среда, 30 апреля 2014 г.

Удзельнікі Паўстаньня 1863-1864 гг. у Якуцкай вобласьці. Ч. 3. Койданава. "Кальвіна". 2013.






    РАГАЗІНСКІ /РАГОЗИНСКИЙ, РОГОЗИНСКИЙ, ROGOZIŃSKI/ Антоні /Антон, Antoni/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, з мяшчанаў Янаўскага вуезда Люблінскай губэрні /пасад Гліна Урмендава/. За непаслушэнства, удзел у беспарадках і супраціўленьне канвойным чынам ды партыённаму афіцэру па зацьверджанаму генэрал-аудытарыятам рашэньню замест тэрміну ў ваенных арыштанцкіх ротах сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Знаходзіўся ў Іркуцкай губэрні. Быў пераназначаны ў Якуцкую вобласьць і адпраўлены ў горад Якуцк, куды дастаўлены ў 1866 годзе. Па дастаўленьні ў Алёкминск 20 траўня 1872 /1877/ года, цяжка захварэў і быў пакінуты ў горадзе. Пастановай Якуцкага абласнога праўленьня ад 9 лістапада 1872 /1882/ года прылічаны да Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сялянскай воласьці Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Атрымліваў гадавыя білеты і выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні. З 1880 году пражываў у горадзе Алёкмінску. Знаходзячыся ў Нахтуйску, 8 жніўня 1888 года атрымаў загад Якуцкага абласнога упраўленьня аб вызваленьні ад ссылкі і дазволе вярнуцца на радзіму ў Люблінскую губэрню. Аднак у 1891 году яшчэ працягваў жыць у Алёкмінскай акрузе. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 147, 191, 224-225, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 147, 191, 224-225, 474; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 227./

*    РАГАЗІНСКІ /РОГОЗИНСКИЙ, РОГОЖИНСКИЙ, ROGOZIŃSKI/ Леапольд /Леопольд, Леон, Leopold, Иван/ - нарадзіўся ў 1838 годзе, каталіцкага веравызнаньня, з шараговых Арлоўскага губэрнскага батальёну, за ўцёкі са службы з намерам паступіць у хэўру мяцежнікаў па рашэньню камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. 27 чэрвеня 1866 году дастаўлены ў горад Якуцк і ўселены 2 ліпеня 1866 года Хамагацінскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Пераведзены ў Мікольскую слабаду Намскага ўлусу Якуцкай вобласьці. Прыняў у 1866 годзе праваслаўе /сьвятар Міхаіл Трыфанаў/ з імем Іван. Займаўся хлебаробствам. Пабраўся шлюбам з пасяленкай Кільдземскага Насьлега Ганне Птіцінай. Загадам ад 26 красавіка 1883 году пераведзены разам з сямействам у Ілгінскую воласьць Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. Жонка Еўдакія, сын Іван, дачкі: Вольга ды Матрона. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 227-228./

*    РАГІНСКІ /Rogiński/ Раман /Roman/, сын Юзафа і Ізабэлі з Мадзелеўскіх – нарадзіўся 29 лютага 1840 года ў Ловіцкім павеце Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Ягоны бацька служыў інтэндантам сьледчай вязьніцы ў Варшаве. Пасьля заканчэньня Варшаўскай рэальнай гімназіі, ў якой уваходзіў у патрыятычнае колка, у 1861 годзе ўдзельнічаў у патрыятычных маніфэстацыях ў Варшаве і на правінцыі, у арганізацыі пратэсту супраць выбараў ворганаў самакіраваньня і ў зьезьдзе ў Народле /Грубешаўскі павет Люблінскай губэрні/. Як агент Камітэту Руху, званага таксама “Гарадзкім”, засноўваў каморкі, якія падпарадкоўваліся яму, у Радаме і Сухеднюве /Келецкая губэрня і павет/. З-за пагрозы арышту ў студні 1862 гаду падаўся праз Парыж ў Польскую вайсковую школу ў італьянскі горадзе Генуя /Італія/, якая потым была пераведзеная ў італьянскі горад Кунеа. Там яго выбралі сакратаром Таварыства Моладзі. Па заканчэньні школы праз Парыж вярнуўся ў Варшаву і ў кастрычніку 1862 году Цэнтральным Нацыянальным Камітэтам ў Варшаве быў адразу прызначаны памочнікам, а ў лістападзе 1862 году камісарам па Падляскім ваяводзтве. Першым ён арганізаваў Бельскі павет Люблінскай губэрні, затым люстраваў ваяводзтва. Неаднаразова са справаздачамі наведваў Варшаву. Напярэдадні выбуху паўстаньня меў загад збройнага авалоданьня павятовым горадам Бела /зараз Бяла-Падляска/ Бельскага павету Люблінскай губэрні. У ноч з 22 на 23 студня 1863 году зрабіў няўдалую спробу авалодаць Бялай, але з-за паднятага па трывозе гарнізону рэтыраваўся адтуль з 60 людзьмі. Неўзабаве сканцэнтраваў іх больш тысячы, з пачатку на Брэсцкай шашы, затым ў мястэчку Янаў. 29 студня 1863 году ўступіў у Белу, якую пакінуў расейскі генэрал Мамаеў. 1 лютага 1863 году правёў пад Бялкай ноччу сутычку з расейскім душыцелям Каўказа Сьвіты Ягонай Вялікасьці генэрал-маёрам графам Іванам Рыгоравічам Носьціцам, які маршыраваў з Брэста-Літоўскага. Адыходзячы на поўнач 4 лютага 1863 году Рагінскі перайшоў праз раку Заходні Буг. 13 лютага 1863 году ноччу Рагінскі ўвайшоў у Пружаны, дзе захапіў зброю, амуніцыю ды пошту з грашыма. Дайшоў да горада Пінска Менскай губэрні, але з-за малалікасьці свайго аддзела не рашыўся ўвайсьці ў яго і павярнуў на поўнач. У Слуцкім павеце Мінскай губэрні на хутары Баркі быў 25-26 лютага 1863 году быў ноччу атакаваны пераўзыходзячымі сіламі карнікаў і разьбіты. З невялікай купкай супольнікаў Рагінскі сышоў Пінскімі балотамі. 3 сакавіка 1863 году ён трапіў у рукі карнікаў у мястэчку Тураў Мазырскага павету Мінскай губэрні. Быў прывезены ў павятовы горад Брэст-Літовскі Гарадзенскай губэрні, а затым у Варшаву дзе 1 красавіка 1864 году пачаў даваць праўдзівыя паказаньні, у якіх пацьвердзіў вінаватасьць шматлікіх асоб, пра якіх хоць што-кольвек ведаў. У выніку тых сьведчаньняў і заступніцтва генэрал-маёра Ноціца сьмяротны прыгавор ад 23 жніўня 1863 году быў заменены на 20 гадоў катаргі, якую Рагінскі адбываў на Нерчынскай катарзе, на Іркуцкім саляварным заводзе ва Усольлі Іркуцкай губэрні. Ужо ў 1868 годзе, ізноў па хадайніцтву Ноціца, быў пераведзены на пасяленьне, жыў у слабадзе Віцім [цяпер ў Рэспубліцы Саха (Якутыя)] Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, акруговым горадзе Верхнявудзінску Забайкальскай вобласьці, у горадзе Іркуцку. Вырабляў ды прадаваў вяндліны, быў загадчыкам складу сьпірту. пабраўся шлюбам з настаўніцай Людвікай Неўман /Нейман/ ад якой меў сына Вацлава і дачку Галіну-Іяанну /1884-1972/. Вярнуўся ў Прывіслянскі край у 1892 годзе, спачатку пасяліўся ў павятовым горадзе Грубешаве Люблінскай губэрні, потым працаваў бугальтарам у маёнтку Браніцкіх Кумейках. Быў у пашане ў вэтэранаў паўстаньня якія ня ведалі пра ягоныя паказаньні на сьледзтве. Па прапанове Аляксандра Краўсгара напісаў свае успаміны пра падзеі 1861-1863 гадоў у якіх моцна прыкрасіў ўласную ролю, а недружалюбных да яго людзей паказаў з дрэннага боку. Памёр 15 лютага 1915 года ў мястэчку Сенява /Сінява/ ва Ўкраіне. /Zieliński S.  Bitwy i potyczki 1863-1864. Na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu. Rapperswil. 1913. S. 314, 321; Виленский временник. Кн. VI Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 г.г. в пределах Северо-Западного края. Ч. ІІ. Переписка о военных действиях с 10-го января 1863 года по 7-е января 1864 года. Вильна. 1915. С. 54-57, 67-68, 73-74; Миско М. В.  Польское восстание 1863 года. Москва. 1962. С. 189; Kieniewicz S.  Rogiński Roman. // Polski słownik biograficzny. T. XXXI/3. Z. 130. Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk, Łódź. 1988. S. 426-430; Кісялёў Г.  На пераломе дзвух эпох. Паўстаньне 1863 года на Міншчыне. Мінск. 1990. С. 10; История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 162-163; Кісялёў Г.  Гродзенскія паўстанцкія атрады. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 145-14; Рагінскі (Rogiński) Раман. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 6. Кн. І. Мінск. 2001. С. 43-44; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 78./

    РАДАВІЦКІ /РАДОВИЦКИЙ/ Мікола /Николай/ - з палітычных злачынцаў прылічаных да Іркуцкай губэрні. Адлучка ў навігацыю 1869 года ў Якуцкую вобласьць па справах гандлёвых фірмаў на параплавах Хамінава. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 60; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 18; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РАДЫШЭЎСКІ /РАДЫШЕВСКИЙ/ Ян – маюцца зьвесткі што ў 1872-1874 гадах знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    РАЕЎСКІ Валеры – у 24 гады, за нанясеньне ў раздражальнасьці чыноўніку Лубе раны, з-за якой ён памёр, па рашэньні Правячага сэнату адпраўлены ў Якуцкую вобласьць. Прыбыў ў Якуцк разам з Войцэхам Батароўскім 22 верасьня 1971 года. Прылічаны ў мяшчане Якуцкай грамады Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    РАЕЎСКІ /РАЕВСКИЙ, RAJEWSKI/ Юзаф /Осип, Иосиф, Józef/ - з мяшчанаў горада Варшавы Каралеўства Польскага, Расейскай губэрні. Шэраговы 4-га Кананірскага пяхотнага палку Ягонай Каралеўскай Высокасьці Намесьніка Прынца Саксонскага. У 1863 годзе вайсковая служба ва Уладзімірскім пяхотным палку каля 6 месяцаў. За адказ ад службы ды за 2-я ўцёкі ды нежаданьне служыць у расейскім войску па канфірмацыі Камандуючага Маскоўскай ваеннай акругай высланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены ў 1868 годзе і 13 сакавіка 1868 года ўселены ў 1-ы Сатуцкі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Быў краўцом. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 227./

*   РАМАНОЎСКАЯ /РОМАНОВСКАЯ, МАНЦЕВИЧ, ВЕНЦКОВСКАЯ, ROMANOWSKA/ Казімера /Казимира, Kazimiera/ - за ўдзел у паўстаньні Казімера Манцэвіч, жонка Рамуальда Раманоўскага, шляхціца Ковенскага павета "па распараджэнні г. былога Галоўнага начальніка краю была выслана разам з мужам у адміністрацыйным парадку ў Самарскую губэрню”. Пасьля сьмерці мужа 12 траўня 1865 г. Казіміра “на падставе загаду Пермскага Губэрнскага Кіраваньня была пераназначана ў Енісейскую губэрню, адкуль прызначана ў 1867 г. у Якуцкую вобласьць”. У Якуцк дастаўленая 11 жніўня 1867 гада, дзе выйшла замуж за Венцкоўскага, які прыбыў у адной з ёй партыі "па гэтым і на падставе Ўкладаньня (100 101 ст. 1 ч. Х Том) называецца і карыстаецца званьнем мужа”.    Адам Шыманскі, які знаходзіўся ў Якуцку ў ссылцы з 1879 г. па 1883 год, у сваім аповядзе “Сруль з Любартова” пісаў наступнае пра пахаваньне ссыльнага паўстанца 1863-1864 гг. Пятра Балдыгі: “Тым часам мы паклалі скамянелы труп у труну, паставілі на невялікія аднаконныя якуцкія санкі, і калі жонка краўца В. якая выконвае ў дадзеным выпадку, як знаўца рэлігійных абрадаў, абавязкі ксяндза, гучна засьпявала: “Слава Табе, Царыца Нябесная”, - мы ўсе, падтрымліваючы яе адрывістымі галасамі, рушылі да могілак….” (Шиманский А.  Тоска по родине. Рассказ политического ссыльного. Москва. Б. г. С. 3.) /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 85; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 15, 30; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С.45./

    РАМАНОЎСКІ /РОМАНОВСКИЙ/ Аляксандар – дастаўлены ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці у 1868 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30./

    РАМАНОЎСКІ /РОМАНОВСКИЙ/ Баніфацы /Бонифатий/ - адлучка ў 1878-1879 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РАМАНОЎСКІ /РОМАНОВСКИЙ/ Вячаслаў /Вячеслав, Вацлаў, Чэслаў/ - адлучка ў 1882-1883 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РАМАНОЎСКІ /РОМАНОВСКИЙ, ROMANOWSKI/ Міхал /Михаил, Michał/ - нарадзіўся ў 1835 годзе. За ўцёкі з рэкруцкай партыі, хаваньне на працягу 10 гадоў, а на пачатку паўстаньня ўступленьне да польскіх аддзелаў ды бясчынствы ў мяцежніцкай хэўры, па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага і галоўнакамандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк дастаўлены ў 1867 годзе і ўселены 31 сакавіка 1867 году ў 2-і Тылымінскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў на промыслы золата ў Алёкмінскую акругу. 11 лютага 1870 года генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры даў дазвол на перасяленьне ў Верхаленскую акругу Іркуцкай губэрні. Акруговая алёкмінская паліцыя адправіла яго 20 сьнежня 1870 года з капальняў у Якуцк і адтуль ён напрыканцы студзеня 1871 года быў этапаваны ў Верхаленск. Адлучка ў 1881 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30, 39; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 228./

    РАМАНОЎСКІ /РОМАНОВСКИЙ/ Францішак /Франц/ - прылічаны да палітычных сасланых Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, з 25 красавіка 1868 года дазволена працаваць на параплавах Хамінава ды адлучацца ў Якуцкую вобласьць. Адлучка ў 1881 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай губэрні. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 60; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204-205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204-205, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 466; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 19; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РАСІНОЎСКІ /РОССИНОВСКИЙ, ROSSINOWSKI, RASINOWSKI/ Тадэвуш /Фаддей, Tadeusz/ - нарадзіўся ў 1818 годзе, паходзіў са шляхты горада Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Быў прыватным пісарам пры каморы, адстаўны шараговы. Прымаў актыўны ўдзел у паўстаньні як камандзір аднаго з паўстанцкіх аддзелаў пад камандаю Дрэўгоўскага /Дрэўноўскага/. Быў арыштаваны і па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага, па пазбаўленьні ўсіх правоў стану, сасланы ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Дастаўлены ў Іркуцк у ліпні 1864 году і ўселены ў Карапчанскай воласьці Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. За  “злачынны напрамак думак і крайне дзёрзкі характар” пад час праходжаньня ў Сыбір, “вымаўленьне дзёрзкіх і злачынных выказаў адносна Яго Імпэратарскай Вялікасьці” загадам Аляксандра ІІ быў прыгавораны да 6 месяцаў адзіночнага турэмнага зьняволеньня. Распараджэньнем генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры пераназначаны ў Якуцкую вобласьць. 9 кастрычніка 1865 года дастаўлены ў горад Якуцк і зьняволены ў Якуцкі турэмны замак. Па заканчэньні 6-месячнага тэрміну адзіночнага зьняволеньня 9 красавіка 1868 года прызначаны ў горад Сярэдне-Колымск Калымскай акругі Якуцкай вобласьці, куды быў дастаўлены 24 чэрвеня 1868 года. Загадам ад 16 красавіка 1866 года лічыўся сасланым на жыхарства. Якуцкі губэрнатар 14 траўня 1870 году распарадзіўся перавесьці яго ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. 8 лютага 1871 года адпраўлены з Сярэдне-Колымска ў Алёкмінск і па прыбыцьці туды пакінуты на жыхарства ў горадзе. Атрымліваў дазволы і адлучаўся дзеля заробку на залатыя капальні. Працаваў на капальні “Верная”, Мачынскай рэзыдэнцыі, у Нахтуйскім паселішчы. Генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры 15 красавіка 1876 года запатрабаваў ад Якуцкага губэрнатара адправіць Расіноўскага на паселішча з Алёкмінскай акругі ў прызначанае першапачатковае месца ссылкі ў Калымскую акругу. У чэрвені 1876 года ён з Алёкмінска быў адпраўлены ў Калымскую акругу. У чэрвені 1876 года ён з Алёкмінска быў адпраўлены ў Калымскую акругу, дзе быў вселены ў Ніжне-Калымскае. Пасьля неаднаразовых прашэньняў ссыльнага Дэпартамэнт паліцыі 8 сьнежня 1883 г. паведаміў якутскаму губэрнатару, што па дакладзе міністра ўнутраных спраў “Ф. Расіноўскаму, які знаходзіцца на пасяленьні ў Калымскай акрузе па апошняму польскаму мяцяжу, у 1-й дзень сьнежня1883 году найміласьцівейша прызволіў на дараваньне Расіноўскаму поўнага памілаваньня з аднаўленьнем яго ў ранейшых правах паходжаньня і дазволам паўсюднага жыхарства ў Імпэрыі, без усякіх абмежаваньняў. Ягоныя сыны дамагліся ўрэшце каб яго вярнулі на радзіму. 7 траўня 1884 года ён выехаў са Сярэдне-Калымска ў Іркуцк /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50; Казарян П. Л. Колымская политическая ссылка в 1861-1895 гг. (Численный состав). // Освободительное движение в России и Якутская политическая ссылка (XIX – начало XX в.). Материалы всесоюзной научной конференции. Якутск – Черкех, 28-30 июня 1989 г. Часть I. Якутск. 1990. С. 31-32; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 191, 223-224, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 191, 223-224, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 271, 365-367, 467; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 7, 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 228-229; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 123; Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5./

    РАСІНОЎСКІ /РОССИНОВСКИЙ/ Францішак /Франц/ - адлучка ў 1868 г з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РАСЛАЎЛЯ /РОСЛАВОВИЧ, РОСЛАВЛЯ, РОСЛАВИЯ/ Фелікс /Феликс/ – 23 гады, за замах на вызваленьне таварышаў сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены 19 сьнежня 1868 году. Уселены ў Хорынскі /2-гі Альцецкі/ насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1893 годзе яшчэ знаходзіўся там. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

    РАСТАШЫНСКІ /РОСТАШИНСКИЙ/ – існуюць зьвесткі па 1885 году, што знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

*    РОЗГА Юзаф /Иосиф/ – вікарны ксёндз Срэдніцкага касьцёла Ковенскага ўезда. Сасланы ў Сыбір у 1963 годзе. Пакараньне адбываў на Нерчынскай катарзе. У 1892 і 1894 гадах вікарны ксёндз Іркуцкага касьцёлу Юзаф Розга наведваў “дзеля духоўных трэб” залатыя промыслы Алёкміннскай сыстэмы ў Якуцкай вобласьці. Памёр 1 сакавіка 1905 года ў Іркуцку і пахаваны на Ерусалімскіх могілках, якія былі зьнішчаны ў 1930-я гады. /История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 162-63; Гаращенко А. И.  Польские захоронения второй половины ХІХ – начала ХХ вв. на Ерусалимском кладбище в Иркутске. // Сибирско-польская история и современность: актуальные вопросы. Сборник материалов международной научной конференции (Иркутск, 11-15 сентября 2000 г.). Иркутск 2001. С. 92; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 47; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 47./

    РУДЗІНСКІ /РУДЗИНСКИЙ/ Баніфацы /Вонифатий/ - адлучка ў 1874 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РУДЗІНСКІЙ Рыгор /Григорий/ - прылічаны да палітычных сасланых Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, з 25 красавіка 1868 года дазволена працаваць на параплавах Хамінава ды адлучацца ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РУДНІЦКІ /РУДНИЦКИЙ/ Міхал /Михаил/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РУДНІЦКІ /Рудницкий/ Серафім /Серафим, Иван/ - каталіцкага веравызнаньня. Шараговы, за ўцёк са службы, у якую быў аддадзены за ўдзел у мяцяжы, па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі ў 1868 годзе сасланы ў Сыбір. Табольскім прыказам аб ссыльных быў накіраваны ў Якуцкую вобласьць назаўсёды. У Якуцк дастаўлены 16 сакавика 1868 года и 31 сакавіка 1869 году ўселены ў Тэрасінскі наслег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі. У 1970 годзе пабраўся шлюбам з якуткай Аляксандрыяй /Дар’яй/, якая старэй за яго на 3-ы гады. Займаўся хатнімі працамі ў якутаў. Быў пералічаны ў 2-і Сатуцкі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Пэўна перайшоў у праваслаўе з імем Іван. Дзеці: Вольга, Матрона, Цярэнцій, Варвара, Зьміцер. Жонка памерла. Ён памёр старым ў Барагонскім улусе. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 158; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    РУДОЛІН /РУДОЛИН/ Юзаф /Осип/ - адлучка ў 1876 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РУТОВІЧ /РУТОВИЧ, РУДОВИЧ/ Генрык /Генрих, Гендрих/, сын Францішка /Франца, Францишкович/ - са шляхты. Шараговы, за 1-я ўцёкі па канфірмацыі Камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены ў 1869 годзе і ўселены ў Хамагацінскі насьлег Намскага улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе пражываў у Якуцку. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

    РЫДЭЛЬ /РЫДЕЛЬ/ Пётра /Петр/ - адлучка ў 1885-1886 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РЫХЛІНСКІ /РЫХЛИНСКИЙ/ Ксавер /Ксавери/ - адлучка ў 1874 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РЫХЛІНСКІ /РЫХЛИНСКИЙ/ Станіслаў /Станислав/ - адлучка ў 1874 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    РЭЙНГАРД /РЕЙНГАРД, РЕЙГАРД/ Роберт - адлучка ў 1868-1869 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

*    САВІЦКІ /САВИЦКИЙ/ Ян /Иван/, сын Тамаша /Фомы, Савы/ - з шараговых, за адлучку з палку і прыдбаньне фальшывага білету па канфірмацыі Камандуючага Віленскай ваеннай акругі ў адпраўлены ў Бабруйскія ваенныя роты. У Якуцк быў дастаўлены ў жніўні 1869 году. Уселены ў Сыланскі насьлег Барагонскага /Заходне-Кангаласкага/ ўлуса Якуцкай акругі. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1874 годзе прылічаны ў Якуцкія мяшчане. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    САЙКОЎСКІ /СЕЙКОВСКИЙ, SAJKOWSKI/ Пётра /Петр, Piotr/, сын Юзафа /Осипавич/ – нарадзіўся ў 1836 годзе. За ўдзел у мяцяжы аддадзены шараговым ў расейскае войска ў Бутырскі пяхотны полк 15-й дывізіі ды ў тым жа 1863 годзе пераведзены ў Раўскі пяхотны полк той жа дывізіі, з якога ў 1864 годзе зьдзейсьніў ўцёкі. За набыцьцё фальшывага пашпарту і ўцёкі са службы Па канфірмацыі камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі пазбаўлены вайсковага званьня ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк 31 сакавіка 1867 года і ўселены ў Хадарскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці але неўзабаве пераведзены ў 1-ы Хатылінскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Па паўроце з капальняў разам з Тамашам Пяркоўскім купіў хату ў Паўлаўскім паселішчы Якуцкай акругі ў Міхала Грамадзінскага. 4 сакавіка 1882 году ягоная жонка Марыя Сайкоўская падала прашэньне каб ейнаму мужу дазволілі выехаць на радзіму. У 1884 годзе на залатых промыслах, бо не меў сродкаў выехаць на радзіму. 23 траўня 1893 года выехаў з Алёкмінскай акругі ў Варшаўскую губэрню. /Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 70; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 474; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 229./

    САКРАМЕНДА /САКРАМЕНДО/ Войцех – паходзіў са шляхты. Шараговы, за зьневажаньне фэльдфэбэля па высачэйшай канфірмацыі выказанай ў прадпісаньні ваеннага міністра да Камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены 6 сакавіка 1868 года і ўселены ў 1-ы Малтанскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Потым пераведзены ў 1-шы Мальжагарскі насьлег Заходне-Кангаласкага улуса. Самавольна адлучаўся ў Якуцк. У 1877 года выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі / Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 244, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21./

    САМАЧЫНСКІ /САМОЧИНСКИЙ, SAMOCZYŃSKI/ Юзаф /Иосиф, Осип, Józef/ - нарадзіўся ў 1842 /1845/ годзе, з сялянаў Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За знаходжаньне ва ўцёках па распараджэньні начальніка штабу 3-га рэйдавага корпусу аддадзены ў Валагодзкую арыштанцкую роту а з яе з Табольскі прыказ аб сасланых, які накіраваў яго ў Енісейскую губэрню і 23 сакавіка 1867 года быў прыпісаны да сялянаў Шушэнскую воласьці Мінусінскай акругі Енісейскай губэрні, у 1871 годзе пераведзены ў Абаканскую воласьць Мінусінскай акругі. Пабраўся шлюбам з Харыціньняй /Крысьцінай/, дачкой Восіпа. За абрабаваньне пасяленца Качкоўскага ды інародца Мезякава па рашэньні Енісейскай экспэдыцыі аб сасланых высланы ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены ў 1876 годзе. Уселены ў Якуцкай крузе Якуцкай вобласьці. 10 верасьня 1881 года пераведзены Амгінскую вёску Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Займеў у Алёкмінску ўласную хату. Жонка Харыціньня, дзеці Восіп, Хіёнія ды Дар’я з ім. Памёр ў 1891 годзе. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 401, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30, 42; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 230./

    САНЕЎСКІ / САНЕВСКИЙ, САЛЕВСКИЙ/ Людвік /Людвиг/ /Станиславович/ - дастаўлены ў горад Якуцк 13 студня 1868 года і ўселены ў 2-і Жэмконскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Жонка Санеўская Праскоўя з ім. У 1897 годзе асуджаны за крадзеж. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21./

    САРАЧЫНСКІ /САРОЧИНСКИЙ, SAROCZYŃSKI/ Мікіта /Никита, Nikita/ - нарадзіўся ў 1820 годзе, з сялян Калапенскай воласьці Валкоўскага вуезда Харкаўскай губэрні Расейскай імпэрыі, праваслаўнага веравызнаньня. Асуджаны за крадзеж камісіяй вайсковага суду пры інтэнданце Арэнбурскага казацкага войска, па канфірмацыі камандуючага войскаў Арэнбурскага краю генэрал-аўдытара Крыжаноўскага праз Троцкую паліцэйскую каманду сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк у 1865 годзе і ўселены ў Заходне-Кангаласкім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 29 лістапада 1865 года паселены ў паселішчы Бярозавым Алёкмінскай акругі Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У лістападзе 1891 года знаходзіўся там жа. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 231./

    САРНЕЦКІ /САРАНЕЦКИЙ, САРНЕЦКИЙ, SARANIECKI, SARNIECKI/ Валеры /Валериан, Walerian, Ян/, сын Рыгора - нарадзіўся ў 1832 годзе, са шляхты Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі, падпаручнік /паручнік/ расейскай арміі. Па рашэньні палявога суду Кіеўскай ваеннай акругі асуджаны за парушэньне доўгу прысягі і ўдзел у мяцяжы ў адным з аддзелаў сасланы ў Сыбір. Уселены ў Енісейскай губэрні, дзе “увайшоў у давер земскага спраўніка Вахрушава, быў абраны старостам, заняў пад зачэпкай наладжваньня домаўпарадкаваньня 80 рублёў з капіталу грамадзкай засеўкі, але па зробленаму аб ім дазнаньню, апынуўся чалавекам хітрым, злосным і самым нядобранадзейным”. Быў са старастаў звольнены ды прызначаны да ссылкі ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 15 ліпеня 1867 году і 19 ліпеня ўселены ў 3-і Хатылінскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў на заробкі на залатыя промыслы Алёкмінскай сыстэмы. У 1868 годзе пераведзены ў Мачынскае паселішча Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці, пакладзены ў лякарню дзеля лячэньня выпадкаў вар’цтва. Маніфэстам 17 траўня 1871 года адноўлены ў ранейшых правах стану. У 1974 годзе дазволена выехаць у Эўрапейскую Расею. 5 ліпеня 1875 годзе выехаў ў горад Іркуцк. /Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 94-95; Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 84; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 69; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 191, 221, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 191, 221, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 14, 30. Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен. Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 230./

    СВУРКА Юзаф /Юзеф/ – за замах на вызваленьне таварышаў высланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк ў 1868 годзе і ўселены ў Баягантайскім ўлусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Адлучаўся на залатыя капальні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Памёр у 1873 годзе. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30, 42; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

    СЕМЯНТКОЎСКІ /СЕМЕНТКОЎСКИЙ/ Казімер /Казимир/ - адлучка ў 1884 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    СІЛЬВІНСКІ /СИЛЬВИНСКИЙ/ Караль /Карл/ - адлучка ў 1874 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    СІНЬКЕВІЧ /СИНКЕВИЧ/ Марыян /Мариан/ - адлучка ў 1868-1869 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

*    СІРЫЦКІ /СИРИЦКИЙ, СЕРИЦКИЙ, СЕЛИЦКИЙ, СЕЛЕЦКИЙ, SIRICKI/ Ян /Иван, Jan/ - нарадзіўся ў 1844 /1836/ годзе, ураджэнец Плоцкай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. У 1863 годзе шараговы ў 184 пяхотным Варшаўскім рэзэрвовым палку скуль зьдзейсьніў уцёкі і далучыўся да мяцяжу, за што аддадзены шараговым у Рабочую брыгаду па будаўніцтву чыгункі паміж Арлом і Курскам, адкуль праз два гады зьдзейсьніў уцёкі.  У 1868 годзе праз Смаленскую судовую вайсковую камісію пазбаўлены вайсковага званьня ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых разьмеркаваў яго ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 6 студзеня 1869 году і ўселены 28 студзеня 1869 года ў 1-ы Нахарскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 231./

*    СКАЖЫНСКІ /СКАРЖИНСКИЙ, SKARŻYŃSKI/ Вінцэнты /Викентий, Wincenty/ - нарадзіўся ў 1842 /1843/ годзе, са шляхты Плоцкай губэрні /мяшчанаў м. Слукі Радамскай губэрні/ Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За знаходжаньне ў хэўры мяцежнікаў у Кельцах Радамскай губэрні арыштаваны і аддадзены шараговым да войска., у 1-шы Маскоўскі пяхотны полк 17 дывізіі. За самавольную адлуцкупа канфірмацыі камандуючым войскамі Віленскай ваеннай акругі пазбаўлены вайсковага званьня і сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Уселены быў у Енісейскай губэрні. Жыў разам з палітычным сасланым Ізбінскім, якога ў 1866 годзе прызначылі да перасяленьня ў Кірэнскую акругу Іркуцкай губэрні. Як даносілі ў Краснаярск “час праводзіў у п’янстве, нарабіў шмат даўгоў і ўвогуле вельмі буйнага і дзёрзкага характару”. У 1866 годзе, пасьля Кругабайкальскага паўстаньня, з-за пагрозы паўстаньня ў Енісейскай губэрні, за дрэнныя паводзіны быў прызначаны да высылцы з Енісейскай губэрні ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 15 чэрвеня 1867 годза і ўселены ў Харанскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1867 годзе ўлусны галава Філіп Лельчыкаў паведамляў: “з кастрычніку месяцу, які прайшоў, аказвае суровы характар, прамаўляе гэткія словы: “чым жыць ў Харанскім насьлезе, лепш знаходзіцца ў турэмным зьняволеньні” або жадае быць адпраўленым у ссылку ў Калымск. Прычынаю таму служыць, што не падабаюцца яму якуцкая юрта і ежа... Па гэткай прычыне вядзе сябе несамавіта”. Было рэкамэндавана каб спраўнік даручыў паліцэйскаму засядацелю Качароўскаму “зьвярнуць увагу на Скаржынскага і зрабіць аб Скаржынскім строгае сакрэтнае і справядлівае засьведчаньне”. Праз два месяцы Лепчыкаў данасіў, што Скаржынскі “вядзе сябе несамавіта, аказвае дамаўласьнікам, дзе ён кватаруе, ... размаітыя грубасьці”. 23 студзеня 1868 году яго пераводзяць ў Хаптагайскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі. Спраўнік паведамляў: “спачатку, калі ня ведаў якуцкай мовы былі некаторыя сутыкненьні з якутамі, але пазьней выправіўся і у цяперашні час ўсе ім задаволеныя”. 5 ліпеня 1968 года пераведзены ў Якуцк. , а ў 1869 годзе ў Вілюйскую акругу Якуцкай вобласьць. У ліпені 1875 года паселены на Бесьцяхскай станцыі Іркуцкага тракту Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Прыпісаны да мяшчанаў горада Якуцка. Выяжджаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Памёр у 1883 годзе. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 1. Спр. 1. Арк. 6, 37; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 54-55; Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 94-95; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 400, 467; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 13-14; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30, 42; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 231-232./

*    СКАКОЎСКІ /СКАКОВСКИЙ, СКОКОВСКИЙ / Вацлаў /Вацлав/ - са шляхты. За ўдзел у паўстаньні пакараньне адбываў на Нерчынскай катарзе. Адлучка ў 1876 годзе з  Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай обласьці. У 1872 г. пабралася шлюбам з Габрыэляй, дачкой Арцёмія Вярыгі-Дарэўскага. У 1881 г. валодаў залатой капальняй Заборная ў Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці. /НА РС(Я). Ф. 20. Воп. 1. Сп. 2391. Арк. 67; История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 163; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40; Баркоўскі А.  Аб знаходжанні Арцёма Вярыгі-Дарэўскага ў Якуціі і яго сібірскім акружэнні. // Кантакты і дыялогі. Мінск. № 4-5. 2000. С. 21-23./

*    СКАЧЫНСКІ /СКОЧИНСКИЙ, SKOCZYŃSKI/ Аляксандар /Александр, Aleksander, Feliks/, сын Мэдарда – нарадзіўся ў 1843 /1849/ годзе, паходзіў са шляхты Пружанскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Знаходзіўся ў паўстанцкім аддзеле Густава Стравінскага. Неўзабаве, па пазбаўленьні усіх правоў стану быў сасланы на заўсёднае пасяленьне ў Сыбіры. У 1865 годзе быў на пасяленьні ў Бійску Томскай губэрні, у 1868 г. пераведзены ў Томск. У 1872 годзе вернуты ранейшыя правы стану ды вызвалены ад нагляду паліцыі з дазволам пражываньня ў Эўрапейскай Расеі са звычайнымі абмежаваньнямі. У 1972 /1873/ годзе прыбыў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці і пасяліўся ў Нахтуйскім паселішчы. Працаваў гандлёвым агентам і на залатых капальнях. Пабраўся шлюбам з Людвікай, дачкой Казіміра Касьцюкевіча. 13 ліпеня 1874 года ў Алёкмінскай вёсцы Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці нарадзіўся сын Аляксандр. Затым Скачынскія пераехалі у акруговы горад Алёкмінск і пасяліліся на вуліцы Горнай. У 1876 годзе ў іх нарадзіўся сын Анатоль-Эдуард. У студзені 1877 годзе падаў прашэньне Якуцкаму губэрнатару аб дазволу вяртаньня ў Томск. У 1879 годзе /1880/ нарадзіўся сын Леў-Людвік, затым дочкі Крысьціна ды Тацьцяна. Па атрыманьні дазволу, сям’я Скачынскіх пераехала ў сяло Абаканскае Енісейскай губэрні. У 1893 годзе іхні сын Аляксандр Аляксандравіч скончыў Краснаярскую гімназію, затым быў дырэктарам Інстытута горнай справы ў Маскве, акадэмікам Акадэміі навук СССР, памер 6 кастрычніка 1960 года. Ягонае імя было нададзена Інстытуту Горнай справы ў Маскве, на будынку Горнага інстытута ў Ленінградзе была ўсталявана мэмарыяльная шыльда. Адна з вуліц абласнога горада ЯАССР Алёкмінска была названая ягоным імем. У Алёкмінскім музэі захоўваюцца ягоныя асабістыя рэчы і творы. Леў Аляксандравіч займаўся распрацоўкай радовішчаў вугалю ў Чарамхоўскім раёне Іркуцкай вобласьці. /Орлов Г.  Выдыхающийся ученый – уроженец нашего города. // Колхозник. Олекминск. 15 июня 1957. С. 1; Корнилов В.  Академик А. А. Скочинский. // Колхозник. Олекминск 3 октября 1959. С. 4; Наш. корр.  Улица имени Скочинского. // Знамя Октября. Олекминск. 25 мая 1968. С. 4; Торговкина А.  Академик Скочинский. // Знамя Октября. Олекминск. 14 июня 1984. С. 4; Торговкина А.  Академик Скочинскай. // Октябрь Знамята. Олохма. Бэс ыйа 14 с. 1984. С. 4; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 232; Новосёлова М.  Они стали сибиряками. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 183-184; Чемезов Е.  Родом из Олёкминска. // Якутия. Якутск. 14 июля 2010./

*    СКАЧЫНСКІ /СКОЧИНСКИЙ, SKOCZYŃSKI/ Мэдард /Медард, Medard/ - 44-гадовы паўстанцкі начальнік Пружанскага павету, як і ягоныя сыны прыняў удзел ў паўстаньні 1863-1864 гадоў. Ён сам адвёз сваіх сыноў Фелікса і Аляксандра на зборны пункт ў лясах каля Седлецы, якія далучыліся да аддзелу Густава Стравінскага. У верасьні 1863 году ўсю сям’ю Скачынскіх заарыштавалі і прывезьлі ў Пружаны. Мэдарда вайсковы суд прыгаварыў да сьмерці, але потым, па пазбаўленьні ўсіх правоў стану і канфіскацыі маёмасьці ён быў сасланы ў Сыбір на катаржную працу на рудніках на 12 (20) гадоў. Па прыбыцьці ў Іркуцк 30 сьнежня 1866 году быў адпраўлены ў Аляксандраўскі вінакурны завод. Яшчэ ў 1866 годзе тэрмін пакараньня быў скарочаны на палову. У 1868 годзе ад працаў быў вызвалены з накіраваньнем на пасяленьне ва Ўсходняй Сыбіры. Па хадайніцтву сыноў у 1871 годзе быў перамешчаны ў Томск для сумеснага з імі пражываньня. У 1873 году ізноў быў у Іркуцку і, магчыма, выяжджаў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе яму былі вернутыя ранейшыя правы і дадзены дазвол на жыхарства ў Казанскай губэрні. /Новосёлова М.  Они стали сибиряками. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 183./

*    СКАЧЫНСКІ /СКОЧИНСКИЙ, SKOCZYŃSKI/ Фелікс /Феликс, Feliks/, сын Медарда – нарадзіўся ў 1847 годзе, паходзіў са шляхты Пружанскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Знаходзіўся ў аддзеле Густава Стравінскага (Młotka). Удзельнічыў у бойцы з маскалямі пад Міхаліным. Быў паранены і адпраўлены дахаты, дапамагаў бацьку ў забесьпячэньні паўстанцкіх аддзелаў. Неўзабаве, па пазбаўленьні усіх правоў стану і канфіскацыі маёмасьці за ўдзел у мяцяжы сасланы ў Сыбір і ўселены ў Бійск, акруговы горад Томскай губэрні. У 1868 годзе пераведзены ў Томск. У 1872 годзе адноўлены ў ранейшых правах, вызвалены ад нагляду паліцыі з дазволам жыхарства ў Эўрапейскай частцы Расеі са звычайнымі абмежаваньнямі. Адлучка ў 1872-1881 /у 1876 годзе атрымаў дазвол на пошукі і разьведку радовішчаў золата/ гадах з гораду Іркуцку ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Вярнуўся на радзіму і пражываў у павятовым месьце Кобрынь Палескага ваяводзтва Рэспублікі Польска па вуліцы Траўгута 10. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40; Lenkiewicz A.  44 zesłańców z spośród weteranów z Powstania Styczniowego odznaczonych krzyżem niepodległośći w II Rzeczypospolitej. // Zesłaniec. Wrocław. Nr. 27. 2003. S. 72; Новосёлова М.  Они стали сибиряками. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 183-184./

*    СКВАРЧЫНСКІ Юзаф /Осип/, сын Фердынанда – са шляхты Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі. Сасланы без суда адміністрацыйным парадкам па распараджэньні міністра ўнутраных спраў ў 1879 годзе ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 7 сакавіка 1880 года. /Кататэка/



    СКЖЭЧЫНСКІ / SKRZECZYŃSKI, SKRZECZEŃSKI, СКРЖЕЧИНСКИЙ/ Сатурнін /Сатурнин, Saturnin/, сын Юзафа / Józefa, Осипа/ - нарадзіўся 17 студзеня ў 1846 года ў Багданаўцы (Збораве) ля Львову ў Королевстве Галиции и Лодомерии Аўстрыяцкай імпэрыі, са шляхты. Быў вучнем гандлёвай школы ў Варшаве. Арыштаваны 15 жніўня 1862 г. і прыгавораны да сьмяротнага пакараньня, якое замянілі на 6 гадоў катаржных працаў у крэпасьцях. За “прыналежнасьць да тайнага палітычнага таварыства, якое склалася ў Царстве Польскім з мэтай зьвяржэньня законнага парадку, распаўсюджаньне сачыненьняў у вышэйшай ступені абуральнага зьместу, захоўваньне рэвалюцыйных эмблемаў ды распаўсюджваньне зьвестак варожага расейскаму ўраду зьместу, якія зьмяшчаліся ў іншакраінных газэтах” быў намесьнікам Царства Польскага 15 лютага 1863 г. асуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану і ссылцы на катаржныя работы ў адну з Сыбірскіх крэпасьцяў як недалетак, з памяншэньнем тэрміну працы на адну траціну ды пажыцьцёвай ссылцы ва Ўсходнюю Сыбір. 3 чэрвеня 1863 г. высланы з Варшавы. Дастаўлены ў горад Якуцк 20 сьнежня 1863 года і 23 сьнежня 1863 года накіраваны ў Вілюйскую акругу. Дастаўлены 1 студзеня 1864 года ў горад Вілюйск і пакінуты там для лепшага паліцэйскага нагляду. З Вілюйска пераведзены на жыхарства ў сяло Марха Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, з дазволам бываць ў горадзе Якуцку не болей двух разоў на месяц на працягу аднаго дня. Загадам Якуцкага губэрнатара ад 26 траўня 1866 года пераназначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Прыбыў у горад Алёкмінск 3 ліпеня 1866 года і пакінуты там на жыхарства. З дазволу Якуцкага губэрнатара выяжджаў на заробкі на Мачынскую станцыю. На падставе маніфэста 1866 года загадам генэрал-губэрнатара ад 26 траўня 1866 года прылічаны да разраду сасланых на жыхарства. А праз два гады па маніфэсьце ад 17 траўня 1868 года вызвалены ад ссылкі і 5 сьнежня 1868 года адпраўлены з Алёкмінска праз Кірэнск этапным парадкам у горад Варшаву, у распараджэньне тамтэйшага обэрпаліцмайстара. 25ліпеня 1869 г. адасланы ў Аўстра-Вугоршчыну з забароный знаходжаньня ў межы Царства Польскага. Пражываў у мясцовасьці Любзіна, каля Ропчыц, дзе і памёр ў 1895 г. /Korespondencje Gazety Narodowej. // Gazeta Narodowa. Lwów. Nr. 180. Dodatek. 5 sierpnia 1866. S. 1; Wolne Polskie Słowo. Nr. 200. 1896; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века [Польские повстанцы]. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 100, 391; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 49; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 124, 145, 189, 212-213, 204, 475; Marcinek R.  Archiwum księdza Ludwika Ruczki i materiały do biografistyki powstańców styczniowych. // Archeion. T. XCIV. Warszawa. 1995. S. 47, 49; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 124, 145, 189, 212-213, 204, 475; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 9; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 163-165, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 10, 31; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 232; Казарян П.  Польские повстанцы в якутской ссылке. Якутск. 2004. С. 216; Micińska M.  Galicjanie - zesłańcy po powstaniu styczniowym. Zesłanie w głąb Cesarstwa Rosyjskiego - Działalność księdza Ludwika Ruczki - Powroty. Warszawa. 2004. S. 706-707; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 120; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53. Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 242./

    СКРЫПЧЫНСКІ /СКРЫПНИНСКИЙ, СКРИПЧИНСКИЙ, СКРЫЖЫНСКИЙ, SKRYPCZYŃSKI/ Станіслаў /Станислав, Stanisław/, сын Марціна /Мартына/ - нарадзіўся ў 1930 /1843/ годзе, з мяшчанаў мястэчка Слуп Радамскай /Сандамірскай/ губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За удзел у мяцяжы (змагаўся ў аддзела Лянгевіча і Далінскага, быў раненым пад Бускам), асуджаны ў горадзе Кельцы Радамскай губэрні і аддадзены ў ваенную службу шараговым ў 17-ю дывізію 1-га Маскоўскага пяхотнага палка. За ўцёкі па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць. 18 красавіка 1868 года адпраўлены з Кірэнска Іркуцкай губэрні ў Якуцк. 22 траўня 1868 года пакінуты з-за хваробы ў Алёкмінску. Дастаўлены ў горад Якуцк 4 верасьня 1868 года і ўселены на Бесьцяхскай станцыі Іркуцкага тракту Намскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 19 чэрвеня 1881 года прылічаны да Якуцкай мяшчанскай /сялянскай/ грамады. Працаваў на залатых промыслах Алёкмінскай акругі. Пасьля вяртаньня з Сыбіры пражываў у Апатаве. /Oficzerowie-weterani uczestnicy powctania narodowego 1863 r. // Rocznik Oficerski 1923. Warszawa. 1923. Warszawa. S. 60; Maliszewski J.  Uczestnicy powstania styczniowego zesłani i internowani. Warszawa. 1931. S. 62-63; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 475; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 233; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 392./

    СКРЫЧЫНСКІ Ян – у 1870 годзе знаходзіўся на Нахарскай станцыі Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    СЛАВІНСКІ Войцех – маюцца зьвесткі 1888 году што ён знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    СЛАВІНСКІ /СЛОВИНСКИЙ, СЛАТВИНСКИЙ, ŚŁAWIŃSKI/ Пётра /Петр, Piotr/ – нарадзіўся ў 1844 /1848/ годзе, са шляхты Плоцкай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у мяцяжы рэкрутаваны ў войска. За ўцёкі са службы і знос ды страту казённых рэчаў, пазбаўлены шляхецкай годнасьці, выключаны з ваеннага званьня, вытрыманы тры тыдні на хлебе і вадзе ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк 2 красавіка 1867 года і ўселены ў Берт-Усаўскі /Сыланскі/ насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі, дзе знаходзіўся і ліпені 1880 года. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 233./

    СЛАТВІНСКІ /СЛОТВИНСКИЙ/ Аляксандар /Александр/ – нарадзіўся ў 1844 годзе, шараговы 72-га Тульскага пяхотнага палку, за невыкананьне загадаў начальства ды замах на вызваленьне таварышаў, сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 2 ліпеня 1868 года і ўселены 8 ліпеня 1868 годзе ў Наяхінскі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Працаваў на залатых капальнях. У 1883 годзе трапіў пад падазрэньне ў забойстве сасланага з башкіраў Саргулава. 14 траўня 1893 года пераведзены ва Ўсходне-Кангаласкі ўлус. Жанка і дачка з ім. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    СЛЕСАРЧУК Ян – шэраговы 72-га Тульскага пяхотнага палку, сасланы ў Сыбір, у Якуцкую вобласьць. /Картатэка/

*    СЛУШКОЎСКІ /СЛУШКОВСКИЙ/ Ян – нарадзіўся ў 1843 годзе, з пасялянаў Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы аддадзены шараговым у 62 Суздальскі пяхотны полк. За 1-я ўцёкі па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі 5 верасьня 1866 году сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 16 красавіка 1868 году і ўселены ў Бецюнскі насьлег Намскага ўлусу Якуцкай акругі. Перасыльны палітычны арыштант ад 24 лютага 1868 году пад наглядам Паліцэйскага ўпраўленьня у Якуцку. 21 сакавіка 1870 году пераселены ў Верхаленскую акругу Іркуцкай губэрні. Адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акркугі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 267, 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31, 40; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    СМAГАЙЛА /СМОГАЙЛО, СМИГАЙЛО, СМИГАЛА, SMOGAJŁO/ Войцех /Войтех, Wojciech/, сын Тамаша /Томашевич/ - нарадзіўся ў 1842 /1835/ годзе, з сялян вёскі Геройд /Геранд/ Люблінскага ўезда і губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у мяцяжы 10 кастрычніка 1964 года аддадзены шараговым у расейскае войска. Паводле рашэньня генэрал-аудытарыяту ад 19 студзеня 1867 году, за невыкананьне загадаў начальства і спробы вызваліць арыштаваных таварышаў пазбаўлены салдацкага званьня сасланы праз Уладзімерскае праўленьне на паселішча ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 10 сакавіка 1868 года і 14 траўня 1868 года прызначаны на пасяленьне ў 2-і Халгумінскі насьлег Мегінскага улуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, дзе пражываў да 1879 году. Ажаніўся на сялянцы Маргарыце /Марфе/ Кандратавай /Канстанцінавай/. Меў двух сыноў і трох дачок. Пастановай Якуцкага абласнога упраўленьня ад 31 кастрычніка 1879 года прылічаны да Амгинской вёскі Алёкмінскай акругі, дзе атрымліваў дазвол і адлучаўся на заробкі на залатыя промыслы. Займеў гаспадарку і з жонкай, Марфай Канстанцінавай, і дзецьмі жыў у Амгінскай вёсцы. Увесну 1894 года ягоная хата і гаспадарчыя пабудовы згарэлі. Ён адбудаваўся і працягваў займацца сельскай гаспадаркай і кавальскім рамяством. 29 студня 1908 году адмовіўся выехаць на радзіму. Жыў заможна, меў уласную хату, служыў малодшым турэмным наглядчыкам ў Алёкмінскім каравульным доме і атрымліваў 12 рублёў заробку ў месяц. У 1909 годзе яшчэ пражываў у Амгінскай вёсцы. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 134, 185, 191, 234, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 134, 185, 191, 234, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 358, 360, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17, 23; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 52; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 52; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 233./

    СМАЛЯРЧУК /СМОЛЯРЧУК/ Міхал /Михаил/ - дастаўлены ў Якуцк 23 чэрвеня 1871 года і ўселены ў 2-гі Легойскі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

    СТАБЕСКІ /СТОБЕСКИЙ/ Уладзіслаў /Владислав/ - адлучка ў 1873 ды 1879 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

*    СТАВІЦКІ /СТАВИНСКИЙ, СТАВИЦКИЙ, СТАВСКИЙ/ Тадэвуш /Матеуш/ - са шляхты “Поліцкай” /Плоцкай/ губэрні. За ўдзел у мяцяжы быў здадзены шараговым у 65-ты Маскоўскі пяхотнага полк. За ўцёкі па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі ад 13 сьнежня 1866 году, праз Тульскае праўленьне сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк у 1868 годзе і 18 сакавіка 1868 года ўселены ў 2 Малтанскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, але з-за тога што насьлег не мог яго ўтрымліваць, ён быў пераведзены ў 1-ы Малтанскі /Мальжэгарскі/ насьлег Заходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 27 траўня 1872 году прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 244, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17./

    СТАНЕВІЧ Ян /Иван/ - ў 1870 годзе знаходзіўся ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    СТАРОВІЧ /СТАРОВИЧ/ Фелікс /Феликс/ – нарадзіўся ў 1833 годзе. па зьвесткам ў 1865-1891 гадах знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34.

*    СТАРЫНСКІ /СТАРЖИНСКИЙ, СТОРЖИНСКИЙ, СТАРЧЫНСКИЙ/ Аўгуст /Август/ сын Антонія /Антонович/ – нарадзіўся ў 1812 годзе, са шляхты Падольскай губэрні Брацлаўскага павету Расейскай імпэрыі. За зламыснае захоўваньне рознай зброі, баявога рыштунку ды іншых рэчаў для мяцяжу быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў Сыбір на паселішча, бестэрмінова. У Якуцк дастаўлены 17 лістапада 1867 году і ўселены ў Хатын –Арынскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай вобласьці. Сямейства не мае, дапамогі не атрымлівае. Потым атрымліваў дапамогу ад ураду “2 рублі”. Па маніфэсту 17 траўня 1871 году вернуты ранейшыя правы стану. Памёр у 1874 годзе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 58-59; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363; 397, 468; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31, 42. Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    СТАФАНСКІ /СТЕФАНСКИЙ/ Зыгмунд /Сигизмунд/ - адлучка ў 1868 ды 1877 гадах з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

*    СТОМА /СТОММЪ/ Эдвард /Эдуардъ/ – са шляхціцаў Новааляксандраўскага вуезда Ковенскай губэрні, бацькі валодалі маёнткам Тумулін. За ўдзел у паўстаньні ў аддзеле Ельскага-Ёдкі сасланы ў Сыбір. Эдвард Стома, між іншым, у сваіх успамінах пісаў, што “…якуцкі народ не злы, бары цёмныя, розныя ёсць зверы: мядзведзі, тыгры, ваўкі, лісіцы, расамахі, ласі, сарны і зубры…”./Hedemann O.  Historja powiatu Brasławskiego. Wilno. 1930. S. 230-234; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 52; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 52./

    СТРЭЛЬЧЫНСКІ / СТРЕЛЬЧИНСКИЙ, СТРЕЛОЧИНСКИЙ/ Вінцэнты /Викентий/, сын Каспара /Коспера, Касперович/ - нарадзіўся ў 1847 годзе, з шараговых. За 1-я ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Табольскім прыказам аб сасланых прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 28 студзеня 1869 годзе і ўселены ў 1-ы Нахарскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1908 годзе пражываў на месцы прылічэньня. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

    СТРЭМІНСКІ /СТРЕМИНСКИЙ, СТРЕМИЦКИЙ, СТРЕМЕНИЦКИЙ Антоні /Антон, Григорий/ - нарадзіўся ў 1842 годзе. З шараговых, за ўцёкі і страту казённых рэчаў пакараны 100 ударамі розгаў ды сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены ў 1866 годзе і ўселены ў Кусаган-Эльскі насьлег Намскага ўлус Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе пераведзены ў Мікольскую слабаду. У 1869 годзе пабраўся шлюбам з якуткай, ураджэнкай Кусаган-Эльскага насьлега Фядосьсяй Мікалаевай. Прыняў праваслаўе з імем Рыгор. Займаўся сельскай гаспадаркай. / Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 88; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

    СТРЫКОЎСКІ /СТРИКОВСКИЙ/ Андрэй – нарадзіўся ў 1842 годзе. У 1866 годзе знаходзіўся ў Алёкмінску. /Картатэка/

    СТЭСКІ /СТЕССКИЙ/ Тадэвуш – існуюць зьвесткі што бываў ў Якуцкай вобласьці, а калі невядома. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    СТАФАНСКІ /СТЕФАНСКИЙ/ Зыгмунд /Сигизмунд/ - адлучка ў 1868 ды 1877 гадах з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

*     СТЭЦЭВІЧ /СТЕЦЕВИЧ, СТАЦЕВИЧЪ/ Сымон /Шыман, Семен/, сын Рафала /Рафаила/ - нарадзіўся ў 1839 годзе, паходзіў з каталіцкай шляхты Віленскай губэрні,  “вольнапрактыкуючы лекар”. Напрыканцы лютага 1863 года “за замах нарыхтаваць для мяцежнікаў зброю і баявыя снарады” быў арыштаваны. 30 кастрычніка 1863 года было абвешчана заключэньне Віленскага часовага палявога аудытарыяту і па канфірмацыі ў 1863 годзе камандуючым войскамі Віленскай ваеннай акругі “быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў катаржныя работы на заводах на восем гадоў” з канфіскацыяй маёмасьці. 2 верасьня 1864 года Сымон Стэцэвіч быў ўжо ў Іркуцку, а 10 верасьня 1864 года адпраўлены ў паселішча Нерчынскі Завод Забайкальскай вобласьці. 1 лістапада 1864 гада ён, па разьмеркаваньні Нерчынскага Горнага праўленьня, прыбыў на Кадаінскі руднік Нерчынсказавадзкой акругі Забайкальскай вобласьці. У 1865 годзе быў паселены ў адной сялянскай хаце, ператворанай ў аддзяленьне турмы, разам з выкладчыкам гісторыі аднаго з Парыскіх ліцэяў Эмілем Андрэёлі ды Мікалаем Чарнышэўскім. Захаваўся і “плян разьмяшчэньня ў ім пакояў”, накіданы рукой М. Г. Чарнышэўскага. Пакой ягоны – першы па праваму боку пры ўваходзе ў сені (“Мой пакой” – надпіс Чарнышэўскага). Ў наступным па праваму боку пакоі большага памеру жылі “Сымон Рафаілавіч Стэцэвіч і ягоныя сябры” (подпіс Чарнышэўскага) Рапацкі К. і Андрэёлі Э. Налева от сяней знаходзіўся пакой, дзе жыў “стары архітэктар” (надпіс Чарнышэўскага) нерчынскіх руднікоў І. В. Барашоў. 1 лістапада 1865 года Сымон Стэцэвіч, як паведамляе “Імянны сьпіс палітычных злачынцаў Кадаінскага рудніка, пераведзеных у разрад тых, хто выпраўляўся” быў пераведзены ў разрад тых, хто выпраўляецца. Паводле Маніфэста ад 16 красавіка 1866 года тэрмін катаргі быў скарочаны напалову. 1 чэрвеня 1866 года камэндант палітычных злачынцаў на Нерчынскіх заводах палкоўнік Варанцоў дакладваў ў Іркуцк генэрал-губэрнатару Усходняй Сыбіры М. Карсакову: “Адносна Чарнышэўскага маю гонар дакласьці, што я даўно жадаў было перавесьці яго ў Аляксандраўскі Завод, але так як Чарнышэўскаму нададзеныя сродкі больш ёмкага і спакойнага памяшканьня, што ў Кадаі і ёсьць для яго; у Аляксандраўскім ж Заводзе няма такога памяшканьня, дзе б можна было вылучыць яго ад іншых. У Кадаі ён хаця таксама не адзін, а са злачынцам Стэцэвічам, але затое яны двое аддзеленыя ад іншых і за імі маецца адмысловы нагляд...”. 1 траўня 1868 года Сымон Стэцэвіч “з работ быў выведзены” і “вызначаны на паселішча ў Індзінскую воласьць Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні”. Паводле маніфэста ад 25 траўня 1868 года яму было нададзена “права дзяржаўных пасялянаў”.“Згодна асабістай просьбы” быў пераведзены ў абласны горад Якуцк, куды прыбыў ў сакавіку 1870 /1969/ года. Паводле маніфэсту ад 13/17 траўня 1871 года Стэцэвічу былі вернуты былыя правы стану. Паводле маніфэста ад 9 студня 1874 года Стэцэвічу было нададзена права паступленьня на дзяржаўную службу ў тым месцы дзе яму дазволена свабоднае пражываньне. У 1875 годзе выехаў у Эўрапейскую Расею. /НАРС(Я) Ф. 12. Воп. 1. Спр. 2200, Арк. 236; Воп. 15. Спр. 268. Арк. 6; Revue moderne. № 48. Р. 1868. S. 735-736; Заключение временного аудиториата по делу дворян Вериго, Стецевича и др., состоящих в Виленской организации по приобретению для мятежников оружия. // Виленский временник. Кн. VI. Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 г.г. в пределах Северно-Западного края. Ч. 2. Переписка о военных действиях с 10-го января 1863 года по 7-е января 1864 года. Вильна. 1915. С. 355, 356, 357, 458; Чернышевский в Сибири 1866-1883 гг. (По материалам архива Корсаковых и Воронцова-Дашкова). Подготовил М. И. Хейфец. // Всесоюзная библиотека имени В. И. Ленина. Записки отдела рукописей. Вып. VI. Н. А. Некрасов, Н. Г. Чернышевский, М. Е. Салтыков-Щедрин. Москва. 1940. С. 55; Майский Ф.  Н. Г, Чернышевский в Забайкалье (1864-1871 гг.). Чита. 1950. С. 28, 29, 56, 61, 93, 107;  Кубалов Б.  Н. Г. Чернышевский, М. Л. Михайлов и гарибальдийцы на кадаинской каторге. // Сибирские огни. № 6. Новосибирск. 1959. С. 140; Кубалов Б. Г.  Из сибирских встреч Н. Г. Чернышевского. // Исторический архив. № 3. Москва. 1961. С. 284; Научитель М. В.  Тагаров З. Т.  Чернышевский в Сибири. Иркутск. С. 88-89. Киселева Я. Копия письма К. Калиновского Б. Длускому. // Нёман. Минск. 1975. С. 189-190; Копия письма К. Калиновского Б. Длускому. Конец ноября – начало декабря. // Калиновский К.  Из печатного и рукописного наследия. Минск. 1988. С. 75-76; История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 164; Барковский А.  Друг «Вилюйского узника». // Республика Саха. Якутск. 16 сентября 1995. С. 3; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Fajnhaus D.  1863 Litwa i Białoruś. Warszawa. 1999. S. 80; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 62; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 62./

*    СУРЫН /СУРИН, СУРИК/ Зыгмунд /Сигизмунд/ - нарадзіўся ў 1842 годзе, паходзіў са шляхты Віленскай [Валынскай] губэрні, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у 1863 годзе “у хэўры мяцежнікаў, якія ўзьнялі зброю супраць ураду” па канфірмацыі камандуючага войскамі Ковенскай ваеннай акругі генерал-ад’ютанта Аненкава ён быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і асуджаны ў катаржныя працы на заводах на 8 гадоў. Пакараньне адбываў на Алгачынскім рудніку Забайкальскай вобласьці. Затым быў пасланы на будаўніцтва Кругабайкаліскай дарогі. Згодна з маніфэстам ад 16 красавіка 1866 года тэрмін катаржных працаў быў скарочаны на палову. За ўдзел у паўстаньні 1866 г. на Кругабайкальскім тракце ён быў па рашэньню палявога ваеннага суду, зацьверджанага генэрал-губэрнатарам Усходняй Сыбіры і камандуючым войскамі Усходнесыбірскай ваеннай акругі генэрал-лейтэнантам Карсакавым, “пакінуты ў моцным падазрэньні” і на выснове 806 і 808 арт. ХIV т. стат. аб сасл., прыгавораны да ўтрымоўваньня ў аковах і атрадзе падвыпрабавальных на працягу году ды накіраваны ў Аляксандраўскі завод сыстэмы Нерчынскіх заводаў. Там ён пазнаёміўся з Юрасавым і іншымі ўдзельнікамі гуртка рускага рэвалюцыянэра Ішуціна. Пасьля заканчэньня тэрміну ўтрымоўваньня, Старшынствуючым ў Сэнаце Галоўнага ўпраўленьня Ўсходняй Сыбіры 29 сьнежня 1869 года быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 5 красавіка 1870 годзе. У 1871 годзе выявіў жаданьне заняцца ў Якуцку кравецтвам. Сурын першым сустрэў у Якуцку высланых у Якуцкую вобласьць сяброў гуртка Ішуціна, якіх ведаў па сумесным жыцьці ў Забайкальскай катарзе. Згодна маніфэсту ад 13/17 траўня 1871 года быў вызначаны “як сасланы на жыцьцё”. У 1873 годзе Д. Юрасаў пачаў фарміраваць бібліятэку і далучыў да гэтай справы Сурына, які пачаў дасылаць Юрасаву кнігі, пра што 10 лютага 1873 года засядацель Ф. Атласаў напісаў данос ў Якуцкае гарадзкое паліцэйскае ўпраўленьне, рэкамэндуючы ўзяць ад Сурына падпіску аб тым, што усе лісты і пасылкі. накіраваныя Юрасаву ды іншым “дзяржаўным злачынцам” ён будзе прадстаўляць у Якуцкае акруговае паліцэйскае ўпраўленьне дзеля прагляду, у праціўным выпадку, за невыкананьне гэтага прадпісаньня будзе падвергнуты законнай адказнасьці. Атрымаўшы папярэджаньне Сурын 18 сакавіка 1873 года вымушаны быў адказацца ад далейшых сувязяў з “дзяржаўнымі злачынцамі”. Згодна маніфэста ад 9 студзеня 1874 года, быў адноўлены ў ранейшых правах стану. Па дазволу генэрал-губэрнатара Усходняй Сыбіры, як значыцца ў прадпісаньні Якуцкага губэрнатара ад 22/25 лістапада 1880 году за № 4254, яму, як адноўленаму у ранейшых правах стану, было дазволена перамясьціцца на жыхарства з Якуцкай вобласьці пад нагляд паліцыі ў Кацярынаслаўскую губэрню Эўрапейскай Расеі, па хваравітаму ягонаму стану, аб чым яму было і абвешчана. Гэтым Сурын не скарыстаўся. Якуцкім губэрнатарам ад 4 сакавіка 1881 г. за № 829 яму быў выдадзены білет для раз’езду па вобласьці на чатыры месяцы. Выяжджаў з Якуцка ў 1881 - 1882 гадах працаваць на залатых капальнях Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. /ДАЧВ). Ф. 1 /турэмнае аддзяленьне/. Воп. 4. Спр. 66. Арк. 176 (адв.), 277; НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1. Спр. 2200. Арк. 32 (адв.); Майский Ф.  Н. Г, Чернышевский в Забайкалье (1864-1871 гг.). Чита. 1950. С. 115; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 85-86; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 70-71; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 475; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    СУСКІ /СУССКИЙ/ Фелікс /Феликс/ - адлучка ў 1868 ды 1877 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    СУХІДЛІНСКІ /СУХИДЛИНСКИЙ/ Ігнацы /Игнатий/ - адлучка ў 1873-1879 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    СЬВІДЗІНСКІ /СВИЗИНСКИЙ, СВИДЗИНСКИЙ, ŚWIZIŃSKI/ Францішак /Франц, Franz/ /Михайлович/ - нарадзіўся ў 1944 годзе, з мяшчанаў Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы аддадзены ў войска. За уцёкі са службыпа канфірмацыі генжрал-аўдытара пакараны 100 ударамі розгаў ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб сасланых накіраваны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк у 1869 годзе і 14 сакавіка 1869 года ўселены ў Кабяконскі насьлег Намскага улусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1877 годзе працаваў на залатых промыслах Алёкмінскай акругі. У 1885 годзе знаходзіўся на месцы пасяленьня. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 238./

    СЬВІДЭРСКІ /СВИДЕРСКИЙ/ Клеменс /Климентий/ – дастаўлены ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці ў 1868 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30./

    СЬВІДЭРСКІ /СВИДЕРСКИЙ, ŚWIDERSKI/ Пётра /Петр, Piotr/ – нарадзіўся ў 1839 годзе, з сялянаў Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. Былы рэкрут, за ўцёк са службы і знос ды страту казённых рэчаў ды працяглае бадзяньне і знаходжаньне ў бандах мяцежнікаў, па канфірмацыі галоўнакамандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі выключаны з ваеннага званьня і сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых накіраваў яго ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 31 сакавіка 1867 года і ўселены ў Хачыкацкі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 18 лютага 1869 года пабраўся шлюбам. Пражываў у Якуцку. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі. Памёр у 1877 годзе на капальнях Перавалава. /ks Zyskar Józafat.  Obrazki z Syberji. Woroncowka. – Macza. – Nochtujsk. – Olechma. // Przegląd katolicki. Warzawa. Nr. 4. 27 stycznia 1912 r. S. 54; Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 85; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 70; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30, 42; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 237./

    СЬВІДЭРСКІ /СВИДЕРСКИЙ/ Шыман /Шимон/ - нарадзіўся ў 1840 годзе, ураджэнец Люблінскай губэрні Расейскай імпэрыі. Шараговы, за невыкананьне загаду начальства і замах на вызваленьне таварышаў 13 студзеня сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк у1 красавіка 1868 года і 13 красавіка 1868 года ўселены ў 1-шы Мальжэгарскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    СЬВІШКОЎСКІ /СВИШКОВСКИЙ, СВЕШКОВСКИЙ/ Марцін /Марциний/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

*    СЬВЯРКОЎСКІ /СВЕРКОВСКИЙ, СВИРКОВСКИЙ, ŚWIERKOWSKI/ Клеменс /Клементий, Климентий, Klemens, Прокопий/ - нарадзіўся ў 1821 /1822/ годзе, ўраджэнец Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За знаходжаньне ў хэўры мяцежнікаў і бадзяньне асуджаны на высяленьне на казённыя землі. Табольскі прыказ аб ссыльных прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 10 сакавіка 1868 года і 12 сакавіка 1868 года ўселены ў 1-ы Баягантайскі насьлег Баягантайсага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай губэрні. У 1869 годзе прыняў праваслаўе з імем Пракоп. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Па маніфэсту 17 траўня 1871 году вернуты ранейшыя правы стану. У 1887 годзе адпраўлены ў Ковенскую губэрню этапным парадкам. /НГАРБ. Ф. 15. Воп. 20. Спр. 3 Арк. 17; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 474; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 9; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 238./

*    СЬВЯТАРЭЦКІ /СВЕНТОЖЕЦКИЙ, СВЕНТОРЖЕКІЙ/ Апалінар /Аполинарій/ – са шляхты Менскага павета і губэрні Расейскай імпэрыі. Ягоны бацька валодаў маёнткам Малыя Крывічы. 2 кастрычніка 1864 года газэта “Минские губернские ведомости” паведамлялі “што памочнік Галоўнага начальніка краю, Сьвіты Ягонай Вялікасьці Генэрал-Маёр Патапаў, канфірмацыямі сваімі якія адбыліся ў 27 і 31 дзень Жніўня, па заключэньнях часовага палявога Аўдытарыяту, па ваенна-судным правам вызначыў: шляхціца Менскага павету, Апалінара Уладзіславава Свентаржэцкага, суджанага за прыняцьце асабістага ўдзелу ў мяцяжы і укрывальніцтва па фальшывым пашпартам па пакіданьні шайкі, пазбавіць шляхецкага годнасьці і ўсіх правоў стану і саслаць на пасяленьне ў найболей аддаленыя месцы Сыбіры, маёмасьць жа якая ў яго выявіцца або з прычыны будзе па спадчыне ад бацькоў канфіскаваць ў казну, па моцы 176 арт. 1кн. Ваен. Крым. статуту”. Пасьля заканчэньня ссылкі працаваў на Мачынскай рэзыдэнцыі Якуцкай вобласьці. На радзіму вярнуўся ў 1877 годзе. /Kowalewska Z.  Ze wspomnień wygnańca. Wilna. 1911. S. 201; Kowalewska Z.  Ze wspomnień wygnańca. Wilna. 1912. S. 201; Zieliński S.  Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 544; Шостакович Б. С.  Сибирские годы Юзефата Огрызко. // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 2. Иркутск. 1974. С. 14-15; Грицкевич В. П.  С факелом Гиппократа. Из истории белорусской медицины. Минск. 1987. С. 175, 191, 202, 207, 269; Зайкоўскі Э.  Памятныя мясціны 1863 года. Да 125-годдзя паўстаньня. // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. № 1 (73). Мінск. 1988. С. 7; Сказ пра забытых герояў. // Мальдзіс А.  І ажываюць спадчыны старонкі. Выбранае. Мінск. 1994. С. 383-389; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 125; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 125./

    СЬМІГЕЛЬСКІ /ШМИГЕЛЬСКИЙ, ŚMIGIELSKI/ Уладзіслаў /Владислав, Władysław/, сын Юзафа /Осипа/ - нарадзіўся ў 1837 годзе, з сялян Палдомінскай воласьці Раўскага вуезду (і воласьці) Варшаўскай губэрні /са шляхты калёніі /асады/ Юзэфаў Мрогадольскай гміны Бендзінскага вуезда Петракаўскай губэрні/ Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Жанаты на Кацярыне, дачцэ Міколы, ў дзявоцтве Паскевіч. Дзеці Дамазі і Людвік. За ўдзел у мяцяжы па рашэньню Петракоўскай ваенна-палявой камісіі аддадзены шараговым ў Арэнбурскі корпус ва Уфе. /За беспарадкі пераведзены ў 18 дывізію Ражскага пяхотнага палку ў Казані./ За ілжывыя паказаньні па справе вызваленьня егоных таварышаў па рашэньню Казанскай ваеннай камісіі праз Уладзімерскае праўленьне сасланы ў аддаленыя месцы Сыбір. Табольскім прыказам аб сасланых накіраваны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 10 сакавіка 1868 года і 13 сакавіка ўселены ў 3-ці Мельжахсінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 23 верасьня 1868 года пражываў у Якуцку. Жыяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1886 годзе на Васкрасенскай капальні Мала-Патамскага таварыства. 19 кастрычніка 1890 года прыпісаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. Дазволена выехаць на радзіму ў Петракоўскую губэрню. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 237; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 392./

    СЬЦЕЛЯНОЎСКІ /СТЕЛЯНОВСКИЙ, СТЕЛЕНОВСКИЙ, СТРИКОВСКИЙ, СТРИХОВСКИЙ, STALANOWSKI/ Андрэй /Андрей, Andrzej/ - нарадзіўся ў 1842 годзе, з мяшчан Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі За ўдзел у мяцяжы быў аддадзены ў шараговым у расейскае войска. Служыў у 1-м лінейным батальёне Арэнбурскага корпусу. За другія ўцёкі са службы, дрэнны ўплыў і паводзіны пры пайманьні ў Самарскай губэрні быў дастаўлены ў Ніжне-Уральск, дзе камандуючым войскамі Арэнбурскага краю быў прысуджаны да пакараньня розгамі ў 100 удараў і ссылцы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены у горад Якуцк 22 чэрвеня 1866 года і Якуцкім губэрнатарам прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў горад Алёкмінск 18 ліпеня 1866 года і прылічаны да Амгінскай вёскі Алёкмінскай сялянскай воласьці. Выяжджаў на заробкі на Мачынскія залатыя промыслы. У ссылцы знаходзіўся да 1879 года. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 143, 190, 216-217, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 143, 190, 216-217, 475; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 21, 31; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 233-234./

*    СЯМАШКА /SIEMASZKO, СЕМАШКО, СИМАШКО, САМОШКО, СѣМАШКО/ Ян /Иван, Иванъ/, сын Ігната – нарадзищся щ 1846 годзе, са шляхты Новааляксандраўскага вуезду Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, пражываў пры бацьках у фальварку Олішкі. За удзел у паўстаньні ў партыі Клімовіча здадзены шараговым ў Амурскі батальён. За прасьпяваньне ў паходным касьцёле патрыятычнага гімну быў пазбаўлены вайсковага званьня і сасланы ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 6 сьнежня 1871 года і ўселены ў Батагайскі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. У 1877 годзе служачы канторы Ленскага золатапрамысловага таварыства. /Hedemann O.  Historja powiatu Brasławskiego. Wilno. 1930. S. 228-229, 463, 478; Спіс паўстанцаў 1863 г. атрада Я. Ельскага-Ёдкі. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Браслаўскага раёна. Мінск. 1998. С. 183; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 52; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 52./

    СЯНКЕВІЧ /СЕНКЕВИЧ/ Фядосій – знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    ТАБЕНСКАЯ Антаніна, дачка Міхала – шляхцянка Лідзкага вуезда Віленскай губэрні. Яе бацькі валодалі маёнткам Рудава ў Лідзкім вуездзе. За ўдзел ў паўстаньні па канфірмацыі яна ў 22 гады была пазбаўленая ўсіх правоў стану з канфіскацыяй маёмасьці ды сасланая ў Сыбір. Па дарозе ў Сыбір пабралася шлюбам з былым паўстанцам Эдвардам Лазоўскім. Яе сястра Табенская Эльжбета /Елизавета/, настаўніца, таксама прымала дзейны ўдзел ў паўстаньні ў Лідзкім павеце, нават аднойчы знайшла прытулак у Марылі Путкамер, былой каханай Адама Міцкевіча. Была ў 32 гады, пасьля пазбаўленьня ўсіх правоў стану, сасланая ў Сыбір ў Томскую губэрню. У 1876 годзе ёй было дазволена вярнуцца на радзіму. Пасьля вяртаньня “знайшла на Літве вялікія зьмены” і выехала да Лазоўскіх ў Казань, дзе яны тады жылі. З імі пераехала ва Вазноўку ў Смаленскай губэрні а ў 1885 годзе ў Варшаву, дзе дапамагала сястры выхоўваць дзяцей. Напісала ўспаміны Z doli i niedoli. Wspomnienia wygnanki. Kraków. 1897 r. /Janik M.  Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 380; Сказ пра забытых герояў. // Мальдзіс А.  І ажываюць спадчыны старонкі. Выбранае. Мінск. 1994. С. 389; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 116; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 116; Malewski Cz.  Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na litwie w XIX wieku. Wilno. 2002. S. 101./

    ТАКАЖЭЎСКІ Шыман – нарадзіўся ў 1821 годзе ў шляхоцкай сямъі. Пасьля заканчэньня школы (1833-1839) працаваў вінакурам. Напачатку 40-х гг. далучыўся да “змовы” ксяндза Сьцегеннага. У сьнежні 1844 г., асьцерагаючыся арышту, зьбег у Галіцыю, дзе аўстрыйскай паліцыяй, пад прозьвішчам Фелікса Хадкевіча быў арыштаваны ў Львове і ўвесну 1846 г. выдадзены расійскім уладам. Ён быў пазбаўлены ўсіх правоў стану з канфіскацыяй маёмасьці, і атрымаўшы пакараньне ў 500 палак сасланы на 10 гадоў катаргі ў Сыбір. У Вомску сустракаўся з Хведарам Дастаеўскім, які апісаў гэта ў сваіх успамінах. Пасьля адбыцьця пакараньня вярнуўся ў Варшаву, дзе пачаў працаваць шаўцом. У 1862 г. за рэдагаваньне падпольнай Strażnicy быў кароткачасова адміністрацыйным парадкам сасланы ў Разань. Падчас паўстаньня 1863-1864 гадоў ведаў паўстанцкім Міністэрствам Фінансаў, завошта, у лютым 1864 года быў асуджаны на 15 гадоў катаргі і пажыцьцёвае паселішча ў Сыбіры. Катаргу адбываў у Александраўску на Амуры, а паселішча ў Іркуцку. У 1874 г. атрымаў дазвол перасяліцца ў Кастрамскую губэрню. У 1883 годзе вярнуўся ў Варшаву, дзе праз 17 гадоў памёр у 1900 годзе. Напісаў апавяданьне Historya czarnego lisa, дзеі якога разгортваюцца ў Якуцкай вобласьці. /Tokarzewski Sz.  Historya czarnego lisa. // Tokarzewski Sz.  Zbieg. Wspomnienia z Sybiru. Warzawa. 1913. S. 149-152; Шостакович Б. С.  Сибирские годы Юзефата Огрызко. // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 2. Иркутск. 1974. С. 41-42. Токажевский Ш.  История черного песца. // Якутск вечерний. Якутск. 3 декабря. 1999. С. 9. /

*    ТАМКОВІЧ /ТОМКОВИЧ, ТОМКОВИЧЪ/ Аўгуст /Августъ/– са шляхты Рэжыцкага вуезда Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у паўстаньні сасланы ў Сыбір. Адлучка ў 1877-1878 гадах у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 38; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 38./

    ТАРКАТ /ТАРКОТ/ Станіслаў /Станислав/ – нарадзіўся ў 1847 годзе. З шараговых, па рашэньні вайсковай камісіі пры батальёне Заходняй Сыбіры сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Дастаўлены ў горад Якуцк 11 сакавіка /жніўня/ 1867 годзе і 16 /18/ сакавіка /жніўня/ 1867 году прылічаны ў Нерукцяйскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1867 годзе знаходзіўся ў Якуцкай грамадзянскай бальніцы. У 1875 годзе выяжджаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1881 годзе прылічаны да мяшчанскай грамады горада Якутска. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

    ТАТАРЧУК /ТАТАРЧУК, ТАБАЛЬЧУК/ Вінцэнты /Викентий/ - адлучка ў 1869 годзе на параплавах Хамінава з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 60; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 19; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ТРАМЛЕЎСКІ /ТРОМЛЕВСКИЙ/ Браніслаў /Бронислав/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ТРАЧЭЎСКІ /ТРАЧЕВСКИЙ, ТРОЧЕВСКИЙ/ Браніслаў /Бронислав/ - адлучка ў 1873 і 1885 ды 1888 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /НАРС(Я), Ф. 20. Воп. 5. Спр. 35. Арк. 13, 64; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5./

    ТЭНЧЫНСКІ /ТЕНЧИНСКИЙ, ЦЕНЧЫНСКІ, ТЕПЧИНСКИЙ/ Станіслаў /Станислав/, сын Зыгмунда /Сигизмунда/ - бадзяга з Люблінскай губэрні. 10 лістапада 1867 года, ў 36 гадоў, па абвінавачваньню ў бадзяжніцтве Кіеўскім вуездным судом, па распараджэньні графа Берга, быў сасланы ў Сыбір. Пражываў у Кубустацкім насьлезе Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Адлучка ў 1874-1875 гадах дзеля заробку на залатыя капальні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

     ТЭРПІЧ /ЦЕРПІЧ, ТЕРПИЧ, ТРЕПИЧ, TERPICZ/ Леапольд /Леопольд, Leopold/, сын Антонія /Антона/ - нарадзіўся ў 1827 годзе, з мяшчанаў Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы быў аддадзены на ваенную службу шараговым 63-го Углічскага пяхотнага полку. Зьдзейсьніў уцёкі са службы, за што быў аддадзены ваеннаму суду пры Кіеўскім камэнданцкім упраўленьні і прыгавораны да ссылкі ў аддаленыя месцы Сыбіры на пасяленьне. Дастаўлены ў горад Алёкмінск Якуцкай вобласьці 26 сакавіка 1871 года і ўселены ў Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сялянскай воласьці. Займаўся гадзіньнікавым майстэрствам і земляробствам. У 1875 годзе ажаніўся на обэр-афіцэрскай дачцэ Марыі /Мар’і/, дачцэ Аляксея, Сакаловай /36 гадоў/, якая нарадзіла ў 1875 годзе яму дачку Лізавету. У ліпені 1879 году прылічаны да сялянінаў Нахтуйскай сялянскай грамады. У 1880 годзе атрымаў дазвол і адлучаўся дзеля заробку ў Якуцк. Вярнуўся на месца прылічэньня ў 1881 годзе. Загадам Якуцкага абласнога ўпраўленьня ад 8 лістападу 1891 года быў прылічаны да мяшчанаў горада Якуцка. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 133, 136-137, 191, 222, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 133, 136-137, 191, 222, 475; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 238./

    УРОНСКІ /ВРОНСКИЙ, WROŃSKI/ Фартунат /Фортунат, Fortunat/ – нарадзіўся ў 1831 годзе, са шляхціцаў не зацьверджаных герольдыяй места Кельцы Радамскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел ў “мяцяжы” па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага “пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы на пасяленьне ў найбольш аддаленыя месцы Сыбіры”. Паселены быў у Манзурскай воласьці Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. З дазволу Галоўнага упраўленьня Ўсходняй Сыбіры знаходзіўся на службе ў купца Галдобіна. Указам Іркуцкага губэрнскага праўленьня ад 2 ліпеня 1865 года “за няблаганадзейнасьць” быў пералічаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 7 верасьня 1865 года і часова паселены ў сяле Мархінскім Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 11 верасьня 1865 года Якуцкі губэрнатар вызначыў яму месцам пасяленьня Алёкмінскую акругу, куды ён быў адпраўлены 15 верасьня 1865 года. У Алёкмінск прыбыў 29 верасьня 1865 года і 11 кастрычніка быў паселены на Бярозаўскай станцыі Алёкмінскай сялянскай воласьці. 21 лістапада 1865 года ў 10 гадзінаў вечара застрэліўся з пісталету ў сяле Мачынскім Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 210, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 39, 97, 189, 201, 210, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 13, 20, 25, 41; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 241./

    УРОНСКІ /ВРОНСКИЙ/ Ян - адлучка ў 1879-1880 гадах з Балаганскай акругі Іруцкай губерні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ФІЛЕВІЧ /ФИЛИЕВИЧ/ Ігнацы /Игнатий/ - адлучка ў 1884 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

*    ФРАНКОЎСКІ /ФРАНКОВСКИЙ, FRANKOWSKI/ Ян /Jan/ - нарадзіўся ў 1834 /1843/ годзе, са шляхты Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Быў арыштаваны і прыгавораны за выраб фальшывых пашпартоў і выкарыстаньне іх з мэтай укрывальніцтва” і злачынную сувязь са “зламыснымі асобамі ў Царстве Польскім і за мяжой, сьпяваньні ў касьцёлах забароненых гімнаў ды ўдзеле ў дэманстрацыі , што адбылася ў 1861 годзе” быў, па пазбаўленьні ўсіх правоў стану і прывілей, сасланы на паселішча ў Сыбір. Дастаўлены ў горад Якуцк 20 сьнежня 1863 году і ўселены ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. 20 лютага 1863 году дастаўлены ў акруговы горад Верхаянск Якуцкай вобласьці адкуль у красавіку 1864 году пераведзены ў горад Якуцк і паселены ў сяле Марха Якуцкай акругі. 14 лістапада 1864 году горны спраўнік даставіў у паліцыю горада Іркуцку паведамленьне ад “паляка” Варанкевіча “аб узброеным бунце, які нібыта рыхтуецца ва Ўсходняй Сыбіры палітычнымі выгнанцамі”. У выніку гэтага 14-15 лістапада 1865 году ў Якуцку правялі ператрус ў падазроных палітычных сасланцаў, у тым ліку і ў Франкоўскага. У яго была знойдзена паэма, напісаная ім “з яўнай мэтай узбуджаць у палякаў ненавісьць да расейскага ўраду і імкненьне да палітычнай незалежнасьці” Таксама ў яго выявілі два асобнікі “Партызанцкай песьні”, з заклікам ісьці на бой з расейцамі. На ягонай кватэры ў Мархе паліцыя сустрэла выкладчыка павятовага вучылішча Юхноўскага. Франкоўскі даваў урокі музыкі дзецям Юхноўскага і таму па прыбыцьці ў горад Франкоўскаму трэба было зьяўляцца ў паліцыю і запісвацца ў адмысловую кнігу ды не заставацца ў горадзе болей за 9 гадзінаў за выключэньнем халодных дзён, а пры моцных маразах яму дазвалялася начаваць у горадзе. У Юхноўскага на кватэры ў Якуцку неадкладна зрабілі ператрус і выявілі два лісты з Іркуцку ад Марцінкевіча і лекарскага вучня Антановіча. Юхноўскага неадкладна 17 лістапада 1865 году звольнілі з пасады “без прашэньня”. Таксама ў сарціроўшчыка Якуцкай паштовай канторы Пабедзінскага зрабілі ператрус і знайшлі ліст ад  Франкоўскага з Верхаянску, ў якім ён прасіў ягоную, Франкоўскага, карэспандэнцыю дасылаць на імя Верхаянскага купца Гарохава. Сарціроўшчыка неадкладна звольнілі з працы. Загадам Якуцкага губэрнатара ад 26 траўня 1866 года Франкоўскі быў прызначаны ў Алёкмінскую акругу, куды і быў дастаўлены 3 ліпеня 1866 года і паселены ў горадзе Алёкмінску. Атрымліваў дапамогі ад ураду “200 рублёў”.  Загадам Якуцкага губэрнатара ад 10 лютага 1867 года пераселены у Амгинскую вёску Алёкмінскай сялянскай воласьці, атрымаў дазвол зіму і вясну 1867-1868 гадоў пражываць у горадзе Алёкмінску. У студні 1868 году атрымаў дазвол і выехаў на заробкі ў кантору золатапрамыслоўцаў на Мачынскай станцыі. Паводле пададзенага прашэньня, Галоўнае упраўленьне Ўсходняй Сыбіры дазволіла яму за ўласны рахунак пераехаць на жыхарства пад нагляд паліцыі ў Вяцкую губэрню. Па прадпісаньні Якуцкага губэрнатара ад 19 ліпеня 1869 года выдадзенае прахадное пасьведчаньне і 7 жніўня 1869 году выехаў на жыхарства ў Вяцкую губэрню. /Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века [Польские повстанцы]. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 100, 392; Zahorska J.  Frankowski Jan. // Polski Słownik Biograficzny. Т. VII. Kraków. 1948-1958/ S. 93; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 49, 58; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 124, 145, 189, 212, 475; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 124, 145, 189, 212, 475; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 163-165, 469; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 9, 17; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25-26; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 10, 31; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 205-206; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 120; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 241-242./

    ФРЫДРЫХ /ФРИДРИХ/ Караль /Карл/ – уселены ў Кільдземскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе выяжджаў дзеля працы на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. /Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    ХАЕЎСКІ /ХАЕВСКИЙ/ Юзаф /Юзеф/ - у 1868 годзе дастаўлены ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31./

    ХАДЗЯКОЎСКІ /ХОДЗЯКОВСКИЙ, ХОДЗЯНОВСКИЙ/ Якуб /Яков/ - шэраговы 140 Зарайского пяхотнага палку, які быў сфармаваны ў 1863 годзе з аддзелаў Калыванскага пяхотнага полка, за 2-я ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў горад Якуцк у 1869 годзе. Уселены ў 1-ы Нахарскі наслег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31./

    ХЕРБЕК /ХЕРБИК, ХЕРБЕН, ХЕРБЕКС/ Мікола /Николай/ - шараговы Тамбоўскай зборнай каманды. За ілжывыя паказаньні па справе вызваленьня ягоных таварышаў па рашэньню Казанскай ваеннай камісіі праз Уладзімірскае праўленьне сасланы, разам са Сьмігельскім, ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 22 чэрвеня 1868 года і ўселены ў 2-і Тылымінскі насьлег Усходне–Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1886 годзе дазволілі вярнуцца на радзіму. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

*    ХМАРА /ХМАРА, ХМАРО, CHMARA/ Казімер /Казимир, Kazimierz/, сын Мацея /Мацеуша/ - нарадзіўся ў 1847 годзе, з сялянаў Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ад 24 верасьня 1863 году за удзел у мяцяжы быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і аддадзены ў вайсковую службу ва Ўсходнюю Сыбір. За выкананьне гімну рэвалюцыйнага зьместу ў паходным касьцёле па загаду ваеннага міністра быў сасланы ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 10 сьнежня 1871 года і ўселены ў 1-шы Аспецкі насьлег Дзюпсінскага улуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 18 лістапада 1873 года выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1976-1882 ды 1883 гадах працаваў на Алёкмінскіх залатых капальнях і паказаў сябе здольным работнікам. 24 лютага 1887 году, дзякуючы намаганьням бацькі, атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму. /НАРС(Я). Ф. 23. Воп. 12. Спр. 24. Арк. 152; Łuba W. Odszukane w Jakucku. // Kurier Podlaski. Białystok. 7-8-9 lutego 1992; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 476; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 202; Баркоўскі А.  За спевы ў касцёле. // Наша вера. Мінск. № 4. 2006. С. 60-61; Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5; Баркоўскі А.  У ваеннай няволі спяваць пра волю”. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 37. Кастрычнік. 2007. С. 3, 6; Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Polacy w nauce, gospodarce i administracji na Syberii XIX i na początku XX wieku. Wrocław. 2007. S. 315./

    ХОМСКІ /ХОМСКИЙ/ Баляслаў /Болеслав/ - адлучка ў 1879-1888 гадах з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ХУДАШ /CHUDASZ/ Уладзіслаў /Владислав, Władyslaw/ - нарадзіўся ў 1841 /1844/ годзе ў Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. Быў аддадзены на вайсковую службу шараговым у 72-гі Белеўскі пяхотны полк, дзе адкрыта прамаўляў супраць расійскага ўраду ды агітаваў саслужбоўцаў зьдзейсьніць уцёкі са службы і далучыцца да паўстанцаў. Быў арыштаваны і рашэньнем генэрал-аудытарыяту пакараны розгамі у 50 удараў ды прызначаны на пасяленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 20 чэрвеня 1866 года і 22 чэрвеня 1866 года разьмеркаваны ў Актэмскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 15 лютага 1867 году ў горадзе Якуцку займаўся кавальскай справай. Не жанаты. Быў пераведзены на Пакроўскую станцыю Якуцка-Іркуцкага тракту, адкуль у 1868 году пераведзены ў сяло Сінскае. Атрымаўшы дазвол, у сакавіку 1871 года выехаў на заробкі на Алёкмінскія залатыя промыслы. У жніўні 1872 года падаў прашэньне аб прылічэньні да сялян Алёкмінскай акругі. Пастановай Якуцкага абласнога праўленьня ад 3 сакавіка 1873 года прылічаны да сялянскай грамады Амгінскай вёскі Алёкмінскай акругі. У 1874 годзе ажаніўся на сялянскай дачцэ Дар’і, дачкі Васіля, Карнілавай, якая нарадзіла яму двух сыноў Інакенція ды Вячаслава ды тры дачкі Нэлю, Апалінарыю, Аўгусту. У 1876-1877 гадах займаўся працамі ў гараджан і сялян ды таксама займаўся гандлем дробным таварам у горадзе Алёкмінску, дзе меў уласную хату, зрабіўся купцом другой гільдыі. Памёр у 1901 годзе. Ягоны сын І. У. /А. В./ Худаш быў сярод заснавальнікаў Алёкмінскага тэатральнага гуртка ў 1900 годзе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 55; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 100, 141, 144-145, 191, 201, 222-223, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 100, 141, 144-145, 191, 201, 222-223, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 360, 404, 469; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 14; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31, 42; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 202-203; Сергеенко Е. А.  Некоторые аспекты культурной жизни городов Якутской области в конце ХІХ – начала ХХ века (на примере Вилюйска и Олекминска). // // Якутский архив. Якутск. № 1. 2006. С. 81; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ХУДЗЯЧЭК /ХУДЯЧЕК/ Тэафіл /Теофил/ - адлучка ў 1876 годзе з гораду Іркуцка ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ЦІМАШ /ТИМАШ/ Якуб /Яков/ - у 1975 годзе ў Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ЦІСНОЎ /ТИСНОВ/ Войцех - у 1975 годзе ў Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ЦЮМЕНЬ /ТЮМЕНЬ/ Казімер - у 1975 годзе ў Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ЦЮМЕНЬ /ТЮМЕНЬ/ Крыштаф /Христофор/ - у 1975 годзе ў Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ЦЫБУЛЬСКІ /ЦИБУЛЬСКИ/ Павел – шараговы 72-га Тульскага пяхотнага палку. Дастаўлены ў горад Якуцк у 1868 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31./

*    ЦЫМЕРСКІ Леапольд – палітычны сасланы з Галіцыі, каталіцкага веравызнаньня. У 1872 годзе пабраўся ў Іркуцку шлюбам у 25 гадоў з Казімераю Гедройц (20 год). У 1883 годзе на Усьпенскай капальні ў Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці кс. Юзафам Лаўковічам была ахрышчоная іхняя дачка Гелена. /НГАБ. Метрические экстракты Иркутской Римско-Католической церкви. Ф. 1781. Воп. 36. Спр. 128. Арк.7 (адв)./

    ЦЭНКУШ /ЦЕНКУШ, CIENKUSZ/ Антоні /Антон, Antoni/ - нарадзіўся ў 1836 годзе ў Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Шараговы Люблінскай мясцовай каманды, пад час мяцяжу зьдзейсьніў уцёкі са службы і ўступіў у шэрагі паўстанцаў. Быў арыштаваны і па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага сасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў горад Якуцк 7 ліпеня 1866 года і прызначаны на паселішча ў Алёкмінскую акругу. Прыбыў у горад Алёкмінск 9 жніўня 1866 года і ўселены у Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сялянскай воласьці. Працаваў у сяляніна Васіля Акішава ды па найму ў горадзе Алёкмінску. Паводле загаду генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры, 6 чэрвеня 1870 года быў адпраўлены ў горад Верхаленск Іркуцкай губэрні дзеля пасяленьня ў Верхаленскай акрузе Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 136, 143, 190, 217-218, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 136, 143, 190, 217-218, 476; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 203./

    ЦЭХОМСКІ /ЦЕХОМСКИЙ/ Леанард – паходзіў з Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Пад час мяцяжу быў прызнаны вінаватым з двухразовым замаху на жыцьцё генэрал-маёру, затым генерал-ад’ютанта, Трэпава быў сасланы ў Сыбір. За ўдзел у Кругабайкальскім мяцяжы быў ізноў асуджаны. У 1886 годзе яго расшуквала Галоўнае ўпраўленьне Ўсходняй Сыбіры на пасяленьні ў Енісейскай губэрні, але пажар у Краснаярску зьнішчыў усе справы. Таму зьвярнуліся ў Якуцкую вобласьць, мо’ там на яго што-небудзь ёсьць. Цэхомскі быў разьлічаны з промыслаў кампаніі Прамысловасьці залатых капальняў Віцімскай сыстэмы Якуцкай вобласьці і выбыў у невядомым накірунку. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1, Спр. 4486, арк. 1, 8./

    ЧАЕР Войцех - адлучка ў 1873-1885 гадах з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ЧАЙКА /ЧАЙКА, ЧАЙКОВСКИЙ) Стафан /Степан/, сын Марціна /Мартынавич/ - нарадзіўся ў 1843 годзе. Шараговы 62-га Суздальскага пяхотнага палку. За ўцёкі са службы, працягам 20 дзён, ды намер прабрацца на радзіму, страту казённых рэчаў, атрымаў 100 удараў розгаў і сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены 31 сакавіка 1867 году і 4 красавіка 1867 года ўселены ў 4-ы Жэхсагонскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1872 годзе пералічаны ў 2-гі Скараўльскі насьлег Батурускага ўлуса. Займаўся хлебаробствам. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 20./

    ЧАЙКІН Аляксандар – маюцца зьвесткі за 1869 год, што ён знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    ЧАЙКОЎСКІ Адам /Ігнат/ - нарадзіўся ў 1832 годзе. Шараговы 141-га Мажайскага пяхотнага палку. За 2-я ўцёкі са службы, без ўсялякіх на тое пераканаўчых прычын, па рашэньні камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі пакараны 150 ударамі розгаў ды сасланы ў Сыбір на 8 гадоў з выкарыстаньнем ў працах. У Якуцк дастаўлены 9 ліпеня 1866 года і ўселены ў Актэмскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Мае жонку. У ё874 годзе выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

*    ЧАКАНОЎСКІ /ЧЕКАНОВСКИЙ/ Аляксандар, сын Лаўрэна – нарадзіўся 12 лютага 1833 году ў павятовым горадзе Крэмянец Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы сасланы ў Сыбір. Дасьледаваў Якуцкую вобласьць. Памёр 18 кастрычніка 1876 году. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 62; Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 91; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157-160-162; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 20/

    ЧАЛЫ /ЧАЛОВ, ЧАЛЫЙ/ Пётра /Петр/ – зьвесткі. З “часова абавязаных сялянаў Кіеўскай губэрні”. Сасланы за забойства свайго бацькі. У Якуцк дастаўлены ў 1868 годзе, Уселены ў 2-і Мальжэгарскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлусу. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    ЧАРНІХОЎСКІ /ЧЕРНИХОВСКИЙ/ Тадевуш /Фаддей/ - адлучка ў 1873-1879 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ЧАРНЯЎСКІ /ЧЕРНЯВСКИЙ/ Якуб /Яков/ - у 1868 годзе дастаўлены ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31./

*    ЧАХОВІЧ ЮЗАФ – нарадзіўся ў 1842 годзе, за ўдзел у паўстаньні сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. За ўдзел у выданьні ў паселішчы Чарамхова Іркуцкай губэрні рукапіснага часопіса “Meteor” прылічаны ў 1866 годзе да Макараўскай воласьці Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Жыў у паселішчы Хабарава ля Кірэнску. Быў у 1872 годзе дадзены білет тэрмінам на 4 месяцы для адлучкі ў Якуцк пад час працы ў Ленскім параплаўстве кампаніі “Дружба”. Яму не дазвалялася пражываць ў горадзе Алёкмінску Якуцкай вобласьці. /Коваль С. Ф. «Метеор» - рукописный журнал польских ссыльных в Сибири. // Русско-польские революционные связи 60-х годов и восстание 1863 года. Москва. 1962. С. 466, 476/

    ЧУК /СZUK/ Мікалай Станіслаў /Микулай, Mikołaj, Станислав, Stanisław/, сын Людвіка – нарадзіўся ў 1844 /1848/ годзе, са шляхты Станіславаўскага вуезда Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Рэкрут, за ўцёкі ды страту казённых рэчаў, незаконнае набыцьцё пашпарту і ілжывыя паказаньні сасланы ў Сыбір. Табольскі прыказам разьмеркаваны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк у 1868 годзе. 17 чэрвеня 1868 году ўселены ў Хадарскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, з 1871 году ў Мархінскім паселішчы валаханаў (скапцоў). Выязджаў дзеля заробку на Алёкмінская залатыя капальні. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 204./

*    ЧЫЖЫК Мэльхіёр Каспар Балтазар – нарадзіўся ў 1835 годзе, са шляхты Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Паўстанцкі камандзір у Менскай губэрні. Сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Памёр у 1900 годзе і пахаваны на цьвінтары Мачынскай царквы ў Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці. /Kowalewski E.  Wspomnienia z przeszłośći. Przycziniek po historyi powstannu styczniowiego na Litwie.Wilna. 1907. S. 100-104; Викентьев В. П.  Полоцкий кадетский корпус. Исторический очерк 75 летию его существования. Полоцк. 1910. С. VIII; Kowalewska Z.  Ze wspomnień wygnańca. Wilna. 1911. S. 183; Kowalewska Z.  Ze wspomnień wygnańca. Wilna. 1912; ks. Żyskar.  Obrazki z Syberji. // Przegląd katolicki. Nr. 4. Wazszawa. 27 stycznia 1912. S. 52-53; Zieliński S.  Bitwy i potyczki 1863-1864. Na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu. Rapperswil. 1913. S. 281; Виленский временник. Кн. VI Архивные материалы Муравьевского музея, относящиеся к польскому восстанию 1863-1864 г.г. в пределах Северо-Западного края. Ч. ІІ. Переписка о военных действиях с 10-го января 1863 года по 7-е января 1864 года. Вильна. 1915. С. ХХІІ, 198, 235, 401, 405; Pamiętnik Dra Benedykta Dybowskiego od roku 1862 zacząwszy do roku 1878. Lwów. 1930. S. 536; Ігнатоўскі У.  1863 год на Беларусі. Нарыс падзей. // Працы інстытуту гістарычных навук. Т. V. Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 13. Менск. 1930. С. 235, 274; Mienicki R.  Czyżyk Melchior. // Рolski słownik biograficzny. Т. IV. Kraków. 1938. S. 384; Смирнов А. Ф.  Революционные связи народов России и Польши. 30-60 годы ХІХ века. Москва. 1962. С. 293; Дьяков В. А.  Герцен, Огарев и комитет русских офицеров в Польше. // Революционная ситуация в России в 1859-1861. Москва. 1963. С. 78; Русско-польские революционные связи. Т. 1. Москва. 1963. С. 275-276; Русско-польские революционные связи. Т. 2. Москва. 1963. С. 767; Революционный подъем в Литве и Белоруссии в 1861-1862 г.г. /Восстание 1863 года. Материалы и документы./ Москва. 1964. С. X, XXVII, XLII, LVIII, 689; Дьяков В. А.  Петербургские офицерские организации конца 50-х – начала 60-х годов ХІХ века и их роль в истории русско-польских революционных связей. // Ученые записки института славяноведения АН СССР. Т. XXVIII. Из истории классовой борьбы и национально-освободительного движения в славянских странах. Москва. 1964. С. 345; Дьяков В. А., Миллер И. С.  Революционное движение в русской армии и восстание 1863 г. Москва. 1964. С. 183-184, 446; Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864 г.г. /Восстание 1863 года. Материалы и документы./ Москва. 1964. С. 444, 459, 460, 580; Дьяков В. А.  Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856-1865 годов. (Биобиблиографический словарь). Москва. 1967. С. 33, 205, 208, 229, 255; Mienicki R.  Czyżyk Melchior. // Рolski słownik biograficzny. Т. IV. Wrocław. 1989. /Reprint 1938/ S. 384; Кісялёў Г.  На пераломе дзвух эпох: Паўстанне 1863 года на Міншчыне. Мінск. 1990. С. 13, 27, 31; Баркоўскі А.  Мельхіёр і Богдан Чыжыкі. // Голас часу. №. 2. Лондан. 1995. С. 15-16; Łaniec S.  Partyzańci kresów północno-wschodnich w powstaniu styczniowym (ziemie Białoruskie). Toruń. 1996. S. 36-37; Czyżyk Melchior. // Рolnischer biographischer index. München. 1998. S. 221; Маракоў Л.  Вынішчэнне. Рэрэсаваныя Беларускія літаратары. Менск. 2000. С. 46-47; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 99; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 99; Удзельнікі вызваленчага руху. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Мінска ў 4 кнігах. Кн. 2. Мінск. 2002. С. 94; Маракоў Л.  Рэрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі 1794-1991. Энцыклапедычны даведнік у трох тамах. Т. 2. Мінск. 2003. С. 335-336; Баркоўскі А.  Якутские Чижики. Койданава. 2012./

    ЧЫМБАЕВІЧ /ЧЕМБАЕВИЧ, ЧИМБАЕВИЧ, CZEMBAJEWICZ/ Аляксандар /Александр, Aleksander, Андрэй/ – нарадзіўся ў 1839 /1840/ годзе. З шараговых Арлоўскага губэрнскага батальёну. За крадзеж геаграфічнай мапы Эўрапейскай Расеі ў шараговага Сотніка, падгавор на ўцёкі шараговага Рагазінскага ды ўцёкі, каб прабрацца ў Царства Польскае і ўступіць ў хэўру мяцежнікаў дзеля прыняцьця ўдзелу ў смуце, па канфірмацыі камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 14 красавіка 1866 году і 17 красавіка 1966 году прызначаны ў Батурускі ўлус Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў на залатыя промыслы. У 1870 годзе прасіўся, каб пералічылі ў Верхаленскую акругу Іркуцкай губэрні. 11 ліпеня 1870 года яго адаслалі з Якуцка ў Верхаленск. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 203./

*    ЧЫМБАР /ЧИМБОР, СZYMBOR/ Канстанты /Константин, Konstanty/, сын Рыгора /Григорьевич/ – нарадзіўся ў 1847 годзе, з мяшчанаў Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел ў паўстаньні камандуючым вайскамі Віленскай ваеннай акругі пазбаўлены ўсіх правоў стану і здадзены ў расейскае войска, у Амурскі лінейны батальён. 9 ліпеня 1870 году ў паходным рымска-каталіцкім касьцёле ў Благавешчанску, пры вялікім зборышчы народу, прасьпяваў гімн рэвалюцыйнага зьместу. Быў высланы ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 15 сьнежня 1871 года ды ўселены ў Хорынскі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай сыстэмы. 23 красавіка 1874 года адпраўлены на пасяленьне ў Томск. У 1894 годзе лічыўся ў невядомым знаходжаньні. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895 гг.). Якутск. 1982. С. 157-158; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 356, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 204; Баркоўскі А.  За спевы ў касцёле. // Наша вера. Мінск. № 4. 2006. С. 60-61; Баркоўскі А.  “У ваеннай няволі спяваць пра волю”. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 37. Кастрычнік. 2007. С. 3, 6./

    ЧЭЙКЕЛЬ /ЧЕЙКЕЛЬ/ Ганна /Анна/ – каталіцкага веравызнаньня, у 1870 годзе на залатых капальнях. /Картатэка/

    ЧЭРСКІ /ЧЭРСКИЙ, ЧЕРСКІЙ/ Ян Станіслаў Францішак /Иван, Иванъ/, сын Дамініка /Дементьевич/ - нарадзіўся ў 1845 годзе, паходзіў са шляхціцаў Дрысенскага вуезда Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі. Валодаў маёнткам Свольна. Дасьледаваў Якуцкую вобласьць. Памёр 25 чэрвеня 1892 года ў заімцы Калымская. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 62; Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 91, 96; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 152, 157-160-162; Илгунас Г.  Юность Черского. // Колымская правда. Черский. 14 июля; 21 июля. 1984; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 20; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 40; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 40./

    ШАЖОЎСКІ /ШАЖОВСКИЙ/ Марцін /Мартын/ - у Якуцк дастаўлены ў 1869 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31./

    ШАЛАМІЙЦАЎ /ШОЛОМИЙЦОВ/ Міхал /Михайло/ – каталіцкага веравызнаньня, у 1870 годзе ў Якуцкай вобласьці /Картатэка/

    ШАЛЕВІЧ Герман - літаратурны пэрсанаж рамана Івана Ласкова “Эпілог”. Са шляхты Петракоўскай губэрні Царства Польскага. У чыне паручніка расейскага войска далучыўся да паўстаньня, арыштаваны, разжалаваны ў шараговыя, удзел ў Кругабайкальскім паўстаньні, уцёкі і высылка ў Якуцкую вобласьць. /Ласкоў І. Эпілог. Койданава. 2010./

    ШАНЕЎСКІ /ШЕНЯВСКИЙ, ШЕНЕВСКИЙ, ШИЛЕВСКИЙ, ШАНОВСКИЙ/ Юзаф /Осип, Иосиф/, сын Францішка /Франца, Францевич/ - нарадзіўся ў 1838 /1839/ годзе, з ураджэнцаў Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы аддадзены ў ваенную службу. За ўцёкі са службы, у якой быў рэкрутам, якія доўжыліся 7 дзён і растрату казённых рэчаў ды ўдзел у мяцяжы, па канфірмацыі ў горадзе Варшава пакараны розгамі 130 удараў і сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены 21 ліпеня 1867 года і ўселены ў Бахсыцкі насьлег Мегінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Займаўся земляробствам, агародніцтвам і прасіў дапамогу для будаўніцтва хаты. Якуцкі губэрнатар загадам ад 20 жніўня 1871 года выдзеліў яму грашовую дапамогу ў памеры 55 рулёў на пабудову хаты. Мещ жонку и дзяцей.Па маніфесьце 17 траўня 1871 году вернуты ранейшыя правы стану. Па распараджэньні Якуцкага губэрнатара ад 20 жніўня 1871 году яму было выдадзена 55 рублёў у “беззваротнай дапамогі дзеля разьвіцьця гаспадаркі і хлебаробства”. Пасьля пераехаў у горад Якуцк, прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. Займаўся гандлем. У Якуцку жыў у доме Прускага паддадзенага Ёгана Цымера. У 1883 годзе падаў прашэньне каб дазволілі выехаць на радзіму. 21 красавіка 1885 году выехаў. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 1. Спр. 76. Арк. 272, 446; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32. Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 122, 124; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17, 23; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

*    ШАСТАКОВІЧ /ШОСТАКОВИЧ/ Баляслаў Артур, сын Пётры /Петрович/ – род Шатаковічаў вядомы ад XV стагодзьдзя. Міхал Шастаковіч ўваходзіў у склад пасольства ВКЛ да Вялікага князя Маскоўскага Васіля ІІІ Цёмнага. У 1808 годзе нарадзіўся Пётра, сын Міхала, які скончыў вэтэрынарнае аддзяленьне Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі ды за ўдзел у паўстаньні разам з жонкай Марыяй Юзэфай, у дзявоцтве Ясінскай, быў высланы ва вуездны горад Кацярынбург Пермскай губэрні. Там ён па вэтэрынарскай частцы даслужыўся да чына калежскага асэсара. 27 студзеня ў іх нарадзіўся сын Баляслаў Артур, які вучыўся ў Кацярынбургскай гімназіі. У 1857 годзе разам з бацькамі пераяжджае ў Казань і вучыцца ў Першай казанскай гімназіі. З 1863 года ўваходзіць у Польскі камітэт. Удзельнічаў у арганізацыі ўцёкаў Яраслава Дамброўскага з Калымажнага двара на Арбаце ў Маскве 1 сьнежня 1863 года. Прымаў удзел у падрыхтоўцы ўцёкаў Н. А. Серна-Салаўёвіча. Быў арыштаваны ў 1866 годзе ў Казані і сасланы на пасяленьне ва вуездны горад Марыінск Томскай губэрні. У сьнежні 1872 года яго пераводзяць у заштатны горад Нарым Томскай губэрні. У красавіку 1877 году быў вызвалены ад паліцэйскага нагляду. Пераехаў у Томск, а затым у Іркуцк, дзе пачаў займацца публіцыстыкай, супрацоўнічаў з газэтай “Восточное обозрение”. Быў уведзены ў распарадчы камітэт Усходне-Сыбірскага аддзелу Імпэратарскага рускага геаграфічнага таварыства. Ад жонкі, ураджэнкі Саратава, Варвары Гаўрылаўны, у дзявоцтве Шапашнікавай, па першаму мужу Каліставай нарадзіліся сыны: Уладзімер, Дзьмітрый, Аляксандр, Барыс ды дочкі: Канстанцыя, Марыя, Вера. Бываў на залатых капальнях. У 1877 годзе паступае на службу упраўляючым ў Іркуцкае аддзяленьне Сыбірскага гандлёвага банка. Было нададзена званьне ганаровага грамадзяніна горада Іркуцка. Выбіраўся галосным Іркуцкай гарадзкой думы, займаў пасаду Іркуцкага гарадзкога галавы. Прытулак у яго знаходзілі былыя сасланыя Якуцкай вобласьці В. С. Сьвітыч-Ільліч ды Ф. Кон. Сын Уладзімір паступіў у Іркуцкую магнітна-мэтэаралягічную абсэрваторыю, дзе заняўся вывучэньнем клімату Ўсходняй Сыбіры і іншых гідралягічных зьяў, выбіраўся чальцом рэвізійнай камісіі Іркуцкай бясплатнай народнай бібліятэкі і займаўся яе камплектаваньнем, ладаваньнем лекцый. Быў пахаваны на Ерусалімскіх могілках, якія былі зьнішчаны ў 1930-я гады. /Черевин П. А.  Записки. Новые материалы по делу каракозовцев. Кострома. 1918. С. 21; Попов И. И.  Минувшее и пережитое. Воспоминания за пятьдесят лет. Петроград. 1924. С. 249; Из записной книжки архивиста. Побег Ярослава Домбровского. // Красный Архив. 1927. Кн. 3 (22). С. 237; Пантелеев Л. Ф.  Воспоминания. Москва. 1968. С. 347;  Соловьев Ю. Я.  Воспоминания дипломата. Москва. 1959. С. 107-108; Русско-польские революционные связи. Материалы и документы. Москва. 1963. С. 579-580; Виленская Э. С.  Революционное подполье в России 960-е годы XIX века). Москва. 1965. C. 190; Федосова Т. Ф.  Польский комитет в Москве и революционное подполье 1863-1866 гг. // Революционная Россия и революционная Польша (вторая половина XIX в.). Москва. 1967. С. 143; Клейн Б.  Побег из Колымажного двора. // Клейн Б.  Найдено в архиве. Минск. 1968. С. 139-188; Маркс М. О.  Записки старика. // Исследования по истории польского общественного движения ХІХ – начала ХХ в. Москва. 1971. С. 179; Клейн Б.  Освобождение Чернышевского. // Нёман. № 9. Минск. 1977. С. 162; Хентова С. Д. Шостакович. Жизнь и творчество. Т. 1. Ленинград. 1985. С. 17-58; Хентова С.  Шостакович и Сибирь. Новосибирск. 1990. С. 20; Гаращенко А. И.  Польские захоронения второй половины ХІХ – начала ХХ вв. на Ерусалимском кладбище в Иркутске. // Сибирско-польская история и современность: актуальные вопросы. Сборник материалов международной научной конференции (Иркутск, 11-15 сентября 2000 г.). Иркутск. 2001. С. 93./

    ШАСТАКОЎСКІ /ШОСТОКОВСКИЙ/ Марцін /Мартын/ - прыбыў разам з Адамам Навіцкім. У 1875 годзе ў Якуцкай вобласьці /Картатэка/

    ШАФРАНСКІ /ШАФРАНСКИЙ, SZAFRAŃSKI/ Аўгуст /Август, August/ – нарадзіўся ў 1839 /1828/годзе, з ураджэнцаў Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За удзел у мяцяжы аддадзены ў ваенную службу. За садзейнічаньне ўцёкам 3-м шараговым “з польскіх ураджэнцаў” па канфірмацыі генэрал-аўдытаріяту вытрыманы на хлебе і вадзе адзін тыдзень і як шкодны дзеля працягу ваеннай службы сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк быў дастаўлены 7 ліпеня 1867 году дастаўлены ў Якуцк і ўселены ў 1-шы Легойскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Супольна з Юзафам Раеўскім вырошчваў гародніну. У 1871 годзе Барагонская інародная ўправа адзначала, што ён “слабы здароўем і вельмі бедны”. Пад час начоўцы Шафранскага ў радовіча Тулагінскага насьлега Мегінскага ўлусу Платона Атустаева, той скраў я яго каня і заявіў: “скрадзіся каму хочаш, мне больш павераць, чым табе, ты пасяленец, а я тутэйшы. ... Калі я буду вар’явацца, то мяне зьвяжуць, і прадставяць як чалавека, які ўздымае бунт або шум.” У 1873 годзе выказваў жаданьне пералічыцца ў Енісейскую губэрню. Пабраўся шлюбам з патомнай дваранкай Аляксандрай, дачкой Уладзімера, Атласавай /Дунаевай/. Выяжджаў дзеля заробку ў Алёкмінскую акругу на залатыя капальні. У 1877 годзе адпраўлены на радзіму ў горад Варшаву. У 1894 годзе расшукваўся, як той, хто знаходзіўся ў невядомым месцы. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 1 Спр. 15310. Арк. 38; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 58; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 476; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 234./

    ШВАРЦ Рамуальд /Ромуальд/ - адлучка ў 1879 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ШЛЕНКЕР /Szlenkier, Schlеnker, Szlenker/ Юзаф Уладзіслаў /Józef Władysław, Юзеф/ - род. 17 траўня 1844 г. у Варшаве, у купецкай сям’і Францішка Ксавера (1814-1871) і Ганны Марыяны, народжанай Зельт (1822-1846). Пасьля заканчэньня варшаўскай гімназіі ад 1861 г. вывучаў сельскую гаспадарку ў Ліпскім [Лейпцыгскім] унівэрсытэце. Пры вестцы пра пачатак студзеньскага паўстаньня ў 1863 г. Шленкер вярнуўся ў Варшаву і ўступіў у Гарадзкую паўстанцкую арганізацыю. У сакавіку 1863 г. паўстанцкі начальнік места Варшава Стэфан Баброўскі даручыў яму як “ваеннаму агенту” выведку пры Камісіі (Аддзелу) Войны, кансьпірацыйным месцам якой была крама ягонага бацькі па вул. Сэнатарская 4. Задачай Шленкера быў збор інфармацыі пра распараджэньні ўлад, руху і колькасьці расійскіх войскаў, колькасьці ўзбраеньня. Ягоныя людзі змаглі выкрасьці пляны Варшаўскай цытадэлі, крэпасьцяў Модлін (Новагеоргіеўскай), Дэмблін (Івангародзкай) і Брэст Літоўскай, а затым адправіць іх у Парыж Уладзіславу Чартарыйскаму. Увосень 1863 г. Шленкер уступіў у атрад “Дзеці Варшавы”, на чале з Людвікам Жыхлінскім, дзе выконваў функцыю ад’ютанта Юльяна Надмілера. Удзельнічаў у баях пад Равай і Жэшувам, дзе 15 сьнежня трапіў у палон да расейцаў. 18 чэрвеня 1864 г. быў прысуджаны да дзесяці (васьмі) гадам катаржных прац у Сыбіры, з пазбаўленьнем усіх правоў стану і канфіскацыі маёмасьці. 30 чэрвеня 1964 г. быў адпраўлены разам з іншымі ў ссылку, але вернуты з дарогі дзеля дачы сьведчаньняў па справе аб забойства пісарчука Іосіфа Mінішэўскага і ягонах кантактаў з Нестарам Лаўрансам (du Lаurans), камісарам Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы ў Часавым Нацыянальным Урадзе. 26 лістапада 1864 г. Шленкер ізноў быў адпраўлены ў Сыбір. 5 студзеня 1865 г. Шленкер быў дастаўлены ў Табольск, дзе быў складзены ў турму разам з Паўлам Ляндовским, які быў начальнікам паўстанцкай жандармэрыі. 17 сакавіка 1865 г. яны зьдзейсьнілі ўцёкі, але ў жніўня 1865 г. былі злоўленыя ў Томску і 18 верасьня дастаўленыя ў Краснаярск. Тут Шенкер, разам з Паўлам Левандовским, далучыўся да Краснаярска-Канскай “польскай змове”, якую ўзначальваў Валенты Левандоўскі і Серна-Салаўёвічам, мэтай якой было ўзброенае паўстаньне ссыльных “палякаў” па ўсёй Сыбіры і сыход адтуль са зброяй у руках праз Кітай на Радзіму, што б працягнуць барацьбу супраць Расеі. Пры дапамозе сваякоў Шленкера змоўшчыкі “завялі зносіны з Польшчай”, а “для палягчэньня і маскіроўкі зносін у Сыбіры” яны ж “завялі шырокі гандаль футрам”, але гэта змова зноў скончыўся правалам. Неўзабаве Шленкер быў арыштаваны і адпраўлены 18 сьнежня ў Канск. Там прыкінуўшыся хворым, быў дастаўлены ў турэмную лякарню, дзе памяняўся дакумэнтамі з сасланым на селішча Аляксандрам Корзанам, былым студэнтам Кіеўскага ўнівэрсытэта. Напачатку 1866 г. змоўшчыкі адправілі Шленкера ў Ачынск і Марыінск, з тым каб пашырыць свае шэрагі. Неўзабаве Шленкер (Koрзан) быў злоўлены ў вёсцы Замяціна Енісейскай губэрні і зьняволены ў Краснаярскую турму, дзе быў прысуджаны да 15 гадоў катаргі. 3 жніўня 1866 г. яго выслалі пад канвоем у кайданах у Іркуцк, а ў кастрычніку ў Аляксандраўскую турму, затым у Акатуй. Па маніфэсьце ад 25 траўня 1868 Шленкер быў вызвалены ад катаржных прац і адпраўлены на селішча ў Ніжнеілімск Кіренскай акругі Іркуцкай губэрні. У траўні 1870 г. Шленкер атрымаў катэгорыю ссыльнага на жыхарства, што дало яму вялікую волю перасоўваньня. У 1873 г. атрымаў афіцыйны дазвол на часавае знаходжаньне ў Іркуцку. Нягледзячы на аднаўленьне сваіх правоў у 1874 г. і дазвол на жыхарства пад наглядам паліцыі ў эўрапейскай частцы Расеі, застаўся ў Іркуцку і адкрыў там краму пад назвай “Магазын варшаўскіх тавараў”, у якім выкарыстоўвала праца ссыльных. Па камэрцыйных інтарэсах езьдзіў на кірмашы ў Кяхту, Качуг і Якуцк. Быў прылічаны да 2-й гільдыі купцоў. Ажаніўся на шатляндцы Катрын Кэмпбэл, якая навучала ангельскага мове іркуцкіх службоўцаў. Адлучася ў 1874-1875 гадах у Якуцкую вобласьць. У 1874 г. Шленкераў наведаў Джордж Форбс, прафэсар прыродазнаўчай гісторыі Ўнівэрсытэта Глазга, які вандруе па Сыбіры,. Ён, занепакоены станам здароўя сваёй суайчыньніцы, зьвярнуўся да герцага Эдынбурскага каб той зьвярнуўся з гэтым пытаньнем да цара Аляксандра II. 31 кастрычніка 1875 г. цар пагадзіўся на выезд Шленкераў у Варшаву, куды яны прыбылі ў красавіку 1876 г. Да 1878 г. знаходзіўся пад наглядам паліцыі. У 1887 году, разам з жонкай, падпісалі ў 1887 г. адрас былых ссыльных для ксяндза ў Іркуцку Кшыштафа Шверніцкага з выпадку 50-годдзя ягонай пастырскай службы. У апошнія гады жыцьця Шленкер асьлеп і жыў у доме сваіх стрыечных братоў Караля і Яна Шленкераў у Варшаве. Памёр 21 лістапада 1893 гады і быў пахаваны на лютэранскіх могілках Варшавы. У шлюбе з Кэмбэл дзяцей не меў. /Wspomnienia z życia wygnańców polskich na Syberii. Kraków. 1886; Nekrolog. // Kurjer Warszawski. Nr. 323. 1893; Białynia Chołodecki J.  Księga Pamiątkowa opracowana staraniem Komitetu Obywatelskiego w czterdziestą rocznicę Powstania Roku 1863-1864. 1904. S. 377; Pamiętnik pulkownika Walenty Lewandowskiego, naczelnika cywilnego i wojskowego na województwa podlaskie i lubelskie“. Paryż. 1909. S. 86; Пантелеев Л.  Из прошлого польской ссылки в Сибири. // Сибирские вопросы. № 5. 1910. С. 3-18; Dybowski B.  Wspomnienia z przeszłości półwiekowej. Lwów. 1913. S. 39-43; Zieliński S.  Bitwy i potyczki 1863-1864. Rapperswil. 1913. S. 52; Tokarzewski Sz.  Historya czarnego lisa. // Tokarzewski Sz.  Zbieg. Wspomnienia z Sybiru. Warzawa. 1913. S. 149-152; Czernik W.  Pamiętniki weterana. Wilno. 1917. S. 37; Janowski J. K.  Pamiętniki o powstaniu styczniowym. Warszawa. 1925; Janik M.  Dzieje Polaków na Syberii. Kraków. 1928; Dybowski B. Pamiętnik. Lwów. 1930. S. 41; Łoza S. Rodziny polskie pochodzenia cudzoziemskiego osiadłe w Warszawie i okolicach. T. 1. Warszawa. 1932. S. 139; Lasocki W.  Wspomnienia z mojego życia. T. 2. Na Syberii. Kraków. 1934; Hoesick F.  Dom rodzicielski. Kraków. 1935. S. 30, 43, 45-46; Литературное наследство. T. 62. Герцен и Огарев. Москва. 1955; Mитина Н. П.  Из истории русско-польских революционных связей в Сибири в 1864-1866 гг. // Восстание 1863 года и русско-польские революционные связи 60-годов. Москва. 1960; Лейкина-Свирская В. Р.  O характере восстания ссыльных поляков на Байкале в 1866 г. // Исторические записки. T. 72. Москва. 1962. С. 234-235; Коваль С. Ф. «Метеор» - рукописный журнал польских ссыльных в Сибири. // Русско-польские революционные связи 60-х годов и восстание 1863 года. Москва. 1962. С. 463-464; Русско-польские революционные связи. Москва. Т. II. 1963; Pantelejev L.  Wspomnienia. Oprać. W. Zawadzki, W. Śliwowska. Warszawa. 1964; Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 129, 131; Коваль С. Ф.  За правду и волю. Иркутск. 1966. С. 69, 86, 112; Митина Н. П.  Во глубине сибирских руд. Москва. 1966; Связи революционеров России и Польши XIX - начала XX в. Москва. 1968; Iwański A.  Pamiętniki 1832-1876. Oprać. W. Zawadzki. Warszawa. 1968; Kalendarz Ewangelicki. Warszawa. 1969. S. 220; Kieniewicz S., Kozłowski E.  Landowski Pwieł. // Polski słownik biograficzny. T. XVI. Wroclaw-Warszawa-Kraków. 1971. S. 473; Stolica. Warszawa. 13 czerwca 1971; Шостакович Б. С.  Сибирские годы Юзефата Огрызко. // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 2. Иркутск. 1974. С. 41; Skok H.  Polacy nad Bajkałem 1863-1883. Warszawa. 1974; Budrewicz O.  Sagi warszawskie czyli sensacyjne i powszednie, romantyczne i prozaiczne dzieje trzydziestu wielkich rodów warszawskich. Warszawa. 1975; Ramotowska F.  Rząd Narodowy Polski w latach 1863-1864. Warsawa. 1978; Roman Rogiński powstaniec 1863 r. Zeznania i wspomnienia. Oprać. S. Kieniewicz. Warszawa. 1983; Szulc E. Cmentarze ewangelickie w Warszawie. Cmentarz Ewangelicko-Augsburski. Cmentarz Ewangelicko-Reformowany. Warszawa 1989. S. 540; Kartki z życia wygnańców polskich na Syberii. Kraków. 1895. S. 55, 71-73, 75-76, 78-82; Ramotowska F.  Tajemne państwo polskie w powstaniu styczniowym, Warszawa. 1999; Токажевский Ш.  История черного песца. // Якутск вечерний. Якутск. 3 декабря. 1999. С. 9; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40; Śliwowska W.  Syberia w życiu i pamięci Gieysztorów - zesłańców postyczniowych. Warszawa. 2000. S. 336; Zeszyty Wolskie. Nr. 5. Warszawa. 2003. S. 27; Powstanie styczniowe i zesłańcy syberyjscy Katalog fotografii ze zbiorów Muzeum Historycznego m st. Warszawy. Cz. II. Zesłańcy syberyjscy. Oprać E. Kamińska. Warszawa. 2005; Prawda i fikcja w opowieściach Szymona Tokarzewskiego. // Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 331-359; Россия под надзором. Отчеты III Отделения 1827-1869. Москва. 2006; Wystąpienie polskich katorżników na trakcie okołobajkalskim. Cztery relacje. Oprać. A. Brus. W. Śliwowska. Warszawa. 2007; Oktabiński K.  Śladami filantropów. Rzecz o rodzinie Szlenkierów i ich podwarszawskiej wilegiaturze w XIX i XX wieku. Warszawa. 2007; Niebelski E.  Tunka. Syberyjskie losy księży powstańców 1863 roku. Wrocław. 2011; Gazeta Polska. Nr. 12 (344). Żytomierz. 2011; Brus A.  Szlenkier Józef Władysław. // Polski słownik biograficzny. T. XLVIII. Warszawa-Kraków. 2012. S. 365-367./

    ШНІЦЕР Пінхас / Пинхус, Пинхас/ - адлучка ў 1876 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 477; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ШТЭЙНБЕРГ /ШТЕЙНБЕРГ/ Ісак /Исаак/ - адлучка ў 1874 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 477; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

*    ШЧАВІНСКІ /ЩАВИНСКИЙ, SZCZAWIŃSKI/ Аўгуст /Август, August/ – нарадзіўся ў 1843 годзе, са шляхты Бельскага вуезда /Мостоудялевского уезда/ Люблінскай /Седлецкай губэрні і павета/ губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, землеўласьнік каталіцкага веравызнаньня. За знаходжаньне ў мяцежніцкай хеўры Рагінскага /Рачынскага/, удзел у ёй у двух справах супраць рускіх войскаў і рабаваньне з казначэйства ў павятовым горадзе Пружаны Гарадзенскай губэрні грошаў 11 тысяч рублёў, рабаваньне пошты і акрамя таго за бытнасьць мяцежніцкім арганізатарам, за зьбіраньне людзей у хеўры і дастаўленьне ў іх зброі, адзежы і за іншыя злачынствы па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага пазбаўлены ўсіх правоў стану ды сасланы ў Сыбір на пасяленьне. Быў уселены ў Енісейскай акрузе. Па высачэйшаму загаду ад 11 жніўня 1866 году пачаў лічыцца сасланым на жыхарства. Неўзабаве з рапарту паліцэйскага Кузьмінскага быў “прыкмечаны ў дзёрзкіх меркаваньнях супраць начальства і ўраду, аказваючы буянствы і супраціўленьне мясцоваму сельскаму ўпраўленьню”. Па распараджэньні старшынствуючага ў Сэнаце Галоўнага Упраўленьня Усходняй Сыбіры ў 1866 годзе быў прызначаны да ссылкі ў Якуцкую вобласьць. У горад Якуцк дастаўлены 11 жніўня 1867 годзе і 16 жніўня 1867 года ўселены ў 1-ы Скараўльскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Згодна Артыкульнага сьпісу “росту сярэдняга, валасы сьветла-русыя, вочы блакітныя, кантужаны ў правую нагу”. 5 лютага 1869 году ён з Амгінскай слабады падаў Якуцкаму акруговаму спраўніку дакладную пісульку ў якой пісаў: “З часу прыбыцьця майго ў Якуцкую вобласьць, гэта значыць з верасьня месяца 1867 года я не атрымліваю з дому ад радных ніякай дапамогі, працаю рук сваіх немагчыма зарабіць надзённы хлеб, у мінулым годзе я хоць і сеяў хлеб, але ураджай быў такі дрэнны, што на цяперашні час я ужо не маю хлеба, а таму асьмельваюся пакорна прасіць Ваша Высокаблагародзьдзе не пакіньце сваім хадайніцтвам у дазволе мне выдачы з казны дапамогі мукой і грашыма, так як я ўжо атрымліваў дапамогу ад казны ў 1867 годзе і якое было мне спыненае 1 студня 1868 году, на што асьмельваюся чакаць міласэрнай рэзалюцыі Вашага Высокаблагародзьдзя”. У 1869 годзе ў Амгінскай слабадзе ў яго была даволі разьвітая гаспадарка і ён адмовіўся выяжджаць на залатыя капальні, што яму ўжо было дазволена па ягонаму ж хадайніцтву. Па Указу Урадваючага Сэнату ад 17 траўня 1871 году “Аб аблягчэньні долі некаторых злачынцаў у адзначэньне дня нараджэньня Ягонай Імпэратарскай Вялікасьці вялікага князя Георгія Аляксандравіча” адноўлены ў ранейшых правах. па маніфэсту ад 9 студня 1874 году нададзена права на жыхарства пад наглядам паліцыі ва унутраных губэрнях Эўрапейскай Расіі. Згодна гэтаму яму было выдадзенае пасьведчаньне Якуцкага губэрнатара ад 14 сакавіка 1878 года, але ён гэтым правам не скарыстаўся. У 1876 ды 1882 годзе атрымліваў дазвол на адлучку ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці дзеля працы на залатых капальнях, дзе ён знаходзіўся і ў 1881 годзе. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1 Спр. 2200. Арк. 81, 91; Воп. 5. Спр. 1. Арк. 243; Ф. 15. Воп. 20. Спр. 6. Арк. 5; Бик В. И.  В. Г. Короленко в Амгинской ссылке. // В. Г. Короленко В Амгинской ссылке /Материалы для библиографии/. Якутск. 1947. С. 32; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 58; Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 94-95; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 477; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32. Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках, участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124, Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 234./

    ШЧЫГЛА /ЩИГЛО, SZCZYGŁO/ Ян /Jan/ - нарадзіўся ў 1837 годзе, з ураджэнцаў Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За “непадпарадкаваньне партыённаму афіцэру і іншыя супрацьзаконныя ўчынкі” рашэньнем генэрал-аўдытарыята сасланы на пасяленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольским прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 22 чэрвеня 1866 года і разьмеркаваны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў горад Алёкмінск 18 ліпеня 1866 года і ўселены на Бердзенскай станцыі Іркуцкага тракту. Атрымліваў гадавыя білеты і адлучаўся на заробкі на залатыя промыслы. Жыў у Нахтуйскім паселішчы, быў чорнарабочым на месцы прылічэньня. У 1890 гадзе яшчэ жыў у Алёкмінскай акрузе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 143-144, 190, 217, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С.141, 143-144, 190, 217, 477; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 235./

    ШЧЫЦІНСКІ /ЩИЦИНСКИЙ/ Казімер /Казимир/ - адлучка ў 1879-1880 гадах з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 477; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ШЧЭСНЯК /ЩЕСНЯК, ЩЕСТНЯК, ШЕСНЯК, ШЕСТНЯК, ШЕНСНЯК, SZCZEŚNIAK/ Марцін /Мартын, Marcin/, сын Казімера – нарадзіўся ў 1845 годзе, з сялянаў Радамскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы прыгавораны да 12 гадаў катаргі, за малалецтва аддадзены шараговым ў 71-шы Белеўскі пяхотны полк 18 пяхотнай дывізіі. За ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі ў 1869 годзе вытрыманы 2 тыдні на хлебе і вадзе, выключаны з вайсковага ведамства сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк дастаўлены 7 верасьня 1870 году і ўселены 12 /20/ верасьня 1970 года ў 3-і Хатылінскі насьлег Барагонскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1875 годзе пераведзены ў Томскую губэрню. 12 красавіка 1882 года пераведзены ў Кацярынаслаўскую губэрню і ў траўні 1882 года выехаў на месца прылічэньня. /Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 84; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 69; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 234-235./

    ШЫЛЬТОЎСКІ /ШИЛЬТОВСКИЙ, ШЕЛЬТОВСКИЙ, ШАЛЬТОВСКИЙ, ЖЕЛТОВСКИЙ, SZYLTOWSKI, SZYDŁOWSKI/ Рамуальд /Ромальд, Romuald/, сын Аўгуста /Августович/ – нарадзіўся ў 1844 годзе. За ўдзел у мяцяжу аддадзены шараговым ў войска, у 140-вы Зарайскага гвардзейскі пяхотны палку. За 2-я ўцёкі са службы ды намер сысьці за мяжу, па канфірмацыі камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі пакараны 150 ударамі розгаў, пазбаўлены вайсковага званьня ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць Перасыльны палітычны арыштант, ад 11 студзеня 1868 году пад наглядам Паліцэйскага ўпраўленьня у Якуцку. Дастаўлены ў Якуцк 10 сакавіка 1868 году і ўселены 20 сакавіка 1868 года ў Цюляцкі насьлег Дзюпсінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 30 чэрвеня 1874 года выехаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Займаўся хлебаробствам у сяле Паўлаўскім Намскага ўлусу. У 1868 годзе дазволена пражываць у Якуцку. 12 студзеня 1875 года пабраўся шлюбам з Праскоўяй, дачкой Мацьвея, Махавай, якая нарадзіла яму сына Паўла ды двух дачок: Ганну ды Антаніну. У 1879 годзе прыпісаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50, 57; Аrmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 32; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 476; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 9, 16; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 236; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ШЫМАНСКІ /ШИМАНСКИЙ, SZAMAŃSKI/ Канстанты /Константин, Konstantyn/ - нарадзіўся ў 1841 годзе, з мяшчанаў горада Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у мяцяжы аддадзены шараговым ў 10-ты батальён 106-га Уфімскага пяхотнага палку. За “адмову ад службы, непадпарадкаваньне партыённаму афіцэру і іншыя супрацьзаконныя ўчынкі” па рашэньні генэрал-аудытарыята быў сасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць У Якуцк быў дастаўлены 2 ліпеня 1866 году і 9 ліпеня 1866 года ўселены ў Акцемскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Пастановай Якуцкага абласнога праўленьня ад 20 лютага 1881 года быў прылічаны да сялянаў Амгінскай вёскі Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 9 сьнежня 1866 года пражываў у Якуцку і займаўся кавальствам. Ажаніўся на казацкай дачцэ Варвары, дачцэ Мікалая, Сіўцавых /Сіўцавай/, 29 гадоў. Атрымліваў дазвол і выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні. ад 20 лютага 1881 года пералічаны ў Амгінскую вёску Алёкмінскай акругі. З 1882 года жыў на месцы прылічэньня і займаўся кавальскім рамяством. 16 сакавіка 1886 году пераехаў у горад Алёкмінск. У 1890 годзе пераехаў на жыхарства на Мачынскую рэзыдэнцыю золатапрамыслоўцаў і праз некаторы час выехаў у Кірэнскаю акругу Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 137, 191, 237. 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 137, 191, 237, 476; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 236-237./

    ШЫМАНСКІ /ШИМАНСКИЙ, SZYMAŃSKI/ Пётра /Петр, Piotr/ - адлучка ў 1874 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці па дастаўленьні прыпасаў на капальні золата Г. Базілеўскага. /НАРС(Я). Ф. 20 Воп. 5. Спр. 14. Арк. 19-20; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 477; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 6./

    ШЫШКА /ШИШКО/ Андрэй /Андрей, Антон/ - шараговы 72-га Тульскага пяхотнага палка. За замах на вызваленьне таварышаў па канфірмацыі ад 7 студзеня 1865 году сасланы ў Сыбір. 8 сакавіка 1867 году ў Тамбове. У Якуцк дастаўлены ў 1868 годзе і уселены ў 3-ці Мальжэгарскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Працаваў на залатых капальнях. У 1874 годзе прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады./Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23./

    ШЭЛЕНГОЎСКІ /ШЕЛЕНГОВСКИЙ, SZELENGOWSKI/ Ігнацы /Игнатий, Ignacy/ - нарадзіўся ў 1842 /1843/ годзе, мешчанін горада Вроцлава. За ўдзел у мяцяжы аддадзены шараговым у 2-гі Суздальскі пяхотны полк /Сухумскі пяхотны палк (Сухумскі рэзэрвовы батальён)/. За ўцёкі, якія доўжыліся 3 гады па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк дастаўлены 11 жніўня 1867 году і 16 жніўня 1867 года паселены ў 2-м Скараўльскім насьлезе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі. 11 траўня 1870 года пераведзены на жыхарства ў Верхаленскую акругу Іркуцкай губэрні. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 158; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 476; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 235; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ШЭЛЬКОЎСКІ /ШЕЛЬКОВСКИЙ, ШЕЛЬПИВСКИЙ, SZELENGOWSKI/ Андрэй /Андрей, Andrzej/, сын Аляксандра – нарадзіўся ў 1843 /1826/ годзе, з ураджэнцаў Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Шараговы 3-га Нараўскага пяхотнага палку, за 1-шыя са службы ўцёкі, па малалецтву па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі пазбаўлены вайсковага званьня і сасланы ў аддаленыя месцы Сыбір. Табольскім прыказам аб сасланыз прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк ў 1867 годзе і 31 сакавіка 1867 года ўселены ў Курбустацкі насьлег Барагонскага ўлусу Якуцкай акругі, Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1894 годзе дазволілі выехаць на радзіму ў горад Луды /Лодзь/ Петракоўскай губэрні. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 235./

*    ШЭН /ШЕН, SZEN/ Марцэлі /Марцелий, Marceli/ сын Ксавера /Ксавериевич/ - нарадзіўся ў 1846 годзе, з мяшчанаў Варшаўскай губэрні /Ковенскай губэрні/ Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы аддадзены шараговым ў войска ў 44-ты Камчацкі пяхотны полк. За ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі ў 1869 годзе пазбаўлены вайсковага званьня і атрымаўшы 100 удараў розгамі сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк 15 чэрвеня 1870 /1869/года і прылічаны да Багарадскага насьлегу Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці але фактычна пражываў у Якуцку. Пабраўся шлюбам са ўдавой Луізай Валей, меў сына. Пасьля сьмерці жонкі ў 1871 годзе выехаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Ад 11 ліпеня 1878 года прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. Працаваў цукернікам на капальнях Малапатамскага таварыства. Памёр у 1885 годзе. /Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 476; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 476; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 400, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32, 42; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 236; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ШЭНЮК /ШЕНЮК/ Павал /Павел/ – у 1875 годзе знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці /Картатэка/

    ЮЙКА /ЮЙКО/ Міхал /Михайло/ - знаходзіўся ў Чэрыкцейскім насьлезе Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    ЮЗЕК Казімір /Казимир/ – дастаўлены ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці ў 1871 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32./

    ЮСЦЯНОВІЧ /ЮСТИАНОВИЧ, ЮСТАНОВИЧ/ Стафан /Степан/ - каталіцкага веравызнаньня. Шараговы 72-га Тульскага пяхотнага палку, за замах на вызваленьне таварышаў сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк ў 1868 годзе і ўселены ў 1-шы Баягантайскі насьлег Баягантайскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Працаваў на залатых капальнях. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

    ЮШКЕВІЧ Аляксандар – “называе сябе католікам”. у 1870 годзе знаходзіўся ў 1-м Жэмконскім насьлезе Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    ЮШЧУК /ЮЩУК/ Шыман /Шимон/ – у 1868 годзе дастаўлены ў Якуцк і ўселены ў Сыланскі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе на залатых капальнях Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

    ЯБКОЎСКІ /ЯБКОВСКИЙ, ЯБИКОВСКИЙ/ Стафан /Степан, Станислав/ - з ураджэнцаў Варшаўскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі. Шараговы, за 2-я ўцёкі накіраваны ў 1871 годзе ў ваенныя папраўчыя роты Кіеўскай губэрні. У Якуцк дастаўлены 21 ліпеня 1873 году. 15 лютага 1878 года падаў прашэньне аб дазволе вярнуцца на радзіму. У 1886 годзе пераведзены ў Томскую губэрню. /НАРС(Я), Ф. 12. Воп. 1. Спр. 4413.; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

   ЯБЛОНСКІ Марцін /Мартын/ - з Влацлавіку Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Па рашэньні акруговага суду ў горадзе Плоцку быў сасланы за разбой на 4 гады катаржных работ. На радзіме засталася жонка Францішка з дзецьмі. Па заканчэньні катаргі, якую адбываў на саляварным заводзе ва Вусьць-Куце, займаўся да 1881 году гандлем, быў перавозчыкам на рацэ Уда. У 1882 годзе прыбыў у Якуцк. Дапамагаў сваім землякам. Працаваў на залатых капальнях Катышэўцава. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 6./

    ЯГЕЛСКІ Людвік - каталіцкага веравызнаньня, ў 1875 годзе знаходзіўся ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ЯКУБАЙ Адам - каталіцкага веравызнаньня, ў 1871 годзе знаходзіўся ў Барагонскім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ЯКУБОЎСКІ /ЯКУБОВСКИЙ/ Павел – адлучка ў 1884 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34, 40./

    ЯКУБУС /ЯКУБУС, ЯКУБС, ЯКУБОВСКИЙ, JAKUBUS/ Павaл /Павел, Paweł/ – нарадзіўся ў 1843 /1845/ годзе, з сялянаў Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у паўстаньні здадзены ў ваенную службу. Шараговы 147-га Самарскага пяхотнага палку, за ўцёкі з ваеннай службы Люблінскім вайсковым судом ад 7 чэрвеня 1869 году і па канфірмацыі галоўнакамандуючага Варшаўскай ваеннай акругі пакараны 100 ударамі розгаў ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў горад Якуцк 20 студня 1871 году і ўселены ў Алагарскі наслег /1-ы Мальжэгарскі наслег Заходне-Кангаласкуга ўлуса/ Батурускага ўлусу Якуцкай акругі, Якуцкай вобласьці. У 1872 годзе у Якуцку займаецца шавецкай справай. Адлучаўся на залатыя капальні. Пастановай Якуцкага абласнога праўленьня ад 5 сьнежня 1875 году быў прылічаны да сялянаў Амгінскай вёскі Алёкмінскай сялянскай воласьці Алёкмінскага ўлусу Якуцкай вобласьці. Жыў у Алёкмінску, займаўся шавецай справай, працаваў на залатых капальнях У 1891 годзе яшчэ знаходзіўся ў Алёкмінскай акрузе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 137, 144, 191, 229, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 137, 144, 191, 229, 477; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 209; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 392./

*    ЯНЕВІЧ /ЯНЕВИЧ, JANIEWICZ/ Адам /Adam/ /Андреевич/ – нарадзіўся ў 1845 годзе, з сялянаў Віленскай губэрні. За ўдзел у паўстаньні па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі 12 сьнежня 1863 года пазбаўлены ўсіх праў стану і аддадзены ў войска. Служыў у Амурскім батальёне. За выкананьне патрыятычнага гімну ў паходным рымска-каталіцкім касьцёле Заключэньнем Міністра Ваенных Спраў 9 ліпеня 1870 году выключаны з шэрагаў батальёну і сасланы ў Якуцкую вобласьць. 10 сьнежня 1871 годзе быў дастаўлены ў горад Якуцк і ўселены ў Сабарайскі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Адлучаўся на Алёкмінскія залатыя капальні, дзе знаходзіўся яшчэ ў 1881 годзе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 477; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 209-210. Баркоўскі А.  За спевы ў касцёле. // Наша вера. Мінск. № 4. 2006. С. 60-61; Баркоўскі А.  “У ваеннай няволі спяваць пра волю”. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 37. Кастрычнік. 2007. С. 3, 6./

    ЯНКОЎСКІ /ЯНКОВСКИЙ/ Мікалай /Николай/ - іркуцкі мяшчанін сасланы ў Якуцкую вобласьць у 1886 годзе. З ім добраахвотна паехала ягоная жонка Ганна. /Картатэка/

*    ЯНКОЎСКІ Міхал Мацеўш, сын Яна – нарадзіўся 24 верасня 1842 г. у в. Златарыя Тыкоцінскага вуезду Аўгустоўскай губэрні Расейскай імперыі. 25 верасня 1942 г. ахрышчоны ў Тыкоцінскім касцёле. Вучыўся ў Люблінскай гімназіі, Горы-Гарэцкім інстытуце. За ўдзел у паўстанні атрымаў 8 гадоў катаргі. 25 лютага прыбыў на Сівакоўскі завод. Бываў на залатых капальнях. /Кушнарева Т. К.  Янковские. // Записки клуба “Родовод”. Вып. 23. Владивосток. 2008. С. 25-62./

    ЯСІНСКІ /ЯСИНСКИЙ, JASIŃSKI/ Ігнацы /Игнатий, Ignacy/, сын Адама - нарадзіўся ў 1837 годзе ў Каралеўстве Польскім, каталіцкага веравызнаньня. Служыў шараговым у войску, быў арыштаваны за непадпарадкаваньне загадам воінскага начальства і спробу вызваленьня арыштаваных таварышаў рашэньнем ад 10 студзеня 1864 году накіраваны ў арыштанцкія роты Рашэньнем генэрал-аўдытарыята ад 7 студня 1865 году, па загаду што гэтых асобаў забаронена пакідаць на службе, сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры на паселішча. Дастаўлены ў горад Якуцк 27 /23, 29/ красавіка 1868 года і быў уселены ў Эргіцкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, адкуль атрымаў дазвол на адлучку ў Алёкмінскую акругу. Займаўся ў горадзе Алёкмінску кавальскай справай. Праз Алёкмінскае акруговае паліцэйскае ўпраўленьне 1 сьнежня 1872 году падаў прашэньне на імя Якуцкага губэрнатара аб пералічэньні яго з Якуцкай акругі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Па указу Якуцкага абласным упраўленьня ад 23 красавіка 1873 году быў прылічаны у Амгінскую вёску Алёкмінскай сялянскай воласьці. Ажаніўся на сялянцы, мясцовай ураджэнцы Алене, дачцэ Івана /Івановай/, Цірскай /26 гадоў/. У 1880 годзе атрымаў дазвол і выехаў на заробкі ў Ніжневудзінскую акругу Іркуцкай губэрні. Вярнуўся на месца прылічэньня ў 1881 годзе і займаўся кавальскай справай. Атрымаўшы пашпарт, пераехаў на жыхарства ў Іркуцкую губэрню і ў 1894 годзе быў прылічаны да сялянаў Смаленскай воласьці Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні. /Oficzerowie-weterani uczestnicy powctania narodowego 1863 r. // Rocznik Oficerski 1923. Warszawa. 1923. Warszawa. S. 36; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 134, 136. 191, 227, 477; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 134, 136, 191, 227, 477; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 210; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 392-393./

    ЯЎТАЎ /ЯВТОВ/ Вінцэнты – каталіцкага веравызнаньня, ў 1875 годзе знаходзіўся ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ЯХОВІЧ Уладзіслаў /Владислав/ - нарадзіўся ў 1839 /1840/ годзе, паходзіў са шляхты каталіцкага веравызнання. Рэкрут 71-га Белеўскага пяхотнага палку. За нядобразычлівасць да ураду, за распаўсюджванне падбухторваючых размоў, падгавор да уцёкаў ў Царства Польскае ды спачуванне да мяцяжу, пазбаўлены ваеннага звання ды сасланы ў Сібір. У Якуцк быў дастаўлены 30 траўня 1866 году і уселены ў Якуцкую /Вілюйскую/ акругу, займаўся кравецтвам. Перасыльны палітычны арыштант ад 24 лютага 1868 году пад наглядам Паліцэйскага ўпраўлення у Якуцку. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ЯЦЭВІЧ /ЯЦЕВИЧ/ Вінцэнты /Викентий/ - каталіцкага веравызнаньня. Дастаўлены ў горад Якуцк 11 жніўня 1867 году і ўселены ў ? Талымінскі наслег Усходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У кастрычніку 1868 году паставіў радовічу Канстанціну Сямёнаву “якаснай працы” печ “паўгаляндку” за 2 рублі срэбрам. Выехаў на залатыя промыслы Мала-Патамскага таварыства, але за тое што разам з Антоні Мандрыкам займаўся продажам віна 23 лістападу 1870 году адасланы на месца прылічэньня ў Якуцкую акругу, з утрыманьнем 12 рублёў за крадзёж. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 32./