среда, 14 мая 2014 г.

Марак Ксёнжка. Кнігар Марыян Абрамовіч. Койданава. "Кальвіна". 2014.





                                                   КНІГАР  МАРЫЯН  АБРАМОВІЧ


    Марыян (Мар’ян) Станіслаў, сын Яна, Абрамовіч – нар. у 1969 /Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 135./годзе, або 13 сакавіка 1870 /Turonek J. Wokół genezy Dziadźki Antona // Slavia orientalis. Warszawa. Nr. 3. 1983. S. 272./ года, ці 25 сакавіка 1871 /Abramowicz L.  Abramowicz Marijan. // Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Kraków. 1935. S. 13./ года ў Цверы, губэрнскім горадзе Расейскай імпэрыі, дзе ягоны бацька ў той час займаў пасаду таварыша пракурора ў акруговым суду [У 1879 г. у Маскве нарадзіўся ягоны брат Людвік Караль, дзе іхні бацька у той час займаў пасаду таварыша пракурора Маскоўскага акруговага суду, будучы гісторык, журналіст, ды выдавец, аўтар кнігі “Cztery wieki drukarstwa w Wilnie (1525-1925)” (Вільня, 1925), меў у калекцыі рэдкія беларускія выданьні 16-17 ст., памёр у 1939 г. у Вільні. Ягоныя нашчадкі ў Вільні працягваюць бібліяграфічную працу.]
    У 1879-1888 гг. Марыян Абрамовіч вучыўся ў 3-й Маскоўскай клясычнай гімназіі, у ліпені 1888 г. паступіў на Матэматычна-фізычны факультэт Маскоўскага унівэрсытэту, ды адразу увайшоў у студэнцкае Маскоўскае польскае кола “Гурток польскі” ды ўзначальваў у ім гурток сацыялістычнага накірунку. Яшчэ ва ўнівэрсытэце пачаў вывучаць беларускую ды літоўскую мовы.
    Разам з Напалеонам Юры Якубам Чарноцкім удзельнічаў ў “міжнародным” студэнцкім сходзе, дзе прысутнічалі “апроч вялікарусаў, як ініцыятараў, украінцы, палякі, літовец, латыш, армяне, грузіны, асэтын, якут”. 9 сакавіка 1889 г. под час сходкі ва ўнівэрсытэце 75 чалавек было арыштавана і пасаджана ў Бутырскую турму. Сярод іх былі М. Абрамовіч, Н. Чарноцкі ды А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.), аўтар перакладу ў турме на беларускую мову твора “Сыгнал, альбо Расказ аб тым, як дабро перамагло зло ў чалавека. Пераложана з малымі пераменамі з расказа Усевалада Гаршына” (выд. у 1891 г.). Менавіта ў Бутырках і быў заарганізаваны Першы беларускі гурток моладзі ў Маскве, які ставіў за мэту “тварыць беларускае друкаванае слова, будзіць і пашыраць сьвядомасьць беларускага народа”. Дарэчы, мяркуецца, што у 1885 г. Чарноцкі ўдзельнічаў у перакладзе ды выданьні гурткоўцамі слуцкай гімназіі сацыялістычнай брашуры “Дзядзька Антон” на гектографе ў Слуцку.
    У 1891 г. Абрамовіч праявіў нязвыклую дзейнасьць. Ён па справах маскоўскага “Кола польскага” выяжджаў з Масквы ў Варшаву, Вільню, Менск ды Пецярбург. Быў знаёмы з вядомым фальклярыстам і этнографам Міхалам Хведароўскім, аўтарам капітальнай шматтомнай працы “Lud białoruski”.
    У першых днях студзеня 1892 г. Абрамовіч выехаў за мяжу ва Ўсходнія Прусы (Ostpreußen), дзе ў літоўскай друкарні Марціна Янкуса ў Тыльжы [цяпер м. Савецк, Калінінградзкая вобласьць РФ] да канца студзеня 1892 г. выдрукаваў “Kilka uwag”, “Jan Skiba” ды бесцэнзурную агітацыйную брашуру ў 46 старонак на беларускай мове “Dziadźka Anton abo hutarka ab ûsim czysta szto balić, a czamu balić - nie wiedaim....”, хаця на ёй, пэўна ў мэтах кансьпірацыі, значылася, што яна выдадзена ў “Wilno. U drukarni Marii Krasoûskoj”. [Адзначым, што Марыя Красоўская вучылася ў Маскве на фэльчарскіх курсах і была каханай Абрамовіча, але пад час выданьня брашуры, яна ўжо была замужам] Брашура якая ўяўляла сабой перапрацаваны пераклад польскамоўнай брашуры Шымана Дыкштэйна “Ojciec Szymon”, са “зьменамі і дапасаваньнем да мясцовага жыцьця”.

     Але гэтая брашура таксама зьяўляецца перапрацоўкай рускай публіцыстычнай брашуры А. Іванова (В. Варзара) “Хитрая механіка” (Цюрых, 1874). Польская народніцкая брашура выйшла ў сьвет у 1878 г. у двух варыянтах пад назвамі “Opowiadanie starego gospodarza” ды “Opowiadanie o biedzie”, у пазьнейшыя часы брашура пачала называцца “Ojciec Szymon”.
    Дарэчы, больш раньні пераклад гэтай брашуры на беларускую мову быў выдадзены ў Аўстра-Венгрыі пад назвай “Staraja pryzkazka”. Lwów. 1887. 36 c. накладам Клімента Гучкоўскага ў Drukarni Polskiej. [Адзначым, што потым яна выходзіла ў 1903 г. у Лёндане, значна перапрацаванай, пад назвай “Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць”. Выд. Польскай партыі сац. у Літве. Printed and published by I. Kaniowski. 16 с., “Царская гаспадарка” (Кракаў, 1904) ды Cанкт-Пецярбурзе, выд. “Грамады”, ў 1907 г. пад назвай “Гутарка аб тым, куды мужыцкія грошы ідуць”. 16 с.] Прынамсі пачаткова Марыян прадставіўся як Абрамовіч, але пазьней як Маліноўскі-Залеўскі ды Stelle. Таксама карыстаўся псэўданімам Сьцізорык. У часе нелегальнай пераходу мяжы быў арыштаваны прускай жандармэрыяй, але пасьля адбыцьця пакараньня вызвалены. Таксама адзначым, што выдадзеныя брашуры праз мяжу перапраўляў Аляксандар Сулькевіч.
    Пасьля Абрамовіч выехаў да Бэрліну, затым ва Франкфурт. У Нямеччыне як вольны слухач студыяваў філязофію. Потым выехаў да Жэнэвы і Цюрыху. Быў таксама ва Львове ды Кракаве, адкуль у канцы красавіка прыбыў у Варшаву, дзе 2 траўня 1892 г. быў заарыштаваны., падчас расклейкі у Лазенкоўскім парку ўлётак.
    Пасьля двухгадовага знаходжаньня пад сьледзтвам у Варшаўскай цытадэлі (травень 1892 – сьнежань 1893), якое вёў падпалкоўнік Іваноў, па загаду ад 3 лістапада 1893 г. ён быў прыгавораны да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня і 6 гадоў выгнаньня ва Ўсходнюю Сыбір
    У 1894 г., знаходзячыся у Пецярбургскіх “Крыжах”, адмовіўся прыняць прысягу на вернасьць новаму імпэратару Мікалаю ІІ. У турме ён пабраўся шлюбам з Марыляй Грушчынскай, сяброўкай падпольнага Камітэту дапамогі палітычным вязьням. Там жа ён далучыўся да перакладу з польскай мовы на расейскую “Варшавянкі” (зрабіў падрадкоўны пераклад).
    28 ліпеня 1896 г. Марыян Абрамовіч, які паходзіў “з мяшчанаў Віленскай губэрні” і быў асуджаны за прыналежнасьць “да сацыяльных таварыстваў польскай моладзі, якія скіраваныя да скіданьня шляхам паўстаньня урада, ды парушэньня асноў грамадзкага жыцьця і зьмяненьню спосабу праўленьня”, быў дастаўлены ў м. Якуцк, дзе месцам выгнаньня яму прызначылі акруговы горад Верхаянск Якуцкай вобласьці, куды ён прыбыў у верасьні 1897 г. разам з жонкай Марыяй Феліксаўнай Абрамовіч. Дзеля сваіх патрэб яны пачалі займацца непрадукцыйным гародніцтвам.
    Пасьля выезду у студзені 1898 г. ссыльнага Рувіма Протаса з Верхаянска, які займаўся мэтэаралягічнымі дасьледаваньнямі, то Абрамовіч за 120 рублёў у год ўзяўся весьці гэтыя назіраньні. Разам з сасланым Б. Весялоўскім, пабудаваў юрту, якая доўгія гады затым выкарыстоўвалася пад мэтэаралягічную станцыю. У гэтай жа юрце знаходзілася і бібліятэка калёніі сасланых, якой карысталіся і мясцовыя жыхары. Меў перапіску з сасланым У. І. Ульянавым (Леніным).
    5 лістапада 1898 г. у яго, ад “законнай жонкі”, нарадзілася дачка Галіна-Марыя.
   Калі Стафан Жаромскі напісаў аповесьць Ludzie bezdomni, то атрымаў з Верхаянску фотаздымак сям’і Абрамовічаў “у футрах аленевых, ці мядзьведжых і толькі арыйскія твары казал, што гэта не эскімосы або якуты”. На адвароце быў надпіс: Za „Bezdomnych” od bezdomnych podziękowanie i pozdrowienie”.
    Самая напружаная праца (штогадзінная) па мэтэазводках у Вярхаянску вялася пад час Палярнай экспэдыцыі Э. Толя, і гэта было заўважанае уплывовымі навукоўцамі.
    3 лістапада 1902 г. скончыўся тэрмін выгнаньня і Абрамовіч, разам з сям’ёй, выехаў ў Якуцк, а мэтэаралягічнай станцыяй пачаў апекавацца Казімер Пяткевіч.
    Пасьля выгнаньня Абрамовіч жыў на Каўказе, потым ў м. Ахтырка Харкаўскай губэрні, дзе працаваў у цукроўні. З-за захадаў Акадэміі навук, якая памятала ягоную сумленную працу на мэтэастанцыі ў Верхаянску, атрымаў дазвол на пражываньне ў Санкт-Пецярбургу, дзе ўзначальваў работніцкую кнігарню (друкарню) “Праца”. У час рэвалюцыі 1905–1907 гг. забясьпечваў сувязь паміж Польскай сацыялістычнай партыяй (ППС) і рускімі рэвалюцыйнымі партыямі. Па закрыцьці кнігарні ў 1908 годзе зьехаў у Вільню, пазьней у Варшаву, працаваў ва ўпраўленьні чыгунак да 1915 г. За удзел у арганізацыі Народнага унівэрсытэта ў Варшаве (1911) быў арыштаваны і на два тыдні зьняволены.
    З 1918 г., пасьля адраджэньня незалежнасьці Польшчы, займаўся архіўнай і бібліятэчнай справай. Выяжджаў да Масквы і Кіева з поваду вяртаньня польскіх бібліятэчных і архіўных збораў. Пазьней працаваў у Варшаве ў аддзеле дзяржаўных архіваў і ў аддзеле дзяржаўных бібліятэк. Быў уладальнікам вялікай бібліятэкі (каля 8 тыс. тамоў). Напісаў некалькі артыкулаў да Wielkiej Encyklopedii Ilustrowanej.
    Памёр 7 студзеня 1925 г. у Варшаве і пахаваны на Павонзкіх могілках. У 1930 г. пасьмяротна атрымаў Крыж Незалежнасьці. Свае ўспаміны аб ім пакінула ягоная дачка Галіна Кандратовіч.
    Літаратура:
    Дело Верхоянского Окружного Полицейского Управления об административно-ссыльном Мариане Абрамовиче на 15 листах. [24 июля 1900 - 29 апреля 1903] НАРС(Я). Ф. 25. Воп. 3. Спр. 45.
    [Perl F.]  Dzieje ruchu socjalistycznego w zaborze rosyjskim. T. 1. Warszawa. 1910. S. 351.
    Карскій Е. О.  Бѣлорусы. Т. ІІІ. Очерки словесности бѣлорускаго племени. Вып. 3. Художественная литература на народном языке. Петроград. 1922. С. 154.
    Czarnocki N. Przyczynki do historii PPS. // W trzydziestą rocznicę. Księga pamiątkowa PPS. Warszawa. 1923. S. 54, 56-57.
    Czarnocki N.  Marian Abramowicz (Wspomnienie pośmiertne). // Przegląd Wileński. Wilnia. Nr. 1. 1925. S. 5-6.
    Krzywicki L.  Marian Abramowicz. // Kurier Polski. Warszawa. Nr. 16 z dn. 16. 1. 1925.
    Żeromski S.  Marjan Abramowicz. // Przegląd Warszawski. Warszawa. T. 1. (14). 1925. S. 5-16.
    Ластоўскі В.  Беларускія (крыўскія) друкі ў Тыльзіце. // Крывіч. Коўна. № 1 (11) (студзень-чэрвень). 1926. С. 106.
    Верхоянская ссылка. // Сибирская энциклопедия. Т. 1. Москва /Новосибирск/. 1929. С. 466.
    Perl F.  Dzieje ruchu socjalistycznego w zaborze rosyjskim (do powstania PPS). Warszawa. 1932. S. 432.
    Sempołowska S.  Przewodnik po Powązkach. Wyd. 3. Warszawa. 1934. S. 54.
    Abramowicz L.  Abramowicz Marijan. // Polski Słownik Biograficzny. T. 1. Kraków. 1935. S. 13–14.
    Życiorys Aleksandra Sulkiewicza. // Kronika Ruchu Rewolucyjnego w Polsce. Nr. 3. 1937. S. 145.
    Wojciechowski S.  Moje wspomnienia. T. 1. Lwów-Warszawa. 1938. S. 29-30.
    Krzywicki L.  Marian Abramowicz. // Krzywicki L.  Wspomnienia. Warszawa. T. II. 1958. S. 570-573.
    Perl F.  Dzieje ruchu socjalistycznego w zaborze rosyjskim (do powstania PPS). Warszawa. 1958. S. 432.
    Александровіч С.  Гісторыя з “Дзядзькам Антонам”. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 4 жніўня 1961. С. 4.
    Фёдараў Л. М., Мальдзіс А. І.  Абрамовічы [5. Мар’ян]. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. І. Мінск. 1969. С. 35.
    Bułat W.  Lenin a sprawa polska w Rosji. // Z pola walki. Nr. 1 (49). 1970. S. 164.
    Александровіч С. Х.  Пуцявіны роднага слова. Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. Мінск. 1971. С. 78-79.
    Каханоўскі Г.  Львоўскае рэха. // Полымя. Мінск. № 11. 1971. С. 224.
    Abramowicz Marian. // Słownik pracowników książki polskiej. iograficzny. Warszawa - Łódź. 1972. S. 2.
    Орехов А. М.  Социал-демократическое движение в России и польские революционеры 1887-1893. Москва. 1973. С. 234-242.
    Успаміны М. Янкуса аб друкаванні беларускіх кніг у Тыльзіце. //Пачынальнікі. З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. Мінск. 1977. С. 38.
    Каханоўскі Г.  У неспакойным стагоддзі. // Маладосць. Мінск. № 2. 1979. С. 189.
    Merkys V.  lietuvos valstiečiai ir spauda XIX a pabaigojeXX a pradžioje. Vilnius. 1982. S. 229.
    Turonek J. Wokół genezy Dziadźki Antona // Slavia orientalis. Warszawa. Nr. 3. 1983. S. 268-274.
    Мальдзіс А. І.  Абрамовіч Марыян. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі ў 5 тамах. Т. 1. Мінск. 1984. С. 17.
    Durko J.  Abramowicz Marian Stanisław. // Słownik biograficzny działaczy polskiego ruchu robotniczego. T. I. Wyd 2-e. Warszawa. 1986. S. 38.
    Паказальнікі да раздзела “Выданні на беларускай мове. ХІХ – пачатак ХХ ст.” // Кніга Беларусі 1517–1917. Зводны каталог. Мінск. 1986. С. 586.
    Скалабан В.  Працяг гісторыі з “Дзядзькам Антонам”. // Полымя. Мінск. № 2. 1988. С. 183-190.
    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 39, 71-73, 83, 97, 115, 135, 169.
    Каханоўскі Г.  Арышт “Старой прыказкі”. // Свіцязь. Альманах библиофилов Белоруссии. Минск. 1989. С. 97.
    Abramowicz L.  Abramowicz Marijan. // Polski Słownik Biograficzny. T. 1. [Reprint Kraków. 1935.] Wrocław. 1989. S. 13–14.
    Каханоўскі Г.  Таямніцы за Чортавым мостам. // Маладосць. Мінск. № 5. 1992. С. 134-135.
    Казлоўскі П. Р., Скалабан В. У.  Абрамовіч Марыян. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 19.
    Кісялёў Г. В.  Ад Чачота да Багушэвіча. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск. 1993. 321-322.
    Сакалова М. А.  Абрамовіч Марыян Станіслаў. // Мыслітелі і асветнікі Беларусі. Х – ХІХ стагоддзі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск. 1995. С. 339.
    Махнач Т. М.  Чарнецкі Напалеон. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 6. Мінск. 1995. С. 255.
    Скалабан В.  “Дзядзька Антон”. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 233-234.
    Абрамовіч Марыян Станіслаў. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 1. Мінск. 1996. С. 38.
    Kijas A. Abramowicz Marijan Stanisław. // Kijas A.  Polacy w Rosji od XVII wieku do 1917 roku. Słownik biograficzny. Warszawa. 2000. S. 3-4.
    Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794—1991. Энцыклапедычны даведнік у 10 т. Т. 1. Мінск, 2003.
    Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 192, 451.
     Марак КСЁНЖКА,
    Койданава.