среда, 30 апреля 2014 г.

Удзельнікі Паўстаньня 1863-1864 гг. у Якуцкай вобласьці. Ч. 2. Койданава. "Кальвіна". 2013.





*    ІВАНОЎСКІ /ИВАНОВСКИЙ, IWANOWSKI/ Ваўжынец /Вовженец, Ваврженец, Варженец, Wawrzyniec, Лаврентий/ – нарадзіўся ў 1825 годзе, рэкрут з пасялянаў Аўгустаўскай губэрні ды вуезда Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўцёкі з ваеннай службы па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага пакараны 100 ударамі розгаў і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіру. У Якуцк быў дастаўлены 18 ліпеня 1867 года і 20 ліпеня 1867 году ўселены ў 1-шы Жэмконскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні. У 1886 годзе яшчэ знаходзіўся на месцы прылічэньня. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 209./

    ІВАШКЕВІЧ /ИВАШКЕВИЧ/ Аляксандар /Александр/ - адлучка з Іркуцкай губэрні ў 1874 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    ІВАШЧУК /ИВАЩУК, ИВАНЩЮК/ Марка /Марк/ - нарадзіўся ў 1836 годзе. З шараговых, за 2-я са службы ўцёкі і страту казённых рэчаў ды ілжывыя паказаньні, 23 сьнежня 1867 года па рашэньню Палявога аўдытарыяту Варшаўскай ваеннай акругі, “улічваючы, што падсудны быў аддадзены ў ваенную службу шараговым за ўцёкі за мяжу і сваімі уцёкамі пад час мяцяжу, яўна выказаў сваё спачуваньне да яго”, быў сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк быў дастаўлены 1 чэрвеня 1869 года і 7 чэрвеня 1869 года ўселены ў Атамайскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў на працу на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі. Прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. Памёр у 1871 /1875/ годзе. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27, 41; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122./


    ІГНАТОВІЧ /ИГНАТОВИЧ/ – літаратурны пэрсанаж апавяданьня Уладзімера Галакціёнавіча Караленкі “Мароз”. “Ён удзельнічаў у вядомым паўстаньні на кругабайкальскай чыгунцы і быў паранены. Уціхамірвалі іх тады жорстка, і ў яго на ўсё жыцьцё засталіся на руках і нагах сьляды жалеза: іх па марозе вялі ў кайданах без падкайданьнікаў... Таму ён вельмі баяўся холаду... І, наогул, істота гэта была кволая, слабая, — у чым і душа трымалася, як кажуць... Але тэмпэрамэнт у гэтым маленькім целе быў проста зайздросны. І, наогул, увесь ён быў створаны з дзіўных супярэчнасьцей... Ідэаліст і рамантык, выхаваны па Красінскім, Славацкім і Міцкевічу... Жыў у Якуцку...” Замерз у тайзе. /Короленко В. Г. Сибирские рассказы и очерки. Москва. 1980. С. 252-266; Караленка У. Г. Апошні прамень. Выбранае. Мінск. 1984. С. 153-174./
 
    ІДЗЮК /ИДЗЮК, ИДЗЯК, ИДЗЯКО, КИЗЯК, НИЗЯК/ Ваўжынец /Вовженец, Ваврженец/ - каталицкага веравызнаньня, аддадзены ў ваенную службу. “За замах на вызваленьне таварышаў” сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 19 студзеня 1867 /1868/ года. У 1868 годзе паселены на станцыі Ціт Ары Іркуцкага тракту Намского улуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1875 г. у Якуцкай акрузе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

    КАБЫЛІНСКІ /КОБЫЛІНСКИЙ/ Канстанты /Константин/ - адлучка ў 18791880 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАВАЛЕЎСКІ Уладзіслаў /Владислав/ – маюцца зьвесткі за 1885 год аб знаходжаньні яго ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    КАВАЛЕЎСКІ /КОВАЛЕВСКИЙ/ Ян - адлучка ў 1868 годзе пасяленца Аекскай воласьці Іркуцкай акругі і губэрні на 6 месяцаў па справах купца Дамброўскага дзеля ўліку і праверкі вінных складоў у розных месцах па рацэ Лена , без права наведваньня Вусьць-Куцкага саляварнага завода. / Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАВАЛЕЦКІ /КОВАЛЕТСКИЙ, КОВАЛЕЦКИЙ, КОВАЛЕВСКИЙ/ Ян – ссыльна-пасяленец, высланы па рашэньню Томскага губэрнскага суда ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк у 1867 годзе. Уселены ў Тулагінскім /Майруцкім/ насьлезе Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі. Упамінаецца ў Артыкульных сьпісах за 1875 год па Якуцкай акрузе. На нагах няма пальцаў. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27./

    КАВАЛЬСКІ /КОВАЛЬСКИЙ/ Антоні /Антон/, сын Рыгора /Григория/ - нарадзіўся ў 1837 годзе, паходзіў з рамесьнікаў [шляхціцаў] м. Канстанцінава Варшаўскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у арганізацыі жандараў-вешацеляў у горадзе Лодзі быў асуджаны на 8 гадоў катаржных працаў. У Сыбір выпраўлены з мястэчка Добра Калішскай губэрні. У Іркуцк быў дастаўлены 24 траўня 1865 года. Удзельнічаў у Кругабайкальскім паўстаньні 1866 года ў Іркуцкай губэрні. Адпраўлены на Пятроўскі завод, куды прыбыў 23 студня 1867 года. Па сумесных працах на Нерчынскіх заводах пазнаёміўся з удзельнікамі гуртка Ішуціна, якія потым былі адпраўленыя ў Якуцкую вобласьць. 28 траўня 1868 года па загаду быў вызвалены ад цяжкіх працаў і ўселены ў Бадзейскую, потым ў Індзінскую воласьць на паселішча, дзе быў судзімы, за забойства, у стане запальчывасьці, сялянкі Сяродкінай ды сасланы ў Якуцкую вобласьць. У горад Якуцк Якуцкай вобласьці дастаўлены 18 ліпеня у 1879 года. Прылічаны да Табагінскай сялянскай грамады. У Якуцку займаўся шавецкай справай, набыў уласны дом, дваровыя пабудовы ды зямлю, трымаў чаляднікаў. Памёр у горадзе Якуцку. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157; Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 87; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27./

    КАВАЛЬСКІ /КОВАЛЬСКИЙ, KOWALSKI/ Уладзіслаў /Владислав, Władysław/ - нарадзіўся 1845 годзе ў сям’і селяніна сяла Груд Бельскага вуезду Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Яшчэ недалеткам быў аддадзены на ваенную службу, прыгаворам ваеннага суду ў 1863 годзе за дэзэрцірства адміністратыўным парадкам быў сасланы ў Сыбір на пасяленьне. Табольскім прыказам разьмеркаваны ў Якуцкую вобласьць. Прыбыў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці ў 1867 годзе і быў уселены ў сяло Нахтуйскае. Адлучаўся дзеля заробкаў на залатыя промыслы. 10 верасьня 1868 года падаў дакладную пісульку, з просьбай каб яго, як слабага здароўем, адпусьцілі на радзіму этапным парадкам, але 29 траўня 1869 года атрымаў на гэтае адмоўны адказ. Памёр у 1869 годзе ў сяле Нахтуйскае. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 100, 141, 191, 201, 220, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 100, 141, 191, 201, 220, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27, 41; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 214; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 8./

    КАВАЛЬСКІ /КОВАЛЬСКІЙ, KOWALSKI/ Уладзіслаў /Владислав, Władysław/ – нарадзіўся ў 1845 годзе, з мешчанаў губэрні Варшаўскай Расейскай імпэрыі. Па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы на 4 гады на катаргу. 18 красавіка 1868 года высланы з Нерчынска ў Якуцкую вобласьць. 23 траўня з-за хваробы пакінуты ў Алёкмінску. Па выздараўленню адасланы ў Якуцк і ўсялены ў Хаптагайскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, дзе пражаваў і ў 1888 годзе. /Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 214./

    КАВАЛЬЧУК /КОВАЛЬЧУК/ Юзаф /Осип/ - пазначаны ў артыкульных сьпісах па Якуцкай акрузе ў 1875 годзе /Картатэка/

    КАЗЕЛЬСКІ /КОЗЕЛЬСКИЙ, СЕРОВ/ Валянцін /Александр/ – сасланы з палякаў, які ў 1870 годзе знаходзіўся на залатых капальнях. Ён жа – Аляксандр Сяроў. /Картатэка/

*    КАЗЕЛА /КОЗЕЛЛО/ Аўгуст /Август/ - со шляхціцаў Віленскай губэрні, каталіцкага веравызнаньня. Пражываў пры маці ў яе маёнтку Баркаўшчызна Віленскага вуезда і губэрні. За ўдзел ў мяцяжы ў 1864 годзе быў пазбаўлены правоў стану з канфіскацыяй маёмасьці, ды сасланы ў Сыбір. На выгнаньні быў уселяны ва Урыкаўскую воласьць Іркуцкай акругі ды губерні. Знаходзячыся на службе у купца Ф. Ф. Турукаваў, адлучаўся ў 1868 годзе на Ленскі кірмаш, які адбываўся ў губэрнскім горадзе Якуцку Якуцкай вобласьці, а ў 1874 годзе адлучаўся з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37. Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 87./

    КАЗІМІРСКІ /КАЗИМИРСКИЙ/ Рамуальд /Ромуальд/ - пражываў у Немюгунскім насьлезе Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 22./

*    КАЗІМІРСКІ /КАЗИМИРСКИЙ, КОЗИМИРСКИЙ/ Фабіян /Фабиан, Николай/, сын Войцеха - нарадзіўся ў 1844 годзе. “Шараговы 115 Вяземскага палка за другія са службы ўцёкі, па канфірмацыі Памочніка Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі пакараны розгамі 200 ударамі, пазбаўлены ваеннага званьня ды высланы ва Ўсходнюю Сыбір дзеля ўсяленьня на казённых землях ў самых аддаленых месцах, прыбыў у Табольск з Магілёўскай губэрні”. 4 красавіка 1867 года дастаўлены ў губэрнскі горад Якуцк ды 31 сакавіка 1867 годзе ён быў прылічаны ў 3-і Жэксагонскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Згодна ягонага “Артыкульнага сьпісу” ён меў 23 гады “рост сярэдні, валасы на галаве, бровах, вусах русыя, барада паголеная, вочы блакітныя, нос, рот звычайныя, зубы цэлыя, падбародак круглы, твар круглы, асаблівых прыкметаў ня мае”. У 1868 годзе быў пералічаны ў Хамустацкі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі. Неўзабаве ў Якуцку прыняў праваслаўе з імям Мікалай і быў пералічаны ў Мікольскую слабаду Намскага ўлуса Якуцкай акругі. /НАРС(Я), ф. 12, воп. 5, сп. 1, арк. 95 /96/; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 16, 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23./

    КАЗЛОЎСКІ /КОЗЛОВСКИЙ, КАРЛОВСКИ/ Аляксандар /Александр/ – каталіцкага веравызнаньня. Дастаўлены ў горад Якуцк 16 верасьня 1867 года ды 20 верасьня паселены ў 2-м Быжагажынскім насьлезе Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 5 чэрвеня 1868 года на беразе ракі Лены, на прыстані, адбылася “тайная размова” паміж чатырма палітычнымі сасланымі, якія жылі ў горадзе Якуцку, і двума, якія сышлі з параплава Хамінава /адзін невядомы зламысьнік, другі Іван Завіш/. Яны гутарылі аб няўдалым замаху Д. Каракозава на расейскага імпэратара і аб неабходнасьці яшчэ раз паспрабаваць забіць цара з дапамогай “паветранага снараду”, калі ён будзе знаходзіцца ў дарозе. Адзін з іх казаў, што “яшчэ Польска не згінела покі мы жывем”. Пасьля такой размовы былі праведзены ператрусы ў Бруна Папроцкага ды А. Казлоўскага. Жанаты. Пісаў лісты Караліне Казлоўскай ў горад Варшаву, уласны дом № 442, ў Кракаўскім прадмесьці. Памёр 25 сьнежня 1871 года ў Якуцку. У сьнежні 1872 года ў газэце “Иркутские губернские ведомости” за № 145 у рубрыцы “Росшук” якуцкай паліцыяй была зьмешчана аб’ява, што ёю расшукваюцца сваякі раптоўна памерлага палітычнага ссыльнага Аляксандра Казлоўскага з мэтай перадачы ім пазастаўшыхся пасьля яго грошаў 10 рублёў 21 капеек. /Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 132; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 397, 462; Jędrychowska B.  Obraz polskich zesłańców w „Irkuckich Wiadomosciah Guberialnych” (1863-1873). // Przegląd wschodni. T. V. Z. 1. Warszawa. 1998. C. 155; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    КАЗЛОЎСКІ /КОЗЛОВСКИЙ/ Антоні /Антон/ - нарадзіўся ў 1838 годзе, каталіцкага веравызнаньня. З шараговых Разанскага пяхотнага палку, за 1-я са службы ўцёкі, па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі быў сасланы ў Сыбір. У Якуцк быў дастаўлены 31 сакавіка 1867 года і паселены ў Алтанскім /Атамайскім/ насьлезе Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі. На ілбе над левым брывом шнар. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23./

    КАЗЛОЎСКІ /КОЗЛОВСКИЙ, KOZŁOWSKI/ Лукаш /Łukasz/ – нарадзіўся ў 1846 /1842/ годзе, з ураджэнцаў /каляністаў/ Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у мяцяжы ў 1863 годзе аддадзены шараговым ў 10-ты Арэнбурскі батальён ў горадзе Уфа. У 1865 годзе пераведзены ў 18 дывізію 72-га пяхотнага батальёна працы. За невыкананьня загадаў начальства і замах на вызваленьне таварышаў, арыштанцкія роты 19 студня 1867 года былі замененыя выгнаньнем у Сыбір. Табольскі прыказ аб сасланых прызначыў яму месцам выгнаньня Якуцкую вобласьць. У горад Якуцк дастаўлены 10 чэрвеня 1868 года і 14 чэрвеня 1868 года ўселены ў 4-ы Хатылінскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія капальні золата, дзе знаходзіўся і ў 1881 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 214./

    КАЗЛОЎСКІ /КОЗЛОВСКИЙ/ Піліп /Филипп/ – знаходзіўся ў сяле Паўлаўскае Ўсходне-Кангаласкага ўлуса. У 1908 годзе адмовіўся выяжджаць на радзіму, бо там у яго не засталося сваякоў. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 358, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 18, 33./



    КАЗЛОЎСКІ /КОЗЛОВСКИЙ/ – літаратурны пэрсанаж апавяданьня Уладзімера Галакціёнавіча Караленкі “Марусіна заімка”. “Гэта быў селянін, мазур, замешаны ў паўстаньні, які адбыў катаргу. Пасьля катаргі многія з яго таварышаў вярнуліся на радзіму, а ён, трапіўшы сюды, на край сьвету, адчуў, што гэта вельмі далёка і што яму ўжо няма вяртаньня. Ён ажаніўся па слабаджанцы-паўякутцы, яго дзяўчынкі гаварылі толькі па-якуцку, а сам ён араў зямлю, прадаваў хлеб, зімой езьдзіў як рамізьнік і глядзеў на жыцьцё разумнымі, трохі насьмешлівымі вачыма. Яму многае здавалася сьмешным у мінулым і цяперашнім, а між іншым, і тое, што ён, Казлоўскі, калісьці хацеў выратаваць сваю айчыну, і што ён жыве ў гэтай сьмешнай краіне з пяцідзесяціградуснымі маразамі, і што яго ўласная жонка паўякутка, і што дзеці яго ляпечуць на чужой для яго мове”. /Короленко В. Г. Сибирские рассказы и очерки. Москва. 1980. С. 202-243; Караленка У. Г. Апошні прамень. Выбранае. Мінск. 1984. С. 94-152./

    КАЗНОЎСКІ /КАЗНОВСКИЙ/ Уладзіслаў /Владислав/ - адлучка ў 1877 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ды ў 1885 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАЗЫРСКІ /КОЗЫРСКИЙ, КОЗЫРЛЕЙ, KOZYRSKI/ Канстанты /Константин, Konstantyn/ - нарадзіўся ў 1842 годзе, са шляхціцаў горада Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у паўстаньні аддадзены ў войска, шараговы 137-га Нежынскага пяхотнага палка. За ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі ад 12 ліпеня 1867 года сасланы праз Яраслаўскае губэрнскае праўленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб ссыльных прызначыў яму месца ссылкі Якуцкую вобласьць. У Якуцк прыбыў 22 красавіка 1868 года і 24 /25/ красавіка 1868 года ўселены ў Батарынскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1869 годзе працаваў на параплаве Сыбіракова. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні.У 1879 годзе пералічаны ў горад Верхаленск Іркуцкай губэрні. На залатых капальнях Алёкмінскай акругі знаходзіўся і ў 1880 годзе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 471; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 214-215./

    КАЛАДЗЕЙСКІ /КОЛОДЗЕЙСКИЙ/ Станіслаў /Станислав/ - адлучка ў 1884 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./



    КАЛАДЗЕЙЧЫК /KOŁODZIEJCZYK, KOŁODEJCZYK, KOŁODICZEK, КОЛОДЕЙЧИК/ Юзаф /Józef, Юзеф, Иосиф/ cын Вінцэнта /syn Wincentego/ - з мяшчанаў места Кракава, аўстрыйскі паддадзены. Далучыўся да паўстаньня 1863 года, трапіў у няволю 27 кастрычніка 1863 г. каля Мехава і накіраваны ў Яраслаўскую арыштанцкую роту грамадзянскага ведамства. За ўцёкі, разам Сомерам ды Юзафам Крэсівам, са ўзломам ды адмову ад службы генэрал-аўдытарам сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных накіраваны ў Якуцкую вобласьць. У лістападзе 1867 году дастаўлены ў горад Якуцк і паселены ў 1868 годзе на Бесьцяхскай /Хатын-Арынскай/ станцыі Іркуцкага тракту Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Нічым не займаўся. 22 жніўня 1887 года ў горадзе Якуцку прысутнічаў на хаўтурах па Уладзіславу Венцкоўскаму. У 1908 годзе знаходзіўся ў багадзельні. /Korespondencje Gazety Narodowej. // Gazeta Narodowa. Lwów. Nr. 90. 20 kwietnia 1865. S. 3; Kronika. // Gazeta Narodowa. Lwów. Nr. 264. 16 listopada 1866. S. 2; Kronika miejscjwa i zagraniczna. // Czas. Kraków. Nr. 262. 16 listopada 1866. S. 3; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Казарян П.  Польские повстанцы в якутской ссылке. Якутск. 2004. С. 102; Micińska M.  Galicjanie - zesłańcy po powstaniu styczniowym. Zesłanie w głąb Cesarstwa Rosyjskiego - Działalność księdza Ludwika Ruczki - Powroty. Warszawa. 2004. S. 348; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 121./

    КАЛАКОЎСКІ /КАЛАКОВСКИЙ, КОЛАКОВСКИЙ/ Гіпаліт /Ипполит/ - адлучка ў 1882 г. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАЛІШКЕВІЧ /КАЛИШКЕВИЧ/ Ян /Иван/ – пра ягонае знаходжаньне ў Якуцкай вобласьці маюцца зьвесткі 1867 ды 1869 гадоў. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    КАЛЧЫНСКІ /КОЛЧИНСКИЙ/ – маюцца зьвесткі аб ягоным знаходжаньні ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    КАЛЕНДА /КАЛЕНДО, KALENDO/ Вітольд /Витольд, Witold/ – адбываў пакараньне на нерчынскай катарзе. Маюцца зьвесткі аб ягоным знаходжаньні за 1882-1883 гады па Якуцкай вобласьці. /Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 7./

    КАЛЯДА /КАЛЕДО/ Каспар /Каспер/ - адлучка з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў 1878-1879 гадах у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАМАР /КОМАР/ Войцех /Войцех/ – літаратурны пэрсанаж апавяданьня Фелікса Кона “Бяздольны”, паводле якога пахадзіў з Плоцкай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі ды за ўдзел у мяцяжы сасланы на катаргу. Пасьля яе адбыцьця адкрыў шынок на Ангары, але за скупку крадзеных рэчаў сасланы быў ў Якуцкую вобласьць і паселены ў Якуцкай акрузе, але адкрыў там піцейны прытон і, па паклёпу, быў сасланы ў Калымскую акругу Якуцкай вобласьці. /Кон Ф.  За пятьдесят лет. // Каторга и ссылка. Кн. 49. Москва. 1928; Кон Ф.  На поселении в Якутской области. Москва. 1931. С. 72-78; Кон Ф.  На пасяленьні ў Якуцкім краі. /пераклад з рускай мовы М. Каравайчык/ Менск. 1932. С. 99-108; Кон Ф.  На поселении. Москва. 1933; Кон Ф.  За пятьдесят лет. Собрание сочинений. Москва. /2-е изд./ 1936. С. 339-344; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 57; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 16; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    КАМІНОЎСКІ /КАМИНОВСКИЙ, KAMINOWSKI/ Караль /Карл, Karol/ - нарадзіўся ў 1834 годзе ў Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі. За ўдзел у “мяцяжы” ваенна-палявым судом у Пултуску ў 1864 годзе быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і прысуджаны да 8 гадоў катаргі. Па маніфэсту 16 красавіка 1866 года тэрмін катаргі скарочаны на палову. У 1870 годзе паселены на Качінскім участку Ілгінскай воласьці Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. У 1891 годзе зьдзейсьніў уцёкі, але быў арыштаваны ў горадзе Перм. 16 жніўня 1891 года Кацярынбурскі акруговы суд прыгаварыў яго да 40 удараў бізуном і да цяжкіх працаў на 3 гады. Тэрмін адбываў на Аляксандраўскім заводзе. На пасяленьне быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. 14 чэрвеня 1894 года прыбыў у горад Якуцк і быў прылічаны ва Ўсходне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. З дазволу Якуцкага губэрнатара пераехаў на жыхарства ў сяло Нахтуйскае Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Напрыканцы 1895 году ўцёк з Нахтуйскага і ня быў расшуканы. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 292, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 19, 27; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 210; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 123./

    КАМІНСКІ /КАМИНСКИЙ/ Войцех /Войцех, Яков/, сын Марціна - нарадзіўся ў 1842 годзе ў каталіцкай сям’і. За ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі пазбаўлены ваеннага званьня і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк 1 красавіка 1867 года і 8 красавіка 1867 года прылічаны ў Чэрыкцейскі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Дзюпсінская інародная управа данасіла “Просіцца ў горад, ён сталяр, цесьля ды пячнік. Займаецца дробязнай гаспадарчай працай. Падае надзею на выпраўленьне”. У 1868 годзе прыняў праваслаўе з імем Якаў. Улетку 1868 года “узяў у якута каня і паехаў ў Якуцк на кватэру да мяшчанкі Дар’і Нехарошавай і прабыў там 13 дзён а потым паехаў да свайго хроснага Мікалая Папова і правёў там 2 дні. Затым бадзяўся па горадзе і праводзіў ночы на кватэрах невядомых. 7 ліпеня 1868 года быў знойдзены і высланы назад у насьлег”. Ажаніўся на мясцовай ўраджэнцы Кацярыне Гогалевай. 15 жніўня 1874 года выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

    КАМІНСКІ /КАМИНСКИЙ, КАМИНОВСКИЙ/ Мікалай /Николай/ - адлучка ў 1871 годзе ў Якуцкую вобласьць / Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАМІНСКІ /КАМИНСКИЙ, КАМИНОВСКИЙ/ Станіслаў /Станислав/ - адлучка ў 1887 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАМІНСКІ /КАМИНСКИЙ, KAMIŃSKI/ Ян /Jan/ – нарадзіўся ў 1838 годзе у Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі. За “непадпарадкаваньне партыённаму афіцэру і іншыя супрацьзаконныя дзеяньні” рашэньнем генэрал-аўдытара сасланы на пасяленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры і Табольскім прыказам аб сасланых быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 22 чэрвеня 1866 года і быў прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. 18 чэрвеня 1866 года быў дастаўлены ў горад Алёкмінск і паселены ў Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сялянскай воласьці. Жыў у Алёкмінску, займаўся падзённымі работамі ў гараджан. У 1868 годзе ў ліку “палітычных сасланых” Алёкмінскай акругі не значыўся. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 72, 143, 190, 214, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 72, 143, 190, 214, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 210-211./

    КАНДРАТОВІЧ /КОНДРАТОВИЧ/ Адам - адлучка ў 1878 годзе ў Якуцкую вобласьць /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАНТРАМОВІЧ /КОНТРОМОВИЧ/ Рафал /Рафаил/ - адлучка ў 1876 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАПУСЦІНСКІ /КАПУСТИНСКИЙ, КАРУСТИНСКИЙ, KAPUŚCIŃSKI/ Даменік /Доминик, Dominik/ - нарадзіўся ў 1839 /1843/ годзе. За ўдзел ў паўстаньні быў у 1863 годзе аддадзены ў вайсковую службу. Шэраговы Міхайлаўскага вуезднага аддзела. За ўцёкі са службы на падставе загаду цара і распараджэньня ваеннага міністра ад 7 студзеня 1865 года па канфірмацыяй камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі пазбаўлены воінскага званьня і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 1 красавіка 1868 года і Якуцкім губэрнатарам накіраваны ў Вілюйскую акругу Якуцкай вобласьці. Распараджэньнем губэрнатара пераназначаны у Алёкмінскую акругу і паселены ў Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сельскую грамады, куды быў дастаўлены 14 красавіка 1879 /1883/ года. Пабраўся шлюбам з Хаўроньняй і пачаў займацца сельскай гаспадаркай, займеў уласную хату. 29 сьнежня 1908 года даў згоду выехаць на радзіму, але ў 1909 годзе працягваў жыць у Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 135, 192, 240, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 135, 192, 240, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 358, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17-18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 211./

    КАПЯКОЎСКІ /КОПЬЯКОВСКИЙ, КОНЬЯКОВСКИЙ, KOPIAKOWSKI/ Андрэй /Андрей, Андриан, Andrzej/ - нарадзіўся ў 1843 /1842/ годзе. За ўдзел у мяцяжы быў аддадзены ў войска шараговым у 1-шы Неўскі пяхотны полк. За першыя ўцёкі са службы ды страту казённай маёмасьці /знаходзячыся пад арыштам падаў ілжывыя зьвесткі аб сабе/ па рашэньню камандуючага войскамі Маскоўскага ваеннай акругі ад 4 лютага 1867 года за № 1453 выключаны з ваеннага ведамства і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 20 /27/ верасьня 1868 года і 27 верасьня /3 кастрычніка/ 1868 года прызначаны на ўсяленьне ў Тастацкі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У ліпені 1880 года знаходзіўся на Алёкмінскіх залатых капальнях. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 471; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 17, 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 213; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    КАРАШ /КАРОШ, КАРАЛЬ/ Герман /Гермоген/ - нарадзіўся ў 1836 /1841/ годзе. З незаконнанароджаных дзяцей Оберландсгерыхта мястэчка Фрахштат Познанскай акругі Прусіі. Шараговы 62-га Суздальскага пяхотнага палка. За ўцёкі са службы, куды быў аддадзены за ўдзел у “польскім мяцяжы”, за знос і утрату казённых рэчаў /мундзіра і шаравараў/ па канфірмацыі Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі быў сасланы ў Сыбір. Дастаўлены з горада Іркуцка Іркуцкай губэрні ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці 13 студзеня 1868 года і прылічаны ў 2-гі Нахарскі насьлег Ўсходне-Калгаласкага ўлуса Якуцкай акругі. З-за таго, што лічыўся паддадзеным Прусіі, то на яго не распаўсюджваліся ільготы, таму яму было прапанавана выйсьці з паддадзенства Прусіі і “абраць род жыцьця”. Пагадзіўся прыняць Расейскае паддадзенства і застацца ва Ўсходняй Сыбіры. Прыняў праваслаўе з імем Гермаген. Падаў прашэньне на прылічэньне да мяшчанаў горада Томска, але яму было адмоўлена. 7 чэрвеня 1874 года дазволена пражываць у губэрнскім горадзе Благавешчанску Амурскай вобласьці. 14 сакавіка 1875 года прылічаны да мяшчанаў горада Благавешчанска. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 11, 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21./

    КАРУЛЬСКІ /КАРУЛЬСКИЙ/ Вітольд /Витольд/ сын Антонія /Антонович/ -  паходзіў са шляхціцаў Радамскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За прыналежнасьць да рэвалюцыйнай арганізацыі ў Царстве Польскім у званьні арганізатара ў Сахачэўскім вуездзе ды памочнікам начальніка штаба ў двух хеўрах, у фармаваньні аддзела мяцежніцкай кавалерыі, дзе камандаваў эскадронам, ва ўдзеле абрабаваньня казённых грошаў больш за 11000 рублёў з якіх атрымаў 500 рублёў на пакупку для мяцежнікаў зброі і выезду за мяжу за што быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і асуджаны палявым судом у Варшаўскай цытадэлі /канфірмаваны 6 красавіка 1869 года/ да высылцы ў Сыбір. Найвысачэйшым загадам 8 жніўня 187 года месцам пасяленьня яму прызначылі горад Кірсанаў Тамбоўскай губэрні. За неаднаразовыя спробы да ўцёкаў быў пераведзены ў Якуцкую вобласьць. 22 жніўня 1880 года дастаўлены ў Іркуцк, а 1 сьнежня 1880 года дастаўлены ў Якуцк ды 11 сьнежня 1880 года ўселены ў Чэрыкцейскі насьлег Дзюпсінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, паблізу пасяленьня сасланых ўдзельнікаў гуртка Ішуціна, Страндэна і Юрасава, з якімі ён пасябраваў. У Якуцкага губэрнатара нават была боязь наконт таго што ішуцінцы праз Карульскага змогуць наладзіць сувязі з Якуцкам. 7 ліпеня 1881 года лячыўся ў лякарні ў Якуцку. На сёмыя ўцёкі якуцкія радовічы Гогалеў ды Кандрацьцеў паранілі яго ды, зьвязаўшы, прывезьлі ў родавое ўпраўленьне. Стараста Чэрыкцейскага насьлега Папоў абвінаваціў яго ў псыхічнай хваробе. 23 кастрычніка 1883 года быў пераведзены ў Кусаган-Ельскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі. /НАРС(Я). ф. 12. воп. 1. спр. 242. арк. 36; воп. 15. спр. 266. арк. 33, 40, 47, 72, 86; Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 86-88; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 73-75; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 51; Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск. 2006. С. 179, 456./

    КАРЧМАРСКІ /КОРЧМАРСКИЙ, КАРЕМАРСКИЙ, КИРЕМАРСКИЙ, КАЧМАРСКИЙ/ Матэвуш /Матеус, Мартын, Матвей,/ - нарадзіўся ў 1842 /1843/ годзе. За ўдзел у мяцяжы быў аддадзены ў вайсковую службу. Перасыльны палітычны арыштант ад лістапада 1867 года пад наглядам Паліцэйскага ўпраўленьня. У Якуцк быў дастаўлены 19 студзеня 1868 года і 31 студзеня 1868 года быў уселены ў Кільдземскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай вобласьці. Прыняў праваслаўе з імем Мацьвей. 11 сакавіка 1874 года па указу Паліцэйскага абласнога ўпраўленьня “сьпісаны” ў катаржныя працы. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

*    КАРЭЦКІ /КОРЕЦКИЙ/ Ян, сын Якуба /Якава, Якубович/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, з мяшчанаў горада Пултуска на рацэ Нарэў Плоцкай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, дзе скончыў 5-ці кляснае павятовае вучылішча. За удзел у 1863 годзе ў польскім мяцяжы ў крэпасьці Модлін /Новагеоргіеўская/ здадзены шараговым у 63-ці Угліцкі пяхотны полк. За ўцёкі і знаходжаньне ў мяцежніцкай хэўры па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі генэрал–аўдытарыята фон Кацэрмана /Катзермана/, выключаны з ваеннага ведамства і прызначаны да выгнаньня ва Ўсходнюю Сыбір для ўсяленьня, па распараджэньню Міністраў Унутраных Спраў і Дзяржаўнай Маёмасьці ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб сасланых 14 траўня 1866 года разьмеркаваны ў Якуцкую вобласьць Дастаўлены ў Якуцк 31 сакавіка 1867 года і 4 красавіка 1867 году паселены ў 2-м Жэхсагонскім насьлезе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Згодна Артыкульнага сьпісу Карэцкі каталіцкага веравызнаньня, “росту 2 аршыны 5 вяршкоў, валасы цёмна-русыя, вочы блакітныя, рот, нос звычайныя, зубы рэдкія, твар чысты, падбародак круглы”. На месцы прылічэньня пачаў займацца земляробствам, якое не прыносіла яму даходу. 21 ліпеня 1869 года ён падаў на імя Якуцкага акруговага спраўніка дакладную пісульку каб яму дазволілі ў вольны ад земляробчай працы час навучаць якуцкіх дзетак расейскай мове ды займаць пасады пісарчука ў інародных управах. На гэтае легла рэзалюцыя: “Так як Карэцкі не з палітычных злачынцаў не бачу падстаў забараніць яму займацца навучэньнем дзяцей. Але ўсё ж такі па сасланым з палякаў прадставіць на дазвол”. Адзначалася, таксама, што ён пачаў вывучаць якуцкую мову ды займаецца перакладамі з расейскай мовы на якуцкую. 20 студня 1873 года роданачальнікі 2-га Жэхсагонскага насьлега Апанас Сіўцаў, старшыня Ягор Інакеньцеў ды Ермалай Габышаў данасілі ў Якуцкае паліцэйскае ўпраўленьне , што “ссыльны з палякаў” Ян Карэцкі “добрых паводзінаў” і сваё жыцьцё вядзе “сумленна і працавіта” і яны б не жадалі каб яго пералічвалі ў якое-небудзь іншае месца. Прыняў праваслаўе. Пастановай Якуцкага абласнога праўленьня ад 7 сакавіка 1873 /1872/ года прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. У 1881-1882 гадах, з дазволу Якуцкага губэрнатара, выяжджаў з Якуцка на залатыя промыслы Мала-Патамскага таварыства. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1. Спр. 2200. Арк. 35 (адв); Воп. 5. Спр. 1. Арк. 95; Ф. 15. Воп. 1. Спр. 76. Арк. 77, 270; Воп. 21. Спр. 4. Арк. 194; Воп. 22. Спр. 5. Арк. 12; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-64 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 56; Аrmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 32; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 191, 207, 219, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 191, 207, 219, 471; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 15; Макаров И. Г. Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 191,207, 219, 471; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко–культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 122-123; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17, 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 213; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    КАСАЦКІ /КАССАЦКИЙ/ Браніслаў /Бронислав/ - адлучка ў 1873-1877 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрніі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАСОЎСКІ /КАСОВСКИЙ/ Валянцін – дастаўлены ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці ў 1868 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27./

    КАСТКЕВІЧ /КОСТКЕВИЧ/ Аўгуст /Август/ - адлучка ў 1874 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

*    КАСЬПЕРАК /КАСПРЖАК, КАСПЕРЖАК, KASPZAK/ Ігнацы /Игнатий, Ignacy/ - нарадзіўся ў 1846 годзе. За ўдзел у паўстаньні аддадзены шараговым у вайсковую службу ў 2-гі Сафійскі пяхотны полк. За ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі 30 лістапада 1866 года быў выключаны з шэрагаў батальёну і праз Сімоленскае губернскае праўленьне сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. 1 красавіка 1868 года дастаўлены ў Якуцк ды ўселены ў Вілюйскую акругу Якуцкай вобласьці. За нанясеньне сьмяртэльнай раны аднаму з тамтэйшых жыхароў якуту Кірылу Герасімаву быў арыштаваны і ў сакавіку 1884 года зьняволены ў Алёкмінскую турму. Якуцкім акруговым судом ад 29 лістапада 1894 года пазбаўлены ўсіх правоў і прывілей ды накіраваны ў Калымскую акругу. 26 красавіка 1885 года дастаўлены ў Сярэдне-Калымск і уселены ў 1 Кангаласкі насьлег Калымскага ўлусу Якуцкай вобласьці, дзе 3 чэрвеня 1899 года памёр. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 352-353, 401, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 7, 27, 41; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 211; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 123./

    КАСТЭЦКІ /КОСТЕЦКИЙ/ Баляслаў /Бронислав, Болеслав/ - адлучка ў 1878 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КАСЬЦЮШЭНКА /КОСТЮШЕНКОВА, МАСЛОВСКАЯ/ Марыя – у 1867 годзе дастаўленая ў Якуцкую вобласьць. Ад 28 верасьня 1867 года прылічаная да 3-га Мальжэгарскага насьлегу Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Пабралася шлюбам з былым паўстанцам Тамашам Маслоўскім. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 15, 27./

*    КАТОН /KOTON, КОТОН/ Якуб /Jakub, Яков/ - нарадзіўся ў 1844 годзе у Лаўкаве Цельшэўскага вуезда Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі ў габрэйскай сям’і. Напачатку вучыўся ў гімназіі ў Цельшах, а потым ў Шаўлях. За удзел ў паўстаньні 1863-1864 гадоў быў сасланы ў Сыбір адкуль уцёк і ў 1889 годзе дабраўся да Парыжу. Выдаў у Кракаве брашуру, дзе апісаў нібыта якутаў. /Koton J.  Ucieczka z Syberyi. Kraków. 1891. 20 s.; Estrejcher K.  Bibliografia Polska XIX stulecia. Lata 1801-1900. T. VI. 1907. Kraków. S. 331; Gelber N. M.  Die Juden und der Polnische Aufstand 1863. Wien. 1923; Roth A. rec. // Kwartalnik Historyczny. Nr 1-4. R. 38. 1924. S. 133-135; Janik M.  Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 328, 458; Zieliński S.  Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratorzy, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 235; Urbach J. K.  Udział Żydów w walce o niepodległość Polski. 1938. S. 135; Аrmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 16, 33, 37-38, 53, 163, 173; Ласков И. Научный подвиг узников царизма. [Рец: Витольд Армон. Польские исследователи культуры якутов (на польском языке). Вроцлав-Варшава-Краков-Гданьск, 1977. 180 с.] // Полярная звезда. № 2. Якутск. 1978. С. 104-105; Kaczyńska E.  Syberia największe więzienie świata (1815-1914). Warzawa. 1991. S. 263; . Kaczyńska E  Wstęp. // Bruss A.  Zesłanie i katorga na Syberii w dziejach Polaków 1815-1914. Warszawa. 1991. S. 112, 160; Ефремов К. С.  Польские ссыльные о якута. // Национальные отношения в регионах страны: История и современность. Материалы Всесоюзной научной конференции. 27-28 июня 1991 г., г. Якутск. Часть ІІ. Якутск. 1992. С. 12; Котон Я.  Побег из Сибири. // Полярная звезда. № 5. Якутск. 1997. С. 78-86; Сливовская В.  Загадка ссыльного 1863 г. Якова Котона, его побегов из Сибири и пребывания в Якутии. // Россия и Польша: историко-культурные контакты /Сибирский феномен/. Тезисы докладов международной конференции 24-25 июня 1999 г. Якутск. 1999. С. 13-14; Котон Я.  Побег из Сибири. Койданава-Амма-Якутск. 1999. 17 с.; Сливовская В.  Загадка ссыльного 1863 г. Якова Котона, его побегов из Сибири и пребывания в Якутии. // Россия и Польша: историко-культурные контакты /Сибирский феномен/. Материалы международной конференции (24-25 июня 1999 г., Якутск). Новосибирск. 2001. С. 54-61; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 15, 31, 36-37, 52161; Śliwowska W.  Zagadka zesłańca 1863 roku, Jakuba Kotona, jego ucieczek z Syberii i pobytu w Jakucji. // Przegląd Wschodni. T. VIII. Z. 3 (31). 2003. S. 677-684; Казарян П. Л.  Воспоминания Якова Котона: правда или вымысел? // Якутский архив. № 3 (14). Якутск. 2004. С. 113-116; Казарян П.  Воспоминания Якова Котона: правда или вымысел? // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 125-127; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 321-330; Фиалковский Т.  Добродетель в оковах. // Новая Польша. № 12. 2005. Barkaouski A.  Czy zesłany powstaniec postyczniowy był w Jakucku? // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 9. 2005. S. 53-62./

    КАТЭР /КОТТЕР, КАТТЕР, КОТТЕН/ Ян – нарадзіўся ў 1845 годзе, з Інфляндзкіх сялян, сасланы па рашэньні Ліфляндзкага рэвізійнага Гофмейстара па пазбаўленьні ўсіх правоў на пасяленьне ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены ў 1868 годзе і прылічаны ў 1-шы Мальжагарскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Адлучаўся на залатыя промыслы. Жыў у Якуцкай акрузе і ў 1891 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

*    КАЎЛОК /КАВЛОК/ Аўрэліян /Аврелиан, Амбросим, Авремон/, сын Аляксандра – вучань гімназіі у Коўне, са шляхціцаў Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За паступленьне ў “хэўру мяцежнікаў” па канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ад 19 ліпеня 1863 года за № 823 быў пазбаўлены шляхецкага стану і аддадзены ў вайсковую службу ў Амурскі батальён. За сьпевы 9 ліпеня 1870 года у паходным рымска-каталіцкім касьцёле “рэвалюцыйнага гімна”, па прадстаўленьню камандуючага войскамі Ўсходне-Сыбірскай ваеннай акругі і загадам ваеннага міністра ад 9 ліпеня 1870 г. быў выключаны са сьпісаў батальёну ды прызначаны на пасяленьне ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Штабам Усходне-Сыбірскай акругі прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Высланы 3 чэрвеня 1871 года з губэрнскага горада Благавешчанску Амурскай вобласьці ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 27 студзеня 1871 года і прылічаны ў 1-шы Легойскі /1-шы Альцецкі/ насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 /1875/ годзе яму былі вернуты страчаныя правы і выдадзенае пасьведчаньне на жыхарства у горад Томск. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122./

*    КАЧАРОЎСКІ /КОЧЕРОВСКИЙ/ Міхал /Михаил, Михайло/ - нарадзіўся ў 1839 годзе, з обэр-афіцэрскіх дзяцей. Шараговы, за першыя за службы уцёкі і удзел у мяцяжы па канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі па пазбаўленьні усіх правоў, якія былі нададзены обэр-афіцэрскім дзецям, сасланы ў самыя аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк 10 сьнежня 1867 годзе. Згодна Артыкульнага сьпісу ён “росту 2 аршына 3,5 вяршкі, валасы на галаве, бровах, вусах, барадзе чорныя”. Адразу быў прызначаны ў Дзюпсінскі ўлус Якуцкай акругі, але па загаду Якуцкага абласнога праўленьня ад 13 сьнежня 1867 года за № 5443 прызначаны ў 1-шы Альцецкі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1869 годзе ў Якуцку займаецца кравецтвам, у 1875 годзе сталяр. /НАРС(Я) ф. 12. воп. 5. спр. 1. арк. 92; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 246, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20, 21./

    КВІЦІНСКІ /КВИЦИНСКИЙ/ Мікалай /Николай/, сын Марціна /Мартынавич/ - з ураджэнцаў Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел ў “мяцяжы” быў аддадзены шараговым у вайсковую службу ў 68-мы Барадзінскі пяхотны полк, дзе быў прыкамандзіраваны да рабочай брыгады па будаўніцтву чыгункі паміж Арлом і Курскам. За ўцёкі і страту казённых рэчаў па канфірмацыі Камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі ад 18 сакавіка 1867 года за № 2734 пакараны 50 ударамі розгаў і сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 25 ліпеня 1868 года і прылічаны ў 2-гі Малтанскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157-158; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    КВЯЦІНСКІ /КВЕЦИНСКИЙ/ Шыман /Семен/ - адлучка ў 1872 ды 1882 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КВЯТКОЎСКІ /КВЯТКОВСКИЙ/ Мікалай /Николай/адлучка ў 1874-1876 гадаў з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрніі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КВЯТКОЎСКІ /КВЯТКОВСКИЙ/ Эдвард /Эдуард/, сын Юзафа /Осипов/ – у верасьні 1886 годзе абвінавачваўся ў парушэнні піцейнага статута – разбаўляў гарэлку. Адлучка ў 1880 ды 1888 гадах з Ніжневудзінскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КВЯТКОЎСКІ /КВЯТКОВСКИЙ, КЛЯТКОВСКИЙ, КЛЕТКОВСКИЙ, KLATKOWSKI/ Ян /Иван, Jan/, сын Казімера /Казимира/ – нарадзіўся ў 1839 /1842/ годзе, з сялян Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у “мяцяжы” быў аддадзены ў вайсковую службу шараговым у Маскоўскі губэрнскі батальён. За 2-я са службы ўцёкі па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі быў сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб ссыльных прызначыў яму месцам сасланьня Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 18 ліпеня 1867 году і 21 ліпеня 1867 году прылічаны ў Целейскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, куды прыбыў 26 ліпеня 1867 года. Выконваў розныя гаспадарчыя работы ў якутаў. У 1868 годзе прыняў праваслаўе з імем Іван. Выяжджаў на залатыя промыслы. У 1870 годзе без дазволу выехаў у Качуг Верхалнскай акругі Іркуцкай губерні. 1 лістапада 1870 года добраахвотна явіўся ў паліцыю горада Кірэнска. 18 студзеня 1871 года яго адправілі за ягоны кошт этапным парадкам у Якуцк і ў красавіку даставілі на месца прылічэньня. З-за тога что не меў грошаў сплаціць сваю дастаўку, то быў адпушчаны дзеля заробку на Алёкмінскія ды Віцімскія. Працаваў на капальнях Трпезнікава, дзе зрабіўся вінным 60 рублёў. 7 сьнежня 1872 года уцёк з капалні і толькі пасьля 1874 года вярнуўся на месца прылічэньня. Пабраўся шлюбам з якуткай Чурапчынскай інароднай управы Глікерыяй, дачкой Якава, Карсакавай, якая была на 8 гадоў маладзейшая за яго. Меў ад яе сына Пятра. У 1881 годе ізноў на залатых капальнях. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 12. Спр. 389. Арк. 38; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 55; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895 гг.). Якутск. 1982. С. 157-158; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 470; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 15; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 212-213; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    КЕМПКА КУХАРСКІ /КЕМКО, КЕМПА, КЕПМКА, KĘPKA, КУХАРСКИЙ, KUCHARSKI/ Андрэй Andrzej – нарадзіўся ў 1844 /1837, 1836/ годзе, з казакаў, рэкрут Белеўскага /Балеслўскага/ палку за распаўсюджваньне падбухторваючых пропаведзяў і падгавор да ўцёкаў у Каралеўства Польскае, спачуваньне мяцяжу ды нядобранадзейнасьць да ўраду па канфірмацыі Аўдытарыяту выключаны з ваеннага ведамства, пакараны 100 ударамі розгаў ды прызначаны на ўсяленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб сасланых прызначаны ў Якуцкую вобласьць, бестэрмінова. У Якуцк дастаўлены 15 чэрвеня 1866 года і ўселены на Ўлахан-Анскай станцыі Іркуцкага тракту Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Затым быў пералічаны ў 1-шы Ігідзейскі насьлег Баягантайскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, адкуль паведамлялі, што ён “паводзіць сябе дакорліва і робяць грамадзтву размаітыя несамавітыя учынкі”. Ад 13 сьнежня 1867 году ў горадзе Якуцку, па білету Якуцкага Земскага суда, займаўся кавальскай справай, дапамогі не атрымліваў, адзінокі. Выяжджаў на залатыя промыслы. Асьлеп. 12 жніўня 1908 года ксёндз Жыскар з Іркуцка перавёў тэлеграфам на ягонае імя 50 рублёў на пераезд у Іркуцк. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 55; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 14; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 358, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 212; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 243./

*    КЕНЗЕРСКІ /КЕНЗЕРСКИЙ, КЕНДЗЕРСКИЙ, KENZIERSKI/ Вінцэнты /Викентий, Wincenty/, сын Антонія /Антона, Антонович/ - нарадзіўся ў 1842 /1840/ годзе ў сям’і мешчаніна Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўцёкі з ваеннай службы, ў якую быў здадзены за ўдзел у мяцяжы, ваенным судом Віленскага атрада ў Віленскай губэрні па палявому ўлажэньню прыгавораны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану, 200 удараў розгамі і ссылцы на паселішча ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены у горад Якуцк 4 студня 1866 /1870/ года, дзе месцам паселішча яму была прызначаная Алёкмінская сялянская воласьць. Дастаўлены ў горад Алёкмінск 16 студня 1866 г. і паселены ў Жэдайскай станцыі. У чэрвені 1871 года падаў прашэньне аб дазволе ўступіць у шлюб, на што быў атрымана дазвол Якуцкага губэрнатара і Якуцкай духоўнай кансысторыі, і ажаніўся на мясцовай ураджэнцы Ганьне /Аграфене/ Мікалаевай /Николаевой/. У 1873 годзе атрымаў пашпарт і выехаў у Верхаленск і Іркуцк, адкуль вярнуўся на месца прылічэньня ў 1875 годзе. Атрымліваў дазвол і выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы. З сям’ёй у 1883 годзе выехаў на жыхарства ў горад Іркуцк. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. 1995. С. 141, 189, 210-211, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 189, 210-211, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 211-212./

*    КІСЕЛЬ ЗАГАРАНСКІ /КИСЕЛЬ, ЗАГОРОНСКИЙ, ЗАГАРЯНСКИЙ-КИСЕЛЬ, КИСЕЛЬ-ЗАГОРОНСКИЙ, ZAGOROŃSKI, KISIEL/ Станіслаў /Станислав, Станиславъ/ – нарадзіўся ў 1845 годзе, паходзіў са шляхціцаў Віцебскага павета і губэрні Расейскай імпэрыі, рымска-каталіцкага веравызнаньня. Валодаў, сумесна з іншымі братамі /Фердынандам ды Каралям, шляхціцам Менскай губэрні/, фальваркам Добрына. Апекунам “над маёнткам удавы Кісялёвых Добрына, які знаходзіцца у Віцебскім павеце” быў беларускі пісьменьнік Арцём Вярыга Дарэўскі, пад уплывам якога шмат моладзі падалося ў паўстанцы. 23 красавіка 1863 года да жандарскага маёра Турцэвіча зьявілася “некалькі сялян маёнтка Добрына /ў 10 вёрстах ад Віцебска/ абшарнікаў Кісялей” ды распавялі, “што яны, прыкмеціўшы напярэдадні ўвечары, што тры іхнія маладыя абшарнікі зьехалі з мызы і забралі з сабою зброю, дагналі іх на дарозе, арыштавалі і здалі земскаму спраўніку”. Пасьля разгляду справы Часовым палявым аўдытарыятам Станіслаў “за намер уступіць у хеўру мяцежнікаў” па канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ў 1864 годзе быў пазбаўлены ўсіх правоў стану, з канфіскацыяй маёмасьці, і сасланы на паселішча ў аддаленыя месцы Сыбіры. Рашэньнем Старшынствуючага ў радзе Галоўнага ўпраўленьня Усходняй Сыбіры ён быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Артыкульным сьпісе” было пазначана: “Загаранскі Станіслаў Кісель, 20 гадоў, росту 2 аршыны 5 вяршкоў, валасы чорныя, вочы блакітныя, нос, рот умеркаваныя, твар чысты”. У Якуцк ён быў дастаўлены 4 студня 1866 года і быў разьмеркаваны ў Алёкмінскую сялянскую воласьць Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. У Алёкмінск быў дастаўлены 16 студня 1866 года і ўселены на Мачынскую станцыю, куды быў дастаўлены 18 студня таго ж году. На падставе маніфэсту 1866 года генэрал-губэрнатарам Усходняй Сыбіры 26 траўня 1866 года яму было нададзена права лічыцца “сасланым на жыцьцё”. Займаўся падзённымі працам ў сялян Мачынскай станцыі. Па стане здароўя ў жніўні 1867 года яго перавялі на жыхарства ў горад Алёкмінск, але неўзабаве ізноў вярнулі на Мачынскую станцыю. Па распараджэньні Галоўнага упраўленьня Ўсходняй Сыбіры прадпісаньнем Якуцкага губэрнатара ад 16 лістапада 1867 года Алёкмінскім акруговым паліцэйскім упраўленьнем 1 сьнежня 1867 года адпраўлены ў акруговы горад Кірэнск Іркуцкай губэрні, дзеля сумеснага пражываньня з братам Фердынандам Кірэнскай акрузе Іркуцкай губэрні. Затым “выбыў у Эўрапейскую частку Расеі”. /НАРС(Я), ф. 19, воп. 1, спр. 2366, арк. 55; Восстание в Литве и Белоруссии 1863-1864. Москва. 1965. С. 501; Пачынальнікі. З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. /Укл. Г. В. Кісялёў/ Мінск. 1977. С. 283; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 143, 189, 211, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 143, 189, 211, 470; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 14, 27; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 97; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 97; Баркоўскі А. Паплечнік Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. // Голас Радзімы. Мінск. 13 лістапада 2002. С. 6; Баркоўскі А. Паплечнік беларускага паэта Арцёма Вярыгі-Дарэўскага па Якуцкай ссылцы. // Голас радзімы. Мінск. 26 чэрвеня 2003. С. 6; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 242./

    КІСТА /КИСТА/ Ваўжынец /Вовренец, Ваврженец, Константин/ - дастаўлены ў Якуцк 12 студзеня 1873 года і ўселены ў Балагурскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1873 годзе 1875 гаду пыняў праваслаўе з імем Канстанцін. У 1881 годзе знаходзіўся на залатых капальнях у Алекмінскай акрузе. /Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19./

    КЛЮКОЎСКІ /КЛЮКОВСКИЙ/ Тадэвуш /Фома/ - адлучка ў 1879 годзе з Балаганскай акругі Іруцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

*    КЛЮЧЫНСКІ /КЛЮЧИНСКИЙ/ Міхал /Михаил, Михайла/ - нарадзіўся ў 1826 годзе, з бестэрміноваадпускных шараговых 64-га Казанскага пяхотнага палка. За невыкананьне пакліканьня ў 1863 годзе на службу, па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага /камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі/ пазбаўлены срэбнай і бронзавай мэдалёў ды сасланы ўаддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб сасланых накіраваны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк ў 1867 годзе і 4 красавіка 1867 года ўселены ў 1-ы Жэхсагонскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі якуцкай вобласьці. Як даносілі 20 студня 1868 года з насьлегу ў Якуцкае паліцэйскае упраўленьне ён “паводзінаў добрых, але патрабуе ў дзень па 2 разы мяса, малака, масла ды сала чым вельмі ўціскае грамадзтва. У ссылцы атрымоўваў лісты ад маці. Бываў ў Якуцку. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 11, 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 121; Кузьмина Е. Ф.  Көсө кэлбит поляк Михайло Ключинскай сыдьааннара. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2010. С. 99-104./

*    КНОРЫК /КНОРРЕК, КНОРЕК, КНОРОН/ Вільгельм /Wilhem/ /syn Johanna/– нарадзіўся ў 1837 годзе, з аўстрыйскіх паддадзеных, сын паштовага чыноўніка Johanna са Станіславава, каталіцкага веравызнаньня. За знаходжаньне ў хэўры мяцежнікаў ў званьні паручніка і выкананьне абавязкаў кур’ера, па распараджэньню палявога аўдытару быў сасланы на цяжкія працы на 6 гадоў. Gfrfhfzmzt fl,sdfo zf Zthxszcrfq rfnfhpt16 красавіка 1966 года тэрмін катаргі быў скарочаны напалову і старшынствуючым ў Радзе Галоўнага упраўленьня Ўсходняй Сыбіры быў прызначаны на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены ў 17 чэрвеня 1867 года і 26 чэрвеня 1867 года ўселены ў Цебікаўскі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, бестэрмінова. На ілбе шнар. Пісаў лісты ў Аўгустаўскую губэрню Кнорыку. 24 жніўня 1868 году яму як аўстрыйскаму паддадзенаму, пасьля апытаньня, было дазволена выехаць за мяжу ў Аўстра-Вугоршчыну да Галіцыі. Служыў паштмайстрам. Памёр ў лістападзе 1893 г. у Кракаве. /Spis poddanych austrjackich, wziętych do niewoli moskiewskiej. // Gazeta Narodowa. Lwów. Nr. 196. 25 sierpnia 1866. S. 3; Niekrologia. // Dziennik Polski. Lwów. Nr. 306. 4 listopada 1893. S. 2; Marcinek R.  Archiwum księdza Ludwika Ruczki i materiały do biografistyki powstańców styczniowych. // Archeion. T. XCIV. Warszawa. 1995. S. 47; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21; Казарян П.  Польские повстанцы в якутской ссылке. Якутск. 2004. С. 94; Micińska M.  Galicjanie - zesłańcy po powstaniu styczniowym. Zesłanie w głąb Cesarstwa Rosyjskiego - Działalność księdza Ludwika Ruczki - Powroty. Warszawa. 2004. S. 338-339; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 121./

    КОЛЬЦЫХ Марцін /Мартын/ - значыцца ў Артыкульных сьпісах па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці ў 1875 годзе /Картатэка/

*    КОН /KOHN, КОНЪ/ Альбін Якуб /Albin Jakub, Альбин Яков, Альбинъ/ - нарадзіўся 18 кастрычніка 1820 года ў горадзе Бромбергу /Быдгошчы/ у жыдоўскай сям’і капялюшніка, які перайшоў у каталіцтва, прускі паддадзены. Пасьля заканчэньня настаўніцкай сэмінарыі ў 1839-1849 гадах працаваў настаўнікам, але за ўдзел у Вясьне Народаў быў пазбаўлены настаўніцкіх правоў, з-за чаго пачаў служыць канторшчыкам ў маёнтку, адначасова навучаючыся аграномію. Пачаў пісаць у розныя познаньскія газэты на земляробчую тэматыку. У 1862 годзе пераехаў ў Вільню і адтуль за удзел у паўстаньні быў сасланы ў Сыбір. 4 жніўня 1866 года яго даставілі на казённы саляварны завод ва Вусьць–Куцкім паселішчы Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, дзе ён сустракаўся з якутамі ды нават, як ён сам сьцьвярджаў, бываў у Якуцку. У 1870 годзе вярнуўся ў Познань. Памёр ў 1880 годзе ў Познані. rmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 33-35; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 32-34; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 73; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 97./

    КОНЧЫК /КОНЧИК/ Фелікс – маюцца зьвесткі аб знаходжаньні яго ў 1866-1881 гадах у Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

*    КОРБУТ Юзаф /Иосиф/ - са шляхціцаў Ігуменскага вуезда Менскай губэрні, дзе бацькі мелі маёнтак і 28 дзесяцін зямлі. За ўдзел у мяцяжы ён, як і ягоны брат Іярдан, у 1864 годзе быў пазбаўлены правоў стану, з канфіскацыяй маёмасьці, ды сасланы ў Сыбір. Быў уселены ў Балаганскую акругу Іркуцкай губерні, скуль адлучаўся ў 1871-1881 гадах у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 191; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 101./

*    КОСАК Юры – нарадзіўся ў 1841 годзе, немец, сын рыскага краўца, студэнт Гарэцкага земляробчага інстытуту, куды паступіў у 1860 годзе. 28 сакавіка 1863 года ён быў выключаны са складу навучэнцаў, бо не зьявіўся на заняткі, так як займаўся арганізацыйнай часткай паўстаньня. Але калі 28 красавіка 1863 года ён зьявіўся ва вуездным мястэчку Горкі /Горы-Горкі/ Магілёўскай губэрні, то быў ізноў прыняты ў шэрагі навучэнцаў інстытуту. За удзел у паўстаньні ён быў сасланы ў Сыбір, сьпярша на катаргу, потым на пасяленьне. Вярнуўся ў Рыгу ў 1877 годзе і ў Рыскай газэце Zeitung für Stadt und Land /Riga, 1877, №№ 258-263, 265-268/ апублікаваў свае ўспаміны пра паўстаньне ды выгнаньне з краю “Aus den Erinnerungen eines Insurgenten”, схаваўшыся пад імем “Von einem Sohne Rigas” /Сын Рыгі/ ды ініцыяламі пасьля прадмовы “G. R.” У сваіх мэмуарах Косак падаў цікавы “этнаграфічна-краязнаўчы” матэрыял “розныя асаблівасьці сыбірскіх народнасьцяў і мясцовасьцяў таго часу асьцякаў, буратаў, тунгусаў, Іркуцку, Байкала і г. д”. Ня выключана, што ён апісаў таксама і якутаў. /Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілеўскай губ. (падзеі паўстаньня). // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 8. Працы клясы гісторыі. Т. ІІІ. Менск. 1929. С. 222-223; Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілеўскай губ. (падзеі паўстаньня). Менск. 1929./

*    КОШКА /КОШКО, КОКОШКО, KOSZKO/ Адам /Adam/, сына Тадэвуша /Фаддзея/ – нарадзіўся ў 1839 /1833/ годзе, паходзіў са шляхціцаў Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. Былы адстаўны падпаручнік, які “за знаходжаньне ў хэўры мяцежнікаў” па рашэньні аўдатырыяту ў 1864 годзе ў Варшаве быў пазбаўлены шляхецкай годнасьці і ўсіх правоў стану ды сасланы ў Сыбір па паселішча. Быў паселены ў вёсцы Будзыхалава Вусьць -Янскай воласьці Канскай акругі Енісейскай губэрні ды прылічаны да сялянскай грамады. 29 ліпеня - 2 жніўня 1872 году Канскі акруговы суд разгледзеў справу № 91 “Аб нападзе на Канскага акруговага спраўніка Велігурскага сасланых Кошкі і Ракіцкага” ды вызначыў яго “за нанясеньне рукой удару па твары Канскаму спраўніку Велігурскаму, пры выкананьні апошнім сваіх абавязкаў па службе, заключыць ў турму на адзін год і спагнаць з яго выдаткі казны па гэтай справе”. У 1872 годзе рашэньнем Старшынствуючага ў Радзе Галоўнага ўпраўленьня Ўсходняй Сыбіры Кошку, “за дрэнныя паводзіны, непадпарадкаваньне, грубасьць і дзёрзкасьць”, было вырашана пакараць так, “каб паказаць прыклад другім палякам і папярэдзіць з іхняга боку учынкі, падобных тым, якія дазволіў сабе Адам Кошка, якому, па ягоным паказаньням 40 год, па артыкульнаму сьпісу 33 гады”, а менавіта “прылічыць у Якуцкую вобласьць”. Дастаўлены ў Якуцк 31 сакавіка 1873 года і прылічаны да Амгінскай сялянскай грамады Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1881 ды 1882 гадаў адлучаўся дзеля заробку на залатыя промыслы ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. У сакавіку 1883 года Алёкмінская паліцыя завяла на яго справу за забойства мешчаніна Вярхозіна. /НАРС(Я) ф. 12. воп. 1. спр. 2200, арк. 92; ф. 15. воп. 16. спр. 5, арк. 3; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 471; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 213-214./

    КРАВЧУКОЎСКІ /КРАВЧУКОВСКИЙ/ Францішак /Франц/ - значыцца ў Артыкульных сьпісах па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці ў 1875 годзе /Картатэка/

    КРАКЕЎСКІ /КРОКЕВСКИЙ/ Юзаф /Иосиф/ – перасыльны палітычны арыштант ад 12 сьнежня 1867 году пад наглядам Паліцэйскага ўпраўленьня у горадзе Якуцку Якуцкай вобласьці. /Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    КРУГЛІКОЎСКІ /КРУГЛИКОВСКИЙ, КРУГЛИНОВСКИЙ, KRUGLIKOWSKI/ Рафал /Рафаил, Rafał/ - нарадзіўся ў 1842 годзе, з сялянаў Радамскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. за ўдзел у паўстаньні ў 1863 годзе аддадзены ў Растоўскую пяхотную каманду. За першыя са службы ўцёкі і страту казённых рэчаў у 1866 годзе па канфірмацыі Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. 23 верасьня 1867 года дастаўлены ў горад Якуцк і ўселены 29 верасьня 1867 года ў Немюгунскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні, дзе знаходзіўся і ў 1881 годзе. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25, 41; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 215./

    КРУЖКОЎСКІ /КРУЖКОВСКИЙ/ Юзаф /Иосиф/ - адлучка ў 1873 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28./

    КРЫЖАНОЎСКІ /КРЫЖАНОВСКИЙ, КРЖЫНАНОВСКИЙ, КРЗИЖАНОВСКИЙ, KRZYŻANOWSKI, KRYŻANOWSKI/ Антоні /Антон, Antoni/ - нарадзіўся ў 1842 годзе, з мяшчанаў Радзінскага вуезда Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у польскім мяцяжы рашэньнем начальніка Люблінскага ваеннага аддзела ад 4 верасьня 1863 года аддадзены ў радавыя Арэнбурскага батальёна 72-га Тульскага /Уфимскага/ пяхотнага полка. У 1863 годзе ў горадзе Уфе “за спробу вызваленьня таварышаў з гаўптвахты і невыкананьне загадаў начальства” рашэньнем ваенна-суднай камісіі пазбаўлены асабіста нададзеных па стану праў і прывілеяў ды сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны на паселішча ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 1 красавіка 1868 года і, паводле распараджэньню Якуцкага губэрнатара, 23 красавіка 1868 года ўселены ў Цюбяйскі насьлег Сунтарскага ўлуса Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. Па выдадзенаму Сунтарскай інароднай управай 15 жніўня 1885 года дазволу выехаў у Алёкмінскую акругу, дзе працаваў на залатых промыслах. З 1893 года асталяваўся ў горадзе Алёкмінску, займаўся кавальскім майстэрствам. Ажаніўся, меў незаконнанароджаную дачку. У пачатку 1909 года працягваў з сям’ёй пражываць у Алёкмінску. На радзіму ехаць адмовіўся. /НАРС(Я). Ф. 23. Воп. 5. Спр. 23. Арк. 12; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 138, 192, 244-245, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 138, 192, 244-245, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 358, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 21, 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17, 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 215-116; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5./

*    КРЫЖАНОЎСКІ /КРЫЖАНОВСКИЙ, KRZYŻANOWSKI/ Уладзіслаў /В. Władysław/ О. – са шляхты Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. Вучыўся на факультэце права Пецярбурскага ўнівэрсытэта. У 1855 г. быў арыштаваны ў Варшаве і за прыналежнасьць да тайнага гуртка сасланы ў глыб Расеі пад нагляд паліцыі. Па вяртаньні выехаў за мяжу. У Парыжы кантактаваў з Л. Мераслаўскім. У 1961 г. вярнуўся ў Варшаву і ў ноч на 27 сакавіка быў арыштаваны ды зьняволены ў цытадэлі. 18 ліпеня 1862 г. быў сасланы без суду ў Сыбір, як палітычны злачынца. З Іркуцка, за супрацьпраўныя зносіны з сасланымі паўстанцамі 1863 года, высылаўся ў Якуцкую вобласьць. У 1867 г. на параплаве Шмоціна ў Якуцк прыбыў палітычны сасланы Крыжаноўскі, які цікавіўся Іванам Худзяковым і выказваў жаданьне даслаць таму грошы, вёў размовы аб няўдалым замаху на цара Каракозава. Маюцца зьвесткі, што ў 1883 годзе аб знаходжаньні яго ў Якуцкай вобласьці. Па вяртаньні ў Іркуцк займаўся адвакатурай. Там жа пабраўся шлюбам і памёр. /Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 132; Kieniewicz S.  Krzyżanowski Władysław. // Polski Słownik Biograficzny. T. XV. Wrocław-Warszawa-Kraków. 1970. S. 623-624; Коваль С. Ф.  Польские ссыльные после Кругобайкальского восстания 1866 г. // Ссылка и каторга в Сибири (XVIII – начало ХХ в.). Новосибирск. 1975. С. 158; Троев П. С.  Иван Худяков в Верхоянской ссылке. Якутск. 1980. С. 48; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    КРЭБС /КРЕБС, КРЕПС, КРЕЖ, KREBS, ФРАНЦИШЕК/ Францішак /Францишек, Францишко, Франциск, Франц, Franciczek/ - нарадзіўся ў 1842 /1843/ годзе, з мяшчан горада Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. У 1863 годзе за ўдзел у мяцяжы быў рэкрутаваны шараговым ў войска ў 71-й Белеўскі пяхотны полк. Праз 6 месяцаў за нядобразычлівасьць да ўраду, распаўсюджваньне ўзбунтоўваючых патрабаваньняў, падгавары да ўцёкаў у Царства Польскае па канфірмацыі генерал-аўдытара пакараны 100 ударамі розгаў і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб ссыльных прызначыў яму месцам сасланьня Якуцкую вобласьць. 29 чэрвеня 1866 года быў дастаўлены ў горад Якуцк і 2 ліпеня 1866 года ўселены ў Далдзінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 18 ліпеня 1866 /1869/ года жыў у Якуцку /сяле Марха/. Займаўся кравецкай /шавецкай/ справай. Па маніфэсту 1866 года адноўлены з ранейшых правах з дазволам выехаць у Эўрапейскую Расею, але гэтым не скарыстаўся з-за адсутнасьцю сродкаў. Пабраўся шлюбам, але ў хуткім часе зрабіўся ўдаўцом. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні дзе знаходзіўся і ў 1881 годзе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50, 55, 59; Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 85; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 70; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 9, 15, 18; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С.45; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 215; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./



    КРЭСІВА /KRZESIWO, КРЖЕСИВО, КНЕССИВО/ Юзаф /Józef, Иосиф/, /syn Karola, vel Karol/ - нарадзіўся ў 1840 (1844, 1845) годзе, мешчанин м. Кракава, аўстрыйскі паддадзены. У аддзеле Хмеленскага удзельнічаў у бойках супраць расійскіх войскаў, трапіў у палон. 10 лістапада 1863 г. высланы ў Пскоў, асуджаны на 3 гады арыштанцкіх рот, адкуль зьдзейсьніў уцёкі разам з Юзафам Каладзейчыкам, Леапольдам Сомерам ды Андрэем Андрыеўскім. Па атрыманьні 100 розгаў высланы ў аддаленыя мясьціны Ўсходняй Сыбіры. Дастаўлены з Іркуцка ў Якуцк у 1868 годзе і ўселены ў 2-гі Ігідзейскі насьлег Баягантайскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 9 красавіка 1869 г. высланы ў Аўстра-Вугоршчыну, да Галіцыі, без права зьяўленьня ў Расійскай імпэрыі. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 30, 462; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Казарян П.  Польские повстанцы в якутской ссылке. Якутск. 2004. С. 111; Micińska M.  Galicjanie - zesłańcy po powstaniu styczniowym. Zesłanie w głąb Cesarstwa Rosyjskiego - Działalność księdza Ludwika Ruczki - Powroty. Warszawa. 2004. S. 393-394./

*    КУБЛІЦКІ /КУБЛИЦКИЙ, KUBLICKI/ Палікарп /Поликарп, Polikarp/ – нарадзіўся ў 1845 годзе, з сялянаў Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. Па рашэньню Часовага палявога аўдытарыяту, “за удзел ў польскім мяцяжы” сасланы на “ўсяленьне на казённых месцах Сыбіры”. Па прыбыцьці з Палтаўскай арыштанцкай роты ў Енісейскую губэрню быў паселены ва Ужурскую воласьць Ачынскай акругі. За “дрэнныя паводзіны па прыгавору сялянскай грамады” сяла Ужурскае, з дазволу генэрал-губэрнатара, быў пераселены ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены ў 1875 годзе і 5 лютага 1875 года ўселены ў 2-гі Сатуцкі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні. У ліпені 1880 года прыцягваўся да суду за крадзёж тавараў у купца Кушнарова. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 158; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 116./

    КУДЗЕЛІС /КЮДЕЛИС/ Ігнаці /Игнатий/ - значыцца у Артыкульных сьпісах па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці ў 1875 годзе. /Картатэка/

    КУЗЬМІНСКІ /КУЗЬМИНСКИЙ, KUŹMIŃSKI/ Караль /Карл, Karol, Карп/, сын Юзафа – нарадзіўся ў 1833 /1830/ годзе, з шараговых. За ўпартае нежаданьне працягваць службу па канфірмацыі камандуючага войскам Маскоўскай акругі сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных местам ссылкі яму бала прызначаная Якуцкая вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 8 /2/ чэрвеня 1868 года і ўселены 14 чэрвеня 1868 года ў Кугдзінскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай кругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе выехаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні і ў 1871 годзе знаходзіўся там жа. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 117./

    КУЛАКОЎСКІ /КУЛАКОВСКИЙ/ Плятон /Платон/адлучка ў 1877-1878 гадах з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КУЛЬЧЫЦКІ /КУЛЬЧИЦКИЙ/ Леапольд /Леопольд/ – адлучка ў 1871 годзе з Іркуцкай губэрні ў горад Якуцк на Ленскі кірмаш. Адлучка ў 1874 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай воласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    КУНЕЙКА /КУНЕЙКО/ Даменік /Доменик/ - значыцца ў Артыкульных сьпісах па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці ў 1875 годзе /Картатэка/

*    КУНІЦКІ /КУНИЦКИЙ, KUNICKI/ Марцін /Мартын, Marcin, Юзеф/, сын Міхала - нарадзіўся ў 1836 годзе, з сялян Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Па пастанове Віленскага ваеннага суда 11 сакавіка 1864 года “за ўцёкі з ваеннай службы” ды “непадпарадкаваньне партыённаму афіцэру і іншыя супрацьзаконныя ўчынкі” сасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 4 кастрычніка 1867 года і быў уселены у Хыхсыцкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Атрымаў у лютым 1868 годо дазвол на адлучку ў Алёкмінскую акругу, дзе займаўся хлебаробствам. Паводле ягонага прашэньню і хадайніцтву Алёкмінскага акруговага спраўніка ад 16 лістапада 1872 года, Якуцкае абласное ўпраўленьне 16 сьнежня 1872 года прыняло пастанову аб пералічэньні Куніцкага ў Алёкмінскую акругу “дзеля занятку хлебаробствам”, пасьля чаго ён быў прылічаны да Амгінскай вёскі. Атрымліваў дазволы і выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы. У 1886 годзе падаў прашэньне аб вяртаньні на радзіму. У 1890 годзе атрымаў дазвол і 31 жніўня 1891 года выехаў на радзіму. / Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 133, 141, 191, 226-227, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 133, 141, 191, 226-227, 471; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 216-117./

    КУРЛЯНДЕР Вульф /Василий/ - з мяшчанаў горада Любліна, шараговы з габрэяў, за 2-я са службы ўцёкі ды дрэнныя паводзіны па канфірмацыі 13 жніўня 1866 года Камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі высланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены 12 сакавіка 1868 годза і 15 сакавіка 1868 года ўселены ў Хаптагайскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Прыняў праваслаўе з імем Васіль. 19 сакавіка 1874 года ў Барагонскім улусе Якуцкай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28./

    КУТЫЛОЎСКІ /КУТЫЛОВСКИЙ/ Віктар /Виктор/ – адучка ў 1880-1881 гадах з Ніжнеудзінскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    ЛАГУН Ян /Иван/ - адлучка ў 1882 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

*    ЛАЗОЎСКІ /ЛОЗОВСКИЙ/ Эдвард /Эдуард/ - паходзіў з “ваколіцы Гірак” Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, са шляхціцаў каталіцкага веравызнаньня. Вольна практыкуючы лекар Навагрудзкага ўезда Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Удзельнічаў ў паўстаньні ў аддзеле Янкі Каваля /Янко Ковель/, шляхціца Слонімскага вуезда Гродзенскай губэрні Маладоўскага, што дзейнічаў у Менскай губэрні. Удзельнічаў у бойках у раёне Налібакаў. Пасьля бойкі каля Мілавідаў, дзе паўстанцы адбілі ўсе атакі карнікаў, ён аказаў мэдычную дапамогу параненаму казаку. Па канфірмацыі ў 1864 годзе быў пазбаўлены ўсіх правоў стану з канфіскацыяй маёмасьці і сасланы ў Сыбір. Па дарозе ў выгнаньне пабраўся шлюбам з былой паўстанкаю Антанінаю, дачкой Міхала, Табенскай, шляхцянкай Лідзкага вуезда Віленскай губэрні. Працаваў лекарам у ардынатары шпітальным ў паселішчы Мача Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці на залатых капальнях. /НГАРБ. ф. 1781. воп. 36. спр. 120. арк. 59; спр. 121. арк. 45; спр. 122. арк. 7(адв.); Janik M.  Dzieje Polaków na Syberji. Kraków. 1928. S. 380; Kowalewska Z.  Ze wspomnień wygnańca. Wilna. 1911. S. 201; Kowalewska Z.  Ze wspomnień wygnańca. Wilna. 1912; Грицкевич В. П.  С факелом Гиппократа. Из истории белорусской медицины. Минск. 1987. С. 192. 203; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 114; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 114; Malewski Cz.  Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na litwie w XIX wieku. Wilno. 2002. S. 96; Малеўскі Ч.  Лідская шляхта ў паўстанні 1863 года. //Лідскі Летапісец № 3-4. Ліда. 2003. С. 25./

    ЛАСТА /ЛАСТО/ Пётар /Петр/ - адлучка ў 1866 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    ЛЕВАНДОЎСКІ /ЛЕВАНДОВСКИЙ/ Александар /Александр/ - адлучка ў 1876-1881 гадах з Балаганскага ўезда Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463;  Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    ЛЕВАНДОЎСКІ /ЛЕВАНДОВСКИЙ, LEWANDOWSKI/ Ігнацы /Игнатий, Ignacy/ – нарадзіўся ў 1847 годзе ў Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі. Служыў шараговым ва Уфімскім губэрнскім батальёне. За ўцёкі са службы, разам з Грамадзінскім, Грунтоўскім, Астрогай, Пасяцкім, і іншыя праступкі па канфірмацыі камандуючага войскамі Арэнбурскага краю пакараны розгамі ў 150 удараў і сасланы на ўсяленьне ў самыя аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк у 1866 годзе і быў разьмеркаваны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. 24 верасьня 1866 года дастаўлены у Алёкмінск і ўселены ў 2-гі Мецкі насьлег Алёкмінскага ўлуса. Працаваў чорнарабочым, у 1868 годзе працаваў на залатых промыслах Мала-Патамскага таварыства. У 1891 гадзе яшчэ пражываў у Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці. /НАРС(Я) Ф. 20. Воп. 5. Спр. 27. Арк. 31; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 72, 141, 144, 190, 203, 218, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 72, 141, 144, 190, 203, 218, 471; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 218; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5./

    ЛЕВАНДОЎСКІ /ЛЕВАНДОВСКИЙ, LEWANDOWSKI / Марцін /Мартын, Marcin/ – нарадзіўся ў 1844 годзе, шараговы 83-га Самарскага пяхотнага палку, за ўхіленьне са службы па канфірмацыі Яго імпэратарскай вялікасьці Галоўнакамандуючага войскамі Каўказкай акругі ў горадзе Дэрбент /Душэмарэл, Рушэмарэл. Дэшлагар/ Дагестанскай вобласьці сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк у 13 студзеня 1868 года і 16 студня 1868 году ўселены ў 1-шы Чакырскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў на залатыя промыслы Алекмінскай акругі. 19 жніўня 1875 году быў пералічаны ў Балаганскую акругу Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 218./

    ЛЕЙМАН Раман /Роман/ сын Язэпа /Иосифович/ – з мяшчанаў горада Пётркава Варшаўскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі. 19 студня 1867 года за невыкананьне загаду начальства ды замах на вызваленьне таварышаў праз Уладзімірскае губэрнскае Праўленьне быў асуджаны на выгнаньне ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 9 красавіка 1868 году і быў паселены ў Аюн-Вусаўскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Затым пераведзены ў Атамайскі насьлег Намскага ўлуса. У 1871 годзе выяжджаў з горада Якуцка на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Быў прылічаны да якуцкай сялянскай грамады. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 471; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 471; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ЛЕМЯШЭЎСКІ /ЛЕМЕШЕВСКИЙ/ Эдвард /Эдуард/ - адлучка ў 1883- 1887 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 37./

    ЛЕНАРТОЎСКІ /ЛЕНАРТОВСКИЙ, ЛЕПАРТОВСКИЙ/ Захарыя /Захар/ – у горад Якуцк Якуцкай вобласьці дастаўлены ў 1866 годзе і ўселены ў Сунтарскі ўлус Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18./

    ЛЕСКІ /ЛЕССКИЙ/ Францішак /Франц/ - адлучка ў 1870 годзе з Іркуцкай губэрні ў Якуцк на Ленскі кірмаш ды 1871 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 471; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    ЛІДАРСКІ /ЛИДАРСКИЙ/ Шыман /Симеон/ - адлучка ў 1878 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    ЛІПІНСКІ /ЛИПИНСКИЙ, LIPIŃSKI/ Аляксандар /Александр, Aleksander/ – нарадзіўся ў 1844 годзе. З шараговых, за 1-ыя ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Заходняй Сыбіры сасланы ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. 1-шы месяц быў вытрыманы на хлебе і вадзе ды 1 студня 1865 года Табольскім загадам аб сасланых прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены ў 1867 годзе і 13 чэрвеня 1867 года ўселены ў Курбустацкі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні. 24 студня 1871 года Барагонская інародная ўправа паведамляла, што ён “вельмі беднага стану” ды “слабы здароўем”. Займаўся сельскай гаспадаркай. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 58; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17, 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 218; Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007 /Отпечатано в Венгрии/. Москва. 2007. С. 282./

    ЛІПІНСКІ /ЛИПИНСКИЙ/ Юзаф /Юзеф/ – сельскі абывацель Царства Польскага Расейскай імпэрыі. За самавольную адлучку з месца жыхарства, разбоі, замах на забойства па прыгавору Іркуцкага ваеннага суда асуджаны на катаржныя работы у Усьць-Каменегорскую крэпасьць на 10 гадоў, куды паступіў 12 кастрычніка 1865 года. З-за няздольнасьці да крапасных працаў /50 гадоў/ быў высланы ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 25 студзеня 1868 /1870/ году, са зьняволеньнем ў астрозе на 1,5 года. 14 жніўня 1868 года ўселены ў Тулагінскім наслезе Мегінскага ўлуса Якуцкай вобласьці, адкуль 16 чэрвеня 1870 года быў пералічаны ў Нерукцяйскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28./

    ЛІПНЕР Аляксандар – каталіцкага веравызнаньня. Па рашэньню акруговага суда Прыморскай вобласьці за крадзеж грошаў і рэчаў ўселяемы Верхаянскай акругі Якуцкай вобласьці быў аддадзены ў Томскую арыштанцкую роту грамадзянскага ведамства на 3,5 гады. Па заканчэньні работ 8 ліпеня 1868 года дастаўлены ў Якуцк і 30 ліпеня 1868 года ўселены ў 1-шы Асьпецкі насьлег Дюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 15 жніўня 1869 года выехаў у Якуцк і быў пералічаны ў Верхаянскую акругу Якуцкай вобласьці. Ссыльна–пасяленец IV катэгорыі. 18 кастрычніка 1871 году благачынным Верхаянскіх цэркваў сьвятаром Аляксандрам Арловым былі далучаны да праваслаўнай грэка-расейскай царквы муж ды жонка Аляксандар Ліпнер ды Вераніка Франкоўская, з імем Вера. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 20. Спр. 7. Арк. 43; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 123; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

    ЛІПСКІ /ЛИПСКИЙ, LIPSKI/ Ян /Иван, Jan/ - з ураджэнцаў Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Быў сасланы ў Сыбір. Адлучаўся ў 1876 ды 1879 гадах з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Памёр у 1879 годзе ў Якуцкай вобласьці. Пакінуў пасьля сябе значны маёнтак, пасьля продажу якога, грошы былі перасланы ягоным сваякам Казіміру ды Эміліі Ліпскім у Люблінскі банк. /НАРС(Я). Ф.20. Воп. 4. Спр. 16. Арк. 33; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38, 41; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5./

    ЛІЦЭВІЧ Войцех – упамінаецца па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці ў 1875 годзе. /Картатэка/

    ЛІШЭЎСКІ /ЛИШЕВСКИЙ, ЛИШОВСКИЙ, ЛИЩЕВСКИЙ, ЛИТЕВСКИЙ/ Петар /Петр/ – дастаўлены ў Якуцк у 1868 годзе і ўселены ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28./

    ЛУЦІНСКІ /ЛУТИНСКИЙ/ Крыштоп /Криштоф, Кристофф/ - адлучка ў 1884 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    ЛУШКОЎСКІ Францішак /Франц/ – упамінаецца па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці ў 1875 годзе. /Картатэка/

    ЛЫШЧ /ЛЫЩ/ Андрэй, сын Яна – з мяшчанаў Люблінскай губэрні Расейскай імпэрыі. Шараговы 70-га Ражскага пяхотнага палку. Па канфірмацыі Уладзімірскага ваеннага суда сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 13 сакавіка 1868 году і ўселены ў Мегурынскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Потым працаваў кухарам у горадзе Якуцку. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28./

    ЛЯНГУС /ЛЯНГУСЬ, ЛЯНИР, ЛЯНГУЕВ/ Павал /Павел/ – з сялян Петракоўскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі. За 2-я ўцёкі са службы ў рабочай брыгадзе судом у Петракаве высланы ў Сыбір. У Якуцк прыбыў 14 сакавіка 1871 года і 22 сакавіка 1871 года разьмеркаваны ў Цюляцкі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1872 годзе падаваў прашэньне каб яго перасялілі ва ўрочышча Маган /Магот/ дзеля знацьця хлебаробствам. Выяжджаў на заробкі на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці ды Віцімскай акругі Іркуцкай губэрні. 24 красавіка 1875 года патануў ў Кірэнскай акрузе Іркуцкай губэрні. /НАРС(Я), ф. 36. воп. 1. спр. 1608. арк. 4 (адв); Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 85; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 69; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

    ЛЯНДЫ Станислав - адлучка ў 1890-1891 гадах у Якуцкую вобласьць /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    ЛЯНІР /ЛЯНИР, ЛЯНЕР, LANIR/ Павал /Павел, Paweł/ – нарадзіўся ў 1842 годзе, паходзіў з сялянаў Петракоўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у паўстаньні рэкрутаваны да войска ў працоўную каманду. За 2-я ўцёкі са службы Пётракоўскім губернскім праўленьнем сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў 1871 годзе ў Якуцк і 14 сакавіка 1871 года ўселены ў Цюляцкі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці да Кірэнскую акругу Іркуцкай губэрні. 24 красавіка 1875 года патануў у рацэ ў Кірэнскай акрузе Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28, 41; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 117./

    ЛЯСКОЎСКІ /ЛЯСКОВСКИЙ, ЛАСКОВСКИЙ/ Лазар – каталіцкага веравызнаньня, упамінаецца па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці ў 1875 годзе. /Картатэка/

    ЛЯСЬ /ЛЕС, ЛЯС, МЯСЬ/ Юліян /Юлиан, Юман/ – з мяшчанаў, каталіцкага веравызнаньня. “За вырабленую бязладзіцу” і замах на канвойных чыноў пад час шляху ў Арэнбурзе быў сасланы ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 27 сакавіка 1970 году ды 3 красавіка 1870 году ўселены ў 1-ы Адзецкі насьлег Намскага ўлуса. У 1871 годзе ў горадзе Якуцку працуе ў сталярнай майстэрні купца Шэстакова. У 1875 годзе ў Якуцку, сталяр. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 472; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 123; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./



*    ЛЯЎДЫН /ЛЯУДИН, ЛАНДЫН / Казімер /Казимир/ - Землеўласьнік Ковенскай губэрні, За ўдзел ў паўстаньні аскуджаны на катаржныя працы. Быў спачаткуАляксандраўску, потым ва Ўсольлі. Адлучка ў 1871-1879 гадах з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ды ў 1878 годзе з горада Іркуцка ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці, як давераны адной з гандлёвых фірм. У 1872 годзе паліцыя устанавіла кантроль за паўзкамі, якія ён адпраўляў. Пазьней атрымаў дазвол жыць і працаваць у Маскве. Памёр у 1875 (1908) годзе. /Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 85; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203-204, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203-204, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38, 41; Арцём Вярыга-Дарэўскі. // Хаўстовіч М. Даследаванні і матэрыялы: літаратура Беларусі XVIII-XIX стагоддзяў. Т. 1. Warszawa. 2014. С. 222./

    ЛЯШЧЫНСКІ /ЛЕЩИНСКИЙ, LESZCZYŃSKI/ Арцюр /Артюр, ARTUR/ – нарадзіўся ў 1840 годзе, паходзіў са шляхціцаў Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі. За паўстаньне супраць ураду, удзел у бойках у шэрагах мяцежніцкай хэўры разьбітай расейскімі войскамі, па канфірмацыі камандуючага войскамі Кіеўскага ваеннай акругі быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў Сыбір на катаржныя працы на заводах на 6 гадоў. Па маніфэсту ад 16 красавіка 1866 года быў вызвалены ад цяжкіх працаў і генэрал-губэрнатарам Усходняй Сыбіры прызначаны на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 31 сакавіка 1867 года і прызначаны ў Багаянтайскі ўлус Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, адкуль быў пераназначаны ў Хорынскі насьлег Сунтарскі ўлус Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. 11 красавіка 1871 года з дазволу губэрнатара пераехаў ў сяло Нахтуйскае Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. З дазволу імпэратара атрымаў права пераехаць на жыхарства пад нагляд паліцыі ва Уфімскую губэрню. Прадпісаньнем генэрал-губэрнатара Усходняй Сыбіры ад 8 красавіка 1872 года павінен быў быць адпраўлены ва Уфімскую губэрню, але застаўся ў сяле Нахтуйскім з-за нястачы сродкаў. Кватараваў ў хаце чыноўніцы Жырковай. Займаўся касьбой, меў сенакосныя ўгодзьдзі па рацэ Малая Патама, сена рэалізоўваў на залатых капальнях Алёкмінскай сыстэмы. 16 студня 1877 года пабраўся шлюбам з дачкою селяніна з Бярозаўскай станцыі Алёкмінскай акругі Хрысьцінай, дачкой Антона, Яныгінай. 4 ліпеня 1878 года выехаў з сям’ёй з паселішча Нахтуйскае Алёкмінскай акругі на жыхарства ва Уфімскую губэрню. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 133, 191, 223, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 133, 191, 223, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 117-218./

    МАДЗАЛЕЎСКІ /МАДЗАЛЕВСКИЙ, МОДЗАЛЕВСКИЙ/ Ян - 11 студзеня 1867 года, калі знаходзіўся на лячэньні ў Кірэнскай акруговай лякарні Іркуцкай губэрні, разам з Янам Бахінкевічам ды Янам Мішталеўскім прынеслі ад сасланых 4 фунты кілбасы. Доктар Арлоў загадаў служыцелю Васілю Мацьвееву адабраць яе для захоўваньня, але Мацьвееў зьеў частку кілбасы. Мадзалеўскі запатрабаваў каб той прынёс астатак кілбасы ды пачаў яго зьбіваць. Бахоўскі ды Мішталеўскі былі спынены ў калідоры ніжнімі чынамі, якія знаходзіліся там. Бахоўскі ды Мішталеўскі атрымалі за гэта 15 сутак турмы і год сельскіх работ. Магчыма, як і Бахінкевіч ды Мішталеўскі, высланы ў Якуцкую вобласьць. /Картатэка/

*    МАЕЎСКІ /МАЕВСКИЙ/ Аляксандар /Александр/- за “Казанскую справу” высланы на заўсёднае пасяленьне ў Сыбір. дастаўлены ў Якуцк 10 чэрвеня 1871 года і ўселены ў Анерскі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Акуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 30 чэрвеня 1874 года выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Адлучка ў 1877 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Віткоўскі Я.  “Зямля і Воля” 60-х гадоў і сувязь яе з паўстаньнем 1863 году. // Полымя. № 4. Менск. 1930. С. 120; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

*    МАЕЎСКІ Павал – нарадзіўся ў Вільні, паходзіў са шляхты Віленскай губэрні. Вучыўся у Маскоўскім ўнівэрсытэце, напачатку на мэдычным, потым на гісторыка-філялягічны факультэце. Разам з М. Марксам, Б. Трусавым. А. Лянгаўзам, А. Бараноўскім уваходзіў у Польскі камітэт. Удзельнічаў ва арганізацыі ўцёкаў Яраслава Дамброўскага з Калымажнага двара на Арбаце ў Маскве 1 сьнежня 1863 года. Прымаў удзел у падрыхтоўцы ўцёкаў Н. А. Серна-Салаўёвіча. Пры арышце быў знойдзены пераклад 2-х разьдзелаў рамана М. Г. Чарнышэўскага “Што рабіць?”, перакладзенага ім на польскую мову. Сасланы ў Сыбір. У 1869 годзе перабіраецца ў Енісейск. Займаўся справаводзтвам на залатых промыслах Івана Хведаравіча Базілеўскага /1791-1876/, які паходзіў з дваранаў Арэнбурскай губэрні /сапраўдны стацкі саветнік, быў золатапрамыслоўцам і адкупшчыкам, чым зарабіў сабе аграмаднае багацьце/, у паселішчы Бадайбо Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Бываў па справаў у Якуцкай вобласьці. Завёў на капальні бібліятэку, ладаваў аматарскія спэктаклі. Скончыў жыцьцё самагубствам. /Федосова Т. Ф.  Польский комитет в Москве и революционное подполье 1863-1866 гг. // Революционная Россия и революционная Польша (вторая половина XIX в.). Москва. 1967. С. 143; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157-151; Хентова С.  Д. Шостакович. Жизнь и творчество . Т. 1. Ленинград. 1985. С. 20-21, 32-35; Хентова С.  Шостакович и Сибирь. Новосибирск. 1990. С. 20./

    МАКОЎСКІ /МАКОВСКИЙ/ Эдвард /Эдуард/ - са шляхты Калішскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы сасланы на Нерчынскія заводы. У 1865 годзе вызвалены ад цяжкіх працаў. У Іркуцку меў кандытарскую справу, але пасьля пажару па сваёй волі ў 1881 годзе прыбыў у горад Якуцк і ў 50 гадоў адкрыў кандытарскую справу. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28./

    МАЛЕЦКІ /МАЛЕЦКИЙ, MALECKI, МАЛИЦКІЙ/ Караль /Карл, Karol/ - шляхціц, які выдае сябе за аўстрыйскага паддадзенага. Пражываў ў Дзьмітраўскага вуезднага прадвадзіцеля дваранства Арлоўскай губэрні, пры арыштаваньні Санкт-Пецярбурскім паліцмайстрам адабрана 261 р. 34 к. Сасланы ў Сыбір. У горад Якуцк Якуцкай вобласьці дастаўлены ў 1870 /1869/ годзе. і быў адпраўлены ў акруговы горад Алёкмінск Якуцкай вобласьці. Ужо ў 1872 годзе працаваў на залатых капальнях Герасімава. Адлучка ў 1875 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /НАРС(Я). Ф.12. Воп. 15. Спр. 268; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 472; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28, 38. Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 87; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 98; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 98./

*    МАЛЕЦКІ Юзаф за удзел у паўстаньні быў сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. У 1872 г. на Алёкмінскіх залатых промыслах палітычны сасланы Юзаф Малецкі (27 год) пабраўся шлюбам з Канстанцыяй Гедройц (19 год). /НГАБ. Метрические экстракты Иркутской Римско-Католической церкви. Ф. 1781. Воп. 36. Спр. 122. Арк. 17.; Спр. 125. Арк. 13; Спр. 129. Арк. 9./

    МАЛІНОЎСКІ /МАЛИНОВСКИЙ/ Тэафіл /Теофил/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МАЛЯЎСКІ /МОЛЯЎСКІ/ Казімер – упамінаецца ў 1875 годзе ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    МАНДРЫК /МЕНДРИК, МАНДРИК, МЫНДРИК, MENDRIK, MZNDRIK, MANDRIK/ Антоні /Антон, Antoni/ - нарадзіўся ў 1840 /1845/ годзе ў сям’і мешчаніна мястэчка Аполе Казіміраўскага вуезда Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Шараговы, за непадпарадкаваньне ваеннаму начальству і замах вызваліць арыштаваных таварышаў праз Уладзімірскае губэрнскае праўленьне быў сасланы ў Сыбір на пасяленьне. Дастаўлены ў горад Якуцк 10 сакавіка 1868 года і ўселены 13 сакавіка 1868 года ў Церасінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 17 сьнежня 1868 года жыў у Якуцку. У 1870 годзе адасланы з залатых капальняў на месца прылічэньня за продаж віна. Загадам Якуцкага абласнога ўпраўленьня ад 8 сьнежня 1879 года прызначаны на жыхарства ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці і прылічаны да сялян сяла Нахтуйскага, дзе пражываў яшчэ і ў 1891 годзе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 191, 234-235, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 191, 234-235, 472; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 219/

    МАРАЕЎКА /МАРАЕВКО, МАКАЕВКО, МОРАВКО/ Стафан /Степан/ - у горад Якуцк дастаўлены 6 чэрвеня 1868 года і ўселены ў Жэнкунскі /Жэмконскі/ насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выехаў з Якуцкай вобласьці згодна маніфэста 1874 года. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 158; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17, 19; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./


*    МАРАЎСКІ /МОРАВСКИЙ/ Рышард /Ричард, Ромюр, Ромуальд, Ромиор, Владимир/ /Никодимович/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, паходзіў са шляхціцаў Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўкрывальніцтва на працягу 2-х гадоў у горадзе Варшаве пад імям шляхціца Куленкі /Кулешы/, “за набыцьцё ягонага пашпарту і крадзяжы ў гарадзенскага натарыюса футра ды паліто” па канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі быў пазбаўлены шляхецкай годнасьці і ўсіх маёмасных правоў ды адпраўлены на пасяленьне ў Сыбір. У лістападзе 1866 года у Іркуцку быў прызначаны на пасяленьне ў Індзінскую воласьць Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні. У сакавіку 1867 года за дрэнныя паводзіны быў пераведзены ў Якуцкую вобласьць і паселены ў Намскім улусе, а потым пераведзены ў 2-гі Хаяхсыцкі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе яму было дазволена пражываць ў горадзе Якуцку. 29 сьнежня 1867 года ён пісаў эпіскопу Якуцкаму і Вілюйскаму Дыянісію: “Празаймаўшыся болей году іканапісам і аздабленьнем іканастасаў у некаторых зарэчных капліцах..., карыстаючыся стала царкоўнымі бібліятэкамі, я да таго ўмацаваўся ў сваім намеры..., што зрабіўся зусім праваслаўным.., забыўшы ўсё каталіцкае і польскае”. 16 студня 1872 года ў Якуцкім катэдральным саборы адбылася літургія па поваду далучэньня да праваслаўнай веры Рышарда Мараўскага, якому пасьля прыняцьця праваслаўя надалі імя Уладзімер. У траўні 1872 года, паводле маніфэста ад 7 траўня 1871 года, яму вяртаюць саслоўныя правы і дазваляюць займацца іканапісам. Баў дзячком Вусьць-Сольскай царквы Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці і займаўся іканапісам мясцовых цэркваў і капліцаў. У 1878 годзе ён расьпісваў царкву і капліцы Батурускага ўлуса. /У 1880-1881 гадах іканапісец у Якуцку/ У 1878 годзе знаходзіўся ў акруговым горадзе Ахоцку Прыморскай вобласьці. /НАРС(Я) ф. 12. воп. 1. сп. 2200. ар. 71(адв), 72 (адв), 224; ф. 15, воп. 14, спр. 18, арк. 124; ф. 15, воп. 18, спр. 240, арк. 5; ф. 15, воп. 18, спр. 242, арк. 12; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-64 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 55; Федосеев И.  Имен немеркнущая память (рассказы, повесть). Якутск. 1987. С. 31-32; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 15; Макаров И. Г. Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 123-124; Баркоўскі А.  Мараўскі Рышард. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Частка 1. Беларусы і ураджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 218; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 115; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С. 45; Тишина Т. П.  Роль православного искусства в становлении изобразительного искусства Якутии. // На службе Богу и якутскому народу. Материалы православных конференций, проходивших в Якутске: «Митрополит Московский и Коломенский Иннокентий (Вениаминов)» в 1997 г., «Христианство в судьбах народов Якутии» в 2000 г., «На службе Богу и якутскому народу» в 2005 г. Якутск. 2006. С. 63; Ноговицына Е. С.  Строители церквей и иконописцы Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2010. С. 9, 11./

    МАРГЕНШТЭЙН /МОРГЕНШТЕЙН, MORGENSZTEJN, БАРАМЫГИН/ Лейзер /Lejzor, Николай, Степан/ - нарадзіўся ў 1844 годзе, з мяшчанаў Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За “непадпарадкаваньне партыённаму афіцэру і іншыя супрацьзаконныя злачынствы паводле рашэньня генэрал-аудытара ў Варшаве сасланы на пасяленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 22 чэрвеня 1866 года і прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Прыбыў у горад Алёкмінск 18 ліпеня 1866 года і прылічаны да Амгінскай вёскі Алёкмінскай сялянскай воласьці. Тут ажаніўся на Еўдакіі Аверынскай. Атрымаў дазвол і пераехаў у 1875 годзе ў Якуцк, дзе займаўся шавецкім майстэрствам. Па указу Якуцкага абласным праўленьня ад 22 лістапада 1875 года залічаны у мяшчане горада Якуцка. Паказаў што сапраўднае ягонае прозьвішча, па хрышчэньні, Барамыгін Сьцяпан. /у артыкульныя сьпісы “сасланых палякаў за палітычныя злачынствы” упісаны алоўкам/. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 143, 190, 215, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С.143, 190, 215, 473; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 220./

    МАРЦІНКОЎСКІ /МАРЦИНКОВСКИЙ/ Максіміліян /Максимилиан/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МАРЦІШЭЎСКІ Аляксандар – упамінаецца ў 1875 годзе ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    МАРЧАК /МАРЧЕК, МАРЧУК, ВОВОЖЕНЕЦ, ВОВЕЖЕНЕЦ/ Ваўжынец /Ваврженец, Евтропий/ - нарадзіўся ў 1841 /1844/ годзе, з мяшчанаў Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Дастаўлены ў горад Якуцк у 1867 годзе і ўселены 4 красавіка 1867 года ў Жулейскі насьлег Батурускага ўлуса. У 1867 годзе ў Якуцку прыняў праваслаўе з імем Яўтроп. У 1868 годзе займаўся хлебаробствам і жывёлагадоўляй. 21 сакавіка 1868 года падаваў прашэньне каб яму дазволілі пераехаць у горад Якуцк і працаваць вартаўніком пры Духоўнай сэмінарыі. У 1870 годзе на залатых промыслаў Алёкмінскай сыстэмы. 30 красавіка 1872 года памёр на капальні Перавальцава /заваліла ў шурфе/. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 57-58; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 16; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19./

*    МАРЧАНКА /МАРЧЕНКО/ Ларывон /Илларион/ - з обэр-афіцэрскіх дзяцей Навагрудзкага вуезда Менскай губэрні Расейскай импэрыи. У 1864 годзе па канфірмацыі пазбаўлены ўсіх правоў стану, з канфіскацыяй маёмасьці ў казну. Сасланы ў Сыбір. Адлучка ў 1879 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Коваль С. Ф. «Метеор» - рукописный журнал польских ссыльных в Сибири. // Русско-польские революционные связи 60-х годов и восстание 1863 года. Москва. 1962. С. 466; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 102; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 102./

    МАРЫЯНСКІ /МАРИАНСКИЙ/ Ян /Иван/ - нарадзіўся ў 1832 /1842/ годзе. Шараговы 70-га Ражскага пяхотнага палка, за ўдзел у мяцяжы і ўцёкі са службы, па канфірмацыі графа Берга сасланы ў Сыбір. Жонка засталася ва вуездным горадзе Скерневіцы Варшаўскай губэрні /прыбыў у ссылку з жонкай/. У горад Якуцк дастаўлены 6 ліпеня 1866 года і ўселены ў Мархінскі насьлег Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. Прыняў праваслаўе з імем Іван. У 1969 годзе пераведзены ў Якуцкую акругу. 19 сакавіка 1874 года прылічаны ў Якуцкія мяшчане. Памёр у 1879 годзе. /Краткий справочник по фондам ЦГА ЯАССР с филиалами (1701-1981). Якутск. 1989. С. 9; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 463; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18./

    МАСЛОЎСКІ /МАСЛОВСКИЙ, MAŚLAKOWSKI/, Тамаш /Tomasz/, сын Яна – з мяшчанаў Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у паўстаньне аддадзены ў службу шараговым10 Арэнбурскі лінейны батальён. Іх (Ясінскага, Наўрацкага, Альштэйна, Пясецкага, Ралеўскага, Сьмігельскага, Закрэўскага) да ўцёкаў намовіў правакатар Франкоўскі (Франк), які абвясьціў што ведае бясьпечную дарогу дахаты. Па ўцёках правакатар паведаміў дзе хаваюцца ўцекачы (некаторыя з і мелі шыхты ды шаблі). За ўцёкі са службы, знос і страту казённых рэчаў па рашэньні Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. У горад Якуцк дастаўлены ў 1867 годзе. 27 кастрычніка 1867 года ўселены ў Табагінскую станцыю Іркуцкага тракту Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, нежанаты. Пабраўся шлюбам з Касьцюшэнкавай Марыяй. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 15, 28; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 392./

    МАТЫГА Міхаіл – упамінаецца ў 1875 годзе ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    МАЎЛЕВІЧ /МАУЛЕВИЧ, MAULEWICZ/ Каятан /Кастой, Кастон, Каетан, Каэтан, Константин, Kaston, Kajetan, /Семенович/ - нарадзіўся ў 1844 /1838/ году ў губэрнскім горадзе Гародня Расейскай імпэрыі ў сям’і мешчаніна. за ўбзел у паўстаньні ў сакавіку 1863 года быў пакліканы на ваенную службу. Служыў шараговым 72-го Тульскага пяхотнага полка. 23 чэрвеня 1863 года зьдзейсьніў уцёкі са службы і далучыўся да паўстанскага аддзелу. 1 жніўня 1864 года быў арыштаваны і пад час допыту даў ілжывыя паказаньні аб сваім званьні. Па канфірмацыі ваеннага намесьніка Варшавы быў пазбаўлены воінскага званьня і сасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 28 чэрвеня 1867 года і прылічаны ў Хорынскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1873 годзе ажаніўся на дачцэ селяніна Табагінскай станцыі Марыі Дзьмітрыеўны Буржынскай. Загадам Якуцкага губэрнатара ад 24 траўня 1868 года перапрыназначаны з Якуцкай ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў горад Алёкмінск 12 чэрвеня 1868 года і ўселены у Бердзенское паселішча Алёкмінскай воласьці. Атрымліваў гадавыя білеты і служыў фэльчарам на залатых капальнях Алёкмінскай горнай акругі. У 1875 годзе па пашпарту пераехаў, з жонкаю да трыма дзеткамі, на жыхарства ў горад Якуцк, дзе працаваў фельчарам. Ягоны сын Канстантын Канстанцінавіч Маўлевіч ажаніўся на Лапшыной (Маўлевіч) Аляксандры Аляксандраўне, 1920 года нараджэньня, якая з цягам часу зрабілася пэнсіянэркай саюзнага значэньня (жыла ў Перадзелкіна – інтэрнаце для састарэлых пэнсіянэраў.) /НАРС(Я). Ф. 20. Воп. 1. Спр. 776. Арк. 343; Спр. 973. Арк. 154-155; Філіял НАРС(Я). Ф. 2970. Воп. 29. Спр. 238. Арк. 5; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-64 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 55; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 147, 191, 220-221, 742; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 147, 191, 220-221, 472; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 15; Макаров И. Г. Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Баркоўскі А.  Маўлевіч Каятан. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Частка 1. Беларусы і ураджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 220; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С.45; Баркоўскі А.  Лекар з Гародні. // Голас Радзімы. Мінск. 23 кастрычніка 2002. С. 6; Barkowski A.  Lekarz z Grodna. // Głos znad Niemna. Grodno. 26 września 2003; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 218-219./

    МЕГЕРДЗІЧ /МЕГЕРДИЧ/ Аўгуст /Август/ - адлучка ў 1877 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МЕГЕРДЗІЧ /МЕГЕРДИЧ/ Люцыян /Люциан/ - адлучка ў 1877 годзе ў Якуцкую вобласьць /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МЁДУШЭЎСКІ /МИОДУШЕВСКИЙ/ Канстанты /Константин/ - адлучка ў 1881 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МІКАЛАЙЧУК /МИКАЛАЙЧУК, НИКОЛАЙЧУК/ Станіслаў /Станислав/, сын Людвіка /Людвига, Людвигович/ – са шляхты Станіславаўскага вуезда Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Рэкрут, шараговы, па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага за ўцёкі сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў горад Якуцк у 1868 годзе. Уселены ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. Выехаў з Якуцкай вобласьць на моцы Маніфэста 1874 года. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19./

    МІКАСА /МИКАСА, МИКАС/ Уладзіслаў /Владислав, Влодимир/, сын Антонія /Антониевич/ - нарадзіўся ў 1846 годзе, каталіцкага веравызнаньня. Шараговы 16-й дывізіі 62-га Суздальскага пяхотнага палку. За 2-я ўцёкі са службы і хаваньне свайго званьня пры паімцы па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага і Галоўнакамандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акру быў пакараны 100 ударамі розгаў і сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў горад Якуцк 1 чэрвеня 1868 года і 8 чэрвеня 1868 года ўселены ў 1-шы Хатылінскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1871 годзе на залатых промыслах. У 1885 годзе падаў рашэньне аб пераводзе ў Енісейскую губэрню. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19./

    МІРАСЛАЎСКІ /МИРОСЛАВСКИЙ/ Ігнацы /Игнатий/ - адлучка ў 1869 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МІСЕВІЧ /МИСЕВИЧ, МЖЕВИЧ, MISIEWICZ/ Штэфан /Степан, Семен, STEFAN/, сын Валянціна – нарадзіўся ў 1826 /1844/ годзе, са шляхты Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1863 годзе за прыняцьце ад шляхціца Лявіцкага атруты, дзеля атручэньня людзей, якія не спачувалі “польскаму мяцяжу” і іншыя злачынствы па канфірмацыі Камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў катаржныя працы ў рудніках бестэрмінова. 4 верасьня 1865 года дастаўлены ў горад Іркуцк і 10 лістапада 1865 года адпраўлены ў паселішча Ліствінічнае Іркуцкай акругі ды губэрні, на паўночна-заходнім беразе возера Байкал, паблізу вытоку ракі Ангары, у 61 вёрстах ад Іркуцка. Адтуль, 26 траўня 1865 года, на будоўлю Кругабайкальскай калёснай дарогі з акруговага гораду Троіцкасаўску Забайкальскай вобласьці ў горад Іркуцк. 16 красавіка 1866 года тэрмін скарацілі на палову. Летам 1866 году на будоўлі Кругабайкальскай дарогі выбухнула паўстаньне сасланых за “польскі мяцеж” 1663-1864 гадоў, з мэтай прабіцца са зброяй у руках за мяжу ў Кітай і адтуль трапіць на радзіму, дзеля далейшага змаганьня з расейскім панаваньнем. 20 студня 1867 году перавялі ў Аляксандраўскі вінакурны завод, а 9 ліпеня 1873 году на Іркуцкі саляварны завод. Быў звольнены ад цяжкіх працаў і паселены ў Бадайскай воласьці. Па падазрэньні ў Кругабайкальскім бунце “утрымоўваўся ў аковах на працягу году ў разрадзе выпрабаваных”. Распараджэньне Старшынствуючага ў савеце галоўнага упраўленьня Ўсходняй Сыбіры быў пералічаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 1 лютага 1878 года. Згодна з Артыкульнага сьпісу ён “Росту 2 аршыны 5½ вяршкоў, валасы чорныя, вочы карыя, твар смуглявы”. Уселены ў 1-шы Нахарскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні, дзебыў у 1882 годзе. У 1883 годзе падаваў прашэньне на выезд у Рыгу. У 1895 годзе жыў у Якуцку. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 12. Спр. 389. Арк. 37-38; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895 гг.). Якутск. 1982. С. 156-157; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 219; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

*    МІТКЕВІЧ /МИТНЕВИЧ, МИТКЕВИЧЪ/ Гіпаліт /Генрыхъ/ – са шляхціцаў Панявежскага вуезда Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, пісьмавод пры міравым пасрэдніку Навааляксандраўскага вуезда Ковенскай губэрні, пражываў у маёнтку Пушкі. За ўдзел ў паўстаньні ў аддзеле Яна Ельскага Ёдкі, ды вызваленьне палонных пад Опсай, атрымаў 4 гады катаржных працаў. Пакараньне адбыў на Нерчынскай катарзе. Пасьля адбыцьця катаргі жыў у Іркуцку, дзе, як паведамлялі Иркутские губернские ведомости (№ 34, за 1869 год) спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам, “але дзякуючы хутка аказанай дапамогі выжыў”. Затым пражываў у паселішчы Мача Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці, потым ў паселішчы Нахтуйскім, якое знаходзілася на супрацьлеглым беразе Лены. Дапамагаў уцёкам з выгнаньня Станіслава Трусевіча. Ягоны сын Мікалай Генрыхавіч Миткевич”, эсэр, які вывучыўся на юрыста, ў 1925 годзе выехаў у Вялікабрытанію ў якасьці службоўца Цэнтрасаюза па збыце пушніны і застаўся там як палітычны эмігрант. У 1927 году ад яго Натальля Сямёнава (абвінавачаная за сувязь з японскай выведка) нібыта перадала якуту Кузьме Гаўрылаву, эканамісту “у Саюзпушніна” ліст, за што таму інкрымінавалі сувязь з ангельскай выведкай і расстралялі 15 верасьня 1938 года. Захар Герасімавіч Міткевіч, 1907 года нараджэньня, які працаваў цесьлям ў Алёкмінску, быў арыштаваны 17 траўня 1939 года і 23 верасьня 1940 (1944) года памёр ў зьняволеньні. /Ольминский М.  Эпизоды прошлого. // Вестник жизни. Петроград. № 1. 1918. С. 12-13; Hedemann O.  Historja powiatu Brasławskiego. Wilno. 1930. S. 453; История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 162-163; Спіс паўстанцаў 1863 г. атрада Я. Ельскага-Ёдкі. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Браслаўскага раёна. Мінск. 1998. С. 183; Jędrychowska B.  Obraz polskich zesłańców wIrkuckich Wiadomosciah Guberialnych” (1863-1873). // Przegląd wschodni. T. V. Z. 1. Warszawa. 1998. C. 150; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 52; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 52./

    МІХАЙЛОЎСКІ /МИХАЙЛОВСКИЙ/ Шыман /Семион/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай кругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МІХАЛЕВІЧ Якаў - адлучка ў 1868 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МІХАЛЬСКІ /Михальский/ Канстанты /Константин/  маюцца зьвесткі за 1880-1891гады ягонага знаходжаньня ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    МІХАЛЬСКІ /Михальский/ Францішак /Франц/ – маюцца зьвесткі за 1872-1874 гады ягонага знаходжаньня ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    МІЦКЕВІЧ /Мицкевич, Моцкевич/ Канстанты /Канстантин/ - у 1868 годзе знаходзіўся ў Намскім улусе, затым ў Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    МІШТАЛЕЎСКІ /МАШТАЛЕВСКИЙ, МИЧТАНЕВСКИЙ, МОШТАЛЕВСКИЙ, МОЧТАЛЕВСКИЙ, MISZTALEWSKI/ Ян /Jan/, сын Людвіка /Людвигович/ – нарадзіўся ў 1844 /1847, 1843/ годзе, з мяшчанаў горада Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. У 1863 годзе аддадзены ў вайсковую службу ў 44-ты Камчацкі пяхотны полк, які кватараваў у горадзе Арол. За ўцёкі і адмову ад службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Табольскі прыказ аб ссыльных прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць. 11 студзеня 1867 года, калі знаходзіўся на лячэньні ў Кірэнскай акруговай лякарні Іркуцкай губэрні, разам з Уладзіславам Мадзалеўскім ды Янам Бахоўскім прынесьлі ад сасланых 4 фунты каўбасы. Доктар Арлоў загадаў служыцелю Васілю Мацьвееву адабраць яе для захоўваньня, але Мацьвееў зьеў частку кілбасы. Мадзалеўскі запатрабаваў каб той прынёс рэшту кілбасы ды пачаў яго зьбіваць. Бахоўскі ды Мішталеўскі былі спынены ў калідоры ніжнімі чынамі, якія знаходзіліся там. Бахоўскі ды Мішталеўскі атрымалі за гэта 15 сутак турмы і год сельскіх работ У горад Якуцк дастаўлены 31 сакавіка 1867 года і 4 красавіка 1867 года ўселены ў Алданскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай вобласьці, 7 траўня 1874 года пералічаны ў Жулейскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні і ў 1881 годзе знаходзіўся там. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 220./

    МІШЧАК /МИЩАК, МОЩАК, MISZCZAK/ Антоні /Антон, Antoni/ - нарадзіўся ў 1840 /1842/ годзе ў Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі. За ўдзел у паўстаньні пакліканы шараговым да войска. За непадпарадкаваньне ваеннаму начальству і за спробу вызваленьня арыштаваных таварышаў быў арыштаваны і па рашэньні генэрал-аудытарыята ад 19 студня 1867 года выключаны з ваеннай службы і сасланы, замест здачы ў арыштанцкія роты, на пасяленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 27 красавіка 1867 года і загадам Якуцкага абласнога праўленьня ад 30 красавіка 1868 года прызначаны ў Жэрскі /Хорынски/ насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1870 годзе сталяр ў Якуцку. У ссылцы ажаніўся. У 1876 году быў прылічаны да мяшчанаў горада Якуцка. Пастановай Якуцкага абласнога праўленьня ў 1884 годзе быў прылічаны да сялянаў Амгінскай вёскі Алёкмінскай акругі. З сям’ёй жыў у горадзе Алёкмінску. Атрымліваў дазвол і выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы. Памёр у ліпені 1888 года на Вазьнясенскай капальні Мала-Патамскага таварыства. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 100, 192, 201, 243, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 100, 192, 201, 243, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 399, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 219-220./

    МОЖАК /МОЖЕК, MOŻEK/ Пётар /Петр, Piotr/ – нарадзіўся ў 1844 /1843/ годзе, шараговы Тамбоўскай зборнай каманды. За невыкананьне загаду і замах на вызваленьне таварышаў па рашэньні камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі і праз Тамбоўскае губэрнскае праўленьне сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб ссыльных месцам выгнаньня прызначыў яму Якуцкую вобласьць. У горад Якуцк быў дастаўлены 22 чэрвеня /1866/ 1868 года і 2 іюля ўселены ў Хадарскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. На левай назе шнар. У 1868 годзе на залатых капальнях Пермікіна ў Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці. Памёр 2 красавіка 1869 года ў Мачынскім шпіталі Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 28, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 220-221./

*    МУРАЎСКІ Аляксандар – па канфірмацыі памочніка камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Упамінаецца ў 1868 годзе ў Багарадзкім насьлезе Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Картатэка/


*    МУРАЎСКІ (МУРАВСКИЙ, МОРАВКО, МРОВКО, МУРАВКИН) Віктар, сын Антонія – нар. ў 1833 г. у с. Букава Ломжыцкага вуезда Аўгустаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у паўстаньні 1863 г. сасланы ў Якуцкую вобласьць, куды дастаўлены 13 студзеня 1868 г. і ўселены ў Хамустацкі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 23 верасьня 1887 г. выехаў на радзіму. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    МУРАХОЎСКІ /МУРАХОВСКИЙ/ Александар /Александр/ – маюцца зьвесткі аб ягоным знаходжаньні за 1879 год у Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    МУРАХОЎСКІ /МУРАХОВСКИЙ/ Міхал /Михаил/ - адлучка ў 1876 годзе з горада Іркуцка ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    МУЧАР Караль /Карл/ – маюцца зьвесткі аб ягоным знаходжаньні за 1871 год у Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    МЫСЛОЎСКІ /МЫСЛОВСКИЙ, MYSŁOWSKI/ Антоні /Антон, Antoni/ – адбываў пакараньне на нерчынскай катарзе. Маюцца зьвесткі аб ягоным знаходжаньні за 1882-1883 гады па Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34; Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 7./

    НАВАВЕЙСКІ /НОВОВЕЙСКИЙ/ Юльян /Юлян/ - адлучка ў 1876 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    НАВАКОЎСКІ /НОВАКОВСКИЙ/ Леан /Лев/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    НАВАКОЎСКІ /НОВАКОВСКИЙ/ Ян /Иван/ - адлучка ў 1873-1877 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    НАВАСЕЛЬСКІ /НОВОСЕЛЬСКИЙ/ Табіян /Тобион, Тобиан, Теофил, Евгений/ - каталіцкага веравызнаньня, за ўцёкі са службы ды страту казённых рэчаў па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі быў пазбаўлены вайсковага званьня і сасланы на жыхарства ў Сыбір. З Іркуцка быў адпраўлены ў Якуцкую вобласьць але з паселішча Качуг зьдзейсьніў уцёкі па Маскоўскаму тракту. Быў ў 1867 годзе спайманы ў сяле Бірульскае і пасьля атрыманьня 50 удараў розгамі адпраўлены ў Якуцкую вобласьць. У абласны горад Якуцк дастаўлены 28 верасьня 1867 года і ўселены ў 1-м Быжагажынскім наслезе Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе пераведзены ў Мікольскую слабаду. У 1874 годзе ў невядомай адлучцы. Прыняў праваслаўе з імем Яўген. Пасяленец Ніжневудзінскай акругі Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

*    НАВІЦКІ /НОВИЦКИЙ/ Адам – з мяшчанаў горада Варшавы. У Якуцкую вобласьць дастаўлены 11 ліпеня 1869 года і ўселены ў Атамайскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкімінскай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

*    НАВІЦКІ /НОВИЦКИЙ/ Андрэй /Андрей/, сын Яна – каталіцкага веравызнаньня, з Ломжынскага вуезду Аўгустаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Рэкрутаваны шараговы. Дастаўлены ў абласны горад Якуцк 5 красавіка 1868 года і ўселены ў Дагдагінскім насьлезе Ўсходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, потым пераведзены ў сяло Добрае Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі. Памёр ў 1873 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29, 41; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21./

    НАВІЦКІ /НОВИЦКИЙ/ Марцін /Мартын/ - знаходзіўся ў 1875 годзе ў Атамайскім насьлезе Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /У паліцэйскіх сьпісах ягонае прозьвішча закрэсьленае/. /Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24/

    НАВІЦКІ /НОВИЦКИЙ/ Сільвестр /Силиверст, Селиверст/ /Иванович/- з мяшчанаў. Шараговы Ражскага пяхотнага палку, за 2-я ўцёкі са служба і найменаваньне сябе рознымі імёнамі, па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага атрымаў 100 удараў розгамі і сасланы ў Сыбір. У абласны горад Якуцк прыбыў 2 кастрычніка 1868 годзе і паселены ў Атамайскім насьлезе Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 4 студня 1869 года заявіў, што пры ўцёках 29 красавіка 1866 года з рабочай роты ў Арлоўскай губэрні ён забіў шараговага ў 630 вёрстах ад горада Арла. Але гэтае не пацьвердзілася і за нагавор атрымаў 4 месяцы турэмнага зьняволеньня. Пабраўся шлюбам з інародкай, ураджэнкі Вілюйскай акругі. Па маніфэсьце 17 траўня 1871 году вернуты ранейшыя правы стану. У 1886 годзе пераведзены ў Хачыкацкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

    НАВІЦКІ /НОВИЦКИЙ, NOWICKI/ Уладзіслаў /Владислав, Władysław/– нарадзіўся ў 1844 годзе, са шляхты каталіцкага веравызнаньня Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За знаходжаньне ў мяцежніцкай хэўры па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў Сыбір. Паселены быў у Енісейскай губэрні. 22 студзеня 1970 года па распараджэньню генэрал–губэрнатара Ўсходняй Сыбіры высланы ў Якуцкую вобласьць У абласны горад Якуцк быў дастаўлены ў кастрычніку 1870 года і 28 кастрычніка 1870 года ўселены ў Хачыкацкі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1871 годзе былі вернутыя правы стану. У 1874 годзе дазволена працаваць на дзяржаўнай службе. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні. Памёр 1 сакавіка 1872 /1876, 1886/ года ў Алёкмінскай акрузе на залатых промыслах Мала-Патамскага таварыства. / Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29, 42; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 221./

    НАВІЦКІ /НОВИЦКИЙ, NOWICKI/ Юзаф /Юзеф, Осип, Józef/ - нарадзіўся ў 1843 годзе ў сям’і мешчаніна з Плоцкай губэрні Каралеўства Польскага /вуезднага горада Ковеля Валынскай губэрні/ Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўцёкі са службы, у якую быў аддадзены за палітычныя злачынствы, набыцьцё фальшывага пашпарту ды ілжывае паказаньне па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі пазбаўлены воінскага званьня, а таксама ўсіх асаблівых правоў і перавагаў ды сасланы на жыцьцё ў самыя аддаленыя месцы ў Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 22 чэрвеня 1866 года і Якуцкім губэрнатарам прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў Алёкмінск 18 ліпеня 1866 года і 19 ліпеня 1866 года паселены ў Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сялянскай воласьці, у 1867 годзе прылічаны да Амгінскай сялянскай грамады. займаўся цясьлярскімі працамі. Ад 1869 года фактычна пражываў у Алекмінску. 11 лютага 1970 года дазволена перасяліцца ў Верхаленскую акругу Іркуцкай губэрні, але выездам не скарыстаўся. Ажаніўся на сялянцы Фрасыне /Ефрасіньні/ Васільлевай, з якой выяжджаў дзеля заробку ў 1875 годзе на залатыя каальні, памерла 31 траўня 1888 года і была пахаваная на могілках Бызылеўскай капальні Верная. Пасьля пражываў у Алёкмінску, займаўся падзённымі працамі ў розных асобаў, займаўся вінным гандлем. Памёр у 1887 годзе ў горадзе Алёкмінску. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 100, 136, 141, 143-145, 190, 201, 215-216, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 100, 136, 141, 143-145, 190, 201, 215-216, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 399, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 5-6, 29, 42; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 221./

    НАГРОДЗКІ /Нагродский/ Ян /Иван/ – нарадзіўся ў 1820 годзе, з адстаўных казакоў. За зьневажальныя прамовы (перамаўленьне дзёрзкіх прамоў супроць сьвяшчэннай асобы Гасудара Імпэратара) ды выяўленую па справе нянавісьць да расейцаў, рашэньнем камандуючага войскамі Ўсходняй Сыбіры, як няздольнага да працы ў арыштанцкіх ротах інжынэрнага ведамства, вырашана саслаць на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць, з прыцягненьнем там на казённыя і грамадзкія працы на працягу адведзенага законам часу. Сасланы бестэрмінова. Пад наглядам з 9 верасьня 1866 году, з казны нічога не атрымліваў, адзінокі. Жыў у горадзе Якуцку Якуцкай вобласьці і займаўся перапіскай папераў у прыватных асобаў. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 55; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 14; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 243./

    НАДЗЕЛЬСКІ /НАДЗЕЛЬСКИЙ/ Штэфан /Степан/ - адлучка ў 1881 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    НАДРОЎСКІ /НАДРОВСКИЙ/ Аляксандар /Аляксандр/ - адлучка ў 1877 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    НАДРОЎСКІ /НАДРОВСКИЙ/ Антон - адлучка ў 1877 годзе ў Якуцкую вобласьць. / Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    НАРАЖНЕЦКІ Ігнацы - знаходзіўся ў 1875 годзе ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    НАЎРАЦКІ /НОВРОЦКИЙ/ Максым /Максим/ - у 1867 годзе быў дастаўлены ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29./

    НАЎРАЦКІ /НАВРАЦКИЙ, НАВРОЦКИЙ, NAWROCKI/ Ян /Jan, Józef/ – нарадзіўся ў 1837 годзе. Паходзіў з мяшчанаў Плоцкай /Полацкай/ губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы і ўдзел у сутычках супраць расейскіх войскаў па канфірмацыі камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі аддадзены на вайсковую службу шараговым ў Арэнбурскую арыштанцкую роту грамадзянскага ведамства на два гады, адкуль уцёк і па вызначэньні галоўнакамандуючага ўсімі арыштанцкімі ротамі грамадзянскага ведамства прыгавораны да сасланьня ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры на пасяленьне. Табольскім прыказам аб сасланых прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Згодна артыкульнага сьпіса: росту 6 вяршкоў, валасы светла-русыя, вочы шэрыя, твар рабы. У горад Якуцк дастаўлены 11 лютага 1868 году і па загаду Абласнога праўленьня ад 18 лютага 1867 года за № 470 прызначаны ў Кабяконскі насьлег Намскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці але з-за таго што там ён аказаўся адзіным “палякам”, то па ягонай просьбе на выснове загаду ад 27 красавіка 1868 года за № 1538 пералічаны ў пераведзены ў Мурчукінскі насьлег Намскага ўлуса, дзе знаходзіўся Станіслаў Гаўзер. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Па прадпісаньні губэрнатара ад 21 сакавіка 1970 года за № 883 быў пераведзены /паводле маніфэста 1874 года/ ў Верхаленскую акругу Іркуцкай губэрні. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 5. Спр. 1. Арк. 128; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-64 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 55; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 267, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17, 24; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 221; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 392./

    НЕВЯДОМСКІ /НЕВЕДОМСКИЙ, НЕВОДОВСКИЙ/ Бэрнард /Бернгард/ - дастаўлены ў горад Якуцк ў 1874 годзе. Усялёны ў Якуцую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29./

    НЕВЯРОЎСКІ /НЕВЕРОВСКИЙ/ Матэвуш /Матеус, Максим/ – зьвесткі аб ім маюцца па 1867-1869 гадах. Усяляемы рабочы Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці з палякаў 5 сьнежня 1867 года выказаў жаданьне далучыцца да праваслаўя. 21 студзеня 1867 года ён быў ахрышчаны ў праваслаўе з імем Максым. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    НЕМАЁЎСКІ /НЕМОЙОВСКИЙ/ Людвік – нарадзіўся ў 1823 годзе ў Варшаве. За ўдзел ў паўстаньні 1863-1864 гадоў сасланы ў Сыбір. З 1865 года жыў у паселішчы Балахта Ачынскай акругі Енісейскай губэрні. Памёр ў Варшаве ў 1892 годзе. У сваіх творах пісаў пра якутаў.rmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 36-37; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 35-36; Немоёвский Л.  Первобытные племена Сибири. Койданава. 2012./

    НЕРШТЭЙН /НЕРШТЕЙН, НОРШТЕЙН, ГОРЦЛЕВ/ Станіслаў /Станислав, Станислав-Неритейн, Шанша/, сын Горцля – з мяшчанаў горада Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Шараговы 67-га Таруцінскага пяхотнага палку. За першыя са службы ўцёкі па канфірмацыі 12 кастрычніка 1866 года камандуючага войскамі Адэскай ваеннай акругі атрымаў 100 удараў розгаў і сасланьне ў аддаленыя месцы Сыбіры. У горад Якуцк дастаўлены 7 верасьня 1868 года і прылічаны 9 верасьня 1868 года ў Багарадзкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Памёр ў 1869 годзе ў Якуцку. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    НЕЦЁЎСКІ /НЕЦИОВСКИЙ, НАЦИОВСКИЙ/ Уладзіслаў /Владислав/ – з палітычных злачынцаў, прылічаных да Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Дазвалена ў навігацыю 1868 году працаваць на параплавах Ленскага параплаўства Іркуцкага купца 1-й гільдыі Хамінава і наведваць 6 месяцаў Якуцкую вобласьць. Прадпісвалася ў горад адпускаць талькі на кароткі час. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 464; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    НІКЕЛЬ /НИКЕЛЬ/ Густаў /Густав/ – дастаўлены ў абласны горад Якуцк у 1869 годзе і паселены ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьци. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29./

    НОВАК Войцех, сын Яна – дастаўлены ў Якуцк ў 1869 годзе і ўселены ў 4-ты Мальжэгарскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці.У 1974 г. выехаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Атрымаў зьнявечаньне /раздрабіла частку ступні/ на залатых капальнях Трапезнікавых, за што атрымаў грашовую кампэнсацыю. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29./

    НЯЧАЕЎ /НЕЧАЕВ/ Станіслаў - знаходзіўся ў 1875 годзе ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ПАЗНАНСКІ /ПОЗНАНСКИЙ, POZNAŃSKI/ Юзаф /Юзеф, Józef/ – шараговы Тамбоўскай зборнай каманды за невыкананьне загадаў начальства ды замах на вызваленьне таварышаў па канфірмацыі Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. У Якуцк быў дастаўлены 30 ліпеня 1868 году і ўселены ў Якуцкую акругу Якуцкай вобласьці. Быў прылічаны да якуцкай сялянскай грамады. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 473; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 224-225; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ПАЛІНОЎСКІ /ПОЛИНОВСКИЙ/ Станіслаў /Станислав/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

*    ПАПКОЎСКІ Ян – нарадзіўся ў 1842 годзе. Шараговы 46-га Дняпроўскага пяхотнага палку. За 1-я ўцёкі, якія працягваліся з 24 траўня 1863 году да ліпеня 1865 году, з пераходам мяжы, ды за 2-я ўцёкі з пад арышту, па канфірмацыі Галоўнакамандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры з Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі. У Якуцк дастаўлены ў 1867 годзе і паселены ў Баягантайскім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1867 годзе знаходзіўся “ва ўцёках”. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21./

    ПАПРОЦКІ /ПОПРОЦКИЙ, ПОПРЕЦКИЙ, PAPROCKI/ Бруна – нарадзіўся ў 1841 годзе, паходзіў са шляхты Радамскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За знаходжаньне ў бандзе мяцежнікаў у чыне паручніка і за ўдзел у сутычках з расейскімі войскамі, па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага сасланы ў Сыбір не пасяленьне бестэрмінова. Паселены быў у Енісейскай губэрні. Служыў гувэрнёрам у золатапрамыслоўца Падсосава, Згодна рапарту паліцэйскага Кузмінскага Папроцкі быў “блізкі сябра Ізьбінскага і разам з ім у доме Падсосава асуджаў адміністрацыю і выказвае відавочную злосьць супраць ураду. Звыш таго, Папроцкі бывае вольна ў Мінусінскім высакародным сходзе і гуляе ў тамашнім грамадзтве ўплывовую ролю” У 1866 годзе быў прызначаны да ссылкі ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены ў 1867 годзе і ўселены 15 ліпеня 1867 года ў Сабарайскі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай вобласьці. Ад 13 лістападу 1867 г. пад наглядам у Якуцку, нічым не займаецца, дапамогі не атрымлівае, сямі не мае. 5 чэрвеня 1868 года на беразе ракі Лены, на прыстані, адбылася “тайная размова” паміж чатырма палітычнымі сасланымі, якія жылі ў горадзе Якуцку, і двума, якія сышлі з параплава Хамінава /адзін невядомы зламысьнік, другі Іван Завіш/. Яны гутарылі аб няўдалым замаху Д. Каракозава на расейскага імпэратара і аб неабходнасьці яшчэ раз паспрабаваць забіць цара з дапамогай “паветранага снараду”, калі ён будзе знаходзіцца ў дарозе. Адзін з іх казаў, што “яшчэ Польска не згінела покі мы жывем”. Пасьля такой размовы былі праведзены ператрусы ў Бруна Папроцкага ды А. Казлоўскага. Па прадпісаньню Якуцкага губэрнатара ад 12 траўня 1869 года па высачэйшаму загаду вернуты на радзіму. /Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 94-95; Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 132; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 26; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53; Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск. 2006. С. 34; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

*    ПАПЯЛЯТЧЫК /ПОПЕЛЯТЧИК/ Юзаф /Юзеф/ - з рэкрутаў, “за палітычнае злачынства па рашэньні часовага палявога суду ў Полацку” /Плоцку/ сасланы ў Сыбір. Табольскім прыказам аб сасланых 16 верасьня 1866 году прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 18 ліпеня 1867 году і ўселены 21 ліпеня 1867 году ў Сулгачынскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 30 верасьня 1868 года пераведзены ў Багарадзкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі. 21 сакавіка 1870 году разам з Ксаверам Абарскім пераведзены ў Верхаленскую акругу Іркуцкай губэрні. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 267, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19./

    ПАСЛОЎСКІ Ізыдар – 9 красавіка 1871 годзе расшукваўся Галоўным упраўленьнем Усходняй Сыбіры ў Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ПАСЬРЭДНІЦКІ /ПОСРЕДНИЦКИЙ, POŚREDNICKI/ Канстанты /Константин, Konstanty/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, каталіцкага веравызнаньня. Дастаўлены ў Якуцк у 1871 годзе і ўселены 6 сакавіка 1871 года паселены ў сяле Амга Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 10 студзеня 1872 года  прыпісаны да 4-га Жэхсагонскі насьлега Батурускага ўлусу. Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці але там не зьяўляўся. Адлучаўся дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Памёр 9 траўня 1887 года на капальнях Малапатамскіх таварыства і 3 чэрвеня 1887 года пахаваны на агульных могілках Васькрасенскай капальні. 1887 годзе. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 399, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30, 42; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 224./

    ПАЎЛІКОЎСКІ /ПАВЛИКОВСКИЙ/ Францішак /Франц/ - адлучка ў 1878-1884 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    ПАЎЛОЎСКІ /ПАВЛОВСКИЙ/ Валеры /Валерий/ - адлучка ў 1884 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    ПАЎЛОЎСКІ Войцех – нарадзіўся ў 1831 годзе, з шараговых Іркуцкай паліцэйскай каманды, за п’янства ды нанясеньне пабояў квартальнаму ў Енісейскай губэрні, атрымаў 16 верасьня 1864 году 8 гадоў катаржных працаў ва Вусьць-Каменегорскай крэпасьці. У Якуцк быў дастаўлены 1 красавіка 1868 года і ўселены ў 1-шы Сатуцкі насьлег Барагонскага /Заходне-Кангаласкага/ ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Памёр ў 1873 /1884/ годзе. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29, 42; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    ПАЎЛОЎСКІ Макар, сын Васіля – адлучка з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці ў 1883 ды 1884 гадах ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 473;

    ПАЎЛЮСІНСКІ /ПАВЛЮСИНСКИЙ, PAWLUSIŃSKI/ Ян /Jan/ – нарадзіўся ў 1847 /1843/ годзе, паходзіў з сялян Радамскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. У 1864 годзе быў аддадзены шараговым у ваенную службу. За ўцёкі з месца пакліканьня (мястэчка Чэрлок Радамскай губэрні) пры прывядзеньні да прысягі на вернасьць да імпэратара Расейскай імпэрыі ды страту казённых рэчаў па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага ад 17 лістападу 1866 году быў пакараны 100 ударамі розгаў і сасланы з Варшавы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб ссыльных прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 10 сакавіка 1868 года і ўселены 13 сакавіка 1868 году ў 2-гі Хатылінскі /Хаяхсыцкі/ насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 18 кастрычніка 1870 году адасланы з залатых промыслаў з просьбай каб больш яго туды не пасылалі, але ў 1877 і 1881 годах ізноў быў там. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 222-223./

    ПАХУЦКІ Францішак /Франц/ – па зьвесткам у 1888-1889 гадах знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    ПАШКЕВІЧ Леан – упамінаўся ў 1875 годзе па Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ПЕРЖАКАЎ Войцех – упамінаўся ў 1875 годзе па Якуцкай крузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ПЕХ Шыман /Шимон, Симон/ - нарадзіўся ў 1846 годзе, з мяшчанаў. За ўцёкі са службы і крадзеж рэчаў па канфірмацыі Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі быў сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены ў 1868 годзе і 24 чэрвеня 1868 году ўселены ў 2-гі Чакырскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19./

    ПІЛІПОЎСКІ /ФИЛИППОВСКИЙ/ Адам - адлучка ў 1871 гадзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 419, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ПІЛІПЯК /ФИЛИППЯК ФИЛИПНЯК, ФИЛИПИН/ Ян, сын Казімера – шараговы 72-га Тульскага пяхотнага палку. Дастаўлены 5 красавіка 1868 года ў горад Якуцк і ўселены ў Мурчукінскі насьлег Намскага ўлуса /ва Ўсходне-Кангаласкі ўлус/ Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе знаходзіўся ў Іркуцкай губэрні. У 1884 годзе прыняў праваслаўе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 31; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

    ПІЛЬПЕРТ Ян – упамінаўся ў 1875 годзе па Якуцкай крузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    ПІСЕЦКІ /ПИСЕЦКИЙ/ Уладзіслаў - адлучка ў 1881 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    ПЛЕСКАЧЭЎСКІ /ПЛЕСКАЧЕВСКИЙ/ Віктар – маюцца зьвесткі што ён у 1884, 1886 ды 1888 гадах бываў ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34, 39./

    ПЛЁНКОЎСКІ /ПЛИОНКОВСКИЙ/ Рамуальд /Ромуальд/ - адлучка ў 1872-1883 гадах з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

*    ПОЛЬ Канстанты /Константин/, сын Эдварда /Эдуардавич/ - нарадзіўся ў 1838 /1841/ годзе, са шляхты Царства Польскага, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у мяцяжы быў здадзены шараговым ў Каўказкі лінейны батальён. За самавольную адлучку па канфірмацыі Камандуючага войскамі Каўказкай ваеннай акругі 17 лістапада 1866 году быў сасланы ў Сыбір. У горад Якуцк быў дастаўлены ў 1868 годзе і 12 траўня 1868 году ўселены ў 3-ці Жэхсагонскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1871 годзе пабраўся шлюбам з Агаф’яй. У 1975 годзе быў пераведзены ў Калымскую акругу Якуцкай вобласьці. Дасылаў лісты свайму брату ў Дынабург. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 7, 29./

    ПОПЕЛЬ Аляксандар /Александр/ - адлучка ў 1884 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    ПРОНСКІ Войцех – маюцца зьвесткі 1868 ды 1869 гадоў аб знаходжаньні ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    ПРЫНЬНЕ /ПРИНЬЕ, ПРАНЬЕ, PRINJE/ Тамаш /Томаш, Tomasz, Фома/ - нарадзіўся ў 1839 годзе, аўстрыйскі паддадзены. За ўдзел у хэўры, якая налічвала 804 чалавек мяцежнікаў, пры пераходзе з Аўстрыі ў межы Расейскай імпэрыі, быў арыштаваны, пазбаўлены ўсіх правоў стану ды высланы на паселішча ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 4 студня 1866 года і прызначаны ў Алёкмінскую сялянскую воласьць Якуцкай вобласьці. Прыбыў у горад Алёкмінск 16 студня 1866 года і 18 студзеня 1866 года ўселены ў Мачынскае паселішча Алёкмінскай акругі. Працаваў у купца Салаўёва па канторскай справе. На падставе маніфэста 1866 года генэрал-губэрнатарам Усходняй Сыбіры 26 траўня 1866 года нададзена права лічыцца сасланым на жыцьцё. Атрымліваў гадавыя пасяленчыя пашпарты і выяжджаў на заробкі на Мала-Патамскую залатую капальню. Па маніфэсьце 17 траўня 1868 года Галоўнае ўпраўленьне Ўсходняй Сыбіры 12 ліпеня 1868 года загадала выслаць яго за мяжу. Алёкмінскае акруговае паліцэйскае ўпраўленьне 16 верасьня 1868 года загадала выслаць яго пад казацкім канвоем у горад Кірэнск для далейшай адправы за межы Расійскай імпэрыі. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. С. 140, 143, 189, 212, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 140, 143, 189, 212, 473; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 225./

    ПТАШЫНСКІ /ПТАШИНСКИЙ, PTASZYŃSKI/ Уладзіслаў /Владислав, Władysław/- нарадзіўся ў 1840 году, з мяшчанаў гораду Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы па прысуду начальніка Варшаўскага вайсковага аддзелу ў чэрвені 1863 года быў аддадзены шараговым ў лік набору на ваенную службу ў 1-ы лінейны Арэнбурскі батальён. Жонка Уршуля засталася на радзіме. За другія ўцёкі са службы і за “дрэнныя паводзіны” па канфірмацыі камандуючага войскамі Арэнбурскай ваеннай акругі пакараны 100 ударамі розгаў і ў 1864 /1866/ годзе сасланы на жыцьцё ў аддаленыя месца Сыбіры “з выкарыстаньнем на працах”. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Прыбыў у горад Якуцк 20 чэрвеня 1866 года і прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў горад Алёкмінск 18 ліпеня 1866 года і ўселены ў Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сялянскай воласьці. Па месцы жыхарства займаўся гандлем дробным таварам. Пабраўся шлюбам з “інародкаю”. У 1875 г. па рэзалюцыі адлучаўся ў горад Цюмень. Атрымліваў гадавыя пашпарты і выяжджаў на заробкі на Благавешчанскія залатыя промыслы Прыбярэжна-Віцімскай кампаніі Віцімскай акругі Іркуцкай вобласьці. дзе знаходзіўся да 15 ліпеня 1884 года. Атрымаў дазвол і па выдадзенаму 20 верасьня 1885 года Алёкмінскім акруговым паліцэйскім упраўленьнем пасяленчаскаму пашпарту выехаў на жыхарства ў горад Іркуцк. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 145, 190, 216, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 145, 190, 216, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 399, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 225-226./

    ПТАШЫНСКІ /ПТАШИНСКИЙ, PTASZYŃSKI/ Юзаф /Осип, Иосиф, Osip, Józef/ сын Яна /Ивана/ - нарадзіўся ў 1845 /1847/ годзе, паходзіў з сялянаў вёскі Хазавая Лукаўскага вуезду Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы быў здадзены шараговым у вайсковую службу ў Арэнбурскі батальён. Жонка засталася на радзіме. Па канфірмацыі камандуючага войскамі Арэнбурскай ваеннай акругі за страту казённых рэчаў і ўцёкі са службы з намерам прабрацца на радзіму быў высланы ў аддаленыя месцы Сыбір на пасяленьне. Перасыльны палітычны арыштант ад 24 лютага 1868 году пад наглядам Паліцэйскага ўпраўленьня у Якуцку. 1 красавіка 1868 года дастаўлены ў Якуцк і 1 траўня 1968 года ўселены у Бесьцяхскім насьлезе Мархінскага ўлуса Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. Ажаніўся на мяшчанцы гораду Іркуцка Лізавеце, дачцэ Пятра, Татарынавай. Якуцкім губэрнатарам пераназначаны на жыхарства ў Алёкмінскую акругу. Дастаўлены ў Алёкмінск і, паводле загаду Якуцкага абласнога ўпраўленьня, ад 11 лістападу 1881 года, уселены ў Амгінскую вёску Алёкмінскай сялянскай воласьці. Жадаў пералічыцца ў горад Цюмень. У кастрычніку 1884 года атрымаў дазвол на сваё прашэньне аб прылічэньні яго ў мяшчане горада Іркуцка і ў канцы 1885 года пераехаў, разам з жонкай ды децьмі: Іванам, Лізаветай, Ганнай і Тацьцянай, на жыхарства ў горад Іркуцк, дзе ў лютым 1886 годзе быў прылічаны да мяшчанскае грамады. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 191, 273-274, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 191, 273-274, 473; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 225; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

*    ПУЖЫЦКІ /ПУРЫЦКІ, ПУРЖИЦКИЙ, ПУЖИЦКИЙ, ПУРЖАЦКИЙ, PUŻYCKI, ПЗРЖДЗЕЦКИЙ/ Вінцэнты /Викентий/, сын Міхала - нарадзіўся ў 1827 годзе, са шляхты горада Сувалкі Аўгустаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у мяцяжы быў арыштаваны і па канфірмацыі прыгавору галоўным ваенным начальнікам Аўгустаўскай губэрні генэрал-лейтэнантам Бакланавым у месьце Сувалкі ў 1864 годзе пазбаўлены ўсіх правоў стану ды асуджаны на выгнаньне ў аддаленыя месцы Сыбіры на паселішча. 19 лістапада 1864 году паселены ва Урыкаўскай воласьці Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні, потым яго “як чалавека ўпартага, свавольнага і бунтоўнага характару” 1 лютага 1865 году накіравалі ў Якуцкую вобласьць з устанаўленьнем строгага паліцэйскага нагляду. Дастаўлены ў Якуцк 29 чэрвеня 1865 года і 9 ліпеня 1865 года уселены ў паселішча Марха Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Загадам Якуцкага губэрнатара 10 студзеня 1866 года адпраўлены на паселішча ў Верхаянскую акругу Якуцкай вобласьці, куды быў дастаўлены 2 сакавіка 1866 году. У студзені 1870 года пераназначаны ў Амгинскую слабаду Якуцкай акругі, дзе заставаўся да чэрвеня 1872 года. Сялянскі староста пра яго адзываўся так: “характару ён надзвычай злоснага і раздражняльнага, так што ні на адной кватэры, якая адводзілася яму ад грамады, ня мог ужыцца з домаўласьнікамі і акрамя таго падбухторвае сялян да зачынаньня судовых спраў і піша прашэньні, якія не абгрунтаваныя”. Паводле маніфэсту ад 17 траўня 1871 года ў 1875 году адноўлены ў правах шляхціца. Загадам Якуцкага губэрнатара ад 16 лютага 1872 года пераназначаны ў Алёкмінскую акругу. Дастаўлены ў горад Алёкмінск 26 чэрвеня 1872 года і ў Нахтуйску наняўся на працу на капальні ганаровых грамадзянаў Басьніна і Катышэўскага, адкуль быў звольнены 4 красавіка 1874 года. Прадпісаньнем Якуцкага губэрнатара ад 5 ліпеня 1875 году за № 2889 на імя Алёкмінскага акруговага паліцэйскага ўпраўленьня адноўлены ў ранейшых правах стану. Працаваў у Ленскім золатапрамысловым таварыстве, пісарчуком Руска-Рэчанскай станцыі Іркуцка-Якуцкага тракту. Ад 1880 /1881/ года жыў у Алёкмінску, быў пісарчуком. Памёр 2 чэрвеня 1885 года пасьля працяглай хваробы у лякарні горада Алёкмінска. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 1. Спр. 14. Арк. 10; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 54; Троев П. С.  Иван Худяков в Верхоянской ссылке. Якутск. 1980. С. 44-45; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 68; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 100, 141, 160, 191, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 100, 141, 160, 191, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 399, 466; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 13-14; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 7, 12, 30, 42; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 226; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ПУЗЫНСКІ /ПУЗЫНСКИЙ/ Станіслаў /Станислав/ - адлучка ў 1867 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. 29 лютага 1868 году Іркуцкі купец 1-й гільдыі Дамброўскі хадайнічаў аб выдачы палітычнаму сасланцу Урыкаўскай воласьці Іркуцкай губэрні Станіславу Пузынскаму білета на 9 месяцаў дзеля пражываньня ў Іркуцкай, Верхаленскай і Кірэнскай акругах Іркуцкай губэрні ды Якуцкай і Алёкмінскай акругах Якуцкай вобласьці па ягоным гандлёвым справам. На што Пузынскі атрымаў дазвол “без права выезду на казённыя заводы”. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    ПЫС ПЯСЕЦКІ /ПОСЯТСКИЙ, ПЕСЕЦКИЙ, ПЯСЕЦКИЙ ПЖЕЦКИЙ, ПЯС, ПЫС, PIESIECKI, PIESECKI, PIESIU/ Ян /Jan/, сын Інакенція - нарадзіўся ў 1837 годзе ў мястэчку Унзахендава Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За “дапамогу мяцяжу” у 1863 годзе быў аддадзены ў расейскае войска. Жонка засталася на радзіме. Служыў шараговым ва Уфімскім губэрнскім батальёне, адкуль зьдзейсьніў уцёкі. За гэта і іншыя ўчынкі камандуючым войскамі Арэнбурскага краю быў асуджаны да пакараньня ў 200 удараў розгамі і ссылцы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў акруговы горад Алёкмінск 24 верасьня 1866 года і ўселены ў 2-і Меіцкі насьлег Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці. Пераведзены на жыхарства ў горад Алёкмінск, дзе займаўся кавальскім майстэрствам. У 1891 гадзе яшчэ пражываў у Алёкмінскай акрузе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50 51; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 137, 190, 218-219, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 137, 190, 218-219, 473; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 9-10; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 9; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 223-224; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 392./

    ПШЭКАС /ПЖЕКОС, ПРЖЕКОС, ПШЕНОВ/ Войцех – дастаўлены ў места Якуцк Якуцкай вобласьці ў 1868 годзе і ўселены ў Верхаянскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 7, 30; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18./

    ПШЭМІРСКІ /ПРЖЕМИРСКИЙ/ Марцін /Мартын/ - нарадзіўся ў 1842 годзе, каталіцкага веравызнаньня. Шараговы 6-га батальёна Заходняй Сыбіры Па рашэньні камітэту пры батальёне быў вытрыманы на хлебе і вадзе адзін месяц а затым выключаны са сьпісаў батальёна. У Якуцк быў дастаўлены ў 1867 годзе. На левай назе два сьледу ад куль, на правай палове сьпіны плямы ад куль. 11 жніўня 1867 года дастаўлены ў Якуцк і ўселены ў Атамайскі насьлег Намскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Адмаўляўся ад якуцкай ежы і патрабаваў сабе “хлебнай ежы”. У 1874 годзе ў Якуцку. У 1876 годзе прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 18. Спр. 238. Арк. 22, 446; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 30; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен. Якутск. 1999. С. 122; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

    ПЯКАРСКІ /ПЕКАРСКИЙ/ Людвік /Людвиг/, сын Марціна /Мартынавич/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, з прыгонных сялянаў землеўласьніка Залескага. За ўдзел у мяцяжы быў аддадзены ў ваенную службу шараговым у 10 батальён Арэнбурскага корпусу. Пераведзены ў 140 Зайрасайскі пяхотны полк, які быў сфармаваны ў 1863 годзе з аддзелаў Калыванскага пяхотнага полку, які кватараваў у губэрнскім горадзе Кастрама. За ўцёкі з намерам сысьці за мяжу, чым яўна выказаў нядобразычлівасьць да ўраду па канфірмацыі Камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі пакараны 100 ударамі розгаў і сасланы ў Сыбір. У Якуцк быў дастаўлены 15 ліпеня 1867 году і 19 ліпеня ўселены ў 1-шы Бецюнскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ажаніўся на “слабажанцы-паўякутцы” Агаф’і. У сьнежні 1869 году пастановай за № 3653 быў пералічаны ў Амгінскую слабаду Батурускага ўлуса, куды прыбыў з жонкай, займаўся земляробствам. “Ён сам араў зямлю, прадаваў хлеб, зімой езьдзіў як рамізьнік і глядзеў на жыцьцё разумнымі, трохі насьмешлівымі вачыма. Яму многае здавалася сьмешным, і тое, што ён ... калісьці хацеў выратаваць сваю айчыну, і што ён жыве ў гэтай сьмешнай краіне з пяцідзесяціградуснымі маразамі, і што ягоная ўласная жонка паўякутка, і што дзеці яго ляпечуць на чужой для яго мове”. У 1875 годзе ажаніўся на Надзеі, дачцэ Андрэя, Цыркуновай. 29 сьнежня 1908 году выказаў жаданьне вярнуцца на радзіму. 20 лютага 1909 году ў Іркуцкай газэце “Сибирь” было надрукаваны ягоны ліст, прысланы на імя рэдактара, дзе ён прасіў садзейнічаньня. Забіты 2 сакавіка 1923 году ў ЯАССР шалёнай куляй у сваёй хаце пад час штурму “чырвонымі” аддзеламі паселішча Амга. Меў шасьцярых дзетак “яго дзяўчынкі гаварылі толькі па-якуцку” Пісьменьнік Уладзімір Караленка, былы сасланы ў Якуцкай вобласьці, вывеў яго ў аповесьці “Марусіна заімка” пад прозьвішчам Казлоўскі, меў з ім перапіску ды нават дасылаў грошы. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50, 58; Петров И.  Л. М. Пекарскай – Амма сыылкатыгар. // Коммунизм тутуутугар. Амма. Олунньу 25 к. 1884. С. 4; Караленка У. Г.  Марусіна заімка. Нарысы з жыцьця ў далёкай старане. // Караленка У. Г.  Апошні прамень. Мінск. 1984. С. 133-135; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 473; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 9, 17; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 358, 360, 465; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 21, 29, 42; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19./

*    ПЯРКОЎСКІ /ПЕРКОВСКИЙ, PIERKOWSKI/ Тамаш /Томаш, Tomasz/, сын Якуба – нарадзіўся ў 1847 /1842/ годзе, з навадворцаў Ломжынскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За удзел ў “мяцяжы” здадзены ў вайсковую службу. Шараговы 70-га Ражскага пяхотнага палку. За ўцёкі са службы ды пражываньне па фальшывым пасьведчаньням па канфірмацыі камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай кругі пакараны 100 ударамі розгаў і сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых прызначыў яму месцам выгнаньня Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 28 студзеня 1869 года і ўселены ў 1-шы Нахарскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні.Купіў ў Міхала Грамадзінскага, разам з Пятром Сейкоўскім, у Паўлаўскім паселішчы Ўсходне-Кангаласкага ўлусу хату, але сяляне былі супраць гэтага ды заяўлялі што хату прадалі яму пад знос, бо ім “абцяжарана даваць яму поўны надзел зямлі і мець за ім нагляд” ды не дазволілі пасяліцца. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 1. Спр. 1483. Арк. 1-2; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 223./

*    ПЯРО /ПИОРО, ПИАРО, ПИОРА, ПІОРО/ Марцін /Мартын, Мартынъ/ - са шляхціцаў Віцебскага вуезда ды губэрні Расейскай імпэрыі. Ягоны бацька валодаў маёнткамі Юдзіна, у Вілейскім вуездзе, і Сьнігіры, ў Аршанскім вуездзе. Асуджаны ў катаржныя работы на 8 гадоў. Адлучка ў 1871 годзе на Ленскі кірмаш ў горадзе Якуцку, ды 1874 гадах з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 107; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 107./

    ПЯСЕЦКІ /ПЕСЕЦКИЙ, ПЯСЕЦКИЙ/ Антоні /Антон, / - адлучка ў 1884 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці.. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 474; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    ПЯСЕЦКІ /ПЕСЕЦКИЙ, ПЯСЕЦКИЙ, ПИСЕЦКИЙ, PIASECKI/ Станіслаў /Станислав, Stanisław/ - нарадзіўся ў 1837 году ў Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі. Служыў шараговым у расейскім войску, але “за невыкананьне загадаў ды замах на вызваленьне таварышаў” прысудам генэрал-аўдытара ад 19 студзеня 1867 года выключаны са складу шарагоўцаў ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры на пасяленьне. Дастаўлены ў горад Якуцк 8 чэрвеня 1868 года і пастановай Якуцкага абласнога ўпраўленьня ад 7 чэрвеня 1868 года прызначаны ў 2-гі Мельжахсінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 14 траўня 1880 года атрымаў дазвол пабрацца шлюбам з сялянкай удавою Еўдакіяй, дачкой Васіля, Карнілавай. Пастановай Якуцкага абласнога ўпраўленьня ад 20 красавіка 1880 года прылічаны да сялян Амгінскай вёскі Алёкмінскай сялянскай воласьці. У асноўным з жонкай ды сынам Іванам пражываў у горадзе Алёкмінску. У 1890 годзе атрымаў дазвол і выехаў дзеля заробку на залатыя капальні. У 1891 годзе знаходзіўся на Мачынскай рэзыдэнцыі залатых капальняў. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 191, 236, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 191. 236, 473; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 223./

    ПЯСОЧНЫ /ПЕСОЧНЫЙ/ Казімер /Казимир/ – нарадзіўся ў 1839 /1841/ годзе, каталіцкага веравызнаньня, з мястэчку Турэк Калішскага вуезда Варшаўскай губэрні Расійскай імпэрыі. За удзел у мяцяжы ў 1863 годзе аддадзены шараговым ў Арэнбурскі лінейны батальён з якога зьдзейсьніў уцёкі ў верасьні 1865 году. За 2-я са службы ўцёкі сасланы ў Сыбір. З Іркуцка накіраваны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены ў /2 чэрвеня 1866 году/ 1867 годзе і ўселены на станцыю Яланскую Іркуцкага тракту ў Намскім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 28 студня 1868 году па білету адправіўся дзеля заробку на залатыя промыслы ў Мачу Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Быў затрыманы ў Томскай акрузе Томскай губэрні ў траўні 1869 году і вярнуты ў Якуцкую вобласьць. /Магчыма гэтыя уцёкі былі зьдзейсьнены раней з Арэмбурскага батальёну./ /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    ПЯТРОВІЧ САБАЛЕЎСКІ /ПИОТРОВИЧ, СОБОЛЕВСКИЙ, PIOTROWICZ, SOBOLEWSKI/ Францішак /Франц, Franz/ - нарадзіўся ў 1844 годзе, шараговы 4-га Ўсходне-Сыбірскага лінейнага батальёну. За “абражаньне Асобы Гасудара Імпэратара” быў пераведзены ў 4-ты Ўсходнесыбірскі лінейны батальён, але як ня здольны да службы па загаду ад 8 чэрвеня 1876 года падлягаў да звальненьня са службы, таму быў пакінуты на жыхарстве ў Іркуцку пад паліцэйскім наглядам. 23 верасьня 1876 года за забойства ў “п’яным стане з разьбіцьцём шыбы ў кухні каманды і дзьвярэй карцэру ды ўзяцьце за грудкі шараговага Сімакова з намерам укусіць яго” на выснове 101 і 132 артыкулу Ваеннага ўставу сасланы ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк, па адбыцьці турэмнага зьняволеньня, дастаўлены ў кастрычніку 1878 году і паселены на Табагінскай станцыі Іркуцкага тракту ў Намскім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі, дзе знаходзіўся і ў 1881 годзе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 473; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 224./

    ПЯТРОЎСКІ /ПИОТРОВСКИЙ/ Уладзіслаў /Владислав/ - адлучкі ў 1877-1879 гадах ў Якуцкую вобласьць. / Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

*    ПЯТРОЎСКІ /ПИОТРОВСКИЙ/ Францішак /Францышек, Францишко/ - нарадзіўся ў 1844 годзе, каталіцкага веравызнаньня. Шараговы, за ўцёкі са службы па канфірмацыі памочніка Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі пакараны 100 ударамі розгаў і па разглядзе міністра ўнутраных спраў сасланы дзеля ўсяленьня на казённых землях Усходняй Сыбіры. Табольскім пріказам аб сасланых прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У горад Якуцк дастаўлены 1 красавіка 1867 года і прызначаны бестэрмінова ў Анерскі насьлег Дзюпсінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, куды паступіў 10 красавіка 1867 году. Атрымліваў дапамогу ад ураду “2 руб. 94 кап.”. Дзюпсінская інародная ўправа данасіла, што ён “нядобразычлівых паводзінаў ды несумленных думак”. У 1872 годзе быў пералічаны ў Заходне-Кангаласкі ўлус Якуцкай акругі /Тулагінскі насьлег Мегінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці/. /НАРС(Я), ф. 12, воп. 5, спр. 1, арк. 183; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 58; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

*    ПЯТРУШКЕВІЧ /ПЕТРУШКЕВИЧ/ Станіслаў, сын Фелікса – з мяшчанаў вуезднага гораду Цюмень Табольскай губэрні зьвярнуўся да “Галоўнага начальніка краю з прашэньнем, ў якім заявіў, што ягоны бацька Фелікс, сын Андрэя, Пятрушкевіч, былы жыхар Бельскага вуезда Гарадзенскай губэрні, у 1864 годзе пад час польскага мяцяжу быў сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Нямаючы аніякіх зьвестак аб сваім бацьку прасіцель хадайнічае аб навядзеньні даведак і паведамленьні яму, дзе можа знаходзіцца ў сучасны момант Фелікс Пятрушкевіч і калі ён памёр то ці не засталася пасьля яго якая-небудзь маёмасьці і ў чыім распараджэньні яна знаходзіцца.” Галоўнае упраўленьне Ўсходняй Сыбры з гораду Іркуцку зьвярнулася ў Якуцкае абласное праўленьне ад 21 студзеня 1886 года, за № 28, паведаміць ім, ці “сасланы Фелікс Пятрушкевіч калі-небудзь паступаў на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць або знаходзіцца у ёй” і паведаміць ім ды даслаць ягоны артыкульны сьпіс “калі ён выбыў з вобласьці, калі і куды менавіта”. На што з Якуцка было паведамлена, што Фелікс Пятрушевіч ў Якуцкай вобласьці не значыцца. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1. Спр. 4378. Арк. 1./

    ПЯТРУШЫНСКІ /ПЕТРУШИНСКИЙ, ПЕТРУШЕВСКИЙ/ Гыгор /Григорий/ - нарадзіўся ў 1847 годзе, каталіцкага веравызнаньня. Шараговы 140-га Забайкальскага пяхотнага палку, за 1-шыя ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены ў 1867 годзе і 31 сакавіка 1867 года ўселены ў Далдзінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23./

*    ПЯЧОРА /ПЕЧЕРО/ Францішак /Франц/ - са шляхты, служыў у канцылярыі Магілёўскага грамадзянскага губэрнатара. За ўдзел у “мяцяжы” па канфіскацыі маёмасьці быў сасланы ў Сыбір. Адлучка ў 1869 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў горад Якуцк па справах гандлёвай фірмы. /Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілеўскай губ. (падзеі паўстаньня). // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 8. Працы клясы гісторыі. Т. ІІІ. Менск. 1929. С. С. 265, 329; Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілеўскай губ. (падзеі паўстаньня). Менск. 1929.; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 60; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 18; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 98; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 98./

*    ПЯЧОРА /ПЕЧЕРО/ Эдвард /Эдуард/ - за ўдзел ў “мяцяжы” быў сасланы ў Сыбір на 6 гадоў катаргі. Адлучка ў 1878 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці ды ў 1879 гадах з Іркуцкай губэрні ў Якуцкую вобласьць. /Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілеўскай губ. (падзеі паўстаньня). // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 8. Працы клясы гісторыі. Т. ІІІ. Менск. 1929. С. 265, 329; Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілеўскай губ. (падзеі паўстаньня). Менск. 1929. Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./

    ПЯЧЫНСКІ /ПЕЧИНСКИЙ/ Міхал /Михаил/ - адлучка ў 1879 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 473; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 473; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 417, 466; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 39./