суббота, 17 мая 2014 г.

Сяргей Розеноер. Ледзяная турма. Койданава. "Кальвіна". 2014.










                                                              МАРСКІЯ  ЎЦЁКІ
    З раніцы 26 мая 1882 г. на заімцы скапцоў братоў Тараскіных, якая знаходзілася на самым берагу Яны, у 6 кілямэтрах ніжэй гіблага паўночнага гарадзішкі Верхаянска, было людна і дзейна.
    Верхаянск выдатны тым, што ён — полюс холаду, самае халоднае месца на ўсім зямным шары і самае суровае (побач з Калымскам) месца ссылкі ў Якуцкай вобласьці.
    На заімцы братоў Андрэя і Грыгорыя Тараскіных, амаль скрытай з ракі густымі зарасьнікамі тальніку, ішлі апошнія зборы да ўцёкаў.
    З уцекачоў двое мужчын выдзяляліся сваім выглядам: без вусоў і барады, з друзлымі тлустымі тварамі, тонкімі, высокімі, амаль жаночымі галасамі кастратаў. Ды яны і былі кастраты — скапцы, сэктанты, рэлігійныя фанатыкі. Тлумачачы эвангельле, яны прышлі да вываду, што чалавек можа дасягнуць рэлігійнай і маральнай дасканаласьці толькі шляхам кастрацыі, спакладаньня. Дадумаўшыся да гэтага, яны былі пасьлядоўнымі: слова ў іх не разыходзілася са справай. Але прырода, зьняважаная хірургічным нажом, жорстка помсьціла за сябе: скапцы ператвараліся ў людзей слабых, якія лёгка аддаюцца захворваньням, няздольных к разумоваму разьвіцьцю.
    Самадзяржаўе, прасьледуючы сэктантаў, ссылала іх у аддаленыя акраіны. Такімі ссыльнымі былі і верхаянскія скапцы, два браты Тараскіны.
    Астатнія ўцекачыы — шэсьць мужчын і адна жанчына1 — былі палітычныя, рэвалюцыянэры, сасланыя самадзяржаўем за палярны круг.
    Масавага рэвалюцыйнага руху ў Расіі тады яшчэ не было. У рэвалюцыйны рух ішлі сотні інтэлігентных разначынцаў2 і дзесяткі распрапагандаваных імі перадавых рабочых — “маладыя штурманы будучай буры”. Але самай буры, руху мас яшчэ не было.
    У Расіі на рэвалюцыйнай рабоце гэтыя сем ссыльных належалі да розных рэвалюцыйных груп і плыней; іх аб’ядноўвала толькі барацьба з самадзяржаўем, але спосабы і прыёмы гэтай барацьбы былі ў іх розныя. Верхаянская ссылка згуртавала ўсіх іх у адным мэтавым імкненьні: уцякаць з гэтага “Прападзінска”, з гэтай сьнежнай грабніцы, ледзяной турмы, — уцякаць, каб зноў пачаць барацьбу з самадзяржаўем.
    Адзін з удзельнікаў уцёкаў, ураджэнец Францыі Люно, ніяк не мог прэтэндаваць на званьне рэвалюцыянэра. Ён папаў у ссылку зусім выпадкова, быў сярод палітычных чужаком.
    Француз Люно, шукальнік здарэньняў і заработкаў, папаў у Пецярбург у канцы 1878 г. Тут у рэстаране ён выпадкова сустрэўся са знаёмым французам. Падвыпілі, пачалі успамінаць прыгожую Францыю і яе „куміра”, Напалеона І, і ўдваіх запелі (па-руску, у лермантаўскім перакладзе) вядомы верш Гейнэ “Два гренадера”.
    Калі сьпевакі дайшлі да слоў: «И сам император в плену», - раздаўся гром аплядысмэнтаў рэстараннай публікі. Яна прыняла гэтыя словы за намёк на цара Александра II, які, папалоханы замахамі тэрарыстаў на яго жыцьцё, жыў амаль бязвыхадна у палацы, рэдка паказваючыся на вуліцах, як палоньнік.
    За гэта „крамольнае” сьпяваньне Люно, далёкі ад усякай палітыкі, і папаў у Верхаянск як „палітычны ссыльны”.
    Многа ссыльных перабывала ў Верхаянску да 1882 г.: палітычных, крымінальных, скапцоў, нават апальных вяльможаў, удзельнікаў і афяр палацавых інтрыг і пераваротаў. Нікому з іх уцячы з Верхаянска не ўдалося. Ледзяная турма, без кратаў, без вартавых, без замкоў і запораў, трымала сваіх зьняволеных моцна-моцна. Няўмольнымі вартаўнікамі ссыльных служылі: на поўначы — Ледавіты акіян, на ўсходзе і поўдні — тысяча кілямэтравыя пустынныя, непраходныя прасторы. На паўднёвы захад, на Іркуцк, вёў адзіны малалюдны тракт на працягу больш 4000 кілямэтраў, і на ім усякі ўцякач немінуча быў бы злоўлены калі не паліцыяй, то тунгусамі і якутамі, якім было строга загадана сачыць за ссыльнымі, асабліва палітычнымі. Ісьці ж без тракту, тундрай і тайгой, значыла знайсьці верную і блізкую сьмерць. Самыя выдатныя, выносьлівыя сыбірскія брадзягі не рашаліся пусьціцца ў такую дарогу.
    Мысьль верхаянскіх ссыльных упарта шукала выхаду і ўсё больш настойліва варочалася да магчымасьці учёкаў. І ў доўгую зімовую палярную ноч (яна цягнецца у Верхаянску 45 дзён), калі зямля трэскаецца ад маразоў з гулам, падобным да пушачных выстралаў, калі сьпіртавы тэрмомэтар падае да 70° Цэльсія, гэтыя ссыльныя - ураджэнцы Кішынёва, Курска, Варшавы — мімаволі марылі аб шыротах, дзе або зусім няма зімы або яна прадаўжаецца 3-4 месяцы. дзе іх чакалі „воля сьвятая” і магчымасьць зноў змагацца за справу рэвалюцыі...
    Ссыльных усё больш вабіла мысьль спусьціцца у лодцы уніз па рацэ Яне, у Паўночны ледавіты акіян, а затым, прайшоўшы да Берынгава праліва, выратавацца пры дапамозе выпадковых амэрыканскіх кіталоўных суднаў. Іншымі словамі — пабег праз Арктыку. Ссыльныя імкнуліся выкарыстаць той шлях, па якому праз 50 год, узброеныя сусьветнай тэхнікай, прайшлі магутныя савецкія судны, як “Чэлюскін” і “Літке”.
    Мысьль аб марскім зьбегу атрымала канчатковае афармленьне пад уплывам амэрыканцаў, удзельнікаў палярнай экспэдыцыі Мэльвіля, якія выратаваліся пасьля гібелі іх судна “Жанета”. „Жанета”, як і “Чэлюскін”, была раздаўлена ільдамі, а экіпаж яе 12 чэрвеня 1881 г. высадзіўся, падобна чэлюскінцам, на дрэйфуючы лёд у адлегласьці 750 кілямэтраў ад берагоў Сыбіры.
    33 чалавекі экіпажа пад начальствам капітана дэ-Лёнга, узяўшы з сабой 6 саней і 3 лодкі, адправіліся пяшком па лёдзе да свабоднага ад ільдоў мора, маючы напрамак на вусьце ракі Лены. Падарожжа было вельмі цяжкім і пакутлівым. Выйшаўшы да свабоднага ад лёду мора, экіпаж разьмясьціўся па трох лодках і пад камандай Мэльвіля, дэ-Лёнга і Чыпа накіраваўся да мацерыка. Узьняўшаяся бура разьмятала лодкі: катэр Чыпа пайшоў на дно з усім экіпажам, атрад дэ-Лёнга дасягнуў мацерыка, — але амаль увесь, за выключэньнем двух матросаў, загінуў ад голаду і холаду, і толькі атрад Мэльвіля ў поўным саставе дасягнуў паселішча Булун, у вусьці Лены.
    Энэргічны Мельвіль перш за ўсё арганізаваў пошукі сваіх спадарожнікаў, знайшоў двух матросаў з атрада дэ-Лёнга і, толькі пераканаўшыся ў гібелі астатніх, адправіўся ў Верхаянск. У Верхаянску амэрыканцы адпачывалі некаторы час, перазнаёміліся з усімі палітычнымі, а ссыльны Ліён, які ведаў англійскую мову, быў у амэрыканцаў перакладчыкам у іх зносінах з мясцовай адміністрацыяй і верхаянскімі жыхарамі.
    Апавяданьні Мэльвіля і яго спадарожнікаў аб сваім падарожжы ўмацавалі верхаянскіх палітычных ссыльных у іх намеры зрабіць марскі пабег у Амэрыку. Амэрыканскія матросы ахвотна паведамілі ссыльным усе маючыеся ў іх зьвесткі аб цячэньнях удоўж сыбірскіх берагоў і аб умовах плаваньня. Яны чарцілі агульны выгляд і плян пабудовы найбольш дасканалай і практычна ажыцьцявімай у верхаянскіх умовах лодкі і рабілі падрабязныя чарцяжы усіх яе асобных частак.
    У сярэдзіне сьнежня амэрыканцы паехалі, а верхаянскія ссыльныя безадкладна прыняліся за пабудову лодкі. Яны прыцягнулі да гэтай справы двух скапцоў, братоў Тараскіных.
    На заімцы ў Тараскіных, удалечыні ад старонных вачэй, і была набудавана лодка; яна выйшла на славу; прасторная, кілявая (91/2 футаў), прасмоленая, лёгка вытрымліваўшая прызначаны для яе груз: сухары, сушанае мяса (пэмікан), зброя і інш.
    У дваццатых чыслах траўня рака Яна ўскрылася. Яшчэ плавалі апошнія льдзіны, якія блішчэлі на сонцы, а 9 уцекачоў ужо адправіліся ўніз па мнагаводнай, быстрай, зьвілістая Яне.
    На першых парах шчасьце спрыяла ўцекачам. Іх зьнікненьне было заўважана толькі на другі дзень — 27 траўня, а за суткі, дзякуючы быстраму цячэньню, уцекачы пасьпелі ад’ехаць на даволі значную адлегласьць ад Верхаянска.
    Чым далей уцекачы прасоўваліся на поўнач, тым шырэйшай станавілася рака Яна, разьліўшыся бязьмежнай воднай пустыняй. Надвор’е станавілася ўсё халаднейшым, усе часьцей ішоў сьнег, і дуў пранізьлівы паўночны вецер, — ссыльныя плылі ўніз па цячэньню, налягаючы на вёслы, так быстра, што апярэдзілі вясну, якая асталася там, ззаду, у Верхаянску.
    На шосты дзень падарожжа уцекачы пачулі грохат вадзяных патокаў. Гэта грымелі грозныя парогі Яны, якімі ссыльных палохалі яшчэ з Верхаянска. Рака раўла, клубілася і кіпела пенай; шум заглушаў галасы; цячэньне было вельмі быстрае.
    Сіла цячэньня была такая, што гнула і адкідвала вёслы, вырываючы іх з рук грабцоў. Руль таксама вырывалі з рук рулявога, і рукаяткай так моцна ўдарыла яму ў грудзі, што ён зьляцеў з кармы на дно лодкі і страціў прытомнасьць.
    Не пасьпелі падарожнікі апамятацца, як бурным цячэньнем панесла лодку прама да равучых віраў вадаспада. Некалькі імгненьняў, калі, здавалася, іх гібель блізкая — і лодка апынулася на той бок вадаспада, дзе рака плаўна неслася роўным, хоць і быстрым патокам.
    Уцекачы дасягнулі вусьця Яны, адплыўшы больш двух тысяч кілямэтраў. Сустрэчным, вельмі рэдка трапляўшымся якутам падарожнікі выдавалі сябе за амэрыканцаў з “Жанеты”. Але дэльта Яны была яшчэ пад ільдом. Прышлося чакаць.
    А між тым з Верхаянска насоўвалася пагоня, — праўда, высланая са значным спазьненьнем: толькі 3 чэрвеня.
    Але ў Верхаянскага спраўніка быў свой разьлік. Гэтыя меркаваньні спраўнік выклаў у сваім афіцыяльным данясеньні: „Окраины северного моря и устья впадающих в оное рек должны очистится ото льда, как известно, не ранее половины или даже конца июля, и если беглецы проберутся до моря, то весьма вероятно, что они будут задержаны там на первое время льдами”.
    16 чэрвеня досьвіткам паліцэйская нагонка зьнянацку захапіла ўцекачоў, якія спалі, нават не выставіўшы вартавых.
    Між іншым, супраціўленьне было безнадзейнае: атрад, пасланы у пагоню пад начальствам памочніка верхаянскага спраўніка складаўся з дзесяці казакаў, узброеных стрэльбамі (хоць і крамянёвымі), і некалькіх дзесяткаў тунгусаў і юкагіраў, узброеных лукамі і стрэламі з жалезныміі наканечнікамі. Уцекачы былі арыштаваны; над канвоем іх адвезьлі назад у Верхаянск. За ўцёкі некаторым ссыльным прыбавілі тэрмін ссылкі і пакінулі ў Верхаянску, астатніх перавялі ў Калымск і Калымскую акругу, у яшчэ больш дзікія, глухія месцы.
    Аднародная спроба марскога зьбегу была зроблена Калымскімі ссыльнымі некалькі пазьней. Самаробнае судно калымчан было настолькі грамоздкім і нязручным, што ў хуткім часе пасьля адплыцьця з Калымска стала зусім відавочна яго непрыгоднасьць да далейшага плаваньня; прышлося вярнуцца назад у Калымск. Вялікая цяжкая працякаючая лодка (насьмешнікі празвалі яе “Срам” па назьве судна вядомага палярніка Фрыцьёфа Нансэна— “Фрам”) была разабрана на дровы.
                                                                  ЛЕДЗЯНАЯ  ТУРМА
    Чаму верхаянскія ссыльныя рашыліся на такія надзвычай сьмелыя ўцёкі, у якіх толькі адзін шанц з тысячы быў за шчаснае сканчэньне? Мелася праплыць каля 2000 кілямэтраў у 9 футавай паруснай шлюпцы, сярод айсбэргаў, раздавіўшых “Жанету” і “Чэлюскіна”, як арэхавыя шкарлупіны. Мэльвіль са значна лепшым рыштункам зрабіў такі ж шлях толькі на 750 кілямэтрах і то страціў палову экіпажа.
    Наколькі цяжкія былі уцёкі нават з “блізкай” Сібіры (да правядзеньня чыгункі), паказвае той факт, што партыя “Народная Воля” ў 1880 г. паслала у Сыбір двух сваіх членаў, Ю. Н. Багдановіча і І. В. Калюжнага, спэцыяльна для таго, каб наладзіць па ўсяму сыбірскаму тракту апорныя пункты яўкі для ўцекачоў. “Народная Воля”, абясьсіленая арыштамі, разьлічвала шляхам арганізацыі ўцёкаў папоўніць свае шэрагі сыбірскімі ссыльнымі, ужо не навічкамі ў рэвалюцыйнай справе. Багдановіч і Калюжны пры дапамозе мясцовых спачуваючых, палякаў-паўстанцаў і інш. палітычных пасьпяхова справіліся са сваёй задачай. Але ўся гэта падсобная арганізацыя правалілася ў выніку арышту ў Маскве ўдзельніка арганізацыі Якавенка, з усімі адрасамі і яўкамі.
    Нават спэцыяльная паездка Іпаліта Мышкіна ў Якуцкую вобласьць, у Вілюйск, для вызваленьня згасаўшага там у ссылцы Н. Г. Чарнышэўскага скончылася няўдачай, Пераадзеўшыся ў форму жандарскага афіцэра і назваўшы сябе Мешчэрынавым, Мышкін зьявіўся ў Вілюйск і прад’явіў мясцоваму спраўніку падложнае прадпісаньне аб выдачы яму Чарнышэўскага для адпраўкі ў Благавешчанск. Маючы адпаведныя інструкцыі, спраўнік указаў уяўнаму Мешчэрынаву, што „без прадпісаньня якуцкага губэрнатара ён нават шэфа жандараў, генэрал-ад’ютанта Патапава, не пусьціць у астрог”, - прапанаваў яму зьезьдзіць у Якуцк за дазволам ад губэрнатара. Мешчэрынаў, суправаджаемы казакамі, адправіўся у Якуцк, але па дарозе ўцёк ад казакаў, параніўшы аднаго з іх. У хуткім часе Мышкін быў злоўлены і за сваю надзвычай сьмелую спробу заплаціў катаргай. У Шлісэльбургу Мышкін быў павешаны за зьневажаньне дзеяньнем славутага крэпасьцьнога турэмшчыка „Ірада” - Сокалава.
    За дваццаць год - з 1870 па 1890 г. – з асоб, якія ўцяклі з Якуцкай вобласьці, толькі двум удалося скрыцца3, але гэтыя ўцёкі былі зроблены з больш паўднёвых месцаў Якуцкай вобласьці - з Алёкмінскай і Якуцкай акруг, а не з Калымска і Верхаянска.
    Што ж штурхала верхаянцаў на марскія ўцёкі?
    Перш за ўсё жаданьне зноў прыняць удзел у рэвалюцыйнай барацьбе, а затым цяжкія, невыносна цяжкія ўмовы Якуцкай ссылкі, якую ссыльныя ўзнагародзілі імёнамі: “Прападзінск”, “ледзяная турма”, “сьнежная грабніца”, сухая гільятына”, “пакараньне сьмерцю без ката” і інш.
    Якуцкая вобласьць, цяпер Якуцкая АССР, займае велізарную прастору на далёкім паўночным усходзе Сыбіры, ад верхняга цячэньня р. Лены да паўночнага ледавітага акіяна і чукоцкага паўвострава. Тайга і тундра, васьмімесячная зіма з жорсткімі маразамі, вечная мерзлата глебы, надзвычайная беднасьць і некультурнасьць мясцовага вельмі рэдкага насельніцтва, амаль поўнае бездарожжа, слабая ўзброенасьць чалавека ў барацьбе з суровай прыродай – гэтакія рысы царскай Якуцкай вобласьці. Адлегласьці тут лічыліся тысячамі кілямэтраў, а пісьменнасьць насельніцтва – дзесяткамі далямі працэнта. Чыгунка даходзіла толькі да Пермі, і толькі ў канцы XIX ст. пачалі будаваць сыбірскую чыгунку. Падарожжа Масква – Калымск (15000  кілямэтраў) прадоўжылася 9-18 месяцаў.
    Суровасьць умоў і аддаленасьць Якуцкай вобласьці ад культурных цэнтраў, палохаючы і прыгнятаючы ссыльных, як паднявольных жыхароў, адначасова вабілі царскіх саноўнікаў. “Якуцкая вобласьць па сваёй адлегласьці і ўмовах жыцьця ставіць чалавека па-за магчымасьці быць небясьпечным для грамадзкага парадку” (з адносіны дэпартамэнта паліцыі генэрал-губэрнатару Ўсходняй Сыбіры ад 30 красавіка 1882 г. за № 4261).
    — Аб Калымску мы нічога больш не ведаем, апрача таго, што там жыць нельга. Таму мы туды і адпраўляем вас! — заявіў царскі ахраньнік Русінаў нарадавольцу Л. П. Гаўсману.
    Да гэтых пунктаў, дзе жыць было нельга, дабрацца можна было толькіі з вялікай цяжкасьцю. Пасьля доўгіх месяцаў турэмнага або крэпаснога зьняволеньня (у сярэднім каля двух год) ссыльным прыходзілася рабіць велізарнае падарожжа па этапу, г. зн. ад турмы да турмы пад канвоем салдат. Гэта падарожжа рабілася ўсімі вядомымі тады відамі транспарту: Масква—Ніжні-Ноўгарад — у арыштанцкім вагоне; Ніжні — Перм у спэцыяльнай турэмнай баржы; Перм — Цюмень - зноў у арыштанцкім вагоне; Цюмень — Томск - акружным водным шляхам па рэках Турэ, Таболу, Іртышу і Томі ў баржы; Томск — Іркуцк - пешым этапам; Іркуцк — Якуцк зімой на санях, летам — на павузках4 па Ленс; Якуцк — Верхаянск — Калымск - на конях, затым па аленях. Гэты доўгі шлях каштаваў многіх фізычных і маральных мучэньняў.
    Ссыльны А. С. Арлоў заявіў начальству: „Лічу для сябе праходжаньне этапным парадкам яшчэ большым пакараньнем, чым сама адміністрацыйная ссылка. Я на працягу сваёй 8-гадовай ссылкі не вынес столькі пакут і розных непрыемнасьцей, колькі вынес зьневажаньняў, насьмешак, лаянкі і розных самых агідных зьдзекаваньняў у часе праходжаньня этапам”.
    Надзвычайна павольнае, часта пешым парадкам, перасоўваньне з партыяй крымінальнікаў; начоўкі ў турмах і этапах, неверагодна брудных, поўных паразытамі; дрэннае, паўгалоднае харчаваньне; поўнае свавольле з боку канваіраў, начальнікаў этапаў, турэмшчыкаў; заразныя хваробы, дызэнтэрыя, тыф, цынга; ператварэньне культурных людзей на год—два ў „бадзячыя народы”, у вандроўнікаў, якія перасоўваліся ў пяцідзесяціградусныя маразы і ў пякучую гарачыню, у дождж і ў непагоду праз тайгу і тундру, - такое падарожжа па этапу ў Якуцкую вобласьць. І для чаго? Каб зьняволенага падарожніка здалі, як рэч, пад квітанцыю верхаянскага або калымскага паліцэйскага ўпраўленьня!
    Асобын цягасьці заключаў у сабе апошні адрэзак этапнага шляху: Якуцк — Верхаянск — Калымск (больш 3000 кілямэтраў). На гэты шлях уходзіла 2-3 месяцы, у залежнасьці ад пары года і стану дарог, і пралягаў ён па бязьмежнаму, амаль незаселенаму краю, з цяжкім перавалам праз Верхаянскі хрыбет; адзінымі ачагамі жыцьця на гэтым шляху былі рэдкія (на адлегласьці 300-400 кілямэтраў адна ад другой) асобныя юрты паштовыя станцыі, а між станцыямі “паварні” — убогія незаселеныя хацінкі з нарамі і першабытнай печчу (камяльком), у якіх падарожнік мог абагрэцца і адпачыць.
    Адным з цяжэйшых момантаў гэтага доўгага шляху Якуцк — Калымск зьяўляўся перавал праз высокі Верхаянскі хрыбет. Перавал гэты прыходзілася звычайна браць пяшком, карабкаючыся ў зімовую сьцюжу, пры 50-60 градусах марозу, па абледзянелых адгор’ях хрыбта, разьлічваючы кожны крок, бо самы малы неасьцярожны рух пагражаў правалам у бяздоньне.
    Яшчэ горш было раньняй вясной, калі на перавалах дуюць вятры са сьнегам — „пурга”. Калі пурга застане ў дарозе—чалавек сьпяшае схавацца ў зацішным месцы, інакш і ён, і алені будуць засыпаны і пахаваны пад сьнежнымі гурбамі. Позьняй вясной, калі пачынаюць ускрывацца шматлікія горныя рэчкі, падарожнік пры пераправе праз іх рызыкуе быць зьбітым з ног быстрым i бурным цячэньнем і падпадае небясьпецы або ўтапіцца, або застацца без усякага багажу і такім чынам апынуцца перад пагрозай галоднай сьмерці, бо харчаваньне на ўсе падарожжа трэба было браць з сабой з Якуцка, таму што ў мясцовага паўгалоднага і вельмі рэдкага насельніцтва купіць нельга было нічога.
    Прапускная здольнасьць гэтага “тракту” (па сутнасьці ўючнай сьцежкі) Якуцк — Калымск была надзвычай малой: 2-3 чалавекі за два тыдні, бо коней і аленей было на паштовых станцыях вельмі мала. У дадатак царскія чыноўнікі па два, па тры гады затрымлівалі выплату якутам і тунгусам грошай за перавозку на паштовых, і яны ўсяляк ухіляліся ад гэтай цяжкай натуральнай павіннасьці. Усякая спробы адпраўляць па тракту большую колькасьць людзей была загадзя асуджана на няўдачу з прычыны недахопу жывой цягавай сілы.
    Сярод туземцаў часта лютавала натуральная воспа. Пры поўнай адсутнасьці мэдыцынскай дапамогі эпідэмія касіла ахвяры сотнямі. Часта на паштовай станцыі ссыльным прыходзілася назіраць такую карціну: у адным кутку валяецца труп памёршага ад воспы, у другім ляжаць у бяспамяцтве паміраючыя ад гэтай павальнай хваробы.
    Амаль ні адна партыя палітычных не праходзіла этапнага шляху, не прыняўшы ўдзелу ў пратэстах супроць зьдзекаў і жорсткасьці  канваіраў і турэмшчыкаў. На тагачаснай афіцыяльнай мове гэтыя пратэсты называліся “беспарадкамі”, хоць палітычныя імкнуліся іменна да ўстанаўленьня хоць бы мінімальнага парадку. Гэта барацьба вялася і за атрыманьне самага неабходнага мінімуму жыцьцёвых выгод.
    За свае пратэсты ссыльныя падвяргаліся турэмнаму зьняволеньню, прызначаліся ў больш аддаленыя пункты або ім падаўжаўся тэрмін ссылкі шляхам “прыбавак”.
    Палітычны Ардасенкаў ішоў у с Тунку Іркуцкай губэрні. Па дарозе на Бірусінскім этапе ён захварэў тыфам і прасіў начальніка этапу пакінуць яго часова ў больніцы.
    — Не дазваляю! — адказаў начальнік.
    — А я далей не пайду! —заявіў Ардасенкаў. — Я хворы, у мяне тыф.
    — Не пойдзем! Не выйдзем на этап! — зашумела ўся партыя.
    — Узьняць сілай! —скамандаваў начальнік канвою.
    Сутычка з канвоем была немінуча. Партыя ўступіла і выйшла ў дарогу. Выйшаў і хворы Ардасенкаў.
    Праз некаторы час Ардасенкаў атрымаў новае прызначэньне за “бунт” на Бірусінскім этапе — у Сярэдне-Калымск (замест Іркуцкай губэрні).
    Каб зручней і без агалоскі распраўляцца з рэвалюцыянэрамі, самадзяржаўе ўстанавіла „адміністрацыйную ссылку”, г. зн. ссылку без суда, без сьледзтва, простым распараджэньнем міністра ўнутраных спраў на падставе зьвестак, атрыманых ад жандараў і шпіёнаў. З гэтага часу мы маем з Якуцкай вобласьці палітычных ссыльных двух родаў: 1) ссыльна-пасяленцы, асуджаныя па суду на пасяленьне або сасланыя пасьля адбыцьця катаргі і, 2) адміністрацыйныя ссыльныя. Першая катэгорыя ў выніку адмены палітычных працэсаў5 усё памяншалася, а другая усе ўзрастала, і ў васьмідзесятых гадах адміністрацыйна-ссыльныя сасгаулялі ўжо палову ўсіх палітычных ссыльных Якуцкай вобласьці.
    Сярод якуцкіх палітычных ссыльных за час 1870-1900 гг. былі відныя рэвалюцыйныя дзеячы. Але вельмі часта, асабліва у адміністрацыйную ссылку, пападалі і за такія “злачынствы” (выпісваю з сапраўдных спраў ссыльных, якія захоўваюцца ў архіве ЯАССР): “за палітычную няблаганадзейнасьць”, “па падазронасьці ў падбухторваньні да стачкі” і інш. Такім чынам, нават за малаважныя дзеяньні (падазронасьць у падбухторваньні да стачкі) — шматгадовая ссылка настолькі цягасная, што часта ссыльны гатоў быў прамяняць яе на катаргу.
    Былі  таксама ў ссылцы і выпадковыя элемэнты, людзі, варожыя рэвалюцыі, папаўшыя у Якутку па непаразуменьню, накшталт памянёнага француза Люно. Такім быў і аптэкар Шылер.
    У 1879 годзе ў Палтаве жыў аптакар Шылср, які задумаў перавесьці сваю аптэку ў Харкаў, а тады для такога пераводу патрэбен быў дазвол міністэрства ўнутраных спраў. Шылер і паслаў у Пецярбург адпаведную просьбу. Прайшло некалькі тыдняў, а адказу ўсё няма. Урэшце, міністар унутраных спраў праездам са сталіцы ў Крым спыніўся ў Палтаву днём на два.
    Шылер паспрабаваў убачыць міністра, каб асабіста перадаць яму сваю просьбу. Зразумела, каравульныя адмовіліся прапусьціць да міністра нейкага беднага аптэкара. Абураючыся на гэтую несправядлівасьць, Шылер завярнуў у сваю просьбу камень і кінуў яе ў акно пакою міністра.
    Аптэкара зараз жа арыштавалі, абвінавацілі ў грубай зьнявазе да вышэйшай улады і саслалі адміністрацыйна ў Варнавін Кастрамской губ. як “палітычнага злачынца”. Адсюль Шылер уцёк, быў зноў праз некалькі месяцаў арыштаваны і сасланы ужо ў Якуцкую вобласьць, у Сярэдне-Калымск.
    Праз год з лішкам этапнага жыцьця палтаўскі аптэкар дасягнуў крайняй граніцы царскай улады ў паўночна-ўсходняй Азіі і быў адпушчаны на свабоду. Першай яго справай было падняцца на званіцу маленькай драўлянай царквы і пачаць безпарадкавы трызнон ва ўсе знаны.
    Калі спалоханыя калымчане, якія зьбегліся да царквы, пачалі распытваць, што азначае трызвон у такі час, то Шылер з годнасьцю аб’явіў, што ён жадаў даць ведаць усім жыхарам Калымска, што міласьцю божай Гсрман Аўгуставіч Шылер пасьля працяглага і небясьпечнага падарожжа шчасьліва прыбыў у Калымск.
    Адміністрацыйная ссылка давала прадстаўнікам самадзяржаўя неабмежаваныя магчымасьці для расправы са сваімі праціўнікамі. Дастаткова было самай малой падазронасьці у „палітычнай неблаганадзейнасьці”, якога-небудзь даносу, хоць і мала абгрунтаванага, каб пасьля працяглага турэмнага зьняволеньня папасьці ў ссылку ў гіблыя месцы.
    Ні узрост, ні талент, ні навуковыя працы не выратоўвалі ад прасьледаваньняў. Н. Г. Чарнышэўскі, вялікі рускі вучоны, ужо пасьля катаргі быў адпраўлены на доўгія гады ў якуцкую ссылку, у Вілюйскі астрог. Адзін з лепшых рускіх пісьменьнікаў, В. Г. Караленка, адбываў якуцкую ссылку, зарабляючы сабе хлеб шавецкім рамяством.
    Асабліва прасьледавала самадзяржаўе рэвалюцыянэраў-яўрэяў. У Якуцкай вобласьці яўрэяў пасялялі (з 1887 г.) толькі ў самых паўночных акругах: Верхаянскай і Калымскай. Антысэмітызмам, нянавісьцю да яўрэяў, пранікнута ведамственная прапіска.
    Так, напрыклад, якуцкі губэрнатар Асташкін сьцьвярджаў, што ссыльныя-яўрэі адрозьніваюцца “асабліва злачынным задорам”: “Дзяржаўныя ссыльныя – пераважна яўрэі - пачалі свавольна, амаль штодзённа, па некалькі чалавек паяўляцца ў горадзе і аставацца тут па некалькі дзён”, — даносіў генэрал-губэрнатару той жа Асташкін.
    Самадзяржаўе імкнулася прадставіць справу гак, што рэвалюцыя “робіцца” яўрэямі і іншымі „іншародцамі”, а рускія людзі цалкам адданы самадзяржаўю і калі іншы раз і прымаюць удзел у рэвалюцыі, то пад уплывам шкодных агітатараў з яўрэяў. “Абвінавачваемыя яўрэйскага паходжаньня стаялі за апошні час на чале рэвалюцыйнага руху” (з зусім сакрэтнага пісьма старшынствуючаму ў Савеце галоўнага ўпраўленьня Усходняй Сыбіры якуцкаму губэрнатару Сьвятліцкаму).
    Чым жылі, як здабывалі сродкі да існаваньня палітычныя ссыльныя ў Якутыі? Ссыльнапасяленцам надаваўся казённы надзел (15 дзесяцін), і некаторыя гэтае права выкарысталі: займаліся земляробствам. Адміністрацыйным ссыльным зямлі не надавалася: ім выдавалася толькі штомесячная казённая дапамога. Дапамогі было дастаткова, каб не памерці з голаду; але яе не хапала, каб жыць сытна. Трэба было шукаць заработкаў.
    Але тут перашкаджалі калючыя загараджэньні ўрадавых эабаронаў і абмежаваньняў. Ссыльным з-за боязі прапаганды і “шкоднага ўплыву” на мясцовае насельніцтва забараняліся амаль усе магчымыя віды працы, а менавіта: 1) навучаньне моладзі і наогул пэдагагічная дзейнасьць; 2) служыць на дзяржаўнай або грамадзкай службе; 3) займацца мэдыцынскай практыкай — нават дактарам, не пазбаўленым дыплёмаў; 4) выступаць з публічнымі лекцыямі, удзельнічаць у сцэнічных публічных прадстаўленьнях; 5) мець друкарні, літаграфіі, фатаграфіі і бібліятэчкі або служыць у іх і т. д.
    На глебе гэтых забаронаў узьнікла нямала кур’ёзных “спраў", напрыклад: “справа аб незаконным выняцьці ссыльным (імя рэк) кулі з нагі жонкі купца такога-та”. Жыцьцё было мацней цыркуляраў. У 1907-19І7 гг. у Якуцку з вялікім посьпехам практыкаваў палітычны ссыльна-пасяленец, фэльчар Н. Е. Алейнікаў На настаяньню мясцовых урачоў, якія бачылі у ім небясьпечнага канкурэнта, якуцкі губэрнатар Крафт забараніў Алейнікаву ўсякую мэдыцынскую практыку. Але у хуткім часе ў губэрнатара разбалеліся зубы, а Алейнікаў быў ня толькі фэльчарам, але і адзіным у Якуцку і акрузе зубным урачом. Прышлося губэрнатару самому парушыць сваю ж забарону і адправіцца да Олейнікава ў якасьці пацыента.
    Заняцьце земляробствам было магчыма толькі ў частцы Якуцкай акругі і ў Алёкмінскай акрузе: далей на поўнач хлеб у выніку раньніх замаразкаў часта вымярзаў. Але ў Алёкмінскай акрузе палітычных ссыльных было вельмі мала.
    Заработак ад рамяства мог даць ссыльным толькі абласны горад Якуцк (6-7 тыс. жыхароў), але ў Якуцку пакідалі палітычных толькі ў выключных выпадках. Ва ўсіх іншых населеных пунктах вобласьці панавала натуральная гаспадарка — кожны абслугоўваў сам сябе. “Там, дзе 20 жылых памяшканьняў, не можа жыць масьцеравы”, пісаў верхаянскі ссыльны Царэўскі, удзельнік апісанага вышэй марскога зьбегу. Толькі нямногім удавалася ў Якуцкай ссылцы жыць сваім рамяством (слюсары, ружэйнікі, токары, сталяры). Вельмі кваліфікаваныя мэталісты (мэханікі, фрэзэроўшчыкі) часта не знаходзілі работы. Пецярбурскі слюсар А. Н. Петэрсон займаўся ў ссылцы земляробствам, “мэханік і слюсар” Бачын6 жыў на казённую дапамогу.
    Для ссыльных, якія мелі па-за Якуцкай вобласьці заможных сваякоў, некаторай дапамогай магла б зьявіцца рэгулярная прысылка грошай з дому. Але і тут урад прымаў свае меры. Усе грашовыя пераводы, паступаўшыя на імя ссыльных праз Якуцкае абласное ўпраўленьне (а апрача яго атрымліваць было нельга), залічаліся у даход казны “ў мэтах пакрыцьця хоць бы часткі расходаў, якія затрачваюцца дзяржавай на ссыльных”.
    Асабліва напружана прыходзілася ссыльным змагацца за існаваньне на крайняй поўначы вобласьці - у Калымску і Верхаянску, дзе ўсе прывазныя прадукты (мука, цукар і інш.) каштавалі значна даражэй, чым у Якуцку, а крыніц існаваньня было яшчэ менш. У Калыску некаторай падмогай зьяўлялася рыбная лоўля.
    Вось чаму так шматлікі скаргі ссыльных на цяжкія ўмовы жыцьця. „Краіна голаду, холаду і галоднага тыфу”, — піша адзін ссыльны пра Калымскую акругу. Другі, па яго словах, „пастаўлены ў становішча чалавека, якога чакае сьмерць ад голаду”. „Становішча мае такое, што каб мяне пасадзілі ў турму, калі б гэта было магчыма, я лічыў бы для сябе найвялікшым палягчэньнем”, — заяўляе трэці.
    Ссыльныя ўсяляк змагаліся за павелічэньне казённай дапамогі. Імі кіравала тут не жаданьне стаць утрыманцамі дзяржавы, бо ні ад якой пасільнай для іх работы ссыльныя, як агульнае правіла, не адмаўляліся. Самадзяржаўе, паслаўшае сваіх палітычных ворагаў у самыя гіблыя месцы паўночнага ўсходу Сыбіры, адрэзаўшыя ад іх амаль усе магчымыя спосабы існаваньня, павінна было даваць ссыльным хоць бы мінімальныя сродкі для існаваньня. Захаваўшыяся у архіве адпаведныя заявы зьмяшчаюць і крыкі змучаных голадам і холадам людзей, і лічбавыя даныя адносна кошту прадуктаў, і прыкладныя бюджэтныя выкладкі, якія імкнуцца падвесьці падрахункі, колькі ж трэба ссыльнаму, каб не памерці з голаду. І вывад адзін і той жа: Казённай дапамогі ледзь-ледзь хапае для таго, каб не замерзнуць на вуліцы і не памерці з голаду.
    Спачатку адміністрацыйным ссыльным выдавалі толькі сутачныя “кармавыя” грошы, амаль у тым жа памеры, як і ў турме: 15 капеек у дзень —„прывілеяваным”, ссыльным з дваран, і 9 к. у дзень — непрывілеяваным, ссыльным з мяшчан і сялян. З 1880 г. замест кармавых грошай пачалі выдаваць ссыльным штомесяччную казённую дапамогу (9-15 рублёў). У 1885 г. памер дапамогі быў крыху павялічаны: 12 р. у месяц — для Якуцкай акругі і 18 р. — для Верхаянскай і Калымскай. Апрача таго, раз у год выдаваліся „адзежныя грошы” ў памеры 22 р. 50 к. Сямейныя ссыльныя атрымлівалі на рубель у месяц больш.
    Усе далейшыя спробы ссыльных дабіцца павелічэньня дапамогі не далі вынікаў. Якуцкі губэрнатар запрашваў у акруговых спраўнікаў іх думку па гэтаму пытаньню. “Няма настойлівай настойлівай патрэбы павялічваць выдаткі казны на дапамогу ссыльным”, такі быў вывад адміністрацыі.  „Наогул ссылка пазбаўляе чалавека тых выгод, якімі ён карыстаўся да злачынства”, - такі адказ якуцкага губэрнатара на скаргі палітычных ссыльных.
    Ссыльным прыходзілася цярпець не толькі ад паўгалоднага існаваньня: жыльлёвыя ўмовы былі  таксама пакутлівыя. Жыць прыходзілася часта сумесна з якутамі ў юртах, прычым да юрты непасрэдна прылягае “хатон” — памяшканьне для жывёлы; запах з хатона настолькі насычае жыхароў юрты, што яны носяць яго з сабой усюды. „Вы не можаце сабе ўявіць, да чаго брудныя самі якуты і да чаго сьмярдзяць іх юрты, — пісаў ссыльны ткач Петр Аляксееў. — Я - чалавек прывыкшы да ўсяго, і то ў мяне спачатку рабілася галавакружэньне”.
    Лягчэй было тым ссыльным, якім удавалася зьняць асобную юрту або пабудаваць новую, што было не так цяжка і абыходзілася нядорага з прычыны прымітыўнасьці пабудовы юрты: драўляныя сьцены, абмазаныя глінай, зьмешанай з гноем, земляны або дзярновы плоскі дах, земляная падлога, маленькія вокны (зімой замест шкла — ільдзіны) і ачаг-камялёк.
    Юрта дае вельмі недастатковую ахову ад жорсткіх якуцкіх маразоў; камялёк сагравае памяшканьне, пакуль ён паліцца, варта спыніць паліць у камельку (хоць бы на ноч), і тэмпэратура ў юрцс быстра надае да нуля і ніжай; прамярзаюць вуглы; чарнілы, вада ператвараюцца у лёд.
    Дрэнна пераносілі ссыльныя і якуцкі клімат з яго зімняй ноччу, якая доўжыцца 40-50 сутак, і вялікімі маразамі, ад якіх хаваецца ўсё жывое. Зайцы перастаюць бегаць і большую частку часу праводзяць, закапаўшыся ў сьнег. Курапаткі, цецярукі, рабчыкі, і якія праводзяць тут зімы, узьлятаюць на дрэвы на кароткі час і, наеўшыся дрэвавых почак, сьпяшаюцца зноў схавацца ў сьнег. Зьверы бродзяць менш і радзей пападаюцца ў пасткі. Рыбы, сабраўшыся ў стаі, дрэмлюць без руху на дне глыбокіх віраў. Лёд павялічвае сваю тоўшчу да 2 мэтраў. Пануе цішыня палярнай зімы, і толькі глухі гул зямлі, якая трэскаецца ад марозу, час ад часу парушае гэтую цішыню.
    Асабліва цяжка было тым ссыльным, якія былі родам з поўдня Расіі. Гэтыя “дзеці сонца”, прывыкшыя да цяпла поўдня, моцна цярпелі ад лютых якуцкіх маразоў.
    На доўгую палярную ноч прыходзілася скарчанець, застыць, пагрузіцца ў сьпячку. В. П. Нагін7 так апісаў гэты і стан: “Людзі ходзяць, як сонныя мухі, і ад усіх чуеш жаданьне хутчэй убачыць сонца. Для ўсіх ссыльных гэтыя дні былі самымі цяжкімі. Менавіта ў гэты час прыходзілася выслухоўваць размовы на тэму аб самагубстве. Выключэньне з жыцьця было настолькі поўным, што і сам у сабе амаль не адчуваў яго. Іншы раз здавалася, што „зышоў на нішто” і не толькі не адчуваў жыцьця, але і не адчуваў самога сябе. Вось толькі тады, калі забываўся за якой-небудзь кнігай або за пісьмом, а ўнутры загаворвала ўсе чалавечае, то ахапляла палкае жаданьне жыць і нельга ўжо было сумнявацца, што існуеш”.
    “Увесь час мы знаходзіліся ў стане зажыва пахаваных, - адзначаў калымскі ссыльны Г. В. Цыперовіч8, — і бывалі не раз моманты, калі жывыя зайздросьцілі памершым. Калі не лічыць параўнаўчага ажыўленьня, якое ахапляла нас у кароткі пэрыяд вясны і лета, то астатні час мы праводзілі ў нейкім паўсьне, паўбыцьці, калі энэргія мімаволі аслабявае, мозг працуе вяла і жыцьцё здаецца застыўшым ва ўтомнай аднастайнасьці вымушанага гультайства”.
    У барацьбе з акружаючай суровай прыродай, з вымушаным гультайствам, з паўстаньнем сваіх бунтуючых нэрваў не ўсе ссыльныя аказаліся стойкімі да канца. Адны трацілі розум, уходзілі ў сьвет хворых фантазій і мар, другія канчалі самагубствам. Сумны сьпіс якуцкай ссылкі вельмі вялікі. Повады да самагубстваў былі розныя, але асноўную прычыну іх правільна адзначыў шлісэльбуржэц П. Ф. Яновіч у сваёй перадсьмяротнай запісцы: “Па сутнасьці гаворачы, мяне забівае царскі ўрад”.
    Атрута, вяроўка, бярданка, рэвальвер, саматапленьне ў Лене — усе пускалася ссыльнымі ў ход, толькі б ліквідаваць жыцьцё, стаўшае нявыносьліва цягасным, а прыклад самагубстваў заразьліва дзейнічаў на жывых, падштурхваючы іх да таго, каб налажыць на сябе рукі.
    “Нават рака, — пісаў ссыльны I. Ф. Зубржыцкі9 — хваляй да мяне падносіць труп тапельніка, і здань Цукермана10 мне гаворыць: “Ты тут? З кары прыйшоў? Мяне прымусілі ўтапіцца тут, атруціўшы мне жыцьцё, як многім загінуўшым з нашай браціі”.
    Сьмерць — вольная або нявольная — мела тую несумненную перавагу, што ліквідавала адносіны ссыльнага да так ненавіснага яму начальства, хоць царскі суд ухітраўся не пакідаць у спакоі нават мерцьвякоў. Канфірмацыя па справе якуцкага пратэсту 1889 г. гаворыць: “Прыгавор суда адносна памёршых зацьвердзіць”.
    Вар’яцтва не давала гэтай перавагі. У 1882 г. адвезьлі з Якутыі ў казанскую псыхіятрычную больніцу ссыльнага — ткача В. П. Паўлава, асуджанага у ссылку ў 1877 г. за распаўсюджаньне рэвалюцыйнай літаратуры. Суправаджаўшы Паўлава да Казані “надзейны казак” Жыркоў атрымаў ад начальства такую інструкцыю:
    “З прычыны таго, што Паўлаў хоць і хворы, але дзяржаўны злачынца, то ты тым больш з усёй пільнасьцю павінен назіраць, каб ён не ўцёк па дарозе, таму. знаходзіцца табе пры ім безадлучна, а пры прыпынках да яго нікога не пускаць”.
    Уцалеўшыя ад сьмерці і вар’яцтва ссыльныя мужна змагаліся з цяжкімі ўмовамі ў краіне, дзе, па словах Караленка, “нават сумленьне можа замерзнуць”.
    Адарваныя ад рэвалюцыйнай барацьбы, вырваныя з таварыскага асяродзьдзя, палітычныя ссыльныя са сваёй суровай далечыні ўважліва сачылі за грамадзкім і палітычным жыцьцём краіны. Прыход пошты быў буйнейшым здарэньнем. Газэты і часопісы чыталіся не толькі па радках, але і між радкоў. Імкненьне да ведаў у большасьці якуцкіх ссыльных захавалася і нават павялічылася. Пасьля амністыі 1905 г. бібліятэкі верхаянскай і калымскай ссылкі былі зьвезены ў Якуцк, і новае пакаленьне якуцкай ссылкі вельмі зьдзівілася мноствам кніг і стараннасьцю іх падбору. “Без кніг мы не паедзем”, - катэгарычна заявілі губэрнатару ў 1889 г. ссыльныя, якія накіроўваліся ў Калымск і Верхаянск.
    Сярод ссыльных захоўваўся вялікі інтарэс да рэвалюцыйнай тэорыі. Спрэчкі між марксістамі і народнікамі даходзілі да якуцкай ссылкі, параджалі і тут гарачыя дэбаты, праўда, атручаныя мысьлю аб тым, што на берагах Калымы і Яны гэта толькі “чыстая” тэорыя, адарваная ад усякага рэальнага жыцьця.
    “Спрэчкі разгараліся. Гарачая хваля сапраўднага, непаддзельнага жыцьця, якая прымчалася невядома адкуль, захапляла спрачаючых, прымушала больш узмоцнена біцца сэрца і будзіла ў галовах паўзаснулую мысьль”, — так апісвае Г. В. Цыперовіч гэтыя спрэчкі сярод ссыльных у часе перавозкі грузаў на павузках па р. Калыме.
    Цікавіліся якуцяне палітычнымі падзеямі за граніцай. Якуцкая і вілюйская калёніі ссыльных саставілі дзьве адозвы да “грамадзян французскай рэспублікі” па поваду стагодзьдзя Вялікай французкай рэвалюцыі (1889 г.). Адозвы не былі адпраўлены па адрасу, бо пры вобысках былі эабраныя паліцыяй; падпісаўшыя адозвы адбылі па месяцу турэмнага зьняволеньня, прычым была пачата кур’ёзная справа аб “злачынных зносінах ссыльных з іншакраіннай дзяржавай”.
    У гэтых прывітаньнях “грамадзянам французскай рэспублікі” мы чытаем: “Няхай жа царскі двухгаловы драпежнік з азлабленьнем тыраніць яшчэ нашу радзіму! Мы, ссыльныя, становячыся пад стогадовы сьцяг свабоды, роўнасьці, брацтва, не спалохаемся ўзрываў ярасьці нашага ворага і зноў, і зноў пойдзем туды, дзе разяўлены раны нашай краіны”.
    З так званых “атэстацый”, якія састаўляліся мясцовай адміністрацыяй адносна паводзін і характару жыцьця кожнага ссыльнага (“атэстацыі” захаваліся ў архіве ЯАССР), відаць, што частка ссыльных была падломлена барацьбой і у Якутыі вяла сябе з паліцэйскага пункту гледжаньня, “без дрэнных учынкаў”. Іншыя ж ссыльныя аставаліся і ў Якугыі бунтарамі і рэвалюцыянэрамі.
    У гэтых адносінах цікавая “атэстацыя”, дадзеная пецярбурскаму слюсару А. Н. Пэтэрсану, аднаму з заснавальнікаў “Паўночна-рускага рабочага саюза”, сасланага за прапаганду сярод рабочых у 1876 г.:
    “Нораву буйнага, характару непакорнага. З таварышамі крайніх перакананьняў збліжаецца хутка; мясцовым абывацелям, не спачуваючым яго перакананьням, стараецца выказаць пагарду. К раскаяньню ў сваіх памылках не падае ніякай надзеі. Выражае публічна свае злачынныя перакананьні. Дзёрзкі і грубы у абыходжаньнях з начальствам”, — такі прыгожы партрэт піцерскага пралетарыя мэталіста, хоць і напісаны варожым, паліцэйскім пэндзлем.
    Дэпартамэнт паліцыі даў такую характарыстыку вядомаму рэвалюцыянэру-рабочаму Пятру Аляксееву11 (ужо ў часе знаходжаньня апошняга ў Якутыі): “Аляксееў, паходзячы з простага званьня, валодаючы прыродным розумам і бясспрэчным дарам слова, прадстаўляе сабой зусім закончаны тып рэвалюцыянэра-рабочага, закаранелага і стойкага ў сваіх перакананьнях”.
    “Атэстацыі” іншых ссыльных зьмяшчаюць такія водзывы: “і цяпер астаецца перакананым праціўнікам існуючага парадку”, “закаранеў у палітычнай няблаганадзейнасьці”, “не саромеючыся, выказвае свае думкі і перад чынамі паліцыі”, “мае шкодны ўплыў на жыхароў”, “асоба безумоўна шкодная i небясьпечная нават у месцы яго дадзенага прабываньня” і т. д. Такія адмоўныя паліцэйскія характарыстыкі зьяўляюцца найлепшай пахвалой рэвалюцыянэрам.
    Сярод якуцкіх ссыльных было нямала “закаранелых” злачынцаў. Гэта былі людзі, ужо пабываўшыя ў табольскай, іркуцкай, вяцкай ссылках, а затым за ўцёкі або за “непаслухмянасьць”, “няблаганадзейнасьць” і інш. адпраўленыя ў Якутыю. Так, студэнт-нарадаволец Н. П. Зотаў быў спачатку высланы на 5 год у Табольскую губэрню, а “за беспарадкі і непадпарадкаваньне ўладзе” яму затым падоўжылі тэрмін ссылкі на 2 галы і направілі, ў Якуцкую вобласьць. Па дарозе ён прыняў удзел у “беспарадках”, устроеных палітычнымі ў Іркуцкім турэмным замку, і за гэта быў прызначаны ў Калымск. Коган-Берштэйн адбываў якуцкую ссылку у другі раз, В. А. Данілаў12 у трэці раз.
    Большасьць ссыльных была гатова пры кожным выпадку адстойваць годнасьць рэвалюцыянэра і весьці барацьбу з мясцовай адміністрацыяй, тым больш, што ўся сыстэма ссылкі і палітычнага нагляду, створаная дэпартамэнтам паліцыі, параджала шматлікія повады да сутычак і пратэстаў. Апрача „Уставу аб ссыльных”, кожны параграф якога пагражаў розгамі і катаргай, і “Палажэньня аб гласным паліцэйскім наглядзе”, адміністрацыйная практыка абрасла з працягам часу велізарнай колькасьцю цыркуляраў, распараджэньняў, раз’ясьненьняў дэпартамэнта паліцыі, генэрал-губэрнатараў Усходняй Сыбіры, якуцкіх губэрнатараў і інш.
    Уся гэтая літаратура настойліва ўказвала спраўнікам і засядацелям на неабходнасьць самага стараннага нагляду за ссыльнымі, на прымяненьне пакараньняў за парушэньне ссыльнымі шматлікіх забаронаў.
    Пасьля прыбыцьця палітычнага ссыльнага ва ўлус13 акруговая паліцыя ўстанаўлівала за ім найстражэйшае назіраньне, настолькі поўнае, каб кожны палітссыльны быў вядомы у твар усім чынам мясцовай улады. Для папярэджаньня ўцёкаў адміністрацыя была ў праве патрабаваць ад палітычнага ссыльнага яўкі ў паліцыю ва ўсякі час, а ў выпадку грунтоўнага (I) падазрэньня ў гатоўнасьці да ўцёкаў падвяргаць яго арышту.
    Не задавальняючыся гэтымі мерамі, адміністрацыя пры пасяленьні палітычнага ссыльнага ва ўлусе патрабавала, каб якуты гэтага ўлуса найстражэй сачылі за паводзінамі ссыльнага. Насьлежныя14 старасты абавязваліся расьпіскамі сачыць за палітычнымі ссыльнымі сваіх насьлегаў і не дазваляць ім ніякіх адлучак. Калі ж такія здараліся, яны павінны былі безадкладна арганізоўваць пагоню для таго, каб злавіць адлучыўшагася і вярнуць яго на месца.
    Затым (у 1886 г.) завялі асобых наглядчыкаў для нагляду за палітычнымі ссыльнымі. “Наглядчык абавязаны пастаянна наведаць кватэры дзяржаўных злачынцаў, каб упэўніцца ці знаходзяцца яны на месцах іх прылічэньня” (пункт 5 інструкцыі для наглядчыкаў, выпрацаванай якуцкім паліцэйскім упраўленьнем).
    Карэспандэнцыя ссыльных, а таксама атрымліваемыя газэты, часопісы, пасылкі і інш. павінны былі праходзіць праз рукі паліцыі.
    Строга забаранялася ссыльным уяжджаць з улусаў у горад без дазволу спраўніка або губэрнатара. Варта было каму-небудзь з ссыльных паказацца ў горадзе, не маючы на гэта дазволу, як яго безадкладна адпраўлялі ў улус або, у выпадку ўпартасьці, садзілі пад арышт пры паліцэйскім упраўленьні і затым у суправаджэньні казака варочалі ў насьлег.
    Не гаворачы пра Алёкмінск, Верхаянск і інш. гарады, нават цэнтар краю - Якуцк — быў настолькі невялікі, што ў ім кожны ведаў усіх напералік, а паліцыя з шматлікімі засядацелямі, наглядчыкамі, казакамі тым больш была добра асьвядомлена, хто з дзяржаўных злачынцаў прыбыў у горад па законнай падставе, а хто - „самавольна”. Апошнія, ледзь паяўляліся ў горадзе, як пападалі у паліцэйскія лапы.
    На глебе самавольных адлучак у палітссыльных былі пастаянныя сутычкі з адміністрацыяй. Так, Ш. X. Шэхцер, асуджаная за належнасьць да тайнага сутаварыства ў 1880 г і паселеная у Мегінскім улусе, на працягу 1885 г. зрабіла 4 самавольныя адлучкі і пры допыце заявіла, што назад у насьлег не вернецца, няхай яе лепш пасадзяць у турму.
    Кур’езна, што паселеным у самым горадзе Якуцку адміністрацыя не дазваляла выезду за горад. Так, Адам Шыманскі15 (пазьней вядомы польскі бэлетрыст дарэмна прасіў дазволу пераехаць з Якуцка ў адну з прыгарадных заімак, каб заняцца земляробствам. Я. Е. Гуровіч16 у 1881 г. прасіў перавесьці яго з Якуцка у с. Добрае, каб пасеяць там хлеб, і атрымаў адмову.
    Калі хто-небудзь са спраўнікаў і засядацелей пачынаў крыху лепш адносіцца да ссыльных, то зараз жа знаходзіліся дабравольцы-даносчыкі з асяродзьдзя чыноўнікаў або абывацеляў, у Якуцк або Іркуцк ляцеў чарговы данос, і перапалоханы адміністратар, атрымаўшы наганяй зьверху, пачынаў яшчэ з большай суровасьцю, жорсткасьцю і тупасьцю прымяняць сыстэму, прадыктаваную з Пецярбурга і Іркуцка. Даносы літаральна атручвалі жыцьцё ссыльных.
    Каб канчаткова не загінуць у ценетах гэтай сыстэмы забаронаў, паўторных вобыскаў, дабавак да тэрмінаў, пераадправак у Калымск і Верхаянск, каб адстаяць мінімальныя права рэвалюцыянэра і чалавека, — ссыльным прыходзілася весьці ўпартую вайну з мясцовай адміністрацыяй.
    Шматгадовая практыка выпрацавала для гэтай вайны і адпаведную стратэгію і тактыку. Ссыльныя аддавалі перавагу выступленьням калектыўным, а не ў адзіночку, выбіраючы для перагавораў з адміністрацыяй дэлегатаў, стараст і інш. з найбольш актыўных і напорыстых таварышаў. Адміністрацыя забараніла калектыўныя заявы — ссыльныя прыдумвалі спосабы для абыходу гэтых забаронаў. Рашэньні па больш значных пытаньнях і выступленьнях прымаліся пасьля калектыўнага абмеркаваньня. Адміністрацыя забараняла ўсякія адлучкі а месца пасяленьня — ссыльныя не лічыліся з забаронай і наведвалі таварышаў з іншых улусаў і насьлегаў. Словам, не гледзячы на ўсе намаганьні адміністрацыі распыліць ссылку на асобных паднаглядных, якуцкая ссылка захавала так ненавісны адміністрацыі дух таварыскасьці 1 калектыўнасьці.
    З гэтай арганізаванасьцю і спаянасьцю ссыльных адміністрацыі воляй-няволяй прыходзілася лічыцца.
    Тактыка ў барацьбе з свавольлем адміністрацыі таксама была выпрацавана гадамі: ссыльныя стараліся ў кожным асобным выпадку дзейнічаць легальнымі спосабамі, на глебе законнасьці; калі ж гэтыя спосабы былі вычарпаны, не дасягалі мэты, то ў крайнім выпадку якуцяне рашаліся на ўзброеныя выступленьні.
    У выніку мясцовая адміністрацыя праніклася пашанай да палітычных, старалася па магчымасьці ўнікнуць сутыкненьняў з імі. У вачах адміністрацыі палітычныя ссыльныя былі людзі “адчайныя”: нядарма многія з іх не пабаяліся адмовіцца прысягаць новаму імпэратару Аляксандру III, заявіўшы, што не жадаюць “прысягаць дэспатычнай манархіі”, “публічна абвяргаюць дзяржаўны лад”17. Апрача таго, як пісаў якуцкі спраўнік, ссыльныя “не заўсёды з пакорлівасьцю выконваюць нават распараджэньні земскай паліцыі”.
    Палітычны Н. А. Данілаў, калі яму далі для прачытаньня і расьпіскі ў гэтым адно распараджэньне якуцкай адміністрацыі, кінуў паперу у агонь, а калі аб гэтым саставілі акт, зрабіў наступны надпіс: “Я спаліў паперу ад якуцкага паліцэйскага ўпраўленьня з усімі дада ткамі, як зьневажаючую для мяне, сацыяліста, і далей буду рабіць тое ж. Сацыяліст В. А. Данілаў”. Шэхцер так рэагавала на прымяненьне да яе ільгот па царскаму маніфэсту ад 15 мая 1883 г.: “Я заяўляю, што адмаўляюся ад дараванай міласьці і згодна лепш адбываць увесь тэрмін катаржных работ, чым прыняць міласьць ад ворагаў той ідэі і той справы, за якую была прысуджана ў катаржныя работы”. Кізер і Долер18, калі ім былі аб’яўлены правілы нагляду, заявілі, што “для іх ужо ўсё страчана, горш не будзе, а перакананьняў сваіх мяняць не намераны, таксама як і сьцясьняць сябе”. “Я лічу сваім маральным абавязкам, — пісаў І. Т. Цыцэнка19, — заявіць ураду, што пасьля 3-4 год турмы і пасьля 10 год ссылкі я не даю ўраду ніякага абяцаньня або гарантыі ў сваёй благанамернасьці або благанадзейнасьці пасьля звароту ў Расію”.
    Звычайна ўсе гэтыя спрэчкі, сутыкненьні, “непаразуменьні” з начальствам не вялі за сабой буйных вынікаў. Справа абмяжоўвалася арыштам або пераводам у больш аддалены ўлус або прыбаўкай да тэрміну ссылкі. Але ў асобных выпадках варожыя адносіны жа адміністрацыі абвастраліся да ўзброеных сутыкненьняў.
    Сюды адносіцца калымская справа Ергіна — Калашнікава. Якут Іваноў быў пісарам у якуцкім абласным праўленьні і, дагадзіўшы начальству, атрымаў пры прызначэньне на пасаду засядацеля ў Н.-Калымск. Тут ён атрымаў велізарную ўладу над абяздоленым, жыўшым голадна насельніцтвам, зрабіўся яго неабмежаваным уладаром. Жыхары трапяталі перад грозным „тайёнам” (панам). Ён з дзікімі крыкамі і лаянкай зьбіваў якутаў, нават тады, калі яны прыходзілі да яго з просьбай аб выдачы хлебнай дапамогі у часе голаду. Надзвычай варожа Іваноў адносіўся да палітычных, пісаў на іх даносы і усяляк стараўся пагоршыць іх і без таго цяжкае становішча.
   Летам 1900 г. засядацель Іваноў плыў на казённым павузку па рацэ Калыме. Калашнікоў, быўшы штурман з матросаў, сасланы за сацыял-дэмакратычную прапаганду, які ў гэты час лавіў невадам рыбу, падплыў да павузка на сваёй душагубцы і запытаў, ці няма карэспандэнцыі. Атрымаўшы яе, Калашнікоў на павузку ўступіў у размову са знаёмым казакам, які стаяў ля вясла, і запытаў яго:
    — Хіба ты наняўся працаваць на павузку?
    — Не і твая справа! — крыкнуў Іваноў Калашнікаву. —Як ты сьмееш размаўляць?
    — Я не з вамі размаўляю, — спакойна   адказаў Калашнікаў.
    — Маўчаць, жыд! — закрычаў засядацель і зайшоўся лаянкай, а пасьля закрычаў: — Ідзі сюды, я цябе правучу!
    Раззлаваны Калашнікоў падбег да засядацеля. Але той разам з казакамі і крымінальнікамі, якія былі на павузку, павалілі Калашнікава і жорстка яго зьбілі. Затым яны спусьцілі Калашнікава ў душагубку; ён ледзь дабраўся да берагу.
    Перанесеная зьнявага цяжка сказалася на Калашнікаве. Выстралам з бярданкі ён у той жа дзень пакончыў з сабой, пакінуўшы запіску: „Прашу таварышаў узяць Борку (сына). Прашчайце. Мая кроў на галаву прахвоста Іванова. Паміраю з верай у лепшае будучае. I. Калашнікаў”.
    — Гэтага нельга так пакінуць, — сказаў, даведаўшыся аб самагубстве Калашнікава, шлісэльбуржэц Яновіч, які папаў у Калымск пасьля многіх год адзіночнага зьняволеньня ў Шлісэльбургу.
    — Гэтага нельга так пакінуць! — была агульная думка ўсіх калымскіх ссыльных.
    Зараз жа пасьля пахаваньня Калашнікава ссыльныя ўстроілі сход, на якім пастанавілі забіць Іванова і рашылі безадкладна кінуць жэрабя.
    Жэрабя дасталіся: першы — Ергіну, другі — Яновічу.
    — Уступіце мне гэты выстрал! прасіў Яновіч Ергіна.
    — Ні ў якім выпадку! — адказаў Ергін. — Жэрабя мой, і я выканаю свой абавязак.
    — Тады дазвольцс мне хоць бы дапамагаць вам у гэтай справе, — настойваў Яновіч.
    — Замест аднаго арыштаванага і падсуднага будуць два. Ці трэба гэта? — засупярэчыў Ергін.
    У ссыльных быў стары, многа разоў рамантаваны рэвальвэр. Ергін пачаў практыкавацца ў стральбе з гэтага рэвальвэра, але кожны раз у часе вучэбнай стральбы ламалася спружына ў рэвальвэра. Кожны раз ссыльны слюсар Палінскі ставіў новую спружыну. Калі лопнула апошняя наяўная спружына, Ергін рашыў выкарыстаць сваю паляўнічую стрэльбу; ён зрабіў карцеч са сьвінцу і пачаў пастаянна хадзіць са стрэльбай. Гэта не магло выклікаць ніякай падазронасьці, таму што гэты час (жнівень і верасень) — пэрыяд пералёту гусей і качак: усе калымчане ходзяць са стрэльбамі і часта страляюць дзічыну нават паблізу сваіх юрт.
    Засядацель Іваноў быў увесь час настарожаны.
    — Я ведаю, — гаварыў ён сваім знаёмым, — што палітычныя не даруюць мне Калашнікава. Няхяй паспрабуюць напасьці: я прыгатаваў для іх добрую закуску, — пры гэтым ён паказваў новы нікеляваны рэвальвэр.
    Больш як праз месяц пасьля самагубства Калашнікава Ергін падкаравуліў Іванова пры выхадзе з паліцэйскага ўпраўленьня і выстралам са стрэльбы сьмяртэльна раніў яго.
    — Што вы робіце, не страляйце! — падаючы на зямлю, крыкнуў Іваноў, але сам у той жа час пасьпеў выхапіць рэвальвэр і выстраліць.
    Мясцовая адміністрацыя і насельніцтва верна ацанілі забойства Іванова. „Дзяржаўныя забілі засядацеля”, — казалі калымчане, падкрэсьліваючы салідарнасьць калымскіх палітычных у гэтым акце. Адзінаборства Ергіна з Івановым ператварылася ў калектыўны пратэст.
    Ергіна арыштавалі. Прадстаяў суд. Ссыльныя баяліся суровага прыгавору і рыхтавалі ўцёкі Ергіну. Падрыхтоўка ішла ў двух напрамках: ссыльныя ў Якуцку прымалі свае меры, а іркуцкія ссыльныя прыслалі спэцыяльна Н. Н. Кудрына20, прыехаўшага пад відам золаташукальніка на разьведкі па золату.
    Але звыш чакання прыгавор Ергіну21 аказаўся п параўнаўча мяккім. Паказаньні сьведак аб забітым Іванове ўскрылі карціну яго безутрымнага самадурства інасільля, пры якіх прыходзілася жыць насельніцтву і ссыльным. Нават царскі суд прысудзіў Ергіна толькі к чатыром гадам папраўчых арыштанцкіх рот.
    Ергін рашыў адбыць турэмнае зьняволеньне і адмовіўся ад уцёкаў і ад дапамогі Кудрына.
    Гэту дапамогу выкарыстаў другі палітычны ссыльны — Палінскі. Кудрын закупіў коней і ўсе неабходнае для падарожжа пад выглядам наладжваньня золаташукальнай партыі.
    Праз тайгу, па горных хрыбтах, малаежджанымі ўючнымі сьцежкамі, церпячы розныя лішэньні, Кудрын і Палінскі, зрабілі на конях больш 2000 кілямэтраў і шчасьліва дасягнулі Іркуцка. Адсюль Палінскі паехаў за граніцу.
                                                                 ЯКУЦКАЯ  БОЙНЯ
    Найбольш значным калектыўным актам барацьбы якуцкіх палітычных ссыльных было іх выступленьне 22 сакавіка 1889 г. з пратэстам супроць недарэчных і жорсткіх распараджэньняў адміністрацыі аб новым парадку адпраўкі ссыльных у Калымск і Верхаянск. Гэты пратэст пацягнуў за сабой цяжкія афяры, але меў несумненнае грамадзка-палітычнае значэньне, выклікаўшы ў Расіі і за граніцай узрыў абурэньня супроць самадурства і жорсткасьці царскага ўрада.
    Рэжым, прымяняемы ўрадам да палітычных ссыльных, заўсёды зьяўляўся адлюстраваньнем агульнапалітычнага рэжыму ў краіне. Пасьля няўдалага замаху нарадавольцаў на Александра III (1 сакавіка 1887 г.) урад яшчэ больш узмацніў рэпрэсіі для палітычных. Па згодзе ген.-губэрнатара ўсходняй Сыбіры і дэпартамэнта паліцыі адбылася пастанова: “прыгаворваемыя да адміністрацыйнай ссылкі рэвалюцыянэры-яўрэі павінны накіроўвацца выключна ў паўночныя акругі Якуцкай вобласьці: у Калымскую і Верхаянскую”. Колькасьць ссылаемых быстра расла. З лістапада 1888 г. на люты 1889 г. у Якуцк прыбыло 60 новых ссыльных, з якіх яўрэі састаўлялі значную групу. Па новаму загаду яны павінны былі быць адпраўлены ў Верхаянск і Калымск. Да 16 сакавіка 5 чал. ужо было адпраўлена у Вілюйск і 31 у Верхаянск і Калымск. Астатнія ссыльныя, чакаючы адпраўкі, зьбіраліся на кватэры ссыльнага Ноткіна, які жыў у доме якута Манастырава. Тут устрайвалі сходкі, арганізавалі невялікую бібліятэку. Губэрнатар Сьвятліцкі ведаў аб усім гэтым, але нічога злачыннага і небясьпечнага ў гэтым не бачыў.
    У сакавіку губэрнатар Сьвятліцкі паехаў у водпуск, і вобласьцю пачаў кіраваць Асташкін, які імкнуўся выслужыцца. Ён рашыў “падцягнуць” ссыльных.
    Асташкін загадаў паскорана адправіць на поўнач затымаўшыхся ў Якуцку ссыльных з мінімальнай колькасьцю багажу (значыцца і харчаваньня), з вельмі нязначнымі прамежкамі між партыямі. Пры немагчымасьці дастаць харчаваньне ад мясцовых жыхароў на Якуцк — Калымск і недахопу на гэтым перагоне коней і аленяў выкананьне загаду Асташкіна прывяло б да таго, што ссыльныя ўсе роўна асталіся б па дарозе. Між тым набліжалася асеньняе разводзьдзе. Невялікія харчовыя запасы перасылаемых былі б быстра вычарпаны, і падарожнікам, сярод якіх былі жанчыны і дзеці. пагражалі б пакуты голаду. Падпарадкаваньне гэтаму недарэчнаму загаду было раўнасільнае дабравольнаму самагубству.
    Ссыльныя запратэставалі і пачалі падаваць заявы. Калектыўныя заявы былі строга забаронены, тады ссыльныя прыдумалі абыход: усе 30 чалавек падалі зусім аднародныя заявы, кожны ад свайго імені. Былі і вусныя хадайніцтвы. Дарэмна ссыльныя стараліся даказаць Асташкіну няпрявільнасьць і неразумнасьць яго распараджэньня. Ён быў непахісны. Калі прынятая мною законная мера адпраўкі адміністрацыйных ссыльных у паўночныя акругі, - адказваў ён, - акажацца па мясцовых умовах нязручна-выканальнай, то пасьля атрыманьня аб гэтым данясеньні адпаведнай улады будзе зроблена распараджэньне да зьмяненьня парадку адпраўкі дзяржаўных злачынцаў у паўночныя акругі”.
    Становішча рабілася пагражаючым. Сярод адпраўляемых на поўнач і астаўшыхся ў Якуцку іх таварышаў расьлі непакой, абурэньне, насьпяваў пратэст. Стваралася патрэбнасьць разам абмеркаваць стварыўшаеся становішча, прыйсьці да якога-небудзь агульнага рашэньня. Пачаліся сходкі ссыльных у доме Манастырава, у кватэры ссыльнага Ноткіна.
    Падпарадкавацца распараджэньням губэрнатара Асташкіна або не падпарадкавацца? Падпарадкавацца —азначала без бою здаць адваяваныя папярэднімі пакаленьнямі ссыльных параўнаўча зносныя ўмовы адпраўкі на поўнач і асудзіць сябе і наступныя партыі калымчан і верхаянцаў на згубныя ўмовы дарогі. Не падпарадкавацца — азначала адкрыты выклік самадзяржаўю, з выцякаючымі з гэтага вынікамі.
    Калі абмяркоўвалі на сходах, ехаць або не ехаць, — пытаньне гэта пачало прымаць шырокую грамадзка-палітычную форму. За Асташкіным стаялі Дурнова, дэпартамэнт паліцыі, уся сыстэма самадзяржаўя. Пратэст якуцкіх ссыльных супроць цяжкіх умоў адпраўкі на поўнач, на фоне разгрому жандарамі рэштак “Народнай  Волі” і новага ўзмацненьня рэакцыі, перарастаў у палітычны пратэст супроць бязьмежнага свавольля самадзяржаўя.
    Адзін з удзельнікаў пратэсту, М. А. Брагінскі так характарызуе настрой пратэстантаў:
    “Яны горача верылі, што іх узброены пратэст дасьць энэргічны штуршок аслабеўшым рэвалюцыйным арганізацыям, падыме рэвалюцыйны энтузіязм у расстроеных радах барацьбітоў, прымусіць іх згуртавацца і з падвоенай сілай аднавіць націск на крэпасьць самадзяржаўя. Разам з тым яны глыбока верылі, што іх узброенае выступленьне гучным рэхам разьнясецца па аддаленых канцах усяго сьвету і выкліча новы ўзрыў абурэньня супроць самадзяржаўя”.
    На сходах гарачым прыхільнікам узброенага супраціўленьня выступіў Н. Л. Зотаў. І ў турме і ў ссылцы Зотаў, па сьведчаньню яго таварышаў, ніколі не пакідаў без належнага адпору спробы ўлады зьневажыць годнасьць палонных рэвалюцыянэраў.
    Выступаў на сходах і Л. М. Коган Бернштэйн, адзін з відных прадстаўнікоў партыі “Народная Воля”. Ён таксама заклікаў таварышаў „ні на мінуту не забываць аб сваім вышэйшым рэвалюцыйным абавязку”. Ссыльны Пік у часе дэбатаў узмоцнена падкрэсьліваў, іншых мэтадаў для абароны сваёй асобы, апрача ўзброенага супраціўленьня, у ссыльных няма.
    Але на сходах была і другая плынь. Яе прадстаўніком быў А. Л. Гаўсман. „Ён быў адным з нямногіх, якія выказваліся супроць узброенага пратэсту. Але пры ўсей сваёй нязгодзе з прынятым рашэньнем ён, пакінуўшы дома жонку і дзіця, пайшоў туды, дзе рыхтавалася страшная бойня, каб разьдзяліць крывавы лёс сваіх таварышаў, немінучасьць якога яму загадзя была ясна” (М. А. Брагінскі). '
    У выніку нарад усімі галасамі пры адным супроць і васьмі ўстрымаўшыхся было вырашана адмовіцца ад падпарадкаваньня новым распараджэньням губэрнатара Асташкіна, а ў выпадку прымяненьня сілы аказаць узброенае супраціўленьне. Адначасова з гэтым ссыльныя, як мы ўжо ўказвалі, усяляк імкнуліся дабіцца ў Асташкіна адмены яго распараджэньня: пасылалі да яго дэлегата, хадзілі 21 сакавіка ў абласное ўпраўленьне з адпаведнымі заявамі. Ссыльным абяцалі, што адказ губэрнатара на гэтыя заявы будзе ім аб’яўлены у доме Манастырова.
    ЯкІ будзе адказ, здагадацца было няцьжка. Ссыльныя закупалі зброю (рэвальвэры, паляўнічыя стрэльбы), устанавілі ў доме Манастырава каравульныя пасты. Дом стаў падобным на рыхтуючуюся да асады крэпасьць.
    Асташкін таксама не траціў часу і зрабіў 21 сакавіка пісьмовае распараджэньне начальніку якуцкай воінскай каманды адправіць у дапамогу гарадзкой паліцыі 30 ніжніх воінскіх чыноў пры адным афіцэры „з прычыны яўнага супраціўленьня дзяржссыльных распараджэньню начальства” і неабходнасьці “ўжыць ваенную сілу”.
    Асташкін меў магчымасьць арыштаваць многіх з удзельнікаў намячаючагася пратэсту, арыштаваць па адзіночцы на іх кватэрах у ноч з 21 на 22 сакавіка. Ён гэтага не зрабіў наўмысна. Няхай, маўляў, ссыльныя акажуць узброенае паўстаньне, а мы ўжо ім за гэта адплацім так, што нікому надалей непавадна будзе. “Гэта была бойня, устроеная адміністрацыяй наўмысна, - так пісаў у сваёй апэляцыйнай скарзе А. Л. Гаўсман.
    З ранку 22 сакавіка пачалася “спрэчка” ссыльных з паліцыяй. Паліцэйскі наглядчык Олесаў прапанаваў усім ссыльным, якія былі ў доме Манастырава, ісьці у паліцэйскае ўпраўленьне, дзе ім аб’явяць рэзалюцыю і губэрнатара. Ссыльныя адмаўляліся, просячы аб’явіць рэзалюцыю тут жа на месцы, як напярэдадні ім было абяцана. Олесаў паехаў, далажыў па інстанцыях, і губэрнатар Асташкін распарадзіўся вывесьці ссыльных сілай у турму “да асобага распараджэньня”.
    Загад Асташкіна быў выкананы вельмі быстра. Праз 15-20 мінут да дома Манастырава прыбыла ваенная сіла: афіцэр Карамзін з 30 салдатамі, начальнік мясцовай воінскай каманды і паліцмайстар.
    Вароты дома Манастырава былі запёрты; салдаты выламалі вароты. Падпаручнік Карамзін з часткай свайго атрада ўбег у дом.
    — Прашу адправіцца у паліцэйскае ўпраўленьне! — заявіў Карамзін ссыльным.
    — Не пойдзем! Пад канвоем — не пойдзем! - адказвалі ссыльныя. — Убярыце салдат!
    Дзьве-тры жанчыны захісталіся:
    — Пойдзем, пойдзем! — крычалі яны, — дайце толькі аддзецца.
    — Што з імі размаўляць, узяць сілай! — загадаў храбры паліцмайстар Сухачоў, “які стаяў за салдатамі”.
    — Хлопцы, бяры іх! — скамандаваў у сваю чаргу падпаручнік Карамзін.
    Салдаты са штыхамі наперавес рушылі у напрамку да групы ссыльных. Адлегласьць між салдатамі і ссыльнымі памяншалася. У гэты момант з боку ссыльных раздаліся рэвальвэрныя выстралы, якімі былі ранены Карамзін і шараговы Гарлоўскі.
    Карамзін адказваў двума рэвальвэрнымі выстраламі. Салдаты калолі ссыльных штыхамі і білі прыкладамі. Пачуліся стогны раненых, крык жанчын. Зноў з боку ссыльных раздаўся рэвальвэрны выстрал, які выклікаў у адказ ружэйны залп з боку салдат. Затым яны пасьпяхова выбеглі на двор і абстралялі дом са двара.
    У кутку, ля задняй сьцяны, прысланіўшыся да яе сьпінай, сядзеў Пік з прастрэленай галавой; у страшных пакутах памірала яго жонка Соф’я Гурэвіч, у якой штыхамі быў распораты жывот. Было некалькі цяжка параненых.
    Стральба спынілася. Паліцмайстар пасьпеў зьезьдзіць да Асташкіна, адрапартаваў яму аб здарэньні і прывёз яго да дома Манастырова. Асташкін падымаўся на ганак, калі Н. Л. Зотаў, жадаючы адпомсьціць за загінуўшых таварышаў, выбег да Асташкіна і выстраліў у яго. Губэрнатар кінуўся у бок, уцёк са двара і пасьпешна паехаў дамоў: куля папала у мэталічны гузік шынялі, не прычыніўшы шкоды губэрнатару.
    Новы град выстралаў пасыпаўся на дом Манастырава: былі забіты Шур, Ноткін, Муханаў. Амаль ва ўпор выстралам у галаву быў забіты Папій Падбельскі, які прыбег на выстралы з крамы Громавых, дзе ён служыў.
    З дому Манастырава раздаліся крыкі:
    — Здаёмся.
    Усьмірыцелі прадаўжалі страляць.
    — Спыніць стральбу! — скамандаваў начальнік воінскай каманды, і толькі тады бойня спынілася.
    Забітых адправілі ў трупярню, уцалелых у турму. Паляцелі даносы ў Іркуцк і Пецярбург. Цар напісаў рэзалюцыю „прыкладна пакараць”. Манастыраўцаў абвінавачвалі ва „ўзброеным супраціўленьні выкананьню распараджэньняў начальства, з замахам на забойства Асташкіна, Карамзіна і інш”.
    Безадкладна было пачата сьледства. Шукалі перш за ўсе „зачыншчыкаў”. Адзін зачыншчык у хуткім часе адшукаўся. Гэта — Зотаў, ён страляў у Карамзіна і Асташкіна. Хлусьлівы загавор паліцэйскага сышчыка і некаторых салдат прывёў да таго, што ў зачыншчыкі папалі Гаўсман і Коган-Бернштэйн.
    Судзіла “манастыраўцаў” (так пачалі назынаць удзельнікаў пратэсту ў доме Манастырава) спэцыяльная ваенна-сьледчая камісія, якая прыбыла з Іркуцка. Яна прысудзіла трох “зачыншчыкаў (Зотава, Гаўсмана і Бернштэйна) да пакараньня сьмерцю праз павешаньне”, а астатніх 20 — да катаржных работ на вялікія тэрміны.
    Да нас дайшлі прадсьмерцевыя пісьмы пакараных сьмерцю.
    “Я паміраю з верай у перамогу ісьціны. Прашчайце, браты! Ваш А. Гаўсман”.
    “Быць можа, вы дажывіцё да той шчасьлівай мінуты, калі вызваленая радзіма адсьвяткуе вялікае сьвята свабоды. Ды не пакідае вас ніколі гэта вялікая надзея таксама, як не пакіне мяне на самым эшафоце! Ваш увесь Леў Бернштэйн”.
    Н. Л. Зотаў здолеў глыбей ацаніць крывавыя падзеі 22 сакавіка. Перад сьмерцю ён пісаў:
    „Ужывіце ўсе свае сілы і пад уражаньнем сьвежым фінала гэтых жахаў, гэтай бойні, гэтай разьні экспартуйце усімі спосабамі і усеагульнымі намаганьнямі гэту драму, гэты калясальны прыклад жорсткасьці, самаўпраўства, бесчалавечнасьці царскага дэспатызму і яго сыстэмы. Пішыце ва ўсе канцы нашай матушкі і мачах, і за граніцу, і Кенанам усякім. Над гэтым варта папрацаваць. Аб больш шырокіх сваіх разуменьнях я не гавару, вы іх ведаеце. “Не дараваць нікому, не шкадаваць нічога, кроў за кроў, сьмерць за сьмерць, помста за пакараньні сьмерцю”.
    Ідучы на шыбеніцу, тагачасны рэвалюцыянэр не бачыў у Расіі рэвалюцыйнага кляса, якому ён мог бы завяшчаць прадаўжэньне сваёй барацьбы. Н. Л. Зотаў рэкамэндуе індывідуальны тэрор і адозвы да “Кенанаў усякіх”, г. зн. да буржуазных лібэралаў. Пралетарыят, як пасьлядоўна рэвалюцыйны кляс, у гэты час у Расіі толькі яшчэ складваўся.
    7 жніўня, у 4 гадзіны раніцы, Зотаў, Гаўсман і Бернштэйн былі пакараны сьмерцю на дварэ якуцкай турмы. Узысьці на эшафот Бернштэйн не мог: у яго ад штыхавых ран у пахвінную вобласьць і мачавы пухір былі паралізаваны ногі. Але ў яго была шыя — і павесіць было можна. Каты паднесьлі яго на ложку да шыбеніцы.
    Вестка аб якуцкай бойні быстра разьнеслася па ўсёй Расіі і пранікла за граніцу, не гледзячы на ўсе намаганьні царскага ўрада скрыць гэту непрыемную для яго гісторыю.
    Меркаваньні Зотава і яго таварышаў збыліся: пратэст “манастыраўцаў” не прапаў бясьсьледна, будзіў рэвалюцыйную мысьль, выклікаў новыя пратэсты, асабліва каштоўныя і важныя на тагачасным фоне трыюмфу рэакцыі.
    Першымі адклікнуліся на якуцкую бойню палітычныя ссыльныя. Группа палітычных, якая ішла ў Якутыю і часова затрыманая ў кірэнскай турме, накіравала ўраду абураную рэзалюцыю аб падзеях 22 сакавіка: “Мы даведаліся, — пісалі ссыльныя, — аб жахлівых падзеях у Якуцку, якія адбыліся з нашымі таварышамі-братамі па любові да прыгнечаных, братамі па барацьбе, па гатоўнасьці аддаць сваё жыцьцё за вялікую справу вызваленьня ад дэспатызму. Мы пратэстуем супроць прадстаўнікоў улады, забіваючых безабаронных людзей, якія знаходзяцца ў іх уладзе”. Аднародны пратэст накіравалі да урада ссыльныя Балаганскага павету Іркуцкай губ. За гэта пратэстанты былі сасланы у Калымск.
    У першую ж гадавіну пратэсту раніцой 22 сакавіка 1890 г. з варот дома Манастырава была зьнята паліцыяй наступная праклямацыя, пісаная ад рукі буйнымі друкаванымі літарамі. “Адозва да грамадзкай сумленнасьці. Сёньня, 22 сакавіка, успомніце, якуцкія жыхары, аб бесчалавечна забітых у сёньняшні дзень у 1889 г. барацьбітах за свабоду: Гурэвічу, Піке, Падбельскім, Муханаве і інш. Успомніце таксама і аб замучаных Коган-Бернштэйне, Зотаве і Гаўсмане, паўшых ахвярай свавольля рускага дэспатызму”.
                        СТАГОДЗЬДЗЕ  ДВАЦЦАТАЕ  І  СТАГОДЗЬДЗЕ  ДЗЕСЯТАЕ
    Стары бальшавік, які перанёс і катаргу, і ссылку, і эміграцыю, І. А. Тэадаровіч пісаў:
    „Калі чалавека адпраўлялі ў Калымск, то яго ссылалі, так сказаць, два разы: у сэнсе прасторы — на край сьвету за некалькі тысяч вёрст ад перадавых цэнтраў імпэрыі, а ў сэнсе часу — яго ссылалі ў ІХ стагодзьдзе! Ссыльны, па сваіх ідэях сацыяліст, быў чалавек XX стагодзьдзя, а зьвералоў-паляўнічы, жывёлавод-вандроўнік заставаўся чалавекам IX—X стагодзьдзя. Між тым і другім залягала тысяча год!”
    Як жа склаліся ўзаемаадносіны між людзьмі XX і X стагоддая?
    Калянізацыя Якуцкай вобласьці, як і ўсёй Сыбіры, адбывалася шляхам уварваньня воінскій сілы самадзяржаўя і гандлёвага капіталу і суправаджалася жорсткімі насільлямі над карэнным насельніцтвам, якое спрабавала аказаць супраціўленьне ўварваньню варожых прышэльцаў.
    Царскія чыноўнікі грабілі якутаў пры дапамозе ясака і іншых падаткаў, прыгняталі законнымі і незаконнымі паборамі, грашовымі і натуральнымі павіннасьцямі. Рускія купцы ашуквалі і закабалялі якутаў, скупліваючы за бясцэнак высакасортную пушніну, плоцячы за яе сьпіртам і іншымі таварамі. Рускія папы насільна хрысьцілі язычнікаў-якутаў, бралі з іх высокую плату за царкоўныя “трэбы”, вымагалі хабары, “водкуп” за незахаваньне пастоў. Рускія крымінальныя пасяленцы гвалтоўнічалі, прымушалі якутаў бясплатна сябе карміць або плаціць выкуп за пераезд у другі насьлег.
    Крымінальныя злачынцы састаўлялі галоўную масу ссыльных у Якуцкай вобласьці: так, у 1889 г. крымінальных ссыльных было ў вобласьці 6090, што састаўляла 55 прац. усяго рускага насельніцтва ў вобласьці.
    Крымінальнікаў расьсялялі па якуцкіх улусах, не даючы ім ніякай дапамогі ад каіны. Якуты павінны былі забясьпечваць кожнага зноў прыйшоўшага ссыльнага адзеньнем, абуткам і да т. п. і звыш таго прадставіць яму надзел урадлівай зямлі, а таксама жывёлу, інвэнтар і грошы на абсталяваньне гаспадаркі. На практыцы звычайна якуты замест усяго гэтага бралі крымінальнікаў на поўнае утрыманьне ўсяго грамадзтва або проста ад іх грашмі, толькі б крымінальнік, які быў пастаяннай пагрозай для якутаў, пайшоў куды-небудзь падалей.
    Надзвычай бедныя, часта галадаючыя, забітыя, цёмныя, жывёлаводы-якуты пры царызьме стагоддзямі прывыклі бачыць у рускіх заваёўнікаў, грабежнікаў і гвалтаўнікоў. Нядзіўна, што якуты недаверліва, а ў некаторых выпадках нават варожа, аднесьліся на першых нарах і да палітычных ссыльных. Непрыязьнь мела месца ва ўлусах на падставе зямельных адносін.
    Адміністрацыйным ссыльным выдавалі казённую дапамогу. Палітычным ссыльна-пасяленцам дапамогі не дазвалялася. Але за тое яны, па закону, мелі права на атрыманьне 15 дзесяцін зямлі (ворыва і пакосаў).
    Звычайна палітычныя ссыльныя не выкарыстоўвалі гэтых праў. Падаўляючая большасьць палітычных ніяк не была намерана пускаць у ссылцы трывалыя і глыбокія карэньні, да чаго немінуча прыводзіла заняцьце сельскай гаспадаркай. Але апрача гэтага, неабходнасьць выдзяленьня зямлі для ссыльных з бедных фондаў мясцовага насельніцтва прыводзіла да канфліктаў з карэннымі якуцкім насельніцтвам і гэта акалічнасьць не дазваляла палітычным ссыльным карыстацца сваім правам. У тых выпадках, калі вельмі нямногія, найменш сьвядомыя і выпадкова трапіўшыя ў ссылку, палітычныя прэтэндавалі на зямлю, адвод зямлі рабіўся якутамі вельмі неахвотна, зацягваўся на 2-3 гады, выклікаў узаемныя непаразуменьні і скаргі і спрыяў пагаршэньню ўзаемаадносін між ссыльнымі і якутамі.
    Мясцовая адміністрацыя сыстэматычна займалася цкаваньнем палітычных ссыльных, выкарыстоўвала рэдкія зямельныя непаразуменьні, якія ўзьнікалі між ссыльнымі-“земляробамі”, і якутамі, распаўсюджвала сярод лёгкаверных якутаў розныя паклёпніцкія вымыслы аб разбойным характары ссыльных. Гэтай справай займаўся, напрыклад, якуцкі спраўнік Піневіч. У выніку непрыязнь якутаў да рускіх палітычных іншы раз пераходзіла ў адкрытае сутыкненьне. Якуты жорстка зьбілі ссыльных Шчэпанскага і Рубінока. Пабоі былі настолькі цяжкімі, што Рубінок звар’яцеў. У гэты ж час спробы расправіцца рабіліся і ў адносінах іншых ссыльных. Стварылася настолькі напружанае становішча, што ссыльныя зьвярнуліся да губэрнатара з калектыўнымі пратэстамі, указваючы на падбухторваньне мясцовай уладай якутаў да насільляў над палітычнымі ссыльнымі. Нездарма зьбіваўшыя Шчэпанскага і Рубінка якуты крычалі: “Мы маем права забіваць ссыльных”.
    Палітычныя ссыльныя паступова з вялікімі цяжкасьцямі пракладвалі шляхі да збліжэньня з туземцамі, якія ўрэшце пачалі пераконвацца, што “дзяржаўныя” — хоць і рускія, але асобага роду, зусім не падобныя на тых рускіх чыноўнікаў, папоў, крымінальных злачынцаў, з якімі ім звычайна прыходзілася сутыкацца.
    Ссыльныя, не гледзячы на забароны, вучылі дзяцей якутаў грамаце, а заадно вучылі і дарослых якутаў, прывучаючы іх да чытаньня кніг, часопісаў і газэт. Пад уплывам ссыльных некаторыя якуты пачалі самі выпісваць газэты і часопісы.
    Энэргічную работу, не гледзячы на забароны, вялі ссыльныя і па лячэньню якутаў. А ў мэдыцынскай дапамозе якуты моцна адчувалі патрэбу, бо сярод іх лютавалі эпідэміі воспы, трахомы і іншых заразных хвароб. За ссыльным урачом Сіповічам якуты пасылалі за 100-200 кілямэтраў. Калі Сіповіч ўяжджаў са ссылкі, якуты праваджалі яго, як не замяняемага друга і паднесьлі яму старадаўні якуцкі нацыянальны касьцюм.
    У палітссыльных якуты знаходзілі падтрымку і ў той барацьбе, якую ім прыходзілася весьці з адміністрацыяй. Адпраўляемыя ссыльнымі ў газэты карэспандэнцыі хоць часткова стрымлівалі самадураў і хабарнікаў, напаміналі зарваўшымся адміністратарам аб некаторых не асабліва прыемных для іх артыкулах закона.
    Ссыльныя былі і юрыстамі і парадчыкамі якутаў. Са слоў ссыльных якуты ўпершыню даведаліся аб тых мізэрных правах, якія прызнаваліся за імі, хоць бы толькі на паперы, аб мэтадах барацьбы з злоўжываньнямі, аж да азнаямленьня з тым ладам, які такім гнётам клаўся на якутаў. Вынік — прынятая якутамі Намскага ўлуса пастанова хадайнічаць перад уладай аб накіраваньні да іх на адведзеныя для пасяленцаў землі дзяржаўных ссыльных.
    Якуцкія ссыльныя значна садзейнічалі разьвіцьцю якуцкай мовы, выяўленьню якуцкай народнай творчасьці. У вытокаў навуковага вывучэньня якуцкай мовы стаяць дзьве вельмі розныя фігуры: немец, пецярбурскі акадэмік Бётлінг, і эпіскап якуцкі і вілюйскі Дыянісій. Бётлінг, вучоны лінгвіст, у Якутыі ні разу не быў, але на матэрыялах, сабраных у Якутыі другім немцам, Мідэндорфам, здолеў правільна зразумець будову якуцкай мовы і саставіць якуцкую граматыку на нямецкай мове. Эпіскап Дыянісій спрабаваў саставіць слоўнік якуцкіх слоў і якуцкую граматыку. Але Дыянісій будаваў якуцкую граматыку па ўзору лацінскай, прымушаючы якутаў выражацца ў склонах і ладах уласьцівых старажытным рымлянам.
    Ссыльны Худзякоў22 саставіў якуцкі слоўнік і „Верхаянскі зборнік”, які зьмяшчаў у сабе народныя быліны якутаў, казкі і інш. Другі ссыльны, Эдуард Карлавіч Пякарскі23, займаючыся земляробствам, у той жа час нястомна вывучаў якуцкую мову. Сваю работу па складаньню якуцкага слоўніка Пякарскі прадаўжаў і ў Пецярбургу, пасьля вызваленьня са ссылкі. Сорак пяць год (1881-1926 гг.) працаваў Пякарскі над слоўнікам і толькі ў 1926 г. здаў яго ў друк.
    Вывучэньне Якутыі, яе народнасьцей, яе прыродных багацьцяў у значнай ступені зроблена якуцкімі ссыльнымі. Геоляг Чэрскі, паляк-паўстанец 1863 г., ужо пасьля сканчэньня ссылкі многа папрацаваў па вывучэньню геалёгіі Якутыі і памёр у Ніжне-Калымску. Сыбіракоўская экспэдыцыя24 (1894-97 гг.) як сваёй арганізацыяй, так і выдаючыміся вынікамі работ абавязана галоўным чынам палітычнай ссылцы. Нават амэрыканцы зьвярнулі ўвагу на ўдзельнікаў сыбіракоўскай эспэдыцыі, і ў 1900-1902 гг. быўшыя калымскія ссыльныя В. Т. Багараз і В. I. Ёхельсан прынялі ўдзел у паўночна-ціхаакіянскай экспэдыцыі, арганізаванай амэрыканскім музэем прыродазнаўчых навук у Нью-Ёрку. Экспэдыцыяй былі сабраны найбагацейшыя матэрыялы на антрапалёгіі, этнаграфіі, быту, вераваньням. Нарадавольцы В. Т. Багараз і В. І. Ёхельсан аб’ехалі паўночную частку Камчаткі, Гіжыгінскі і Анадырскі край, Чукоцкую зямлю, пабывалі на востраве сьв. Лаўрэнція у Берынгавым моры. У канцы 90-х гадоў за прыродазнаўча-навуковае вывучэньне Якутыі ўзяўся палітычны ссыльны П. В. Аленін; у наступныя гады ён быў удзельнікам шматлікіх геалягічных, мінэралягічных, батанічных і іншых экспэдыцый.
    Усю гэтую вялікую навукова-дасьледчую работу ссыльныя ажыцьцяўлялі часта пры вельмі неспрыяльных умовах, пры частых перашкодах і забаронах з боку мясцовай адміністрацыі. Мясцовая ўлада часта забараняла палітычным ссыльным рабіць назіраньні нават над надвор’ем. Патрэбна было ўмяшаньне Галоўнай фізычнай абсэрваторыі у Пецярбургу, каб ссыльны С. Ф. Кавалік „быў дапушчаны да правядзеньня мэтэаралягічных назіраньняў у Верхаянску”.
    Урэшце, у бэлетрыстычных творах ссыльных: В. Г. Караленка, В. Т. Багараза (Тана), Фелікса Кона і інш. жыцьцё якуцкага народу знайшло мастацкае адлюстраваньне.
    Так людзі дваццатага стагодзьдзя знайшлі правільны падыход да людзей стагодзьдзя дзесятага, здолелі расьсеяць прадузятыя погляды і раздутую адміністрацыяй непрыязнь якутаў, здолелі прынесьці досыць значную дапамогу Якутыі і якуцкаму народу. Для некаторых ссыльных Якутыя зрабілася іх навуковай радзімай: тут упершыню яны прыступілі да самастойнай навуковай творчасьці.
                                                                    ЗАКЛЮЧЭНЬНЕ
    Цяпер Якуцкай вобласьці ўжо няма: ёсьць частка нашага Саюза — Якуцкая Аўтаномная Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (ЯАССР). У гэтай рэспубліцы (як і ва ўсім Саюзе) пасьпяхова ідзе ўзмоцненае сацыялістычнае будаўніцтва: мацнеюць калгасы, разьвіваюцца земляробства і жывёлагадоўлі, павялічваецца пасяўная плошча, расьце здабыча золата, ідзе разьведка нетраў зямлі, праводзіцца распрацоўка лясных багацьцяў, пракладваюцца новыя дарогі, адкрываюцца школы, больніцы, ствараецца якуцкая культура, нацыянальная па форме і сацыялістычная па зьместу.
    Пры савецкай уладзе працоўныя якуты будуюць і ўмацоўваюць сваю сацыялістычную гаспадарку, паляпшаюць свае матэрыяльнае становішча, становяцца заможнымі, ліквідуюць сваю непісьменнасьць і рэлігійныя забабоны (шаманства), атрымалі доступ да навукі і культуры. Пры царызьме якуты выміралі, а цяпер колькасьць якутаў няўхільна расьце. У гэтым разьвіцьці ранейшай бяспраўнай царскай калёніі, краіны холаду і галоднага тыфу, ёсьць кропля мёду і якуцкай палітычнай ссылкі. Не прапалі дарам іх „скорбный труд” „дум высокое стремление»: сацыялістычныя будаўнікі Якутыі з удзячнасьцю  ўспамінаюць тых іменна людзей, якія іх дзедам прадстаўляліся як зладзеі, злачынцы, “рата-хайлакі” (царазабойцы).
    Але нялёгкае было жыцьцё ссыльных. З 285 палітычных ссыльных, перабываўшых у вобласьці за 1870-1900 гг., 47 загінула (забіты, пакараны сьмерцю, звар’яцелі, пакончылі самагубствам). Яшчэ большая колькасьць ссыльных страціла здароўе і не магла актыўна ўдзельнічаць у далейшай рэвалюцыйнай рабоце.
    Адарванасьць ад рэвалюцыйнай справы і ад уцалеўшых на волі таварышаў, паўгалоднае існаваньне, суровыя і непрывычныя умовы — усё гэта не праходзіла бясьсьледна. “Большасьць ссыльных, затраціўшы ўсю энэргію на барацьбу з адзіноцтвам, адарванасьцю ад усяго сьвету, холадам і голадам, варочаліся ў Расію з апустошанай душой, разьбітыя фізычна, — пісаў Г. В. Цыперовіч — I да самай Лютаўскай рэвалюцыі калымская „мясарубка” працавала спраўна, прымаючы сьвежых, поўных энэргіі і рэвалюцыянэраў і выпускаючы назад іх цені”.
    Але надзеі царызму на усьмірэньне непакорлівых рэвалюцыянэраў ссылкай збыліся толькі часткова. “Тяжкий млат, дробя стекло, кует булат”. В. П. Арцыбушэў, Г. В. Цыперовіч, Н. П. Нагін, Емельян Яраслаўскі, Г. І. Пятроўскі, Г. К Арджанікідзе і многія іншыя вярнуліся з якуцкай ссылкі яшчэ больш вытрыманымі і загартаванымі барацьбітамі. Для такіх людзей ссылка была школай далейшай барацьбы.
    Большасьць якуцкіх ссыльных і ў пэрыяд зьлейшай рэакцыі васьмідзесятых гадоў захавала свой рэвалюцыйны дух, знайшоўшы ў сабе сілы і для калектыўнага “манастыраўскага” супраціўленьня, і для цэлага шэрагу больш дробных пратэстаў і выступленьняў, і для штодзённай барацьбы з адміністрацыяй.
    Гэтая барацьба кучкі рэвалюцыянэраў з усемагутным тады самадзяржаўем, барацьба ў прыпалярных і запалярных прасторах Якутыі, выклікае на ўсіх нас, сучасьнікаў сацыялістычнага будаўніцтва, пачуцьце глыбокай павагі да гераізму, стойкасьці і бясстрашша гэтых рэвалюцыянэраў.
-----------------
    1 Гэта былі палітссылыя: С. Ліён, В. Арцыбушэў, I. Царэўскі, В. Серашэўскі, В. Зак, Ф. Лунг і Е. Александрава. Падрабязьней аб гэтым пабегу гл. кнігу М. Кротава “Якутская ссылка”, выд. паліткатаржан, М. 1926 г.
    2 Разначынцамі называліся з сярэдзіны мінулага стагодзьдзя людзі, вышаўшыя з сялянскага, мяшчанскага, духоўнага і купецкага саслоўя, атрымаўшыя вышэйшую адукацыю, але не даслужыўшыя да чыну патрэбнага для атрыманьня дваранства. Пазьней слова разначынец было выцеснена словам інтэлігент. — Рэд.
    3. Апрача ўцёкаў вясной 1882 г. Ліёна, Серашэўскага і інш. у ліку 7 палітычных уцяклі ў лютым 1885. I. Рубінок і І. Шчэпанскі, якія пасьля двухмесячнага блуканьня былі зьбіты вартаўнікамі-якутамі, зьвязаны і перададзены уладам. 20 верасьня 1886 г. уцёк А. Быдарын. Прайшоўшы з вялізарнымі цяжкасьцямі і нягодамі да Табольска (6000-7000 кілямэтраў), ён быў затрыманы. У 1888 г. у розны час схаваліся Н Паулі, I. Майнаў, С. Міхалевіч, С. Церэшэнкаў, І. Кашынцэў, Н. Фёдараў. Першыя чатыры былі затрыманы. Апошнім двум удалося схавацца. I. Кашынцаву - за граніцу, П. Фёдараву — няведама куды. Рэд.
    4 Павузак— від баржы.
    5 З канца 80-х гадоў XIX ст., у пэрыяд самай цяжкай палітычнай рэакцыі, да 1901 г. царскі ўрад унікаў аддачы пад суд за палітычныя злачынствы, аддаючы перавагу нягалоснай, скрытай ад  усяго насельніцтва адміністрацыйнай расправе з сваімі ворагамі, улічваючы тую акалічнасьць, што усякі палітычны судовы працэс, пранікаючы ў грамадзтва, будзіў сьвядомасьць і служыў агітацыйным сродкам супроць самадзяржаўя. Рэд.
    6 Бачын, Ігнацій Антонавіч — пецярбурскІ рабочы, слюсар-мэханік. Спачатку ўваходзіў у рабочыя гурткі чайкоўцаў, а пасьля член Паўночна-рускага рабочага саюза. Кончыў самагубствам у ссылцы ў 1883 г.  Рэд.
    7 Віктар Паўлавіч Нагін — парт. клічка “Макар” (1879-1924) — стары бальшавік. У 1908 г. сасланы быў на 6 год ва Ўсходнюю Сыбір, напісаў кнігу “На полюсе холаду”.
    8 Г. В. Цыперовіч — адзін з першых с.-д. у Расіі. быў сасланы ва Усходнюю Сыбір у 1899 г. — Напісаў кнігу “За палярным кругам”.
    9 Зубржыцкі I. Ф. — рабочы, слюсар. За рэвалюцыйную прапаганду сярод кіеўскіх рабочых у 1878 г. асуджан на 20 год катаргі, пасьля чаго ў 1892 г. сасланы ва Усходнюю Сыбір.
    10 Цукерман Л. — нарадаволец, асуджаны ў 1881 г. на 8 год катаргі, пасьля адбыцьця якой сасланы ў Якуцкую вобласьць. У ссылцы скончыў самагубствам.
    11 Пётр Аляксеевіч Аляксееў — ткач, адзін з першых рабочых рэвалюцыянэраў. За прапаганду сярод рабочых асуджан у 1877 г. па працэсу “50-ці” на 10 год катаргі, пасьля адбыцьця якой сасланы ў Якуцкую вобласьць. Забіты з мэтай аграбленьня ў тайзе ў 1891 г. Вядомы сваёй выдатнай прамовай на судзе. — Рэд.
    12 Віктар Аляксандравіч Данілаў — за належнасьць партыі “Народная Воля” у 1882 г. асуджан на 4 гады катаргі, па прыбыцьці якой сасланы у Якуцкую вобласьць. За цьвёрдасьць і непрымірымасьць у адносінах турэмнай адміністрацыі і паліцыі ён часта падпадаў рэпрэсіям. - Рэд.
    13 Улус - тэрытарыяльная адміністрацыйная адзінка, роўная раёну.
    14 Насьлег – сельская грамада якутаў.
    15 ІІІыманскі Адам Іванавіч — за арганізацыю тайнага рэвалюцыйнага таварыства ў Польшчы ў у 1879 г. сасланы ў Якуцкую вобласьць. Рэд.
    16 Я. Е. Гуровіч — за ўдзел у вядомай палітычнай дэманстрацыі на Казанскім пляцу ў Пецярбургу ў 1879 г. сасланы ў Табольск і адтуль за “падазроныя паводзіны” ў Якуцкую вобласьць. Рэд.
    17 У 1881 г. калі палітычным ссыльным прапанавалі прысягаць новаму імпэратару — Аляксандру III, усе яны адмовіліся. Верхаянскія ссыльныя заявілі, што “не жадаюць прысягаць дэспатычнай манархіі” (Ліён, Арцыбушэў, Стопані, Зак, Серашэўскі, Царэўскі). Алёкмінскія — што, “зьяўляючыся дзяржаўнымі злачынцамі, яны як “злачынцы”, не могуць прысягаць” (Бондырэў, Бурыёт, Гамаў і інш.). Або — што “прынёсшы прысягу, мы пайшлі б супроць. сваіх перакананьняў” (Гелер, Петэрсан, Баўбельскі і Дарашэнка). М. Кротаў, “Якутская ссылка” стр., 121, выд. паліткатаржан. М., 1925 г.
    18 Венцэслаў Эдуардавіч Кізер, германскі паддадзены, і Аляксандар Іванавіч Долер, французскі паддадзены, абодва рабочыя, слюсары, судзіліся ў 1881 г. у Кіеве за належнасьць да “Паўднева-рускага рабочага саюза” і сасланы ў Якуцкую вобласьць. Кізер пасьля 10-гадовага знаходжаньня ў ссылцы быў як іншакраінец высланы на радзіму ў 1890 г., а Долер утапіўся ў Лене ў 1893 г. Рэд.
    19 Іван Трафімавіч Цыцэнка, студэнт, — за належнасьць да “Народнай Волі” быў у 1888 г. сасланы у Якуцкую вобласьць.
    20 Кудрын Нікалай Нікалаевіч, — за прапаганду сярод уральскіх рабочых сасланы ў 1898 г. у Якуцкую вобласьць, затым за удзел у вядомым Раманаўскім пратэсьце ў 1901 г. асуджаны на 12 г. катаргі; чл. Т-ва паліткатаржан. Рад.
    21 Ергін Аляксандар Аляксандравіч — нарадаволец. Цяпер — чл. Т-ва Паліткатаржан. Рэд.
    22 Худзякоў, Іван Александровіч, хатні настаўнік, па абвінавачваньню ў веданьні аб намеры Каракозава забіць цара Аляксандра II і ў належнасьці да тайнага таварыства ў 1867 г. сасланы у Верхаянск. У першыя гады свайго прабываньня у Верхаянску Худзякоў займаўся вывучэньнем якуцкай мовы і зьбіраньнем узораў якуцкай славеснасьці творчасьці. Цяжкія ўмовы жыцьця расстроілі яго разумовыя здольнасьці, і ён памёр у 1875 г. Рэд.
    23 Пякарскі, Эдуард Карлавіч, студэнт - за належнасьць да сац.-рэв. арганізацыі асуджаны у 1879 г. на катаржныя работы на 15 год. Па слабасьці здароўя катарга заменена была ссылкай у Якуцкую вобласьць.
    24 Сыбіракоўская экспэдыцыя, арганізаваная на сродкі сыбірскага золатапрамыслоўца Сыбіракова ў мэтах вывучэньня горных багацьцяў краю, прыцягнула шмат палітычных ссыльных, якія побач з вывучэньнем прыродных багацьцяў Якутыі займаліся і вывучэньнем жыцьця народаў, якія насяляюць гэты край, іх гісторыі і быту.


                                                                      ДАВЕДКА
    Якаў [Сяргей Міхайлавіч] Розеноер нарадзіўся 13 сакавіка 1882 г. у Санкт-Пецярбургу, у габрэйскай сям’і рамесьніка. Экстэрнам скончыў гімназію.
    У 1902-1903 гг. працаваў у Пецярбургу ў друкарні РСДРП(б). Арыштаваны ў красавіку 1903 г. у Пецярбургу і зьняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасьць, затым пераведзены у Дом папярэдняга зьняволеньня. Пецярбургскай судовай палатай 24 верасьня 1904 г. асуджаны па 126 і 128 артыкулам Крымінальнага ўкладаньня па справе друкарні ў ссылку на селішча. Пакараньне адбываў у Турынску, Табольскай губэрні, затым быў пераведзены ў Пелым. У жніўні 1905 г. зьбег у Томск, дзе працаваў у друкарні Сыбірскага зьвязу РСДРП; затым у Самары, Арле, у Маскве і бюро ЦК РСДРП(б) пад мянушкай “Арыстарх” па транспартаваньні літаратуры і зброі, а таксама па выпуску газэты “Вперед”. Арыштаваны 19 сьнежня 1905 г. у Маскве, але ўцёк 18 лютага 1906 г. з лазьні Якіманскай часьці ў Маскве. Пасьля ўцёкаў працаваў у Маскве і Смаленску, пад мянушкай “Бородин”, быў чальцом Смаленскага камітэта. Арыштаваны ў чэрвені 1906 г. у Маскве і верасьні таго ж году высланы адміністрацыйна на 3 гады ў Якуцкую вобласьць.
    У Якуцк быў дастаўлены ў 1907 г., быў памагатым вэтэрынарнага абласнога лекара; чытаў папулярныя лекцыі па літаратуры ў клюбе прыказчыкаў; адзін з заснавальнікаў нелегальнага марксісцкага кружка “Маяк” (пераемнік Х. М. Штэйнбаха); арганізатар (сумесна са ссыльным паліграфістам С. Ф. Коцікавым) выданьні нелегальнага часопіса “Маяк”; 1908 - аўтар іранічнага верша “Я - соль зямлі”, адрасаванага абвінавачванаму па “справе маякоўцаў” П. Л. Драверту, тады ж выдаў у Якуцку сваю першая паэтычную кніжку “По камере”, на якую газэта “Якуткая жизнь” адгукнулася гэткімі словамі: “набор трескучих, ничего не говорящих ни уму, ни чувству фраз... по нашему скромному подсчету в год можно написать до 30 тысяч подобных стихов”; чалец кружка Аматараў музыкі і літаратуры (старшыня Я. С. Нэйман); браў удзел у выпуску газэты “Якуцкий край”; вядомая таксама Раіса Розеноер - выпускніца фэльчарскай школы г. Якуцка (1910 г.).
    У 1910 г. вярнуўся ў Пецярбург і ў 1915 г. скончыў Пецярбургскі ўнівэрсытэт, зрабіўся журналістам псэўданімы: М—в, С.; Михайлов, С. Беспартыйны. Чалецкі білет Таварыства ссыльнапасяленцаў № 110. У 1930-х гг. - навуковы супрацоўнік ВАРНИТСО.
    Творы:
    По камере... Якутск. 1908.
    Страхование крупного рогатого скота и лошадей. Москва. 1927.
    Что нажито трудом - сберегай с умом. Москва. 1927.
    Царская крепость; Трубецкой бастион. Москва. 1928.
    Нелегальный транспорт. Москва. 1932.
    Что мы делали 1901-1906 гг. Москва. 1933.
    Ледяная тюрьма (Якутская ссылка). Москва. 1934.
    Растопленный полюс. Москва. 1935.
    Літаратура:
    100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 272.
    Масанов И.Ф. Словарь псевдонимов русских писателей, ученых и общественных деятелей. В 4 томах. Т. 4. Москва. 1960. С. 408.
    Гройсман А. Евреи в Якутии. Часть I. Община. Якутск. 1995. С. . С. 79-80.
    Михайлова М. Г. Первые литературные сборники в Якутске // Очерки русской литературы Якутии. Новосибирск. 1995. С. 92-104.
    Наёмі ЖАТАЙ,
    Койданава.