понедельник, 19 мая 2014 г.

Ларыса Садкова. Артыста Алег Акуліч. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                         АРТЫСТА  АЛЕГ  АКУЛІЧ

   
    Алег Аляксандравіч Акуліч нарадзіўся 23 сьнежня 1959 г. у с. Харык Куйтунскага р-на Іркуцкай вобласьці, РСФСР (СССР) ў інтэлігентнай сям’і — маці дырэктарка клюбу, бацька — мастак пры клюбе. У 1972 г. ва ўзросьце 12 гадоў разам з бацькамі (бацьку запрасілі на БАМ мастаком-афарміцелем) пераехаў у м. Вусьць-Кут (мкр Рачнікі, былое Асятрова) Іркуцкай вобласьці, дзе вучыўся ў школе № 2, наведваў мясцовую драмстудыю. У першым сваім спэктаклі “Два капітаны” (В. Каверын) у народным тэатры гуляў ролю капітана Татарынава.

    Пасьля 8 клясы, у 1975 г. паступіў у Асятроўскае рачное вучылішча на аддзяленьне эксплёатацыі рачных суднаў. Будучы курсантам, займаўся ў самадзейнасьці, у складзе агітацыйных брыгадаў, у якасьці музыкі-забаўніка, на агітцеплаходах па рацэ Лена даходзіў аж да Якуцка. Пасьля заканчэньні вучэльні быў разьмеркаваны ў Алёкмінскі рачны порт у ЯАССР — начальнікам прычалу, але застаўся ў Асятроўскім рачным порце працаваць грузчыкам.


    У Савецкім войску тэрміновую службу адбываў у музыкальным узводзе ў складзе ваеннага аркестра. Пасьля войска скончыў Іркуцкую тэатральную вучэльню з чырвоным дыплёмам. Працаваў у Куйбышаўскім (цяпер Самарскі) драматычным тэатры імя Горкага. Праз тры гады атрымаў запрашэньне ў Менск, у тэатар-студыю кінаактора. У Менску працаваў у ансамблі песьні і скокаў Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь, удзельнічае ў тэлевізійным шоў «Дзякуй богу, ты прыйшоў!», у тэлеперадачы “Марсавае поле” ды «Армейская крама». Адначасова здымаўся ў Маскве, а на тэлевізіі ў Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе, не знаходзячыся там, вёў штодзённую музычна-гумарыстычную праграму “Сола на канапе”. У 2004 канчаткова перабраўся ў Маскву. Ад 2005 года працуе у тэатры “Школа сучаснай п’есы”.
     Бывае ў Асятрова, або Вусьць-Куце.


    Літаратура:

     Виктор Сирык.  Олег Акулич: я не настолько богат, чтобы работать в театре. // “Союз. Беларусь-Россия” /Советская Белоруссия/. Минск. 26 октября 2006.

    Олег Иванов.  Олег Акулич привезёт в Усть-Кут «Спящего любовника». // Ленские вести. Усть-Кут. 15 октября 2010.
    Ларыса САДКОВА,
    Койданава.