіч Брыльён, які судзіўся 7 сакавіка 1906 г., разам з Л. Язерскай ды Л. Гіцэлевым, Кіеўскай судовай палатай і атрымаў 8 г. катаргі, зьняволеньне адбываў ў Бутырках, Аляксандраўскім цэнтрале, на Амурскай колавай дарозе, на Нерчынскай катарзе: ў Зерэнтуе, Кадае і Кітамары. У 1912 г. ён быў пакараны розгамі за непадпарадкаваньне турэмнаму рэжыму. Затым быў паселены ў Забайкальскай вобласьці, адкуль уцёк у Амэрыку. Там з дапамогай Лёвы Дэйча ён апублікаваў у Нью-Йоркскім расейскамоўным часопісе “Свободное слово” успамін аб замаху на Клінгенберга пад назвай “Избавительница”, а пасьля гэтага пачаў супрацоўнічаць з іншымі пэрыядычнымі выданьнямі, якія выходзілі у Нью-Ёрку на рускай і габрэйскай мовах. Пасьля лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. вяртаецца з эміграцыі і далучаецца да левых эсэраў. Улетку 1917 г. працаваў у шэрагах ПС-Р, а пасьля кастрычніцкага перавароту займаў пост губэрнскага камісара ў Магілёве, дзе быў прыкмечаны ў грашовай афэры. Пры падыходзе немцаў, разам з са сваімі хаўрусьнікамі, бальшавікамі габрэйскай нацыянальнасьці, «бязладна» уцёк у Маскву, пасяліўшыся ў гатэлі “Флярэнцыя”, дзе яго патрабавалі нават арыштаваць /Смиловицкий Л.  Незаконченные «разборки» - приговор вынесен историей... // Мишпоха. № 20./ Пакараны сьмерцю 1 ліпень 1918 г. на станцыі Пагранічная  Кітайска-Ўсходняй Чыгункі /цяпер места Суйфэньхэ, Кітай/ па прысудзе атамана Калмыкова. Разам з ім быў расстраляны ягоны хаўрусьнік Лазар Гіцелеў (пасьля адбыцьця катаргі быў чальцом Магілёўскага савета рабочых дэпутатаў у 1917 г.). Брыльён - аўтар кнігі “На каторге. Воспоминания революционера”. /Москва-Ленинград. 1927./
    Літаратура:
    Дело о ссыльно-поселенке за госуд. преступление Лидии Езерской. [5 июня 1912 - 30 марта 1916] НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 21. Спр. 497.
    Обвинительный акт по делу Л. О. Крумбюгеля. Г. А. Рывкина и Л. П. Езерской. // Революционная Россия. № 60. 5 марта 1905.
    Похороны. // Ленский край. Якутск. 3 октября 1915. С. 1.
    Х.  Памяти Л. П. Езерской. // Ленский край. Якутск. 4 октября 1915. С. 2.
    На могилу Л. П. Езерской. // Ленский край. Якутск. 4 октября 1915. С. 3.

    Памяти Л. П. Езерской. // Социалист. Якутск.  № 1. 18 октября 1917
    Лелевич Г.  Лидия Езерская и покушение на могилевского губернатора Клингенберга 29-го октября 1905-го года. По неизданным материалам. Гомель. 1922. 28 с.
    Виленский (Сибиряков) Вл.  Последнее поколение Якутской ссылки. (Листки воспоминаний). // Каторга и ссылка. Кн. 7. Петроград. 1923. С. 134.
    Измайлович А.  Из прошлого. // Каторга и ссылка. № 1 (8). 1924.
    Спиридонова М.  Из жизни на Нерчинской каторге. // Каторга и ссылка. № 2 (15). 1925.
    Ведомость политических арестантов, содержащихся в тюрьмах Нерчинской каторги к 1 августа 1907 г. // Кара и другие тюрьмы Нерчинской каторги. Сборник воспоминаний документов и материалов. Москва. 1927. С. 209, 242-243.
    Брильон И.  На каторге. Воспоминания революционера. Москва-Ленинград. 1927. С. 23-25, 34.
    Жуковский-Жук И.  Лидия Павловна Езерская (Материалы для биографии). // Пути революции. № 5-6. Харьков. 1927. С. 152-166.
    Агурский С.  Очерки по истории революционного движения в Белоруссии (1863-1917). Минск. 1928. С. 164.
    Радзиловская Ф., Орестова Л.  Мальцевская женская каторга. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. 31.
    Каховская И. К.  Из воспоминаний о женской каторге. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. ?.
    Меттер П. Ф.  Страничка прошлого. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. 98.
    Орестова Л. П.  Лидия Павловна Езерская. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. В. Фигнер. Москва. 1930. С. 191-198.
    Пирогова А.  Мальцевская каторжная тюрьма. // Сибирская советская энциклопедия. Новосибирск. Т. 3. 1931. С. 278.
    Радзиловская Ф., Орестова Л.  Творчество за решеткой. В мальцевской тюрьме. // Учеба и культура в тюрьме и каторге. Сборник статей и воспоминаний. Москва. 1932. С. 161-162.
    Орестова Л. П.  Лидия Павловна Езерская. // На женской каторге. Сборник воспоминаний. Под ред. М. М. Константинова. Москва. 1932. С. 191-198.
    Мельнікаў М.  Лідзія Язерская. // Магілёўская праўда. Магілёў. 26 жніўня 1964. С. 4.
    Мельнікаў М.  Вуліца яе імя. // Работніца і сялянка. № 3. Мінск. 1964. С. 11.
    Переписка В. И. Ленина и руководимых им учреждений РСДРП с партийными организациями 1903-1905 гг. Т. 3. октябрь 1904 – январь 1905 г. Москва. 1977. С. 202, 259, 523.
    Крылоў А.  Лідзія Язерская. // Магілёўская праўда. Магілёў. 14 жніўня 1985. С. 4.
    Багдановіч А. Я.  да гісторыі партыі “Народная воля” ў Мінску і Беларусі (1880-1892). // Маладосць. № 11. Мінск. 1995. С. 236.
    Женщины-террористы в России. Ростов-на-Дону. 1996. С. 622.
    Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 405, 460.
    Карніловіч Э. А.  Яе вабіў світанак. Трагедыя аднаго змагання. // Маладосць. № 12. Мінск. 1998. С. 185-195.
    Ліпецкі Э.  Магілёўская арганізацыя эсераў. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 5. Мінск. 1999. С. 16.
    Скульбедов В.  Из истории улиц. //  Зямля і людзі. Магілёў. 16 красавіка 2003. С. 5.
    Карніловіч Э. А.  Высакароднасць не уратавала. // Карніловіч Э. А.  Імёны з небыцця. Мінск. 2003. С. 5, 41-51.
    Барковский А.  Террористка Лидия Езерская. Эхо столицы. Якутск. 8 декабря 2004. С. 4.
    Карнилович Э. А.  Езерская (урожденная Казанович) Лидия Павловна. // Карнилович Э. А.  Беларусь: созвездие политических имен. Историко-биографический справочник. Мінск. 2009. С. 191.
    Прощаев К. И., Ильницкий А. Н.  Уроженцы Беларуси на службе зарубежной медицине. Вып. 1. 100 имен – 100 судеб. Белгород. 2009. С. 15.
    Иванов А. А.  О некоторых вопросах дальнейшего изучения сибирского периода жизни Е. К. Брешко-Брешковской. // Сибирская ссылка: Сборник научных трудов. Иркутск. 2010.
    Стецкевич-Чебоганов А. В.  Я - сын Ваш: Казановичи герба «Гржимала». Минск. 2012. С. 106-118, 186, 496, 568-569.
    Міршчына М.  ...Вачыма прашчураў разгледзець гісторыю Айчыны. // Звязда. Мінск. 8 жніўня 2012.
    Рыськов М. А.  Террористка баронесса Меердорф-Езерская и губернатор барон Клингенберг. // Рыськов М. А.  Неизвестные страницы истории Могилевщины. Могилев. 2012. С. 18-21.
    Лаліта Мицящская-Жлёб,
    Койданава.