среда, 30 апреля 2014 г.

Удзельнікі Паўстаньня 1863-1864 гг. у Якуцкай вобласьці. Ч. 1. Койданава. "Кальвіна". 2013.




    Зь верасьня 1814 г. па чэрвень 1815 г. у Вене пад старшынствам дыплямата Клемэнса Вэнцэля фон Мэтэрніха прайшоў Вэнскі кангрэс (канфэрэнцыі прадстаўнікоў эўрапейскіх дзяржаваў, акрамя Асманскай імпэрыі). Мэтай паседжаньня было ўрэгуляваньне шматлікіх спрэчных пытаньняў, якія ўзьніклі пасьля францускіх рэвалюцыйных войнаў, напалеонаўскіх войнаў і распаду Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі. Вынікам кангрэсу стала зьмена палітычнай мапы Эўропы, зацьвярджэньне граніцаў Францыі, напалеонаўскага герцагства Варшаўскага, Нідэрляндаў, калярайнскіх княстваў, нямецкіх правінцыяў Саксоніі, шматлікіх італьянскіх тэрыторыяў, а таксама, ініцыявала стварэньне сфэры ўплываў, празь якую Каралеўства Францыя, Аўстрыйская імпэрыя, Расейская імпэрыя, Аб’яднанае Каралеўства Вялікабрытаніі і Ірляндыі ды Каралеўства Прусія ўладжвалі лякальныя і рэгіянальныя канфлікты.
    Таксама быў зьдзейсьнены новы падзел земляў былой Рэчы Паспалітай – дзяржавы абодвух народаў Польшчы або Кароны [землі сучасных незалежных рэспублік Польшчы ды Украіны] і Вялікага княства Літоўскага або Літвы [землі сучасных незалежных рэспублік Беларусі ды Летувы]. Было створанае Царства Польскае або ў польскамоўным напісаньні Каралеўства Польскае /Królewstwo Polskie/, якое 15 (27) лістапада 1815 года было аддадзенае пад эгіду Расеі і ад свайго новага “караля” Аляксандра І атрымала канстытуцыю. Гэтая канстытуцыя ператварала толькі што створаную дзяржаву ў спадчынную манархію, “назаўжды злучаную з Расейскай імпэрыяй”. Прусія вярнула сабе польскія землі за ракой Проснай, акрамя Каліша, пад агульнай назвай Вялікага герцагства Познанскага, а таксама Данцыг (Гданьск) і Торн (Торунь). Аўстрыі была вернутая частка страчанага ёю галіцыйскіх земляў ў 1809 годзе. Кракаў з невялічкай акругай утварыў рэспубліку пад апекай Расіі, Аўстрыі і Прусіі але па венскаму пагадненьню 6 лістапада 1846 года яна была ўключана з склад Аўстрыі.
    У выніку гэтага на момант Студзеньскага паўстаньня 1863-1864 гадоў у складзе Аўстра-Венгерскай імпэрыі ўтварылася Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі /Königr. Galizien & Lodomerien/ падзеленае на 6 акругаў, якое разам з Вялікім княства Кракаўскім уваходзілі ў правінцыю Цыслейтанію, якая межавала з Царствам Польскім ды Валынскай, Падольскай і Бесарабскай губэрнямі Расейскай імпэрыі. У складзе Каралеўства Прусія, састаўной часткі Германскай імпэрыі або Саюза утварылася тры правінцыі: Заходняя Прусія, Паўднёвая Прусія і Новая Ўсходняя Прусія, куды ўвайшло Вялікае герцагства Познанскае /Posen/, якое на поўдні ды ўсходзе /Усходняя Прусія/ межавала з Царствам Польскім ды Ковенскай губэрняй Расейскай імпэрыяй, на ўсходзе /Заходняя Прусія/ межавала з Галіцыяй Аўстра-Венгрыі ды Царствам Польскім Расейскай Імпэрыі. Царства Польскае Расейскай імпэрыі складалася з губэрняў: Варшаўскай, Калішскай, Келецкай, Ломжыцкай, Люблінскай, Петракоўскай, Плоцкай, Радамскай, Сувалкаўскай і Сядлецкай. Землі былога Вялікага княства Літоўскага у складзе Расейскай імпэрыі ўтварылі губэрні Віленскаю, Ковенскую, Гродзенскую, Менскую, Магілёўскую, Віцебскую, больш вядомыя пад назвай Паўночна–Заходні край. У Заходне–Паўднёвы край увайшлі губэрні - Падольская, Валынская ды Кіеўская.
    Узброенаму паўстаньню 1863-1864 гадоў папярэднічаў даволі працяглы падрыхтоўчы пэрыяд. Пасьля паразы Лістападаўскага паўстаньня 1830-1831 гадоў, калі аўтаномія Царства Польскага была скасаваная, дзейнасьць патрыятычнай эміграцыі трымала Царства Польскае /Królewstwo Polskie/ ды землі былога Вялікага княства Літоўскага у заўсёдным напружаньні.
    Першыя крокі да арганізацыі новага паўстаньня пачалі рабіцца яшчэ да 1857 году, калі пачалі вяртацца з Сыбіру па амністыі, паводле маніфэста ад 26 жніўня 1856 года з нагоды каранаваньня імпэратара Аляксандра Мікалаевіча, ссыльныя ўдзельнікі Лістападаўскага паўстаньня 1830-1831 гг. Пачалі зьяўляцца кансьпіратыўныя гурткі.
    У кастрычніку 1861 году ў Варшаве быў заснаваны тайны Камітэт руху, з лета 1862 года ён атрымаў назоў Цэнтральны Нацыянальны Камітэт або ЦНК. Літоўскі правінцыйны камітэт (ЛПК) быў створаны ў Вільні ўлетку 1862 г. Фармальна ЛПК быў падпарадкаваны Цэнтральнаму Нацыянальнаму камітэту (ЦНК). У восені 1862 г. прайшлі перагаворы прадстаўнікоў ЦНК у Лёндане з выдаўцамі “Колокола” і ў Пецярбурзе з ЦК партыі “Земля и воля” аб афармленьня расейска-польскага рэвалюцыйнага саюза. З удзельнікамі паўстаньня 1863-1864 году былі зьвязаныя сябры Камітэту рускіх афіцэраў у Польшчы, якое складалася з ураджэнцаў Заходніх губэрняў Расеі, што вучыліся ў расейскіх ваенных вучэльнях.
    Маркіз Аляксандар Велёпольскі, які ўзначальваў царскую адміністрацыю ў Царстве Польскім, каб ізаляваць моладзь ды ліквідаваць кадры паўстанцкіх арганізацый выступіў ініцыятарам рэкруцкага набору 12000 чалавек ў студзені 1863 года, што прывяло да выбуху паўстаньня. Тыя, хто ўхіліўся ад набору выйшлі з Варшавы ды склалі першыя паўстанцкія аддзелы.
    Агульнае кіраваньне паўстаньнем ўзяў на сябе Часовы нацыянальны урад (жонд), які паўстаў з ЦНК. 10 (22) студзеня 1863 г. у розных месцах Каралеўства Польскага ўзброеныя аддзелы напалі на расейскія гарнізоны.
    Гэтае зрабілася нечаканым для ЛПК, але яно было неадкладна падтрыманае ім. 1 лютага 1863 г. ЛПК абвясьціў сябе Часовым Правінцыйным урадам Літвы і Беларусі і выдаў праграмныя дакумэнты, якія дублявалі праграму польскіх аднадумцаў. Насельніцтва Краю заклікалася да паўстаньня, усе жыхары незалежна ад веры, стану ды паходжаньня аб’яўляліся свабоднымі і раўнапраўнымі. У сялянскую ўласнасьць пераходзілі зямельныя надзелы, з памешчыкамі за зямлю павінна была разьлічыцца дзяржава. Рэкруцкая павіннасьць замянялася 3-гадовай усеагульнай вайсковай павіннасьцю. Аднаўлялася Уніяцкая царква. У сакавіку 1863 году ЛПК быў распушчаны і створаны “Аддзел, кіруючы правінцыямі Літвы”.
    У лютым 1863 г. ЦНК зьвярнуўся да насельніцтва Паўднёва-Заходняга краю падтрымаць паўстаньне, але шырокага руху яно там не набыло, з-за вялікай канцэнтрацыі расейскіх войскаў.
    27 студзеня (8 лютага) 1863 г. у Санкт-Пецярбурзе была падпісаная Канвэнцыя Альвенслебена аб ўзаемадапамозе паміж Расеяй і Прусіяй супраць паўстанцаў.
    Дзеля пашырэньня паўстаньня была зробленая спроба падняць ваенна-сялянскае паўстаньне ў Паволжы ўвесну 1863 г. разам з расейскімі нарадавольцамі. У сакавіку 1863 г. былі нарыхтаваны падроблены царскі “Маніфэст” і праклямацыя “Часавае народнае кіраваньне”, якія прызывалі да неадкладнага паўстаньня і стварэньню органаў рэвалюцыйнай улады на месцах для перадачы зямлі сялянам і ажыцьцяўленьню інш. рэвалюцыйных патрабаваньняў. Абмяркоўваў з казанскімі землявольцамі плян захопу Казані як цэнтра паўстаньня, але большасьць казанцаў яго не падтрымала. Удзельнікі Казанскай змовы былі выкрытыя і расстраляныя. /Козьмин Б. П.  Казанский заговор 1863 г. Mосква. 1929./
    Згодна імпэратарскага загаду ад 24 траўня 1863 года пачаткам вайсковай кампаніі па задушэньню паўстаньня для Варшаўскай ваеннай акругі /губэрні: Варшаўская, Калішская, Келецкая, Ломжынская, Люблінская, Петракоўская, Плоцкая, Радамская, Сувалкская, Седлецкая/ лічылася 5 студня 1863 года. Для губэрняў, якія ўваходзілі ў склад Віленскай ваеннай акругі: Гродзенскай - 11 студня, Віленскай - 3 лютага, Ковенской - 3 сакавіка, Мінскай - 7 красавіка, Віцебскай - 11 красавіка, Магілёўскай - 23 красавіка 1963 года. Для губэрняў. якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай ваеннай акругі: Валынскай 24 сакавіка і Кіеўскай - 27 красавіка 1863 года.
    Разгар узброеных боек прыпадае на лета 1863 г. але перавага ў іх была амаль заўсёды на быку ўрадавых войскаў. Восеньню 1864 года яно скончылася паразай паўстаўшых.
    Імянным загадам ад 6 жніўня 1864 года канцом завяршэньня ваенных дзеяньняў па задушэньню паўстаньня лічылася: для Валынскай і Кіеўскай губэрні - 22 кастрычніка 1863 года; для Віцебскай і Магілёўскай - 1 траўня, Мінскай - 4 верасьня, Віленскай - 17 верасьня, Гродзенскай - 29 кастрычніка, Ковенской - 22 сьнежня 1863 года; для губэрняў Варшаўскай ваеннай акругі - 1 траўня 1864 году, а для Аўгустаўскай губэрні - 23 лістапада 1864 года.
    Па афіцыйных расейскіх дадзеных, паўстанцы страцілі каля 30 тыс. чал. Страта расейцаў вызначаецца ў 3343 чал. (з іх 2169 чал. параненых). Павешаных паўстанцамі налічваюць каля 2 тысячаў чалавек. Пасьля 1863 года, як і пасьля 1831 года, мноства паўстанцаў перасялілася за мяжу.
    За дачыненьне да паўстаньня было пакарана 128 чалавек; 12 500 было выслана ў іншыя мясцовасьці, у прыватнасьці ў Сыбір, 800 чал. адпраўлена на катаргу.
    Удзельнікі паўстаньня на Радзіме падвергліся бязьлітасным рэпрэсіям, а іх маёмасьць канфіскавалася. Маёнткі датычных да паўстаньня забіраліся ў казну і на льготных умовах прадаваліся выхадцам з цэнтральных расейскіх губэрняў. За падтрымку паўстаньня студэнтамі ўлады закрылі Горы-Горацкі земляробчы інстытут, скарацілі колькасьць сярэдніх навучальных устаноў. Настаўнікі і іншыя катэгорыі мясцовай інтэлігенцыі (мэдыцынскія работнікі, землямеры) былі пераведзеныя на службу ў цэнтральныя губэрні і замененыя новымі.
    Масавыя рэпрэсіі закранулі сем’і датычных да паўстаньня, якія высылаюцца ў цэнтральныя губэрні Расеі. Акрамя таго, у Літве і Беларусі было забаронена займаць дзяржаўныя пасады (у прыватнасьці, настаўнікаў у школах і гімназіях) асобам каталіцкага веравызнаньня.
     Пасьля паўстаньня ў заходніх губэрнях некаторы час захоўваўся ваеннае становішча. Асобам мужчынскай полу, акрамя сялян, забаранялася выдаляцца з месца жыхарства больш чым на 30 вёрст без дазволу мясцовых улад. Каталіцкая шляхта была пазбаўленая магчымасьці адзначаць нават сямейныя сьвяты, бо існавала забарона зьбірацца разам некалькім людзям. У 1864 году Міхась Мураўёў увёў забарону на выкарыстаньне лацінскага алфавіту (дзейнічаў да 1904 г.). 10 сьнежня 1865 г. Аляксандар II зацьвердзіў закон, па якім усім высланым з заходніх губэрняў прапанавалася на працягу 2-х гадоў прадаць ці абмяняць свае землі, а купляць іх маглі толькі праваслаўныя. Віленскі генэрал-губэрнатар К. Каўфман у 1866 году забараніў пад пагрозай штрафу ўжываньне польскай мовы ў грамадзкіх месцах і ў афіцыйнай перапісцы, нашэньне жалобы, розных каталіцкіх адрозьненьняў.
    Разам з тым паўстаньне паскорыла правядзеньне сялянскай рэформы, пры гэтым на схаднейшых для сялян умовах, чым у астатняй Расіі. Улады прынялі меры па разьвіцьці пачатковай школы ў Літве і Беларусі, разьлічваючы, што асьвета сялянства ў рускім праваслаўным духу пацягне палітыка-культурную пераарыентацыю насельніцтва.
    Яшчэ 23 красавіка 1863 года генэрал-губэрнатар Паўночна-Заходняга краю Мікалай Мураўёў у дакладной пісульцы на імя шэфа жандараў Васіля Андрэевіча Далгарукава (1804-1868) ад 18 лютага 1864 года пісаў: “... Ад міністра ўнутраных спраў будзе залежыць зрабіць належны загад і вызначыць месцы, у якія ўсяляць сасланых у Сыбір на пасяленьне або на жыхарства. Я мяркую, што і пустэльныя месцы маглі бы быць імі заселены, бо гэтыя людзі не хлебаробы, ім не патрэбна ўрадлівая глеба; яны змогуць пражыць свой век і ў Якуцкай вобласьці, і ў Туруханскім краі, і ў паўночных частках Томскай губэрні, з невялікай дапамогай ад казны, і зразумела. яны ня будуць шкоднымі для тамтэйшага насельніцтва...” /Rok 1863 na Mińszczyźnie (marerjały arhiwum wydiału III b kanctlarji cesarskiej. Mińsk. 1927. S. 149/
    Адзначым што Якуцкая вобласьць у тыя часы падзялялася на пяць акругаў: Алёкмінскую, Якуцкую, Вілюйскую, Верхаянскую ды Калымскую.
    Увечар 24 чэрвеня 1866 года ў Іркуцкай губэрні адна з култуцкіх партый (48 чалавек), якія працавалі на пабудове кругабайкальскай абводнай колавай дарогі, напала на сваіх канвойных, адняла ў іх зброю і, захапіўшы коней, адправілася далей па гасьцінцы на паштовую станцыю Амурскую, дзе таксама раззброіла салдатаў, сапсавала тэлеграфнае паведамленьне з Іркуцкам, і з тымі, хто далучыліся да яе рушыла далей у Забайкальле, дзе яны меркавалі вызваліць іншых сасланых і зьбегчы праз Манголію ў Кітай у надзеі знайсьці ангельскія караблі, каб праз Амэрыку вярнуцца ў Эўропу Па шляху паўстанцы псавалі тэлеграфную сувязь і зьнішчылі шэраг мастоў, паўсюдна запасячыся агнястрэльнай зброяй і боепрыпасамі. 26 чэрвеня ў Іркуцку стала вядома пра бунт. Між іншым “Приказ па войскам сухопутным и морским Восточного сибирского военного округа. В Иркутске Сентября 26 дня 1866 года. № 316.” за подпісам генэрал-лейтэнанта Карсакава, быў пасланы і ў Якуцкую вобласьць. /НА РС(Я). Ф. 36и. Воп. 2а. Спр. 3. Арк. 3-6./ Па трывозе у Іркуцку былі паднятыя і кінутыя ў нагонку казакі і тры атрады пяхоты, якія ўступілі з імі ў баявыя сутычкі. Ваенна-палявы суд над паўстанцамі праходзіў у Іркуцку з 29 кастрычніка па 9 лістапада. Усяго паўстала перад судом 683 чалавека, з якіх вінаватымі было прызнана 418. Пакараньню ў канчатковым выніку былі падвергнуты 326 чалавек: 7 “завадатаяў” былі прысуджаны да расстрэлу; 197 удзельнікаў - да бестэрміновай катаргі, а 122 быў павялічаны тэрмін катаргі. /Ласков А. И.  “За нашу и вашу свободу!” (О Кругобайкальском восстании 1866 года). // Якутский архив. № 1. Якутск. 2009. С. 33-35./


    Шмат з іх зьвярнуліся на бацькаўшчыну па амністыі 1883 г., але шмат ужо моцна аселі ў Сыбіру і не скарысталі магчымасьці вярнуцца у Польшчу, не жадаючы, як яны казалі, — „пачынаць жыцьцё нанава”. Але вялікі працэнт тых, якіх пацягнула на бацькаўшчыну, якія часта разараліся матэрыяльна, каб мець магчымасьць зьвярнуцца, расчараваліся і прыехалі назад. Рамантыкі, якія дзесяткі гадоў жылі думкамі аб Польшчы і аб барацьбе, у якой яны прымалі ўдзел, яны пасьля звароту былі зьбянтэжаны тым, што яны там засталі: і прымірэнчымі адносінамі да царскага ўраду, і пагоняй на усходнія рынкі, у афяру якім было аддадзена ўсе...

    З вялікім смуткам успаміналі паўстанцы аб прычынах, што выклікалі іх зварот у Сыбір.

    — Няма там для нас месца...

    А ў Сыбіру ім таксама было цяжка пазіраць на зусім заняпалых сваіх ранейшых таварышаў па барацьбе. Адны выбіліся наверх, разбагацелі і сталі вядомы на ўвесь Сыбір сваім эксплёататарствам, іншыя пайшлі на службу ў паліцыю, яшчэ іншыя зрабіліся крымінальнікамі”. /Кон Ф. На пасяленьні ў Якуцкім краі. Менск. 1932. С. 97-98./
 


                                                                  ПАЎСТАНЦЫ

    АБАРСКІ /ОБАРСКИЙ, АБОРСКИЙ/ Ксавер /Ксаверий, Ксавери/ - нарадзіўся ў 1835 /1834/ годзе, паходзіў са шляхты. За прыналежнасьць да тайнага Таварыства, мэтай якога было фарміраваньне рэвалюцыйнага войска дзеля арганізацыі ўсеагульнага паўстаньня ў Каралеўстве Польскім Расійскай імпэрыі, па канфірмацыі Ягонай Імпэратарскай Вялікасьці Галоўнакамандуючага войскамі Царства Польскага, якая зьявілася на даклад Палявога аўдытарыяту, гэты злачынца, які ўжо быў ў катаржнай працы, пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы на пасяленьне ў аддаленыя месцы Сыбіры ў Якуцкую вобласьць, бестэрмінова. Дастаўлены ў абласное месца Якуцк 20 сьнежня 1863 года і адразу накіраваны ў Калымскую акругу Якуцкай вобласьці, аб чым Якуцкае абласное праўленьне 23 сьнежня 1863 г. паведаміла калымскаму спраўніку што адправіла ў Сярэдне-Калымск Абарскага пад канвоем казака Якутскага казачага палка. 15 красавіка 1864 г. якуцкі губэрнатар сваім прадпісаньнем патрабаваў ад калымскага спраўніка адправіць Абарскага ў места Якуцк, дзеля пасяленьня пабліцу места. 31 ліпеня 1864 г. Абарскі быў адпраўлены ў суправаджэньні казака са Сярэдне-Калымску ў Якуцк. 14 жніўня 1864 года ўселены ў Акцемскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 27 верасьня 1867 году ў горадзе Якуцку займаўся вырабам папяросаў, атрымлівае ад казны дапамогі ў год 57 рублёў, адзінокі. 8 сакавіка 1870 года па загадзе Якуцкага абласнога праўленьня Якуцкае казначэйства дало Якуцкаму гарадзкому паліцэйскаму ўпраўленьню для выдачы К. Абарскаму і Ю. Папелятчыку па 7 рублёў 50 капеек харчовых грошаў з разьліку на 75 дзён шляху да акруговага горада Кірэнска Іркуцкай губэрні. 9 красавіка 1870 года паліцмайстар адправіў іх пад канвоем да Кірэнска. У 1870 годзе Абарскі знаходзіўся ў Верхаленскай акрузе Іркуцкай губэрні. /Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века [Польские повстанцы]. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 100, 392; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 49, 55; Троев П. С.  Иван Худяков в Верхоянской ссылке. Якутск. 1980. С. 48; Казарян П. Л. Колымская политическая ссылка в 1861-1895 гг. (Численный состав). // Освободительное движение в России и Якутская политическая ссылка (XIX – начало XX в.). Материалы всесоюзной научной конференции. Якутск – Черкех, 28-30 июня 1989 г. Часть I. Якутск. 1990. С. 30-31; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 7, 14; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 163-164, 267, 465; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 6-7, 10, 29; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 120; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 242; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 243./

    АБДУРАХМАНАЎ /АБДУРАХМАНОВ/ - “сын польскага паўстанца”, жыхар акруговага горада Алёкмінска Якуцкай вобласьці, які ў 1905 годзе дапамагаў разам з рускімі жыхарамі Алёкмінска Алтыкавым ды духаборцам Комлевым, ўцёкам Лідзіі Канцэль, Майсею Урыцкаму ды М. Я Вайнштэйн. /Малькова А.  Василий Никифоров. Якутск. 1994. С. 134./

    АБРАМОВІЧ /АБРАМОВИЧ/ Баляслаў /Болеслав/ - атрымліваў адлучкі ў 1877 году /у 1879 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці/ і ў 1880 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 466; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 466; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 457; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    АГРЫЗКА /OHRYZKO, ОГРЫЗКО/ Юзафат /Иосафат, Иосифат, Jozafat/, сын Пятра /Петрович/ - нарадзіўся ў 1827 годзе, паходзіў са шляхты Лепельскага вуезда Віцебскай губэрні, “польскі дзеяч, беларус родам”. Па заканчэньні ўнівэрсытэта ў 1849 годзе паступіў у Пецярбурзе на дзяржаўную службу па міністэрстве фінансаў. У сярэдзіне 1858 года атрымаў дазвол выдаваць у Пецярбурзе газэту на польскай мове, пад назвай, “Słowo” і заснаваць уласную друкарню, але ў лютым 1859 года намесьнік Царства Польскага, князь Гарчакоў, дамогся Найвысачэйшага загаду аб спыненьні газэты і зьняволеньні Агрызкі у крэпасьць на адзін месяц, за парушэньне аднаго цэнзурнага распараджэньня, зробленага ў Варшаве. Для задавальненьня сваіх падпісчыкаў Агрызка выдаў “Volumina legum” ды “Pismo zbirowe” (Спб., 1859 г.). У пачатку 1865 года Агрызка скампрамэтаваны дакумэнтамі, знойдзенымі ў Вільне пры арышце асобаў, прыналежных да польскаму мяцяжу 1863 года, быў, па намаганьню M. Мураўёва, арыштаваны, нягледзячы на моцную абарону ў Пецярбурзе, дзе ў яго было шмат сувязяў. Дастаўлены ў Вільну, Агрызка упарта адмаўляў сваю прыналежнасьць да мяцяжу, але адзін з сяброў Віленскай асобай сьледчай па палітычным справам камісіі, 3-й артылерыйскай брыгады штабс-капітан Мікалай Гогель, дамогся дабіцца ад яго некаторых важных прызнаньняў. Прызнаючыся асабіста, Агрызка не рабіў ніякіх пабочных паведамленьняў. Пасьля працэсу, які працягваўся каля года. Агрызка, ужо пры генэрал-губэрнатары Каўфмане, быў прысуджаны да сьмяротнай кары, але потым сасланы на 20 гадоў у катаржныя работы. У лютым 1866 годзе ён ужо знаходзіўся ў турме ў Акатуі. Але неўзабаве быў высланы ў Якуцкую вобласьць. 7 сьнежня 1866 года а 17 гадзіне, разам з сакрэтным арыштантам пад № 16 Юзафам Двожачкам дастаўлены ў Якуцк у 1866 годзе, як сакрэтны арыштант пад № 11 і зьняволены ў Вілюйскі турэмны замак, які быў пабудаваны ў 1867 годзе ў акруговым горадзе Якуцкай вобласьці Вілюйску. 12 лістапада 1871 года генэрал-губэрнатар Усходняй Сыбіры Мікалай Сінельнікаў аддаў распараджэньне Якуцкаму губэрнатару Віктару Де-Вітэ аб дазволе перавесьці ў Якуцк для жыхарства пад наглядам паліцыі палітычнага злачынцу Юзафата Агрызку. Де-Вітэ атрымаўшы гэтае распараджэньне 2 сьнежня 1871 года загадаў Якуцкаму паліцмайстру каб ён, па дастаўленьні Агрызкі ў Якуцк, меў за ім найстражэйшы нагляд, ліквідуючы усякую магчымасьць да ўцёкаў. Адначасова Де-Вітэ прадпісаў Вілюйскаму акруговаму спраўніку адправіць Агрызку ў Якуцк. З Вілюйска Агрызка быў адпраўлены 23 сьнежня 1871 года пад канвоям казака М. Жыркова і прыбыў у Якуцк 29 сьнежня 1871 года. У Якуцку Агрызка знаходзіўся пад наглядам паліцыі і займаўся земляробствам на лецішчы дзіцячага прытулку. Адбыўшы скарочаны па розных маніфэстах тэрмін работ, Агрызка быў адноўлены ў шляхецкай годнасьці. У 1873 г. лічыўся сасланым на жыхарства. Зьдзейсьніў адлучкі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці ў 1874 годзе з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ды ў 1976 і 1887-1888 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. Апошнія гады жыцьця пражыў у губэрнскім горадзе Іркуцку, займаючыся адвакатурай сярод мясцовых золатапрамыслоўцаў. У 1890 годзе памёр у Іркуцку. /Гогель Н. В.  Іосафатъ Орызко и Петербургскій революціонный ржондъ в дѣлѣ послѣдняго мятежа. Вильна. 1866; Гогель Н. В.  Іосафатъ Орызко и Петербургскій революціонный ржондъ в дѣлѣ послѣдняго мятежа. /2 изд/ Вильна. 1867; Пржецлавский. Русский Архив. 1872; Виленские очерки. Русская старина. № 1. 1884; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века [Польские повстанцы]. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 102-103, 389; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 60-61; Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 129, 131-132; Шостакович Б. С.  Сибирские годы Юзефата Огрызко. // Ссыльные революционеры в Сибири (ХІХ в. – февраль 1917 г.). Вып. 2. Иркутск. 1974. С. 11-53; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 150-151, 162-168; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 204, 472; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 204, 472; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 34-35, 168, 170, 240-241, 382, 417, 426, 465; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 19-20; Казарян П. Л.  Итоги и задачи исследования пребывания поляков в Якутской ссылке (XVII – начало ХХ в.). // Ссыльные поляки в Якутии: Итоги, задачи, исследование пребывания. Сборник научных трудов. Якутск. 1999. С. 15-16; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29, 39; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 124; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 242-243, 245./

    АДАМАЎ /АДАМОВ/ Франц – у 1875 годзе знаходзіўся ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    АДАМОВІЧ /АДАМОВИЧ, АДАМОВИЧЪ/ Ігнацы /Игнатий, Игнатій/, сын Антонія /Антонович/ – паходзіў са шляхціцаў Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі. Быў “пазбаўлены гэтага званьня за палітычнае злачынства” па судзе “маёмасьць якіх падлягае канфіскацыі ў казну”, і аддадзены ў ваенную службу, куды паступіў шэраговым. Судзіўся за “парушэньне вернападданьніцтва і прасьпяваньне” 15 чэрвеня 1867 году ў губэрнскім горадзе Амурскай вобласьці Благавешчанску ў “паходным рымска-каталіцкім касьцёле рэвалюцыйнага гімну, што даказвае відавочную нядобразычлівасьць да ўраду з намерам ухіліцца ад ваеннай службы”. Па загаду ваеннага міністра, “выказаным у водгуку акруговага штабу Усходняй сыбірскай ваеннай акругі ад 31 жніўня 1870 году за № 577”, Адамовіч быў “выключаны з ваеннага званьня і прызначаны на пасяленьне ў Якуцкую вобласьць”. У Якуцк ён быў дастаўлены 6 сакавіка 1873 годзе і 10 сакавіка 1873 годзе ўселены ў Дзюпсінскі ўлус Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У тым жа 1873 годзе ён “пажадаў пералічыцца ў Амурскую вобласьць”. У 1877 годзе выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. /НАРС(Я) ф. 12, оп. 1. д. 2200, л. 246 (об); Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 59; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 59; Баркоўскі А.  За спевы ў касцёле. // Наша вера. Мінск. № 4. 2006. С. 60-61; Баркоўскі А.  “У ваеннай няволі спяваць пра волю”. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 37. Кастрычнік. 2007. С. 3, 6; Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 34, 451./

    АЛЕШКЕВІЧ /ОЛЕШКОВИЧ, ОЛЕШКЕВИЧ/ - у 1866 годзе знаходзіўся ў Якуцкай акрузе, атрымліваў дапамогі “2 руб. 30 коп.”. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-64 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 58; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    АЛЬШЭЎСКІ /ОЛЬШЕВСКИЙ/ Юзаф /Иосиф/ - нарадзіўся ў 1809 годзе, паходзіў са шляхты Люблінскай губэрні. У 1848 годзе ўцёк за мяжу і там далучыўся да мяцежнікаў, якія рыхтавалі паўстаньне ў Царстве Польскім. Быў арыштаваны ў партовым германскім вольным горадзе Гамбургу з падбухторваючымі улёткамі да расейскіх салдатаў і іншымі злачыннымі творамі, якія былі надрукаваныя ў Лёндане. Пасьля выдачы яго нямецкімі ўладамі ён, за “бунтаўскія праклямацыі” быў сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры на жыхарства і прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 27 сакавіка 1857 году, калі яму было 48 гадоў, без тэрміну і быў пакінуты тут на жыхарства. Атрымліваў дапамогі ад ураду “78 руб. 68 ¼ кап.”. Сканструяваў самаходныя “паравыя сані”, якія “агледзіць у 1864 годзе падаваў прашэньне у Іркуцку палітычны злачынца Богуш”. У 1866 годзе “за дрэнныя паводзіны” быў адпраўлены ў акруговы горад Вілюйск Якуцкай вобласьці пад строгі нагляд паліцыі. У 1872 годзе, з-за дрэннага стану здароўя, быў пераведзены ў губэрнскі горад Іркуцк. /Герцен А. И.  Полное собрание сочинений и писем. Т. XXII. 1868-70 гг. Дополнения. Ленинград-Москва. 1925. С. 68, 71; Zieliński S.  Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratory, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 330; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века [Польские повстанцы]. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 100, 389; Knapowska W.  Ludpolski – gromoda rewolucyjna Londyn. // Kwartalnik historyczny. Nr. 2. Warszawa. 1955. S. 76; Герцен А. И.  Собрание сочинений в тридцати томах. Т. 10. Былое и думы. 1852-1868. Ч. V. Москва. 1956. С. 521; Герцен А. И.  Собрание сочинений в тридцати томах. Т. 13. Статьи из «Колокола» и другие произведения 1857-1858 годов. Москва. 1958. С. 64; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 48, 58; Орехов А. М.  Дело Юзефа Ольшевского. // Русско-польские революционные связи 60-х годов и восстание 1863 года. Москва. 1962. С. 479-505; Артемьев В.  Сани-паровоз. // Социалистическая Якутия. Якутск. 16 июня 1972; Аrmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 27, 174; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 163, 283, 465; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 7, 17; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 28; Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 32, 458; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 241./

    АНЗІНЕЎСКІ /ОНЗИНЕВСКИЙ/ Юзаф /Осип/ – атрымліваў адлучкі ў 1875 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 38./

    АНІНСКІ /АННИНСКИЙ/ Антоні /Антон/ – у 1875 годзе знаходзіўся ў Барагонскім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    АНТАНОВІЧ /АНТОНОВИЧ, АНТОНОВИЧЪ/ Браніслаў /Брониславъ/ – паходзіў са шляхціцаў, “студэнт Горы-Гарэцкага інстытуту” у Магілёўскай губэрні, за ўдзел у паўстаньні быў “пазбаўлены па суду правоў стану, маёмасьць якіх падлягае канфіскацыі ў казну”, і 24 студня 1864 году сасланы ў Іркуцкую губэрню, дзе быў прылічаны ў Кірэнскую акругу. У 1870 годзе яму было дазволена наведаць Якуцк “з нагоды Ленскага кірмашу”. У навігацыю 1972 году яму таксама была дазволена пяцімесячная адлучка па гандлёвых справах. Ён прыехаў у горад Якуцк дзеля ўдзелу ў ленска-якуцкім кірмашы. Паліцыяй за ім была наладжана пільнае назіраньне... Атрымліваў дазволы на адлучкі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці, для работ на залатых промыслах, спачатку з Верхоленского вуезду Іркуцкай губэрні, затым з Іркуцкага вуезду Іркуцкай губэрні у 1871-1877 гадах. /Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 85; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203-204, 466; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203-204, 466; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 457; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 41; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 41./

    АПРАЎСКІ /ОПРАВСКИЙ, ОПРОВСКИЙ/ Міхал /Михаил, Михайло/ - з шараговых, каталіцкага веравызнаньня, “за розныя супрацьзаконныя ўчынкі” 4 траўня 1867 года камандуючымСыбірскай ваеннай акругай” выключаны з воінскага званьня і сасланы ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Дастаўлены ў абласны горад Якуцк у 1868 годзе і ў ліпені 1886 года прылічаны ў Кусаган-Эльскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1874 годзе ў невядомай адлучцы. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

*    АРЛІНСКІ /ОРЛИНСКИЙ, ОРЛОВСКИЙ, ORLIŃSKI / Антоні /Антон, Antoni/, сын Казіміра /Казимирович/ - нарадзіўся ў 1839 годзе. З радавых за трэція ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага Маскоўскай ваеннай акругі яму было прызначана 200 удараў розгамі і ссылка ў Сыбір. Па сьцьвярджэньні Верхаленскага земскага суду Іркуцкай губэрні ад 7 чэрвеня 1866 года за № 3216 адтуль “Арлоўскі ўцёк”. Ён быў дастаўлены ў Якуцк у 1867 годзе і ўселены 13 чэрвеня 1867 года ў Жабыльскі /Майруцкі/ насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі. У 1969 годзе працаваў на капальнях золата Алёкмінскай акругі. Прыняў праваслаўе. У 1872 гаду Арлінскі падаў прашэньне з нагоды жаніцьбы “у першы раз” на пасяленцыдзеўцы”, ураджэнцы Віцебскай губэрні, Ганьне Іванаўне Пціцынай, якая была дастаўленая ў Якуцкую вобласьць у 1867 годзе за бадзяжніцтва, “абодва праваслаўныя”. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 222./

    АСІНСКІ /ОСИНСКИЙ, OSIŃSKI/ Андрэй /ANDRZEJ/ - нарадзіўся ў 1847 годзе, з мяшчанаў. Захоплены быў пад час мяцяжу і аддадзены ў ваенную службу. За невыкананьне загадаў начальства і замах на вызваленьне таварышаў быў сасланы ў Якуцкую вобласьць. Быў дастаўлены ў Якуцк 5 чэрвеня 1868 года і 8 чэрвеня 1868 года ўселены ў 1-й Хаяхсыцкі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1869 годзе падаў прашэньне на шлюб з мяшчанскай дачкою Любоўю Лукіной, праваслаўнага веравызнаньня. У 1871 годзе на залатых промыслах. У 1887 годзе падаваў прашэньне з просьбай пералічыць яго ў Чэрамхоўскую воласьць Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 222./

*    АСМОЛЬСКІ /ОСМОЛЬСКИЙ, ОСМОЛОВСКИЙ, ОСМОЛЕСКИЙ, ОСМОЛЬСКІЙ/ Ізыдар /Исидор, Сидор, Исидоръ, Г./, сын Яна – нарадзіўся ў 1846 годзе, паходзіў са шляхты, пражываў у губэрнскім горадзе Вільня Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. Навучэнцам Віленскага шляхетнага інстытута прыняў удзел у “апошнім польскім мяцяжы”, за што быў асуджаны да сьмяротнага пакараньня, якое было замененае на 12 гадоў руднікоў з бестэрміновым сасланьнем. 1 лістапада 1884 года партыя “палітычных злачынцаў”, сярод якіх знаходзіўся і Асмольскі, прыбыла на Кадаінскі руднік Нерчынскай катаргі; там яго разьмясьцілі ў лязарэце, часова ператвораным у турму, дзе ў той час знаходзіўся і “дзяржаўны злачынца” М. Чарнышэўскі. Па сумесных працах на Нерчынскіх заводах пазнаёміўся з удзельнікамі гуртка Мікалая Ішуціна, якія потым былі адпраўленыя ў Якуцкую вобласьць. У 1868 годзе ён выйшаў на пасяленьне ва Урыкаўскую воласьць Іркуцкай губэрні, а 5 сьнежня 1868 года пераехаў у Ніжнеілімскую воласьць Кірэнскай акругі. 9 студзеня 1874 года яму былі вернутыя “шляхецкія правы без права выезду з Сыбіры”. У 1880-м годзе яго за дрэнныя паводзіны”, якія цалкам яму “не вядомыя”, высылаюць адміністрацыйным парадкам у Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 24 траўня 1880 года і ўжо 16 верасьня 1880 года выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі, працаваў “на промыслах Баганалахскага таварыства” барона Гінзбурга. У 1888 годзе на імя Асмольскага, “жанатага на Ганьне Васільлевай”, прыйшло рашэньне сэнату, якое вызначала: за тое, што Асмольскі 26 сьнежня 1882 года “зьняважыў словамі ды дзеяньнямі” спраўніка Алёкмінскай сыстэмы Забароўскага пры выкананьні ім службовых абавязкаў; 19 жніўня 1883 года “абразіў словамі” наглядчыка Бабахова пры выкананьні ім службовых абавязкаў, ён пазбаўляецца ўсіх правоў стану і павінен пасяліцца ў найменш населенай акрузе Якуцкай вобласьці. Выбар паў на Верхаянск. У 1889 годзе ён быў пераведзены з Верхаянска ў Нюрбу Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. Памёр 3 чэрвеня 1894 года ў Вілюйскім шпіталі. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1. Спр. 9339. Арк. 1; Майский Ф.  Н. Г. Чернышевский в Забайкалье (1864-1871 гг.). Чита. 1950. С. 56, 99, 107; Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 87; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Баркоўскі А.  Паўстанец з Вільні. // Голас Радзімы. Мінск. 29 жніўня 2001. С. 6; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 57: Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 57; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

*    АСТРОГА /ОСТРОГА, ОСТРОВСКИЙ/ Ян /Иван/ – ураджэнец места Коцк Лукаўскага павету Люблінскай губэрні каталіцкага веравызнаньня. “Па падазрэньню ў палітычнай неблаганадзейнасьці быў аддадзены ў вайсковую службу” у шэраговыя Уфімскага губэрнскага батальёна. За ўцёкі, па канфірмацыі Камандуючага войск Арэнбурскага краю пакараны ў 100 удараў розгамі і сасланы ў Сыбір з ужываньнем на работах 6 гадоў. Дастаўлены ў Якуцк 9 ліпеня 1866 года і быў уселены ў Акцемскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі, затым у сяло Добрае Заходне-Кангаласкага ўлуса, займеў добрую гаспадарку, пачаў займацца кавальскай справай, ажаніўся /нарадзілася дачка/, пераехаў у Якуцк, дзе быў прылічаны ў “карэнныя мяшчане”, займеў собскі дом у Кавальскім раду. На пытаньня вяртаньня на радзіму адказваў: навошта “я тут зрабіўся сямейным чалавекам і аселым жыхаром, то мне не для чаго пускацца ў даль і разбураць сваю гаспадарку”. /НАРС(Я) ф. 12, оп. 1 д. 11511, л. 1-2.; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 58; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 29; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    АШПАЎЧУК /ОШПОВЧУК, ВАЛЬЧУЛЬ/ Тыматэвуш /Тимофей/ - маюцца зьвесткі за 1879 год. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 34./

    БАГДАНОВІЧ /БОГДАНОВИЧ/ Габрыэль. /Гаврил, Гавриил/ - адлучка ў Якуцкую вобласьць у 1872 годзе. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./



    БАГДАНОВІЧ /BOGDANOWICZ, BOHDANOWICZ, БОГДАНОВИЧ, БОХДАНОВИЧ/ Флярыян /Флориан, Флёрьян/, сын Рыгора /Grzegorza, Григорьевич, Георгиевич/ – нарадзіўся ў 1845 годзе. Вучыўся ў Варшаўскай гімназіі, прыняў удзел у паўстаньні 1863 году. Іміграваў за мяжу, вучыўся ў палітэхнічнай школе ў Цюрыху. Удзельнічаў у кастрычніку 1872 года ў спробе вызваліць расейскага нігіліста Сяргея Нячаева на цюрыхскім вакзале. Загадваў нелегальнай майстэрняй па вырабе выбуховых сродкаў. В 1876 г., будучы прыват-дацэнтам Львоўскага унівэрсытэту, заарганізаваў дастаўку ў Расейскую імпэрыю замежных выданьняў. Арыштаваны 31 жніўня 1876 года і ў 1877 годзе вызвалены пад грашовы заклад. Другі раз арыштаваны ў Кіеўскай губэрні і асуджаны да цяжкіх працаў на 6 гадоў, па канфірмацыі скарочаных да 4 гадоў. Прымаў удзел у арганізацыі няўдалых уцёкаў з Іркуцкага турэмнага замку 8 чальцоў “Народнай волі” у лютым 1880 г. У сакавіку 1880 года прыбыў на Карыйскую катаргу ў Забайкальскую вобласьць. У 1883 годзе паселены ў Баягантайскім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1887 годзе як аўстрыйскі паддадзены высланы з Расейскай імпэрыі. Пасяліўся ва Львове, прыват-дацэнт Львоўскага унівэрсытэту. Напісаў Wspomnienia więźnia (1876-1885). Lwów. 1888. 461 s., пераклаў на польскую мову кнігу Дж. Кенана “Сыбір і сыстэма ссылкі” (Львоў, 1891, 1893 пад назвай “Сыбір”, са сваімі заўвагамі і артыкулам “Выгнаньне і пакуты польскіх патрыётаў у Сыбіры”). Зьяўляўся правобразам Ігнатовіча, героя апавяданьня В. Караленкі “Мароз”. Памёр 14 чэрвеня 1894 года ва Львове. /Богданович Флориан Григорьевич. // Деятели революционного движения в России. Био-библиографический словарь. Т. II. Семидесятые годы. Вып. 1. Москва. 1929. Стб. 137-128; Примечания. // Серошевский В.  Против волны. Москва-Ленинград. 1829. С. 213; Meloch M.  Bogdanowicz Florjan. // Polski Słownik Biograficzny. T. II. Kraków. [Reprint. Wrocław. 1989.] 1936. S. 189; Шостакович Б. С. Ошибка библиографа. // Библиофил Сибири. Вып. 1. Иркутск. 1988./


    БАГЛЕЎСКІ / БОГЛЕВСКИЙ, БОГЛЕБСКИЙ, БОШЕТСКИЙ/ Леапольд /Леопольд, Леонард/ - з прылічаных да Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. 25 сакавіка 1868 года яму было дазволена працаваць на параплавах Хамінава з адлучкай ў Якуцкую вобласьць. Бываць у горадзе Якуцку дазволена толькі на кароткі тэрмін. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 467; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    БАЛОНДЗЬ /БОЛОНДЗЬ/ Браніслаў /Бронислав/ - адлучка з Іркуцкай акругі ў 1875-1876 гадах ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./


*    БАЛДЫГА /БОЛТЫГА, БАЛДЫГА, БАЛТЫГА, БАЛТЫГИН, BOŁTYGA/ Пётар /Петр, Piotr/ - па паходжаньні курп /этнаграфічная група мазураў, якая жыла пераважна ў Курп’еўскай пушчы, што знаходзілася ў Ломжыцкай губэрні Расейскай губэрні/, дзе ў 2-й палове 1863 году невялічкі паўстанцкі аддзел з сялян арганізаваў Пётра Уладзіслаў Бранд, ураджэнец маёнтку Рудакі Вішнеўскай воласьці Віленскай губэрні. У Якуцк Петар Балдыга быў дастаўлены ў 1867 /1868/ годзе і ўселены ў 2-і Адзейскі насьлег Намскага ўлусу Якуцкай вобласьці. Атрымліваў гадовыя білеты дзеля працы на залатых промыслах Алёкмінскай сыстэмы. 10 верасьня 1870 года Балтыга быў звольнены з залатых капальняў Таварыства Трапезнікавых “за продаж віна”, атрымаўшы пры гэтым “36 руб. 48 кап.”. 9 кастрычніка 1870 году ён быў высланы з горада Якуцка ў Намскі ўлус “без права знаходзіцца ў горадзе”. 17 траўня 1871 года выйшаў загад Кіруючага Сэнату “Аб палягчэньні долі некаторых злачынцаў у азначэньня дню нараджэньня Ягонай Імпэратарскай Высокасьці Вялікага князя Георгія Аляксандравіча”, якім вярталіся “ранейшыя правы стану”, у тым ліку і Пятру Балтызе. Займаўся сельскай гаспадаркай. У 1875 г. ён яшчэ знаходзіўся ў Намскім улусе. Пісьменьнік Адам Шыманскі у сваёй навэлеСруль з Любартова” так апісвае сьмерць свайго земляка: “Было гэта ў тысяча... зрэшты, ці не ўсё роўна ў якім годзе. Досыць сказаць, што гэта было, і было ў Якуцку, у пачатку лістападу, праз некалькі месяцаў пасьля майго прыезду ў сталіцу маразоў. Сьпіртавы тэрмомэтра Рэамюра паказваў 35° марозу. Я з жахам думаў аб долі маіх вушэй і носу, якія толькі нядаўна прыбылі з захаду і да гэтых пораў заўсёды вельмі чула для мяне выказвалі свой пасіўны пратэст, супраць вымушанай акліматызацыі, - сёння ж ім мелася мець найбольш сур’ёзнае выпрабаваньне. Некалькі дзён назад у мясцовай лякарні памёр адзін з сяброў нашай калёніі, курп Пётра Балдыга, і сёньня раніцай мы зьбіраліся аддаць яму апошні доўг: пахаваць у мерзлую зямлю яго шматпакутныя косткі. Я чакаў толькі аднаго знаёмага, які належны быў апавясьціць мяне аб часе пахаваньня; чакаць прыйшлося нядоўга, і, абараніўшы як мага стараньней свой нос і вушы, я адправіўся ўтропы за іншымі да бальніцы. Яна знаходзілася за горадам. У двары, некалькі ўбаку ад іншых будынкаў, стаяў  невялікі зруб – трупярня. У ёй і ляжала цела Балдыгі. Адчынілі дзьверы і мы ўвайшлі. Унутранасьць трупярні зрабіла на ўсіх прыкрае ўражаньне; нас было чалавек дзесяць або каля таго, і мы ўсё пераглянуліся. Мы апынуліся тут перад тварам зімнай, голай, нічым хаця б для прыліку не прыкрытай рэчаіснасьці... У памяшканьні, у якім не было ні стала, ні крэсла, нічога, акрамя срэбнай шэрані сьценаў, на ўсыпанай сьнегам падлозе ляжаў таксама ўвесь заінелы, захутаны у нейкае прасьцірадла або саван, велізарны вусаты труп. Гэта і быў Балдыга. Цела страшэнна закалела, і, каб ямчэй было ўкласьці яго, падрыхтаваную ўжо дамавіну прыпхнулі да дзьвярэй, да сьвету. Ніколі не забуду твару Балдыгі, якім убачыў яго ў труне, пры сьвеце дня, адчышчаным ад сьнегу. На суровых рысах яго ляжаў адбітак нейкай незвычайнай, нявыказанай словамі пакуты, а зрэнкі шырока, раскрытых вачэй, здавалася, з дакорам імкнуліся да далёкіх, зімных, няветлых нябёсаў. Нябожчык быў годны чалавек, - распавядаў мне тым часам адзін з суседаў, заўважыўшы, якое ўражаньне вырабіў на мяне выгляд Балдыгі. - Здаровы, працавіты, ён заўсёды прыграваў поруч сябе каго-небудзь з больш няшчасных; але і ўпарты ж быў, як сапраўдны курп, і да канца верыў, што вернецца на свой Нараў. Аднак, перад сьмерцю ён зразумеў, відаць, што не бываць гэтаму... Між тым акасьцянелы труп уклалі ў дамавіну, дамавіну паставілі на маленькія, аднаконныя якуцкія сані, і калі жонка краўца В. [Венцкоўская], якая выконвала ў дадзеным выпадку, як чалавек, дасьведчаны ў рэлігійных абрадах, абавязкі ксяндза, гучна зацягнула пахавальную песьню, мы пачалі падпяваць галасамі, якія перарываліся, ды рушылі да цьвінтару. Мы крочылі хутка, мароз мацнеў і падганяў нас. Нарэшце мы - на могілках, кідаем па каму мерзлай зямлі на дамавіну... Некалькі майстэрскіх удараў рыдлёўкай, і праз хвіліну толькі невялічкая ўзрыхленая купка зямлі нагадвала аб нядаўнім яшчэ існаваньні Балдыгі на сьвеце. Нядоўга, зрэшты, будзе нагадваць яна: усяго некалькі месяцаў; надыдзе вясна, растане сагрэты сонцам магільны грудок, зраўняецца з зямлёй, парасьце травой і пустазельлем; праз год - другі памруць або разыдуцца па шырокім сьвеце сьведкі пахаваньня, і тады хай хоць маці родная шукае - не знойдзе яна яго нідзе на сьвеце! Зрэшты, і шукаць памёрлага ніхто тут не стане!.. Ведаў аб гэтым Балдыга, ведалі і мы ўсё - і моўчкі разышліся па хатах. На наступны дзень мароз яшчэ ўзмацніўся. На іншым боку вуліцы, на якой я жыў, нябачна была ні адной пабудовы; густая імга са сьнежных крышталяў, нібы хмара, вісела над зямлёй. Скрозь гэтую імгу не праглядвала сонца; хоць на вуліцы і  не відаць было ні адной жывой душы, але паветра, надзвычайна згушчанае ад марозу, увесь час данасіла да маіх вушэй то мэталёвы рып сьнегу, то трэск грубых бярвёнаў, што лопаліся ў сьценах хатаў, або зямлі, што разыходзілася шырокімі шчылінамі, то падобную на стогн жаласную песьню якута. Відавочна, пачыналіся тыя якуцкія маразы, перад якімі нішто жахлівыя палярныя халады, перад якімі чалавека ахоплівае нейкі невытлумачальны жах, і кожная жывая сутнасьць угінаецца і курчыцца, як худы сабака, акружаная зграяй лютых ваўкадаваў, хаця і ведае яна, што дарма ўсё гэта, што неміласэрны вораг рана або позна пераможа. І Балдыга, як жывы, усё часьцей паўставаў перада мною. Цэлую гадзіну я сядзеў ужо над пачатай працай; работа, аднак, неяк не клеілася, пяро вывальвалася з рук, а непаслухмяная думка уносілася далёка за межы сьнежнай марознай зямлі. Дарма заклікаў я да свайго розуму, дарма дзесяты раз паўтараў сабе рады лекара; дагэтуль я аказваў сякі-такі супраціў хваробе, якая мучыла мяне ўжо некалькі тыдняў, зараз ж я адчуваў сябе цалкам нямоглым ды бязвольным. Нуда па радзіме ахапіла мяне і мучыла нязносна. Шмат разоў я не мог процістаяць спакусьлівым марам, а сёньня і пагатоў не быў у моцы пярэчыць спакусе, так як і спакуса было дужай, і я адчуваў сябе слабей звычайнага. далоў жа сьнягі і маразы, далоў якуцкая рэчаіснасьць! Я кінуў пяро і, ахутаны клюбамі тытунёвага дыму, адпусьціў лейцы свайго разгарачанага ўяўленьня. І панесла ж яно мяне, свавольнае!.. Праз тайгі і стэпы, праз горы і рэкі, праз незьлічоныя царствы і землі панеслася лёгкакрылая думка на далёкі захад і раскінула прада мною чароўную карціну: вольныя ад гора і злосьці людзкой, поўныя прыгажосьці і гармоніі родныя мае палі над Бугам. Словамі не выразіць, пяром не апісаць зараз гэтых чар! Я бачыў залатыя нівы, смагардавыя лугі, адвечныя лясы, якія шумелі мне пра справы даўно мінулых дзён. Я чуў шум каласоў, якія хваляваліся, шчэбет крылатых божых сьпевакоў, гаворку дубоў волатаў, якія ганарліва супрацьстаяць віхурам. І я ўпіваўся водарам гэтых лясоў, і гэтых квітнеючых палёў, убраных спракаветна-сьвежымі, блакітнымі валошкамі і красою вёсны - сьціплай фіялкай. Кожны мой нэрв адчуваў павеў роднага вятрыска... Я адчуваў жыватворную цеплыню сонечных прамянёў, і хоць на двары мароз рыпаў усе люцей і ўсё пагрозьлівей скаліў на мяне праз шкло акна свае зубы, аднак кроў хутчэй забруілася ў маіх жылах, галава запалала, і, нібы зачарованы, я ўвесь ператварыўся ў слых і зрок і ўжо нічога не прыкмячаў вакол сябе...”. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 14. спр. 18; Szymański A.  Z niedawnych wspomnień. Srul z Lubartowa. // Kraj. Tygodnik polityczno-społeczny. Petersburg. Nr. 51. 22 grudnia 1885. S. 25-29;Szymański A.  Srul z Lubartowa. Wspomnienie z wygnania. // Gazeta Narodowa. Lwów. Nr. 298. 30 grudnia; Nr. 299. 31 grudnia 1886. S. 1;Шимановскій А.  Сруль изъ Любартова. Эскизъ. // Восходъ. Журналъ учено-литературный и политическій издаваемый А. Е. Ландау. Декабрь. С.-Петербургъ. 1886. С. 165-167, 175; Szymański A.  Srul z Lubartowa. Szkic z niedawnych wspomnień. // Wiek. Nr. 6. 1886; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański A.  Szkice. T. 1. Petersburg. 1887; Szymanski A.  Srul z Lubartowa. Adapté par. Mme Marguerite Poradowska. // Revue des Deux Mondes. T. LXXXVI. Mars. – Avril. Paris. 1888. S 192-194, 201; Szymański A. Baldyga och Sroul [Baldyga i Srul]. En sibirisk vinterbild. // Göteborgs Handels - och Sjöfarts -Tidning. Göteborg. 14 april 1888; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. // Одесскій Вѣстникъ. Одесса. № 139. 23 мая 1888; Szymański A. Hemlängtan [Srul z Lubartowa]. Berättelse från Sibirien. // Dagens Nyheter. Stockholm. 5 december 1890; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański A.  Szkice. T. 1. Wyd. 2. Petersburg. 1890; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański A.  Szkice. T. 1. Wyd. 3. Petersburg. 1891;Szymanski A.  Srul z Lubartowa. M. Blumberg. // Oesterreichische Wocherischrift. Nr. 15-16. Vienna. 1892; Шиманьскій А.  Землякъ. Сибирскій очеркъ. Пер. В. Сем. // Русскія Вѣдомости. Москва. № 251. 1 сентября 1892; Шиманскій А.  Тоска по Родинѣ. Разсказъ. (Перевод съ польскаго М. Т.) // Міръ Божій. Ежемѣсячный литературный и научно-популярный журналъ для юношества. № 3-й. С.-Петербургъ. 1893. С. 151-153, 160; Szymanski A.  Der Jude aus Lubartow. // Unter Ansiedlern und Verschickten. Skizzen aus Sibirien von Adam Szymanski. Аus dem Pol. übers. von Elise Hübner. Frankfurt. 1894; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański А. Dwie modlitwy - Srul z Lubartowa - Maciej Mazur. Warszawa. 1897. S. 81-118; Szymański A.  Hemlängtan [Srul z Lubartowa]. Ett minne från Sibirien. Övers. Ellen Weer. // Nya Dagligt Allehanda. Stockholm. 5 augusti 1899; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. // Еврейскіе силуэты. С.-Петербургъ. 1900. С. 155-171; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. // Еженедельные приложения к газете «Сынъ Отечества»». № 4-5. С.-Петербургъ. 1900; Szymanski A.  Juden från Lubartow. // Adam Szymański.  Sibirien skildringar ur förvistas och utvandrares lif. Öfvers. af L. Nyström. Stockholm. 1900; Шиманскій А.  Тоска по Родинѣ. // Народное Благо. Еженедельный литературный, научно-популярный и иллюстрированный журнал для самообразования. № 3. 1901. С. 35-39; Szymanski A.  Srul z Lubartowa. // B. S. Hrvatska. Nr. 20-23. Zagreb. 1901; Szymanski A.  Srul z Lubartowa. L. Knežević. // Delo. List za nauku, kniževonst i društveni život. Beograd. 1903; Szymanski A.  Srul von Lubartow. // Szymański А.  Sibirische Novellen аus dem Pol. übers. von S. Lopuszański. München. 1904; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. Рассказ. Перев. съ польскаго И. Леонтьева. // Образованіе. Журналъ литературный, научно-популярный и педагогическій. № 1. С.-Петербургъ. 1905. С. 105-113; Szymański A.  Srul z Lubartowa. Warszawa – Kraków. 1905. 16 s; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Z jednego strumienia. Szesnaście nowel przez dziesięciu autorów. Z przedmowa Elizy Orzeszkowej. Warszawa 1905. S. 229-242; Szymanski A.  Srul z Lubartowa. // Fontana S.  La Nuova Rassegna di Letteratura Moderna. Florencja. 1906; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. // Слово. Газета политическая, общественная, экономическая и литературная. С.-Петербургъ. 16 ноября 1906; Шиманскій А.  Тоска по Родинѣ. Разсказъ политическаго ссыльнаго. Съ польскаго перевела М. Троповская. Москва. 1907. С. 1-5, 16; Шиманскій С.  Сруль изъ Любартова. // Евреи в польской литературе. Киевъ. 1909. С. 90-91; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. // Изъ одного русла. Сборникъ съ предисловіемъ Е. Ожешко. Т. II. Переводъ с польскаго Е. и И. Леонтьевыхъ. Москва. 1911. 32-35, 43; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. // Изъ одного русла. Сборникъ съ предисловіемъ Е. Ожешко. Т. II. Переводъ с польскаго Е. и И. Леонтьевыхъ. Москва. 1912; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. // Изъ одного русла. Сборникъ съ предисловіемъ Е. Ожешко. Т. II. Переводъ с польскаго Е. и И. Леонтьевыхъ. Москва. 1914; Szymański A.  Srul - from Lubartów. Transl. by Else Cecilie Mendelssohn Benecke. // Tales by Polish authors Henryk Sienkiewicz, Stefan Żeromski, Adam Szymański, Wacław Sieroszewski translated by Else C. M. Benecke. London - New York. 1915. S. 119-123, 135-136; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański A.  Szkice. Wydanie pośmiertne z portretem autora. Nakładem syna. Moskwa. 1916. S. 36-39, 45; Szymanski A.  Srul z Lubartowa. M. Blumberg. // Polen. Ein Novellenbuch. Нrsg. und eingel. von Aleksander von Guttry. München-Berlin. 1917; Szymanski A.  Srul z Lubartowa. // Bányai K.  Lengyel elbeszélök. Budapeszt. 1917; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. Разсказъ. Переводъ съ польскаго Е. и И. Леонтьевыхъ. Москва. 1917. С. 3-6, 15; Шиманскій А.  Сруль изъ Любартова. Разсказъ. Москва. 1918. С. 3-6, 15; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański A.  Szkice. Ze słowem wstępnem Adama Grzymały Siedleckiego. Lwów – Warszawa - Kraków. 1921. S. 1-5, 14; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański А. Dwie modlitwy - Srul z Lubartowa - Maciej Mazur - Stolarz Kowalski. [Biblioteka Domu Polskiego T. 3] Warszawa. 1925; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Szymański A.  Szkice. Ze słowem wstępnym Adama Grzymały Siedleckiego. 2 wyd. zbiorowe. Lwów – Warszawa - Kraków. 1927; Szymanski A.  Srul – from Lubartów. Тransl. by E. Benecke. // Poland. Nr. 4. New York. 1931; Szymanski A.  Srul – from Lubartów. Тransl. by E. Benecke. // Baron J. L.  Candles in the night. Jewish by gentile authors. Edited by Joseph L. Baron, with a preface by Carl Van Doren Philadelphia. 1940 [1944]; Szymański A.  Srul z Lubartowa. Noweję „Srul z Lubartowa” przepisałem z „Wiadomości Polskich”. // Nr 42. Adam Szymański.  Srul z Lubartowa. Wł. St. Reymont. Orka. Wydawnictwo Literackie Oddz. Opieki nad Żołn. Dtwa I Korp. w Szkocji. W styczniu 1946. S. 2-4, 13; Szymański A.  Srul z Lubartowa. // Z jednego strumienia : nowele / pod red. i z przedm. Elizy Orzeszkowej. Słowo wstępne i przypisy Gabriela Pauszer-Klonowska. Oprac. graf. Zygfryd Gardzielewski. Warszawa 1960; Szymanski A.  Srul z Lubartowa. // Le piú belle pagine della letteratura polacca. A cura di Marina Bersano-Begey. Milano. 1965. S 185-193; Szymański A.  Srul z Lubartowa. Nowele syberyjskie. // Kuczyński A.  Syberia. Czterysta lat polskiej diaspory. Antologia historyczno-kulturowa. Wrocław – Warszawa - Kraków. 1993. S. 290-291, 296; Szymański A.  Srul z Lubartowa. //  Szymański A. Szkice. Wstęp i oprac. Bogdan Burdziej. Kraków. 1998; Болтыга Петр. // Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Обзор документов НА РС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Шиманский А.  Сруль из Любартова. Перевод Стеллы Тонконоговой. // Новая Польша. Общественно-политический и литературный ежемесячник. № 7-8. Варшава. 2001. С. 83-84, 88; Szymański A.  Srul – from Lubartów. Translated by Else Benecke. // Candles in the Night: Jewish Tales by Gentile Authors. Edited by Joseph L. Baron with a hreface by Carl Van Doren. New Jersey. 2001. S. 179-182, 191; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 201; Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007. С. 282, 864; Szymański, Adam, 1852-1916. // Åkerström H.  Bidliografi över polsk skönlitteratur översatt till Svenska. Göteborg. 2010. S. 215-216; Szymański A.  Srul – from Lubartów. // Tales by Polish authors Henryk Sienkiewicz - Stefan Żeromski - Adam Szymański - Wacław Sieroszewski. Тransl. by Else C. M. Benecke. New York. 2015. S. 119-123, 135-136./

    БАНЕЦКІ /БОНЕЦКИЙ, БОХНЕЦКИЙ, ПАНЕЦКИЙ/ Людвік /Людвиг/, сын Караля /Карла/ - нарадзіўся ў 1837 годзе. З шараговых 61 Уладзімерскага пяхотнага палку. За ўцёкі са службы, куды быў аддадзены ў 1863 годзе, сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў абласны горад Якуцк 31 сакавіка 1867 года. Прылічаны 4 красавіка 1867 года ў 1-ы Мадуцкі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1871 годзе ўжо працаваў ў горадзе Якуцку ў вінным складзе купца Галдобіна бондарам і на далей у горадзе Якуцку займаўся бандарнай справай. 28 лютага 1877 году прылічаны да Якуцкіх мяшчанаў. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 55; Краткий справочник по фондам ЦГА ЯАССР с филиалами (1701-1981). Якутск. 1989. С. 9; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 332, 458; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 14; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24-25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 123; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23, 24; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С.45./

    БАРАНОЎСКІ /БАРАНОВСКИЙ/ Ян – пражываў працяглы час у Сунтарскім насьлезе Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. пэрыядычна займаўся навучэньнем дзетак. /Афанасьев В. Ф.  Школа и развитие педагогической мысли в Якутии. Якутск. 1966. С. 79; Аrmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 31; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 30./

    БАРОЎСКАЯ /БОРОВСКАЯ/ Ганна Міхайлава – 31 год, жонка палітычнага сасланага па прыгавору Іркуцкага губэрнскага суда за забойства свайго мужа, ў стане апрысклівасьці і раздражненьня, пазбаўленая ўсіх правоў стану і сасланая у аддаленыя месцы Сыбіры. У студзені 1886 года прызначаная ў Якуцкую вобласьць. 20 кастрычніка 1886 года з сынам Восіпам /3 гадоў/ прылічаная ў сяло Добрае Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі. У 1888 годзе прылічаная ў Бесьцяхскую сялянскую грамаду. Грамату ведае па-польску. /Картатэка/

*    БАРСУК /БОРСУК, BORSUK, BARSUK/ Ян /Иван, Jan/, сын Юзафа /Осипа/ - нарадзіўся ў 1849 годзе, паходзіў са шляхціцаў Менскай губэрні, каталіцкага веравызнаньня, з сям’і “абшарніка Барысаўскага павету маёнтка Забыша”. Як бачна з дакладной “Камандуючага Заходне-Сыбірскага батальёну, дасланай ад 13 лістападу 1868 году за № 8935, копіі аб канфірмацыі Ваеннага Міністэрства”, што Генэрал-Аўдытарыятам “шараговы Менскай губэрні падсудны Барсук, які паходзіць са шляхты, прызначаны ў шараговыя за палітычнае злачынства, прызнаваўся вінаватым у грубіянстве на словах супраць свайго ротнага камандзіра, штабс-капітана Кафтунова /Клапушава/. На гэтай падставе 235 артыкулу Кнігі ваеннага крымінальнага статуту і таксама дадзенага 7 студня 1865 года Высачэйшага Загаду” было вырашана “падсуднага Барсука па страце шляхетнай годнасьці саслаць на паселішча ў аддаленыя месцы” Расійскай імпэрыі. Спачатку Ян Барсук знаходзіўся ў Томскай губэрні, адкуль быў пераведзены 22 жніўня 1868 году ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк яго даставілі ў 1872 годзе і ўсялілі ў паселішча Маган Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Як адзначалася ў артыкульным сьпісе Ян Барсук, 25 гадоў ад роду, “росту 2 аршыну 4 вяршкі, валасы на галаве і бровах а таксама вусах, барадзе чорныя, вочы шэрыя, нос прамы, рот і падбародзьдзе правільныя, твар чысты”. Атрымаў дазвол і ў 1872 годзе выехаў на заробкі ў акруговы горад Алёкмінск Якуцкай вобласьці, дзе служыў у купца Галдобіна. Падаў прашэньне аб дазволе вярнуцца ў Томскую губэрню. Якуцкі губэрнатар на гэта 12 сьнежня 1875 году паведаміў Алёкмінскаму акруговаму паліцэйскаму кіраваньню аб дазволе Барсуку перасяліцца з г. Алёкмінска ў Томскую губэрню. Па указу Якуцкага абласнога кіраваньні ад 10 жніўня 1876 году быў прылічаны да мяшчанаў горада Якуцка, хаця працягваў жыць у горадзе Алёкмінску да 1878 году. У 1876 годзе яго лёсам цікавілася “шляхцянка Паўліна Барсук”. 21 сакавіка 1884 году “пад час аб’езду па парафіі на рэзыдэнцыі Ленскага таварыства ў Мачы Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці” ксёндз Ёсіп Лаўковіч пабраў шлюбамЯкуцкага абласнога архітэктара Андрэя Манзяка 42 гадоў з маладой Канстанцыяю Віткоўскай” у прысутнасьці сьведак Мельхіёра Чыжыка, Адама Віткоўскага і Барсука”. /НГАРБ. ф. 299. оп. 2. д. 6062. л. 95; ф. 1781. оп. 36. д. 136. л. 16; НАРС(Я) ф. 12. оп. 5. д. 1. л. 4; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 145, 191, 226, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 145, 191, 226, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 201-202; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122./

    БАРТАЗЕЙСКІ /БАРТОЗЕЙСКИЙ/ Максыміліян /Максимилиан/ - адлучка ў 1881 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 466; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 466; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 457; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35; Баркоўскі А.  Аб знаходжанні Арцёма Вярыгі-Дарэўскага ў Якуціі і яго сібірскім акружэнні. // Кантакты і дыялогі. Мінск. № 4-5. 2000. С. 21./

*    БАРТАЛАМЕЕЎ /БАРТОЛОМЕЕВ/ Андрэй – 29 гадоў, з шараговых Сьвянцянскай інваліднай каманды ў Рыжскай 12 арыштанцкай роты за пабег 12 кастрычніка 1866 года атрымаў карцэр 5 месяцаў. 16 ліпеня 1970 года дастаўлены ў Якуцк і быў паселены ў Сыгахскім насьлезе Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    БАРШЧЭЎСКІ /БОРЩЕВСКИЙ, БАРЩЕВСКИЙ/ Антоні /Антон/, сын Бенядзікта /Венедиктович, Бенедиктович/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, з мяшчан Ковенскай губэрні, каталіцкага веравызнаньня, за ўдзел у мяцяжы, у 1864 годзе быў аддадзены ў ваенную службу шараговым у 11 Самарскі лінейны губэрнскі батальён Арэнбургскага асобнага корпусу. За 1-я ўцёкі са службы па канфірмацыі камандуючага войскамі Казанскай ваеннай акругі пакараны перад батальёнам 200 ударамі розгаў, пазбаўлены ваеннага званьня і сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры на пасяленьне. У абласное Якуцк дастаўлены 13 /7/ чэрвеня /ліпеня/ 1867 году. Згодна Артыкульнага сьпісу ён быў “росту 2 аршына 3 вяршкі, валасы чорна-русые, вочы чорныя, нос прамы, рот звычайны, твар чысты, лоб высокі”. Па прадпісаньні Якуцкага акруговага паліцэйскага ўпраўленьня ад 24 ліпеня за № 6660 быў прызначаны на жыхарства ў Хорынскі насьлег Барагонскага улуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, куды паступіў 31 ліпеня 1867 г. 19 сьнежня 1867 года быў адпушчаны ў горад Якуцк для прыняцьця праваслаўя, якое прыняў 24 сьнежня 1867 году. У 1868 годзе ён “добрых паводзін”, знаходзіўся на месцы прылічэньня і займаўся хлебаробствам. З 1870 году пражываў у горадзе Якуцку. У 1876 годзе знаходзіўся ў “невядомай адлучцы”. У 1880-1881 гадах пражываў у горадзе Якуцку, дзе працаваў гадзіньнікавым майстрам. Да яго быў прыменены маніфэст ад 14 лістапада 1894 году. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 1. Спр. 2200. Арк. 35, 84; Воп. 12; Спр. 389. Арк. 27; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 55, 57; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157-158; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 14, 16; Макаров И. Г. Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 11, 25; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С. 45; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122; Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007 /Отпечатано в Венгрии/. Москва. 2007. С. 282, 864./

    БАРШЧУК /БАРЩУК, БОРЩУК/ Сямён – на яго маюцца зьвесткі аб знаходжаньні ў Якуцкай вобласьці за 1867-1885 гады. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    БАРЭЙША /БОРЕЙША/ Антоні /Антон/, сын Баляслава – атрымліваў дазвол на адлучкі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці ў 1897-1899 гадах з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 467; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458./

    БАТАРОЎСКІ /БОТОРОВСКИЙ/ Войцех /Георгий/ - палітычны злачынца, каталіцкага веравызнаньня. 22 верасьня 1971 года прылічаны да 3-га Жэхсагонскага насьлега Батурускага ўлуса Якуцкай акругі. 22 студзеня 1872 года звольнены на залатыя капальні тэрмінам на 1 год. Перайшоў у праваслаўе з імем Георг. /Картатэка/

    БАХІНКЕВІЧ /БОХИНКЕВИЧ, БАХИНКЕВИЧ, БАХЕНКЕВИЧ, BACHINKIEWICZ/ Ян /Иван, Jan/, сын Станіслава - нарадзіўся ў 1844 годзе ў сям’і мешчаніна горада Варшавы Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўдзел у мяцяжу быў здадзены на 5 гадоў у ваенную службу, але ўцёк за мяжу. Праз 3 года добраахвотна вярнуўся ў Расейскую імпэрыю і быў асуджаны ў 1873 годзе да ссылкі на паселішча ў Сыбір. У Якуцк быў дастаўлены 6 красавіка 1874 гаду. 12 красавіка быў уселены на жыхарства ў Наманінскую станцыю Алёкмінскай сялянскай воласьці Алёкмінскай акругі і ўлусу Якуцкай вобласьці. Па асабістым хадайніцтве быў прылічаны ў сяляне Нахтуйскага паселішча Алёкмінскай акругі. Выяжджаў на залатыя капальні, дзе займаўся мэдычнай практыкай. Памёр у кастрычніку 1881 г. у сяле Нахтуйскім. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 100, 141, 147, 191, 201, 229, 466; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 100, 141, 147, 191, 201, 229, 466; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 457; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25, 41; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 199./

    БАХОЎСКІ /БАХОВСКИЙ, БОХОВСКИЙ/ Ян – 11 студзеня 1867 года, калі знаходзіўся на лячэньні ў Кірэнскай акруговай лякарні Іркуцкай губэрні, разам з Уладзіславам Мадзалеўскім ды Янам Мішталеўскім прынесьлі ад сасланых 4 фунты каўбасы. Доктар Арлоў загадаў служыцелю Васілю Мацьвееву адабраць яе для захоўваньня, але Мацьвееў зьеў кавалак кілбасы. Мадзалеўскі запатрабаваў каб той прынёс парэштак кілбасы ды пачаў яго зьбіваць. Бахоўскі ды Мішталеўскі былі спыненыя ў калідоры ніжнімі чынамі, якія знаходзіліся там. Бахоўскі ды Мішталеўскі атрымалі за гэта 15 сутак турмы і год сельскіх работ. Дастаўлены ў Якуцк 3 красавіка 1867 года і ўселены ў 1-шы Мельжахсінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Адлучаўся дзеля заробку на залатыя капальні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці ў 1868 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23./

*    БАЧЭНАС /БАЧЕНАС/ Матэвуш /Матеус, Матфей/, сын Матэвуша – нарадзіўся ў 1835 годзе ў вёсцы Кармавішкі Ковенскага вуезду і губэрні Расейскай імпэрыі. Павятовы начальнік у паўстанцкай арганізацыі. Сасланы на 15 гадоў катаргі ва Ўсходнюю Сыбір. У Іркуцк прыбыў у 1865 годзе. Пакараньне адбываў у Іркуцкім саляварным ды Аляксандраўскім вінакурным заводах. На выснове Высачэйшага загаду 25 траўня 1868 году вызвалены ад працаў ды прылічаны да Бадайскай воласьці Іркуцкай губэрні, але сам жыў у Іркуцку, гандляваў, служыў ў палітычнага сасланага Казімера Ляўдына. Адлучка з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні ў 1874 годзе ў Якуцкую вобласьць. Ранейшыя правы стану вернутыя ў 1880 годзе. У 1883 годзе пабраўся (47 год) шлюбам з Параскевай Пятроўнай Макаравай (26 год), якая нарадзіла яму сына Аляксандра. У 1899 годзе зрабіўся ўладальнікам іркуцкага гатэлю “Дэка”. У 1912 г. дэлегат у Раду дзіцячага прытулку пры Рымска-каталіцкім дабрачынным таварыстве. Памёр у 1916 годзе ў Іркуцку. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 466; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 466; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 457;  Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35; Новосёлова М.  Они стали сибиряками. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 178./

    БАЧКОЎСКІ /БОЧКОВСКИЙ, BOCZKOWSKI, BACZKOWSKI/ Ян /Якуб, Яков, Иван, Jan/ - нарадзіўся ў 1839 годзе ў Каралеўстве Польскім, каталіцкага веравызнаньня. На руцэ ніжэй локця шнар. За непадпарадкаваньне партыённаму ахвіцэру і дзёрзкія паводзіны ды іншыя супрацьзаконныя ўчынкі па рашэньню генэрал-аўдытара сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 9 кастрычніка 1866 года і прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. У Алёкмінск дастаўлены 5 лістапада 1866 года і паселены 12 лістапада 1866 года на Руска-Рэчэнскай станцыі. У 1872 годзе пабраўся шлюбам з пасяленкай Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Любоўю Васільевай /па першаму мужу Івановай, у дзявоцтве Ільіной/, якая была ў 1892 годзе сасланая на пасяленьне за забойства мужа, меў дачку Яўгеньню (1870 г. н.) і сына Івана (1880-1974). У 1881 годзе сядзелец ў піцейным завядзеньні горада Алёкмінска, гандляваў. У 1908 годзе разам з сям’ёй жыў у горадзе Алёкмінску і па старасьці нічым не займаўся. Адмовіўся выехаць на радзіму, але прасіў польскае грамадства у Іркуцку аказваць яму грашовую дапамогу. Быў на утрыманьні сына Івана (1916 г. н.), служачага паштова-тэлеграфнай канторы ў Алёкмінску. Той, жанаты на ураджэнцы с. Мухтуя Анастасіі Пятроўне Татарчэнка ( 1948), якую узяў з дзіцем Усевалодам (1907 г.н.) меў дзяцей: Бараса (1909 г. н.), Любоў (1910 г. н.), Вольгу (1913 г. н. у горадзе Ахоцку ДВК, затым жыла у Якуцку Глухі завулак 6.), Капіталіну (1916 г. н. ), Веру (1921 г. н. ), Пятра (1927 г. н.). Бачкоўскі В. напісаў зацемку “О кружке юных краеведов” /Автономная Якутия, № 32, 1928/ /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 50-51; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 72, 136, 145, 190, 219, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 72, 136, 146, 190, 219, 467; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 9-10; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 358, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 9; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17; Казарян П. Л.  Ссыльные поляки в Якутской области. 1880-1905. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 54-55; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 201./

*    БАЧЫНСКІ /БАЧИНСКИЙ, БОЧИНСКИЙ, BACZYŃSKI/ Караль /Карл, Karol/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, паходзіў з Радамскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы быў у 1863 годзе быў аддадзены ў 115 Вяземскі пяхотны полк, але па загаду Гасудара Імпэратара адпушчаны да хаты, але ізноў тут жа быў узяты ў 70-ы Ражскі пяхотны полк 18-й дывізіі. У 1865 годзе за 2-я ўцёкі, які працягваліся 3 дні ды нежаданьне вытлумачыцца на допыце і “працягваць службу ў войсках” па канфірмацыі памочніка камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Табольскім прыказам аб ссыльных накіраваны ў Якуцкую вобласьць. У горад Якуцк дастаўлены 4 красавіка 1867 году ды 8 красавіка 1867 года ўселены ў 2-і Аспецкі насьлег Дзюпсінскага улуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля працы на залатыя капальні Алёкмінскай сыстэмы, дзе знаходзіўся яшчэ ў 1881 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 200./

    БАЧЫНСКІ /БОЧИНСКИЙ/ Леан /Леон/, сын Казімера - служыў у Турынскай мясцовай камандзе. За дэзэрцірства ды ілжывыя паказаньні, што ён шляхціц, прыгаварылі да зьняволеньня ў адзіночнай камэры на працягу месяца ды пасяленьня ў самых аддаленых месцах Сыбіры. 4 жніўня 1869 году ўселеныбестэрмінова” ў Алагарскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці пад строгі нагляд з загадам “нікуды яго не адпраўляць ды дасылаць зьвесткі праз кожныя два тыдні Якуцкаму акруговаму спраўніку. Адказнасьць ускладваецца на улуснага галаву. За непаслухмянствы вінаватыя будуць падвергнуты арышту”. 7 красавіка 1870 году “за непрыстойныя выказваньні супраць ураду” быў адасланы ў Якуцкае акруговае паліцэйскае ўпраўленьне з характарыстыкайпаводзінаў нядобранадзейнага і шкоднага вобразу думак”. Быў уселены ў 1-шы Асьпецкі насьлег Дзюпсінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 4 жніўня быў пераведзены у 1-шы Эгінскі насьлег Верхаянскай акругі Якуцкай вобласьці. Неаднаразова рабіў спробы “зьдзейсьніць уцёкі”. Насьлежныя ўлады данасілі, што Леан Бачынскіучыняе розныя грубіянствы, а таму інародная ўправа просіць акруговае паліцэйскае ўпраўленьне ўсяліць Бачынскага ў аддалены ўлус, так як у 1-м Эгінскім родавым упраўленьні з-за распарушанасьці жыхарства насельніцтва не мае магчымасьці ўтрымаць яго ў сваёй грамадзе ад падобных уцёкаў. Памёр 12 /18/ красавіка 1871 года. /Троев П. С.  Иван Худяков в Верхоянской ссылке. Якутск. 1980. С. 44, 46; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 68; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 7, 25, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

    БАЯРСКІ /БОЯРСКИЙ/ Ян /Иван/ - адлучка ў Якуцкую вобласьць ў 1869 годзе з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. Працаваў на параплавах Хамінава. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 60; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 467; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 19; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    БЕКРЫХ /БЕКРИХ/ Людвік /Людвиг/ - адлучка з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў 1899 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 467. Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458./

    БЕЛКІН /БЕЛКИН/ Ян – у 1868 годзе дастаўлены ў Якуцк, 11 сакавіка 1868 году ўселены ў Тастацкі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

    БІЛЯК /БИЛЯК/ Кандрат, сын Блажэя – 28 гадоў, за ўдзел у “польскім мяцяжы” аддадзены шараговым у салдаты. За першы пабег і утрату казённых рэчаў ды скрыцьцё свайго імя атрымаў 50 розгаў. 6 ліпеня 1872 году дастаўлены ў Якуцк і паселены ў 4-м Баягантайскім насьлезе Баягантайскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Картатэка./

*    БІТНЕР /БИТНЕР, BITNER/ Эдвард /Эдуард, Edward/ – нарадзіўся ў 1840 /1846/ годзе, паходзіў з мяшчанаў мястэчка Ігурск /Гурск/ Калішскага вуезда Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. Шараговы 13 Уланскай Яго Высокасьці Міхаіла Мікалаевіча палка, “за першыя са службы ўцёкі і страту казённых рэчаў, ілжывыя сьведчаньні і найменьне сябе прускім паддадзеным”, па канфірмацыі генэрал-фэльдмаршала графа Хведара Берга, намесьніка Царства Польскага і Галоўнакамандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі, быў прысуджаны да пакараньня 50 ударамі розгамі і высыланьню праз Гарадзенскае губэрнскае праўленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры”. Табольскім загадам аб сасланых быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. 10 сакавіка 1867 /1868/ года быў дастаўлены ў абласны горад Якуцк і 13 сакавіка 1867 /1868/ года прызначаны на пасяленьне “бестэрмінова” у 2-і Балагурскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1970 годзе працаваў на залатых промыслах “Алёкмінскай і Кірэнскай сыстэмы”. Знаходзіўся ў гарадзкой лякарні. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 17, 25; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 200; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122./

*   БІТНЫ-ШЛЯХТА /БИТНЫЙ-ШЛЯХТА, ШЛЯХТА-БИТНЫЙ, БИТНО-ШЛЯХТО, BITNYJ-SZLACHTA/ Габрыэль /Гаврил, Гавриил, Гаврила, Gabriel/ - нарадзіўся ў 1840 годзе ў сям’і шляхціца каталіцкага веравызнаньня, які меў у Віцебскім павеце фальварак Красыня. Служыў калежскім рэгістратарам /сакратаром/ Віцебскай казённай палаты. За “бытнасьць у мяцежніцкай хеўры” прыгаворам ваенна-судовай камісіі, па канфірмацыі Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ў 1864 году быў пазбаўлены шляхецкай годнасьці, усіх правоў стану і сасланы ў катаржныя працы на шэсьць гадоў. На падставе “Высачэйша дарованыхзагадам ад 16 красавіка 1866 г. міласьцей быў вызвалены ад катаржных працаў і атрымаў права лічыцца сасланым на паселішча. Старшынствуючым у Радзе Галоўнага кіраваньня Усходняй Сыбіры быў прызначаны на паселішча ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў губэрнскі горад Якуцк 31 сакавіка 1867 года і ўселены ў Баягантайскім улусе Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 29 жніўня 1967 года ён зьвярнуўся да Якуцкага земскага спраўніка з просьбай аб зьмяшчэньні яго ў гарадзкую лякарню і прызначэньні яму мэдычнай дапамогі. Як даносілася Якуцкаму паліцэйскаму кіраваньню ў 1868 годзе ў яго “прыкметна было некаторае азьвярэньне, але ў апошні час ён стаў папраўляцца”. Загадам Якуцкага губэрнатара яго пераназначылі ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. 11 сакавіка 1868 году ён быў дастаўлены ў акруговы горад Алёкмінск і паселены ў горадзе. Ад 22 сакавіка 1868 года знаходзіўся на Мачынскай станцыі Алёкмінскай акругі ва ўслужэньні старшыні сялянскай грамады Александра Сямёнава. Загадам ад 25 сакавіка 1868 году атрымаў права дзяржаўных паселянаў. 23 чэрвеня 1868 году падаў прашэньне на вольнае пражываньне ў паселішчы Нахтуйск Алёкмінскай акругі, дзе быў ў служэньні старшыні гэтага паселішча. 26 ліпеня 1868 году Якуцкі губэрнатар праз мясцовага спраўніка дазволіў Бітна-Шляхце выезд дзеля заробкі на Ільінскую залатую капальню промыслаў спадчыньнікаў Маркавых Алёкмінскай сыстэмы, дзе ён меў у рэзыдэнцыі Маркавых “пісьмовыя заняткі”. Загадам ад 13/17 траўня 1871 г. “па дачыненьні ад 8 кастрычніка 1875 г. за № 1327” яму былі вернутыя ранейшыя правы стану. Выехаў з Якуцкай вобласьці ў Эўрапейскую Расею 5 ліпеня 1875 года, згодна маніхвэста 1874 года. /НАРС(Я) ф. 12, оп. 1. д. 2200, л. 214 (об); ф. 12, оп. 5. д. 1, л. 241; ф. 12, оп. 15. д. 268, л. 6; ф. 15, оп. 21. д. 4, л. 15; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 144. 160, 191, 220, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 144, 160, 191, 220, 467; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 332, 363, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 118; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 115; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 200-201./

    БЛАЖКА /БЛАЖКО, БЛАТКО, БЛАМКО/ Вінцэнты /Викентий/ - 26 гадоў, каталіцкага веравызнаньня. З шараговых за 2-гія ўцёкі з пераходам мяжы ў Аўстрыю па канфірмацыі Камандуючага Варшаўскай ваеннай акругі атрымаў 100 удараў розгаў і сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці у 1868 годзе. Паселены на Пакроўскай станцыі Іркуцкага тракту. У 1972 годзе пажадаў прыняць праваслаўную веру. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25./

    БОГУШ – палітычны злачынца, які 31 жніўня 1864 года падаваў прашэньне ў Іркуцку на дазвол адлучкі у Якуцк агледзець “паравыя сані” Альшэўскага. Артемьев В.  Сани-паровоз. // Социалистическая Якутия. Якутск. 16 июня 1972; Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск 2006. С. 32, 452./

    БОЛАНДЗЬ /БОЛОНДЗЬ/ Юзаф /Иосиф/ - маюцца зьвесткі што ў 1882-1889 гадах ён знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./


*    БРАЗНОЎСКІ /BREZNOVSKÝ, BRZEŹNIEWSKI, БРЖЕЗНЕВСКИЙ, БАРЖЕЗНЕВСКИЙ, PRZEŚNIEWSKI, PRZEŹNIEWSKI, PRZEZNOWSKI, WOKULICZ/ Панкрат /Pankrác/, /syn Wieńczysława/ - нарадзіўся ў 1846 (1847) годзе ў Празе Аўстрыйскай імпэрыі. Пад час паўстаньня змагаўся ў аддзелах Урублеўскага, Лелевеля, Дамброўскага ды Цяшкоўскага (Цьвіка), служыў у нацыянальнай жандармэрыі. 21 сьнежня 1863 г. быў узяты ў палон у бойцы пад Вялікім Патокам і 15 лютага 1864 г. адасланы да Пскова. Асуджаны ва Ўладзіміры да пазбаўленьня ўсіх правоў стану ды выгнаньня ў аддаленыя месцы Сыбіры. Паселены ў Вурыкаўскай воласьці Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні. У жніўні 1865 года ў яго ў “іркуцкіх казармах” знайшлі экзэмпляр рукапіснага часопіса “Meteor”, які выдавалі сасланыя за паўстаньне 1863-1864 гадоў у Чэрамхове Іркуцкай губэрні. Быў высланы ў Віцімскую воласьць Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні (у Якуцкую вобласьць). У чэрвені 1869 г. ён, як Аўстрыяцкі паддадзены, быў адасланы праз Маскву, Пецярбург, Вільню ды Варшаву ў Аўстрыю з забаронай перасякаць межы Расейскай імпэрыі. 25 жніўня 1870 г. быў арыштаваны за спробу пераходу мяжы Расейскай імпэрыі ў Міхаловіцах. Пад час сьледзтва назваўся шляхціцам Мінскай губэрні Францішкам Вакулічам і сказаў што прозьвішчам Бразноўскі ён назваўся ў 1863 г. перад Часовай Сьледчай Камісіяй. 13/25 сакавіка 1871 г. ён ізноў быў адасланы ў Аўстрыю. Аўтар успамінаў “Upomínky ze Sibiře od Pankráce Březnovského”. (Praha. 1883.) /Krulíš F.  Pražak w polském povstaní. // Národní Osvobození. Praha. 25 prosínce 1936. S. 6; Коваль С. Ф.  За правду и волю. К столетию восстания политических ссыльных в Сибири в 1866 г. Иркутск. 1966. С. 78-79; Skok H.  Polacy nad Bajkałem. 1863-1883. Warszawa. 1974. S. 227; Marcinek R.  Archiwum księdza Ludwika Ruczki i materiały do biografistyki powstańców styczniowych. // Archeion. T. XCIV. Warszawa. 1995. S. 46; Micińska M.  Galicjanie - zesłańcy po powstaniu styczniowym. Zesłanie w głąb Cesarstwa Rosyjskiego - Działalność księdza Ludwika Ruczki - Powroty. Warszawa. 2004. S. 64./

    БРАТКОЎСКІ /БРАТКОВСКИЙ, БРИКОВСКИЙ/ Станіслаў /Станислав/ – нарадзіўся ў 1845 годзе, з землеўласьнікаў каталіцкага веравызнаньня вёскі Лекешкі Апатовскага павета Радамскай губэрні Царства Польскага, валадар маёнтка Камень. За ўдзел у “польскім мяцяжы” быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і накіраваны ў ссылку ў Сыбір. У абласны горад Якуцк быў дастаўлены 15 чэрвеня 1867 года і паселены ў 2-м Баягантайскім насьлезе Баягантайскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1969 годзе ў Якуцку, займаецца вырабам папярос. У 1871 годзе яму былі вернутыя ранейшыя правы а ў 1872 году дазволена вернуцца на радзіму. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 467; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

*    БУЛГАРЫН /БУЛГАРИН, БУЛГАРИНЪ, BUŁGARIN/ Юзаф /Иосиф, Józef, Josif, Іосифъ/ - нарадзіўся ў 1846 годзе, паходзіў са шляхты Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі каталіцкага веравызнаньня. Абшарнік маёнтка Забялышын Клімавіцкага вуезда Магілёўскай губэрні. За ўдзел “у польскім мяцяжы” па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ў 1864 годзе быў пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы на катаржныя працы на заводах на 4 гады. Табольскім загадам аб ссыльных быў разьмеркаваны ў Іркуцкую губэрню. Па маніхвесьце ад 25 траўня 1868 году быў прылічаны да сялянаў Урыкаўскай воласьці Іркуцкай губэрні, а 31 студзеня 1869 года прылічаны да Вяцкай губэрні. Загадам ад 27 студзеня 1872 году паселены ў Іркуцкай губэрні, адкуль, паводле загаду генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры, міністрам унутраных спраў па ўзгадненьню з начальнікам III аддзяленьня “за дрэнныя паводзіны” пераназначаны ў Якуцкую вобласьць. Загадам Якуцкага губэрнатара ад 5 сакавіка 1874 года прызначаны ў Амгінскую вёску Алёкмінскай сялянскай воласьці з прылічэньнем да сялянаў. Дастаўлены на месца пасяленьня 9 красавіка 1874 году. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 191, 228, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 191, 228, 467; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Баркоўскі А.  Булгарын Язэп. // Хто ёсць Хто сярод беларусаў свету. Энцыклапедычны даведнік. Частка 1. Беларусы і ураджэнцы Беларусі ў памежных краінах. Мінск. 2000. С. 134; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 115; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 115; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 200; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122-123/

    БУРЫНСКІ /БУРЖИНСКИЙ/ Ян – адлучка з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў 1887 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 467; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    БУСЭ /БУССЕ/ Годфрыд /Готфрид/ – у 1875 годзе знаходзіўся ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці на пасяленьні /Картатэка/

    БУТКОЎСКІ /БУТКОВСКИЙ/ Сільвестар /Сильвестр/, сын Марка – сасланы ў Якуцкую вобласць за ўдзел у “польскім паўстаньні”, па прадпісаньні Якуцкага губернатара быў паселены пад наглядам паліцыі ў сяле Паўлаўскае Ўсходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Нейкая стараверка, удава Буткоўская Еўдакія, сялянка Паўлаўскага сяла, 20 верасня 1872 году падавала прашэнне у Паліцэйскае ўпраўленне. Жыла разам з сынам Якавам, які служыў у гаспадара Барысава. НАРС(Я) ф. 15, воп. 1, спр. 1483, арк. 1./ Затым пераехаў у Амгінскую слабаду Батурускага ўлуса Якуцкай акругі, дзе пачаў займацца земляробствам. Быў пазбаўлены прымяненьня да яго маніфэста 14 лістапада 1894 году. Пабраўся шлюбам з якуткай. Было 4 сыны. Старэйшыя Дзяніс і Петр былі пакліканыя ў царскае войска. Ваявалі на франтах 1-й сусветнай вайны, вярнуліся да бацькі на гаспадарку. Сільвестр разам са сваімі сынамі змагаўся ў шэрагах чырвоных партызанаў. Удзельнічаў у Кюпскім, Чапчылганскім ды Ціцяхскім баях ды абароне Амгі. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895 гг.). Якутск. 1982. С. 158-160./

*    БЯЛЕЎСКІ /БЕЛЕВСКИЙ, БЕЛЯВСКИЙ, BIELEWSKI/ Геранім /Героним, Hieronim/ – паходзіў з Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, за удзел у паўстаньні сасланы ў Сыбір. 27 сьнежня 1871 года дастаўлены ў Якуцк і ўселены ў ліпені 1871 года ў ІІ Халгумінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1875, 1877 і 1880 гадах працаваў на Алёкмінскіх залатых промыслах. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 200./

    БЯЛЕЦКІ /БЕЛЕЦКИЙ/ Адам - адлучка з Верхаленской акругі Іркуцкай губэрні ў Якуцкую вобласьць 1878-189 гг. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 467; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    БЯЛЕЦКІ /БЕЛЕЦКИЙ/ Юзаф /Осип/ - дастаўлены ў Якуцк 19 кастрычніка 1866 года і ўселены ў Хамагацінскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23./

    БЯЛІНСКІ /БЕЛИНСКИЙ/ Францішак /Франц/ - адлучка з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў 1874 году ў Алёкмінскую акругу. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 467; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 467; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

*    БЯЛЫНІЦКІ-БІРУЛЯ Вінцэнты /Викентий/, сын Дамініка /Дементьевич/ - нарадзіўся ў 1834 годзе ў каталіцкай сям'і шляхціцаў Менскай губэрні Расійскай імпэрыі. Ад чэрвеня 1862 гада служыў палкавым ад’ютантам (у званьні капітана) у Ніжагародзкім 22-м пяхотным палку 6-й пяхотнай дывізіі. Разам з паручнікам Манастырскім, зьяўляўся кіраўніком палкавой афіцэрскай арганізацыі Камітэта Рускіх Афіцэраў у Польшчы, па падрыхтоўцы паўстаньня 1863-1864 гадоў. Затым працягнуў службу ў Іркуцку, дзе служыў наглядчыкам (кіраўнікам) у ваенным шпіталі. У 1875 (1870) году ў яго нарадзіўся сын Вячаслаў Вікенцьевіч Бялыніцкі-Біруля, які, пасталеўшы, пераехаў у Якуцкую вобласьць і даў пачатак якуцкай галіне гэтага роду. / Нечкина М.  Новые материалы о революционной ситуации в России (1859-1861 гг.). // Литературное наследство. Т. 61. Герцен и Огарев. I. Москва. 1953. С. 515; Дьяков В. А.  Герцен, Огарев и комитет русских офицеров в Польше. // Революционная ситуация в России в 1859-1861 гг. Москва. 1963. С. 37; Дьяков В.  Революционная организация офицеров русской армии в Польше. // Русско-польские революционные связи. Т. I. Москва. 1963. С. 358, 285, 481; Дьяков В. А.  Миллер И. С.  Революционное движение в русской армии и восстание 1863 г. Москва. 1964. С. 168, 184; Дьяков В. А.  Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856-1865 годов. (Биобиблиографический словарь). Москва. 1967. С. 28, 188, 205, 210-211; Баркоўскі А.  Якутская ветвь Бялыницких Бируля. Койданава. 2012./

    ВАВАЛЕЦКІ /ВАВАЛЕЦКИЙ/ Ян – 50 гадоў, дастаўлены у Тулугінскі насьлег Мегінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці ў 1867 годзе. /Картатэка/

    ВАЙНІЛА /ВОЙНАЛО, ВОЙНИЛО/ Ян /Иоан, Иван/ – са шляхціцаў Плоцкай губэрні Царства Польскага. З шараговых, за 1-шыя ўцёкі са службы ды страту казённых рэчаў па канфірмацыі Камандуючага войскамі Заходне-Сыбірскай ваеннай акругі ад 7 студзеня 1865 года пазбаўлены усіх правоў стану і сасланы ў Якуцкую губэрню. Дастаўлены ў Якуцк у 1 студзеня 1868 года і паселены ў 1-м Нахарскім насьлезе Ўсходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 11 лютага 1878 года прыняў праваслаўе з імем Іяан.. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21./

*    ВАЙЧУНАС /ВОЙЧУНАС, ВОЛДЖУНАС, WOJCZUNAS/ Барталамей /Ворфоломей, Bartłomiej/ - нарадзіўся ў 1832 /1835/ годзе, з сялян вёскі Шыкатонец Панявежскага вуезда Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За сувязь з паўстанцамі асуджаны ў 1865 годзе “па палітычных справахКовенскай крымінальнай палатай і сасланы ў Сыбір на паселішча. Быў уселены ў Рыбінскай воласьці, затым ва Урыкаўскай воласьці Канскай акругі Енісейскай губэрні. Па прыгавару тамтэйшай грамады пераназначаны у 1870 годзе ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены з Іркуцка ў кастрычніку 1870 года і разьмеркаваны ў Алёкмінскую акругу. Прыбыў у акруговы горад Алёкмінск 8 лютага 1871 году і ўселены ў 2-і Мецкі насьлег Алёкмінскага ўлуса Якуцкай вобласьці. Атрымліваў дазвол і выяжджаў на заробкі на залатыя промыслы, быў чорнарабочым на месцы прылічэньня, займаўся падзённымі працамі. У 1891 гадзе яшчэ пражываў у горадзе Алёкмінску. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 144, 191, 221, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 144, 191, 221, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 333, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 241./

    ВАЙШЫЦКІ /ВОЙШИЦКИЙ/ Ігнацы /Игнатий/ - адлучка ў 1877 годзе з Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

*    ВАЛІЦКІ /ВАЛИЦКИЙ, ВЯЛИЦКИЙ/ Язэп /Иосиф/ – са шляхціцаў Новааляксандраўскага вуезда Ковенскай губэрні, дзе меў маёнтак Гудзішкі. Пазбаўлены па суду правоў стану з канфіскацыяй маёмасьці ў казну ды сасланы Сыбір. У 1874-1878 гадах атрымліваў ў горадзе Іркуцку ды Іркуцкім вуездзе Іркуцкай губэрні дазволы на часовую адлучку на залатыя промыслы ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204-205, 467-468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204-205, 467-468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 48; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 48./

    ВАСІЛЕЎСКІ /ВАСИЛЕВСКИЙ/ Якуб /Яков/ - адлучка ў 1873 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці з Іркуцкай акругі Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    ВАШКЕВІЧ /ВАШКЕВИЧ/ Міхал /Михаил/ - у студзені партыя палітычных сасланых з 50-і чалавек адмовілася працаваць з-за адсутнасьці зімовага адзеньня. Калі яна ім была абяцаная, то М. Вашкевіч заявіў ад імя сваіх таварышаў што ўсё роўна яны “не пойдуць працаваць, так як яны рабочыя ня простыя, а палітычныя”. Адлучка ў 1886 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Каваль С. Ф.  Польские ссыльные после Кругобайкальского восстания 1866 года. // Ссылка и каторга в Сибири (XVII – начало XX в.). Новосибирск. 1975. С. 155; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 458; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    ВЕБЯЛЮК /ВЕБЕЛЮК/ Аўгустын /Августин/ - адлучка ў 1883 г. у Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ВЕНГЛЕЎСКІ /ВЕНГЛЕВСКИЙ, ВЕНГЛОВСКИЙ/ Леан /Леон/ – ураджэнец Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. “За зносіны пасьля паступленьня на службу з бадзягамі мяцежнікамі і не данясеньне начальству аб месцы хаваньня іх, крадзеж з ротнага цэйгаўзу 30 баявых патронаў і перадачу іх адзначаным бадзягам”, уцёкі і “бадзяжніцтва разам з імі” па канфірмацыі галоўнакамандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі ад 14 верасьня 1866 года асуджаны ў арыштанцкую роту ў крэпасьці Навагеоргіеўск (Модлін) тэрмінам на 3 гады, а па заканчэньня тэрміну высланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі (Цюменскім) прыказ аб ссыльных накіраваў яго ў Якуцкую вобласьць. У ліпені 1870 году дастаўлены ў Якуцк ды 30 ліпеня 1870 года ўселены ў 1-шы Ігідзейскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. З 1871 году на залатых промыслах Трапезнікава ды потым Ленска-Віцімскага Таварыства Кампаніі Сыбіракова і Базанава. Памёр 17 чэрвеня 1873 года ў лякарні Ленска-Віцімскай рэзыдэнцыі ад раку печані. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 332, 396, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25, 41; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 121./

    ВЕНГЛОЎСКІ /ВЕНГЛОВСКИЙ/ Зыгмунд /Сигизмунд/ – нарадзіўся ў 1844 годзе. Скончыў клясычную гімназію ва вуездным горадзе Роўна Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі. Вучыўся на філялягічным факультэце Кіеўскага ўнівэрсытэту. За ўдзел у “польскім мяцяжы” быў сасланы на Нерчынскую катаргу. Па заканчэньні цяжкіх працаў ён быў паселены ў Іркуцку, дзе ягоны зямляк з Валыні Аляксандр Чэканоўскі прапанаваў яму прыняць удзел у навуковай экспэдыцыі. 13 траўня 1875 года яны выехалі з Іркуцка, затым спусьціліся па рацэ Лена праз Якуцк да Аякіту, потым дабраліся да вусьця ракі Аленёк, затым праз Булун, Сікцях ды Верхаянск на раку Алдан. Вярнуліся праз Якуцк ў Іркуцк 20 сьнежня 1875 года. Памёр у Курску. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 62; Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 91; Аrmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 46-49; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 20; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 44-48./

*    ВЕНЦКОЎСКІ /ВИЕНЦКОВСКИЙ, ВЕНЦОВСКИЙ, ВЕНУКОВСКИЙ/ Уладзіслаў /Владислав/ – нарадзіўся ў 1839 /1824/ годзе, мешчанін горада Варшавы, каталіцкага веравызнаньня. Бестэрмінова адпускны матрос 8-га флёцкага экіпажу, які за “палітычнае злачынства” быў аддадзены пад суд у горадзе Варшава і сасланы у самыя аддаленыя месцы Сыбіры, бестэрмінова. Дастаўлены ў Якуцк 11 жніўня 1867 году. 14 /18/ жніўня 1867 года прылічаны да Арсюдзкага /3-га Мальжэгарскага/ насьлега Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 30 жніўня 1867 гада пад наглядам ў Якуцку, кравец, дапамогі не атрымлівае. Па распараджэньні Якуцкага губэрнатара Лахвіцкага яму ў 1874 годзе быў выдадзены білет на сталае пражываньне ў горадзе Якуцку. У 1874-1875 гадах выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Пабраўся шлюбам з сасланай паўстанкаю, удавою Казімерай Раманоўскай, з якой прыбыў у адной партыі. Меў 4 дзетак. За якасную кравецкую справу меў ва ўсіх жыхароў гораду Якуцку сталую павагу. 25 ліпеня 1884 года падаў прашэньне ад дазволе вярнуцца на радзіму. Памёр 10 жніўня 1887 году ў Якуцку і, па ўсёй верагоднасьці пахаваны на могілках Мікольскай царквы ў Якуцку. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 50-51, 55; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 398, 459; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 9-10, 14; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 13, 25, 41; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С.45; Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. Москва. 2007 /Отпечатано в Венгрии/. Москва. 2007. С. 282, 864; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ВEЧАРКОЎСКІ /ВЕЧЕРКОВСКИЙ, ВЕЧАРКОВСКИЙ, WIECZORKOWSKI/ Юзаф /Юзеф, Józef/ – нарадзіўся ў 1843 /1840, 1845, 1848/ годзе, з мяшчанаў Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у “польскім мяцяжы” рэкрутаваны шараговым у войска, у 3-ці лінейнага Заходне-Сыбірскі батальёна. За ўцёкі са службы і страту рэчаў па канфірмацыі Камандуючага Казанскай ваеннай акругі выключыны з вайсковага ведамства, пакараны 200 ударамі розгаў ды праз Пермскую экспедыцыю ссыльных сасланы у аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк 18 ліпеня 1867 года і 25 ліпеня 1867 года прылічаны да 5-га Мальжэгарскага насьлега Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 29 кастрычніка 1869 года прылічаны да Целейскага насьлега Батурускага ўлуса Якуцкай акругі, бестэрмінова. У 1871 годзе дазволена 1 год працаваць ў горадзе Якуцку слюсарам, але працягваў ім працаваць і ў 1880-1881 гадах. 4 ліпеня 1872 года прыпісаны да мяўчанскай грамады Якуцка. У 1875 годзе отрымаў дазвол і выехаў у Алёкмінск, дзе па вольнаму найму працаваў канцэлярыстам ў Акруговым праўленьні паліцыі. Былі вернутыя правы стану і дазволена перасяліцца ў Верхневудзінскую акругу Забайкальскай вобласьць, яле Вячаркоўскі адмовіўся і застаўся ў Якуцкай вобласьці. Ад 1881 года пражываў у Алёкмінску. 26 лістапада 1883 года было дазволена выехаць у Эўрапейскую Расею. У сьнежні 1883 года выехаў на жыхарства ў Кірэнскую акругу Іркуцкай губэрні. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 55; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 158; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 15; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Петров П. П.  Памятные места города Якутска, связанные с именами поляков. // Якутский Архив. Якутск. № 2. 2001. С.45; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 238-239; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ВІЛЯМОЎСКІ /ВИЛЛЯМОВСКИЙ, ВИЛЬЯМОВСКИЙ/ Канстанты /Константин/ – нарадзіўся ў 1834 годзе, са шляхціцаў Каралеўства Польскага, Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. Рэкрут 71 Белеўскага пяхотнага палка. На правай шчацэ шнар. За нядобразычлівасьць да ўраду, распаўсюджваньне ўзбунтоўваючых пропаведзей, падгавор да ўцёкаў у Царства Польскае ды спачуваньне мяцяжу сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіру. Дастаўлены ў Якуцк 30 траўня 1866 /1867/ года і паселены на Улахан-Анскай станцыі Таварыства сялян 20 станцый Іркуцкага тракту Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Жыў у хаце селяніна Сямёна Іванова, займаўся земляробствам, гародніцтвам, зімой сам малаціў хлеб. Меў добрае стаўленьне да сябе мясцовых сялянаў, вёў сябе “цьвяроза ды сумленна”. Сына гаспадара “напраўляў у правільным чытаньні сьвяшчэнных малітваў”. Жаліўся, што яму баляць ногі ад былых ранаў. У 1870 годзе ў Верхаленскай акрузе Іркуцкай губэрні. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 1. Спр. 76. Арк. 410; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 59; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 18; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 267, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 123; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24./

*    ВІЛЬКАНЕЦКІ /ВИЛЬКОНЕЦКИЙ, ВИЛЬКИЦКИЙ, WILKONIECKI/ Яўстах /Евстафий, Eustachy/, сын Яна /Иванович/ - нарадзіўся ў 1846 /1847, 1841/ годзе, з былых пісарчукоў /сялянаў/ Сядскай сельскай грамады вёскі Ваболі /Вобле/ Цельшэўскага вуезда Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. “За самавольную адлучку з месца службы, па званьню валаснога пісара, за знаходжаньне ў мяцежніцкай хеўры і ўдзел у адбіраньні ад жыхароў харчовых прыпасаў” па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі “па падазрэньні ва ўдзеле ў мяцяжы” пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў катаржную працу на заводах на 6 гадоў”. Маёмасьць, якая ў яго знойдзецца, павінна “накіравана у казну”. Дастаўлены ў Якуцк 30 сакавіка 1867 года. Згодна артыкульнага сьпісу ён “росту 2 аршыну, 4 вяршка, валасы сьветла-русые, вочы блакітныя, твар даўгаваты, нос вялікі, рот звычайны”. 31 сакавіка 1867 году ён быў уселены ў 2-і Мадуцкі насьлег Намскага улусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе часова знаходзіцца ў сяле Мача Алёкмінскай акругі. У 1869 годзе ў Якуцку, займаўся вырабам папярос на фабрыцы купца Н. Е. Вярховінскага ды Ф. Ф. Салаўёва. У 1871 годзе працуе ў рамесьніцкай установе купца Шастакова. 9 студня 1874 года яму было дазволена паступіць на дзяржаўную службу пад наглядам паліцыі. Маюцца зьвесткі, што Вільканецкі набыў прыватную бібліятэку ў мясцовага купца і няўдала паспрабаваў было заснаваць сваю ўласную бібліятэку. У 1876 годзе выяжджаў у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. 10 лютага  1878 года в Якуцку нарадзіўся Станіслаў “палітычных сасланых ... усяміласьціва дараванага Яўстахія і Паўліны Барсук Вільканецкіх законных мужа і жонкі”.У 1878 годзе было дазволена вярнуцца на радзіму. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 468; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 246, 360, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25. Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 14, 123; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 239; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 121; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

*    ВІСКОЎСКІ /ВИСКОВСКИЙ, ВИСКОВСКІЙ/ Станіслаў /Станислав, Станиславъ/– са шляхціцаў, былы студэнт Горы-Гарэцкага інстытута. Ягоная маці мела 160 дзесяцін зямлі ва Амсьціслаўскім вуездзе Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Адлучка ў 1881-1882 гадах /у 1881 годзе з Іркуцкага ўезда/ у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілёўскай губ. (падзеі паўстаньня). // Запіскі аддзелу гуманітарных навук. Кн. 8. Працы клясы гісторыі. Т. ІІІ. Менск. 1929. С. 307-223; Цытовіч С.  1863 год у Горы-Горках быўш. Магілеўскай губ. (падзеі паўстаньня). Менск. 1929. С. 80./Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 468; Кісялёў Г.  “То Тадэуш – лепшы сябра – аж з-пад Магілёва...” // Голас Радзімы. Мінск. 4 сьнежня 1997. С. 6; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 42; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 42; Горбачева О.  Восстание 1863-1864 гг. и репрессивные мероприятия царизма в Белоруссии. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 118./

    ВІТАШЭЎСКІ /ВИТАШЕВСКИЙ, WITASZEWSKI/ Адам /Adam/– нарадзіўся ў 1836 годзе. За ўдзел “ў мяцяжы” ў 1863 годзе быў асуджаны ва вуездным горадзе Ленчыцы Калішскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі “на вайсковую службу” ў 62-гі Суздальскі пяхотны полк, які быў раскватараваны ў горадзе Масква. За выказваньне ў ягонай памятнай кнізе зьневажальнага слова супраць Сьвяшчэннай Асобы Гасудара Імпэратара ў 1864 годзе арыштаваны і залічаны ў разрад штрафных чыноў, але па няблаганадзейнасьці прац Цвярское губэрнскае праўленьнке сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк у 1866 годзе і паселены ў Бардонскі насьлег Сунтарскім ўлусу Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе прылічаны да Нюрбінскай сялянскай грамады ў Мархінскім улусе Вілюйскай акругі з дазволам разьезду з месца прылічэньня па Якуцкай вобласьці пад наглядам паліцыі. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі, дзе знаходзіўся і ў 1883 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 240-241./

    ВІТАШЭЎСКІ /ВИТАШЕВСКИЙ/ Эдвард /Эдуард, Адам/ - маюцца зьвесткі што адлучаўся з Вілюйскай акругі Якуцкай вобласьці ў 1882-1883 гг. на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    ВІТКОЎСКІ Мікалай –нарадзіўся ў 1843 годзе на Віцебскай зямлі ў мясцовасьці Moszarz або Moszanа. Шляхціц Суражскага павета Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі Мікалай Віткоўскі, сын Яна. Па заканчэньні прагімназіі запісаўся да школы арганістаў, якой не скончыў, бо ў 1863 годзе ўступіў у партыю паўстанцаў, да якой гарнулася мясцовая моладзь. Сярод яе быў і Ян Чэрскі. Дзеі і лёс віцебскай партыі былі сумныя. Паводле рэляцыі Чэрскага – гэта было суцэльнае ўцяканьне ад сялян, якім плацілі вайсковыя ўлады за спайманых паўстанцаў... У Іркуцку займаўся археалёгіяй Усходняй Сыбіры, навуковыя зацікаўленьні датычылі і Якуцкай вобласьці. /Овчинников М.  Н. И. Витковский. // Сибирский архив. №1. Иркутск. 1911. С. 1-11; Dybowski B.  Wspomnienie o archeologu Mikalaju Witkowskim. // Swiatowit. T. XII. 1924/1928. № 1. Warszawa. 1928. S. 3-4; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 114; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 114./

    ВІТКОЎСКІ /ВИТКОВСКИЙ/ Міхал /Михаил/ - нарадзіўся ў 1846 годзе, каталіцкага веравызнаньня. Былы шараговы, які за “невыкананьне прыказа начальства ды замах на вызваленьне арыштаваных таварышаў 9 студзеня 1867 года быў аддадзены ў арыштанцкія роты”, але з-за “упартага нежаданьня працягваць службу” па канфірмацыі Камандуючага Маскоўскай ваеннай акругі быў сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк ў 1868 годзе. 8 чэрвеня 1868 года быў уселены ў 3-ці Балагурскі насьлег Батурускага улуса Якуцкай акругі, “бестэрмінова”. Неўзабаве ён пабраўся шлюбам з сялянкай Амгінскай вёскі Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці ды разам з ёй заняўся сельскай гаспадаркай. Насьлежная грамада адвяла яму зямлю пад ральлю, якую ён дапоўніў расчысткай ў паўвярсьце ад свайго жытла, і выдзеліла пад касьбу месцы Хара-Балаган ды Бесьцях-Юруя. З цягам гадоў ён павялічыў плошчу гаспадаркі ды пачаў гадаваць быдла. /НАРС(Я). Ф. 12. Спр. 7395. Арк. 34; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 58; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25./

    ВІШНЕЎСКІ /ВИШНЕВСКИЙ/ Казімер /Казимир/, сын Андрэянарадзіўся ў 1843 годзе. Шараговы 45 Азоўскага пяхотнага палку, за 1-шыя ўцёкі са службы і пераход Аўстрыйскай мяжы па канфірмацыі камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі 30 траўня 1867 году атрымаў 200 удараў розгаў ды сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк у 1868 годзе і 3 жніўня 1868 года прылічаны ў Берт-Усаўскі /2-гі Легойскі/ насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1875 годзе прылічаны да Бесьцяхскай /Бердзігісцяхскай/ станцыі Якуцкай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 16, 25; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ВІШНЕЎСКІ /ВИШНЕВСКИЙ/ Канстанты /Константин/, сын Яна – нарадзіўся ў 1846 годзе. Дастаўлены ў Якуцк у 1867 годзе. 2 жніўня 1867 года ўселены ў 4-ы Мальжэгарскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25./

    ВІШНЕЎСКІ /ВИШНЕВСКИЙ/ Пётра /Петр/, сын Андрэя – нарадзіўся ў 1845 годзе ў Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Аддадзены шараговым у 35-ты Бранскі пяхотны полк. За 2-гія ўцёкі па канфірмацыі Камандуючага войскамі Харкаўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. У 1868 годзе дастаўлены ў Якуцкую вобласьць. /Картатэка/

*    ВІШНЕЎСКІ /ВИШНЕВСКИЙ, WISZNIEWSKI/ Эдвард (Эдуард, Ян, Иоан, Иван, Edward), /Зиновьевич/ – нарадзіўся ў 1842 /1844/ годзе ў сям’і шляхціца Ковенскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у “польскім мяцяжы” быў аддадзены ў вайсковую службу. За садзейнічаньне ўцёкам трох шараговых з польскіх ураджэнцаў у 1866 годзе, па пазбаўленьні ўсіх асаблівых правоў і пераваг быў выключаны з ваеннага ведамства і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць. 24 чэрвеня 1867 года быў дастаўлены ў горад Якуцк і 28 чэрвеня 1867 года ўселены ў Адунінскі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ужо з 13 лістападу 1867 году жыў у горадзе Якуцку пад наглядам і займаўся перапіскай папераў у прыватных асобаў, дапамогі не атрымліваў. У кастрычніку 1868 года пабраўся шлюбам з сялянкай Матрунай Аксаментавай. У 1871 /1874/ годзе быў прылічаны да мяшчанскай грамады горада Якуцка. Атрымаў дазвол і выехаў у 1876 году на заробкі ў горад Алёкмінск, дзе ў 1876-1878 гадах працаваў пісарчуком у Акруговым паліцэйскім упраўленьні. У 1878 годзе быў адноўлены ў правах шляхціца і генэрал-губэрнатарам Усходняй Сыбіры пераназначаны на жыхарства ў Верхневудзінскай акругі Забайкальскай вобласьці. Аднак Вішнеўскі падаў прашэньне каб яго пакінулі ў Якуцкай вобласьці, “з падпарадкаваньнем усім тым абмежаваньням, якія устаноўленыя для палітычных сасланых, якія знаходзяцца там” і 23 студзеня 1879 года атрымаў такое. Якуцкі губэрнатар 15 лютага 1879 гада месцам жыхарства яму быў прызначыў горад Алёкмінск. У 1879-1880 гадах атрымліваў дазвол і выяжджаў на заробкі на залатыя промыслы Алёкмінскай акругі. Ад 1881 гаду жыў у Алёкмінску, пісарчук. Сям’я /жонка і дачка/ пражывала ў Якуцку. Паводле маніхвеста ад 15 траўня 1883 гаду, прадпісаньнем Якуцкага абласнога кіраваньня ад 26 лістапада 1883 года быў вызвалены ад нагляду паліцыі з дазволам выехаць у Эўрапейскую Расею. У сьнежні 1883 гада пераехаў па жыхарства ў Кірэнскую акруга Іркуцкай губэрні. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51, 55; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 160, 191, 207, 229-230, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 160, 191, 207, 229-230, 468; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10, 14; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 360, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 239-240; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ВОЙЦЭХ /ВОЙЦЕХ, ВОЙТЕХ/ Ян /Иван/ – з мяшчанаў Царства Польскага. За удзел у “польскім мяцяжы” аддадзены “шараговым у 68-ты Барадзінскі полк. Быў прыкамандзіраваны да рабочай брыгады, што будавала чыгуначны мост паміж Арлом і Курскам. За ўцёкі праз Кіеўскае /Курскае/ губэрнскае праўленьне атрымаў 50 удараў розгамі ды сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк у 1868 годзе. 7 кастрычніка 1870 года накіраваны на Бесьцяхскую станцыю Іркуцкага тракту Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25./

    ВУЛЕЙСКІ /УЛЕЙСКИЙ/ Леан /Леон/ - адлучка ў 1882-1883 гадах з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 418, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 40./

    ВЫБРАНОЎСКІ /ВЫБРАНОВСКИЙ, ВЫРБАНОВСКИЙ, WYBRANOWSKI/ Ян /Иван, Jan/ – нарадзіўся ў 1843 /1842/ годзе, з мяшчанаў губэрнскага горада Радама Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За удзел у мяцяжы аддадзены шараговым ў Арэнбурскі лінейны батальён, у 3-ю роту дзе служыў да паловы 1864 года, калі за зьневажаньне партыённага ахвіцэра па суду горада Разані накіраваны шараговым у 71-шы Белевскі пахотны палк 18-й дывізіі /70-ты Ражскі пяхотны полк/. За замах на вызваленьне таварышаў зацьверджаным генэрал-аўдытарам 19 лістапада 1867 года і праз Разанскае губэрнскае праўленьне у 1868 годзе сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб ссыльных прызначыў яго ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк у 19 чэрвеня 1868 году ды ўселены 12 ліпеня 1868 г. ў Харанскі насьлег Усходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі якуцкай вобласьці. Ад 20 верасьня 1868 года пражываў у Якуцку. Ад 1869 года працаваў на залатых промыслах Ленскага таварыства ў Алёкмінскай акрузе. Свой асабісты подпіс заўсёды пісаў лацінкай. У сакавіку 1885 года выехаў на жыхарства ў Іркуцкую губэрню, а ў жніўні 1885 года выехаў ў горад Радам. /Троев П. С.  Связи ишутинцев с польскими революционерами в Якутской ссылке. // Советское славяноведение. № 6. Москва. 1988. С. 85; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 70; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 21; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 241-242; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ВЫРЭМБОЎСКІ /ВЫРЕМБОВСКИЙ, ВЕРЕМБОВСКИЙ/ Юліян /Юлиан/ – нарадзіўся ў 1844 годзе, са шляхты горада Каніна /Коніна/ Варшаўскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. Паплечнік Людвіка Мераслаўскага, які ўзначальваў правае крыло “чырвоных”. За прыналежнасьць да мяцежніцкай арганізацыі ў Варшаве, загадваньне складам зброі і за тое, што ў яго на кватэры друкавалі рэвалюцыйныя сачыненьні быў пазбаўлены ўсіх правоў і асуджаны на катаржныя працы ў крэпасьцях на 8 гадоў у Сыбіры. Катаргу адбываў у Забайкальскай вобласьці. Па маніфэсту 1866 года тэрмін катаргі яму быў скарочаны на палову. 29 сьнежня 1869 года быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 5 красавіка 1870 года і пакінуты там на часовае, а 9 красавіка 1871 года на сталае пражываньне. У 1871 годзе разам з Сігізмундам Сурыным выявіў жаданьне заняцца ў Якуцку кравецтвам. У Амгінскай слабадзе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі заняўся гандлем дробным таварам, меў уласны магазын. У 1874 годзе яму былі вернуты былыя правы, але ён не скарыстаў з гэтага, бо трымаў гандаль, ды застаўся ў Амзе. Расейскі пісьменьнік У. Г. Караленка, які адбываў ссылку ў Амге, занатаваў, што “гэта быў сумленны і добры чалавек, які трапіў на катаргу за паўстаньне і адбываў яе ў Нерчынску з Чарнышэўскім. Здавалася, зараз у яго ня было нічога агульнага з былымі маладымі захапленьнямі. Гэта быў празаічны чалавек, нізенькага росту, з вялікімі апушчанымі ўніз вусамі... Усе ведалі..., што Вырэмбоўскі чалавек глыбока сумленны, нікога не пакрыўдзіць, на слова якога можна была палажыцца, як на каменную гору”. Выехаў толькі дзесьці напрыканцы 1880-х гадоў у Тамбоўскую губэрню. /Записки Н. В. Берга. Польское восстание 1863-1864 гг. // Русская старина. 1879. С. 55; Бик В. И.  В. Г. Короленко в Амгинской ссылке. // В. Г. Короленко В Амгинской ссылке /Материалы для библиографии/. Якутск. 1947. С. 30, 32; Короленко В. Г.  Собрание сочинений. Т. 8. Москва. 1953. С. 262-263; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 50, 57-58; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 468; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 10, 16-17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 25; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy. Represje i wygnanie. Historiografia i tradycja. Kielce. 2005. S. 121./

    ВЫРЭМБОЎСКІ /ВЫРЕМБОВСКИЙ/ Ян – маюцца зьвесткі аб ягоным знаходжаньні ў 1868 годзе ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    ВЯРБІЦКІ /ВЕРЖБИЦКИЙ/ Багуслаў /Богуслав, Богумил/ - са шляхты, у 26 гадоў, за удзел у мяцяжы і дзеяньне супраць расейскіх войскаў у складзе розных шаек, сасланы ў Сыбір і ўселены ў Енісейскую губэрню. У 1866 годзе, пасьля Кругабайкальскага паўстаньня, з-за пагрозы паўстаньня ў Енісейскай губэрні, за дрэнны ўплыў на іншых быў прызначаны да высылцы з Енісейскай губэрні ў “Кірэнскую акругу Іркуцкай губэрні або Якуцкую вобласьць”. Па дастаўленьні ў Іркуцк быў накіраваны ў Ілганскую воласьць Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. /Wdowin W.  Z dziejów pobytu powstańców styczniowych na Jenisejskim zesłaniu. // Przegląd historyczny. T. LV. Z. 1. Warszawa. 1964. S. 93, 95./

    ВЯРБІЦКІ /ВРЖЕБИЦКИЙ/ Міхал /Михаил/ - адлучка ў 1873 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    ВЯРБІЦКІ /ВРЖЕБИЦКИЙ/ Станіслаў /Станислав/ - адлучка ў 1873 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    ВЯРБІЦКІ /ВЕРЖБИЦКИЙ/ Юліян /Юлиан/ - адлучкі ў 1880-1881 гадах у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці з Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35./

    ВЯРЦЕНСКІ /ВЕРЦЕНСКИЙ, WIERCIEŃCKI/ Генрык Войцех Якуб /Henryk Wojciech Jakub/ - нарадзіўся 15 ліпеня 1843 года ў Клодніцы Люблінскай губэрні Каралеўства Польскага, у 1860 г. скончыў Люблінскую гімназію. Пад час паўстаньня змагаўся ў шэрагах генэрала Лянгевіча і пад Малагошчам быў узяты ў палон і знаходзіўся ў турме да студзеня 1964 года, калі быў высланы ў Сыбір, да”краю якутаў”. Пасьля вяртаньня на жыў у Незабітаве, дзе займаўся гаспадаркай, потым ад 1880 года пражываў Наленчаве, дзе займаўся навуковай публіцыстыкай. Таксама апублікаваў артыкулы пра залатыя капальні ва Ўсходняй Сыбіры. У 1915 годзе ён пераехаў у Люблін дзе і памёр 16 кастрычніка 1923 года.. Адна з вуліцаў Любліна носіць ягонае імя. /Zieliński S.  Mały słownik pionierów polskich kolonjalnych i morskich. Podróżnicy, odkrywcy, zdobywcy, badacze, eksploratory, emigrańci-pamiętnikarze, działacze i pisarze migracyjni. Warszawa. 1933. S. 589; Kaproń А.  Henryk Wiercieński (1843-1923) - publicysta, badacz dziejów regionalnych. Lublin 1995; Kaproń А.  O Henryku Wiercieńskim. Szczecin. 2009./

*    ВЯРЫГА /ВЕРИГА, ВЕРИГО/ Валерыян /Валериан, Валеріанъ/ - са шляхты Віцебскага вуезда і губэрні Расейскай імпэрыі, пляменьнік Арцёма Вярыгі-Дарэўскага. За удзел у паўстаньні высланы ў Казанскую губэрню. У 1877-1878 гадах адлучка ў Якуцкую вобласьць. Працаваў галоўнаўпраўляючым Канстацінаўскай капальні Раткоўскіх-Ражноўскіх каля Бадайбо. /Каханоўскі Г.  Віцебскія паўстанцы. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 20 студзеня 1984. С. 16; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35; Баркоўскі А.  Аб знаходжанні Арцёма Вярыгі-Дарэўскага ў Якуціі і яго сібірскім акружэнні. // Кантакты і дыялогі. Мінск. № 4-5. 2000. С. 22-23./

*    ВЯРЫГА /ВЕРИГА, ВЕРЕГА, ВЕРИГО/ Эдмунд /Эдуард, Эдмундъ/, сын Яна /Ивана/ – нарадзіўся ў 1840 годзе ў каталіцкай сям’і шляхціца Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі, адміністратара маёнтка Веркі, ля Вільні, пражываў у Вільні. Быў блізкім сваяком беларускага паэта Арцемія Вярыгі-Даревского. Пасьля заканчэньня Віленскай гімназіі ў 1857 г. паступіў на матэматычны факультэт Пецярбургскага ўнівэрсытэта, дзе зрабіўся адным з кіраўнікоў рэвалюцыйнага студэнцтва, зблізіўся з К. Каліноўскім, падтрымліваў сувязь з Віленскай дэмакратычнай моладзьдзю, вёў агітацыю сярод сялян на Віленшчыне. У Паўночна-заходнім краі /Беларусі і Літве/ Расійскай імпэрыі паўстаньне рыхтаваў Камітэт руху, створаны ў Вільні ўвосень 1861 гаду “чырвонымі” Л. М. Звеждовским, К. С. Каліноўскім, Э. І. Вярыгай ды іншымі. Улетку 1862 гаду з яго быў створаны Літоўскі правінцыйны камітэт з Л. М. Зьвяждоўскім (да восені 1862 г.) і К. С. Каліноўскім (з восені 1862 г.) на чале. Эдвард Вярыга клапаціўся пра нарыхтоўку зброі, у лістападзе 1869 года вёў перамовы ў Варшаве з Цэнтральным нацыянальным камітэтам, адстойваючы інтарэсы Беларусі і Літвы. 19 лютага /3 сакавіка/ 1863 года быў арыштаваны ў Вільні ў хаце М. Шкленика, будучага цесьця беларускага паэта Ф. Багушэвіча. Пасьля працяглага зьняволеньня ў Віленскіх турмах быў прысуджаны да 8 гадоў катаргі. 1 лістапада 1864 гада быў дастаўлены ў Кадаінскі руднік Нерчынскай катаргі. 6 красавіка 1866 гады ён быў вызвалены ад кайданоў. У 1874 годзе атрымліваў у Іркуцкай губэрні дазвол на часавую адлучку на залатыя здабычы ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Пасьля працаваў у Пецярбургу ў кіраваньні Пецярбурска-Варшаўскай чыгункі і на мэталюргічных заводах Украіны. Памёр 10 /23/ верасьня 1902 года ў маёнтку Амнішаў Барысаўскага павета Менскай губэрні. /Майский Ф.  Н, Г, Чернышевский в Забайкалье (1864-1871 гг.). Чита. 1950. С. 56, 92-94, 105; Кісялёў Г.  Арцём Вярыга-Дарэўскі. З гісторыі літаратурнага Віцебска. // Полымя. № 5. Мінск. 1966. С. 172; Киселева Я. Копия письма К. Калиновского Б. Длускому. // Нёман. Минск. 1975. С. 189-190; Грицкевич В. П.  С факелом Гиппократа. Из истории Белорусской медицины. Минск. 1987. С. 190; Копия письма К. Калиновского Б. Длускому. Конец ноября – начало декабря. // Калиновский К.  Из печатного и рукописного наследия. Минск. 1988. С. 75-76; История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 164; Кісялёў Г.  Радаводнае дрэва. Каліноўскі – эпоха – наступнікі. Мінск. 1994. С. 71, 203, 205, 293; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 468; Кісялёў Г. В.  Вярыга Эдмунд Іванавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 441-442; Філатава А. М.  Вярыгі. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 442; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35; Fajnhaus D.  1863 Litwa i Białoruś. Warszawa. 1999. S. 80; Баркоўскі А.  Аб знаходжанні Арцёма Вярыгі-Дарэўскага ў Якуціі і яго сібірскім акружэнні. // Кантакты і дыялогі. Мінск. № 4-5. 2000. С. 22; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 62; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 62./

*    ВЯРЫГА-ДАРЭЎСКІ /ВЕРИГА, ВЕРИГО/ Аўгустын Арцемій /Арцём, Артемий, Артемій/ – нарадзіўся 23 кастрычніка (4 лістапада) 1816 г. ў мястэчку Кублічы Лепельскага вуезда, са шляхты Віцебскай губэрні Расейскай імпэрыі, уладальнік маёнтку Стайкі Віцебскага вуезда Віцебскай губэрні. Беларускі пісьменьнік (пісаў пад псэўданімам Беларуская Дуда). Скончыў Забельскую гімназію ў мястэчку Валынцы Дрысенскага вуезда Віцебскай губэрні. Служыў у розных установа м. Віцебска. Адзін з арганізатараў узброенага выступленьня ў Віцебскім ваяводзтве. 6 (18) траўня 1863 года арыштаваны і зьняволены ў Віцебскую турму. У 1865 годзе высланы ва Ўсходнюю Сыбір. Катаргу адбываў ва Усольлі. Ад 1868 г. на пасяленьні ў Іркуцку, куды да яго прыехала дачка Габрыэля і ў 1872 г. пабралася шлюбам з сасланым паўстанцам Вацлавам Скакоўскім. За ўдзел у паўстаньні сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. З Урыкаўскай воласьці Іркуцкай губэрні ў 1881 г. адлучаўся ў Якуцкую вобласьць. Памёр ў 1884 г. у “Віцімскай тайзе”. /НА РС(Я). Ф. 20. Воп. 1. Сп. 2391. Арк. 69-70; Limanowski B.  Historya powstania narodu polskiego 1863-1864 r. Lwów. 1909. S. 90; Хто з’яўляецца аўтарам паэмы “Тарас на Парнасе”. // Савецкая Беларусь. Менск. 1 красавіка 1928; Васілеўскі Д. М.  Паэма “Тарас на Парнасе” ў краязнаўчым асьвятленьні. // Наш край. № 5. Менск. 1929. С. 20-25; Васілеўскі Д.  Арцём Ігнатавіч Вярыга і яго літаратурна-грамадзкая чыннасьць. // Полымя. № 6. Менск. 1929. С. 183-200; Janik M.  Towiańczycy na Syberji. // Przegląd współczesny. T. XXXIV. Kraków. 1930. S. 93-108; Janik M.  Imionnik sybirski Artemiusza Weryhi. // Sybirak. Nr. 3. 1939. S. 35-38; Бас І.  Забытыя імёны. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 13 кастрычніка 1956; Шчотка Л.  Новае пра Ф. Багушэвіча. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 11 красавіка 1959; Аўтографы Арцёма Дарэўскага Вярыгі. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 24 чэрвеня 1959. С. 4; Семяновіч А.  Пра Вярыгу-Дарэўскага. // Беларусь № 8. Мінск. 1959. С. 27; Мальдзіс А. Пісьменнік і публіцыст. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 27 сакавіка 1962; Канапацкі М.  Арцём Дарэўскі-вярыга. // Ніва. Беласток. 5 жніўня 1962; Мальдзіс А.  Наддзвінскі дудар. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 14 снежня 1962; Мартынава Э., Мальдзіс А.  Шаўчэнка і Жалігоўскі. З гісторыі беларуска-ўкраінска-польскіх літаратурных сувязей. // Тарас Шаўчэнка і беларуская літаратура. Мінск. 1964. С. 171-192; Кісялёў Г.  Каля вытокаў. // Дзень паэзіі – 65. Мінск. 1965. С. 33-43; Кісялёў Г.  Арцём Вярыга-Дарэўскі. З гісторыі літаратурнага Віцебска. // Полымя. № 4. Мінск. 1966. С. 143-154; Кісялёў Г.  Арцём Вярыга-Дарэўскі. З гісторыі літаратурнага Віцебска. // Полымя. № 5. Мінск. 1966. С. 163-174; Мальдзіс А.  Адкрыццё новага імя. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 24 чэрвеня 1966; Ахрыменка П.  Архіўная згадка. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 23 чэрвеня 1967; Тагаров З.  Каторжанин. // Нёман. № 9. Минск. 1969. С. 189; Кісялёў Г.  Цікавае падарожжа. // Полымя. № 8. Мінск. 1970. С. 218-221; Барковский С. А., Мальдис А. И.  Поэтическое наследие Артемия Вериги-Даревского. // Советское славяноведение. № 2. Москва. 1971. С. 35-45; Мархель У.  Адрасавана Сыракомлю. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 2 сакавіка 1971. С. 14-15; Арцём Вярыга-Дарэўскі. // Беларуская літаратура ХІХ стагоддзя. Хрэстаматыя. Мінск. 1971. С. 105-117, 350; Кісялёў Г.  Загадка беларускай “Энеіды”. Мінск. 1971. С. 144-214; Арцём Вярыга-Дарэўскі (1816-1884). // Пачынальнікі. З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. Мінск. 1977. С. 214-292, 491-492, 493-494, 499, 502, 505, 507, 509-511, 513, 515-517, 524, 529, 539; Кісялёў Г.  Пошукі імя. Мінск. 1978. 61-65; Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ – пачатак ХХ ст. Мінск. 1981. С. 38, 45; Альбом Вярыгі-Дарэўскага (Віленскія запісы). // Кісялёў Г.  Героі і музы. Гісторыка-Літаратурныя нарысы. Мінск. 1982. С. 71-81; Александрович Х. А., Александрович И. С.  Публицистика белорусских народников (1881-1884). Минск. 1983. С. 30, 126; Каханоўскі Г.  Віцебскія паўстанцы. // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 20 студзеня 1984. С. 16; Киселев Г.  Разыскивается классик... Историко-литературная дилогия. Минск. 1989. С. 264-288; Януш І.  “Надзвычай шкодны ў палітычны адносіна...” // Віцебскі рабочы. Віцебск. 8 лютага 1992. С. 4; Януш І.  ...І нават на этапах не губляў пачуцця гумару”. // Народная газета. Мінск. 18 лютага 1992. С. 5; Гарэцкі М. Гісторыя беларускай літаратуры. Мінск. 1992. С. 183, 219-221, 225-227, 375, 472; Кісялёў Г.  Ад Чачота да Багушэвіча. Праблемы крыніцазнаўства і атрыбуцыі беларускай літаратуры ХІХ ст. Мінск. 1993. С. 6, 10, 13, 15, 50-59, 82, 86-87,100-101, 113, 118, 123, 125-126, 141-142, 160, 164-166, 184, 213-215, 225-229, 231, 285, 293-299, 302, 357, 366, 379-382, 387; Цьвікевіч А.  Западно-Русізм. Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в. Менск. 1993. 105; Кісялёў Г. В. Вярыга-Дарэўскі Арцём. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мінск. 1993. С. 80-81; Козіч В. І. Вярыга-Дарэўскі Арцём. Бібліяграфія. // Беларускія пісьменнікі. Біябібліяграфічны слоўнік. Т. 2. Мінск. 1993. С. 81-82; Кісялёў Г. В.  Вярыгі  Віцебскія паўстанцкія атрады. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. Мінск. 1994. С. 340; Кісялёў Г.  Радаводнае дрэва. Каліноўскі – эпоха – наступнікі. Мінск. 1994. С. 43, 94, 120-121, 126-127, 149, 151, 186-189, 254, 293; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 468; 180 год з дня нараджэння А. І. Вярыгі-Дарэўскага (1816-1884), пісьменніка-дэмакрата, удзельніка паўстання 1863-1864 гг. на Беларусі. // Новыя кнігі. Па старонках беларускага друку. № 5. Мінск. 1996. С. 28-30; Кісялёў Г. В.  Вярыга-Дарэўскі Арцём Ігнатавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 442; Філатава А. М.  Вярыгі (Вярыгі-Дарэўскія, Вярыгі-Дароўскія). // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 442; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 414, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 35; Баркоўскі А.  Аб знаходжанні Арцёма Вярыгі-Дарэўскага ў Якуціі і яго сібірскім акружэнні. // Кантакты і дыялогі. Мінск. № 4-5. 2000. С. 20-24; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г.г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 125; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г.г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 125./

    ГАЛЕМБЁЎСКІ /ГАЛЕМБИЕВСКИЙ ГОЛЕМБИЕВСКИЙ, ГОЛЕМБИОВСКИЙ, ГОЛЕБЛОВСКИЙ, КОЛЕМБОВСКИЙ/ Ян /Иван/ - нарадзіўся ў 1838 годзе. За “нарыхтоўку і дастаўку ў шайкі мяцежнікаў адзеньня, сёдлаў, зброі і іншага ды за падтрымліваньне ваеннага злачынцу князя Бялінскага па канфірмацыі намесьніка Царства Польскага пазбаўлены усіх правоў стану ды сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў горад Якуцк 15 ліпеня 1867 году і ўселены ў Сыланскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 30 лістапада 1867 года быў пад наглядам паліцыі ў Якуцку, нічым не займаўся, нежанаты. У 1869 годзе пераведзены ў Якуцк. Па маніфэсту 1871 года вернутыя былыя правы, па маніфэсту 1874 года дазволена паступаць на дзяржаўную службу. 3 жніўня 1873 года выехаў у Эўрапейскую Расею. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 363, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124/

    ГАЛІНСКІ /ГОЛИНСКИЙ, GALIŃSKI/ Аляксандaр /Александр, Aleksander/ - нарадзіўся ў 1843 годзе, паходзіў з мяшчанаў Ловічскага вуезда Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За “бытнасьць у мяцежніцкай шайцы, дзе выконваў здрадніцкую прысягу і знаходзіўся ў 2-х справах, у гвалтоўным увозе ў шайку селяніна Бянскага /Бянецкага/ і прыналежнасьць да арганізацыі жандараўвешацеляў, затрыманьне і перадачу мяцежнікам двух невядомых асобаў, якія былі павешаныя мяцежнікамі” а “калі быў прыведзены да вернападданнічаскай прысягі скрыў сваю прыналежнасьць да арганізацыі мяцежных жандараў, а пасьля выяўленьня іншых злачынстваў абвясьціў, што адмаўляецца ад вайсковай прысягі і не жадае быць верным Гасудару Імпэратару ды пры першай магчымасьці гатовы ўзяцца за збою для вызваленьня Польшчы ды ухіліўся ад падпісаньня сваіх адказаў у вайсковым судзе” Па канфірмацыі генэрал-фэльдмаршала графа Берга, зьмешчаны быў напачатку ў Курскую, затым ва Уладзімірскую арыштанцкія роты на чатыры гады. Па заканчэньні тэрміну высыланы на пасяленьне ў Сыбір. У Алёкмінск Якуцкай вобласьці быў дастаўлены 26 ліпеня 1872 года і пакінуты на жыхарства ў горадзе. Па сваім хадайніцтве указам Якуцкага абласнога праўленьня ад 9 сьнежня 1875 года быў прылічаны на жыхарства ў сяло Малая Чарапаніха. У 1880 годзе пераехаў на жыхарства у горад Алёкмінск. Працаваў у мясцовым піцейным завядзеньні да пачатку 1890-х гадоў.Затым быў прылічаны да сялянскай грамады Амгінскай вёскі /Малая Чарапаніха/ Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласці. Працаваў стала на залатых промыслах. Пабраўся шлюбам з сялянкаю Сцепанідаю Арбацкай. Да 1895 года быў звольнены па пашпарце ў Эўрапейскую Расею. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 133, 144-145, 191, 225-226, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 133, 144-145, 191, 225226, 468; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 9; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 206-207./

    ГАЛІНСКІ /ГОЛИНСКИЙ, GALIŃSKI, GOLIŃSKI/ Юліян /Юлиан/, сын Аляксандра - паходзіў са шляхціцаў Варшаўскай губэрні, Ленчыцкага вуезда Расейскай імпэрыі. За першыя ўцёкі ды крадзеж 20 рублёў і срэбнага гадзіньніка ў шараговага Шаўсарава высланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены 6 чэрвеня 1866 года і ўселены 10 ліпеня 1866 году ў Кусаган-Эльскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Пабраўся шлюбам з сялянкаю Сцепанідаю Арбацкай. У 1872 годзе прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23. Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 391./

    ГАЛКОВСКИЙ /ГОЛКОВСКИЙ/ Юзаф /Осип/ - адлучка ў 1884 годзе ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ГАЛКОЎСКІ /ГОЛКОВСКИЙ, ГАЛГОЎСКІ, GAŁKOWSKI/ Юзаф /Юзеф, Осип, Józef, Osip/ - нарадзіўся ў 1841 годзе ў Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За непадпарадкаваньне партыйнаму афіцэру ды іншыя супрацьзаконныя ўчынкі, сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Дастаўлены ў Якуцк 22 чэрвеня 1866 года і быў прызначаны на жыхарства ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. 18 ліпеня 1866 года паселены ў Амгінскай вёсцы Алёкмінскай акругі. Пабраўся шлюбам з мясцовай ураджэнкай Ларысай /Яхвімьяй/ /Ірынай/ Ільліной. Займаўся шавецкім справай ў горадзе Алёкмінску, меў уласную хату і гаспадарку. У 1890-х гадах атрымліваў дазвол і выяжджаў на заробкі на залатыя промыслы, дзе знаходзіўся і ў 1891 годзе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 136-137, 143-145, 190, 214, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 136-137, 143-145, 190, 214, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 207./

    ГАМБУР Казімер – у 1875 годзе знаходзіўся ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. /Картатэка/

*    ГАНІПРОЎСКІ /ГАНИПРОВСКИЙ, ГОНИПРОВСКИЙ, ГОНИПРОВСКІЙ, ГОНЕТРОВСКИЙ/ Леан /Леон, Леонъ/ - са шляхціцаў, былы студэнт Кіеўскага ўнівэрсытэта, меў непадзельны маёнтак ў Магілёўскім вуездзе Магілёўскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы сасланы ў Сыбір. Адлучка ў 1873-1874 гадах у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці, у 1874 годзе з губернскага горада Іркуцка. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 42; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 42./

    ГАНЫТКЕВІЧ /ГАНЫТКЕВИЧ, ГЕНТЫКЕВИЧ/ Павал – са шляхты. За ўдзел у паўстаньні пакараньне адбываў на Нерчынскай катарзе. Па зьвестка на 1877 год знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 163; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    ГАРАДЗЕЦКІ /ГАРАДЕЦКИЙ, ГОРОДЕЦКИЙ/ Арцюр /Артюр/, сын Аляксандра /Александравич/ – нарадзіўся ў 1838 /1839/ годзе, паходзіў з памешчыкаў Брацлаўскага вуезда Падольскай губэрні. Афіцэр расейскай арміі з кавалерыі. За “крадзеж баявых снарадаў для мяцяжу” па канфірмацыі Камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў Сыбір. Быў паселены ў сяле Вусьць-Анжа Ірбіцкай воласьці Канскай акругі Енісейскай губэрні. 10 лютага 1867 году яго перавялі у Якуцкую вобласьць і 15 чэрвеня 1867 году ён быў дастаўлены ў Якуцк ды прылічаны ў 1-шы Адэйскі насьлег Намскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Атрымліваў дапамогу ад ураду “2 рублі”. У 1869 годзе ў Якуцку займаецца вырабам папярос. Па маніфэсту 1871 года яму вернутыя былыя правы. З Якуцка дасылаў лісты Апалінарыі Альбертаўне Язерскай ды Уладзіславу Гарадзецкаму у Падольскую губэрню. /Samborski (Ostoja) H.  Wspomnienia z powstania 1863 r. i pobytu na Syberii. Warszawa. 1916. S. 50; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 58; Дьяков В. А.  Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856-1865 годов. (Биобиблиографический словарь). Москва. 1967. С. 70; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 15, 26. Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен. Якутск). 1999. С. 124; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23./

    ГАРАДЗЕЦКІ /ГАРАДЕЦКИЙ, ГОРОДЕЦКИЙ/ Счасны /Щенсы, Щенсны, Щенсный, Щестна, Счесной/ – нарадзіўся ў 1838 годзе, паходзіў з памешчыкаў Брацлаўскага вуезда Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі. Афіцэр расейскай арміі з кавалерыі. За “зламыснае захоўваньне рознай зброі, баявых снарадаў для мяцяжу” па канфірмацыі Камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі пазбаўлены ўсіх правоў стану і сасланы ў Сыбір. Быў паселены ў сяле Вусьць-Анжа Ірбіцкай воласьці Канскай акругі Енісейскай губэрні. Займаўся хлебнымі зьдзелкамі з сялянамі, на што грошы дасылаў брат Уладзіслаў Гарадзецкі з Адэсы. 10 лютага 1867 году яго перавялі у Якуцкую вобласьць. 15 ліпеня 1867 году дастаўлены ў Якуцк і прылічаны ў 1-шы Халгумінскі насьлег Мегінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Атрымліваў дапамогі ад ураду “2 рублі”. У 1869 годзе ў Якуцку займаецца вырабам папярос. Па маніфэсту 1871 года яму вернутыя былыя правы. У 1975 годзе працаваў на залатых промыслах. /Samborski (Ostoja) H.  Wspomnienia z powstania 1863r. i pobytu na Syberii. Warszawa. 1916. S. 50; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 58; Дьяков В. А.  Деятели русского и польского освободительного движения в царской армии 1856-1865 годов. (Биобиблиографический словарь). Москва. 1967. С. 70; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 15, 26; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 12; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ГАРАДНІЦКІ /ГАРАДНИЦКИЙ, ГОРОДНИЦКИЙ/ Канстанты /Константин/ - доставлены ў Якуцкую вобласьць ў 1865 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26./

    ГАРШЫНСКІ Станіслаў – літаратурны пэрсанаж, лекар, сасланы на удзел у паўстаньні 1863-1864 гадоў у Якуцкую вобласьць. /W jakuckiej jurcie. // Tydzień. Dodatek literacki Kurjera Lwowskiego. Nr. 12. 20 marca. S. 91-93, Nr. 13. 27 marca. S. 98-100, Nr. 14. 4 kwietnia S. 109-111. Lwów. 1893; Кон Ф.  В якутской юрте. Койданава-Амма. 1977. С. 1-12./

    ГАРЭЦКІ /ГАРЕЦКИЙ, ГОРЕЦКИЙ, GORECKI/ Францішак /Франц, Franciszek/ - з шараговых, куды быў здадзены ў 1863 годзе за ўдзел у “шайцы мяцежнікаў” і хаваньне доўгі час пры пайманьні сапраўднага свайго званьня. За ўцёкі па канфірмацыі Галоўнакамандуючага Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. З Казані адпраўлены ў 1966 г. Дастаўлены ў Якуцк 28 ліпеня 1867 года і прылічаны ў Мытацкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Адлучаўся на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1970 г. яму было дазволена перасяліцца ў Індзінскую воласьць Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні. Ажаніўся з сыбірачкай. і заняўся земляробствам. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Якутск. 2001. С. 23; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 391-392./

    ГАС /ГАСС/ Міхал /Михаил/ - адлучка з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў 1879 годзе ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ГАЎЗЕР / ГАУЗЕР, HAUZER/ Станіслаў /Станислав, Stanisław/ – нарадзіўся ў 1843 /1837/ годзе, паходзіў з сяла Дарновіч /Dworszowica/ Петракаўскага вуезда Варшаўскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у “польскім мяцяжы” здадзены шараговым ў расейскае войска. За “пабег са службы і ўтойваньне пад час арышту свайго імя, званьня і свой удзел у польскім мяцяжы” па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай вайсковай акругі высланы ў аддаленыя месцы Сыбіру. Быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 16 верасьня 1867 года і 20 верасьня 1867 года прызначаны на пасяленьне ў Кабяконскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 24 красавіка 1868 года пражываў у Якуцку. Па маніфэсту 17 траўня 1871 году вернуты ранейшыя правы стану. У 1874 годзе дзеля зарабку выяжджаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Пастановай Якуцкага абласнога праўленьня ад 15 чэрвеня 1882 года пералічаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў Алёкмінск 26 верасьня 1882 года паселены ў Амгінскай вёсцы Алёкмінскай сялянскай воласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы. 10 лістапада 1886 года з Пракопьеўскай капальні Бадайбінскіх залатых капальняў падаў прашэньне выехаць на радзіму. У 1888 годзе было дазволена выехаць на радзіму дзеля падзела маёмасьці, бо памерлі бацькі. У 1896 годзе яшчэ жыў Алёкмінскай акрузе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 141, 191, 208, 239, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 141, 191, 208, 239, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Обзор документов НАРС(Я) о ссыльных поляках участниках польского освободительного восстания 1863-1864 гг. // Россия и Польша. Историко-культурные контакты. (Сибирский феномен). Якутск. 1999. С. 124; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 209; Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 7./

    ГАЎК Якуб – па зьвесткам на 1879-1891 гады знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    ГАЎРОНСКІ /ГАВРОНСКИЙ, ГОВРОНСКИЙ, GAWRONSKI/ Ян /Иван, Jan/ – нарадзіўся ў 1846 годзе, з шараговых 72-га Тульскага пяхотнага палка. За замах на вызваленьне таварышаў, замест здачы ў арыштанцкія роты сасланы ў найдальнія месцы Сыбір. Табольскі пріказ аб сыльных месцам выгнаньня прызначыў ямуЯкуцкую вобласьць. 18 красавіка 1868 года ён быў этапаваны з Кірэнска Іркутскай губэрні з-за дрэннага здароўя 23 траўня 1868 года часова пакінуты ў Алёкмінску.  Пасьля выздараўленьня дастаўлены ў Якуцк і 7 верасьня 1868 года ўселены на Ціт-Арынскай /Таён-Арынскай/ станцыі Іркуцкага тракту Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Прыменены маніфэст 1880 года. Пераведзены ў сяло Добрае Запходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 207./

    ГАЎТМАН /ГАВТМАН/ Вавженец /Ваврженец/ - з пасялянаў Скернеўскага вуезда Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі. Шараговы 45 Азоўскага полка. За першыя са службы ўцёкі быў сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк у 1868 годзе. Па артыкульнаму сьпісу 1875 года бачна, што ён быў прылічаны да Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26./

*    ГЕДРОЙЦ – служачы на капальнях Алёкмінскіх залатых промыслаў. У 1881 годзе ў акруговым горадзе Кірэнску Іркуцкай губэрні дапамагаў уцёкам тром сасланым – М. Н. Чыкаідзэ, В. А. Панкратаву ды М. Ф. Кліменку. /Тютчев Н, С.  В ссылке и другие воспоминания. Ч. ІІ. Москва. 1925. С. 69./

    ГЕЛІС /ГЕЛЛИС/ Пётар /Петр/, сын Якава /Яковлевич/ – мешчанін з палітычных сасланых акруговага горада Кірэнска Іркуцкай губэрні. У лістападзе 1893 года пераехаў ў сяло Нахтуйскае Алёкмінскага ўлуса Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Тэрмін абавязковага знаходжаньня ў Сыбіры закончыўся 24 верасьня 1894 года, пасьля чаго, згодна прадпісаньню Дэпартамэнта паліцыі ад 30 верасьня 1894 года, быў падпарадкаваны не галоснаму нагляду паліцыі. Выехаў напрыканцы чэрвеня 1896 года з Нахтуйскага паселішча ў Кірэнск. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /Якутск. 1995. С. 192, 262, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 192, 262, 468. Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 459./

*    ГЕРДУШЭЎСКІ /ГЕРДУШЕВСКИЙ, ГАРДЫШЕВСКИЙ, ГОРДУШЕВСКИЙ, GIERDUSZEWSKI/ Антоні /Антон, Antoni/ /Осипович/ - нарадзіўся ў 1845 годзе. З сялянаў /мяшчанаў/ сяла Мнінскага Глінянскай /Глінскай/ управы /вуезда/ Радамскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За удзел у “польскім мяцяжу” быў здадзены шараговым у 16 дывізію 64-га Казанскага пяхотнага полку. У 1866 годзе пераведзены ў 1-ю дывізію 1-га Неўскага пяхотнага палку ў горад Смаленск. За адмову працягваць вайсковую службу асуджаны ў 1867 годзе вайсковай камісіяй пры 2-м Сафійскім пяхотным палку і па канфірмацыі камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі быў выключаны з шэрагаў войску і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Табольскім загадам аб сасланых быў прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 27 кастрычніка 1867 году і паселены на Батамайскай станцыі Іркуцкага тракту ў Якуцкай акрузе Якуцкай вобласьці. У ліпені 1873 году адлучаўся ў Алекмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Згодна ягонага прашэньня Якуцкае абласное праўленьне 26 кастрычніка 1873 года прылічыла яго да сялянаў Амгінскай вёскі Алёкмінскай сялянскай воласьці Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці.. Пабраўся шлюбам з Тацьцянай Сьпірыдонавай Барысавай. Займаўся земляробствам. Адлучаўся на залатыя промыслы Алёкмінскай і Віцімскай горных сыстэмаў У 1890 годзе атрымаў пашпарт і выехаў з сям’ёй на жыхарства ў Іркуцкую губэрню. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 133, 136, 141, 144, 191, 228, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 133, 136, 141, 144, 191, 228, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 11, 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 24; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 207./

*    ГЕРМАН Адам – са шляхты Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. За ўдзел у паўстаньні высланы ва Ўсходнюю Сыбір. 23 сьнежня 1872 г. пабраўся шлюбам на Мачынскай рэзыдэнцыі Якуцкай вобласьці з Алімпіею Івашкевіч, 26 год. /НГАБ. Метрические экстракты Иркутской Римско-Католической церкви. Ф. 1781. Воп. 36. Спр. 122. Арк. 23; 125 л. 12129, л 9134-3/

    ГЛІНСКІ /ГЛИНСКИЙ, GLIŃSKI/ Баляслаў /Болеслав, Bolesław/ – маюцца зьвесткі за 1870-1876 гады, у ліпені 1871 года ўселены ў Цэбікаўскі насьлезе Дзюпсінскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 28 чэрвеня 1873 года выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1880 годзе ягоная карэспандэнцыя знаходзілася пад пільным наглядам спраўніка прыватных капальняў. Адлучка ў 1882-1883 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /НАРС(Я). Ф. 12. Воп. 12. Спр. 11. Арк. 2; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 208, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 208, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 459; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33, 36; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21; Browczenko M. I.  Рolscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 4./

    ГОЛЯС /ГОЛОС/ Францішак /Франц, Василий/ сын Войцэха - з шараговых 2-го Арэнбурскага лінейнага паўбатальёна. За ўцёкі і благія паводзіны з Табольска быў накіраваны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 22 чэрвеня 1866 года і 2 ліпеня 1866 года ўселены ў Кусаган-Эльскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Прыняў праваслаўе з імем Васіль. У 1868 годзе пераведзены ў Мікольскую слабаду Намскага ўлусу Якуцкай вобласьці. Займаўся сельскай гаспадаркай. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23./

    ГЛЯСЭР /ГЛАССЕР, ГАССЕР, GŁASSER, GASSER/ Фрыдэрык /Фридрих, Fryderyk, Fridrich/ - нарадзіўся ў 1832 годзе у Царстве Польскім Расейскай імпэрыі. За “непадпарадкаваньне партыённаму афіцэру і іншыя супрацьзаконныя дзеяньні” па рашэньні генэрал-аўдытара сасланы на пасяленьне ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 28 чэрвеня 1866 году і прызначаны ў Алёкмінскую акругу. Дастаўлены ў Алёкмінск 18 студзеня 1866 году. і паселены ў Амгінскай вёсцы, адкуль 4 студзеня 1867 году пералічаны на Бердзенскую станцыю Іркуцкага тракту. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя промыслы. У 1891 годзе працягваў жыць у Алёкмінскай акрузе Якуцкай вобласьці. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 51; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 72, 141, 143, 190, 214, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 72, 141, 143, 190, 214, 468; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 208./

    ГРАБОЎСКІ /ГРАБОВСКИЙ, ГРИБОВСКИЙ, ЧЕМИРИКИН/ Аляксандар /Епифан/ - з бадзягаў акруговага горада Кургана Табольскай губэрні, праваслаўнага веравызнаньня, 36 гадоў. У 1886 годзе ў горадзе Якуцку Якуцкай вобласьці падаваў прашэньне аб пераводзе яго ў Манзурскую воласьць Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. /Картатэка/

    ГРАБОЎСКІ /ГРАБОВСКИЙ, ГРОБОВСКИЙ/ Антоні /Антон/, сын Пятра - з мяшчанаў Радамскай губэрні Царства Польскага Расейскай імпэрыі, шараговы 138 пяхотнага Балхоўскага палку, лязарэтны службовец. За яўнае ухіленьне ад службы пад выглядам хваробы, дзёрзкае падвышэньне голасу ды дзёрзкія паводзіны па канфірмацыі Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. У горад Якуцк Якуцкай вобласьці дастаўлены 30 кастрычніка 1867 /1868/ года, памёр ў 1871 годзе. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26, 41./

    ГРАБОЎСКІ /ГРАБОВСКИЙ/ Канстанты /Константин/ - са шляхціцаў каталіцкага веравызнаньня, шараговы 68 лейб-пяхотнага Барадзінскага Ягонай Вялікасьці палка. За крадзеж грошаў 150 рублёў па канфірмацыі быў сасланы ў Сыбір. У Якуцк дастаўлены ў сьнежні 1867 года і прызначаны 13 сьнежня 1867 года ў 2-гі Сатуцкі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. “Паводзінаў дурных”. У 1875 годзе быў ва ўцёках. Утрымоўваўся ў Балаганскім турэмным замку. У 1882 годзе адлучаўся на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. / Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 468; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

    ГРАБОЎСКІ /ГРАБОВСКИЙ, ГРОБОВСКИЙ/ Ян /Иван/, сын Войцеха /Фелікса, Войцехович/ - нарадзіўся ў 1819 годзе, з шараговых 16 пяхотнага палка. За пешы пабег ў 1842 годзе і пераход мяжы ў Прусію ды вяртаньне ў Царства Польскае і за хаваньне свайго званьня у верасьні 1866 году па канфірмацыі быў сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк дастаўлены 10 сакавіка 1868 году і 13 сакавіка 1868 году быў прылічаны ў Алагарскі насьлег Батурускага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Займаўся гаспадарчымі працамі ў гаспадароў якутаў. Памёр у 31 сакавіка 1872 /1873/ года. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26, 41; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19./

    ГРАДЗЕЦКІ /ГРАДЗЕЦКИЙ, ГРАДЛИЦКИЙ, ГРАДНИЦКИЙ, ГРОДНИЦКИЙ, ГРОДИЦКИЙ, ГРОДВИЦИЙ, GRODNICKI, GRODWICKI/ Уладзіслаў /Владислав, Władysław/ - нарадзіўся ў 1842 /1845/ годзе, ураджэнец Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. З шараговых Уфімскага губэрнскага батальёна. За ўцёкі са службы пакараны 150 ударамі розгаў і па канфірмацыі камандуючага войскамі Арэнбурскага краю прызначаны ў выгнаньне ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк 31 сакавіка 1867 года і 15 красавіка 1867 года прылічаны ў Берт-Вусаўскі насьлег Барагонскага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе атрымаў дазвол і выехаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні. У 1874-1875 гадах на залатых капальнях. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 208./

    ГРАДЗКІ /ГРАДСКИХ/ Вікенцій /Викенций/ - адлучкі ў 1871-1873 гадах, у 1872 годзе з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алекмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ГРАМАДЗІНСКІ /ГРОМАДЗИНСКИЙ, ГРОМАТЗИДКИЙ, ГРОМОДЗИНСКИЙ, ГРОМАЗДИНСКИЙ/ Міхал /Михаил/, сын Ф. - нарадзіўся ў 1844 годзе, паходзіў са шляхціцаў. Рэкрут Белеўскага палка. За нядобразычлівасьць да ўраду, распаўсюджваньне абуральных пропаведзей, падбухторваньне да ўцёкаў у Царства Польскае і спачуваньне мяцяжу, па канфірмацыі наказаны 30 ударамі розгаў і сасланы ў аддаленая месцы Сыбіры. Перасыльны палітычны арыштант ад 11 сьнежня 1867 году пад наглядам Паліцэйскага ўпраўленьня у Якуцку. Дастаўлены ў Якуцк 10 сакавіка 1868 /1869/ года. 13 сакавіка 1868 года паселены ў Хатырыкскім насьлезе Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1869 годзе ў сяле Паўлаўскае Ўсходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі, займаецца земляробствам. Прадаў хату ў Паўлаўскім паселішчы Тамашу Перкоўскаму ды Пятру Сейкоўскаму. Прылічаны да Якуцкай сялянскай грамады. У 1875 годзе муляр, у 1881 годзе ў Якуцку гандляр. Пабраўся шлюбам з Францішкай /Тадорай/ Венцкоўскай. Быў купцом ІІ гільдыі. Памёр у 1893 годзе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 57; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157; Краткий справочник по фондам ЦГА ЯАССР с филиалами (1701-1981). Якутск. 1989. С. 9; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 16; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 16, 26, 41; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53; Историко-культурный атлас Якутия. Природа. История. Этнография. Современность. /Отпечатано в Венгрии/. Москва. 2007. С. 282, 864; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ГРАНАТОЎСКІ /ГРАНАТОВСКИЙ, GRANATOWSKI/ Адольф /Agolf/, сын Паўла – нарадзіўся ў 1844 годзе, з мяшчанаў губэрнскага горада Варшавы Расейскай імпэрыі. За удзел у мяцяжы аддадзены ў вайсковую службу. За пабег па канфірмацыі Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 27 красавіка 1868 года і ўселены ў 2-м Мальжэгарскім насьлезе Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 23 верасьня 1869 года яму было дазволена пражываць у Якуцку, дзе займаўся рамонтам гадзіньнікаў. 29 ліпеня 1870 года прылічаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. Выяжджаў дзеля зароку на залатыя капальні Алданскай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 391-392./

*    ГРОСМАН /ГРОССМАН, GROSMAN, GROSSMAN/ Вільгельм /Вильгельм, Wilhelm/ – нарадзіўся ў 1878 годзе, са шляхціцаў, адстаўны паручнік, лютэранскага веравызнаньня. Арыштаваны ў траўні 1864 года ў Варшаве. У 1864 годзе сасланы на катаржныя працы ў рудніках на 15 гадоў. Па дастаўленьні ў Іркуцк адпраўлены ў сяло Ліствінічнае. 1 траўня 1866 года ўцёк, пражываў ў Галіцыі (Аўстра-Венгрыя), Францыі, служыў ва францускім легіёне ў Альжыры. У 1867 годзе вярнуўся ў Расейскую імпэрыю, дзе атрымаў 20 гадоў катаргі. Пакараньне адбываў на Ўсольскім саляварным заводзе ў Іркуцкай губэрні. Па Высачэйшаму загаду 9 студзеня 1874 года ад работ звольнены і 7 сакавіка прылічаны ва Урыкаўскую воласьць Іркуцкай акругі. У 1876 годзе вернутыя правы стану. З сям’ёй пражываў у Іркуцку. 8 траўня 1878 года па загадзе генэрал-губэрнатара Ўсходняй Сыбіры, “за неспакойны нораў” ды “як шкодная асоба” прызначаны на жыцьцё ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў Якуцк 21 ліпеня 1878 года. Выяжджаў дзеля заробку на Алёкмінскія залатыя капальні, дзе знаходзіўся і ў 1881 годзе. Жонка Ганна Ёч /Jocz/, якая была сасланая з Віленскай губэрні за забойства мужа (з-за маладога каханка), але выдавала сябе за паўстанку, у 1875 годзе пабралася шлюбам з Гросманам, засталася ў Іркуцку. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 468; Копия с доклада бывшего Полевого Аудиториата, от 24 февраля 1868 г. за № 215. по военно-судному делу о ссыльном политическом преступнике Вильгельме Гроссман. // Котон Я.  Побег из Сибири. Койданава-Амма-Якутск. 1999. С. 14-17; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 208; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 123; Śliwowska W.  Ucieczki z Sybiru. Warszawa. 2005. S. 290-295, 317, 391./

*    ГРУДЗІНСКІ /ГРУДЗИНСКИЙ/ Александар /Александр/ - адлучка ў 1873-1879 гадах з Верхаленскай акругі Іркуцкай губерні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 468; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 468; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ГРУДЗІНСКІ /ГРУДЗИНСКИЙ/ Андрей – па зьвесткам у 1875-1885 гадах знаходзіўся ў Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    ГРУНТОЎСКІ /ГРУНТОВСКИЙ, GRUNTOWSKI/ Леан /Леон, Leon/ – нарадзіўся ў 1836 годзе ў Каралеўстве Польскім Расейскай імпэрыі. З шараговых Уфімскага губэрнскага батальёна. За пабег са службы і іншыя праступкі па канфірмацыі камандуючага войскамі Арэнбурскага краю пакараны 150 ударамі розгаў і сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых вызначыў яму месцам сасланьня Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў Якуцк у 1866 годзе і 24 верасьня 1866 года ўселены ў 2-м Меіцкім насьлезе Алёкмінскай акругі Якуцкай вобласьці. Працаваў на Алёкмінскіх залатых капальнях чорнарабочым і там знаходзіўся яшчэ ў 1891 годзе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 50; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 72, 141, 144, 190, 218, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 72, 141, 144, 190, 218, 469; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 9; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 208-209./

    ГРУШЫНСКІ /ГРУШИНСКИЙ/ Ян – нарадзіўся ў 1823 годзе, з беглых, клеймаваны - на правай руцэ літара Б. За ўцёкі наказаны 40 ударамі розгаў і сасланы у Пятроўскі замак на 10 гадоў, куды паступіў 22 лютага 1850 году. На пасяленьне накіраваны ў Багарадзкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай вобласьці. /Картатэка/



    ГРУШЭЦКІ /GRUSZECKI, ГРУШЕЦКИЙ/ Міхал /Michał, Михаил/ - нарадзіўся 24 лістапада 1814 года ў мястэчку Кодэнь на Валыні. Пасьля заканчэньня Варшаўскай гімназіі працаваў у Варшаве стажорам крымінальнага суда. У 1838 годзе быў арыштаваны за прыналежнасьць да Таварыства польскага народу і асуджаны на пяць гадоў катаргі, якую адбываў на Нерчынскіх рудніках. Вярнуўся ва Ўкраіну у 1856 /1858/ годзе. Пасьля паўстаньня 1863-1864 году ізноў быў сасланы ў Сыбір і паселены ва Усольлі Іркуцкай губэрні. Там ён разам з Вяльгорскім, Грынявіцкім, Канапацкім ды Талочкам заснаваў фабрыку па вытворчасьці мыла. У 1872 годзе вярнуўся ў Варшаву. У друку падаў апісаньні тунгусаў ды якутаў. Памёр 5 кастрычніка 1892 года ў Жытоміры. rmon W.  Polscy badacze kultury Jakutów. Wrocław-Warszawa-Kraków-Gdańsk. 1977. S. 35-36; Армон В.  Польские исследователи культуры якутов. Москва. 2001. С. 34-35; Ермоленко В. А., Черепица В. Н.  400 имен: жизнеописание видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века). Гродно. 2014. С. 320./

    ГРЫДУС /ГРИДУС, ГРАДУС, GRIDUS/ Адам /Adam/ – дастаўлены ў Якуцк у 1867 годзе. У лютым 1868 года знаходзіўся ў 2-м Адэйскім насьлезе Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі, дзе знаходзіўся і ў 1869 года. Выехаў з Якуцкай вобласьці паводле маніфэста 1874 года. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 208./

    ГУМІНСКІ /ГУМИНСКИЙ, ГУСНИНСКИЙ/ Антоні /Антон/, сын Яна /Иванович/ - са шляхты. за знаходжанне у хэўры мяцежнікаў быў здадзены ў вайсковую службу, з шараговых 142 Звенігародзкага палка. За уцёкі са службы сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк дастаўлены 3 сакавіка 1871 года і прызначаны ў Хорынскі насьлег Барагонскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай губэрні. Жанаты, сям’я з ім. У 1874 годзе щ Якуцку. У 1875 годзе ў Якуцкай акрузе займаўся пісьмаводзтвам. Памёр на капальнях у 1882 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 20./

    ГУРСКІ /ГУРСКИЙ/ Людвік /Людвиг/ - адлучкі ў 1881-1882 гадах у Якуцкую вобласць. У 1881 годзе з Балаганскай акругі Іркуцкай губерні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ДАБРАВОЛЬСКІ /ДОБРОВОЛЬСКИЙ/ Марцін /Мартын/ - нарадзіўся ў 1855 годзе, каталіцкага веравызнаньня, маюцца зьвесткі аб знаходжаньні яго ў Якуцкай вобласьці ў 1884-1895 гадах. У 1-м Малтанскім /2-м Мальжэгарскім/ насьлезе Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22./

    ДАГЛЕЎСКІ /ДОГЛЕВСКИЙ/ Л. - атрымліваў адлучку з Іркуцкай губэрні ў Якуцкую вобласьць у 1868 годзе. Служыў на параплаве “Граф Мураўёў-Амурскі”, наведваў горад Якуцк. // Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 60; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 19; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ДАБРАВІЦКІ /ДОБРОВИЦКИЙ, DUBROWICKI/ Пётра /Петр, Piotr/ – дастаўлены ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці ў 1871 годзе. 12 чэрвеня 1871 года загадалі адправіць яго у Алёкмінскую акругу, але па загаду 14 чэрвеня 1871 года пакінулі ў Якуцку. У 1886 г. быў на прылічэньні ў Мегурынскім насьлезе Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 205./

    ДАМБРОЎСКІ /ДОМБРОВСКИЙ, ДОБРОВСКИЙ/ Аляксей /Алексей, Викентий/, сын Мацея – са шляхціцаў, землеўласьнік Кіеўскай губэрні Расейскай імпэрыі, адстаўны падпаручнік. За “садзейнічаньне ўступленьню ў мяцежнічаскую хэўру” сасланы ў Сыбір. Жонка засталася на радзіме. У Якуцк дастаўлены 15 ліпеня 1867 года і 19 ліпеня 1867 года ўселены ў Эміскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. В 1868 годзе ў Якуцку, часова на Табагінскай станцыі Іркуцкага тракту, з 6 красавіка 1870 года ў 2-м Ігідзейскім насьлезе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі. У 1870 годзе пералічаны ў Пензенскую губэрню. Сястра Разалія Мацьвееўна жыла ў Ніжнім Ноўгарадзе. Пісаў бацьку Мацею Дамброўскаму ў Махаўку Кіеўскай губэрні. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19./

    ДВОЖАЧАК /ДВОЖАЧЕК/ Юзаф /Юзеф/ – паходзіў з мяшчанаў, удзельнічаў у Вялікапольскім паўстаньні ў 1848 годзе. Ардынатар павятовай лякарні ў Ленчыце, з 1862 грамадзянскі начальнік мясцовай паўстанцкай арганізацыі. Камандзір паўстанцкага аддзелу заарганізаванага пад Добрай ў 12 км ад Згежы, затым 22 лютага рушыў у Лодзь, дзе агалосіў Нацыянальны Урад. За ім ў сьлед кінуўся ў аддзел царскага войска под камандай Апочынскага. 22 лютага 1863 г. пад Добрай адбыўся бой, які ішоў да вечара. У бойцы палегла 63 паўстанцы і 3 кабеты. Двожачка выдалі нямецкія каляністы. Быў прысуджаны да сьмяротнага пакараньня, якое замянілі на 12 гадоў катаргі. Пасьля 8 месяцаў знаходжаньня ў вязьніцы ў Ленчыцы высланы ў Сыбір на Нерчынскую катаргу. Разам з Ю. Агрызкам у 1866 годзе высланы ў Якуцкую вобласьць, дзе абодвух больш 3 гадоў утрымоўвалі як сакрэтных арыштантаў пад нумарамі (Двожачек № 16.) у Вілюйскай турме. Памер 30 траўня 1870 года на паселішчы ў сяле Паўлаўскае Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /НАРС(Я). Ф. 15. Воп. 22. Спр. 6. Арк. 1; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // 100 лет Якутской ссылки. Москва. 1934. С. 102-103; Białokur F.  Dworzaczek Józef. // Polski Słownik Biograficzny. T. VI. Kraków, 1948; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 60-61; Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 131-132; Коваль С. Ф.  Польские ссыльные после Кругобайкальского восстания 1866 г. // Ссылка и каторга в Сибирьи (XVIII – начало ХХ в.). Новосибирск. 1975. С. 157; Ю. Двожачек – М. С. Корсакову. // Письма политический ссыльных в Восточной Сибири (конец XVIII - начало ХХ в.) Иркутск. 1978. С.132, 313; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 164; История Сибири. Первоисточники. Вып. II. Политическая ссылка в Сибири. Нерчинская каторга. Т. 1. Новосибирск. 1993. С. 161; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 19; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26, 41; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 123; Лурье Г.  Якутская ссылка до 70-х годов XIX века. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 243./



    ДЗБАНОЎСКІ /ДЗБАНОВСКИЙ/ Міхал /Михаил/ - атрымліваў адлучкі ў Якуцкую вобласьць у 1868-1881 гадах. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ДЗІТКОЎСКІ /ДИТКОВСКИЙ/ Тамаш /Фома/ - маюцца зьвесткі аб знаходжаньні у Якуцкай вобласьці ў 1882 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    ДЗІТРЫХ /ДИТРИХ, DIETRICH/ Юзаф /Юзеф, Józef/, сын Караля /Карла/ – нарадзіўся ў 1841 годзе, з сялянаў вёскі Крашавец Калішскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у “польскім мяцяжы” быў аддадзены ў 1868 годзе ў вайсковую службу. За першыя ўцёкі са службы сасланы ў Сыбір. Табольскім прыказам прызначаны ў Якуцкую вобласьць. У горад Якуцк дастаўлены 10 сакавіка 1869 года і 14 сакавіка 1869 года прызначаны ў Бецюнскі /Чэрыкцейскі/ насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1875 годзе быў на залатых промыслах. 15 сакавіка 1883 года падаваў прашэньне з просьбай вяртаньня на радзіму ў горад Кола Калішскай губэрні або у іншую Прывісьлінскую губэрню, ці Кастраму. Яшчэ ў 1885 годзе знаходзіўся на залатых капальнях Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 204-205./

    ДЗЮБА /ДЗЮБ, ДЗУБ/ Міхал /Михаил, Михайло/ – нарадзіўся ў 1839 годзе. За ўцёкі і непраўдзівыя паказаньні па канфірмацыі Камандуючага Маскоўскага ваеннай акругі сасланы ў Сыбір. Дастаўлены ў Якуцк 15 чэрвеня 1867 года і 21 чэрвеня 1867 года ўселены бестэрмінова ў 1-шы Асьпецкі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Неўзабаве Дзюпсінская управа даносіла ў Якуцкае паліцэйскае ўпраўленьне што ён “паводзінаў няблаганадзейных і дрэннага складу думак, нічым не займаецца”. 28 сьнежня 1873 года выехаў на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 21./

    ДРЭВІНСКІ /ДРЖЕВИНСКИЙ, ДЖЕВИНСКИЙ/ Тыматэвуш /Тимофей, Томаш/ - атрымліваў адлучку з Кірэнскага ўезда Іркуцкай губерні ў Якуцкую вобласць у 1868 годзе, бо працаваў на параплавах Хамінава. Наведаў Алёкмінскі ды Якуцкі акругі Якуцкай вобласті. Прадпісывалася ў горад Якуцк яго “адпускаць толькі на кароткаі час”. Маюцца зьвесткі аб знаходжаньні яго ў Якуцкай вобласьці ў 1890 годзе / Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 60; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 19; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33, 36./

*    ДУБОВІК /ДУБОВИК, ДУБОВИКЪ/ Баляслаў Аляксандар /Болеславъ/ – нарадзіўся ў 1839 годзе ў губернскім горадзе Менску Расейскай Імпэрыі, са шляхты герба Побуг. Вучыўся ва ўнівэрсітэце. За ўдзел у паўстаньні быщ пазбаўлены стану і сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Атрымліваў адлучку з Іркуцкай акругі Іркуцкай губерні ў Якуцкую вобласьць у 1870 годзе. Паманіфэсту 1871 года вернутыя правы стану, працаваў у каіторы золатаплавільні, бухгальтар. Меў уласную двухпавярховую хату на беразе Ангары, на скрыжаваньні выліц Юнкерскай і Траецкай. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 95; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 г. г. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 95./

    ДУЙКА /ДУЙКО, ВОЙКО, DUJKO/ Ян /Иван, Jan/, сын Якуба – нарадзіўся ў 1831 /1828/ годзе. За удзел у “польскім мяцяжы” быў накіраваны шараговым ў вайсковую службу. За ўхіленьне ад яўкі на службу па канфірмацыі камандуючага войскамі Варшаўскай ваеннай акругі ад 26 сьнежня 1866 года, як няздольны да далейшай службы, пазбаўлены срэбнага мэдаля “За ўціхамірваньне Вэнгрыі і Трансыльваніі” ды сасланы ў Сыбір. Табольскі прыказам аб ссыльных адпраўлены ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 19 чэрвеня 1867 /1868/ года і 24 чэрвеня 1867 /1868/ года паселены ў 2-м Ігідзейскім насьлезе Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. 27 лістапада 1869 года “за п’янства ды махлярства” быў з Якуцку адпраўлены назад ва ўлус без права адлучак. 14 кастрычніка 1874 года прылічаны да якуцкай мяшчанскай грамады. Выяжджаў дзеля заробку на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. Памёр у 1877 годзе ў горадзе Іркуцку, кудв атрымоў дазвол выехаць, і 10 чэрвеня 1877 года выключаны з сяброў Якуцкага мяшчанства. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 396, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26, 41; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 205; Из ведомости о ссыльных поляках. // Попов Г. А.  Сочинения. Том IV. Прошлое Якутии. Сборник документов и материалов по истории Якутской АССР. Якутск. 2009. С. 244./

    ДУЛЕБА /ДУЛЬБА, ДУЛОВ/ Тыматэвуш /Теофил, Тимофей/ - атрымліваў адлучкі з Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні ў Якуцкую вобласьць у 1868-1882 гадах. Дазволена працаваць на параплавах Хамінава. У горад Якуцк было прадпісана адпускаць толькі на кароткі час. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 60; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 469; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 19; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

*    ДУНЦЕН /ДУНТЕН, ДУНДЕНЪ, DUNTEN/ Маўрыцы /Маврикий, Мавриц, Maurycy/, сын Якуба /Яковлевич/ – нарадзіўся ў 1838 годзе, са шляхты Сьвеньцянскага вуезда Віленскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За удзел у “польскім мяцяжы” па канфірмацыі камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ад 5 кастрычніка 1863 года за № 2520 за удзел у мяцежніцкай хэўры быў пазбаўлены шляхецкай годнасьці і аддадзены па малалецтву ў 2-і лінейны батальён у горадзе Благавешчанску на Амуры. У 1867 годзе за сьпевы “патрыятычнага польскага гімна рэвалюцыйнага зьместу”, па прадстаўленьню камандуючага войскамі Ўсходне-Сыбірскай ваеннай акругі і загадам ваеннага міністра ад 9 ліпеня 1870 г. быў выключаны са сьпісаў батальёну ды прызначаны на пасяленьне ў аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Штабам Усходне-Сыбірскай акругі прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Высланы 3 чэрвеня 1871 года ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк дастаўлены 22 сьнежня 1871 года і прылічаны ў Халгумінскі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці, а 8 студзеня 1872 года пераведзены ў Майруцкі насьлег Мегінскага ўлуса. Выяжджаў дзеля заробку ў 1876 годзе на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1882 годзе знаходзіўся на Сьцяпанаўскай капальні Чарынскіх радовішчаў. /Hedemann O.  Historja powiatu Brasławskiego. Wilno. 1930. S. 454; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 208, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 208, 469; Спіс паўстанцаў 1863 г. атрада Я. Ельскага-Ёдкі. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Браслаўскага раёна. Мінск. 1998. С. 183; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 41; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 41; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 205; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122; Баркоўскі А.  За спевы ў касцёле. // Наша вера. Мінск. № 4. 2006. С. 60-61; Баркоўскі А.  “У ваеннай няволі спяваць пра волю”. // Краязнаўчая газета. Мінск. № 37. Кастрычнік. 2007. С. 3, 6./

     ДУТОВІЧ /ДУТОВИЧ/ Генрык /Генрих/ – дастаўлены ў Якуцкую вобласьць у 1869 годзе. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26./

    ДУШЫНСКІ /ДУШИНСКИЙ, DUSZYŃSKI/ Францішак /Франц, Franciszek/ - атрымліваў адлучкі з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні ў Якуцкую вобласьць 1869 ды 1877 гадах. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36; Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5./

*    ДЫБОЎСКІ /ДЫБОВСКИЙ/ Бенядзікт Тадэвуш – нарадзіўся ў 1833 годзе у маёнтку Адамарын Вілейскага вуезду Менскай губэрні Расейскай імпэрыі. Быўшы з 1862 годзе экстраардынарным прафэсарам заалёгіі і палеанталёгіі ў Галоўнай школе Варшавы далучыўся да паўстаньня 1863 г., за што ў 1864 г. быў прысуджаны да 12-гадовай катаргі ды сасланы ва Ўсходнюю Сыбір. Карыстаючыся падтрымкай Усходне-Сыбірскага аддзела Рускага Імпэратарскага Геаграфічнага Таварыства, Дыбовский пачаў вывучаць фаўну Прыбайкальля, Прыамур’я і Далёкага Ўсходу. Дзякуючы высілкам Пецярбургскай Акадэміі Навук ён у 1877 г. вярнуўся на радзіму, але хутка, жадаючы вывучыць Камчатку, узяў месца акруговага лекара ў Петрапаўлаўску-Камчацкім. У 1878 годзе ён ізноў прыехаў ва Ўсходнюю Сыбір і з 1879 гады працаваў лекарам у Петрапаўлаўску на Камчатцы, дзе працягнуў дасьледаваньні па зоагеаграфіі. З 1883 г. выкладаў у Львоўскім унівэрсытэце ва Аўсра-Вэнгрыі. У 1906 г. выйшаў на пэнсію і пераехаў да сястры ў радавы маёнтак у Менскай губэрні Расійскай імпэрыі. З пачаткам Першай сусьветнай вайны быў арыштаваны як аўстрыйскі падладзеныны і сасланы ў Іркуцк, а па прыбыцьці на месца мясцовыя ўлады адмовіліся яго прыняць і распарадзіліся пра яго этапаваньне ў Якуцкую вобласьць. Ад якуцкай ссылкі састарэлага навукоўца выратавалі высілкі Пецярбургскай Акадэміі Навук і Імпэратарскага Геаграфічнага Таварыства. Ён вярнуўся назад ў маёнтак. Калі туды прыйшлі нямецкія войскі, ён атрымаў дазвол акупацыйных уладаў выехаць у Львоў. Памёр ва Львове 31 студзеня 1930 года і пахаваны на Лычаковском могілках ў нэкропалі паўстанцаў 1863 гаду. /Pamiętnik Dra Benedykta Dybowskiego od roku 1862 zacząwszy do roku 1878. Lwów. 1930. S. 536; Баркоўскі А.  Бенядзікт Дыбоўскі пра беларускую мову ў Сібіры. // Наша слова. Мінск. 8 ліпеня 1998./

    ДЫЗБОЎСКІ /ДЫЗБОВСКИЙ, ДЗВАНОВСКИЙ/ Міхал /Михаил/ - з Макараўскай воласьці Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні, атрымліваў адлучку у Якуцкую вобласьць, пад час працы на параплаве “Граф Мураўёў-Амурскі”, які належаў да параплаваў Хамінава з адлучкай у горад Якуцк без права выезда на солеварэнны завод ў горадзе Вусьць-Кут ў жніўні 1868 года ды ў 1881 годзе. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 60; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 18; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ДЭМБОЎСКІ /ДЕМБОВСКИЙ, ДОБРОВСКИЙ/ Міхал /Михаил/ - за ўдзел у “польскім мяцяжы” сасланы ў Сыбір. Быў прылічаны да Кірэнскай акругі Іркуцкай губэрні. 25 красавіка /траўня/ 1868 года атрымаў дазвол на працу на параходах Хамінава і ў дадатак дазвол на адлучку ў Якуцкую вобласьць, у якім прадпісвалася ў Якутску яго “адпускаць у горад толькі на кароткі тэрмін”. У 1868 годзе наведваў таксама і Алёкмінскую акругу Якутскай вобласьці. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ДЭМБСКІ /ДЕМБСКИЙ/ Вінцэнты /Викентий/ - за ўдзел у “польскім мяцяжы” сасланы ў Сыбір. Быў прылічаны да сяла Манзурскае /Манзурка/ Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. Атрымліваў адлучкі ў Якуцкую вобласць у 1868-1872 гадах. У 1868 годзе наведваў Алёкмінскую акругу; з Верхаленска летам, па гандлёвых справах купца Вінаградава, на 4 месяцы прыяджаў у горад Якутск, дзе за ім быў усталяваны поліцэйскі нагляд. / Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 59-60; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 18; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ДЭМОСТ /ДЕМОСТ, ДЕЛЕСТ, DEMOST/ Андрэй /Андрей, Andrzej/ – нарадзіўся ў 1833 /1843/ годзе, з ураджэнцаў Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За “непадпарадкаваньне партыённаму афіцэру і іншыя супрацьзаконныя ўчынкі” па рашэньню генэрал-аўдытарыяту быў сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім прыказам аб ссыльных прызначаны ў Якуцкую вобласьць. Дастаўлены ў горад Якуцк 19 /22/ ліпеня 1866 года і прызначаны ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дастаўлены ў горад Алёкмінск 18 ліпеня /10 верасьня/ 1866 года і ўселены ў Амгінскую вёску. Працаваў на залатых промыслах. У 1891 гадзе знаходзіўся ў Алёкмінскай акрузе на залатых капальнях. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 72, 141, 190, 214-215, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 72, 141, 190, 214-215, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 18; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 204./

    ЕЛЦКІ /ЕЛТСКИЙ/ Ян /Иван/ - адлучкі ў 1881-1882 гадах з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 460; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ЖАБАРОЎСКІ /ЖАБОРОВСКИЙ/ Пётра /Петр/ – аб ім маюцца зьвесткі на 1879-1880 гады па Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

    ЖАЛКОЎСКІ /ЖОЛКОВСКИЙ/ Уладзіслаў /Владислав/ - адлучка ў 1876-1887 гадах у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці з Верхаленскай акругі Іркуцкай губэрні. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 202, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 202, Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 461; 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ЖАЛТОЎСКІ /ЖЕЛТАВСКИЙ, ЖЕЛТОВСКИЙ/ Рамуальд /Ромуальд/ - дастаўлены ў Якуцк і 20 сакавіка 1868 года прылічаны ў Цюляцкі насьлег Дзюпсінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26./

    ЖУРАЎСКІ /ЖУРАВСКИЙ/ Аляксандар /Александр/ - адлучка ў 1877 годзе з горада Іркуцку ў Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

*    ЖУРАЎСКІ /ЖУРАВСКИЙ, ŻURAWSKI/ Аляксандар /Александр, Aleksander/ - нарадзіўся ў 1841 годзе. з мяшчанаў горада Варшава Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у мяцяжы аддадзены шараговым у 115-ты Вяземскі пяхотнага полк у Тамбоўскай губэрні. За самавольную адлучку на два дні і не жаданьне, як сам патлумачыў на допыце, працягваць службу ў войсках, па канфірмацыі памочніка Камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі ў 1866 годзе быў пазбаўлены ваеннага званьня, пакараны 50 ударамі розгаў і сасланы у аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. Табольскі прыказ аб сасланых накіраваў яго ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены ў 1867 /1866/ годзе і 28 ліпеня 1867 года ўселены ў Багарадзкі насьлег Заходне-Кангаласкага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 1 верасьня 1867 года пражываў у Якуцку. 13 чэрвеня 1876 года было дазволенае вяртаньне на радзіму. Напрыканцы 1876 года выехаў з Якуцка ў Каралеўства Польскае /на залатыя капальні Алёкмінскай акругі/, але 16 /12/ лютага 1877 года быў затрыманы ў горадзе Іркуцку /бо накіроўваўся ў Царства Польскае а не на капальні/ і 28 лютага 1877 года вернуты на залатыя капальні Алёкмінскай акругі. У 1878 годзе яму было дазволена вярнуцца на радзіму, але не маючы сродкаў ён працягваў працаваць на залатых капальнях Алёкмінскай сыстэмы. Пісаў лісты ў маёнтак Яновіча Замосцкага вуезда Люблінскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1882 годзе яшчэ працаваў на капальнях у Алёкмінскай акрузе. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 469; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 22. Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 243./

    ЖУРАКОЎСКІ /ЖУРАКОВСКИЙ/ Мэльхіёр /Мельхиор/ - палітычны выгнанец, які ў 1870-1882 гадах атрымліваў дазвол на адлучкі з Балаганскай акругі Іркуцкай губэрні ў Алёкмінскую акругу Якуцай воблсьці. Прынамсі ў1871 годзе ён атрымаў дасвол выехаць з Іркуцкай губерні на маючы адбыцца Ленскі кірмаш. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 203, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ЖЫГАДЛА /ЖИГАДЛО/ Ян /Иван/ - 14 сьнежня 1870 года знаходзіўся на залатых капальнях, куды выехаў з Хорынскага насьлегу Заходне-Кангаласкага ўлусу Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Каталіцкага веравызнаньня. /Картатэка/

    ЗААСТРОСКІ /ЗАОСТРОЖСКИЙ ЗАСТРОЖНЫЙ, ЗАСТРОВСКИЙ, ЗАСТРОЖЕВСКИЙ, ZAOSTROŻNY/ Юзаф /Юзеф, Иосиф, Józef/, сын Караля /Карла/ - нарадзіўся ў 1837 годзе, са шляхціцаў Варшаўскай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За удзел “мяцяжы” быў у 1863 годзе ў Варшаве здадзены шараговым ў вайсковую службу ў Заходне-Сыбірскі 6-ты лінейны батальён. За ўцёкі са службы, па рашэньні Камандуючага войскамі Заходняй Сыбіры “быў вытрыманы 1 месяц на хлебе і вадзе” ды сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. Табольскім загадам аб ссыльных накіраваны ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 13 чэрвеня 18676 /1967/ года і 4 /7/ ліпеня 1867 года прылічаны ў Майруцкі насьлег Мегінскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Ад 23 верасьня 1868 года пражываў у Якуцку. Адлучаўся на залатыя промыслы Малапатамскага таварыства Алёкмінскай акругі. У 1868 годзе быў прыпісаны да Якуцкай мяшчанскай грамады. У 1878 годзе прыняў праваслаўе. У 1882 г. на Васкрасенскай капальні Малапатамскага таварыства ксёндз Юзаф Розга ахрысьціў Гелену, дачку шляхціцаў з палітычных выгнанцаў Юзафа і Юзэфы у дзявоцтве Бжезінской Заастроскіх, якая нарадзілася 13 лістапада 1881 г. У 1886 годзе знаходзіўся на капальнях. /НГАБ. Метрические экстракты Иркутской Римско-Католической церкви. Ф. 1781. Воп. 36. Спр. 133. Арк. 2 (адв); Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 207, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 207, 470; Макаров И. Г.  Польские мятежники - в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 24; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 23; Kazarian P.  Zesłańcy z okresu powstania styczniowego okregu olekmińskim (Jukucja) na podztawie materiałów z archiwów syberyjskich. // Wrocławskie Studia Wschodnie. Wrocław. Nr. 7. 2003. S. 242-243; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53./

    ЗАБАРОЎСКІ /ЗАБОРОВСКИЙ, ЗБАРОВСКИЙ/ Ян /Иван/, сын Юзафа /Осипа, Ожигович, Иосифавич/ - нарадзіўся ў 1871 годзе, з мяшчанаў /сялян/ вуезднага горада Сярпец /Серпц/ Плоцкай губэрні Каралеўства Польскага Расейскай імпэрыі. За ўдзел у “польскім мяцяжы” быў аддадзены шараговым у ваенную службу. За пабег і хаваньне доўгі час пры пошуку свайго сапраўднага імя і званьня, па канфірмацыі Камандуючага войскамі Маскоўскай ваеннай акругі быў сасланы ў аддаленыя месцы Сыбіры. У Якуцк быў дастаўлены 31 сакавіка 1867 года і па загаду Якуцкага абласнога праўленьня ад 1 красавіка 1867 года ўселены ў Берт-Вусаўскі /Аюн-Вусаўскі/ насьлег Барагонскім улусе Якуцкай акругі: росту 2 аршыны 4 вяршкі, валасы цёмна-русыя, вочы шэрыя, падбародак круглы, твар без асаблівых прыкметаў. За “дурныя паводзіны” па прадпісаньні Якуцкага губэрнатара 25 красавіка 1867 году быў пералічаны ў Верхаянскі ўлус Якуцкай вобласьці. У акруговы горад Верхаянск быў дастаўлены 21 кастрычніка 1867 года і паселены ва Вусьць-Янскім насьлезе. Як добры шавец, 27 лютага 1869 года быў пераселены ў Верхаянск. Быў прылічаны да “вадвараемых рабочых”. 21 красавіка 1871 года яго “за непадпарадкаваньне акруговаму спраўніку” перасялілі ў 4-ты Юсальскі насьлег Верхаянскай акругі Якуцкай вобласьці. Пабраўся 2-м шлюбам з мясцовай ураджэнкай 1-га Юсальскага насьлега Ірынай Гарохавай, дачкой якута 2-га Юсальскага насьлега Пятра Пятрова Сьляпцова. /Сястра Ірыны Ганна Сьляпцова пабралася шлюбам з вядомым польскім пісьменьнікам Вацлавам Серашэўскім і мела ад яго дачку Марыю./ Шлюб адбыўся ў Благавешчанскай царкве. Пры хрышчэньні Забароўскі атрымаў імя Іван. Меў сына Аляксандра ды дачку Марыю. У прылічэньні да інародцаў яму было адмоўлена, бо “уселяемыя рабочыя плацяць падаткі і чынш на карысьць казьне, а інародцы ясак ў кабінэт Яго Вялікасьці”. Як ўспамінаў С. Ліён “гэты маленькі, каранасты стары, з шырокімі шчаціністымі вусамі, з вялікай лысінай, са жвавымі блакітнымі вачыма, з польскім акцэнтам, рухавы як ртуць... Дзеля нас ён гатовы быў усё зрабіць, асабліва, калі гэтым можна было хоць як-небудзь насаліць ураду”. 6 ліпеня 1874 года яму было дазволена пражываньне ў адной з губэрняў Сыбіры. Працаваў вартаўніком у лякарні горада Верхаянска. У 1881 годзе, калі ўсіх жыхароў горада Верхаянска, не выключаючы сасланых. пачалі прыводзіць да прысягі на вернасьць новаму імпэратару Расеі Аляксандру ІІІ, то Ян Забароўскі адмовіўся ад яе, хаця рызыкаваў страціць працу бо быў прыцягнуты да адказнасьці. Памёр 14 листапада 1902 /1905/ года ў 2-м Юсальским насьлезе Верхаянскага ўлуса і пахаваны на цьвінтары Верхаянскай царквы 17 лістапада 1905 года. /НАРС (Я), Ф, 12. Воп. 1. Спр. 22000, Арк. 162; Лион С. Е.  Революционеры за полярным кругом. Вып. ІІ. Москва. 1925. С. 72-73; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск 1960. С. 56-57; Троев П. С.  Иван Худяков в Верхоянской ссылке. Якутск. 1980. С. 44-47; Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 158; Троев П. С.  Ишутинцы в Якутской ссылке. Якутск. 1989. С. 68; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 360, 403, 461; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 15-16; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 25; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 7, 17, 26; Степанова Н. С.  Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. Якутск. № 2. 2001. С. 17-18; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 123; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53; Корякин П. И.  Я. О. Заборовский в Якутской ссылке. // Якутский архив. Якутск. № 1. 2009. С. 28-32./

    ЗАВАДОЎСКІ /ЗАВАДОВСКИЙ/ Войцех /Войтех/ – маюцца зьвесткі аб ім па Якуцкай акрузе на 1875 год. /Картатэка/

    ЗАВАДЗКІ /ЗАВАДСКИЙ/ Францішак /Франц/ - адлучка ў 1881 г. у Якуцкую вобласьць. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ЗАВАЦЬ /ЗАВАТЬ/ Ян /Иван/ - адлучка ў 1868 ды 1879 гадах у Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./



*    ЗАВІША /ЗАВИШ, ЗАВИШЕНКО, ЗАВИШЕНО, ЗАВИША/ Ян /Иван/ - са шляхціцаў Слонімскага вуезда Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі, меў маёнтак. Прылічаных ў Кірэнскай акрузе Іркуцкай губэрні. У 1868 годзе яму была дазволена ў навігацыю, як працуючаму на параплавах Хамінава, наведаць Якуцкую вобласьць, пры тым прадпісвалася адпускаць яго ў “горад толькі на кароткі тэрмін”. 5 чэрвеня 1868 года на беразе ракі Лены, на прыстані, адбылася “тайная размова”. паміж чатырма палітычнымі сасланымі, якія жылі ў горадзе Якуцку, і двума, якія сышлі з параплава Хамінава /адзін невядомы зламысьнік, другі Іван Завіш/. Яны гутарылі аб няўдалым замаху Д. Каракозава на расейскага імпэратара і аб неабходнасьці яшчэ раз паспрабаваць забіць цара з дапамогай “паветранага снараду”, калі ён будзе знаходзіцца ў дарозе. Адзін з іх казаў, што “яшчэ Польска не згінела покі мы жывем”. Пасьля такой размовы былі праведзены ператрусы ў Бруна Папроцкага бы А. Казлоўскага. У 1878 годзе атрымліваў дазвол на адлучку ў Алёкмінскую акругу Якуцкай вобласьці. Дапамог Яну Чэрскаму грашыма, дзеля выезду з Іркуцка ў Санкт-Пецярбург. /Дыбовский Б.  Ян Черский (Биография). // И. Д. Черский. Неопубликованные статьи, письма и дневники. Статьи о И. Д. Черском и А. И. Черском. Под ред. С. В. Обручева. Иркутск. 1956. С. 333-334; Коваль С. Ф.  Революционная деятельность польских политических ссыльных в Сибири в 60-е годы ХІХ в. // Сибирь периода капитализма (Материалы по истории Сибири). Вып. II. Экономическое и общественно-политическое развитие Сибири в 1861-1917 гг. Новосибирск. 1965. С. 132; Макаров И. Г.  Польские мятежники – в якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск 1998. С. 26; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 205, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 461; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2001. С. 45; Хурсік В.  Трагедыя белай гвардыі. Беларускія дваране ў паўстанні 1863-1864 гг. Гістарычны нарыс і спісы. Мінск. 2002. С. 45; Макаров И. Г.  Уголовная, религиозная и политическая ссылка в Якутии. Вторая половина ХІХ века. Новосибирск. 2005. С. 53; Архивы России о Якутии. Выпуск 1. Фонды Государственного архива Иркутской области о Якутии. Справочник. Отв. ред. проф. П. Л. Казарян. Якутск. 2006. С. 34, 454./

    ЗАГІБАЛАЎ /ЗАГИБАЛОВ/ Максыміліян /Максимилиан/, Никалаевич - нарадзіўся 14 кастрычніка 1843 года ў сяле Гольцаўка Пензенскай губэрні , з дваран. Пасьля заканчэньня Пензенскай гімназіі ў 1860 гаду паступіў на мэдыцынскі факультэт Маскоўскага ўнівэрсытэта. Пражываючы ў Маскве, прымаў дзейны ўдзел у “Арганізацыі” Ішуціна і 8 красавіка 1866 года быў арыштаваны ў Маскве, дастаўлены ў Пецярбург і асуджаны да пазбаўленьня ўсіх правоў стану і ссылцы ў катаржныя працы ў крэпасьцях на 12 гадоў. Катаржныя працы адбываў у Аляксандраўскім заводзе Нерчынскай акругі, куды дастаўлены ў 1867 годзе. У сьнежні 1871 г. выпушчаны на паселішча і ўселены 25 красавіка 1872 гада ў ў 3-і Хатылінскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. Па маніфесце 15 траўня 1884 г. быў адноўлены ў правах і ў тым жа году выехаў у Казань. 5 верасьня 1920 года на станцыі Каргат (каля Вомска). У паліцэйскіх данясеньнях Якуцкай акругі ягонае прозьвішча “дзяржаўнага злачынцы” часам пісалася побач з прозьвішчамі “палітычных злачынцаў” (сасланых за ўдзел у Паўстаньні 1863-1864 гадоў), таму якуцкія дасьледчыкі, звар’яцелыя на “паляках” бывае Загібалава таксама прылічаюць да іх. /Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19./

    ЗАДАРНОЎСКІ /ЗАДОРНОВСКИЙ/ Аляксандар /Александр/ – атрымліваў адлучкі ў 1878-1880 гадах з Ніжневудзінскай аругі Іркуцкай губерні ў Алёкінскую акругу Якуцкай вобласьці. /Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 206, 469; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 206, 469; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ЗАЙЧКОЎСКІ /ЗАИОНЧКОВСКИЙ, ЗАЙОНЧКОВСКИЙ ЗАИНЧКОВСКИЙ, ЗАЕНЧКОВСКИЙ, ЗАЕОНЧКОВСКИЙ/ Юзаф /Иосиф/, сын Караля /Карлович/ - нарадзіўся ў 1842 годзе, са шляхціцаў Вінніцкага вуезда Падольскай губэрні Расейскай імпэрыі. За удзел у бойцы ў “мяцежніцкай хэўры” па канфірмацыі Камандуючага войскамі Кіеўскай ваеннай акругі быў пазбаўлены усіх правоў і сасланы на катаржныя працы на 6 гадоў. 11 лютага 1865 года прыбыў у Іркуцк і быў адпраўлены на Нерчынскія заводы. Па Найвысачэйшаму загаказу 16 красавіка 1866 года ён быў вызвалены ад работ і прылічаны ў Брацкую воласьць Ніжневудзінскай акругі Іркуцкай губэрні. З-за “шкоднага ўздзеяньня ягоных думак на ягоных таварышаў” ды “з-за нядобранадзейнасьці” 29 сакавіка 1867 года быў адпраўлены ў Якуцкую вобласьць. У Якуцк быў дастаўлены 16 верасьня 1867 года і 20 верасьня 1867 года ён быў прылічаны ў 1-шы Быжагажынскі насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1869 годзе ў Якуцку займаецца вырабам папяросаў. Высланы 8 кастрычніка 1869 года ў Атамайскій насьлег Намскага ўлуса Якуцкай акругі. У 1871 годзе вернутыя ранейшыя правы стану. Па водле дазволу ад 26 чэрвеня 1873 года /паводле маніфэста 1874 года/ выехаў у Эўрапейскую Расею. /Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Сборник научных статей. Якутский республиканский краеведческий музей им. Емельяна Ярославского. Вып. III. Якутск. 1960. С. 50-51; Кротов М. А.  Участники польского освободительного восстания 1863-1864 гг. в Якутской ссылке. // Поляки в Якутии. Материалы научно-практической конференции. Якутск, 19 сентября 1997 года. Якутск. 1998. С. 10; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 23; Казарян П.  Польские повстанцы на Северо-Востоке Сибири: общее и особенное в их ссылке. // Powstanie styczniowe 1863-1864. Walka i uczestnicy, represje i wygnanie, historiorgrafia i tradycja. Kielce. 2005. S. 122./

    ЗАКАБЕЛЬСКІ /ЗАКОБЕЛЬСКИЙ/ Станислав - адлучка ў 1885-1886 гадах у Якуцкую вобласьць /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 415, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36./

    ЗАЛЕЎСКІ /ЗАЛЕВСКИЙ, ЗАШЕВСКИЙ, ЗАИМШЕВСКИЙ, ЗЕИМШЕВСКИЙ/ Даніэль /Данила, Данил, Даниил/, сын І. - нарадзіўся ў 1837 годзе, са шляхціцаў /мяшчанаў/ Варшаўскай губэрні Расейскай імпэрыі, каталіцкага веравызнаньня. За ўцёкі са службы, куды быў аддадзены з дэзэрціраў Царства Польскага, за набыцьцё фальшывага пашпарту і хлусьлівае паказаньне, па прысуду ў Плоцку /Полацку/ сасланы ў самыя аддаленыя месцы Сыбіры, бестэрмінова. У горад Якуцк Якуцкай вобласьці быў дастаўлены 25 кастрычніка 1866 года. 11 жніўня 1874 года прылічаны да Якуцкіх мяшчанаў. У Якуцку займаўся шавецкай справай, жанаты. 4 кастрычніка 1883 года было дазволена вярнуцца на радзіму. /Охлопков В. Е.  История политической ссылки в Якутии. Книга первая (1825-1895). Якутск. 1982. С. 157; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 5, 27./

    ЗАРЭМБА-ЦЫЛЕЦКІ /ЗАРЕБА-ЦИЛЕТСКИЙ, ZAREMBA-CIELECKI/ Уладзіслаў /Владислав, Władysław/адлучкі ў 1877-1878 годах з горада Іркуцка ў Алёкінскую акругу Якуцкай вобласьці дзеля працы за залатых капальнях. /НАРС(Я). Ф. 20. Воп. 5. Спр. 17 Арк. 23; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. Якутск. 1995. С. 204, 470; Казарян П. Л.  Олекминская политическая ссылка 1826-1917 гг. /2-е изд./ Якутск. 1996. С. 204, 470; Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылке России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 416, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 36; Browczenko M. I.  Polscy zesłańcy w Jakuckich kopalniach złota. // Zesłaniec. Nr. 27. Wrocław. 2006. S. 5./

*    ЗДУНСКІ /ЗДУНСКИЙ, ИЗДУНСКИЙ/ Караль /Корол, Кароль, Захар/, сын Стафана /Степана/ - нарадзіўся ў 1835 /1838/ годзе. За ўдзел у “мяцяжы” быў здадзены шараговым ў расейскае войска. За уцёкі згодна прысуду суда пры Упраўленьні Смаленскага губэрнскага вайсковага начальніка пакараны 150 ударамі розгаў і сасланы у самыя аддаленыя месцы Ўсходняй Сыбіры. У Якуцк быў дастаўлены 15 чэрвеня 1867 года і 19 чэрвеня 1867 года ўселены ў 1-шы Ігідзейскі насьлег Батурускага ўлуса Якуцкай акругі Якуцкай вобласьці. У 1868 годзе падаў прашэньне аб пераходзе ў праваслаўную веру, якую прыняў 20 лютага 1869 года з імем Захар. Працаваў на залатых промыслах Алёкмінскай акругі. /Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 27; Степанова Н. С. Пребывание польских повстанцев в улусах Якутии. // Якутский архив. № 2. Якутск. 2001. С. 19./

    ЗЕЙФЕРТ /ВЕЙФЕР ЗЕЙФЕРТ/ Генрых – каталіцкага веравызнаньня, 9 чэрвеня 1866 году прыбыў ў горад Якуцк Якуцкай вобласьці ды ў 1870-1873 гадах яшчэ знаходзіўся там. /Казарян П. Л.  Якутия в системе политической ссылки России 1826-1917 гг. Якутск. 1998. С. 397, 461; Казарян П. Л.  Численность и состав участников польского восстания 1863-1864 гг. в якутской ссылке. Якутск. 1999. С. 33./

*    ЗЯМЛЯ Вікенцій /Вінцук/ - літаратурны пэрсанаж рамана Івана Ласкова “Эпілог”. Ураджэнец Менскай губэрні Расейскай імпэрыі, студэнт Медыка-хірургічнай акадэміі, які за удзел у паўстаньні 1863 г. ды Кругабайкальскім паўстаньні 1866 года быў сасланы ў Якуцкую вобласьць. /Ласкоў І. Эпілёг. Койданава. 2010./