вторник, 29 апреля 2014 г.

Пляўціла Алязэя-Крак. Дасьледчык Поўначы Казімер Юліян Ражноўскі. Койданава. "Кальвіна". 2014.



                                                           ДАСЬЛЕДЧЫК  ПОЎНАЧЫ

    Казімер Юліян [Kazimierz Julian; Казимир] Францішкавіч [syn Franciszka; Францевич] Ражноўскі [Rożnowski; Рожновский] – нар. 16 лютага 1875 г. у маёнтку Гірсы Лепельскага вуезда Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі і быў малодшым з чатырох дзяцей землеўласьніка Францішка ды Тэрэзы Ражноўскіх.
    Пасьля заканчэньня гімназіі ў Віцебску вучыўся на аддзяленьні заалёгіі фізыка-матэматычнага факультэта маскоўскага ўнівэрсытэту.
    Падчас вучобы ва ўнівэрсытэце ён быў адным з заснавальнікаў студэнцкага Польскага зямляцтва ў Маскоўскім унівэрсытэце, потым скарбнікам у яго праўленьні а таксама ўваходзіў у кіраўніцтва студэнцкай арганізацыі ў Маскве Зьвязкавай Рады Задзіночаных Рэгіянальных Колаў /Рады Задзіночаных Зямляцтваў). У 1894 г. сустрэўся ў Маскве з Юзафам Пілсудзкім, які быў дэлегатам Цэнтральнага Работніцкага Камітэта (CKR) ды Польскай Сацыялістычнай Партыі (PPS) і ў г. ў 1895 г. ўступіў у колы ППС; належаў да студэнтаў, якія займаліся партыйнай прапагандай сярод польскіх работнікаў і жаўнераў.
    У 1897 г. Ражноўскі скончыў унівэрсытэт [які не скончыў /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 314./] і ў 1897 г. быў арыштаваны па справе Зьвязкавай Рады Задзіночаных Рэгіянальных Колаў і пасьля некалькіх месяцаў знаходжаньня ў турме быў высланы ў Гірсы пад нагляд паліцыі.
    На заклік Пілсудскага зьехаў у Вільню, і адтуль, карыстаючыся чужым пашпартам, паехаў у Лёндан. Атрыманую ў той час рэнту за Гірсы перадаў на партыйныя мэты. У Лёндане прайшоў пад кіраўніцтвам Аляксандра Дэмбскага навучаньне друкарскай справе ў друкарні “Przedświtu”, якая належала Замежнаму Зьвязу Польскіх Сацыялістаў. Жыў у Бэрліне. Карыстаўся псэўданімамі Каrol ды Karbol. Ад канца красавіка 1899 г. вярнуўся разам з Пілсудзкім у Вільню, дзе яны прынялі ад Станіслава Вайцяхоўскага, які ад’яжджаў за мяжу, друкарню “Robotnika”. Ражноўскі працаваў у гэтай друкарні да восені 1899 г., а таксама пасьля яе перамяшчэньня ў Лодзь, аж да моманту выяўленьня яе жандарамі. Калі 22 лютага 1900 г. арыштавалі Пілсудзкага з жонкай Марыяй ды неўзабаве Аляксандра Маліноўскага, папярэджаны Ражноўскі зьехаў у Вільню.
    Па рэкамэндацыі Аляксандра Сулькевіча быў уключаны ў склад CKR PPS. 26 лютага 1900 г. уначы ў Вільні ён быў арыштаваны на кансьпірацыйнай кватэры пад час адсутнасьці яе ўладальніка Мікалая Taтарава. Пры ім знайшлі лёнданскія лісты і пашпарт на імя Станіслава Краеўскага з Лодзінскай прапіскай. Пасьля правядзеньня ідэнтыфікацыі пашпарту ў Лодзі, Ражноўскі быў дастаўлены з віленскай турмы ў адзіночнай камору X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі, а праз паўтары гады яго разам з Маліноўскім перавялі ў Седлецкую турму.
     Загадам ад 13 сакавіка [5 траўня] 1902 г. быў высланы на 6 г. ва Ўсходнюю Сыбір.
    4 чэрвеня 1902 г. Ражноўскі быў выпраўлены з Седльцы і дастаўлены ў Бутырскую турму Масквы. 19 ліпеня быў дастаўлены ў Краснаярск, а потым у Аляксандраўскую перасыльную турму ля Іркуцка. Іркуцкім ваенным генэрал-губэрнатарам быў прызначаны ў аддаленыя месцы Якуцкай вобласьці. [Маліноўскі на 8 гадоў у Сярэдне-Калымск Якуцкай вобласьці.].
    24 верасьня 1902 г. Ражноўскі быў дастаўлены ў акруговае места Алёкмінск Якуцкай вобласьці і па распараджэньню губэрнатара пакінуты там да санкавага шляху. Па атрыманых у Дэпартамэнце паліцыі агентурным дадзеным, ППС рыхтавала яго ўцёкі. Пры ператрусе 30 верасьня 1902 г. [24 XI] паміж падшыўкай і падноскам ягонага боту быў знойдзены фальшывы пашпарт. Загадам губэрнатара месцам жыхарства яму быў прызначаны акруговы горад Верхаянск Якуцкай вобласьці і 15 лістапада 1902 г. ён быў адпраўлены з Алёкмінска ў Якуцк.
    2 студзеня 1903 г. Ражноўскі быў дастаўлены ў акруговае места Верхаянск Якуцкай вобласьці.
    У лютым 1903 г. Акадэмія Навук перадала шхуну “Заря”, якая належала Першай Рускай Палярнай Экспэдыцыі якуцкай параплаўнай фірме “Громавых”. Перадача шхуны, а таксама адбор і перавозка навуковых матэрыялаў былі даручаныя камандзіру шхуны лейтэнанту Ф. Матысену. У сакавіку Матысен прыбыў з Пецярбурга ў Якуцк. Губэрнатар у сваім лісьце ад 16 сакавіка 1903 г. паведамляў верхаянскаму спраўніку аб дазволе удзельнічаць у працах Матысена палітычнаму выгнанцу з Верхаянска Казімеру Ражноўскаму і прасіў паведамляць аб перамяшчэньні Ражноўскага па акрузе, але ў а справаздачах Матысена імя Ражноўскага адсутнічае. Там жа Ражноўскі пазнаёміўся ў заключнай фазе пошукаў зьніклага кіраўніка Рускай Палярнай Экспэдыцыі Эдуарда Толя з заолягам Імпэратарскай РАН Аляксеем Бялыніцкім Біруля. У 1904 г. мэтэаралягічная Абсэрваторыя ў Іркуцку, з дазволу ўладаў, накіравала яго для працы на мэтэаралягічнай станцыі ў паселішчы Рускае Вусьце Верхаянскай акругі, што ў дэльце Індзігіркі, куды ён 27 красавіка 1904 г. выехаў з Верхаянску.
    У 1905 г. Ражноўскі атрымаў, па хадайніцтву начальніка вышукнай экспэдыцыі С. А. Бутурліна, магчымасьць, з дазволу генэрал-губэрнатара, прыняць удзел ў працах экспэдыцыі Міністэрства ўнутраных спраў па вывучэньні пытаньняў забесьпячэньня Калымскага і Ахоцкага краёў, якая вяла вышукныя працы па разьведцы шляху ад Сярэдне-Калымска праз Алазею на Рускае Вусьце і далей да Булуна. У сваіх працах Ражноўскі апісаў тундру, яе клімат, біялягічныя жыцьцё, пераважна пералёты птушак ды ейных насельнікаў.
    Вызвалены ад ссылкі кастрычніцкай, 1905 года, амністыяй Ражноўскі быў адпраўлены з Верхаянска ў Якуцк, куды прыбыў 15 лістапада і 29 лістапада 1905 г. выехаў у м. Віцебск.
    Прывезеныя з Сыбіры зельнікі і этымалягічныя калекцыі пераказаў Імпэратарскай Акадэміі Навук у Санкт-Пецярбурзе, этнаграфічныя калекцыі (у гэтым ліку строй якуткі) Музэю імя Аляксандра III у Санкт-Пецярбурзе.
    Пасьля вяртаньня з выгнаньня жыў у 1906-1912 гг. у Гірсах у брата Браніслава або ў Білеўшчыне ў маці. У той жа час, на працягу восеньскага сэмэстру 1906/1907 г. студыяваў у Вене на мэдычным аддзяленьні анатомію чалавека і лекарскую хімію; у 1907 г. ад Геаграфічнага Таварыства ў Вене паўгода прабыў у навуковай экспэдыцыі на Мадагаскары.
    Палітычна быў зьвязаны з ППС-фракцыяй Рэвалюцыйнай (PPS-Fr. Rew.). У 1912-1917 гг. працаваў у Пецярбурзе/Петраградзе ў сындыкаце продажу вырабаў мэталюргічнай прамысловасьці «Продамет». У 1915 г. быў сябрам Асацыяцыі Незалежнасьці і Польскага Таварыства Дапамогі Ахвярам Вайны, дзе ад 1916 г. належаў да Цэнтральнага Камітэта.
     У 1917 г. як прадстаўнік PPS-Fr. Rew. увайшоў у Ліквідацыйную Камісію да спраў Царства [Каралеўства] Польскага ў Петраградзе. У 1917 г. прыехаў у Менск ад Таварыства Дапамогі бедным сем’ям палякаў, якія ўдзельнічаюць у вайне, а таксама зьбяднелага ад вайны польскага насельніцтва ды застаўся тут у якасьці адмысловага ўпаўнаважанага Цэнтральнага Камітэта гэтага Таварыства на тэрыторыі Літвы і Беларусі да траўня 1919 г..
    Ягоныя прыватныя калекцыі, якія знаходзіліся ў Беларусі, былі перададзеныя ў музэй у Полацку, збор са 1500 птушыных яйкаў зьнік з кватэры Ражноўскага у Петраградзе.
    Потым Ражноўскі жыў у Варшаве. Быў начальнікам аддзела ў Міністэрстве Працы і Сацыяльнай абароны (1919-1921), пазьней быў чальцом польскай дэлегацыі ў Зьмешанай Памежнай Камісіі на Ўсходзе пры Міністэрстве Замежных Спраў (1921-1924). Затым вярнуўся ў Міністэрства Працы і Сацыяльнай абароны (1924-1929), дзе ён займаўся працамі, зьвязанымі з увядзеньнем у моц закона аб абароне на выпадак беспрацоўя. У траўні 1929 г. быў камісарам, а затым дырэктарам Касы Хворых у Варшаве (1929-1932). У далейшым быў намесьнікам міністра стану ў Міністэрстве Працы і Сацыяльнай абароны (1932-1933), намесьнікам міністра стану Міністэрства Скарбу (25 II 1933 - 6 IX 1933) і, нарэшце, старшынёй Палаты Сацыяльнага Страхаваньня (1933-1934), дзе ў выніку ліквідацыі Палаты выйшаў на пэнсію.
    Пасяліўся ў Янаўцы /Janówka/ ля Тлушчу. Быў чальцом Інстытута Найноўшай Гісторыі Польшчы. У кастрычніку 1928 г. перайшоў да PPS былой Fr. Rew. і ўваходзіў у склад яе ЦК.
    У 1937 г. удзельнічаў у аднаўленьні кватэры - друкарні ў Лодзі на былой вул. Усходняй 19. У якасьці віцэ-прэзыдэнту заснаванага ў 1933 г. Таварыства Сяброў Дзяржаўнага Заалягічнага Музэя паспрыяў завяршэньню II Заалягічнай Выправы “Дар Памор’я” да Параны (Бразылія) і Паўднёвай Афрыкі. У Янаўцы зьбіраў матылькоў (на сьвятло), і перадаваў іх у ДЗМ. Ён быў адным з заснавальнікаў і віцэ-прэзыдэнтам “Асацыяцыі Чыноўнікаў”.  Ад 15 сакавіка 1937 г. належаў да ганаровага суду адзначаных Крыжам і Мэдалём Незалежнасьці. 
    5 лістапада 1939 г. памер у Янаўцы і быў пахаваны на могілках у Тлушчу.
    Быў узнагароджаны афіцэрскім Крыжам Ордэна Polonia Restituta (1925), Крыжам Незалежнасьці (1930), Залатым Крыжам Заслугі (1931).
    У шлюбе са Стафаніяй Здраеўскай (1875-1971) меў дачок: Яніну (1909 г. нар), у замужжы за Феліксякам, заолягам, старшым дыплямаваным захавальнікам бібліятэкі Інстытута Заалёгіі ПАН у Варшаве, ды Ганну (1911 г. нар).

    Працы:
*    Ptaki stałe w Wierchojańsku (kraina Jakucka). // Wszechświat. Tygodnik popularny, poświęcony naukom przyrodniczym. Warszawa. T. XXIII. № 23. 5 czerwca 1904. S. 362.
*    Urywki wrażeń z wycieczki ornitologicznej do tundry bezleśnej. // Wszechświat. Tygodnik popularny, poświęcony naukom przyrodniczym. Warszawa. T. XXIV. № 7. 19 lutego 1905. S. 97-101; № 8. 26 lutego. 1905. S. 117-123; № 9. 5 marca. 1905. S. 136-142.
*    Z biologii kaczkowatych (Anseriformes) na Dalekim Północo-Wschodzie Azyi. // Wszechświat. Tygodnik popularny, poświęcony naukom przyrodniczym. Warszawa. T. XXVI. № 41. 13 października 1907. S. 645-649; №. 42. 20 października 1907. S. 666-669.
*    Płatkonóg rdzawo-szyjny. // Wszechświat. Tygodnik popularny, poświęcony naukom przyrodniczym. Warszawa. T. XXVI. № 45. 10 listopada 1907. S. 715.
*    Предварительный отчетъ о результатахъ поѣздки на Алазею въ 1905 году. // Отчетъ уполномоченнаго Министерства Внутреннихъ Дѣлъ по снабженію продовольствіемъ въ 1905 году Колымскаго и Охотскаго края мирового судьи С. А. Бутурлина. С.-Петербургъ. 1907. С. 167-190.
*    Dzikie gęsi. // Łowiec Polski. Dwutygodnik ilustrowany, poświęcony myślistwu, broni i hodowli psów myśliwskich. Warszawa. Nr. 10. 16 maja 1910. S. 155-157; Nr. 11. 1 czerwca 1910. S. 171-172.
    Ze wspomnień wspólniego pobytu z Aleksandrem Malinowskim w więzieniach. // Aleksander Malinowski 1869-1922. Zbiorowa ksiȩga pamia̧tkowa. Kraków. 1924.
    Wspomnienia z tajnych drukarń „Robotnika” w Wilnie i Łódzi. // Józef Piłsudski, pisarz, wydawca i drukarz. Kraków. 1936.
    Літаратура:
*    Ciąglinski J.  Z krain polarnych. Podróż na Wyspy Nowosyberyjskie. // Wszechświat. Tygodnik popularny, poświęcony naukom przyrodniczym. Warszawa. Т. ХХІІ. № 48. 29 listopada 1903. S. 743.
    Бутурлин С. А.  Гнездовья розовой чайки. // Псовая и ружейная охота. Москва. 1905. С. 42, 60.
    Zool. Record. Londоn. T. 41. 1904. Aves s. 168 (Ptaki Wierchojańska).
    Zool. Record. Londоn. T. 42. 1905. Aves s. 236 (Tundra delty Indigirki).
    Бутурлинъ С. А.  Вѣсти изъ Колымской экспедиции. (Изъ письма къ А. П. Семенову). // Извѣстія Императорскаго Русскаго Географическаго Общества. T. XLI. 1905. С. 794-797.
    Бутурлинъ С. А.  Вѣсти изъ Колымской экспедиціи. (Изъ письма къ А. П. Семенову). // Извѣстія Императорскаго Русскаго Географическаго Общества. T. XLII. 1906. С.-Петербургъ. 1907. С. 297-298.
    Buturlin S. A.  The breeding grounds of the Rosy GullIbis”. London. 1906. S. 663 (Rajnowski).
*    Отчетъ уполномоченнаго Министерства Внутреннихъ Дѣлъ по снабженію продовольствіемъ въ 1905 году Колымскаго и Охотскаго края мирового судьи С. А. Бутурлина. С.-Петербургъ. 1907. С. 12, 41, 67, 88-93, 139, 160-162, 165-190.
    Zool. Record. Londоn. T. 45. 1908. Aves s. (Biologia Anseriformes).
    Materiały do historii PPS i ruchu rewolucyjnego w zaborze rosyjskim od r. 1893 do r. 1904. T. 2. 1898-1901. Warszawa. 1911. S. 231-234.
*    Краткій историческій очеркъ экспедицій въ Якутскую область. 1632-1913 г.г. Составилъ В. И [Н]. Николаевъ. // Якутскій край и его изслѣдователи [Якутскій отдѣлъ общества изученія Сибири и улучшенія ея быта]. Вып. I. Якутскъ. 1913. С. 50-51, 83.
*    Бутурлинъ С. А.  Наблюденія надъ млекопитающими, сдѣланныя во время Колымской экспедицши 1905 года. // Дневникъ Зоологическаго Отдѣленія Императорскаго Общества Любителей Естествознанія, Антропологіи и Этнографіи). Нов. сер. Т. I. № 5. Москва. 1913. С. 227-228.
    Kalendarz Polski. Rocznik Wychodźstwa Polskiego w Rosji. Moskwa. 1917. S. 217.
*    Jodko W.  Jak dowiedziałem się o aresztowaniu J. Piłsudskiego? // W trzydziestą rocznicę. Księga pamiątkowa P.P.S. Warszawa. 1923. S. 96-99.
    Malinowski A.  Ze wspomnień. // Aleksander Malinowski 1869-1922. Kraków. 1924. S. 15-35.
    Paszkowska M.  Aleksander Malinowski w wiezieniu i organizowanie ucieczki. // Aleksander Malinowski 1869-1922. Kraków. 1924. S. 42-43.
*    Комаров В. Л.  Введение в изучение растительности Якутии. // Труды Комиссии по изучению Якутской Автономной Советской Социалистической Республики. Т. I. Ленинград. 1926. С. 7, 81-82, 87, 89, 94, 172.
*    Комаров В. Л.  Очерк растительности Якутии. // Якутия. Сборник статей под редакцией П. В. Виттенбург. Ленинград. 1927. С. 197, 721.
*    Тугаринов А. Я.  Общий обзор фауны Якутии. // Якутия. Сборник статей под редакцией П. В. Виттенбург. Ленинград. 1927. С. 224, 721.
*    Николаев В. И.  Сибирская политическая ссылка и изучение местного края. // Каторга и ссылка. Кн. 34. № 5. Москва. 1927. С. 112, 114.
*    Николаев В.  Политическая ссылка в изучении Якутского края. // В якутской неволе. Из истории политической ссылки в Якутской области. Сборник материалов и воспоминаний. [Историко-революционная библиотека журнала «Каторга и Ссылка». Кн. XIX.] Москва. 1927. С. 192, 201.
*    Wasilewski L.  Polska emigracja londyńska na przełomie XIX i XX stulecia. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone dziejom polskich walk wyzwoleńczych w dobie popowstaniowej pod redakcją Leona Wasilewskiego. T. I. Paźdiernik 1929 – Marzec 1930. Warszawa. 1930. S. XIII, 252-253.
*    Pietkiewicz K.  Michał Mancewicz i jego czasy. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone dziejom polskich walk wyzwoleńczych w dobie popowstaniowej pod redakcją Leona Wasilewskiego. T III. Paźdiernik 1930 – Marzec 1931. Warszawa. 1931. S. XIII, 244.
*    Wasilewski L.  Polska emigracja londyńska na przełomie XIX i XX stulecia. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone dziejom polskich walk wyzwoleńczych w dobie popowstaniowej pod redakcją Leona Wasilewskiego. T. I. Z. 1. Wyd. II. Warszawa. 1933. S. XIII, 252-253.
*    Pietkiewicz K.  Michał Mancewicz i jego czasy. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone dziejom polskich walk wyzwoleńczych w dobie popowstaniowej pod redakcją Leona Wasilewskiego. T. I. Z. 1 (5). Wyd. II. Warszawa. 1933. S. XIII, 244.
    Piłsudski J.  Bibuła. // Pisma-Mowy, Rozkazy. Warszawa. 1933.
    Koral W.  Przez partie, związki, wiezienia i Sybir. Warszawa. 1933. S. 109, 123-124.
*    Rożnowski Kazimierz. // Zieliński S.  Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 437.
*    Skubićski W.  „Promień” Petersburski. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone dziejom polskich walk wyzwoleńczych w dobie popowstaniowej pod redakcją Leona Wasilewskiego. T. IХ. Styczeń – Czerwiec 1934. Warszawa. 1934. S. XIX, 434.
*    Lelewel B.  Przyczynek do dziejów udziału Polaków w rosyjskim ruchu rewolucyjnym. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone dziejom polskich walk wyzwoleńczych w dobie popowstaniowej pod redakcją Leona Wasilewskiego. T. Х. Lipiec – Grudzień 1934. Warszawa. 1934. S. XII, 141-142.
*    Wasilewski L.  Kierownictwo P.P.S. zaboru rosyjskiego. (1893-1918). // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone dziejom polskich walk wyzwoleńczych w dobie popowstaniowej pod redakcją Leona Wasilewskiego. T. ХI. Styczeń – Czerwiec 1935. Warszawa. 1935. S. XX, 355.
    Pobóg-Malinowski W.  Józef Piłsudski 1867-1901. W podziemiach konspiracji. Warszawa. 1935. S. 192.
*    Rudzki S.  Lekarze-społecznicy w rewolucji 1905 roku. // Kronika Ruchu Rewolucyjnego w Polsce. Organ Stow. b. więźniów politycznych. Kwartalnik poświęcony dziejom walk o niepodległość i socjalizm. Т. III. Nr. 1 (9). Warszawa. 1937. S. 15.
*    Wasilewski L.  Komisja Graniczna. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone najnowszym dziejom Polski. Założone przez Leona Wasilewskiego. T. ХVI. Lipiec – Grudzień 1937. Warszawa. 1937. S. XVIII, 96-97.
*    Pobóg-Malinowski W.  Polacy na Syberii. // Przegląd współczesny. T. LXVI. Warszawa. 1938. S. 227 (395).
*    Wojciechowski S. Moje wspomnienia. T. I. Lwów-Warszawa. 1938. S. 131-132, 137-138.
*    Relacja żandarmerii rosyjskiej o arestowaniu Józefa Piłsudskiego w 1900 r. // Niepodległość. Czasopiśmo poświęcone najnowszym dziejom Polski. Założone przez Leona Wasilewskiego. T. ХIX. Z. 2 (52) Marzec – Kwiecień. Warszawa. 1939. S. 229-231.
    Pobóg-Malinowski.  Syberia. // Polska i Polacy w cywilizacji świata. Т. I. Z. 3/4. Warszawa. 1939. S. 259.
    Szlakiem wielkości. Odtworzony warsztat pracy konspiracyjnej J. Piłsudskiego w Lodzi. Lódź. 1939. S. 24-25, 29-34, 49, 51, 55-61, 69. 75, 85, 87-91, 96, 102, 106-107, 116. 129, 134.
*    Комаров В. Л.  Введение в изучение растительности Якутии. // Комаров В. Л. Избранные сочинения. Т. ІХ. Москва. 1953. С. 304, 388-389, 395, 398, 406, 497.
    Brzęk G.  Historia zoologii w Polsce. T. 3. Lublin. 1955. S. 227.
    Spustek I.  Polacy w Piotrogrodzic 1914-1917. Warszawa. 1960.
    Pobóg-Malinowski W.  Jozef Piłsudski 1867-1935. Londyn. 1964. S. 167, 168, 175, 178, 181, 190, 192-196.
*    Najdus W.  Polacy w rewolucji 1917 roku. Warszawa. 1967. S. 82, 246, 393.
    Lednicki W.  Pamiętniki. T. II. Londyn. 1967.
    Polska Partia Socjalistyczna dawna Frakcja Rewolucyjna. // Wielka encyklopedia powszechna PWN. T. IX. Warszawa. 1968. S. 238. (памылкова Rozkowski).
    Łoza, Czy wiesz, kto to jest? Uzupełnienie i sprostowanie. // Wielka encyklopedia powszechna PWN. Uzupełnienie i sprostowanie. 1970 Warszawa.
*    Targalski J.  Geneza Polskiej Partii Socjalistyczniej Proletariat. // Z Pola Walki. Kwartalnik poświęcony dziejom ruchu robotniczego. Warszawa. Nr. 2-3. 1973. S. 57 (313), 63 (319).
*    Wasilewski L.  Ze wspomnień (1896 1899). Cz. 1 - oprac. Jerzy Myśliński i Wiesław Władyka. // Z Pola Walki. Kwartalnik poświęcony dziejom ruchu robotniczego. Warszawa. 1973. S. 215 (471).
*    Armon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. // Monografie z Dziejów Nauki i Techniki. T. CXII. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 9, 16, 56, 141, 157-160, 165, 174.
    Jędrzejewicz W.  Kronika życia Józefa Piłsudskiego 1807- 1935. Londyn. 1977. S. 32-35, 114,  336.
    Garlicki A.  U źródeł obozu belwederskiego. Warszawa. 1979.
    Jędrzejewicz W.  Piłsudski 1867-1935. Życiorys. Londyn 1982. S. 19, 21.
    Tomicki J.  Polska Partia Socjalistyczna 1892-1948. Warszawa. 1983. S. 53, 58, 67.
*    Łukawski Z.  Polacy w rosyjskim ruchu rewolucyjnym 1894-1907. Warszawa. 1984. S. 174,177, 202, 208, 304.
   J. F. [Janina Feliksiakowa] Rożnowski Kazimierz Julian (1875-1939). // Słownik biologów polskich. Warszawa. 1987. S. 458-459.
*    Słabczyński W.  Polscy podróżnicy i odkrywcy. Wyd. 2-іе zmienione. Warzawa. 1988. S. 148-149,419.
*    Казарян П. Л.  Верхоянская политическая ссылка 1861-1903 гг. Якутск. 1989. С. 39, 99. 105, 116, 144, 172.
*    Feliksiak S.  Rożnowski Kazimierz Julian. // Polski słownik biograficzny. T. XXXII/3. Z. 134. Wrocław-Warszawa- Kraków. 1991. S. 471-473.
*    Колесов М. И.  История Колымского края. Часть I. Досоветский период (1642-1917 гг.). Якутск. 1991. С. 41.
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 92, 194, 313-314, 474.
*    Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Изд. 2-е дополненное. Якутск. 1996. С. 92, 194, 313-314, 474.
*    Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 411, 466.
*    Бровченко М. И.  Фонды Национального Архива Якутии о ссыльных поляках конца XIX – начала ХХ вв. // Ссыльные поляки в Якутии: Итоги, задачи, исследование пребывания. Сборник научных трудов. Якутск. 1999. С. 69.
*    Казарян П. Л.  Ссыльные поляки в Якутской области. 1880-1905 годы. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 50.
*    Юрганова И. И.  Польские социалисты в Якутии. [Публикация фотодокументов НА РС(Я)]. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 57.
*    Бровченко М. И.  Архивные страницы о ссыльных поляках в Якутии с 60-х годов ХІХ в. по 1917 г. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты (Сибирский феномен). Материалы Международной научной конференции 24-25 июня 1999 г. Якутск. Новосибирск. 2001. С. 119.
*    Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Пер. с пол. К. С. Ефремова. Москва. 2001. С. 8, 15, 55, 139, 155-158, 163.
*    Бровченко М. И.  Фонды Национального Архива Якутии о ссыльных поляках конца XIX – начала ХХ вв. // Zesłańcy postyczniowi w Imperium Rosyjskim. Studia dedykowane Profesor Wiktorii Śliwowskiej. LiblinWarszawa. 2008. S. 330-331.
*    Боякова С. И. Исследователь Севера К. Ф. Рожновский. // Межкультурное взаимодействие в Сибири: историко-этнографические, лингвистические, литературоведческие аспекты: материалы Международной научной конференции «Польша в истории и культуре народов Сибири», посвященной 150-летию со дня рождения Э. К. Пекарского и В. Л. Серошевского (Якутск, 5 ноября 2008 г.). Якутск. 2009. С. 69-73.
    Пляўціля Алязэя-Крак,
    Койданава