вторник, 13 мая 2014 г.

Люцына Ластаўка-Грак. Люцынскія паштоўкі. Койданава. Кальвіна". 2014.




                                                       ЛЮЦЫНСКІЯ  ПАШТОЎКІ

                                                        З  КРАЯВІДАМІ  ЯКУЦКА


   У Расейскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбурзе /Докусфера. Электронный фонд/ захоўваюцца дзьве паштоўкі:



    Привѣтъ съ береговъ реки Лены. Якутскъ. Башни временъ завоеванія города. /Люцын. Выдавецтва Базар Моды [паміж 1904 ды 1917 гг] 8,7 х 13,7 см./
 




    Привѣтъ изъ Якутска. Видъ центральной части города съ Преображенской колокольни. /Люцын. Выдавецтва Базар Моды [между 1904 и 1917] 8,8 x 13,5 см.

    Сучасны выгляд:

 

    Нагадаем, што павятовае места Люцын з 1802 па 1917 год уваходзіў у склад Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі. Радзіма Яна (Івана) Строда (Строд Якуцкі).


     Цяпер гэта горад Лудза (Ludza) у Латгаліі на ўсходзе Латвіі, адміністрацыйны цэнтар Лудзенскага краю (Ludzas novads).
    Люцына ЛАСТАЎКА-ГРАК,
    Койданава.